• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная беларуская рэжысура

    Сучасная беларуская рэжысура


    Выдавец: Арты-Фэкс
    Памер: 314с.
    Мінск 1998
    139.07 МБ
         Првмер того, что каждый компонент спектакля совер-шенен, йсполнен co вкусом, является образцом сталевой точностй, а ймпровйзацйя построена на отточенном актер-ском мастерстве. Н жанр определен соответственно: «музыкальная трагйкомедйя, разыгранная современнымй актерамм на стармнный лад в манере преувелйченной паро-дйн». Так уже непонятное й неуловймое намй содержанйе трансформйруется в современную жйзнь.
         Обраіценйе театра к культуре другой страны было бы бессмысленным, еслн бы не пробуждало режйссерскую мысль й не прйносйло актерскйе открытвя. Подводя йтогй, следует учвтывать то обстоятельство, что знанйя белорус-скйх режйссеров о той йлй йной стране складывалйсь под значйтельным йдеологйческнм воздействйем, под влнянйем
    
    63
    
     Таццяна Арлова
    
    лнтературных нсточннков нлн кнно- м вмдеопродукцнн. Для театрального нскусства это матернал недостаточный.
         Незнанне страны, среды обнтання героев, нного мен-талнтета, условнй жнзнн н быта заводнт режнссеров не только нз областных театров, но н в столнце в ловушку соб-ственных, недостаточно глубокнх представленнй. К тому же голлнвудскне фнльмы н франко-нтальянская продукцнн создают определенный стереотнп, где действне носнт внеш-ннй характер. Но класснка требует углубленного погруже-ння вовнутрь матернала. Актеры французскне, немецкне, амернканскне в совершенстве владеют нскусством пред-ставлення, заражают нм, н мы начннаем забывать о нашей высочайшей н труднейшей школе актерского пережнвання. Стонт лм забывать о том, что западный театр лспытал на себе воздействме реформ Г.Нбсена, А.Стрннберга, А.Чехова. Он как бы прннял русскую театральную ндею о глубочайшем проннкновеннн в конкретный текст н автор-скую стнлнстнку.
         Но об этом можно рассуждать бесконечно. В конечном счете все дело в том, чтобы определнть смысл человеческого суіцествованйя в мнре.
    
    64
    
    
    
                Тамара Гаробчанка
    
    
    кандыдат мастацтвазнаўства
    
            Рэжысёрская адметнасць у прасторы нацыянальнай сцэны: вопыт 90-х гадоў
    
    
    
         Паважаныя калегі! Зусім нядаўна ў газеце «Экран і сцэна» я пазнаёмілася з невялікай інфармацыяй, дзе мас-коўскі крытык Н.Старасельская дзеліцца ўражаннямі аб Еўрапейскім тэатральным форуме, які адбыўся ў 1997 г. у французскім горадзе Сент-Эцьене. Па яе сведчанні, падчас даволі вострай дыскусіі на тэму «Тэатр і сродкі масавай інфармацыі» рэжысёры ўпікалі крытыкаў за іх не-аб’ектыўнасць, прадузятыя да сябе адносіны, прадстаўнікі ж СМІ адпаведна выказвалі свае прэтэнзіі практыкам тэатра.
         Адным словам, усё — як у нас.
         Але адно назіранне крытыка падалося мне даволі арыгінальным. У прыватнасці, яна піша: «Вось што цікава. Прадстаўнікі заходняга свету мастацтва не стараліся знайсці агульную мову — ім было больш важна выказаць свой боль, праблемы, крыўды. Прадстаўнікі ж так званай колішняй таталітарнай прасторы — рэжысёры і крытыкі, пісьменнікі і журналісты з Польшчы, Румыніі, Чэхіі. Славакіі, Харватыі, Балгарыі, Расіі — імкнуліся да дыялогу, рупіліся выявіць кропкі сутыкнення ў агульных праблемах».
         Магчыма, такі розны падыход тлумачыцца нацыя-нальным менталітэтам, які вызначае заходні індывідуалізм і ўсходнюю псіхалогію калектывізму. Я не хачу ацэньваць, што тут добрага, а што благога. Адзначу адно: паколькі ўсе мы, у той ці іншай ступені, належым да гэтай самай «таталітарнай» постсавецкай прасторы, мы не можам не
    
