• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная беларуская рэжысура

    Сучасная беларуская рэжысура


    Выдавец: Арты-Фэкс
    Памер: 314с.
    Мінск 1998
    139.07 МБ
         Апошнім часам мы любім, так бы мовіць, «пусціць сля-зу» наконт гаротнага жыцця людзей тэатральнай справы, маўляў, малыя заробкі, не хапае фінансаў на пастаноўкі «касцюмных» спектакляў, не праводзяцца гастролі і г.д. Сапраўды, цяжкасці ў гэтым сэнсе ёсць. Але нельга не заўважаць і пазітыўных зрухаў у нашым тэатральным жыцці. Па-першае, у апошнія тры гады стабільна працуюць 16 дзяржаўных драматычных тэатраў і 7 тэатраў лялек. У 80-я гады, як вы ўсе добра памятаеце, колькасць театраў была адчувальна меншай. Па-другое, стабільна і рэгулярна выпускаюцца прэм’еры, у сярэднім драматычны тэатр рых-туе 4-6 новых спектакляў. Гэта сведчыць, на мой погляд, пра самае галоўнае: у театральных дзеячаў ёсць магчымасць займацца гворчасцю. Адсюль і даволі значныя мастацкія здабыткі асобных калектываў, рэжысёраў, акцёраў.
    
    14
    
    Вадзім Дапкюнас
    
         Міністэрства культуры робіць шмат намаганняў і заха-даў у справе развіцця тэатральнага мастацтва. Напрыклад, набірае моц фестывальны рух на Беларусі. Фэсты ў Малад-зечне, Гомелі, Брэсце сталі ўжо традыцыйнымі і праводзяц-ца рэгулярна, што з’яўляецца добрым і плённым стымулам для творчых пошукаў, эксперыментаў, здзяйсненняў. Мы думаем, што ў наступным 1998 годзе з’явіцца яшчэ адзін тэатральны фестываль — Нацыянальны фестываль белару-скай драматургіі ў Бабруйску на базе Магілёўскага аблас-нога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Упэўнены, што гэты фестываль будзе стымуляваць ак-тыўнае развіццё нацыянальнай драматургіі, творчае супра-цоўніцтва рэжысёраў з маладымі літаратарамі па стварэнню сучаснага рэпертуара.
         Яшчэ адзін канкрэтны захад Міністэрства культуры, на які я хачу звярнуцць увагу ўдзельнікаў канферэнцыі, гэта правядзенне ў 1997 годзе конкурса сярод драматычных і ля-лечных тэатраў на лепшы спектакль года. У студзені будуць падведзены вынікі і абвешчаны пераможцы ў гэтым твор-чым спаборніцтве. Згадзіцеся, шаноўныя калегі, што ў такіх варунках адкрываюцца добрыя перспектывы для сап-раўдных талентаў.
         У снежні гэтага года будуць падведзены вынікі яшчэ аднаго спаборніцтва — конкурса на лепшую п’есу для дра-матычных і лялечных тэатраў. Мяне вельмі радуе ў сувязі з гэтым адна тэндэнцыя — павялічэнне ўдзельнікаў драма-тычнага конкурсу. Напрыклад, калі ў 1995 годзе ў такім спаборніцтве ўдзельнічалі 44 п’есы, то ў 1997 годзе на ана-лагічны конкурс даслана ўжо 94 п’есы. Будзем спадзявацца, што ў адпаведнасці з адным вядомым дыялектычным зако-нам колькасць пераўтворыцца ў выдатную мастацкую якасць новых беларускіх п’ес.
         Я не хачу зараз доўга затрымліваць вашу ўвагу на ўсіх захадах Міністэрства культуры (тут і стыпендыі акцёрам,
    
