Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 360с.
Мінск 2011
ft
* I
XXI стагоддзе
Современная
белорусская
скульптура
Modern
Belarusian
Sculpture
XXI century
Сучасная беларуская скульптура
МММШа|МММВШММ|ММаШтНМММ|
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ СКУЛЬПТУРА
XXI СТАГОДДЗЕ
СОВРЕМЕННАЯ БЕЛОРУССКАЯ СКУЛЬПТУРА
XXI ВЕК
Modern Belarusian Sculpture
XXI CENTURY
Альбом
Мінск
Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі: 2012
УДК 730(476)(084.1) ББК 85.13(4Бен)я6
С91
Рэдакцыйны савет:
A. В. Праляскоўскі, Л. С. Ананіч, Н. В. Шаранговіч, У П. Савіч, С. А. Логвін, У I. Слабодчыкаў, Г. В. Буралкін, Т. У Бялова, К. С. Аксёнава, В. В. Калістратава, Л. У Языковіч, Г. М. Малей, А. П. Сітайла
Кіраўнік праекта Л.С. Ананіч
Аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава
Аўтар уступнага артыкула Н. В. Шаранговіч
Пераклад на англійскую мову В. В. Петранюк
У альбоме выкарыстаны фотаздымкі з архіваў A. М. Каструкова, А. П. Дрыбаса, A. Р. Шаблюка, Н. Ф. Овад, ААТ «Ліцейны двор»
Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе = Современная белорусская скульптура. XXI век = Modern С 91 Belarusian Sculpture. XXI century : альбом / аўг. тэксту, склад., пер. на беларус. мову : К. С. Аксёнава ; аўт уступ. арт.
Н. В. Шаранговіч. Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. 360 с. : іл.
ISBN 97898511 05744.
Альбом «Сучасная беларуская скульптура XXI стагоддзе» новае выданне з серыі «Сучаснае беларускае мастацтва». У ім прадстаўлена каля 100 мастакоў розных пакаленняў, якія працуюць у манументальнай, станковай, мемарыяльнай і паркавай пластыцы. На прыкладзе іх работ паказана багацце сучаснай беларускай скульптуры, яе стылёвая разнастайнасць, шматпланавасць пластычнай мовы I імкненне да новай вобразнай выразнасці. У выданні сабраны біяграфічныя звесткі, персанальныя сайты і электронныя адрасы скульптараў, якія ўвайшлі ў альбом
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
УДК 730(476)(084.1)
ББК 85.13(4Бен)я6
ISBN 9789851105744
© Аксёнава К. С., тэкст, складанне, пераклад на беларускую мову, 2012
© Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя
імя Петруся Броўкі», 2012
ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ ІМЯ ПЕТРУСЯ БРОЎКІ» ВЫКАЗВАЕ ШЧЫРУЮ ЎДЗЯЧНАСЦЬ ЗА ЎСЕБАКОВУЮ ПАДТРЫМКУ ПРАЕКТА:
Грамадскаму аб’яднанню «БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ»
Дзяржаўнай установе «МУЗЕЙ СУЧАСНАГА ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА»
Гандлёвавыставачнаму ўнітарнаму прадпрыемству «ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА»
ЗА ФІНАНСАВЫ ЎКЛАД:
Адкрытаму акцыянернаму таварыству «БЕЛСОЛАД»
Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству «МІНСКХЛЕБПРАМ»
Адкрытаму акцыянернаму таварыству «КЛЕЦКАЯ КРЫНАЧКА»
Адкрытаму акцыянернаму таварыству «ЛУНІНЕЦКІ МАЛОЧНЫ ЗАВОД»
ЗА САДЗЕЯННЕ:
скульптарам — удзельнікам праекта
учасная беларуская скульптура адрозніваецца стылёвай разнастайнасцю, шматпланавасцю пластычнай мовы і імкненнем да новай вобразнай выразнасці. Гэты кірунак творчых пошукаў прадстаўляе цэлы шэраг цікавых мастакоў розных пакаленняў, якія працуюць
у манументальнай, станковай, мемарыяльнай і паркавай пластыцы.
