• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная беларуская рэжысура

    Сучасная беларуская рэжысура


    Выдавец: Арты-Фэкс
    Памер: 314с.
    Мінск 1998
    139.07 МБ
         У гэтай сувязі хачу яшчэ раз звярнуць увагу на сваю ідэю аб мэтазгоднасці стварэння на Беларусі Акадэміі тэат-ральнага мастацтва, акадэміі, якая павінна стаць своеа-саблівым ядром нацыянальнай тэатральнай культуры, над-зейным гарантам яе плённага развіцця ў XXI стагоддзі. Ста-годдзі, якое, мяркуючы па тэндэнцыях развіцця сучаснай цывілізацыі з яе тэхнагеннымі прыярытэтамі, не будзе для тэатральнага мастацтва асабліва спрыяльным. Структура Акадэміі тэатральнага мастацтва мне бачыцца наступнай: Драматычны тзатр, Універсітэт сцэнічнага мастацтва, Навукова-даследчы цэнтр, Вытворчы камбінат і ўласны Банк. Я ўпэўнены, што толькі канцштрацыя інтэлектуальных, творчых, матэрыяльных і фінансавых рэ-сурсаў дазволіць у нашай беларускай прасторы захаваць і развіваць далей такі складаны і вельмі не танны для дзяржа-вы і грамадства від мастацтва, як тэатр.
         Думаю, што даказваць у гэтай аўдыторыі значэнне сцэнічнага мастацтва для беларускай культуры, грамадска-га развіцця, дзяржаўнага будаўніцтва, умацавання дэмакра-тычных пачаткаў і асноватворных гуманістычных каш-тоўнасцей — не мае патрэбы. Мы — удзельнікі канферэнцыі — гэта разумеем. Праблема ў іншым — гэта не заўсёды ра-зумеюць уладныя структуры.
    
    39
    
    Рычард Смольскі
    
         Вось толькі адзін, але досыць красамоўны прыклад. Колькасць тэатраў на Беларусі, як вядома, складае сёння 16 драматычных, 7 лялечных і 2 музычных калектываў. Агуль-ная колькасць — 25 тэатраў. У разліку на I млн. на-сельніцтва атрымліваецца 2,5 тэатраў. Многа гэта ці мала?
         Для параўнання: у Аўстрыі на 1 млн. насельніцтва прыходзіцца 24 тэатры; у Швецыі — 13,6; у Францыі — 9,6; у Англіі — 8,9. У суседняй Расіі — 3,2 тэатры.
         He лепшая сітуацыя і ў параўнаннях сталіц. У Мінску на 1 млн. насельніцтва прыходзіцца 5 тэатраў. У Маскве — 20, у Вене — 63.
         Выйсце мне бачыцца адно: разам, грамадою, і кожны паасобку павінны даказваць і словам, і справай, што без развітай тэатральнай культуры ніякая краіна, народ, нацыя не могуць лічыць сябе цывілізаванымі. Такім чынам, мэта ў нас ёсць: агульная, высокая і даволі рэальная ў новых гістарычных вымярэннях — развіваць, узбагачаць новымі мастацкімі ідэямі і творчымі здабыткамі сцэнічнае мастац-тва, усю беларускую культуру. I пачынаць трэба з выра-шэння праблемы рэжысёрскіх кадраў. Менавіта ў гэтай складанай праблеме — сапраўдны ключ да вырашэння многіх надзённых задач, што паўсталі сёння ў тэатральнай справе на Беларусі, якая апынулася ў новых гістарычных вымярэннях.
         У свой час Бальзак мудра заўважыў: каб дайсці да мэ-ты, трэба перш за ўсё... ісці. Вось мне і падумалася: будучы-ня за тымі, хто ўжо сёння рушыць у шлях да нашай агульнай мэты. Сапраўды, іншага не дадзена, трэба ісці...
    
    40
    
    
    
