• Газеты, часопісы і г.д.
  • У карэце па белым свеце  Уладзімір Скарынкін

    У карэце па белым свеце

    Уладзімір Скарынкін

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 62с.
    Мінск 2000
    18.35 МБ
    Утаропіў вачаняты Жэня ў Возніка, а мы
    Падляцелі пад Блізняты,
    Што відны сярод зімы Лепей,
    чым спякотным летам. Бы двукроп’е,
    ззялі ў іх Зоркі дзве.
    — Двукроп’ем гэтым,— Зноў Максім здзівіў усіх,— Кастар з Полуксам спрадвеку Палымнеюць над Зямлёй
    I спрыяюць чалавеку, Над калыскаю чыёй Ззялі ў першы дзень Блізняты.
    — А я ведаю —
    яны. —
    Загарэўся твар у Наты,— Зеўса грознага сыны.
    — Максу і Наташы — слава! —
    Левым вокам падміргнуў I пад Полуксам направа Я Пегаса павярнуў.
    Лінда, што дасюль махала
    Задаволена хвастом, Нечакана забрахала, Быццам недзе пад кустом Зайца ўбачыла на ўзлессі Ці каля маркоўных лех. Ды гучаў у паднябессі Надта глуха гэты брэх.
    Жэня выструніўся брава I прызнаўся:
    — На каго Брэша Лінда —
    знаць цікава. Я ж не ведаю таго.
    - Ты,-
    я Жэню растлумачыў, — Хоць на вочы не слабак, На вялікі жаль,
    не ўбачыў Над сабою злых сабак, Што бягуць за Арыёнам.
    20
    21
    Меншы з іх не надта злы. Яркай зоркай Працыёнам Ганарыцца хорт малы. Зубы вышчарыўшы, трусіць Хорт вялікі перад ім. Люты і клыкасты, мусіць, Запраста ваўкам усім Глоткі ён перагрызае. Сірыус, як медальён, У харта на шыі ззяе. 3 зорак — самы яркі ён!
    Прытаіўся дзесь паблізу Тут і Заяц. —
    Прыгарнуў Да сябе я ўнучку Лізу I Пегаса павярнуў Зноў у бок той самы —
    правы.
    Крыламі махнуў Пегас —
    I адсталі ваўкадавы Ненажэрныя ад нас.
    Від надзіва маляўнічы Ўзнік —
    на радасць ласунам. 3 лукам зорны паляўнічы Перайшоў дарогу нам.
    Папрасіў я мяккім тонам Лізу на яго зірнуць
    I сказаў, што Арыёнам
    Гэтага стралка завуць. Меў той лучнік падабенства 3 літарай лацінскай “Z”.
    — А ты ведаеш з маленства Назвы ўсіх сузор’яў, дзед? — Ліза міла запытала.
    Адказаў я шчыра: - He!
    У дзяцінстве надта мала Зор было вядома мне.
    Ліза глянула ўтрапёна На мяне, пасля туды, Дзе ў сузор’і Арыёна Палымнелі зоркі тры. Як рубін, адна з іх ззяла, А другая — як тапаз.
    Трэцяя нам нагадала Самы дарагі алмаз.
    — А якія ў зорак назвы? — Заінтрыгаваў я ўсіх.— Што ж! Запамінайце,
    раз вы Захацелі ведаць іх.
    22
    23
    НШШШЖШШЖНШШШННЖШННШ^
    Гэта зорка —
    Бетэльгейзэ, А вось гэта —
    Белятрыкс...
    А цяпер, Лізок, пагрэйся Чаем і салодкі твікс З’еш хутчэй,
    6о ты, здаецца, Згаладалася зусім.
    — А як трэцяя завецца? — Перабіў мяне Максім.
    — Чуць такія словы горка. Я спытаць хацеў у вас, Як завецца тая зорка, Што блішчыць,
    нібы алмаз.
    Як-ніяк,
    а гэта ж Рыгель — Зорны вогненны калос,— Я здзівіўся.
    — Рыгель-шпігель, — Насця буркнула пад нос.