    
    65
    
    Тамара Гаробчанка
    
    адчуваць сябе аб’яднанымі ў адказнасці за агульную справу (г.зн. за тэатральнае мастацтва), і для нас заўсёды галоўным будзе не маналог-самавыяўленне, а дыялог-узаемаразуменне. Незалежна ад таго, практык ты альбо тэарэтык. Іншымі словамі для нас вельмі важна тое, што дакладна вызначыў герой даўняга, знакамітага фільма: «Шчасце — гэта, калі цябе разумеюць».
        Узаемаадносіны рэжысёраў і крытыкаў ніколі не былі (відаць і не могуць быць) ідылічна бясхмарнымі. Канфран-тацыя закладзена ў самой сутнасці нашых прафесій. Тым не менш, апошнім часам даводзіцца чуць ад рэжысёраў даволі рэзкія, нават абразлівыя выказванні. (Можа гэта выдаткі свабоды?). Так, мною асабіста вельмі паважаны Мікалай Пінігін на старонках «Белорусской газеты» выказваецца: «На жаль, у нас такі ўзровень крытыкі, што яна мяне не цікавіць. He таму, што я дрэнна стаўлюся да Васі, Пеці, Колі, — я ведаю ўсіх гэтых людзей. I мяне не цікавіць іх думка, праўда, за рэдкім выключэннем. У мяне наогул такое ўражанне, што час спыніўся, нічога не мяняецца... Некалі я збіраў рэцэнзіі, ганарыўся тым, што пра мяне пішуць, а ця-пер мне абсалютна ўсё роўна. Вось, калі пішуць маскоўскія крытыкі... я да іх прыслухоўваюся. Таму што гэта людзі до-браадукаваныя, высокага ўзроўню культуры, якога ў нашай крытыкі няма».
        Напэўна, у нечым М.Пінігін мае рацыю, аднак, я не пазбегла спакусы задаць рытарычнае пытанне: «Добра рэ-жысёрам, яны могуць дазволіць сабе і не чытаць водгукі на іх працу (хоць я ў гэта, шчыра кажучы, не вельмі веру), a вось што рабіць нам, крытыкам, якія вымушаны глядзець шэраг прэм’ер, сярод якіх, на жаль, не толькі шэдэўры, але і элементарна прафесійныя спектаклі сустракаюцца даводі рэдка»?
        Я засяроджваю на гэтым увагу, таму што сустрэчы практыкаў і тэарэтыкаў тэатра сталі ў нашым жыцці даволі рэдкай з’явай. Таму я хачу, па-першае, выказаць шчырую
    
    66
    
    Тамара Гаробчанка
    
    ўдзячнасць арганізатарам канферэнцыі, а па-другое, заклікаць да канструктыўнай размовы, калі нават каму-небудзь нешта і не спадабаецца ў выказванні апанента.
        Адным словам, я запрашаю ўсіх да дыялогу.
        Я думаю не будзе перабольшаннем сцвярджэнне, што пачынаючы з 70-х гг. (у Расіі — з 60-х) рэжысёр становіцца галоўнай, ключавой фігурай у тэатры. Невыпадкова ўсталявалася і такое паняцце, як «аўтарская рэжысура», якая падначаліла сабе драматурга, мастака, кампазітара і акцёра. Бывала, хто-небудзь з творцаў вырываўся з абдым-каў рэжысёрскага дыктату, але ў большасці ўсё ж пераважа-ла пастановачная ці таталітарная рэжысура. У канцы 80-х — пачатку 90-х гг. працэс гэты запаволіўся. Рэжысура, нібыта адчуўшы на ўласным вопыце вычарпанасць відовішчнай тэатральнай эстэтыкі, павярнулася да акцёра, што ў сваю чаргу паўплывала на дэмакратызацыю вобраз-ных сродкаў сцэнічнай выразнасці. Адбыліся пэўныя змены і ў рэпертуарнай афішы. Фактычна выбар п’есы пачала дыктаваць новая гістарычная рэальнасць, а не адміністрацыйна-кіруючыя ўстановы, як гэта было раней.
        Вось на гэтых двух фактарах — выбар п’есы і сцэнічная мова — я спынюся больш падрабязна.
        Асаблівасцо рэпертуарнай палітыкі большасці тэатраў напачатку 90-х гг. стала арыентацыя на сацыяльна дыфе-рэнцыраваную аўдыторыю. Калі раней тэатр азартна і вы-находліва прыдумваў хітрыкі, каб абыйсці ідэалагічныя аб-межаванні, то цяпер гэта неабходнасць сама па сабе адпала. Як слушна адзначыў С.Юрскі: «Цяпер іншы тэатр. Зараз патрабуюцца не намёкі, а станоўчая думка, не парадыра-ванне, а выказванне. Гэта значна цяжэй». Такім чынам, першаснай для тэатральнага мастацтва стала сфера ду-хоўнасці, захаванне маральных каштоўнасцей, традыцый-ных для народа, яго нацыянальнага менталітэту. Да таго ж, побач з праблемамі чыста творчымі паўстала важная задача сродкамі сцэнічнага мастацтва кансалідаваць грамадства,
    