                Анатоль Сабалеўскі
    
    
    доктар мастацтвазнаўства
    
             Нацыянальная класіка і беларуская рэжысура: спроба новага ўзаемаразумення
    
        Гаворка тут пойдзе пра апошняе дзесяцігоддзе, г.зн. пачынаючы з канца васьмідзесятых гадоў і да нашага часу.
        3 нацыянальных класічных твораў, якія ставіліся, узвышаюцца (практычна амаль і абмяжоўваюцца) постаці аўтараў — Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Купалы.
        У гэты перыяд найбольш поўна сцэнічна асвойвалася творчая спадчына Дуніна-Марцінкевіча — увасоблены ўсе яго найбольш значныя творы: «Сялянка» («Ідылія»), «Пінская шляхта» і «Залёты».
        Першай уварвалася на падмосткі «Пінская шляхта» — спачатку дыпломным спектаклем у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, а затым пастаноўкамі ў прафесійных тэатрах Гродна і Бабруйска. Рэжысёрам усіх трох спектакляў быў Барыс Утораў. У кожным з іх, зразумела, былі свае адметныя выканаўцы, якія, зыходзячы з уласных індывідуальнасцей, прыўносілі ў пастаноўкі новыя фарбы і нюансы. Але рэжысёрская трактовка была адна і тая ж, уласна, тут можна гаварыць аб пераносе ўсёй вобразнай структуры пастаноўкі з адных падмосткаў на другія, трэція. Таму ёсць падставы весці размову пра тры спектаклі як пра адну мастацкую з’яву.
        Але перш колькі слоў пра саму драматургію. Як вядома, у савецкі час творы мастацтва, літаратуры ідэалагізаваліся. А спадчына В.Дуніна-Марцінкевіча, бадай, у найбольшай меры. I на гэтай падставе адны творы
    
    
    41
    
    Анатоль Сабалеўскі
    
    прымаліся, другія не прымаліся Так, асабліва пад крытычны агонь падпадала «Сялянка». «Залёты» ў цэлым адабраліся, але з вельмі істотнымі заўвагамі. A вось «Пінская шляхта» прымалася фактычна безагаворачна, усяляк прапагандавалася і распаўсюджвалася. Таму да яе неаднойчы звярталіся прафесійныя калектывы і асабліва часта ставілі на самадзейнай сцэне.
        У гэтым плане спектаклі Б.Уторава не сталіся адкрыццём драматычнага твора. Аднак яны істотна адметныя ад папярэдніх пастановак рэжысёрскай трактоўкай, Спектаклі, народжаныя напрыканцы васьмідзесятых гадоў, калі яшчэ не адшумелі на падмостках пастановачная відовішчнасць, кідкасць, знешняя яркасць формы, прымат рэжысёрскіх прыёмаў, яны наскрозь пранізваліся ўсім гэтым. To быў своеасаблівы феерверк, вонкава бліскучы да зіхатлівасці. Пад бравурную і вельмі гучную музыку, калі як бы ўсё пела і скакала, падзеі на падмостках пачыналіся і завяршаліся ў надзвычай імклівым, бурным рытме, адны мізансцэны, фарбы, трукі імгненна змяняліся іншымі. Спектаклі, вырашаныя ў жанры мюзікла, іграліся, што называецца, на адным дыханні.
        Безумоўна, станоўчым было тое, што свядома ці падсвядома здымалася сацыялагізацыя, якая раней доўгім шлейфам цягнулася за «Пінскай шляхтай», асабліва ў галіне літаратуразнаўства. Але пры гэтым меліся і істотныя страты ў змястоўнасці, аб’ёмнасці твора.
        Рэжысёрская задума Рыгора Баравіка, які ў 1995 годзе здзейсніў пастаноўку «Пінскай шляхты» ў Тэатры юнага гдедача, вызначаецца большай маштабнасцю.
        Вось жылі-былі на Палессі пінчукі, людзі як людзі, словам, вельмі неблагія. Спраўна абраблялі зямлю, лавілі рыбу, даглядалі пчол. Усё ішло сваім парадкам. Пінчукі
    
