• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе

    Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 360с.
    Мінск 2011
    198.51 МБ
    Гарадская і паркавая скульптура ў Беларусі мае даўнія традыцыі. «Хлопчык з лебедзем» у Аляксандраўскім скверы ў Мінску быў устаноўлены больш за 130 гадоў таму. У 197080х гадах у сталіцы з’явілася шмат аб’ектаў манументальнадэкаратыўнага характару, якія ўнеслі пэўны маштаб і рытм, ажывілі пешаходную зону яркімі мастацкімі формамі, дапамагаючы чалавеку адчуць сябе суразмерным сучаснай архітэктуры з шкла і бетону.
    Сёння ёсць усе магчымасці натуральна ўпісаць у асяроддзе Мінска разнастайную традыцыйную ці абстрактнафармальную гарадскую і паркавую скульптуру. У той жа час класічныя суадносіны вертыкалей і гарызанталей, якія традыцыйна фарміруюць аблічча кожнага еўрапейскага горада, захоўваюцца. Вертыкалі вышынных будынкаў цэнтральнай часткі канцэнтруюць напружанне прасторы. Мікрараёны ж развіваюцца ў асноўным па гарызанталі і маюць больш разрэджанае асяроддзе. Старанна адноўленая гістарычная частка горада натуральна суіснуе з новымі гандлёвымі і спальнымі раёнамі, паркамі, зялёнымі зонамі. Прастора сталіцы даволі дакладна структураваная, рацыянальна пралічаная і ўспрымаецца цэласна. Гэта ўспрыняцце падтрымлівае і суразмерная з навакольным асяроддзем скульптура, мэта яе  данесці да гледача задуманы вобраз у яго максімальна магчымай паўнаце, у дасягненні якой пластычныя і дэкаратыўныя якасці матэрыялу адыгрываюць значную ролю.
    У апошнія дзесяцігоддзі невялікія пластычныя аб’екты часта з’яўляюцца ў абласных гарадах і раённых цэнтрах. Сярод рэалізаваных праектаў: «Віцебская мелодыя на французскай скрыпцы» ў Віцебску (Валерый Магучы), «Астролаг» (Уладзімір Жбанаў), «Дрэва жыцця» (Андрэй Вераб’ёў)  абодва ў Магілёве, «Князь Мікалай Радзівіл (Сіротка)» у Нясвіжы (Леў Гумілеўскі), «Крывічы» ў Полацку (Аляксандар Шатэрнік),
    «Муха і Вец» у Пружанах (Аляксей Паўлючук), «Раман Шаціла» ў Светлагорску (Эдуард Астаф’еў), фантан «Блакітныя азёры» ў Круглым (Уладзімір Папсуеў), «Прысвячэнне Усяславу Чарадзею» ў Оршы (Уладзімір Піпін), «Воўк» у Ваўкавыску (Уладзімір Панцялееў) і іншыя.
    Добрай традыцыяй становіцца практыка адкрыцця новых скульптурных твораў падчас правядзення нацыянальнага свята Дня беларускага пісьменства, якое праходзіць штогод у розных гарадах краіны.
    Гарадскую і паркавую пластыку можна падзяліць на некалькі тэматычных груп. Адна з іх звязана з алегорыяй, зразумелай і блізкай нашаму гледачу. Такую скульптуру цікава разглядаць з усіх бакоў, унікаючы ў дэталі і нюансы. Гарадскіх персанажаў, якіх скульптар нібы «спыніў» у часе, увасобіўшы ў матэрыяле, можна аднесці да побытавай скульптуры. Яны добра выглядаюць і ў парку, і на вуліцы. 3 навакольным асяроддзем гэтыя работы звязаны ў першую чаргу тэматычна і функцыянальна. Такія вобразы, вырашаныя з пэўнай доляй іроніі, не спрабуюць пераўтварыць наваколле і не прэтэндуюць на актыўную ролю. Абстрактныя пластычныя кампазіцыі звернуты да падрыхтаванага і спакушанага гледача. Іх сутнасць раскрываецца праз унутраную логіку, узаемаадносіны паміж іх часткамі, дынаміку дэкаратыўных ліній. Аўтары адыходзяць ад індывідуальнай і звыклай выразнасці рэчы, імкнуцца ўбачыць архетып у штодзённым кантэксце існавання. Яны выяўляюць логіку матэрыялу, рух, закладзены ў яго структуры і тэкстуры.
