• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная беларуская рэжысура

    Сучасная беларуская рэжысура


    Выдавец: Арты-Фэкс
    Памер: 314с.
    Мінск 1998
    139.07 МБ
        У сферы мастацтва больш чым дзе асаблівую важнасць набывае канцэптуальны бок твораў, прадстаўленыя ў іх думкі, пазіцыі, маральныя і палітычныя арыенціры. Таму мастацкая палітыка, на мой погляд, павінна ажыццяўляцца з улікам шматаблічных творчых, групавых і асобавых кан-цэпцый і каштоўнасных арыентацый. У сучасных умовах патрэбна вызначыць дэкларацыю каштоўнасцей, якія яна бярэ пад сваю абарону, садзейнічае іх развіццю і рас-паўсюджанню. I першачарговай задачай на сённяшні дзень павінна стаць распрацоўка менавіта такой мастацкай палітыкі, фармулёўка яе задач і прыярытэтаў.
        Вядома, што ўсё яшчэ жывы генетычны страх перад палітыкай у галіне культуры і мастацтва, паколькі гэта мо-жа прывесці да панавання адной групоўкі. Нельга не ба-чыць, што такая пагроза існуе, паколькі існуюць інтарэсы творчых груп з рознымі палітычнымі і каштоўнаснымі ары-енцірамі. Але спадзявацца на тое, што мастацтва жыццяз-дольнае і можа, дзякуючы рынку, вызначыць, што заслу-гоўвае ўвагі і падтрымкі, а што не, — наўрад ці пры-ходзіцца.
        Якімі б суб’ектыўнымі ні былі нашы адносіны да Mac-
    
    28
    
    Рычард Смольскі
    
    тацтва мінулых дзесяцігоддзяў і якія б надзеі не звязваў кожны з нас з мастацтвам будучага, усе мы жывем у ася-роддзі мастацтва сённяшняга, якое напоўнена думкамі і па-чуццямі свайго часу. Таму ўвага павінна быць скіравана ў бок эстэтычнай і мастацкай вартасці твораў, на тое, каб іх разнастайнасць не парушала агульнай цэласнасці духоўнага асяроддзя нацыі.
         У гэтай сувязі аб’ектыўна ўзрастае роля і значэнне мастацкай крытыкі, перад якой стаіць не толькі звыклая задача прафесійнага аналізу бягучага творчага працэсу, але і надзённая задача больш актыўнага і плённага ўздзеяння на тэагпральнае жыццё, на фарміраванне грамадскай думкі вакол пэўных з’яў і тэндэнцый. Але трэба самакрытычна прызнаць, што беларуская крытыка да выканання такіх за-дач падрыхтавана сёння даволі кепска: і ў прафесійным, і ў арганізацыйным, і ў светапоглядным, і ў метадычным пла-нах. Адна з галоўных прычын такога становішча — відавочная залежнасць крытыкаў ад творчых саюзаў, ча-сопісаў, выдавецтваў, а дакладней — ад іх кіраўнікоў. Ад-сюль існаванне так званай «кішэннай крытыкі», якая абслу-гоўвае амбіцыі ўплывовых драматургаў, рэжысёраў, акцё-раў і іншых творцаў, адсюль — групоўкі і іншыя вядомыя «хваробы» падобнага плану. Хочацца спадзявацца, што стварэнне Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крыты-каў дапаможа тэатральным аналітыкам больш актыўна і плённа выконваць свае функцыі.
         На мой погляд, цяпер, калі адбываюцца адчувальныя зрухі ў нашым светаўспрыманні, наспеў час пераасэнсавання самой ролі, месца, значэння, функцыі літаратурна-мастацкай творчасці ў жыцці чалавека і грамадства як з улікам сусветнага вопыту (і перш за ўсё еўрапейскіх куль-тур), так і ўласных нацыянальных традыцый і асаблівасцей. Хочам мы таго ці не хочам, але трэба бачыць і адчуваць рэ-чаіснасць, яе подых: у складанай структуры асноўных жыц-цёвых каштоўнасцей, якія зараз усталёўваюцца ў беларускім
    