    42
    
    Анатоль Сабалеўскі
    
    ладзілі між сабою Ды нечакана і знянацку нячысцік усё паблытаў, і ціхае, спакойнае жыццё ўздыбілася, завіхрылася, усё пайшло наўскасяк. Гэтым нячысцікам ў спектаклі выступіл Кручкоў, які прыязджаў у мясцовасць, дзе разгортваюцца падзеі, мабыць, ужо не аднойчы, і не хто іншы, а менавіта ён справакаваў бойку паміж Цюхаем-Ліпскім і Пратасавіцкім, што спрытна, вынаходліва робіць і пасля судовага разбору, толькі ўжо з іншымі асобамі.
         Але ў спектаклі вобраз Кручкова атрымаўся вельмі актуалізаваным, сілком прыцягнутым «да часу» Да таго ж рэжысёрская задума шмат у чым засталася нерэалізаванай у акцёрскім увасабленні, з-за чаго спектакль не стаў значнай з’явай мастацтва.
         Добры сцэнічны лёс напаткаў марцінкевічаўскіх «Залётаў», пастаўленых у Беларускім акадэмічным тэатры імя Я.Коласа. Па-першае, гэта было адкрыццё самога драматычнага твора, які амаль зусім не меў сцэнічнай гісторыі. Дакладней, раней ставіўся толькі адзін раз — у 1995 годзе, у Вільні, паўпрафесійным калектывам Беларускага музычна-драматычнага гуртка. Тады «Залёты» вырашаліся як аперэта і, па ўсім відаць, не вельмі паспяхова. Водгук на тую пастаноўку даў Янка Купала, але размова ішла не так пра спектакль, як пра п’есу. Купала тады яе востра крытыкаваў, хаця дакументальна вядома, што колькі гадоў назад сам жа хадайнічаў перад царскай цэнзурай аб дазволе «Залётаў» да пастаноўкі. Застаецца адно гадаць: ці змяніліся адносіны Купалы да п’есы пад уплывам новых умоў жыцця і тагачасных канкрэтных абставін, ці хутчэй, верагодна, пад уражаннем сцэнічнага ўвасаблення.
         Спектакль у коласаўцаў у пастаноўцы Юрася Лезінгевіча выйшаў, як і ў працах Барыса Уторава, іскрыста яркім, уражлівым і таксама вельмі дынамічным. Але ў ім дакладна расстаўлены сэнсавыя акцэнты,
    
    43
    
    Анатоль Сабалеўскі
    
    раскрыта змястоўнасць марцінкевічаўскіх «Залётаў» і, што асабліва важна, ззяе не так рэжысёр, як акцёры, якія літаральна «купаюцца» ў ролях і ствараюць на падмостках каларытныя, сакавітыя характары. I таму пастаноўка сталася новым крокам у сцэнічным спасціжэнні драматургічнай спадчыны В.Дуніна-Марцінкевіча.
         Вяршынным жа па сённяшнім часе дасягненнем з’яўляецца спектакль купалаўцаў «Сялянка», які тут ідзе пад назвай «Ідылія». У пастаноўцы Мікалая Пінігіна, акрамя яе высокіх мастацкіх вартасцей, надзіва дакладна і тонка ўлоўны эстэтычныя запатрабаванні гдедачоў, якія пасля сацыяльных навальніц і ўзрушэнняў у рэальным жыцці і шырокай плыні «чарнух», «парнух» ды іншых «нух» у мастацтве імкнуцца атрымаць у тэатры душэўны супачын, светлы, чысты зарад. Наконт гэтага можна шмат разважаць, але аўтар ужо меў такую магчымасць раней, і таму пераходжу да сцэнічнага ўвасаблення драматургіі Янкі Купалы.
         Тут трэба назваць дзве п’есы — «Тутэйшыя» і «Раскіданае гняздо», імі амаль і абмяжоўваеіца апошняе тэатральнае дзесяцігоддзе. Зноў жа пра спектакль «Тутэйшыя» ў купалаўцаў, як і пра пастаноўку гэтага твора на лялечных падмостках у Гродна, пра іх выдатную ролю ў мастацкім і грамадскім жыцці ўжо вялася шырокая гаворка. I таму засяродзім увагу на спектаклі «Раскіданае гняздо» ў пастаноўцы Барыса Луцэнкі на сцэне Рускага акадэмічнага тэатра, ажыццёўленым, дарэчы, на беларускай мове.
         3 гэтым драматычным творам рэжысёр сустракаецца не ўпершыню. Ён увасабляў яго ў свае няпоўных трыццаць пяць гадоў, новы ж спектакль прымеркаваў да шасцідзесяцігадовага юбілею.
         Драматургічная класіка, у адрозненне ад класікі тэатральнай, якая жыве толькі ў сваім часе, заўсёды
    
    44
    
    Анатоль Сабалеўскі
    
    застаецца ў страі. Яна менавіта для ўсіх часоў. Але ёсць перыяды ў жыцці людзей, калі той ці іншы твор крыху як бы адыходзіць у цень, а другі набывае асаблівую актуальнасць. Знакаміты рэжысёр Георгі Таўстаногаў, можа як ніхто, у моры сусветнай класічнай спадчыны ўмеў знаходзіць найбольш надзённыя адпаведна часу п’есы ды яшчэ так высветліць іх актуальнасць, што ўвасобленыя спектаклі літаральна апалялі жывой рэчаіснасцю.
        Новая пастаноўка яшчэ раз засведчыла, што вяршынны драматургічны твор «Раскіданае гняздо» невымерны, бяздонны, разлічаны на ўсе перыяды жыцця, і, відаць, кожнае новае пакаленне людзей будзе адкрываць у ім свае раны і болі, зразумела, у адпаведнай часу тэатральнай эстэтыцы і сцэнічных формах.