    Ззяў прыгожа і шырока Арыён і ў цьме начной Велічнасцю вабіў вока. Ды заўважыў над сабой Раптам новы зорны ўзор я, Бо дарога прывяла Да наступнага сузор’я — Да Цяльца, інакш — Вала.
    Над аціхлымі дамамі Гэтак,
    як і Арыён, Ззяе зімнымі начамі Асабліва ярка ён.
    А над ім густое Сітца5 Плямкаю з драбнюткіх зор Ледзьве ў цемрадзі свіціцца, Быццам прысакам —
    касцёр.
    Праз бінокль вайсковы Жэнеў Паглядзелі мы —
    і нас
    Яркім бляскам апраменіў Жар, які амаль пагас.
    Вол нагадвае ракету, Што імчыцца ўвышыні.
    I відны ўсяму сусвету На бартах яе агні.
    Бліснуў колерам чырвоным Найярчэйшы з тых агнёў.
    Незвычайны бляск ягоны Ў захапленне ўсіх прывёў.
    — Што за зорачка міргнула, Бы чырвоны святлафор? — Ната Макса штурханула. — Мо наперадзе затор —
    ♦♦♦♦^^♦^^♦♦♦♦♦^^^♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦^^
    25
    24
    ♦♦♦♦f♦♦♦♦4l04♦4♦f4ш♦>4ш0f4044lfш4шш4l44ш0l4
    I далей нам нельга ехаць? Дзе мы, адкажы, ляцім?
    Нетаропка,
    быццам нехаць, Наце адказаў Максім:
    — Нам чырвоным святлафорам Падміргнуў Альдэбаран.
    Зор такіх не ведаць сорам!
    Я ж дадаў:
    — Ай ды баран, Хто дасюль Альдэбаранам Пацікавіцца не мог.
    Выязджаць прыйшла пара нам На даўжэйшую з дарог.
    Мы на Млечным Шляху зноўку. Ён, нібы праспект, —
    прамы.
    I па ім сваю вандроўку Будзем з вамі доўжыць мы.
    Над палямі,
    над лясамі Неўзабаве ад Цяльца Мы па Млечным Шляху з вамі Панясёмся да Стральца.
    Радасцю сябрыну нашу Азарыла навіна.
    Толькі гордую Наташу He цікавіла яна.
    Прыкусіла губы Ната I не праяўляла гарт,
    Бо яе пакрыўдзіў надта Мой не вельмі ўдалы жарт.
    Мне таксама прыкра стала, Што яе пакрыўдзіў ён, А яна закрыўдавала.
    — А, між іншым,
    Працыён, Рыгель, Сірыус, Капэла, Полукс і Альдэбаран, — Макс —
    з усмешкай, зразумела, — Выпрастаў свой гібкі стан, — Шасцікутнік утварылі.
    Бетэльгейзэ —
    цэнтр яго.
    I мы песню сачынілі
    Пра таварыша свайго:
    “Хоць у геаметра Макса За душой няма ні бакса, Ведае затое Макс, Што такое паралакс. Падарылі сёння Максу Ваксу мы і таксу Кляксу. А яшчэ падорым,
    Макс, Мы табе японскі факс.”
    26
    27
    Млечны Шлях — праз неба траса,
    На абочыне якой
    Пасвіў месячык Пегаса Ноччу ліпеньскаю той, Як малы хлапчук, што ў прыску
    Бульбу сопкую пячэ.
    Шмат праменных зорак зблізку Ўбачым мы на ім яшчэ, Бо ўвесь Млечны Шлях наогул — Проста скопішча свяціл, Што нагадвае дарогу, Над якой клубіцца пыл.
    А людзям паганскай веры, Што жылі даўным-даўно, Малаком багіні Геры Уяўлялася яно.
    Глянеш праз бінокль уночы Ўважліва на Млечны Шлях —
    Болей зор убачаць вочы, Чым расінак у палях.
    Мы спазнаем з вамі тайны
    Той шашы, дзе пад адхон
    Колісь падаў сын адчайны Бога сонца — Фаэтон.
    Лейцы рукі шаляніцы
    29
    He ўтрымалі —
    i на дол У бацькоўскай калясніцы Ўпаў няўдалы балагол. Сонцам, што сядзела ў футры, Ледзьве дол не падпаліў Падшыванец белакуры I Зямлю не спапяліў.
