• Газеты, часопісы і г.д.
  • У карэце па белым свеце  Уладзімір Скарынкін

    У карэце па белым свеце

    Уладзімір Скарынкін

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 62с.
    Мінск 2000
    18.35 МБ
    Насця гучна, бы сарока,
    Раптам як заверашчыць: — Гляньце ўсе, як ярка вока
    У драпежніка блішчыць!
    — I зусім не вока гэта. Гэта зорка Альтаір, Што праменіцца ўсё лета, — Сеунуў шапку набакір Жартаўнік Максім, якога
    Ў планетарый я вадзіў,
    Дзе спазнаў даволі многа Ён астранамічных дзіў.
    Ды адна бяда не ходзіць. Сумна ёй, калі адна.
    I бяду другую водзіць Следам за сабой яна.
    Хоць наперад поўным ходам Наш Пегас імчаўся сам, Нашым жартам і прыгодам, Нашым запаветным снам На бясконцым Млечным Шляху Раптам надышоў канец, Бо навёў нямала страху Там, наперадзе, Стралец.
    Лучнік той зусім не злюка, Ды ў нябесную імглу Ён пусціў з тугога лука Смертаносную Стралу7.
    Хоць Стралец у Скарпіёна Цэліўся, яго Страла
    Ў бок Змяі і ў бок Дракона Адхіляцца пачала.
    Зорны Шчыт8 яна прабіла
    I бліскучым вастрыём Ледзь крыло не зачапіла, Распасцёртае Арлом.
    44>Н-Н4>444>Н-Н>Н>Н>Н44444>Н>Н^
    40
    41
    * * *
    Разварот ля Альтаіра Мы зрабілі —
    і ляцім. Заблішчэла злева Ліра 3 яркім вогнішчам сваім.
    — А я знаю — гэта Вега! —
    Жэня з гонарам сказаў, — Аднакласніка Алега Брат яе мне паказаў.
    — Малайчына! —
    я Яўгена За падказку пахваліў I цукеркаю “Селена” Фантазёра надзяліў.
    — Вось дык вогнішча!
    Такога He распальваў нават дзед. А куды вядзе дарога? — Крыкнула на ўвесь сусвет Насця, ззяючы ад шчасця
    Зноў заранкай залатой.
    I сказаў я:
    — Зараз, Насця, Мы ляцім да зоркі той, Да якой прымацавана Ручка большага Каўша.
    Ды зусім неспадзявана Ў Насці сцялася душа, Бо Дракон праплыў над намі 3 велізарным жыватом, Са страшэннымі вачамі I завостраным хвастом.
    He крануў нас трыбухаты, Бо ўцяклі мы ад яго.
    I заржаў наш конь крылаты Пераможна:
    — Іго-го!
    А Дракона, што кідаўся
    Ў небе нам наперарэз, Ды за намі ўсё ж застаўся, Доўбняй стукнуў Геркулес.
    3 жудасных вачэй Дракона Іскры шуганулі ўміг — I Паўночная Карона Утварацца стала з іх.
    Ззяе гэтак камянямі Імператарскі вянец.
    А праз пяць хвілін над намі Цьмяна заблішчэў Мегрэц.
    Астраномамі названа Гэтак зорка, да якой
    Наглуха прымацавана Ручка кварты незямной.
    42
    43
    Зорачкамі ў Лізы зрэнкі Загарэліся, а мы
    Ўніз —
    уздоўж каўшовай сценкі — Паляцелі.
    Шлях прамы
    Вёў у гэтыя хвіліны Нас туды, дзе палымнеў
    Ярка сілуэт ільвіны, Ці іначай —
    зорны Леў.
    Паглядзеў ізноў пяшчотна Я на штукароў малых, Што ляцелі бесклапотна Між сузор’яў залатых, I падумаў:
    “Ці заўсёды Дагаджаць ім будзе лёс? Ці патушаць непагоды Ў іх вачах святло нябёс?