    29
    
    Рычард Смольскі
    
    грамадстве (у іншых еўрапейскіх дзяржавах гэта адбылося значна раней), на вядучыя пазіцыі выходзяць прагматычныя варункі, а каштоўнасці духоўнага, маральнага, эстэтычнага і этычнага кшталту адыходзяць на другі план. Неяк так зда-рылася, што вектар грамадскага развіцця на Беларусі, як і на ўсёй астагняй постсацыялістычнай прасторы, павярнуўся на стварэнне так званага грамадства спажыўцоў, грамадст-ва, у якім усталёўваецца прыярытэт матэрыяльных каш-тоўнасцей. Што тычыць каштоўнасцей эстэтычных, мас-тацкіх, то яны адціскаюцца на другі, трэці план.
         Праяўленні такога працэсу — навідавоку, яны вакол нас і, што асабліва трывожна, унутры нас. Нельга не ба-чыць, як у апошнія гады губляецца цікавасць моладзі да літаратуры і мастацтва, пра гэта сведчаць і сацыялагічныя даследаванні, ды і тэатральная практыка паказвае гэтыя трывожныя тэндэнцыі. Памяншаюцца конкурсы ў творчыя ВНУ. Гэта таксама аб’ектыўныя праявы нашага часу. I, на вялікі жаль, будуць паглыбляцца гэтыя працэсы пэўнай страты цікавасці моладзі да мастацкай творчасці. Доказам таму — практыка ў заможнай Германіі, дзе мастацкія і тэат-ральныя інстытуты, а таксама кінашколы даўно не ведаюць, што такое конкурсы. Вакансіі студэнцкіх месц, як правіла, запаўняюцца напалову. Пра гэта гаварылі, у прыватнасці, не так даўно ўдзельнікі беларуска-германскай канферэцыі ў Мінску на тэму «Дзяржава, культура, рынак». Адзін з іх, вядомы нямецкі кінарэжысёр Дзітмар Хохмут, так і сказаў: ёсць недаборы ў творчыя ВНУ, таму што маладыя людзі ведаюць, іх чакае рынак і ёсць мізэрная магчымасць вы-драць у дзяржавы сякія-такія грошы на што заўгодна, ад андэграўнда да Вялікай оперы, але ў прынцыпе гэта праца не вельмі прэстыжная.
         Яшчэ адзін штрых да, так бы мовіць, «партрэта 90-х гадоў у беларускім інтэр’еры»: гэта даволі магутная і небяс-печная плынь, якая ўтрымлівае ў сабе такія з’явы, як камер-цыялізацыя творчага жыцця (наогул, камерцыялізацыя ў
    
    30
    
    Рычард Смольскі
    
    мастацтве — працэс аб’ектыўны, але яго трэба ўтрымліваць у цывілізаваных рамках, улічваць уласны гістарычны вопыт і г.д.). Далей, гэта амерыканізацыя (зноў у дужках заўважу: ніхто не супраць таленавітых твораў амерыканскіх пісьменнікаў, музыкантаў, кінематаграфістаў, але што мы бачым на экранах кінатэатраў, відэакасетах — танныя ба-явікі, што ўслаўляюць культ насілля і жорсткасці). Нарэшце, трэцяя з’ява — празмерная эратызацыя мастацтва. Хаця, здаецца, на беларускай сцэне мода на распрананне актрыс паволі праходзіць, але што мы зноў жа бачым на відэакасетах, на старонках шматлікіх так званых «эратычных вы-данняў»: кніг, часопісаў, газет...
         Усё гэта — наша сённяшняя рэчаіснасць, у якой нейкім дзіўным чынам спалучаецца актыўнае будаўніцтва храмаў для вернікаў і катастрафічны poem злачынстваў, праяў дзікунства і іншых страшных сацыяльных хвароб — алка-галізму, наркаманіі, разводаў, эпідэмій СНІДу і г.д. Такія вось нечаканыя і супярэчлівыя «фарбы» і «адценні» склада-юць стракатую карціну 90-х гадоў...
         Праўда, аптымісты мне могуць запярэчыць: маўляў, не ўсё так страшна і да абвешчанага апакаліпсіса яшчэ далёка.
         Сапраўды, вельмі хочацца верыць, што канца Свету не будзе. Хочацца верыць, што ў беларускай дзяржавы, нашага грамадства, у кожнага чалавека нашай краіны ёсць недзе і рэальныя перспектывы, ёсць упэўненасць, што тая смурод-ная хваля так званай заходняй цывілізацыі, якая дасягнула айчынных берагоў у самым пачатку 90-х гадоў, не затопіць нас брудам парнаграфіі, насілля, жорсткасці, не заб’е ў ду-шах суайчыннікаў тое, што заўсёды вызначала характар, лёс беларусаў і іншых славянскіх народаў, •— маральнасць, міласэрнасць, спагадлівасць і ўсё іншае, што робіць чалаве-ка менавіта чалавекам. I дапамогай у гэтым без перабольш-вання гістарычным супрацьстаянні Дабра і Зла выступае мастацтва, у тым ліку і беларускі тэатр, які ў асноўным за-хаваў свой творчы патэнцыял, кадры, эканамічную і ар-
    
