• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная беларуская рэжысура

    Сучасная беларуская рэжысура


    Выдавец: Арты-Фэкс
    Памер: 314с.
    Мінск 1998
    139.07 МБ
    
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў
    
    
    
                Зборнік матэрыялаў міжнароднай навукова-творчай канферэнцыі
    
    
    
    
              Пошукі мастацкай адмвтнасці | кантэксце традыцый еўрапейЕкага тэатра Гродн, 18-17 кктрычіій 1187 г.
    
    
    
    
    
                         Дапушчана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва
    
    
    
    
    
    MihckIWS
    
    УДК 79 (=826"312")
    ББК 85.33 (4Бен)
    
    
    
    
    Адказны рэдактар:
    Р.Б.СмольскІ — доктар мастацтвазнаўства
    
    
    
    
    
    
    
      В 92 Сучасная беларуская рэжысура: Пошукі мастацкай адметнасці ў кантэксце традыцый еўрапейскага тэатра: Зборнік матэрыялаў міжна-роднай навукова-творчай канферэнцыі (Мінск, 16-17 кастрычніка 1997 г.) /Вучэб. Дапаможнік для навуч. устаноў культуры і мастацтва. Мн.: Арты-Фэкс. 1998. - 314 с. с ілюстрацыямі.
    
    
                              ББК 85.33 (4Бен)
    
    
    
    
    ISBN 985-6119-11-1
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    © Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў, 1998
    © ПКП «АРТЫ-ФЭКС», 1998
    
    
    
    
    
                    ЗМЕСТ
    
    
    
    
    
    Працяг традыцыі (Замест уступу).....9
    
    В.Дапкюнас
    начальнік аддзела тэатраў
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.........................14
    
    Л.Кадзевіч
    начальнік Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама...................17
    
    Даклады
    
    Р.Смольскі
    доктар мастацтвазнаўства
    «Сучаснае рэжысёрскае мастацтва Беларусі:
    праблемы развіцця ў новых гістарычных вымярэннях».....................................24
    
    3
    
    ЗМЕСТ
    
    А.Сабалеўскі
    доктар мастацтвазнаўства
    «Нацыянальная класіка і беларуская рэжысура: спроба новага ўзаемаразумення»..................41
    
    Т.Арлова
    кандыдат мастацтвазнаўства
    «Вопыт сучаснай беларускай рэжысуры ў прачытанні замежнай класікі»..................52
    
    Т.Гаробчанка
    кандыдат мастацтвазнаўства
    «Рэжысёрская адметнасць у прасторы нацыянальнай сцэны: вопыт 90-х гадоў»...........65
    
    Г.Алісейчык
    тэатразнаўца
    «Рэжысура тэатра лялек: сучасны стан і шляхі развіцця»..................75
    
    Т.Катовіч
    тэатразнаўца (г. Віцебск) «Эксперымент у сучаснай рэжысуры»...............81
    
    Выступленні ў дыскусіі
    
    В.Раеўскі
    народны артыст Беларусі
    «Гістарычны спектакль: традыцыі і навацыі» .'..94
    
    4
    
    ЗМЕСТ
    
    М.Абрамаў
    дацэнт кафедры тэатральнай творчасці
    Беларускага універсітэта культуры «Аб рэжысёрскай прафесіі»....................99
    
    Л.Хейфіц
    народны артыст Расіі (г. Масква) «Рэжысёраў трэба берагчы...»................104
    
    В.Мазынскі
    заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі «У нас няма школы...».......................122
    
    Г.Падэгімас
    мастацкі кіраўнік Каўнаскага акадэмічнага тэатра (Літва)
    «Літоўская рэжысура 90-х гадоў».............128
    
    А.Андросік
    мастацкі кіраўнік Тэатра юнага гледача «А дзе маладая рэжысура?..».................134
    
    Я.Натапаў
    рэжысёр (г. Гомель) «Праўда — гэта аснова асноў...».............138
    
    Г.Мушперт
    галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра «Не варта баяцца быць не прызнаным...»......142
    
    У.Караткевіч
    заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі «Я — за дыялог з гледачом»..................145
    
    
    5
    
    ЗМЕСТ
    
    В.Баркоўскі
    мастацкі кіраўнік Беларускага
    акадэмічнага тэатра імя Я.Коласа
    «Наша прафесія — гэта апаэтызаванае рамяство».. .149
    
