• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце вялікіх малекул

    У свеце вялікіх малекул


    Памер: 262с.
    Мінск 1959
    110.36 МБ
    Політэнавыя ніткі не толькі вельмі трывалыя, але і вельмі лёгкія. Тэкстыльныя вырабы, зробленыя з гэтага валакна, не тонуць у вадзе. На іх не дзейнічаюць кіслоты і шчолачы і многія іншыя едкія хімічныя вадкасці. Таму з іх робяць фільтравальныя тканіны, сіты і да т. п. Але самай выдатнай іх уласцівасцю з’яўляецца высокая стойкасць да дзеянпя токаў высокай частаты. Дзякуючы таму, што яны добрыя дыэлектрыкі, яны выкарыстоўваюцца ў радыёлакатарах і тэлевізарах.
    3 сінтэтычных валокнаў пачалі вырабляць цяпер і корд для аўтамабільных пакрышак. Ен служыць у 2,5 раза даўжэй, чым звіты з баваўняных нітак.
    Вытворчасць сінтэтычных валокнаў пачалася ўсяго толькі 15—20 гадоў назад, а ўжо ў 1958 годзе на нашых заводах выпрацоўваюць сотні тысяч тон. К канцу 1965 года вытворчасць сінтэтычных валокнаў павя лічыцца ў 12—13 разоў.
    Згодна з пастановай Пленума ЦК КПСС ад 7 мая 1958 года і рашэннямі XXI з’езду КПСС вытворчасць шаўковых, шарсцяных і баваўняных тканін павялічыцца ў некалькі разоў. Перад тэкстыльшчыкамі пастаўлена задача давесці вытворчасць тканін у 1965 годзе да 56 метраў на душу насельніцтва. Значную ролю ў паспяховым выкананні гэтай важнай народнагаспадарчай задачы адыграюць сінтэтычныя валокны.
    3 кожным годам яны будуць усё шырэй уваходзіць у наш ужытак, забяспечваючы магчымасць выпрацоўваць танныя і прыгожыя тканіны, трывалыя канаты і разнастайныя тэхнічныя вырабы.
    Расшырэнне вытворчасці сінтэтычных валокнаў дапаможа нам атрымаць перамогу ў эканамічным спаборніцтве з найбольш перадавымі капіталістычнымі краінамі.
    1.	Слёзы плачучага дрэва
    Удзельнікі экспедыцыі Калумба ў 1496 годзе, вярнуўшыся з другога плавання ў Амерыку, расказвалі, як індзейцы вострава Гаіці гуляюць цёмна-карычневымі шарыкамі-мячамі. Індзейскія мячы, ударыўшыся аб зямлю, падскокваюць і скачуць, як жывыя. Яны зусім непадобныя на нязграбныя анучныя і скураныя мячы еўрапейцаў. Гаіцяне вырабляюць гэтыя дзіўныя, скачучыя мячыкі з соку дрэва, якое яны называюць «геве» або «хеве».
    Аднак у XV стагоддзі ніхто не зацікавіўся гэтым незвычайным рэчывам. Калумб і яго шматлікія паслядоўнікі, тысячамі хлынуўшы^, ў Амерыку, шукалі там толькі золата і іншыя каштоўнасці. Хто мог у той час думаць, што сок гевеі стане матэрыялам больш патрэбным, чым золата.
    Слаба развітая, паўсаматужная прамысловасць той эпохі не магла асвоіць новы матэрыял, і патрэбы ў ім не ўзнікала. Ён заставаўся дзівам, якое прыцягвала ўвагу толькі цікавых.
    Прайшло дзвесце з лішнім гадоў.
    Сярод французскіх вучоных разгарэліся спрэчкі аб форме Зямлі. Адны сцвярджалі, што Зямля выцягнута накшталт агурка. Другія даказвалі, што яна сплюшчана, як мандарын. Каб вырашыць гэтыя спрэчкі, акадэмік Шарль дэ ла Кандамін (ён быў таксама членам Расійскай акадэміі навук) прапанаваў накіраваць экспедыцыю на экватар і там вымераць некалькі градусаў дугі мерыдыяна. Прапанова была прынята. Экспедыцыю паслалі ў Паўднёвую Амерыку, у раён горада Квіта.
    16 мая 1736 года група французскіх вучоных высадзілася на ціхаакіянскім узбярэжжы Перу, каб вырашыць пытанне аб будове Зямлі. Аднаму з іх, III. Кандаміну, хацелася азнаёміцца з бытам перуанскіх індзейцаў, якія жывуць у трапічных лясах у глыбіні краіны. ён вырашыў расстацца на некаторы час са сваімі таварышамі і дабрацца да канчатковага пункта экспедыцыі — горада Квіта — навакольным шляхам. Ён адправіўся пяшком удоўж горнага хрыбта Анд, вывучаючы жыццё невядомай краіны.
