• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная беларуская рэжысура

    Сучасная беларуская рэжысура


    Выдавец: Арты-Фэкс
    Памер: 314с.
    Мінск 1998
    139.07 МБ
         Сёлета мы мелі гонар праводзіць у сябе рэс-публіканскае свята «Дажынкі». Лічым, што яно ў нас удало-ся. I галоўная ўмова поспеху, напэўна, нават і не ў тым, што песенная і гасцінная наша зямля. Галоўнае, што працавітыя і вельмі таленавітыя нашы людзі і што Гродзенскі каравай па-ранейшаму з’яўляецца самым важкім у рэспубліцы. Заўтра мы Вас запросім наведаць адну з цікавых гаспадарак вобласці — СКП «Прагрэс». Гродзенскага раёна, дзе Вы зможаце сустрэцца з прадстаўнікамі сялянскай працавітасці і ўбачыце вынікі іх руплівасці.
         Гэта, аднак, не значыць, што жыццё ў нас бязвоблачнае і беспраблемнае. Сёння, як вядома, культура і мастацтва перажываюць няпросты час і ў першую чаргу гэта звязана з іх фінансаваннем. Адчуваецца гэта і ў нашай вобласці. За апошнія гады прыйшлося пайсці на скарачэнне сеткі сельскіх устаноў культуры. Гэта вымушаная мера, скіраваная на тое, каб даць магчымасць выжыць і праца-ваць на сучасным узроўні іншым.
         Вось толькі некалькі лічбаў: у мінулым годзе з 97,5 міліярдаў рублёў, выдзеленых на ўтрыманне ўстаноў куль-туры і мастацтва вобласці, 5,5 млрд. або 5,6% прыходзілася на 4 тэатральна-відовішчныя ўстановы, з іх 2,8 млрд. або
    
    20
    
    Людміла Кадзевіч
    
                2,9% — на аблдрамтэатр.
                     У бягучым годзе 153,4 млрд. руб., доля тэатральна-відовішчных устаноў усяго складае 12,9 млрд. рублёў або 8,4%, а бюджэтнае фінансаванне аблдрамтэатра 6,2 млрд. або 4% агульнага бюджэту. Доля даходаў тэатра ў датацыі складала ў 1996 годзе 660 млн. або 24%. Зразумела, што за гэтымі лічбамі можна ўбачыць і амаль самы нізкі па галіне ўзровень аплаты працы акцёраў, і вялікія выдаткі на ўтрыманне памяшканняў, і многае ішае.
                     Несумненна, мастацтва нідзе і ніколі не было танным. Але мне неабыякава, як трацяцца тыя сродкі, якія сёння мо-жа выдзяліць дзяржава, чым яны акупляюцца. Думаю, што і кожны з вас не можа не ўлічваць гэта. I таму было б цікава пачуць ад Вас, шаноўныя госці, не толькі тое, як вы прыру-чаеце «трепетную лань» тэатральнай творчасці, але і як улічваеце пры гэтым магчымасці нашай хворай эканомікі.
                     Яшчэ раз вітаю Вас, шчыра жадаю Вам творчых по-спехаў і здзяйсненняў, плёну ў працы, добрых уражанняў ад сустрэч на нашай Гродзенскай зямлі.
    
    21
    
    ІІІЙЖІ
    
    
    
                Рычард Смольскі
    
    
    доктар мастацтвазнаўства
    
    Сучаснае рэжысёрскае мастатцва Беларусі: праблемы развіцця ў новых гістарычных вымярэннях
    
    
    
         Праблематыка сённяшняй навукова-творчай канфе-рэнцыі выспявала даўно ў нетрах тэатральнай грамадскасці, яе свядомасці. Бо калі надыходзяць складаныя часы і ўстаюць цяжкія праблемы, брацца трэба перш за ўсё за аналіз і вырашэнне галоўнага, ключавога звяна ў доўгім ланцужку шматлікіх творчых, эканамічных, ар-ганізацыйных і іншых пытанняў тэатральнага мастацтва, a калі гаварыць шырэй — тэатральнай культуры.
         Думаю, ніхто з прысутных у гэтай утульнай зале Ма-лой сцэны Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра не стане аспрэчваць таго відавочнага факту, што менавіта рэ-жысура, яе стан, творчыя магчымасці вызначаюць агульны ўзровень і перспектывы ўсяго сцэнічнага мастацтва. Адным словам, можна сказаць так: якая рэжысура — такі і тэатр. Хаця, як вядома, могуць быць і выключэнні з гэтага агуль-нага, аб’ектыўнага правіла для тэатра XX стагоддзя, у тым ліку і тэатра беларускага.
         Адзін мой вядомы калега, маскоўскі прафесар Анатоль Смялянскі аднойчы ў Мінску на абмеркаванні спектакляў Рускага тэатра імя М.Горкага выказаў думку наконт таго, што рэжысёр — гэта... Бог, які з нічога ўтварае ў сцэнічнай прасторы свой Сусвет. Такое своеасаблівае вобразнае вы-значэнне рэжысуры, вядома, даволі спрэчнае, але асабіста мне яно падабаецца сваёй тэатральнай парадаксальнасцю і
    