    15
    
    Вадзім Дапкюнас
    
    рэжысёрам, крытыкам, тут і замежныя гастролі, удзел у сус-ветна вядомых фэстах і г.д.), хачу толькі падкрэсліць адно: ва ўсе часы і пры любых умовах поспеху дасягаюць толькі тыя, хто мае талент, мужнасць, працаздольнасць і вялікае жаданне рабіць карысную справу для мастацтва, роднай культуры, нарэшце, Бацькаўшчыне. На мой погляд, сучасны беларускі тэатр бататы менавіта такімі творцамі і дзеячамі — таленавітымі і руплівымі.
        Але гэта зусім не азначае, што ў нас няма складаных і цяжкіх творчых, мастацкіх метадалагічных, светапоглядных і іншых праблем, пытанняў, супярэчнасцяй. Наадварот, як гэта ні гучыць парадаксальна: чым больш талентаў, тым больш і праблем. Аднак яны не павінны нас палохаць: раз-ам, грамадою лягчэй вырашаць самыя складаныя пытанні. Вось чаму Міністэрства культуры актыўна падтрымлівае ініцыятывы творчых саюзаў, у тым ліку і прапановы па правядзенню навукова-творчых канферэнцый. Мы вельмі высока цэнім і тое, што матэрыялы такіх канферэнцый ро-бяцца здабыткам усіх зацікаўленых творцаў, навукоўцаў і іншых рупліўцаў на ніве беларускага мастацтва.
        Ад імя кіраўніцтва Міністэрства культуры я хачу ўсім удзельнікам канферэнцыі падзякаваць за тое, што вы пры-нялі запрашэнне і прыехалі ў Гродна, хачу пажадаць поспе-ху і плёну. Асаблівая падзяка гаспадарам канферэнцыі, якія паклапаціліся пра нас і стварылі добрыя ўмовы. Усім вам дзякуй, моцнага здароўя, вытрымкі і новых здзяйсненняў.
    
    16
    
    
    
                Людміла Кадзевіч
    
    
              начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама
    
    
    
    
         Шаноўныя і вельмі паважаныя нашы госці! Сябры! Я рада вітаць вас на слаўнай Гродзенскай зямлі з прыемнай нагоды 50-годдзя Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра і прымеркаванай да яго навукова-творчай канферэн-цыі, якую мы пачынаем.
         Спадзяёмся, што вам будзе цікава ўбачыць і пачуць, чым багатыя і адметныя не толькі тэатральнае мастацтва Гродзеншчыны, але і наогул наша культура, наша зямля, бо менавіта яны, як вядома, у значнай ступені жывяць любога творцу і ў асаблівасці тэатральнага рэжысёра і акцёра.
         Напэўна, у нейкай ступені сімвалічным з’яўляецца тое, што гэты новы будынак нашага тэатра знаходзіцца побач са старажытнымі Гродзенскімі замкамі — каралеўскай рэзідэнцыяй 16-18 стагоддзяў, дзе адбывалася столькі знач-ных, драматычных падзей, што яны, безумоўна, вартыя ва-шай не толькі чалавечай, але і прафесійнай увагі. Зараз там размяшчаюцца абласны гісторыка-археалагічны музей і аб-ласная навуковая бібліятэка, а ўсяго ў вобласці працуюць 16 дзяржаўных музеяў, 4 філіялы рэспубліканскіх музеяў, 800 бібліятэк і 640 ДК і клубаў, 76 ДМШ, Гродзенскае і Лідскае музычныя вучылішчы, Гродзенскае вучылішча мастацтваў. Усяго у сферы культуры і мастацтва працуе 6300 чалавек.
         Далёка за межам Беларусі вядомы наш горад Навагру-дак — першая сталіца Вялікага княства Літоўскага, калыска бессмяротнага паэта Адама Міцкевіча, двухсотгоддзе з дня нараджэння якога мы рыхтуемся адзначыць у наступным годзе.
    
    17
    
    Людміла Кадзевіч
    
         А яшчэ ў нас ёсць Слонімшчына, вядомая не толькі сваёй адметнай архітэктурай, багатай літаратурнай спадчы-най, цікавымі шматвекавымі традыцыямі праваслаўнай ду-хоўнасці і культуры, але таксама і тым, што на месцы існаваўшага два стагоддзі назад опернага тэатра М.Агінскага зараз, напрыканцы XX стагоддзя, там працуе другі прафесійны тэатральна-драматычны калектыў во-бласці — Слонімскі беларускі драматычны тэатр. Узнікшы на базе аматарскага народнага калектыву, сёння ён мае шмат гаспадарчых і кадравых праблем, але што датычыць творчасці, жадання і ўмення працаваць з гледачом і ў пер-шую чаргу своеасаблівым гледачом глыбінкі — гэтаму, ду-маю, у іх можна павучыцца.
         Мы ганарымся цудоўным Мірскім замкам з яго не-паўторнай архітэктурай, таямнічай гісторыяй, а таксама тым, што нядаўна там узнік самы малады, але, спадзяемся, і перспектыўны аматарскі тэатральны калектыў — тэатр-музей «Батлейка», дзе хлопцы і дзяўчаты з мясцовага праф-тэхвучылішча рэстаўратараў ажыўляюць старонкі гісторыі ў вобразах батлеечных персанажаў, ствараемых сваімі ру-камі.
         Усяго ж у вобласці працуюць 349 тэатральна-драматычных калектываў, 16 з іх маюць ганаровае званне «народны», 10 — «узорны». Прыемна адзначыць, што сёле-та таксама святкуюць сваё 50-годдзе тры старэйшыя з іх — Ашмянскі, Лідскі і Астрынскі.
         У клубных установах вобласці дзейнічае 3,5 тыс. ама-тарскіх калектываў і аб’яднанняў, штогод праводзіцца 60 тыс. мерапрыемстваў.
         Адметнасцю нашага горада з’яўляецца адзіны ў Бела-русі заапарк, які адзначыў нядаўна свае 70-годдзе.
         Сярод прафесійных мастацкіх калектываў вобласці нельга не назваць сёння вядомы далёка за межамі рэспублікі ансамбль песні і танца «Белыя росы» аблфілармоніі, якім нязменна кіруе мастацкі кіраўнік, заслужаны работнік куль-
    