    31
    
    Рычард Смольскі
    
    ганізацыйную базу, захаваў, нарэшце, сваю галоўную мас-тацкую сілу, нацыянальную адметнасць, этычную самакаш-тоўнасць — духоўны пачатак, маральнасць, пачуццё адказ-насці творцаў перад мастацтвам і грамадствам. Гэта тыя асноўныя каштоўнасці сучаснага беларускага тэатра, якія трэба захоўваць, умацоўваць і развіваць далей.
         Але...
         Але гэта зусім не азначае, што ў беларускага тэатра сёння няма складаных праблем і супярэчнасцей, што ён не пакутуе многімі цяжкімі хваробамі нашага часу. Наадварот, новыя задачы і функцыі, што паўсталі сёння перад творцамі, яшчэ больш востра і відавочна выпраменьваюць шматлікія праблемы тэатральнага мастацтва Беларусі. I, бадай што, галоўная з іх — гэта тая праблема, якую мы сёння абмяр-коўваем на нашай канферэнцыі. Так, гэта праблема сучаснай рэжысуры. Бо рэжысёр, як я ўжо сказаў у самым пачатку свайго даклада, гэта своеасаблівы стваральнік тэатральнага свету, у якім жывуць, кахаюць, пакутуюць людзі, шукаюць нейкі сэнс жыцця, шукаюць адказ на вечнае пытанне — як быць у гэтым жыцці шчаслівым ...
         У размове пра сучасную рэжысуру трэба мець на ўвазе адну важную акалічнасць. Так гістарычна склаўся лёс бела-рускай тэатральнай культуры, што на працягу вялікага ка-валку часу яго патэнцыял, асаблівасці, творчую сілу вызна-чалі перш за ўсё акцёры. Многія імёны вялікіх купалаўцаў, коласаўцаў, волатаў рускай сцэны і іншых тэатральных ка-лектываў Беларусі даўно ўвайшлі ў гісторыю нацыянальнай культуры. I гэта зусім справядліва.
         Несправядлівасць мне бачыцца ў іншым — у нейкім дзіўна нігілістычным стаўленні да выдатных майстроў ай-чыннай рэжысуры.
         Чаму так здарылася, —■ размова асобная і іншая, але не магу не заўважыць адной недарэчнасці: у гісторыі белару-скага тэатра толькі Еўсцігней Міровіч і Уладзіслаў Галубок успрымаюцца бясспрэчнымі волатамі нацыянальнай рэжы-
    
    32
    
    Рычард Смольскі
    
    суры. Пра іх творчасць напісаны кнігі, шматлікія артыкулы, створаны дакументальныя фільмы, адным словам, яны прайшлі своеасаблівую «кананізацыю» і прыпісаны, так бы мовіць, да ліку «святых» беларускай мастацкай культуры. Хаця, як мы ведаем, патэнцыял беларускай рэжысуры на працягу ўсяго XX стагоддзя назапашвалі многія тале-навітыя рэжысёры, на творчым рахунку якіх выдатныя пас-таноўкі паводле твораў нацыянальнай і сусветнай класікі, плённае супрацоўніцтва з беларускімі драматургамі, нарэш-це, выхаванне імі вялікай колькасці бліскучых акцёраў. Ся-род іх Леў Літвінаў, Леанід Рахленка, Уладзімір Кумельскі, Мікалай Міцкевіч, Мікалай Кавязін, Аляксандр Скібнеўскі, Канстанцін Саннікаў, Дзмітрый Арлоў, Васіль Фёдараў, Уладзімір Маланкін і іншыя вядомыя майстрь: рэжысёрскай творчасці.
         Калі ж гаварыць пра сучасную генерацыю беларускай рэжысуры, то яе патэнцыял і магчымасці найбольш харак-тэрна і моцна ўвасабляюць два безумоўныя лідэры 70-90-х гадоў — Валерый Раеўскі і Барыс Луцэнка. Яны ярка дэбю-тавалі на рубяжы 60-70-х гадоў і адразу ўвайшлі ў групу лідэраў рэжысуры, а неўзабаве і ўзначалілі яе: і фармальна як кіраўнікі вядучых сталічных тэатраў, і нефармальна як пастаноўшчыкі шэрагу славутых спектакляў («Трыбунал», «Апошні шанц», «Макбет», «Трохграшовая опера» і інш.). Іх творчасць даўно заслугоўвае асобных тэатразнаўчых даследаванняў і манаграфій, бо на працягу амаль трох дзе-сяцігоддзяў знаходзяцца на самай вастрыні мастацкіх пошу-каў і здзяйсненняў у беларускім сцэнічным мастацтве. Хаця, вядома, не абыходзілася і без відавочных творчых крызісаў, крыўдных няўдач, памылак і ўсяго іншага, што звычайна суправаджае лёс таленавітага мастака.