    Функцыю культурнага выхавання і насычэння гарадской прасторы манументальнадэкаратыўнымі аб’ектамі ў перспектыве маглі б узяць на сябе скульптурныя пленэры. Беларускія скульптары лёгка ўспрымаюць і інтэрпрэтуюць сучасную пластычную мову, адштурхоўваючыся ад асноў класічнай школы выяўленчага мастацтва. Іх адрознівае прафесійная распрацоўка тэматыкі, але пры гэтым яе вольная трактоўка, некаторая незавершанасць, эскізнасць, гульня з гледачом, іранічнасць, выразнасць і яркая экспрэсія вобразаў.
    Скульптурныя пленэры з сярэдзіны 1990х гадоў адбываліся ў Мінску, Магілёве, Оршы, Светлагорску і іншых гарадах Беларусі. У 2006 пад патранажам Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўлення культуры Мінгарвыканкама, Беларускага саюза мастакоў адбыўся гарадскі пленэр паркавай скульптуры «Мінск2006». Створаная яго ўдзельнікамі ўнікальная галерэя вобразаў, увасобленых у даўгавечных матэрыялах  граніце і метале, адрознівалася знакавасцю, метафарычнасцю, экспрэсіяй. Пленэр паказаў, што для шэрагу работ маладых скульптараў лінейная выразнасць, дынамізм і лаканічная красамоўнасць сталі асновай фармальнавобразнай мовы.
    Творы ўдзельнікаў скульптурных пленэраў сведчаць пра сур’ёзную прафесійную падрыхтоўку беларускіх скульптараў, пра школу беларускай пластыкі, якая ўжо склалася. Мастакі ўзняліся на даволі высокі ўзровень абагульнення і сімволікі. Глядач атрымаў магчымасць шукаць сваю асабістую інтэрпрэтацыю гэтых твораў, тым самым ствараючы ва ўяўленні новую версію гарадской прасторы.
    Апошнія дзесяцігоддзі сталі росквітам для станковай скульптуры ў Беларусі, якая развіваецца праз вызначэнне сувязі зместу і формы, адрозніваецца фармальнаэксперыментальным характарам і адлюстроўвае пошук новых крыніц натхнення ў культурнай спадчыне народа.
    о
    5
    Сёння выставачная прастора патрабуе асаблівых адносін скульптара да выбару матэрыялу для яго працы. Побач з традыцыйнымі дрэвам, бронзай, сілумінам, мармурам з’явіліся творы з палімераў, шкла, керамікі. Пашырыліся і тэхнічныя прыёмы пры стварэнні твора: выкарыстоўваюцца і жорсткая, брутальная апрацоўка паверхні, і лёгкая, амаль імпрэсіяністычная лепка, разьба па дрэве, машынная зборка і іншыя.
    Станковая скульптура становіцца больш дэкаратыўнай. Усё радзей і радзей сустракаецца рэалістычны партрэт. Ён захаваўся ў асноўным у якасці пластыкі акадэмічнага кірунку. Рэдкай стала літаратурная трактоўка вобразаў. Новы час ставіць больш складаныя задачы. Скульптары імкнуцца спасцігнуць сэнс і сутнасць працэсаў, змяніць танальнасць з апавядальнай на філасофскую, асацыятыўную. Скульптурны аб’ём, які выяўляе ўнутраныя імпульсы і логіку прадмета, патрабуе новага вобразнага мыслення актыўнай пластычнай формы, што ламае абалонку звыклых канонаў. Скульптары эксперыментуюць з паняццямі руху, архітэктонікі, канструктыўнай пластыкі. Аднак выпрацаваныя нашымі папярэднікамі асновы фарматворчасці застаюцца непарушнымі, як і стагоддзі таму.
    Сучасныя маладыя мастакі нярэдка схіляюцца да канцэптуальнага тыпу мыслення. Сярод задач кожнага пакалення творцаў  стварыць новы вобразнасэнсавы пласт у мастацтве, актуалізаваць новы мастацкі працэс ці надаць яму новы сэнс, даказаць каштоўнасць кантрастнага, палярнага мыслення ў мастацтве. Скульптары выкарыстоўваюць усе магчымасці мастацкай творчасці: форму, колер, рытмічную структуру, фактуру. У наяўнасці глыбокія змены эстэтычнага модуля. Маладыя скульптары актыўна прадстаўляюць скульптурныя праекты, што знаходзяцца на мяжы з іншымі відамі мастацтва — дызайнам, інсталяцыяй, тэатрам. Аб’яднаныя агульнасцю задач, яны праводзяць мастацкія акцыі, імкнучыся вызначыць уласную сістэму ўзаемаадносін з мастацтвам.