    18
    
    Людміла Кадзевіч
    
    туры Рэспублікі Беларусь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Я.А.Штоп. Плённа працуе абласны лялечны тэатр.
         Прынёманскі край нездарма называюць песенным. Вы-сокая прафесійная музычная і харэаграфічная культура, за-ложаная звыш двух стагоддзяў назад тэатрам Тызенгаўза, прарастае сёння ў творчасці гродзенскага кампазітара А.Бандарэнкі, майстэрстве музыкантаў і спевакоў адроджа-най Гродзенскай капэлы, няўрымслівай дзейнасці вядомага педагога і музыканта-гітарыста У.Захарава і многіх іншых.
         Мы памятаем і ганарымся, што сярод дзеячаў культу-ры і мастацтва рэспублікі шырока прадстаўлены і ўраджэнцы Гродзеншчыны або тыя хто тут вучыўся, ці па-чынаў свой творчы шлях. Сярод іх народная артыстка Рэс-публікі Беларусь чароўная Лілія Давідовіч, заслужаны ар-тыст Беларусі Уладзімір Мішчанчук, Віктар Роўда і Янка Брыль, Віктар Войцік і Леанід Захлеўны, Ганна Радзько і Ядвіга Паплаўская, Генадзь Буралкін і Уладзімір Някляеў, a таксама наш паважаны першы намеснік міністра культуры Уладзімір Пятровіч Рылатка.
         Нас радуе тое, што культурныя традыцыі Гродзенш-чыны жывуць і знаходзяць свой працяг. Наша моладзь сён-ня годна прадстаўляе наш рэгіён на творчых конкурсах і фестывалях. 5 навучэнцаў Гродзенскага вучылішча мастац-тваў з’яўляюцца лаўрэатамі тэлевізійнага конкурсу «Зорная ростань», навучэнцы Гродзенскага і Лідскага музычных ву-чылішчаў — пастаянныя ўдзельнікі і лаўрэаты рэс-публіканскіх і міжнародных конкурсаў выканаўцаў. 3 мэтай выяўлення таленавітых дзяцей і падлеткаў у вобласці право-дзяцца Міжнародны конкурс юных кампазітараў «Надзея», фестываль «Новыя імёны», конкурс камерных калек-тываў імя М.К.Агінскага ў Смаргоні і іншыя.
         Каб падтрымаць самадзейную мастацкую творчасць і такі яе складаны, сінтэтычны жанр, як ансамблі песні і тан-ца, якіх на Гродзеншчыне было і захавалася шмат, у гэтым
    
    19
    
    Людміла Кадзевіч
    
    годзе ўпершыню ў г.Лідзе прайшоў рэспубліканскі фесты-валь ансамбляў. Ён стаў сапраўдным святам не толькі для яго ўдзельнікаў, але і ўсіх лідчан. Спадзяемся, што пры пад-трымцы Мінкультуры ён будзе традыцыйным.
         Мы памятаем аб тым, што наша культура ўзрастае не на пустым месцы, яна мае шматвяковыя традыцыі, якія фарміраваліся пад уплывам як усходніх, так і заходніх су-седзяў, усіх народаў, якія жылі і жывуць на нашай зямлі. Улічваючы гэта, г. Гродна стаў ініцыятарам правядзення рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які дае магчымасць усім нацыянальна-культурным суполкам і аб’яднанням не толькі зразумець сэнс адметнасцей сваёй культуры, але і прэзентаваць яе іншым.