    Больш месяца вандраваў Кандамін па трапічных лясах Паўднёвай Амерыкі. Велічныя пальмы, магутныя сейбы і фікусы, карункавыя купы бамбукаў, цырконіі з лапчастымі лісцямі, падбітымі знізу серабрыстым лямцам, і геліконіі, апранутыя ў пунсовае адзенне, утваралі густую, непраходную’нетру.
    Без цяжкага шырокага нажа, якім перуанцы расчышчаюць зараснік, нельга было зрабіць і дзесяці крокаў.
    Сярод усіх гэтых цудоўных для еўрапейца дрэў на нізкіх месцах, што затапляюцца вадой у час трапічных ліўняў, раслі веліканы гевеі — дрэвы, з-за якіх у далейшым узнікалі войны, рабіліся злачынствы.
    Гэтыя дрэвы дасягаюць сарака метраў у вышыню і да двух у абхваце. На некаторых дрэвах былі зроблены падрэзы, падобныя на падсечкі соснаў, з якіх здабываюць смалу-жывіцу. 3 надрэзаў сачыўся густы і белы, як малако, сок. Індзейцы называлі сок гевеі — каа-о-чу, што азначае «плач дрэва» або «слёзы дрэва». Яны збіралі каа-о-чу ў кубкі, зробленыя са шкарлупіны арэхаў, і давалі яму пастаяць,— сок гусцеў. Затым перуанцы апускалі ў млечны сок гевеі форму, зробленую з гліны. Сок абляпляў яе з усіх бакоў. Паўтараючы гэтую аперацыю некалькі разоў запар, перуанцы атрымлівалі плеўку патрэбнай таўшчыні, а затым закурвалі яе ў дыме кастра, разбівалі форму і знімалі выраб. Такім чынам яны выраблялі з соку гевеі галёшы, бутэлькі і мячы.
    Узоры вырабаў перуанскіх індзейцаў, зробленыя са смалы каа-о-чу, разам з падрабязным апісаннем усяго, што ён бачыў, Кандамін адправіў у Парыж, у акадэмію навук. Паведамленне Кандаміна не знайшло ў акадэміі жывога водгуку. Тады яму не надалі ніякага значэння, там\ што патрэбы ў матэрыялах, падобных да каўчуку, не было.
    На зваротным шляху Кандамін сустрэў свайго сябра інжынера Фрэно і расказаў яму аб каа-о-чу.
    Фрэно зацікавіўся расказам Кандаміна і, рызыкуючы жыццём, прабраўся ў глыбіню паўднёваамерыканскіх лясоў. Ён дэталёва вывучыў, як здабываюць млечны сок — латэкс — з каўчуканосных дрэў і як яго перапрацоўваюць.
    Вынікі сваіх пошукаў Фрэно падрабязна выказаў у дакладной запісцы, прадстаўленай у акадэмію навук у 1751 годзе.
    Даклад Фрэно знайшоў больш шырокі водгук, чым першае паведамленпе Кандаміна. Каўчук к гэтаму часу стаў больш вядомым. MapaKi вёльмі йаста прывозілі з-за акіяна скачучыя мячы і, расказваючы аб каўчуку ўсялякія небыліцы, прыцягвалі да яго ўвагу.
    2.	Каўчук пазбаўлены ліпкасці
    Партугальскі кароль, пачуўшы аб непрамакальным адзенні індзейцаў, паслаў у бразільскі гарадок Пара тры пары туфляў і загадаў пакрыць іх цудадзейным драўняным малаком. Гарадскія ўлады Пара выканалі загад караля і ў дадатак паслалі яму ў падарунак адзенне, пакрытае слоем латэксу. Адзепне было грубое, карабацілася, дрэнна гнулася, але было зусім непрамакальным.
    Паводле сведчання летапісца, караля ў прысутнасці знатнейшых саноўнікаў і прыдворных гадзіны дзве палівалі вадой. але ён застаўся зусім сухім.
    Расказ аб непрамакальным адзенні партугальскага караля абышоў усю Еўропу і выклікаў вялікую цікавасць да загадкавай смалы.
    У хуткім часе англійскія маракі прывезлі ў Лондан з берагоў Амазонкі некалькі пар грубых галёшаў. Праз некалькі гадоў гэткія ж галёшы з’явіліся ў Нью-йорку.
    Каўчук пачаў сваё пераможнае шэсце па свеце.
    Было заўважана, што кавалачкам каўчуку, які добра пракурваўся, зручна сціраць напісанае карандашом,— каўчуку знайшлося яшчэ адно важнае скарыстанне. На каўчук з’явіўся попыт.