    У няславе ці ў пашане Жыць наканавана ім? Кім Яўген, кім Насця стане?
    Кім Наташа і Максім?”
    Несур’ёзна і нязвязна Я расказваў пра сяброў. Апішу больш падрабязна Я маленькіх штукароў.
    45
    Жэня —
    зух і неўвярэда, Вёрткі,
    жвавы весяльчак. Хлопчык —
    выхаванец дзеда, Што пра кошак і сабак, Пра янотаў і пра заек Піша для малых дзяцей Кніжкі мудрыя.
    Празаік Дзед Яўгенаў, карацей.
    I Яўген —
    гуманітарый. Кажуць,
    ён у дзеда ўвесь. Шмат музеяў, дэльфінарый 3 ім наведаў дзед Алесь. Хлапчукоў-бібліяфілаў Я такіх яшчэ не знаў. Ля кастра пра Радзівілаў I пра Грунвальд расказаў Ён цікавага нямала,
    Бо чытае змалку шмат. Як сястра яго казала, Наш Яўген —
    чытач-фанат.
    Насця з Натай прачыталі Кніг не меней, чым Яўген.
    Іхнімі сябрамі сталі Колас,
    Караткевіч, Твэн.
    Возьме Насця мандаліну — Ахнеш:
    — Гэта ж віртуоз!
    А Наташа з пластыліну Злепіць вам букет мімоз. I яшчэ яны мастачкі!
    А героі іх карцін — Лапавухія сабачкі, Коні, козы, кот Марцін. Любяць танчыць і смяяцца Сакатухі, а калі
    Надыходзіць ноч — ім сняцца
    Рыцары і каралі.
    Макс таксама ў нас фанатык. I фанат яшчэ які!
    Ён фанатык-матэматык, Як ягоныя бацькі.
    Трапіць ён у катакомбы Ці ў нагорныя лугі — Паралелаграмы, ромбы,
    Трохвугольнікі, кругі
    I трапецыі паўсюдна Уяўляюцца яму.
    46
    47
    шшшші
    I завуць яго прылюдна Геаметрыкам таму.
    Роздумам сваім, магчыма, Падбухторыў незнарок Я фанатыка Максіма.
    Так, як вызубраны ўрок
    Іншы раз чаканіць школьнік, Ён сказаў:
    — Няма патрэб Гаварыць,
    што трохвугольнік Вега-Альтаір-Дэнеб Летне-восеньскім завецца, Ды не ўсе да гэтых дзён Усвядомілі, здаецца, Што прамавугольны ён...
    Нечакана ў момант гэты Сціх фанатык-фантазёр, Бо над намі разагрэты Хуткім рухам метэор Яркаю ракетай бліснуў I ў сузор’і Рака згас. I здалося нам, што свіснуў
    Зорны Рак у гэты час.
    Пра Дэнеба і пра Вегу Больш не думала дзятва, Бо наперадзе ззяў Рэгул Яркім кіпцюром Ільва.
    ♦ * *
    Толькі пад сузор’ем Рака Метэора след пагас: — Нас дамчаў да задыяка, —
    Насця крыкнула, —
    Пегас!
    Гэта значыць,
    гэта значыць,
    Што павінен як-ніяк
    Нам дзед Вова растлумачыць — Што такое задыяк?
    — Гэта шлях праз небасхілы. Рухаюцца пакрысе, — Я пачаў, —
    па ім свяцілы Сонечнай сістэмы ўсе. Карацей, гасцінец гэты — Траса, па якой штогод Сонца, месяц і планеты Робяць свой кругаварот. Сходзіцца са Шляхам Млечным Задыяк там,
    дзе Цялец Стаў даўно цялём бяспечным I дзе свеціцца Стралец. He па дзюнах і нагор’ях, He па гонях і палях — Па дванаццаці сузор’ях Наш праляжа з вамі шлях.
