Сучасная беларуская рэжысура
Выдавец: Арты-Фэкс
Памер: 314с.
Мінск 1998
Створаны мастачкай Аленай Фаміной вобраз спектак-ля графіна дасканалы. Сцэна нагадвае вялізны пакой, ство-раны з ледзяных вертыкальных пласцін-жалюзей, якія ў патрэбны час раскрываюцца і перад намі ўзнікае чорная бездань космасу. Пасярэдзіне сцэны — вялікая белая кана-па, якая нагадвае каўнер — веер смой каралевы (асацыяцыя з усім вядомага мульціка). Побытавыя рэчы адсутнічаюць. Створаная мастачкай эстэтыка смерці не пужае, а наадварот — таямніча заварожвае: белы муляжны алень, якога выкот-ваюць на колах, нерухомыя белыя гіпсавыя галубы на жэрдцы. Усе гэтыя застыласці, змярцвеласці дасканала ствараюць атмасферу таго свету, у які трапляе Герда, шу-каючы Кая. Дапаўняюць гэтую атмасферу і галасы арты-стаў, якія падаюцца праз маленькія непрыкметныя
228
Сяргей Юркевіч
мікрафоны з лёгкай рэвербацыяй і тым самым дапаўняць гэтую атмасферу ірэальнасці і пустаты.
Тэма смерці распрацавана пастаноўшчыкам вытанча-на, а сам спектакль набывае рысы разгорнутага пахаваль-нага абраду. Рэжысёр стварае сумную гісторыю пра Кая і Герду, якія ніколі не вернуцца дадому.
Асноўны канфлікт будуецца на спрэчцы паміж чырво-нымі — д’ябламі (артысты ў вялізных гратэскавых масках), — увасабленне зла і Снежнай каралевы — увасабленне Смерці. Спрэчка ў тым, каму застануцца памерлыя дзеці Кай і Герда. Толькі малітва «ратуе» дзяцей ад навалы тро-ляў. Яны заўсёды застаюцца ў царстве Снежнай каралевы — Смерці.
Спектакль зачароўвае, прымушае разважаць і падклю-чаць асацыятыўную памяць. Безумоўна, ён адпавядае эстэ-тыцы, стылю, густу, глыбіні думкі еўрапейскага ўзроўню.
На міжнародных фестывалях, якія адбываліся ў Мінску, усе былі пад уражаннем так званых тэатраў малых форм: з Галандыі, Аўстрыі, Польшчы, Ізраіля, Італіі, Шве-цыі... Адзін-два-тры выканаўцы, глыбокая філасафічнасць драматургічнага матэрыялу і рэжысёрскай канцэпцыі, аске-тычная і адначасова асацыятыўна-вобразная сцэнаграфія, віртуознае акцёрскае выкананне — вось тыя творчыя кам-паненты, якія зліліся ў сапраўднае відовішча і скаланулі кожнага, хто мае хоць якое-небудзь дачыненне да лялечнага мастацтва. Што адбываецца? Напэўна, дзейнічае закон кан-трасту: наглядзеўшыся нашых «вялікіх» «літаратурных» па форме спектакляў, мы асабліва радаваліся індывідуальнай творчасці нашых калег з Еўропы. Безумоўна, гэтыя відовішчы закранулі творчыя амбіцыі (у добрым сэнсе гэта-га слова) нашых лялечнікаў, і на сцэне беларускіх тэатраў пачалі з’яўляцца непаўторныя ў сваім абліччы, новыя па гучанні і ўспрыманні спектаклі новага для нас накірунку так званых малых форм.
229
Сяргей Юркевіч
Яркім прыкладам такога відовішча стала пастаноўка спектакля «Прыхадзень» у Гродзенскім тэатры лялек. Дра-матургічную аснову спектакля склала інсцэнізацыя «Высокі госць» французскага тэатрала з Ліможа Макса Эйроля, зробленая рэжысёрам Мікалаем Андрэевым. Спектакль іграецца на французскай мове, але што ў ім адбываецца, зразумела і без перакладу.
