Сучасная беларуская рэжысура
Выдавец: Арты-Фэкс
Памер: 314с.
Мінск 1998
Разгадаць, выявіць, абгрунтаваць і занатаваць на ста-ронках кніг адметнасць рэжысёрскай індывідуальнасці В.Раеўскага, Б.Луцэнкі, іншых выдатных майстроў — задача для беларускіх даследчыкаў паспелая, складаная і адначасова
33
Рычард Смольскі
пачэсная, адказная. Бо калі мы самі не парупімся аб сваіх здабытках, гонары, — чакаць, што гэта зробіць нехта з іншай дзяржавы, — занятак марны і, я б сказаў, недара-вальны з пункту гледжання прэстыжу нашай дзяржавы, на-шай беларускай культуры.
Мне сёння не выпадае падрабязна аналізаваць творчую дзейнасць гэтых лідэраў айчыннай рэжысурьі (зараз узнікла такая думка: а чаму б крытыкам, тэатразнаўцам, культуро-лагам і іншым аналітыкам не правесці асобную канферэн-цыю аб творчасці В.Раеўскага і Б.Луцэнкі). Заўважу толькі, што ў аснове іх удалага мастакоўскага лёсу не толькі безу-моўны і рэдкі талент ад Бога і прагматычная прыхільнасць былой савецкай улады, але і выдатная рэжысёрская адука-цыя, школа, якую яны атрымалі ў 60-я гады ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-.мастацкім інстытуце, калі там У.Маланкін плённа развіваў традыцыі Е.Міровіча, К.Саннікава, Д.Арлова. У аснове беларускай рэжысёрскай школы — асноватворныя ідэі і прынцыпы К.С.Станіслаўскага, іншых вялікіх рэфарматараў рускага тэатра. Яны, як вядома, спавядалі, калі гаварыць абагуль-нена, ідэі і каштоўнасці тэагпра псіхалагічнага рэалізму. Ме-навіта гэты тэатр шмат разоў даказваў не проста плённасць сваіх мастацкіх ідэй і прынцыпаў, але і іх творчую невычар-пальнасць у сцэнічнай творчасці, у спасціжэнні і адлюстра-ванні чалавека, яго душы, яго складаных, а нярэдка і трагічных узаемасувязей з усім Сусветам.
Іншая справа, што наяўнасць так званай «жалезнай за-слоны» да канца 80-х гадоў не дазваляла больш актыўна і творча асвойваць заходнееўрапейскую тэатральную культу-ру з яе раскаванасцю, схільнасцю да смелых і нечаканых сцэнічных эксперыментаў. Гэтая сумная акалічнасць у пэўнай ступені абмяжоўвала магчымасці беларускай рэжы-суры таго часу ў пошуках новай формы і зместу, новых сіпа-сункаў з гледачамі. Апошнюю акалічнасць хачу падкрэсліць асабліва, бо гледачы, як вядома, з’яўляюцца галоўнымі
34
Рычард Смольскі
«выпрабавальнікамі» творчых пошукаў і эксперыментаў, галоўнымі спажыўцамі і ў вядомай ступені — сатворцамі тэатральнага відовішча.
У 90-я гады ў руху беларускай рэжысёрскай думкі сталі адчувацца новыя павевы, абумоўленыя аб’ектыўнымі гістарычнымі працэсамі часу і ўласнымі законамі творчага развіцця. Новае пакаленне беларускіх рэжысёраў, якое па-чало сваю дзейнасць у 80-я — пачатку 90-х гадоў, атрымала свой шанц рэалізаваць свае здольнасці і амбіцыі ў значна пашыранай панараме тэатральнага мастацтва, панараме, змест якой стаў актыўна ўзбагачацца вопытам усёй еўрапейскай культуры.
Тут асаблівая роля належыць рэжысёру адметнай творчай індывідуальнасці, якім з’яўляецца Рыд Таліпаў. Мы да гэтага часу не ўсвядомілі і не ацанілі належным чынам вопыт яго ўласнага тэатра, які безумоўна паўплываў на ай-чынны творчы працэс. Тое самае можна сказаць і пра Аль-тэрнатыўны тэатр Вітаса Грыгалюнаса, які адмыслова спраўджваў свой стыль, свой напрамак у тэатральным мас-тацтве Беларусі першай паловы 90-х гадоў.
Безумоўна асобнай размовы патрабуе і творчасць Мікалая Пінігіна, спектаклі якога «Тутэйшыя» Я.Купалы і «Ідылія» В.Дуніна-Марцінкевіча сталі прыкметнымі з’явамі беларускага тэатра 90-х гадоў.