    Падобныя тэндэнцыі ярка выяўлены ў еўрапейскай культурнай прасторы, што сведчыць аб тым, што беларуская скульптура больш за іншыя віды мастацтва ўпісваецца ў кантэкст еўрапейскага светапогляду.
    Наталля Шаранговіч
    мастацтвазнавец, лаўрэат Спецыяльнай прэміі
    Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы дзеячаў культуры і мастацтва
    I
    о
    6
    овременная белорусская скульптура отлнчается стнлевым разнообразнем, многоплановостью пластнческого языка н стремленнем к новой образной выразнтельностп. Это направленпе творческнх помсков представляет целый ряд ннтересных художннков разных поколеннй, работаюіцпх
    в монументальной, станковой, мемормальной н парковой пластнке.
    Для белорусскнх скульпторов характерно сохраненне реалнстнческнх траднцмй н пластнческой культуры, наработанных предшественннкамн, однако в последнее десятнлетпе сталн ярко заявлять о себе н те мастера, в пронзведеннях которых пластмческая художественная образность уступает место абстрактной метафоре, конструктмвностм н знаковостм, графпческой выразнтельностн формы. Такой отход от траднцнонного путн можно рассматрнвать как дань современным направленмям, связанным с обостренным ошуіденнем формы, понском новацнй в пластнке, попыткой высказать свое отношенне к дпсгармоннн п длссонансам XX века. Современная отечественная скульптура очень разнообразна по тематнке, пластмческнм н компознцмонным решенмям, по высказыванмю художественного напряження, которое прндает работам особую жнзненность н остроту.
    Каждое поколенне скульпторов постепенно прнвноснло в поннманпе пластнкн чтото новое. Нзменялось отношенне к контурам, снлуэтам, обозначенню структур, статмке н дннамнке форм, к взаммоотношенпю скульптуры с пространством, актнвной ролн последнего в процессе воспрнятня пластнческого пропзведення. Нмеется в внду пространство как компознцнонный фактор, когда звучат не только пластнка, лпння, снлуэт, но п пустоты внутрн масс, взанмодействне обьемов н воздушной нлн ландшафтной среды вокруг нмх.
    Все это отражалось на развнтнн белорусской школы скульптуры. В 1923 был создан Вптебскйй художественный технмкум, где выпускнмк Петербургской академмн нскусств, скульптор Мнханл Керзмн  первый преподаватель н дмректор технмкума подготовйл целое поколенме скульпторов, которые сталн ведуіднмн в нскусстве Беларусн. В нх чмсле Акмм Курочкнн, народные художнмкн Беларусп Андрей Бембель, Алексей Глебов, Сергей Селнханов. В 1925 прошла первая Всебелорусская выставка нзобразйтельного нскусства, на которой былн впервые представлены пронзведення белорусскмх скульпторов. В 1930х годах белорусскне скульпторы создалй для Дома правнтельства рельефы н сернп портретов нзвестных деятелей советской эпохм. Былм оформлены Дом Красной Армнн, Театр оперы н балета Беларусн, республнканскнй Дворец пігюнеров м школьннков. В годы Велпкой Отечественной войны белорусскме скульпторы создавалп яркне, запомпнаюіцпеся образы заіднтнпков Отечества, вошедшне в нсторню пскусства страны, Военная тема на долгме годы стала главной для белорусского пскусства.
    Важной странпцей для развмтня скульптуры стало открытне в 1953 кафедры в Белорусском театральнохудожественном пнстптуте, которая м сегодня остается едмнственной п унмкальной высшей творческой школой в республнке. У мстоков формпровання ее стоял народный художнпк Беларусн Андрей Бембель, воспнтанннк І/Інстнтута пролетарского нзобразптельного пскусства. Влнянне траднцпй русского мскусства на белорусскнх скульпторов старшего поколення было огромным. Это прнвнесло в белорусскую скульптуру жнвую образ