Сучасная беларуская рэжысура
Выдавец: Арты-Фэкс
Памер: 314с.
Мінск 1998
У 90-я гг. значна павялічылася цікаўнасць рэжысуры да нацыянальнай гісторыі. Тэатры адчулі патрэбу гледача ўбачыць на сцэне рэальную гістарычную асобу і рэальныя гістарычныя падзеі ў шчыльнай узаемасувязі з духоўнай, побытавай, прыроднай, этнаграфічнай рэальнай традыцы-яй. З’явіўся шэраг спектакляў, якія сродкамі сцэнічнага мас-тацтва далучалі гледача да айчыннай гісторыі. Гэта
69
Тамара Гаробчанка
«Уваскрэшанне» («Следчая справа Вашчылы») І.Чыгрынава (рэжысёр В.Баркоўскі), «Звон — не малітва» І.Чыгрынава (рэжысёр Г.Давыдзька), «...Нагавіцы святога Георгія» М.Адамчыка і М.Клімковіча (рэжысёр А.Гузій), «Барбара Радзівіл» Р.Баравіковай (рэжысёр В.Мазынскі) і інш. Асоб-ныя з пералічаных твораў мелі эксперыментальны характар, часам пастаноўшчыкі празмерна захапляліся эпатажнымі прыёмамі. Тым не менш, відавочна, што ўсе яны мелі важнае значэнне, асабліва для моладзі, яны адкрывалі перад гледа-чом невядомыя старонкі гісторыі і тым самым спрыялі ўмацаванню нацыянальнай самасвядомасці.
Адным з найбольш буйных дасягненняў у засваенні гістарычнай тэмы стаў спектакль купалаўскага тэатра «Вітаўт» А.Дударава ў рэжысуры В.Раеўскага. Жанр сцэнічнага твора вызначаны як «легенда сівой даўніны», і ў адпаведнасці з гэтым ён будуецца на процістаянні святла і цемры, дабра і зла. Носьбітамі процілеглых ідэй з’яўляюцца стрыечныя браты Вітаўт і Ягайла. Г.Давыдзька стварае ідэальны вобраз мудрага, сумленнага князя Вітаўта, які са-мааддана служыць Айчыне. Ягайла ў выкананні М.Кірычэнкі — яго антыпод. Хцівы і крывадушны, ён вы-находліва пляце інтрыгі, дзеля ўлады здраджвае радзіме.
Спектакль пабудаваны па прынцыпу гістарычнай хронікі, ён мае значную колькасць персанажаў, вылучаецца хуткай зменай эпізодаў. Усё гэта, безумоўна, патрабавала ад рэжысёра пошуку адпаведнай сцэнічнай формы. В.Раеўскі вынаходліва мізансцэніруе масавыя сцэны з крыжакамі, ратнікамі, беражніцамі, манахамі, якія не толькі маляўніча аздабляюць дзейства, але і сэнсава насычаюць яго, узбуй-няюць маштабнасць, эпічнасць твора.
Сцэнічную пляцоўку доўжыць драўляны памост, які выходзіць за межы авансцэны і ўразаецца ў гдядзельную залу. Гэты подыум гранічна набліжае выканаўцаў да гдеда-ча. Да таго ж, падчас спектакля акцёры часта выходзяць з залы. Усе гэта, безумоўна, робіцца невыпадкова. У сцэнах,
70
Тамара Гаробчанка
калі Алёну вядуць на вогнішча альбо калі святар ідзе з кадзілам па праходзе, глядач свядома ўцягваецца ў дзеянне і з назіральніка ператвараецца ў актыўнага ўдзельніка. Такі прыём, вядома ж, не новы, як і народныя абрады з шырокім ужываннем пластыкі, танцаў. В.Раеўскі зусім адкрыта звяр-таецца да ранейшых уласных пастановачных знаходак. Ад-нак у дадзеным выпадку вонкавы антураж выглядае не дэ-каратыўна-прыкладным, а сэнсава-насычаным, ён надае спектаклю імклівы рытм, павялічвае яго паэтыку.