    •4+Н4++++44++44+М+44++44>Н++>4^^
    48
    49
    3 радасцю была прынята Дзецьмі гэта навіна.
    Толькі Ната,
    толькі Ната He ўсміхнулася.
    Яна
    Зноў свае надзьмула шчокі I, суняўшы ўласны шал, Моўчкі, бы рабіла ўрокі, Штось запісвала ў журнал.
    I таму я праз хвіліну, Каб усталяваўся лад, Позірк на дзяўчынку кіну, Азірнуўшыся назад.
    — Глянь, Наташа!
    Перад намі,— Закрычаў я, —
    задыяк. I на ім мігціць агнямі Ярка Леў —
    твой зорны знак. Шляхам Марса і Венеры, Шляхам Сонца праставаць Будзем па нябеснай сферы Мы і весела спяваць.
    Весялей зірні наўкола, Дарагая Наталі!
    Вось табе і кока-кола. Хочаш — смагу наталі. Я прапанаваць гатовы
    51
    ♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦iff
    Нават фанту,
    нават спрайт, Толькі 6 усяго два словы Ты сказала нам:
    “Ол райт!” Зноў пасябраваць пара нам, Цудатворніца мая, Бо назваў цябе баранам He ўсур’ёз,
    а жартам я. Жартаваць заўсёды гжэчна Абяцанне я даю.
    He хавай так недарэчна
    Эрудыцыю сваю. Распагодзься на хвілінку, Хопіць стрымліваць свой шал. Надта ж сумна безупынку Весці вахтавы журнал.
    He крыўдуй.
    Скажы хоць слова.
    He маўчы, як тая мыш.
    Леў і Тыгр адначасова, Як усім вядома, ты ж,—
    Я ўзмаліўся вінавата.
    Твар дзяўчынкі пасвятлеў. Паказала зубы Ната, Пачала раўці, як леў:
    — Я, між іншым, заяўляю:
    Зносіць больш такіх абраз He хачу і дазваляю Кпіць з сябе апошні раз! Задыяк —
    стары “гасцінец” Для крыўляк і задавак.
    Ну а для мяне звярынец Той жа самы задыяк.
    Каб не спаганялі зверы На наведвальніках злосць, Клеткі ёсць у ім, вальеры.
    I акварыумы ёсць.
    Можаце ў звярынцы смела Ўсё што хочаце рабіць.
    I, між іншым, я б хацела
    Ў ім экскурсаводам быць.
    —	Так яно і будзе!
    Згода!
    Бо каму,
    як не табе, Лепш тут быць экскурсаводам,— Я ўступіў яе мальбе.
    —	Толькі коратка і бегла Ты экскурсію праводзь, Каб у ложак Ліза легла Ў час,—
    дадаў я мімаходзь.— Вахтавы журнал Яўгенам Будзе весціся цяпер.
    4f44>H44ff4>>>f>H>4>mf>ff>4>m4f44>>>m44>4>>>^^
    52
    53
    Можа, стане нашым Твэнам Ён ці майстрам,
    як Мальер.
    — Вось і даляцелі, дзеткі, —
    Рэй павёў экскурсавод, — 3 вамі ўрэшце мы да клеткі, Дзе не слон, не бегемот
    Змешчаны, а Леў кудлаты.
    Чуеце, як ён зароў?
    Гучна свішча Рак вусаты Справа ад цара звяроў.
    Больш не хочацца з Гераклам, Пэўна, сустракацца ім.
    Да акварыума з Ракам Мы, аднак, не паляцім, Бо знаходзіцца ў ім сонца — I мы ўсе аслепнем там.
    Быў я ўзрушаны бясконца Словамі, якія нам
    Толькі што сказала Ната. Праз хвіліну акурат Эрудытка,
    хітравата Глянуўшы,
    дала загад
    Рэзка павярнуць улева Наш утульны экіпаж.
