У карэце па белым свеце
Уладзімір Скарынкін
Выдавец: Юнацтва
Памер: 62с.
Мінск 2000
^ЛАДЗІМІР СКДРЬ^
У ^АрЭЦЕ ПА БеАьіМ СВЕЦЕ
Фантастычна-прыгодніцкае апавяданне
Мінск «Юнацтва» 2000
УДК 882.6-93
ББК 84(4 Бен)6-5
С42
Мастак С. В. ЧАРАНОВІЧ
Для малодшага школьнага ўзросту
Літаратурна-мастацкае выданне
СКАРЫНКІН Уладзімір Максімавіч
У КАРЭЦЕ ПА БЕЛЫМ СВЕЦЕ
Фантастычна-прыгодніцкае апавяданне
Рэдактар У. М. Мазго
Мастацкі рэдактар В. А. Макаранка
Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская Камп’ютэрны набор і верстка С. А. Абрамчук
Падпісана да друку 23. 03. 2000. Фармат 60X90 '/|6. Папера афсетная
Гарнітура Кудрашэўская. Афсетны друк. Ум. друк. арк.4,0. Ул.-выд. арк. 3,23. Тыраж 3000 экз. Зак. 24.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку.
Ліцэнзія ЛВ № 7, 20.12.1997 г. 220600, Мінск, Машэрава,! 1.
Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка на Мінскай фабрыцы каляровага друку. 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20.
52 — 2000
ISBN 985-05-0351-3
© У. М. Скарынкін, 2000
© С. В. Чарановіч, афармленне, 2000
Змалку я зачараваны Небам зорным.
На начлег Рэзвай рыссю конь буланы Па дарозе пыльнай бег.
Пад віхрастым шалапутам
Бег у поле самаходзь.
Я каня стрыножваў путам
I здымаў з яго аброць.
Бульбу печаную елі Ужо ля вогніпіча сябры. Конікі ў траве звінелі На пацеху дзетвары.
Тварам дагары я клаўся На рагожу пад капой. Доўга моўчкі любаваўся Зорным небам над сабой.
Ззялі зоры залатыя Уверсе россыпамі рос.
Ды знайсці, на жаль, тады я Мог адно сузор’е Воз.
Коўш Мядзведзіцы Вялікай Гэтак называў айчым.
Канюшынаю і вікай Пахла ў мораку начным.
3
I праз гэты сіні морак Лёгка адшукаць было Мне ўгары сем яркіх зорак Там, дзе сонейка зайшло.
Уяўляўся возам сена Зорны Воз той ноччу мне. Нават збітае калена He трывожыла мяне.
Я ўяўляў, як хлопчык едзе
Ў гэтым возе на траве. На сузор’і дзіўным недзе Там, я думаў, Бог жыве.
I сабе рабіў дакор я, Гледзячы ў начную даль, ТТТто ніводнага сузор’я Больш не ведаю, на жаль.
*
Ах, як вабна ззяюць зоры Ноччу цёмнай угары!
Фантазёры,
бузацёры,
А касцёр у цемры бліскаў — I ўздымаліся над ім To чароды яркіх іскраў, To густы блакітыы дым.
Я сачыў за іх уздымам —
I шырокі Млечны Шлях Мне здаваўся тым жа дымам, Што гарачай бульбай пах.
Іскры вогнішча, як зоры, Палымнелі ўвышыні.
Я ў нябесныя прасторы Ўзняцца марыў на кані, Як Іван з вядомай казкі Пра гарбатага канька.
Я сягоння з Божай ласкі Здзейсню мару хлапчука.
* *
Ласуны і штукары!
Выключайце тэлевізар — Хопіць мульцікі глядзець.
Запрашаем я і Ліза
3 намі ў космас паляцець.
4
Хто такая Ліза?
Гэта Ўнучка спрытная мая. He патрэбна нам ракета! Запрагу Пегаса я!
У начное неба ўзняцца Будзе радасна для вас. Толькі трэба ўсё ж дазнацца, Што за звер такі Пегас.
Гэта конь такі крылаты, Што сябруе з вышынёй. Быў ужо не раз узняты Я Пегасам над Зямлёй.
У сваёй сукенцы новай Ліза ў космас паляціць. Хоць ёй тры гады з паловай, Седма Ліза не сядзіць.
Ясамой яе назвала
Баба Валя нездарма: Дня няма,
каб не сказала Харашуха:
— Я сама!
Разам са сваёю Ліндай Побач з Насцяй сядзь,
Яўген.
Ты, па-першае, не жмінда,
Па-другое, рэкардсмен Нашай вуліцы па бегу, А па-трэцяе — рыбак.
Мы пакажам Ліндзе Вегу I завоблачных сабак.
А Наташы,
як заўсёды, Раю ўтаймаваць свой шал. I пра нашыя прыгоды Весці вахтавы журнал У палёце даручаю.
А Максіма-дабрака
Ў вечар гэты прызначаю
He ў ракеце, а ў карэце
Аж да ранішняй зары Рады гойсаць па сусвеце 3 вамі я, мае сябры.