    67
    
    Тамара Гаробчанка
    
    садзейнічаць нацыянальна-культурнаму аднаўленню.
         На пачатку 90-х гг. рэжысура праяўляе павышаную цікаўнасць да нацыянальнай тэматыкі. Пры гэтым шляхі выбіраюцца самыя розныя: пераасэнсаванне беларускай класікі, увасабленне твораў, раней забароненых для сцэны, пастаноўка сучасных п’ес, у якіх драматургі выказвалі ўласны погляд на гісторыю.
         Адным з першых сцэнічных твораў, пазначаных разня-воленай творчай свядомасцю, стаў спектакль «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева ў тэатры імя Я.Купалы. Валерый Раеўскі абраў адметны шлях у пераасэнсаванні трагічнай старонкі жыцця беларускага сялянства. Па сваёй вобразнай мове спектакль знаходзіўся ў рэчышчы эстэтычных пошукаў рэжысёра. Разам з тым таленавітая праца акцёра Г.Аўсяннікава выходзіла за межы канкрэтнага характару і набывала маштаб усенароднай трагедыі.
         Асаблівасцю класічных пастановак з’явілася актыўнае выяўленне народна прытчавай філасофіі твора, напаўненне падзей мінуўшчыны сэнсавымі акцэнтамі сённяшняй рэ-чаіснасці. У гэтым плане здабыткам тэатральнага мастацтва краіны сталі спектаклі па пьесах Я.Купалы: «Тутэйшыя» (рэжысёр М.Пінігін), «Час, Сымоне, час...» («Раскіданае гняздо», рэжысёр Р.Баравік), «Раскіданае гняздо» (рэжысёр У.Савіцкі); спектакль «Зямля» паводле твораў Я.Коласа (рэжысёр М.Мацкевіч), спектаклі па п’есах В.Дуніна-Марцінкевіча: «Ідылія» (рэжысёр М.Пінігін), «Залёты» (рэжысёр Ю.Лізянгевіч), «Пінская шляхта» (рэжысёр Р.Баравік).
         Пералічаныя сцэнічныя творы вылучаліся розным уз-роўнем мастацкасці, аднак іх аб’ядноўвала тое, што яны не былі фармальнай данінай памяці нацыянальнай спадчыне. Яны засведчылі аб ўнутранай патрэбнасці беларускай рэ-жысуры выказацца па набалелых пытаннях, якія хвалявалі грамадства. Пра ўсе гэтыя спектаклі шмат напісана, яны сталі, так бы мовіць, старонкай гісторыі.
    
    68
    
    Тамара Гаробчанка
    
        У другой палове 90-х гг. дыялог з нацыянальнай класікай працягваецца. У 1997 г. Барыс Луцэнка другі раз (а калі прыгадаць яго кінафільм, то трэці) звяртаецца да дра-мы Я.Купалы «Раскіданае гняздо». Спектакль пастаўлены на сцэне Рускага драматычнага тэатра імя М.Горкага. Я ведаю, што адносіны крытыкаў да гэтай працы рэжысёра неадназначныя. Магчыма, сапраўды тут можна гаварыць аб пэўным пераборы і ў сцэнаграфіі (сцэна літаральна загру-вашчана драўлянымі ідаламі, іконамі, побытавымі ся-лянскімі прыладамі), і ў музычна-харэаграфічным аздаб-ленні, якое не заўсёды арганічна ўваходзіць у структуру драматычнага дзейства. Тым не менш, спектакль у мяне асабіста выклікаў моцнае эмацыянальнае ўражанне. Ён прывабіў як сваёй яркай відовішчнасцю, так і філасофіяй, паглыбленай купалаўскай паэзіяй.
        Цікавым падалося і тое, што многія хрэстаматыйна вя-домыя вобразы (Сымон, Стары, Незнаёмец) ў выкананні акцёраў Р.Шэдзько, В.Быкава, А.Ткачонка набылі адмет-нае, арыгінальнае вырашэнне. Па-новаму ўспрыняла я і рэ-жысёрскую ідэю ў вытлумачэнні купалавага твора. У ра-нейшых пастаноўках «Раскіданага гнязда» мы станавіліся сведкамі разбурэння радзіннага сялянскага гнязда. У спек-таклі Б.Луцэнкі з самага пачатку гняздо разбурана, людзі раз’яднаны, кожны існуе сам па сабе. Паступова, спакваля ў іх выспявае ўнутраная патрэба ў аб’яднанні, і думка эпічна гучыць у фінале. Трагедыя сям’і Зяблікаў успрымаецца як трагедыя ўсяго беларускага народа, які ў апошняй сцэне паўстае адзінай магутнай грамадой.