У невялічкім апавяданні Макса Эйроля гаворка ідзе пра людзей з невялічкай французскай вёсачкі Сант Сірг ля Лютр, якія прыйшлі ў Храм, каб пачуць Слова Божае. Мажны ксёндз рыхтуецца да імшы і дае апошнія ўказанні сваім дапаможцам. У казанні ён распавядае пра грэшнасць людзей і немінучае пакаранне, заклікае заўсёды быць пільнымі да выкрываць падкопы д’ябла. Нечакана зяўляецца чорны самаход, за рулём якога мужчына ў вялізным белым капялюшы. Ён звяртаецца да здзіўленых вяскоўцаў з прапановай накіравацца на могілкі, каб уваск-расіць памерлых сваякоў і паслухаць іх крыўду і прэтэнзіі. Але ніхто з вяскоўцаў не хоча гэтага эксперыменту. I гэта зразумела, бо кожны што-небудзь запазычыў у тых, каго ўжо няма. Расчараваны незнаёмец пранікнёна развітваецца з вяскоўцамі ды з’язджае...
Псторыя на першы погляд простая, але яна прасякнута глыбокай філасофскай думкай: што за грахі і дурныя ўчынкі абавязкова трэба расплачвацца. Чалавек не заўсёды жадае заглянуць у сваё мінулае. Гэта вечная ісціна — жыць па сум-ленні, каб не было сорамна і страшна сустрэцца з тымі, Karo мы, магчыма, пакрыўдзілі — атрымала неардынарнае вырашэнне ў рэжысёрскай канцэпцыі Мікалая Андрэеева і ў арганізацыі сцэнічнай прасторы мастака Алеся Сурава. Спектакль вырашаны ў чорна-белых танах. Мастак раз-мяшчае лялькі на паваротным крузе белага колеру. Над кругам круціцца пусты, зроблены з дроту шар з маленькімі дамамі і Храмам у цэнтры. Гэты шар нагадвае пабудову атама — пабудову Сусвету. Трое артыстаў, якія разыгры-
230
Сяргей Юркевіч
ваюць спектакль, уяўляюць ксяндза, кюрэ і служку (у жы-вым плане). Парафіяне храма — намаляваныя на невялічкіх фанерках нерухомыя лялькі. Імі кіруюць артысты-свяшчэннаслужыцелі. У руках артыстаў лялькі набываюць мноства метамарфоз: невялічкі паварот фанеркі-лялькі — яна ператвараецца ў магільны помнік. Паварот круга з лялькамі — і атрымалася цэлае шэсце на могілкі. Ар-ганічнае спалучэнне артыста і лялькі без надуманасці, штучнасці надае лёгкасць успрымання пастаноўкі. Спек-такль заварожвае з самага пачатку, з першых гукаў, каляро-вых плям, касмічнай музыкі. Пачатак настройвае на камічны лад, быццам сутыкаешся з нейкай метафізічнай ма-тэрыяй. Алегарычнае вырашэнне набліжае яго да прыпа-весці, глыбокай па думцы і вечнай як Свет. Гэта спроба зірнуць за мяжу паміж жыццём і смерцю. Кінематаграфічны прыём надае спектаклю зграбнасць, завершанасць. I тут можна смела канстатаваць аб цікавым, мэтанакіраваным пошуку ўніверсальнай тэатральнай мовы, універсальнага артыста, які працуе з рознымі выразнымі сродкамі, у нава-тарскім падыходзе ў прачытанні драматургічнага матэрыя-лу рэжысёрам і сцэнографам.
Безумоўна, уплыў еўрапейскага лялечнага тэатра даў плённы штуршок творчай думцы нашым аніматарам у но-вай якасці, узнікшай не на глебе запазычання ці перайман-ня, а на тых станоўчых выніках пошуку мінулага дзе-сяцігоддзя, якія склалі скарбонку беларускага лялечнага мастацтва.
А цяпер аб самым галоўным. Пачатак 90-х гадоў стаў сапраўдным адраджэннем традыцыйных форм старажытна-га мастацтва — беларускай батлейкі. Батлейка стала набіраць пэўную моц літаральна на нашых вачах і не абыйшла ніводнага тэатра лялек рэспублікі. У 1990 годзе ў Маладзечне адкрыўся сёмы па ліку ў рэспубліцы прафесійны тэатр лялек з назвай «Батлейка» Ужо сам выбар назвы но-вага тэатра адлюстроўвае імкненне маладога творчага Ka-
231
Сяргей Юркевіч
лектыву арыентавацца на старажытныя традыцыі белару-скага мастацтва, на традыцыі хрысціянскай духоўнасці. У адметным кірунку фарміруецца і рэпертуар тэатра. Па за-думе ён павінен быць цалкам беларускім і цалкам арыгінальным, уласцівым менавіта гэтаму тэатру, нават створаным наўмысна дзеля яго.