Любы гістарычны твор міжволі выклікае ў гледача су-часныя асацыяцыі, тым больш, калі размова ідзе пра вы-шэйшую ўладу. He стаў выключэннем і «Вітаўт» купа-лаўцаў. Ён прымушае задумацца над такімі складанымі праблемамі, як улада і мараль, улада і народ. Я некалькі разоў глядзела спектакль, і мяне вельмі ўразіла шчырая, вельмі зацікаўленая рэакцыя гледача (дарэчы, у зале пера-важала моладзь). Пастаноўка доўжыцца паўтары гадзіны, ідзе на адным дыханні і заўжды выклікае шквал апладыс-ментаў. Зазірнуўшы ў глыбіню стагоддзяў, тэатр не проста перакідвае масток паміж сівой даўнінай і днём сённяшнім, ён выводзіць на сцэнічныя падмосткі велічныя постаці на-шых продкаў, у жыцці якіх мы шукаем апірышча сваёй ча-лавечай годнасці, духоўнасці, веры.
Побач з гістарычнымі спектаклямі ў 90-я гг. рэпертуар узбагачаецца беларускімі п’есамі, незаслужана забытымі альбо раней забароненымі. Так, на коласаўскай сцэне рэжы-сёр А.Грышкевіч паставіў «Пакрыўджаныя» Л.Родзевіча, дзе на аснове народнага падання зрабіў спробу выйсці на абагульненне трагічнага лёсу беларускага народа. Шмат зрабіў рэжысёр М.Трухан для рэабілітацыі фактычна вы-крэсленай з гісторыі беларускай культуры творчасці Ф.Аляхновіча. На сцэне тэатра «Дзе-Я?» набылі сцэнічнае жыццё такія творы драматурга, як «Круці...» (паводле «Круці не круці — трэба памерці» і «У капцюрах ГПУ»), «Чорт і баба», «Здань» (паводле «Страхі жыцця», «Цені»).
71
Тамара Гаробчанка
Імкненне далучыць гледача да айчыннай гісторыі і яе культуры ўласціва не толькі дарослым калектывам, але і Тэатру юнага гледача. Спецыяльна для ТЮГа драматург А.Дудараў зрабіў інсцэніроўку паэмы «Песня пра зубра» М.Гусоўскага, якую паставіў рэжысёр М.Абрамаў. Улічваючы спецыфіку дзіцячай аўдыторыі, рэжысёр стварае яркае тэатральнае відовішча, дзе асноўным выразным срод-кам з’яўляецца пластыка, танец, рух. Як вядома, Зубр у па-эме сімвалізуе сабой Беларусь, яе прыроду, мужны народ. Вобраз волата Зубра ўвасабляе ў спектаклі харэаграфічная група, якая ў танцы перадае народнае цярпенне і адначасова народны пратэст супраць зла і насілля. Пластычныя сцэны, асабліва кульмінацыйная — паляванне на зубра — выраша-на вынаходліва, з фантазіяй. Аднак увогуле спектакль ат-рымаўся фрагментарным, апавядальным, яму не хапае яркіх моцных характараў.
Такім чынам, з’яўленне сцэнічных твораў, у аснове якіх ляжалі рэальныя жыццёвыя факты альбо народныя легенды і паданні, засведчыла, што ў 90-я гг. беларуская рэжысура актыўна звярнулася да нацыянальнай гісторыі. Дасягненні тэатраў у гэтым накірунку, за рэдкім выключэннем, былі даволі сціплымі. Пастаноўкі вырашаліся, так бы мовіць, у адным ключы. У іх пераважалі пластыка, рух, пантаміма, абраднасць, спевы, танцы. Узровень вонкавага антуражу залежыў ад фінансавых магчымасцей тэатра і творчага па-тэнцыялу трупы. Тое, што рэжысура аддавала перавагу вы-разным сродкам пастановачнага кшталту, было, бадай што, заканамерным. Гэтага вымагала драматургія, у большасці пазбаўленая буйных характараў, што ў сваю чаргу абу-мовіла адсутнасць значных акцёрскіх работ. Выключэнне складаюць вобразы Ягайлы (М.Кірычэнка), Вітаўта (Г.Давыдзька), Рагнеды (Л.Давідовіч, А.Ельяшэвіч). Па сут-насці, працэс сцэнічнага засваення гістарычнай драматургіі распачаўся ў 90-я гг., адсюль і тыя складанасці, што ўзніклі пры дачыненні тэатраў да айчыннай гісторыі.
72
Тамара Гаробчанка
Больш значныя дасягненні напаткалі беларускую рэ-жысуру пры інсцэнізацыі нацыянальнай класікі. Пры ўсёй эстэтычнай і мастацкай рознасці спектаклі па творах Я.Купалы, Я.Коласа, В.Дуніна-Марцінкевіча дазваляюць высветліць некаторыя агульныя тэндэнцыі, уласцівыя твор-чаму асэнсаванню драматургічнай спадчыны ў пэўны гістарычны перыяд.