Для беларускіх скульптараў характэрна захаванне рэалістычных традыцый і пластычнай культуры, напрацаваных папярэднікамі, аднак у апошняе дзесяцігоддзе пачалі ярка заяўляць пра сябе і тыя майстры, у творах якіх пластычная мастацкая вобразнасць саступае месца абстрактнай метафары, канструктыўнасці і знакавасці, графічнай выразнасці формы. Такі адыход ад традыцыйнага шляху можна разглядаць як даніну сучасным кірункам, звязаным з абвостраным адчуваннем формы, пошукам навацый у пластыцы, спробай выказаць свае адносіны да дысгармоніі і дысанансаў XX стагоддзя. Сучасная айчынная скульптура вельмі разнастайная патэматыцы, пластычных і кампазіцыйных вырашэннях, па выказванні мастацкай напружанасці, якая надае работам асаблівую жыццёвасць і вастрыню.
Кожнае пакаленне скульптараў паступова прыўносіла ў разуменне пластыкі штосьці новае. Змянялася стаўленне да контураў, сілуэтаў, вызначэння структур, статыкі і дынамікі форм, да ўзаемаадносін скульптуры з прасторай, актыўнай ролі апошняй у працэсе ўспрыняцця пластычнага твора. Маецца на ўвазе прастора як кампазіцыйны фактар, калі гучаць не толькі пластыка, лінія, сілуэт, але і пустоты ўнутры мас, узаемадзеянне аб’ёмаў і паветранага або ландшафтнага асяроддзя вакол іх.
Усё гэта адбівалася на развіцці беларускай школы скульптуры. У 1923 быў створаны Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе выпускнік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, скульптар Міхаіл Керзін першы выкладчык і дырэктар тэхнікума падрыхтаваў цэлае пакаленне скульптараў, якія сталі вядучымі ў мастацтве Беларусі. У іх ліку Акім Курачкін, народныя мастакі Беларусі Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў, Сяргей Селіханаў. У 1925 адбылася першая Усебеларуская выстаўка выяўленчага мастацтва, на якой былі ўпершыню прадстаўлены творы беларускіх скульптараў. У 1930х гадах беларускія скульптары стварылі для Дома ўрада рэльефы і серыі партрэтаў вядомых дзеячаў савецкай эпохі. Былі аздоблены Дом Чырвонай Арміі, Тэатр оперы і балета Беларусі, рэспубліканскі Палац піянераў і школьнікаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускія скульптары стваралі яркія, запамінальныя вобразы абаронцаў Айчыны, якія ўвайшлі ў гісторыю мастацтва краіны. Ваенная тэма на доўгія гады стала галоўнай для беларускага мастацтва.
Важнай старонкай для развіцця скульптуры стала адкрыццё ў 1953 кафедры ў Беларускім тэатральнамастацкім інстытуце, якая і сёння застаецца адзінай і ўнікальнай вышэйшай творчай школай у рэспубліцы. Ля вытокаў яе фарміравання стаяў народны мастак Беларусі Андрэй Бембель, выхаванец Інстытута пралетарскага выяўленчага мастацтва. Уплыў традыцый рускага мастацтва на беларускіх скульптараў старэйшага пакалення быў велізарны. Гэта прыўнесла ў беларускую скульптуру жывую вобразнасць, экспрэсіўнасць, выразную пластыку, увагу да дэталяў і ў той жа час спробы манументальнага абагульнення
нават у дробных формах. Самае лепшае, перапрацаванае праз уласнае бачанне, перадавалася вучням на кафедры народнымі мастакамі Беларусі Аляксеем Глебавым і Анатолем Анікейчыкам. I сёння пад кіраўніцтвам Уладзіміра Слабодчыкава кафедра развівае традыцыі, закладзеныя папярэднікамі. Студэнты знаёмяцца з дасягненнямі найноўшых тэхналогій у вытворчасці матэрыялаў.
Кафедра робіць усё магчымае, каб скульптура, створаная выпускнікамі, упісвалася ў гарадскі ландшафт. Дыпломныя работы ўстаноўлены ў Цэнтральным батанічным садзе, Дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры, упрыгожваюць гарадскія паркі і скверы Мінска.
3 моманту з’яўлення скульптуры адной з яе галоўных функцый была арганізацыя прасторы. Індустрыяльны горад, запоўнены пераважна тыповымі будынкамі, з’яўляецца вялізным лабірынтам, дзе чалавек адчувае сябе разгубленым і неабароненым. Скульптурныя аб’екты і архітэктурныя помнікі дапамагаюць пераадолець гэту безаблічнасць. Пластыка дазваляе гарманізаваць гарадскую прастору.