    
    24
    
    Рычард Смольскі
    
    пэўнай філасафічнасцю.
        Сапраўды, давайце на нейкі момант (напрыклад, на дні нашай канферэнцыі) пагодзімся з тым, што рэжысёр у XX стагоддзі вельмі блізка наблізіўся да Усявышняга па сваім магчымасцям утвараць на сцэне свой Свет. Свет, у якім жы-вуць людзі з уласцівы.мі ім клопатамі, турботамі, канфліктамі, супярэчнасцямі, шматлікімі комплексамі і ўсім іншым, што суправаджае наша гасцяванне на гэтай грэшнай зямлі.
        Такі погляд на сутнасць рэжысёрскага прызначэння накладвае на ўсіх нас, удзельнікаў канферэнцыі, асаблівую адказнасць і прынцыповасць у абмеркаванні гэтай та-ямнічай і ў нечым, як я ўжо сказаў, боскай прафесіі. Дарэчы, тэмы дакладаў, што абвешчаны ў праграме канферэнцыі, абяцаюць менавіта такі падыход: з розных бакоў, розных пунктаў гледжання падзяліцца думкамі, назіраннямі, прапа-новамі аб шляхах вырашэння шматлікіх праблем белару-скай рзжысуры і тэатра. Але пры гэтым, заўважу, варта па-мятаць мудры запавет Льва Мікалаевіча Талстога: гавары толькі аб тым, што табе ясна, інакш маўчы. Такім чынам, будзем лічыць, што ўсім, хто выйдзе на гэтую трыбуну, ёсць што сказаць.
        Рызыкну і я выказаць некаторыя свае меркаванні і прапановы па праблематыцы нашай канферэнцыі, прысве-чанай сучаснаму рэжысёрскаму мастацтву Беларусі.
        90-я гады, як мы гэта ўжо бачы.м зараз, з усёй відавочнасцю ўвойдуць у еўрапейскую гісторыю XX ста-годдзя як эпоха кардынальных зрухаў і перамен на палітычнай карце Старога Свету і як усталяванне новых падыходаў да агульначалавечых каштоўнасцей на постса-цыялістычнай прасторы. I ўжо зусім рэвалюцыйныя зрухі адбыліся і сёння працягваюцца на нашай роднай Беларусі. Мы будуем сваю ўласную нацыянальную дзяржаву, асвой-ваем новыя палітычныя імператывы дэмакратычнага кшталту, вучымся жыць у новых сацыяльна-эканамічных
    
    25
    
    Рычард Смольскі
    
    вымярэннях. Нарэшце, усё грамадства і кожны з нас паа-собку з пэўнымі псіхалагічнымі і інтэлектуальнымі нама-ганнямі і ўнутранымі супярэчнасцямі і комплексамі пераа-сэнсоўваем многія маральныя, духоўныя каштоўнасці і прынцыпы, на якіх трымаецца цывілізаваны свет. Адным словам, 90-я гады — перыяд кардынальных перамен, перыяд новых, складаных праблем і супярэчнасцей ва ўсіх сферах жыцця, нарэшце, гэта і гады новых спадзяванняў, бо так ужо мы ўладкаваны — нягледзячы ні на што, спадзявацца, і спадзявацца на штосьці лепшае.
         He выключэнне ў гэтым сэнсе і тэатральныя дзеячы, больш таго, яны, відаць, самыя вялікія аптымісты на Зямлі, бо з веку ў век сцвярджаюць сваім мастацтвам хараство жыцця, яго гармонію, дапамагаюць іншым пераадольваць цяжкасці быцця. Хаця, як ні дзіўна, у сваім уласным жыцці, сутнасць і сэнс якога з’яўляецца творчасць, найменш за іншых адапціраваны да рэчаіснасці, а тым болей — да неча-каных перамен.
         Вось тут я і падыйшоў да адной з галоўных тэз свайго даклада: да новайролі мастацтва, у тым ліку і тэатральнага, у жыцці нашага сённяшняга грамадства, у сучасных працэ-сах пабудовы ўласнай беларускай дзяржавы, адкрытага грамадства.
         (У дужках хачу падкрэсліць: мае меркаванні і высновы ні ў якім разе не прэтэндуюць на ісціну ў апошняй інстанцыі. Я толькі выказваю свае ўласныя ўражанні, пачуцці, назіранні, калі хочаце, комплексы... Для гэтага мы тут і саб-раліся — выказацца і паслу-хаць, каб зрабіць адпаведныя высновы).
         Мне здаецца, што многія сучасныя праблемы тэат-ральнага працэсу (найперш за ўсё я маю на ўвазе творчыя пытанні: рэпертуар, якасць спектакляў, попыт гледачоў і г.д.) абумоўлены тым, што мы — людзі тэатральнай справы - не зусім дакладна ўсведамляем і перамены, якія адбыва-юцца ў функцыянаванні літаратуры і мастацтва ў жыцці сён-
    