Першапраходцам адраджэння беларускай батлейкі, яе стылізацыі ў сучасных умовах сталі рэжысёр Алег Жугжда і мастак Валерый Рачкоўскі, якія стварылі на сцэне Магілёўскага тэатра лялек спектакль «Дзякуй, вялікі дзя-куй!» па п’есе А.Вярцінскага. Гэта было першае стылізаванае батлеечнае відовішча, якое здзівіла ўсіх сваёй забытай навізной, стала сапраўдным мастацкім дасягнен-нем, якое дало пачатак гэтаму моцнаму руху.
Шмат рэжысёрскіх знаходак сустракаецца ў гэтай не-чаканай сцэнічнай інтэрпрэтацыі п’есы А.Вярцінскага. На-огул, змен тут не проста шмат, але яны яшчэ носяць пера-важна кардынальны характар і мяжуюць з перастварэннем: пэўным чынам адаптыруецца тэкст твора, з’яўляюцца новыя персанажы. Трэба адзначыць, што ўсё гэта робіцца пад эгідай незвычайнай рэжысёрскай канцэпцыі спектакля, ра-зыгрываецца на вачах у гледачоў абходным гуртам каля-доўшчыкаў. Такім чынам, старажытны народны звычай, звязаны з абходам хат пераапранутымі калядоўшчыкамі, становіцца тут зыходным пунктам сцэнічнай інтэрпрэтацыі твора, які набывае характар батлеечнага паказу. Пры такой рэжысёрскай задуме знаходзіць сваё апраўданне і пераста-ноўка акцэнту на дзівоснае з’яўленне Рыгоркі і сувязь яго з Анёлам — персанажам, якому тварыць цуды якраз пад сілу.
У спектаклі дакладна вытрыманы канон батлейкі. А.Жугжда пераасэнсаваў традыцыйных батлеечных перса-нажаў Анёла, Чорта, Дзеда, Каня, — і вывеў іх у жывым плане, ператварыўшы ў звычайных калядоўшчыкаў. «Анёл, ускараскаўшыся на рыштаванні за батлеечнай канструкцы-яй, пераробіць «прапанаваны» лялечны свет на свой лад.
232
Сяргей Юркевіч
Невясёлыя, адзінокія Дзед і Баба разам з каляднаю зоркай атрымаюць у падарунак сына Рыгорку, ён у сваю чаргу спраўна выканае ўсё, што належыць цэнтральнаму казачна-му герою. Рыгорка дастане для людзей добрае семя, знішчыць злое зелле, уратуе Гарынку - светлую іскрынку, зваюе - пераможа Змея - ліхадзея...»¹
У хуткім часе на сцэне Дзяржаўнага тэатра лялек Бела-русі з’яўляецца спектакль «Цар Ірад» па п’есе Г.Барышава, створаны рэжысёрам Аляксеем Ляляўскім і мастаком Але-най Фаміной, які прыцягнуў увагу сваёй філасафічнасцю думкі, неардынарнасцю вырашэння сцэнічнай прасторы.
Гэта калядны прывід па матывах тэкстаў батлейкі, на-родных паказаў. Драматург і рэжысёр імкнуліся адначасова аднавіць фрагменты традыцыйнага спектакля батлейкі пра жорсткага цара Ірада і гісторыю мужыка, які ў калядную ноч успамінае гісторыю цара Ірада і ў думках як бы ўдзельнічае ў ёй сам. У выніку атрымоўваецца як бы тэатр у тэатры. Галоўных персанажаў-апавядальнікаў іграюць ар-тысты ў жывым плане, іншыя персанажы — лялькі, надзіва выразныя, незвычайныя і вельмі розныя па памерах: адны — кананічныя, нібы маленькія скульптуры (Марыя, Іосіф, Хрыстос), другія — гратэскавыя, больш натуралістычныя, рухомыя і смешныя (Адам і Ева). Недзвычайна ў спектаклі паказаны і сам Ірад. Гэта вялізная пачварная істота, якая нагадвае старадаўнюю вежу з зубчатай каронай. Яго войска — гэта плоскія марыянеткі.
Духоўнасць спектакля падкрэслена тым, што дзеянне «тэатр у тэатры» нібы акальцована з’яўленнем нябесных істот - хору анёлаў, якія натхнёна і ўзвышана спяваюць пра вялікае свята — нараджэнне Хрыста. У эмацыянальным плане — гэта духоўная вышыня спектакля.
Відовішчнасць спектакля звязана з мастацкімі наход-камі ў вобразнай арганізацыі сцэнічнай прасторы. Выра-
«Літаратура і мастацтва», 1990, 3 жніўня, с.Ю