Заслуга гэтых рэжысёраў (тут можна прыгадаць Міколу Трухана, Віталя Баркоўскага і іншых вядомых пас-таноўшчыкаў) мне бачыцца яшчэ і ў тым, што яны ўяўляюць сабой красамоўны прыклад таго, што сапраўднага поспеху ў мастацтве дасягаюць не проста таленавітыя творцы (гэта ўяўляецца першым і натуральным патрабаваннем), але і творцы, якія не баяцца ісці па цаліку, ісці сваім уласным шляхам.
У гэтым сэнсе я з цікавасцю і надзеяй сачу за творчымі эк-сперыментамі купалаўскага акцёра Аляксандра Гарцуева, рэжысёрскія спробы якога ўяўляюцца мне даволі сур’ёзнай
35
Рычард Смольскі
заяўкай на адметны творчы лёс у беларускім тэатры ўжо XXI стагоддзя.
Сённяшні беларускі рэжысёрскі корпус даволі багаты на сапраўдных прафесіяналаў (тут варта прыгадаць творчасць М.Абрамава, В.Анісенкі, Р.Баравіка, М.Варвашэвіча, В.Ераньковай, У.Караткевіча, В.Куржалава, В.Ласоўскага, Ю.Лізянгевіча, В.Маслюка, М.Мацкевіча, Г.Мушперта, В.Растрыжэнкава, У.Савіцкага, А.Яфрэмава і іншых рэжы-сёраў), якія актыўна, а нярэдка і з поспехам працуюць у розных тэатрах краіны, ствараюць спектаклі рознай мас-тацкай вартасці, розных напрамкаў і стыляў.
Хаця я тут мушу сам сябе паправіць' гаварыць прароз-ныя напрамкі і стылі, відаць, не вельмі выпадае. Значная большасць спектакляў наогул не маюць перспектыў на сур’ёзны аналіз па адной простай прычыне: яны, прабачце, проста ніякія... Сярод жа таленавітых. яркіх, арыгінальных пастановак пераважаюць спектаклі адной эстэтычнай «веры», аднаго метадалагічнага прынцыпу. Хаця змест па-водле п’ес даволі разнастайны.
Тут, у сувязі з такім маім меркаваннем адразу ўзнікае адна складаная праблема: як жа павінна развівацца сёння рэжысура, тэатр, якія накірункі, стылі больш плённыя і пер-спектыўныя ў плане актыўнага ўздзеяння — эмацыянальна-га і інтэлектуальнага — на сучаснага гледача.
Вядома, у такой сітуацыі можна адмахнуцца ад гэтай важнай для ўсіх нас праблемы адной вечнай тэзай: маўляў, найбольш плённым і перспектыўным заўсёды было і будзе таленавітае мастацтва.
А што сёння такое таленавіты спектакль? Крытэрыяў гэтага вызначэння шмат, і вы ўсе іх добра ведаеце. Для мяне ж у дачыненні да сцэнічнага мастацтва галоўным з’яўляецца ўспрыманне спектакля гледачом, бо менаіта ён — глядач — галоўны спажывец і крытык. Ды яшчэ і сатворца, бо сваёй энергетыкай ён сілкуе акцёраў, іх пачуцці, нарэшце, іх энер-гетыку.
36
Рычард Смольскі
На вялікі жаль, многія стваральнікі спектакляў, асабліва эксперыментальных, або так званых «элітарных» пастановак, губляюцца ў вырашэнні менавіта гэтай прабле-мы — праблемы ўзаемадзеяння з гледачом. У выніку нярэдка здараецца так: глядач — абыякава, рэжысёр — па-крыўджаны. А некаторыя крытыкі ў разгубленасці, маўляў, такая арыгінальная задума была, але вось ён, сённяшні гля-дач — глухі і сляпы, нічога не разумее. А бывае, што і нявы-хаваны — у антракце куляй ляціць у гардэроб і адразу на вуліцу, на свежае паветра. Праўда, некаторыя рэжысёры супраць такой дэманстратыўнай «нявыхаванасці» гледачоў знаходзяць апошнім часам паратунак у стварэнні спектак-ляў без антрактаў. На мой погляд, не самае лепшае рашэнне і для гледачоў, і для тэатра. Так можна і наогул застацца без гледача.