    26
    
    Рычард Смольскі
    
    няшняга грамадства, дзяржавы, нарэшце, чалавека, асобы.
         Я добра памятаю, як на пачатку 90-х гадоў, калі старая сістэма ў стасунках дзяржавы і творцаў паламалася, а новыя ўзаемаадносіны яшчэ толькі шукалі свае формы праяўлення, Барыс Луцэнка, адзін з вядучых майстроў сучаснай белару-скай рэжысуры, у шматлікіх інтэрв’ю з болем і крыўдай га-варыў пра тое, што, маўляў, зараз усе кінулі тэатр на волю лёсу: дзяржава, грамадства, шараговы глядач, карацей ка-жучы, ніхто не цікавіцца тэатрам...
         Сапраўды, на пачатку 90-х гадоў такое адчуванне ўзнікла ў многіх творцаў, якія за савецкім часам адапта-валіся да пільнай ідэалагічнай цэнзуры, навучыліся кары-стацца эзопавай мовай і іншымі вядомымі прыёмамі «ажыўляжа» і «эпатажа» гледачоў і грамадскасці.
         Сёння тэатральныя дзеячы працуюць у прынцыпова іншай атмасферы, іншым соцыуме, іншых абставінах і ўмовах. Але сказаць, што зараз ва ўмовах свабоды твор-часці жыць і працаваць майстрам рэжысуры лягчэй, — наўрад ці хто скажа, бо наогул, мастацкая творчасць лёгкай ніколі не бывае. Вядома, калі гэта сапраўдная творчасць. Але я зараз хачу звярнуць увагу на іншы аспект — на роль і значэнне мастацтва ў грамадскім жыцці. Яшчэ не так даўно ў савецкім мастацтвазнаўстве панавала канцэпцыя так зва-най дзейнасці літаратуры і мастацтва, у якой яўна пера-большвалася выхаваўчая роля мастацтва. Я падкрэсліваю — пераболыйвалася, бо ніхто ж не будзе сур’ёзна адмаўляць пэўнай выхаваўчай ролі літаратуры і мастацтва ў жыцці цывілізаванага грамадства. Але згадзіцеся: вельмі складана аспрэчыць, напрыклад, вядомую думку Жан-Поля Сартра пра тое, што перад дзіцём, якое памірае ад голаду, літаратура і мастацтва бяс-сільныя. Гэта да пытання аб рэ-альных магчымасцях літаратуры і мастацтва ўплываць на рэальны свет. ..
         У апошнія гады шмат надзей ускладвалася на агульны працэс дэмакратызацыі грамадства і мастацкага жыцця, на
    
    27
    
    Рычард Смольскі
    
    пошук новай мадэлі арганізацыі творчай дзейнасці, на не-фармальную творчую актыўнасць. Але станоўчых зрухаў пакуль што мала. Пошук і фарміраванне новай мастацкай, a калі быць справядлівым, то і культурнай палітыкі ў цэлым вядзецца пакуль што марудна і малавынікова. Стаўка на дэмакратызацыю мастацкага жыцця, на свабоду выяўлення ў творчасці, вядома, не ўсім была даспадобы. Творца заўсёды працуе ў пэўных гістарычных і сацыяльна-эканамічных умовах і «правілы гульні» вызначае той, кто плаціць. I тут трэба памятаць тую вядомую акалічнасць, што незабяспечанае талентам мастацтва заўсёды шукае сабе апору ў антыдэмакратычнай, загадавай сістэме. Таму на-стальгія па мінуламу бясклопатнаму жыццю не пакідае не-каторых творцаў старэйшага пакалення.