Доўгія гады скульптура развівалася выключна ў манументальных формах. Ствараліся велічныя скульптурнаархітэктурныя комплексы, помнікі і манументы, прысвечаныя галоўным чынам падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Тэма вайны, не толькі Вялікай Айчыннай, але і афганскай, памяць аб ахвярах і героях і сёння застаюцца паранейшаму важнымі. Былі адкрыты помнікі «Сынам Айчыны, якія загінулі за яе межамі» (Юрый Паўлаў), «Беларусь партызанская» (Валянцін Занковіч) абодва ў Мінску, мемарыяльны ансамбль воінампагранічнікам у Гродне (Генадзь Буралкін), мемарыяльныя комплексы «Чырвоны Бераг» на месцы дзіцячага канцлагера ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага рна Гомельскай вобл. (Аляксандр Фінскі), «Яма» ў Мінску (Эльза Полак, Аляксандр Фінскі) і іншыя.
1990я гады ўнеслі ў манументальнае мастацтва значныя перамены. Ужо не спрацоўвалі старыя стэрэатыпы, запатрабаваныя ў гады панавання манументальнай прапаганды, жыццё патрабавала стварэння прыгожай, паэтычнай скульптуры. Манументальная трактоўка вобразаў павінна была змяніцца. Гэтаму дапамагло выкарыстанне вопыту станковай пластыкі пры стварэнні манументальных аб’ектаў. Аўтары пачалі засяроджваць увагу на псіхалагічных, маральных і гуманістычных аспектах манументальнай скульптуры, і гэта дазволіла ім адысці ад традыцыйнага падыходу мінулых гадоў. Камерныя па сваім характары, у большай ступені суразмерныя чалавеку, такія творы мастацтва арганічна ўпісаліся ў прыроднае і гарадское асяроддзе. З'явіліся помнікі, прысвечаныя дзеячам беларускай гісторыі, Францыску Скарыну (Аляксандр Дранец), Адаму Міцкевічу (Андрэй Заспіцкі, Аляксандр Фінскі) абодва ў Мінску, Афанасію Брэсцкаму ў Брэсце (Алеся Гуршчанкова, Павел Герасіменка), Кірылу Тураўскаму ў Гомелі (Леў і Сяргей Гумілеўскія) і ў Тураве Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл. (Міхаіл Інькоў), Сімяону Полацкаму ў Полацку (Аляксандр Фінскі), Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі Мінскага рна (Анатоль Арцімовіч), Міхалу Клеафасу Агінскаму ў Маладзечне (Валерый Янушкевіч), князю Давыду ў ДавыдГарадку Столінскага рна Брэсцкай вобл. (Аляксандр Дранец), князю Барысу ў Барысаве (Анатоль Арцімовіч), Сафіі Слуцкай у Слуцку (Міхал Інькоў), Пятру Мсціслаўцу ў Мсціслаўлі (Аляксандр Батвінёнак, Аляксандр Чыгрын) і
іншым. Значнай падзеяй стала адкрыццё помнікаў Францыску Скарыну ў Празе (Эдуард Астаф’еў) і Калінінградзе (Анатоль Арцімовіч), Янку Купалу ў Маскве (Леў і Сяргей Гумілеўскія), Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве (Канстанцін Селіханаў, Алег Варвашэня). Важна, што падобныя творы ўстанаўліваюцца ў цэнтры горада, яго гістарычнай частцы, арганічна ўпісваюцца ў архітэктурналандшафтнае асяроддзе. Яны суразмерныя гарадской прасторы, дынамічныя па кампазіцыі, архітэктурныя формы падкрэсліваюць пластыку скульптуры. Фігуры ўвекавечаных дзеячаў з'яўляюцца вобразнымі і эмацыянальнымі дамінантамі, якія сведчаць аб павазе да гісторыі.
3 паскарэннем жыццёвага рытму, павелічэннем занятасці і асабістай закрытасці гарадскіх жыхароў манументальныя помнікі не заўсёды ў стане пачаць дыялог з абывацелем. Неабходны пошук іншых форм, больш дынамічных для ўключэння ў гарадскую паўсядзённасць: суразмерныя чалавечаму росту, на невялікім пастаменце або ўвогуле без яго, размешчаныя ў людных месцах, парках. Сучасная гарадская і паркавая скульптура не імкнецца павучаць, не прэтэндуе на пафаснасць і манументальнасць. Яна дэмакратычная, не спяшаецца ўвекавечыць, а проста чакае свайго зацікаўленага і эмацыянальнага гледача. Ды і сучасны горад з’ява жывая, якая пастаянна развіваецца і змяняе сваё аблічча. Упрыгажэнне паркаў і вуліц самай разнастайнай па тэматыцы і стылістыцы пластыкай прыўносіць яркія акцэнты ў будзённасць і хуткаплыннасць жыцця.