Тут, як мне здаецца, праяўляецца ранейшая, яшчэ з са-вецкіх часоў хвароба тэатральных дзеячаў — недаацэнка ролі і значэння гледача. Раней гэта была праблема больш з катэ-горыі тэарэтычнай і ідэалагічнай, а сёння, хачу звярнуць увагу, праблема гледача пачынае набываць катэгорыю жа-намічную. А эканоміка — справа сур’ёзная. Хочам мы таго, ці не хочам, але рэальныя працэсы 90-х гадоў уносяць істотныя карэктывы ў мастацкае жыццё. У прыватнасці, не сёння, дык заўтра, але дзяржава вымушана будзе пераглед-зець палітыку фінансавай падтрымкі дзяржаўных тэатраў. I галоўным для ўсіх нас сюрпрызам будзе тое, што ўжо даўно робіцца, напрыклад, у заходнееўрапейскіх краінах: перава-гай у атрыманні датацыі карыстаюцца тыя тэатры, у якія больш ходзіць гледачоў.
Прынцып даволі просты і справедлівы: больш гледа-чоў — больш датацыі. I наадварот — з усімі драматычнымі наступствамі — беспрацоўем, неабходнасцю набываць іншыя прафесіі...
Пакуль такія меркаванні і прагнозы могуць успрымац-ца як даволі нечаканыя і экзатычныя для нашай менталь-
37
Рычард Смольскі
насці, але я заклікаю быць рэалістамі і зірнуць на некалькі гадоў наперад: што там чакае тэатральных майстроў. He варта цешыць сябе марнымі ілюзіямі: драматычнае мастац-тва ва ўсім свеце з’яўляецца эканамічна стратным. Іншымі словамі, без датацыі з боку дзяржавы, іншых грамадскіх і прыватных структур яно не выжыве. Таму рэжысёрам, як лідэрам і арганізатарам калектыўнай тэатральнай твор-часці, трэба асвойваць хаця б азбуку яшчэ адной прафесіі — прадзюсерскай. Дарэчы, рэжысёры заходнееўрапейскага тэ-атра асновамі гэтай прафесіі валодаюць.
Вось тут і ўзнікае наспелая задача для Беларускай ака-дэміі мастацтваў — чаму і як вучыць маладых людзей, якія абралі для сябе рэжысуру ў якасці прафесіі. Зусім відавочна, што наспеў час вучыць будучых рэжысёраў не толькі ўменню аналізаваць п’есу, будаваць мізансцэны, працаваць з акцёрамі, мастакамі і г.д. Усё гэта — азбука прафесіі. Сён-ня, а дакладней яшчэ ўчора трэба было вучыць рэжысёраў умець працаваць у любых умовах аб-салютна самастойна. Будучыня, як мне зараз уяўляецца, за рэжысёрамі прадзю-серскага тыпу. Гэта значыць — творчая самастойнасць, ар-ганізатарскія здольнасці, педагагічнае майсіпэрства, эка-намічная пісьменнасць, дакладная арыентацыя і дасведчанасць у сітуацыі на міжнародньш тэатральным рынку. Адным словам, гэта павінен быць спецыяліст шырокіх творчых магчымасцей, які можа лёгка адаптавацца да любых аб-ставін. Зразумела, што для навучання такіх рэжысёраў пат-рабны новыя падыходы ў арганізацыі вучэбнага працэсу, адпаведныя педагагічныя кадры. Неабходна больш актыўна прыцягваць да навучання вядучых рэжысёраў. У аптымаль-ным варыянце і В.Раеўскі, і Б.Луцэнка, і Р.Таліпаў, і іншыя выдатныя майстры павінны мець магчымасць ствараць уласныя рэжысёрскія школы.
Больш гібкай, творчай і мэтанакіраванай вымагае быць і дзяржаўная кадравая палітыка. Своечасова заўважыць і падтрымаць маладога здольнага рэжысёра —
38
Рычард Смольскі
задача найпершая, хаця, як я добра разумею, у практычным плане і вельмі складаная, бо тут значную ролю адыгрывае і суб’ектыўны фактар. Значыць, неабходна стварыць аўтарытэтныя грамадскія экспертныя саееты, якія будуць дапамагаць у гэтай складанай селекцыйнай рабоце — адбо-ры найбольш таленавітых, адукаваных і дастойных канды-датаў у мастацкія кіраўнікі дзяржаўных тэатраў.
Прыспеў час распрацаваць дзяржаўную праграму «Творчыя кадры Беларусі», у якой адпаведнае месца зоймуць пытанні падрыхтоўкі рэжысёраў, іх сацыяльнай абароны, маральнага і матэрыяльнага заахвочвання і іншыя захады па іх эфектыўнай падтрымцы.