Па-першае, класічныя творы на асацыятыўным узроўні насычаюцца самымі рознымі праблемамі сённяшняга гра-мадска-палітычнага жыцця, адначасова творцы разгляда-юць гэтыя праблемы ў цеснай узаемасувязі з гістарычным мінулым народа і краіны. Відаць, таму шмат у якіх спектак-лях (у адных больш прыхавана — «Ідылія», у другіх больш адкрыта — «Пінская шляхта») гучаць сучасныя палітычныя акцэнты і падтэксты.
Па-другое, пераважная большасць пастановак стылістычна і жанрава адыходзіць ад побытавага паказу народнага жыцця і пры дапамозе стылізацыі ўзнімаецца на ўзровень мастацкага абагульнення на мяжы філасофскай прыпавесці. Адсюль многія сцэнічныя персанажы набыва-юць адзнакі сімвалу. Так, Аўдзей-Аўсяннікаў («Страсці па Аўдзею») уяўляе сабой тыпалогію народнага характару бе-ларуса і кандэнсуе лёс найбольш таленавітай часткі сялян-ства, вынішчанага падчас калектывізацыі. Старац В.Быкава («Раскіданае гняздо») паўстае своеасаблівым на-родным празарліўцам, спазнаўшым сэнс зямнога існавання чалавека. Жаночыя ж вобразы Зоські - Кавалеўскай («Раскіданае гняздо»), Ганулі - Захарэвіч і Аленкі - Белах-восцік («Тутэйшыя»), Марыські - Кавалеравай («Пінская шляхта»), пазбаўленыя жыццёвай канкрэтыкі, умоўна ўвасабляюць вобраз шматпакутнай Радзімы, Айчыны, Бацькаўшчыны.
Па-трэцяе, шукаючы для розных твораў свае, адметныя сродкі сцэнічнай выразнасці, рэжысура актыўна засвойвае традыцыйныя формы народнага тэатра, яго сінтэтычную
73
Тамара Гаробчанка
прыроду. Пры гэтым, у адрозненне ад мінулых дзе-сяцігоддзяў, калі спектаклі насычаліся побытава-этнаграфічнымі падрабязнасцямі, тут заўважаецца якасна новы ўзровень творчага мыслення. Песні, танцы, рытуаль-ныя абрады, эстэтыка інтэрмедый народнай драмы і бат-лейкі не фармальна ўводзяцца ў структуру сцэнічных тво-раў, а становяцца сутнасным вызначэннем іх новай мастац-кай якасці.
Апошнім часам беларускія рэжысёры шмат наракалі на тое, што надакучыў «лапцюжна-анучавы» тэатр, які з’яўляўся адзінай адзнакай мінуўшчыны. I вось, нарэшце, пасля многіх дзесяцігоддзяў на сцэнічныя падмосткі побач з постацямі Францыска Скарыны і Кастуся Каліноўскага выйшлі Вашчыла, Рагнеда, Барбара Радзівіл, Вітаўт, Кей-стут, Ягайла. Гэта асабліва важна, таму што глядач мае магчымасць далучыцца да сапраўднай беларускай эліты, якая на розных гістарычных этапах вызначала духоўны па-тэнцыял нацыі.
74
Галіна Алісейчык
тэатразнаўца
Режнссура театра кукол: современное состоянне м путм развнтня
Нскусство кукольного театра на протяженнй послед-нйх лет развнвается очень дннамйчно й мотором его развй-тйя, как н в другйх вндах театра, является режйссура. От режйссера в любом театре, будь то театр драматнческйй, пластаческнй йлй музыкальный, завйсйт многое, но в ку-кольном он определяет не только стйль йлй творческйй ме-тод, но н сам тйп актерской йгры йлй декорацйонного оформленйя.
В завйсймостн ог замысла режйссера актер может вы-ступать в спектакле как кукловод йлй как кукловод й дра-матнческйй актер, а также как мнм, певец й т.д. To же мож-но сказать й о сценографйй. В одном случае художнвк соз-дает пространство, где действуют куклы (шйрма, кабннет), в другом — декорацню, где наряду с кукламм действуют ак-теры, совмеіцая функцнй кукловодов с драматйческой нг-рой. Прн этом куклы, йх художественное решенйе, пластм-ка, цветовая гамма должны гармонмчно соотноснться с так называемым «жйвым планом» — актерамм, йх костюмамм, грвмом, мйзансценйческнм рнсунком, дополняя друг друга не только вмзуально, но н смыслово.