    Даклады, выступленні, артыкулы
    
    В.Салееў
    доктар філасофскіх навук
    «Беларуская рэжысура як люстэрка працэсаў
    нацыянальна-культурнага адраджэння на
    сучасным этапе»................................154
    
    Т.Ратабыльская
    кандыдат мастацтвазнаўства
    «Беларуская рэжысура і еўрапейская драма XX ст.:
    праблема засваення новага зместу»..............170
    
    Р.Баравік
    кандыдат мастатцвазнаўства
    «Рэжысура Беларусі 90-х гадоў у кантэксце часу»....186
    
    У.Забэла
    заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
    «Аб некаторых праблемах выхавання маладых рэжысёраў».............................202
    
    У.Мамонька
    галоўны спецыяліст упраўлення
    навучальных і навукова-даследчых устаноў
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
    «Пытанні падрыхтоўкі рэжысёрска-акцёрскіх кадраў у святле сучасных патрабаванняў»........213
    
    6
    
    ЗМЕСТ
    
    С.Юркевіч
    навуковы супрацоўнік лабараторыі
    прафесійнага мастацтва Беларускага
    інстытута праблем культуры «Аб рэжысуры тэатра лялек».......................220
    
    В.Ярмалінская
    кандыдат мастатцвазнаўства «Інтэлектуальны тэагр Рыда Таліпава».............237
    
    Н.Грэская
    аспірантка ІМЭФ НАН Беларусі
    «Сучасная беларуская сцэнаграфія: пошукі вобразнай і мастацкай выразнасці».........247
    
    З.Пасюціна
    дацэнт Беларускага універсітэта культуры «Аб атмасфсры спектакля».........................255
    
    С.Гома
    тэатразнаўца (Рэспубліка Егіпет)
    «Рэжысёр — ключавая фігура тэатра XX стагоддзя»....................................265
    
    І.Алексіна
    аспірантка Беларускага універсітэта культуры «Рэжысура народнага тэатра»......................274
    
    А.Усцінава
    аспірантка ІМЭФ НАН Беларусі «Якім быць тэатру для дзяцей?..».................283
    
    
    ЗМЕСТ
    
    
            У.Рылатка
    
    першы намеснік міністра культуры
    Рэспублікі Беларусь
    «У беларускага тэатра —- добрыя перспектывы» 291
    
    
    
    
    Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура»..............298
    
    
    
    8
    
    
    
    
    
                ПРАЦЯГ ТРАДЫЦЫІ
    
    
            Замест уступу
    
    
       Прыемна канстатаваць, што добрая традыцыя, якая ўсталявалася ў тэатральньм жыцці Беларусі 90-х гадоў (правядзенне прадстаўнічых навукова-творчых канферэнцый, сімпозіумаў, «круглых сталоў» і іншых сустрэч дзеячаў навукі, культуры і мастацтва), мае свой працяг і прыносіць плённыя вынікі. He стаў вы-ключэннем у гэтым сэнсе і 1997 год. На самым яго па-чатку, 10 студзеня 1997 года, у Мінску, у памяшканні Малай сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы. прайшоў «Круглы стол», на якім крытыкі, тэатразнаўцы, сацыёлагі, філосафы і іншыя аналітыкі сустрэліся з трупай купалаўскага тэатра і абмеркавалі праблемы развіцця славутага творчага калектыва. 27 -28 мая 1997 г. у Мінску прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы маральнага зда-роўя нацыі», на якой вялікая ўвага надавалася асэнса-ванню ролі і значэння мастацкай творчасці ў ду-хоўным выхаванні моладзі. Нарэшце, 16 - 17 каст-рычніка 1997 г. у Гродна адбылася міжнародная наву-кова-творчая канферэнцыя, прысвечаная сучаснай бе-ларускай рэжысуры. Матэрыялы гэтай канферэнцыі і складаюць змест кнігі, якую шаноўны чытач трымае ў сваіх руках.
    