У разной карэце нашай Месцаў шмат —
хапае ўсім. Паспяшайцеся,
Наташа, Насця,
Жэня і Максім.
Ад расы ўсе травы змоклі, Пачынаюць зоры ззяць.
Фотаапарат, біноклі
Я з сабою раю ўзяць.
Насця ў космас можа сшыткі I алоўкі прыхапіць, Каб эскізы
ўвачавідкі Ўбачанага там
зрабіць.
Гляне Ліза на эскізы, Крыкне радасна:
— Ура!
I ўсе ўпэўняцца, што ў Лізы
Вельмі здольная сястра.
Я дублёрам вазака. Як дарослы, ён умела
Упраўляецца з канём I на мосцік вузкі смела Ўз’ехаў на калёсах днём.
Hi скафандры нам, ні збруя He патрэбны.
А спярша Вас да Воза давязу я, Ці да большага Каўша.
Плакаць і нудзіцца —
сорам, Бо праз пяць хвілін пад’ём.
♦♦♦♦♦♦♦♦
6
7
Лепш давайце, дзеці, хорам Песню звонкую спяём:
“Да Мядзведзіцы Вялікай Мы праз момант паляцім. Яркім Сірыусам,
Спікай Палюбуемся затым.
Мы паднімемся да неба
I апынемся каля
Альтаіра і Дэнеба.
He смуткуй дарма,
Зямля!
Дружны і вясёлы самы Наш касмічны экіпаж.
Да спаткання,
таты, мамы, Дом і край любімы наш.
Мы сягоння касманаўты! Крылы ўгору ўзняў Пегас. Дзякуй, космас, што пазваў ты
Да сябе. — у госці — нас.”
На сто тысяч кіламетраў Мы ўзнясёмся над Зямлёй, Дзе ні хмары, ні паветра, Hi смугі вячэрняй слой Бачыць зоры і планеты Нам не будуць замінаць.
Ліза родненькая!
Дзе ты? Час паездку пачынаць.
* * *
Схамянуўся —
і ў карэце У космас нас узнёс Пегас. Так высока і ў ракеце He ўзляціш за гэты час.
Засталася там —
унізе — Наша родная Зямля. Як было цікава Лізе На Зямлю зірнуць здаля!
Апавітая імглою, 3 вышыні была відна Летнім вечарам малою I блакітнаю яна.
Сонца,
што яшчэ пад намі Палымнела ўскрай Зямлі, He тушыла прамянямі Зор, якія пачалі
Ярка ззяць на небе чорным.
Бачыць неба над Зямлёй Гэткім чорным,
гэткім зорным
8
9
He даводзілася ёй — Нашай Лізе кучаравай.
— Ух ты! — Жэня закрычаў. Макс,
што ўладкаваўся справа Ад Наташы, пець пачаў:
“He ў разбітым драндулеце, He ў касмічным караблі — У залочанай карэце Узняліся мы з Зямлі. Хуткакрылы конь Пегас Нам пакажа свой папас.
Мы за вечар аблятаем Неба ўпоперак і ўдоўж I ўсе хорам заспяваем, Трапіўшы пад зорны дождж: Дожджык-дожджык, секані!
Мы паедзем на кані.”
He да Льва і не да Рака Нас касмічная шаша Прывяла,
а да Мерака — Знешняй зоркі дна Каўша.
Зорачкамі ў Лізы зрэнкі Загарэліся, а мы
♦-♦
♦ ф-♦
> 4-
11
Ўверх уздоўж каўшовай сценкі Паляцелі.
Шлях прамы
Нас прывёў туды,
дзе ззяе Цвік са шляпкай залатой, А з цвіка таго звісае Коўш Мядзведзіцы Малой.
— Ну гарэзы!
Хто адкажа, Як завецца гэты цвік? — Я спытаў у экіпажа, Бы заўзяты масавік. — He губляйце часу марна. Вас усіх чакае прыз.
— Мы пад зоркаю Палярнай! — Насця,
што з карэты ўніз Задуменна паглядала I, нібыта ў дзіўным сне, Штосьці ў сшытку малявала, Раптам адказала мне. — Шлях на поўнач памагае Кожнаму знайсці яна I невыпадкова мае Назву сцюжную здаўна. Называюць воссю свету Астраномы зорку гэту. Неба круціцца наўкола Зоркі гэтай,
быццам кола.
Вось дык Насця!
Ты зрабіла Нам усім такі сюрпрыз!
Ліза! Усміхніся міла I ўручы сястрычцы прыз. Чым даваць за пстрычкай пстрычку Ёй, дабра не помнячы,
Лепей пачастуй сястрычку “Мішкаю на поўначы”.
Сорам быць такою шкоднай!
Уручылі Насці прыз Мы пад зоркай пуцяводнай I прадоўжылі круіз.
Даляцелі да Цэфея, Млечны Шлях перасяклі.
— Ліза! Ты, напэўна, фея! — Усміхнуўся я, калі
Прывяла нарэшце траса Нас да пашы, на якой
Пасвіў зорнага Пегаса Месяц, як начлежнік той, Што раздзьмухвае заўзята Свой касцёр, каб не пагас.