    I Капэлу па сусвеце
    Гэтым трактам дзень пры дні
    Возіць Вознік у карэце
    У міжзорнай вышыні.
    Гэта ўсё я для даведкі Вам, гарэзы, расказаў, Бо, магчыма, нехта, дзеткі, 3 вас таго яшчэ не знаў.
    Да Персея праставалі Мы дарогаю прамой I на ўвесь сусвет спявалі Песню новую гурмой:
    “Ярка-ярка свеціць зорка Над развілкамі дарог. Наш малы сусед Ягорка Спіць даўно без задніх ног. Гарцаваў між гор Ягор I не паляцеў да зор.
    Бачыць праз блакітны морак Зноў у сне бягун-хітрун, Як яго нясе да зорак Даўгавухі конь-гарбун.
    I не ведае, што ў нас Ёсць крылаты конь Пегас.
    Мы ў палёт касмічны скора Зноў адправімся на ім.
    Толькі ўжо не без Ягора, А з Ягорам паляцім.
    Гляне зблізку і Ягор На суквецці яркіх зор.”
    А тым часам, як і ўсе, я Ўбачыў раптам над сабой Зноў магутнага Персея, Што з Кітом вёў колісь бой. Вой з усмешкаю на твары Ў гэты момант уявіў, Як ад жудаснай пачвары Андрамеду бараніў. Эфіопскаю царэўнай He пасілкаваўся Кіт.
    Справіўся з пачварай гнеўнай, Праявіўшы рэдкі спрыт, Волат, што па свеце белым
    На Пегасе гарцаваў.
    Кіт страшэнны скамянелым Востравам у моры стаў.
    30
    31
    ;ІБЫ
    ВАДАЛЕІ
    ПЕГАС
    РЫДАН
    ЗЯРОГ
    Алголь
    ВДРАЖДА
    'ыгель
    .дэбаран
    ЦЯЛЕЦ
    Белятрыкс
    Капэла
    РЫЕН
    ;ЭФЕН
    Бетэльгейзэ
    ВОЗНІК
    ЛІР
    Вега
    СТРАЛЕІ
    змя.
    ДРАКОН
    РЫСЬ Кастар
    Мегрэц
    ГЕРКУЛЕС
    Працыён
    МЕЯНОСЕІ
    'АНЧАКІ
    ЗМЯЯ
    ВАЛАПАІ
    рктур
    ЛЕУ
    КОМПАС
    ШАЛІ
    Спіка
    ПАУН.
    КАРОНА
    I Іалярная Ізорка палая ІЯДЗВЕДЗІЦА
    АРО.
    ^квЫЙУ
    Полукс
    ЯНМерак іЯЛІКАЯ МІДЗВЕДЗІЦА
    Антарэс
    СКАРПІЁН
    Гамаль ЙМ®
    ВЯЛІКІ
    /	САБАКА
    МАЛЬі -ўС'РЬІУс САБАКА ^ ,
    'эгул
    ГІДРА
    КАСІЯПЕЯ ПЕРСЕН
    Бог уратаваў Персея. Маладому смельчаку Аддалі Касіяпея I Цэфей сваю дачку, У якой чарней, чым сажа, Валасы былі.
    Зірнуў Я на членаў экіпажа Патаемна і адчуў Незвычайную пяшчоту Да сяброў сваіх малых Па касмічнаму палёту, Ды сказаць пра гэта ўслых He паспеў, бо ў момант гэты Вылецела, як страла, Ліза шустрая з карэты I адразу пачала Аддаляцца ад павозкі. Вось дык гора!
    Вось дык жах! У чуллівай Насці слёзкі Заблішчэлі на вачах.
    ♦
    ♦ ♦ 4-♦ ф
    -> 4
    Гэткай жудаснай падзеі He чакаў ніводзін з нас.
    Вёз каля Касіяпеі
    Нас Пегас
    у гэты час.
    Што ты, Лізачка, зрабіла 3 родным дзедам і сястрой? Ці ты, любая, забыла, Што мы ў космасе з табой? I няўжо хтось не паможа Нам цябе перахапіць?
