У свеце вялікіх малекул
Памер: 262с.
Мінск 1959
У 1900 годзе на рынку з’явіліся першыя чатыры тоны плантацыйнага каўчуку.
Рыс. 42. 1000 тон сінтэтычнага каўчуку вырабляюць на заводзе 150 чалавек за некалькі месяцаў.
Каласальныя прыбыткі, якія абяцалі каўчукавыя плантацыі, прыцягвалі да гэтай справы тысячы прадпрыемцаў і буйныя капіталы. Плантацыі з’явіліся не толькі на Цэйлоне, а ўсюды, дзе быў гарачы і вільготны клімат: на Яве, Суматры, Барнео і іншых астравах Інданезіі, у Кахінхіне каля Сайгона і ў Анаме (В’етнам), у Бірме, у Бельгійскім Конга і ў самой Бразіліі.
К 1910 году вытворчасць плантацыйнага каўчуку склала 11 працэнтаў сусветнай здабычы. Праз пяць гадоў плантацыі давалі ўжо 70 працэнтаў усяго каўчуку. 3 расшырэннем плантацый збор дзікага каўчуку хутка траціў сваё значэнне. У цяперашні час ён дае прыкладна 30 тысяч тон, гэта значыць яго ўдзельная вага знізілася да 2 працэнтаў.
Цэнір вытворчасці сырога каўчуку перамясціўся з Бразіліі ў Інданезію. Радзіма каўчуку перастала быць галоўным пастаўшчыком каўчуку.
Але гэта не азначае, што ў Бразіліі перасталі расці гевеі. Зусім не,— іх там па прыблізных падліках ёсць звыш 300 тысяч дрэў. I бразільскі каўчук нядрэнны, ён лепшы за плантацыйны, але яго не здабываюць. Такі капіталістычны спосаб вытворчасці. У яго аснове ляжыць анархія і драпежніцкае імкненне да прыбытку.
Гевеі растуць у нізінных месцах. У час трапічных ліўняў —-з лістапада па май — зараснікі гевеі затапляюцца вадой. Збор каўчуку паняволі спыняецца. Але нават у сухі час года перамяшчэнне ў трапічных лясах цяжкае.
Паляпшэнне лясной гаспадаркі Бразіліі патрабуе вялікіх затрат, але затраты не спынілі б капіталістаў. Грошы знайшліся б, але ўся справа ў характары гэтых затрат. Яны павінны быць планавымі, агульнадзяржаўнымі. А на гэта капіталісты не здольныя. Капіталіст укладвае грошы толькі туды, дзе ён можа паставіць агарожу і прыбіць шыльду «маё». Будаваць для будучага, ствараць жыццё — лічыцца ў капіталістычным грамадстве нерэнтабельным прадпрыемствам — далёкае ж будучае не дае прыбыткаў.
Таму прыродныя багацці Бразіліі, не толькі каўчук, але і ўсё астат няе, амаль не выкарыстоўваюцца.
Калі нашы вучоныя ездзілі ў Бразілію назіраць сонечнае зацьменне ў 1947 годзе, яны распытвалі бразільскіх батанікаў аб багаццях іх лясоў. У Бразіліі 500 мільёнаў гектараў лесу,— вельмі багатая краіна — яна ўступае толькі Савецкаму Саюзу па лясных багацЦях. Але многа лясоў да гэтага часу не даследаваны. I ніхто не ведае, што там расце.
Лес для будаўніцтва — бярвенні і піламатэрыялы — у Бразіліі бяруць не ва ўласных лясах, а купляюць у Канадзе. Ці можна пасля гэтага здзіўляцца, што ў Бразіліі мала здабываюць каўчуку.
Каб забяспечыць сябе рабочай сілай, уладальнікі Бразільскіх плантацый падрыхтоўвалі экспедыцыі ў глыбіню краіны або ў Афрыку. Узброеныя атрады зганялі насельніцтва, ператвараючы жыхароў у рабоў. Атлантычны акіян перасякалі сотні караблёў, якія перавозілі неграў у Амерыку. Гандаль рабамі набыў нябачны размах і прыносіў не меншыя прыбыткі, чым здабыча каўчуку.
Афрыканскія царкі за спірт, за шкляныя ўпрыгажэнні і танны каляровы паркаль ахвотна распрадавалі сваіх падданых. Калі ж гандлярам рабамі не ўдавалася дамовіцца з царком, яны яго забівалі, найбольш здаровых і моцных неграў закоўвалі ў кандалы, грузілі ў трумы і везлі на нявольніцкія рынкі.