    Я ў адказ:
    — О каралева! 3 радасцю Ваш верны паж Выканае волю Вашу. Іншым позіркам зусім На шчаслівую Наташу Ўпотай паглядзеў Максім.
    Часам тым аднекуль спевы Сталі далятаць да нас.
    — Гэта значыць,
    што да Дзевы Нас ужо дамчаў Пегас. Гаспадыняю звярынца Тут з’яўляецца яна I пра маладога прынца Ад відна і да відна Марыць веснімі начамі 3 яркай Спікаю на лбе, — Хітра бліснула вачамі Ната, верная сабе.
    — А, між тым, —
    узвысіў голас Жвавы Жэня ў гэты міг, — Рэгул — прынц,
    а Спіка — колас. Мне вядома гэта з кніг.
    Вочы Дзевы запрашалі У звярынец незямны,
    54
    55
    А за Дзевай зорнай Шалі Убачылі адразу мы.
    — Гэтым залатым бязменам Вызначае вагаўшчык — Колькі важаць Рак з Авенам, Колькі Леў і колькі Бык9. Важыць Рыб і Скарпіёна На бязмене гэтым ён,— Ната крыкнула ўтрапёна. — Зрэшты, вось і Скарпіён!
    На хвасце яго Антарэс Ззяе чырванню,
    як Марс.
    I ўзнялі гарэзы галас, Быццам вадэвіль ці фарс У тэатры мы глядзелі Пра вясёлага ўдальца.
    А тым часам даляцелі Мы ў карэце да Стральца.
    I дала экскурсаводка Ўласным вуснам і рукам Зноў свабоду, каб каротка
    Растлумачыць сябрукам: — Там,
    дзе злы Стралец пануе, Мы знаходзімся цяпер.
    Ён кентаўр,
    які пільнуе, Каб не ўцёк ніводзін звер.
    56
    Н4444444•♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦
    — Гэта ён у Скарпіёна Цэліўся,
    але Страла
    Ў бок Змяі і ў бок Дракона Адхіляцца пачала.
    Потым зорны Шчыт прабіла, —
    Я дадаў,—
    і вастрыём Ледзь крыло не зачапіла, Распасцёртае Арлом.
    А міжзорная дарога Неўзабаве прывяла Нас усіх да Казярога, Ці да воднага казла, Што залеву з ураганам На людзей наклікаць мог.
    — Алімпійскім богам Панам Быў калісьці Казярог, Ды страшэннага Тыфона10 Ён сустрэў каля ракі I ў ваду тырчма з адхона Скокнуў, бы казёл які,—
    Зноў пачуўся голас Наты.— Стаў рагаты, як казёл,
    I, як рыбіна,
    хвастаты Горнай рэчкі навасёл.
    На раскрыленым Пегасе Паляцелі мы далей —
    I заззяў у хуткім часе Перад намі Вадалей.
    — Гэта волат, што заўзята
    У акварыумы лье Тут ваду,—
    рукою Ната
    На бліскучае калье
    3 дробных зорак паказала. — Вось акварыум для Рыб,— Потым нам яна сказала. — Першая з іх любіць глыб, А другая —
    верхаводка...
    Я ж пачуў у гэты міг, Як пасопвае салодка Ліза на руках маіх.
    — Што ж ты, рыбачка-маркіза,
    Абяссілела зусім? Зараз мы з табою, Ліза,
    Да Авена даляцім, Рэзка ўлева зноў павернем Там,
    дзе свеціцца Гамаль,” — Я сказаў,—
    бо сном вячэрнім Ты ўжо зморана, на жаль, I на зорным Валапасе,
    58
    59
    Што нагадваў стратастат Мне заўжды,
    у хуткім часе 3 неба вернемся назад Да тваёй любімай мамы, Што нам дранічкі пячэ. Да Блізнят і да Вала мы Потым злётаем яшчэ.
    ++4нн>І>н4>ІНН44444>44+444444444444>^