    Але вырабляць што-небудзь з каўчуку ў Еўропе не ўмелі. Ён паддаваўся апрацоўцы толькі на месцы здабычы, пакуль латэкс, гэта значыць млечны сок гевеі, быў свежым. У чыстай шкляной пасудзіне яго ўдавалася захоўваць некалькі дзён, але звычайна латэкс ад судакранання з паветрам гусцеў і затым згусаў, як згусае пракіслае малако.
    Перавезці латэкс праз акіян не было ніякай магчымасці. За час пераезду ён ператвараўся ў цвёрдае рэчыва, якое не паддавалася апрацоўцы.
    Для таго каб зрабіць з цвёрдага каўчуку якія-небудзь прадметы, неабходна было навучыцца раствараць яго. Хімікі энергічна ўзяліся за пошукі падыходзячых вадкасцей.
    У 1761 годзе каўчук здолелі растварыць у арэхавым масле, а праз некалькі гадоў — у шкіпінары і эфіры. Пасля гэтага неадкладна пачаліся спробы прамысловага выкарыстання повага адкрыцця. У продажы з’явіліся каўчукавыя трубкі і іншыя вырабы.
    У Англіі спрабавалі зрабіць непрамакальнае адзенне, пакрываючы тканіну звонку растворам каўчуку ў шкіпінары, але з гэтых спроб нічога не вышла.
    У 1819 годзе інжынер Макінтош знайшоў яшчэ адзін растваральнік — сальвент-нафту, рэчыва, здабываемае з каменнавугальнай смалы. Вынаходца склейваў два слаі тканіны растворам каўчуку і шыў з такой тканіны дажджавыя плашчы. У 1823 годзе ў Глазга ім была арганізавана вытворчасць дажджавікоў, атрымаўшых назву «макінтош». У сырым і вільготным клімаце Англіі вытворчасць непрамакалыіых паліто абяцала велізарныя барышы.
    Поспех Макінтоша выклікаў многа пераймальнікаў. Як грыбы пасля дажджу, раслі дробныя фабрыкі. Каўчукавыя вырабы запаўнялі паліцы і вітрыны магазінаў, з’явіліся плашчы, грэлкі, сумкі, шапкі, галёшы. I яны былі добрымі, пакуль ішоў дождж і стаяла халаднаватае надвор’е. Але настала лета і паказала, што вырабы з сырога каўчуку вельмі адчувальныя да змяненняў тэмпературы.
    Пасажыры дыліжансаў, якія выехалі з дому ў макінтошах, ад усяго сэрца пракліналі свае абноўкі. Ад цяпла сыры каўчук размякчаўся, рабіўся ліпкім і распаўсюджваў непрыемны пах гарэлай вяндліны. У цеснаце дыліжанса пасажыры склейваліся адзін з другім, прыліпалі да сядзення. Іх плашчы безнадзейна псавалі сукенкі.
    На марозе, наадварот, макінтошы рабіліся цвёрдымі, як бляшаныя, і хутка ламаліся на згібах.
    Пакупнікі, якія раней спяшаліся набыць каўчукавую навінку, цяпер акружалі магазіны, патрабуючы назад грошы.
    Суды былі завалены іскамі спажыўцоў, якія патрабавалі пакарання шарлатанаў і кампенсавання страт. Фабрыканты каўчукавых вырабаў разараліся. Яны наперабой прапаноўвалі вялікае ўзнагароджанне таму, хто знойдзе спосаб ператварэння каўчуку ў матэрыял, які не змяняецца пры змене тэмпературы.
    Людзі розных прафесій, спакушаныя магчымасцю разбагацець, без поспеху адшуквалі хімічныя саставы, што зрабілі б каўчук такім, які не баіцца ні гарачыні, ні холаду. Яны змешвалі каўчук з рознымі рэчывамі, але ўсё было дарэмна.
    Адзін з такіх вынаходцаў — гандляр жалезнымі таварамі па прозвішчу Гудзьер — зусім разарыўся на доследах. Ён быў блізкі да шаленства — грошай ні цэнта і для доследаў засталася апошняя пласцінка каўчуку. Вынаходца адрэзаў ад пласцінкі невялікі кавалачак для наступнага доследу, рэштку па рассеянасці кінуў не на стол, а на гарачую пліту (з-за адсутнасці лабараторыі Гудзьер праводзіў свае доследы на кухні). Заўважыўшы памылку, вынаходца кінуўся да пліты, каб выратаваць рэшткі каштоўнай пласцінкі, таму што ён добра ведаў, што каўчук пад дзеяннем высокай тэмпературы раскладаецца. Якое ж было здзіўленне Гудзьера, калі замест клейкай і ліпкай масы растаўшага каўчуку ў яго руках з’явілася незвычайна пругкая і эластычная пласцінка. Каўчук чамусьці не растаў, а, наадварот, узмацнеў.