    Хоць усё ў жыцці быць можа, Гэтага не можа быць, Каб вярнуўся я з круізу Без унучкі любай.
    Гэй!
    Можа, ты паймаеш Лізу, Эфіопскі цар Цэфей?
    Ды цара, які ў ахвяру
    Ўласную дачку прынёс, Каб спыніць Кіта-пачвару, He цікавіў нечы лёс.
    Цар, які стаў пастаяльцам
    Неба зорнага, рашыў
    Нам не памагаць.
    Ён пальцам Нават не паварушыў.
    — Памажыце нам хто-небудзь Перайшоў я зноў на крык.
    I прыгожы зорны Лебедзь Раптам перад намі ўзнік. На яго хвасце палала Зорка яркая Дэнеб.
    34
    35
    Птах праклекатаў:
    — Кідала Гэтая дзяўчынка хлеб Родзічам маім з плаціны У Ждановічах зімой.
    Лізу ўратаваць — адзіны
    I галоўны клопат мой.
    Белыя тугія крылы Ўскінуў Лебедзь над сабой I праз міг памчаў штосілы За дзяўчынкаю малой.
    Птах удзячны праз хвіліну Лізу бедную дагнаў, Пасадзіў сабе на спіну, Побач з намі залунаў.
    У карэту зацягнулі Уцякачку мы ўпяцёх I з палёгкай уздыхнулі: Скончыўся перапалох!
    Вочы ўратаванай Лізы Выпраменьвалі святло, Быццам жудаснай рэпрызы Ў небе зорным не было, Бы ў яе не трапятала, He сціналася нутро.
    У руцэ яна трымала Лебядзінае пяро!
    — Штоты, Ліза, нарабіла? — Запыталі мы гурбой.—
    Ці ты, любая, забыла, Што мы ў космасе з табой?
    — Я да мамы захацела, А над галавой якраз Шыльда “М” забліскацела Нечакана ў гэты час, — Левай ручкай непаседа Моцна сціснула пяро. — Я падумала, што гэта
    Наша Мінскае метро, I таму сышла з павозкі.
    Скончыўшы, зрабіла крок
    Ліза да сястры і слёзкі Ў Насці выцерла са шчок, Каб і ёй адчаю цені He азмрочвалі вачэй.
    Пасадзіў я на калені Ўнучку меншую хутчэй.
    — Ведай,
    фея-дабрадзея, Змалку вартая паэм: Над табой Касіяпея Ззяла літараю “М”, Быццам уваход падземкі,— Я тлумачыць Лізе стаў. А Яўген:
    — Ты любіш семкі? — У дзяўчынкі запытаў.
    36
    37
    0|>Ш>040Ш40|044>>04ІІНІ04ІІ4044>>0^
    Ліза глянула на Жэню I кіўнула галавой.
    Хлопчык добры семак жменю Ў прыгаршчы насыпаў ёй.
    Лізе ў вочы зазірнула I шурпатым языком Ручку Лізіну лізнула Лінда добрая цішком. Насця сыпанула ў місу Ліндзе корму “Педзігры” I паставіла пад пысу: — He саромся —
    на, бяры!
    Саўладалі мы з трывогай! Стала дзецям весялей.
    3 песняй зорнаю дарогай Мы памчаліся далей:
    “Анідзе дабрэй,
    чым Лінда, Вы не знойдзеце сабак, Хоць і даў мянушку Рында Ёй сусед —
    былы марак.
    Мы сяброўкай лічым Лінду. I яна пацалаваць Можа кожнага, хто лінду
    Навучыўся танцаваць.
    38
    шішшшжжішнштжіжшшжтнж^
    Нораў у баксёркі Лінды He баксёрскі, хоць яна
    I не любіць тых, што лынды
    Б’юць ад ранку да цямна.”
    На акрыленым Пегасе Мы імчалі.
    Прывяла
    Нас дарога ў хуткім часе Да вялікага Арла.
    Плыў Арол па Млечным Шляху I на Лебедзя глядзеў, Што насустрач злому птаху Над Лісічкаю6 ляцеў.