Супраць рабства і гандлю нявольнікамі былі выдадзены дзесяткі ўказаў. У Бразіліі, напрыклад, рабства «адмянялі» чатыры разы — у 1852, у 1871, у 1886 і ў 1888 гадах. Кожны раз яно аднаўлялася і фактычна ў скрытай форме існуе і да цяперашняга часу.
Бязлітасная эксплуатацыя, жорсткія расправы наглядчыкаў, адсутнасць якой-небудзь медыцынскай дапамогі, цяжкая работа ва ўдушлівай атмасферы трапічных балот забіралі тысячы жыццяў.
3 53 тысяч зборшчыкаў каўчуку — рабоў Перуанскай кампаніі — «Перувіян Амазон К°» за 10 гадоў, з 1900 па 1910 год, загінула 46 тысяч чалавек.
Карэннае насельніцтва Бразіліі — індзейцы. У цяперашні час, паводле амерыканскіх даных, складае ўсяго толькі 2 працэнты населыііцтва Бразіліі. Індзейцы, якія засталіся ў жывых, пайшлі ў глыбіню лясоў, у самыя недаступныя раёны краіны і стараюцца не мець зносін з цяперашнімі гаспадарамі Бразіліі.
У Бельгійскім Конга ў 1900 годзе налічвалася каля 20 мільёнаў карэннага насельніцтва краіны. К 1947 году іх колькасць скарацілася амаль у тры разы. Карэннага насельніцтва засталося 10,5 мільёна чалавек.
На каўчукавых плантацыях Малайскага архіпелага раней працавала многа кітайцаў. На плантацыях панаваў катаржны рэжым. Людзі працавалі з трох гадзін раніцы да захаду сонца, атрымліваючы за працу жменю рысу. Наглядчыкі сачылі за кожным крокам плантацыйных рабочых. Бамбукавыя палкі раз-по-раз апускаліся на спіны знясіленых людзей. У лясным гушчары іншы раз раздаваліся выстралы — гэта наглядчыкі стралялі ў тых, хто спрабаваў уцячы або аказваў супраціўленне.
Незадоўга да першай сусветнай вайны ў англійскім каланіяльным судзе слухалася справа аб калецтве кітайца-рабочага, зборшчыка латэксу на каўчукавай плантацыі.
Кітаец Лі-хоў, знясілены непасільнай працай, пачаў даваць не поўную норму латэксу. Спачатку яго аштрафавалі, потым пакаралі палкамі. Аднойчы, калі ён прышоў з няпоўным вядром, агент прыгразіў:
«Калі ты яшчэ прыдзеш з няпоўным вядром, я адсяку табе рукі».
На наступны дзень Лі-хоу змог сабраць толькі тры чвэрці вядра. Агент узяў у яго вядро і сказаў: «Пакажы рукі». Лі-хоу пакорна працягнуў рукі. Агент узмахнуў нажом для падразання кары і адсек частку кісцей.
У гэты час на плантацыі прыехала з Еўропы камісія для абследавання становішча ў калоніях. Дэпутат, які стаяў на чале камісіі, аб’язджаючы плантацыі, збіраў скаргі і заявы. Даведаўшыся аб выпадку з Лі-хоу, ён выклікаў яго да сябе, сфатаграфаваў яго страшэнныя кульцяпкі і прапанаваў падаць у суд. Ен сам напісаў кітайцу заяву. Праз тыдзень кітайца выклікалі ў суд. Старшыня праз перакладчыка спачатку
дапытаў Лі-хоу, затым агента, які адсек яму рукі. Потым суд пайшоў на нараду. Праз пяць мінут старшыня прачытаў уголас прыгавор, а перакладчык пераклаў яго Лі-хоу.
Прыгавор прачыталі: паступак агента з’яўляецца незаконным, таму што ніхто не мае права сячы людзям рукі; але таму што агент дзейнічаў, маючы на ўвазе інтарэсы справы, а Лі-хоу прышоў у суд у здавальняючым стане, то суд лічыць дастатковым накласці на крыўдзіцеля штраф у карысць пацярпеўшаму ў размеры аднаго кітайскага долара.
Лі-хоў больш не мог уладаць сабой. Адзін долар — цана яго калецтва. 3 перакрыўленым ад гневу тварам ён кінуўся ўпераді, пераскокнуўшы праз бар’ер, учапіўся ў горла старшыні суда. Паліцэйскі, што стаяў ззаду, выхапіў рэвальвер і ва ўпор стрэліў тры разы запар у кітайца.