    9
    
    ПРАЦЯГТРАДЫЦЫІ
    
        Гродна невыпадкова стаў месцам правядзення гэ-тай канферэнцыі. 1997 год — год залатога юбілею Гродзенскага абласнога драматычнага театра. 17 ка-стрычніка 1997 года тэатральная грамадскасць краіны, а таксама гродзенскія аматары сцэнічнага мастацтва адзначылі ва ўрачыстай атмасферы юбілей тэатра. Гэтым урачыстасцям папярэднічала атмасфера гарачых спрэчак пад час навукова-творчай канферэн-цыі, удзельнікі якой выказвалі свае думкі, меркаванні, прапановы аб шляхах далейшага развіцця беларускай рэжысуры, сцэнічнага мастацтва.
        Пераказваць змест выступленняў удзельнікаў канферэнцыі (гэта былі рэжысёры, крытыкі, тэатраз-наўцы, выкладчыкі творчых ВНУ, прадзюсеры і іншыя спецыялісты тэатральнай справы) няма сэнсу — чытач сам перачытае даклады, выступленні, артыкулы і іншыя матэрыялы, якія складаюць змест зборніка. Хачу падкрэсліць толькі адно: выхад у свет гэтай кнігі, на старонках якой занатаваны думкі, пачуцці, сум-ненні, трывогі, надзеі, памкненні і ідэі вядучых дзеячаў сучаснага беларускага тэатральнага мастацтва і іх за-межных калег — падзея ў культурным жыцці Беларусі. Яна стала магчымай яшчэ і дзякуючы іншай з’яве, што адбылася ў Мінску 28 мая 1997 г.
        У гэты сонечны і па-летняму гарачы дзень прай-шоў Устаноўчы з’езд Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў. Дэлегаты з’езда з Брэста, Баб-руйска, Віцебска, Гомеля, Магілева, Мінска абмерка-валі стан і праблемы беларускай мастацкай крытыкі, літаратуразнаўства і мастацтвазнаўства, іх ролю і зна-чэнне на сучасным этапе развіцця нацыянальнай куль-туры і аднадушна прыйшлі да высновы аб неабход-
    
    10
    
    ПРАЦЯГ ТРАДЫЦЫІ
    
               насці стварэння творчага саюза літаратурных і мас-тацкіх крытыкаў. Быў прыняты Статут БСЛМК, у якім сярод асноўных мэт і задач творчага саюза вы-значана стварэнне спрыяльных умоў творчасці літаратурным і мастацкім крытыкам, іншым дзеячам навукі і культуры — членам БСЛМК; фарміраванне грамадскай думкі вакол значных падзей у мастацкім жыцці краіны, падтрымка гуманістычных традыцый беларускага мастацтва. У адпаведнасці са Статутам дэлегаты з’езда тайным галасаваннем абралі старшы-ню БСЛМК і старшыню кантрольна-рэвізійнай камісіі, а потым Раду БСЛМК у складзе 39 чалавек. У той жа дзень прайшло першае пасяджэнне Рады, на якім быў абраны Прэзідыум у складзе 9 чалавек.
                    Першай значнай акцыяй Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў стала правядзенне сумесна з Міністэрствам культуры навукова-творчай канферэнцыі, прысвечанай праблемам сучаснай бела-рускай рэжысуры. Такім чынам, традыцыі, якія на-радзіліся ў першай палове 90-х гадоў, працягваюцца, больш таго, узбагачаюцца новымі ідэямі і праектамі. Усё гэта сведчыць, што сучаснае беларускае мастацтва працягвае сваё развіццё, назапашвае цікавы вопыт.
    
    
    Рычард Смольскі,
    
                                    старшыня Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
    
    
    11
    
    ЫМШ W^Wll
    
    
    
    
    
                    Вадзім Дапкюнас начальнік аддзеда тэатраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
    
    
    
         Сёння ў Гродна сабраліся вядучыя дзеячы беларускай тэатральнай культуры — рэжысёры, мастацкія кіраўнікі тэ-атраў, дырэктары, крытыкі, тэатразнаўцы, драматургі, ак-цёры, а таксама нашы замежныя калегі. Мэта нашага збору, як пазначана ў праграме канферэнцыі — абмеркаваць раз-настайныя праблемы сучаснай беларускай рэжысуры. Вядо-ма, што размова пра рэжысуру — гэта адначасова і размова пра ўсю тэатральную творчасць, тэатральную справу. Я вельмі спадзяюся, што канферэнцыя пройдзе цікава, змя-стоўна і вынікова. Для такіх спадзяванняў ёсць усе падставы і перш за ўсё — праграма канферэнцыі, у якой заяўлены дакдады і паведамленні па самаму шырокаму колу праблем сучаснага тэатральнага жыцця.