Прывітаў свайго сабрата Ржаннем гучным наш Пегас.
12
13
Моўчкі пастаялі коні — Галава ля галавы.
А наўкол квітнелі гоні, На якіх няма травы.
Аглядзеўшы важна пашу, Жэня выгнуўся вужом: — Можа, мы ў карэту нашу Двух пегасаў запражом...
- I -
на радасць касманаўтам — Паляцім яшчэ шпарчэй На сустрэчу з Фамальгаўтам,1 Што за дыямент ярчэй На лусцэ Паўднёвай Рыбы Пералівіста гарыць, Каб нябесныя сялібы Яркім ззяннем азарыць? — Я дадаў. —
Вось толькі часу Мала ў нас... —
I я няўзнак Для вандроўнікаў
Пегасу Даў рукой умоўны знак.
Разагнаўся конь наш гнеды, Рэзка ўлева павярнуў I сузор’я Андрамеды Разам з намі дасягнуў За секунд, напэўна, сорак.
— Дзеці! Гляньце ўсе на рад 3 чатырох бліскучых зорак,—
Кінуў я ўгару пагляд. — Знайце,
гэта — Андрамеда!
Насця вочы падняла.
— Гэта, кажаш, “Ан-2” дзеда? — Галасочак падала. — Раскажы,
дзядуля мілы, Як сузор’ем раптам стаў Самалёт стары двухкрылы, На якім ты раньш лятаў.
— Ха-ха-ха!
He самалёта
Габарытныя агні Бачыш после павароту Над сабой ты ўвышыні. Ахрысцілі Ан-дра-медай Людзі шмат вякоў назад Зоры гэтыя.
I ведай —
3 іх ярчэйшая квадрат Утварае ў небе разам Са свяціламі трыма, Што запалены Пегасам, — Макс,
які еў сухама
Ў гэты момант смачны пернік, Насці так сказаў і сціх.
— Ты, Максім,
як той Капернік,
ШНШШЖШШ4ІШШІНШШІШЖ4ШШШЖН
14
15
♦♦♦♦'♦•♦♦'♦■♦♦♦♦♦^♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦f»»»»»»»»»»
Неба зорнае спасціг, — Пазайздросціла Наташа Хлопчыку. —
А ты б не мог Паказаць сябрам, дзе Чаша2, Зорны Воўк3 і Аднарог?4
— Гэтыя сузор’і варты Увагі,— ён сказаў,—
Аднак
Іх знайсці без зорнай карты He змагу я аніяк.
Дзед Валодзя!
Дай адказ: Карта неба ёсць у нас?
— Карта ёсць, але не марце
Аднарога і Ваўка Адшукаць на гэтай карце. — Засмуціў я хлапчука. — Ды ўсё роўна не паспеем Мы ўсё неба аблятаць.
Як мага хутчэй з Персеем Лепш убачыцца, відаць.
Знайце толькі —
Воўк, нібыта
Ў мульціку “Ну, пачакай!”, Зубы шчэрачы сярдзіта, Даганяе Зайца ўскрай
Небасхілу і варожа Ўслед уцекачу глядзіць, Ды -
на радасць нам —
не можа Касавокага злавіць.
Бы ў касмічным караблі,
Пад міфічнаю персонай Праляцелі.
I калі
Ззаду нас Персей застаўся — Даўгалыгі,
як жыраф, Да мяне Яўген прыдраўся: — Заплаці, дзед Вова, штраф! Ты праехаў ля Персея, А Пегаса не спыніў.
Апрытомнеў пакрысе я, Сам сябе абараніў:
— Я, вядома, вінаваты. Толькі ты мне выбачай. Самы шчодры і багаты На сузор’і небакрай Паказаць хачу табе я Як мага хутчэй.
16
17
Авен, Леў, Персей, Касіяпея Пачакаюць нас, Яўген.
Да з’яўлення зорак позніх Трэба Лізачцы заснуць. Раю на сузор’е Вознік Зараз я табе зірнуць.
Сам пабач:
як свечкі тыя, Што ў саборы залацяць, Лікі і крыжы святыя, Зоры Возніка мігцяць. Папрасі —
і пакатае Ён цябе, магчыма, там, Дзе душа твая жадае, Толькі дай паслухаць нам Той псалом, якім вітае Нас Капэла з хорам зор. Паглядзі, як асвятляе Зорка гэтая прастор! Сірыус і Вега толькі Ззяюць за яе ярчэй.
Усміхнуўся Макс,
паколькі Звон данёсся да вушэй, А не спеў,
нібы шумёлы Зазвінелі пад дугой
18
Там, дзе лётаюць анёлы
У апратцы дарагой.
Сапраўды каля Капэлы, Палымнеўшай угары, Прасвятлялі змрок згусцелы
Зоркі дробненькія тры I нагадвалі сабою Ў гэтым мораку начным Мне званочкі пад дугою, Што звіняць над вараным.