3 кожным годам плантатарам станавілася ўсё цяжэй ідяжэй здабываць для сябе рабочую сілу. Умовы ж працы ў трапічных балотах зусім не палепшыліся. Той жа 11 — 12-гадзінны рабочы дзень і жабрацкі заработак. Ты я ж наглядчыкі, толькі замест бамбукавых палак яны цяпер узброены рызінавымі дубінкамі, якія не пакідаюць на целе збіваемага выразных слядоў.
Для замацавання рабочых на плантацыях каланізатары вырашылі ствараць так званыя каланіяльныя вёскі.
У дваццатых гадах у Кахінхіне, у раёнах Раг-жыя і Хі-тыен да плантацый каўчуку было пераселена 100 в’етнамскіх сем’яў. Кожнай сям'і быў дадзены ўчастак зямлі і хаціна. Але, прымушаныя працаваць на плантацыях, перасяленцы не маглі апрацоўваць свае ўчасткі, а заработку не хапала, каб купляць рыс. Перасяленцы арганізавалі галодны паход на Сайгон, і каланіяльныя вёскі апусцелі.
Для таго каб завербаваць рабочых, вярбоўшчыкі ўжывалі разнастайныя хітрасці, так, напрыклад, яны працавалі пад выглядам вулічных фатографаў. Прапаноўвалі за сярэднюю плату зрабіць фатаграфіі. Даверлівы в’етнамавец згаджаўся. Яго фатаграфавалі і затым прасілі паставіць адбітак свайго пальца на аркушы паперы, якую называлі квітанцыяй заказу. Непісьменны в’етнамавец прачытаць квітанцыю не мог і даверліва ставіў адбітак. Затым яго забіралі, таму што квітанцыя аказвалася кантрактам, які абавязваў працаваць на пла.нтацыі 3—5 гадоў.
На плантацыях за самую нязначную правіннасць штрафавалі. Але штрафы спаганялі не грашыма, а прымушалі адпрацоўваць, пяць гадоў ператвараліся ў дзесяць.
«Туземцаў, накіроўваемых на Кахінхінскія плантацыі, адвозяць туды на грузавіку і па чыгунцы пад узброеным канвоем. Яшчэ да прыбыцця на месца прызначэння яны пачынаюць разумець, што іх чакае. Многія, страціўшы надзею, саскокваюць з грузавіка або поезда на поўным хаду.
За кожнага дастаўленага кулі вярбоўшчык атрымлівае 15 піястраў.
Гэта поўнае паўтарэнне ў XX стагоддзі карціны нявольніцкага рынку мінулых часоў», — пісаў «Вестннк международного бюро труда».
Страшэнная эксплуатацыя рабскай працы каланіяльных народаў дае капіталістам велізарныя прыбыткі.
5. Рызіна — незаменны матэрыял
К канцу XIX стагоддзя каўчук трывала ўвайшоў ва ўжытак.
Апрача школьных рызінак, галёшаў, макінтошаў, падцяжак, з рызіны навучыліся вырабляць веласіпедныя і аўтамабільныя шыны, цацкі, трубкі, ізаляцыю і да т. п.
Яшчэ ў 1832 годзе рускі вучоны П. Л. Шылінг, які вынайшаў электрамагнітны тэлеграф, упершыню выкарыстаў каўчук для ізаляцыі падземных і падводных кабеляў.
Рызіна аказалася выдатным гібкім ізалятарам для правадоў асвятляльнай сеткі і тэлеграфных ліній.
Бурнае развіццё электрычнага асвятлення з кожным годам павялічвала попыт на каўчук.
Вялікае распаўсюджанне атрымалі гігіенічныя дзіцячыя цацкі — лялькі, фігуркі звяроў, мячы, якія добра мыюцца.
3 рызіны пачалі рабіць коркі, губкі, пальчаткі, пажарныя шлангі і нават штучныя кветкі.
Рызіна — своеасаблівы і выдатны матэрыял. Яна не праводзіць электрычнага току і з’яўляецца вельмі добрым ізалятарам. Яна непранікальная для вады і газаў. Яе таму выкарыстоўваюць для вырабу розных балонаў, ахоўных газавых масак і шлангаў. Калі рызінавы балон са сценкамі таўшчынёй у адзін міліметр і паверхняй у адзін квадратны метр напоўніць газам пад ціскам 10 атмасфер, то з такога балона за суткі прасочыцца вонкі толькі адзін кубічны сантыметр газў.
Рызіна трывалая і гнуткая. Рызінавы шнур сячэннем у адзін квадратны сантыметр можа вытрымаць груз да 350 кілаграмаў, а рызінавую пласцінку можна сотні тысяч разоў згінаць і разгінаць або перакручваць, і яна не разбурыцца.