• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце вялікіх малекул

    У свеце вялікіх малекул


    Памер: 262с.
    Мінск 1959
    110.36 МБ
    У канцы 1931 года начальнік адной з экспедыцый Інстытута каўчуку прыслаў у Маскву для аналізу карэнні якойсьці невядомай расліны. У ёй аказалася 12 працэптаў каўчуку. Амаль адначасова гэтая расліна была
    выяўлена ў гарах Цянь-Шаня на вышыні 1800—2100 метраў над узроўнем мора маладым турыстам — рабочым В. А. Бухановічам.
    Кок-сагыз — так называлася гэтая новая каўчуканосная расліна, якая таксама, як таў-сагыз, змяшчае каўчук у карэннях у выглядзе ніцей, але, у адрозненне ад яго, добра пераносіць суровы кантынентальны клімат—маразы, вятры, засуху. Дзікарослы кок-сагыз прадстаўляе сабой маленькі горны адуванчык. Вага яго кораня не перавышае 1 грама.
    Многа папрацавалі савецкія селекцыянеры-каўчукаводы над павелічэннем каўчуканоснасці кок-сагызу. Выкарыстоўваючы навейшыя
    дасягненні агратэхнікі і новыя метады, распрацаваныя акадэмікам Т. Д. Лысенкам, удалося павялічыць вагу кораня кок-сагызу да 80— 100 грамаў і рэзка павысіць яго ўраджайнасць.
    Было прапанавана праводзіць сяўбу кок-сагызу не радковым спосабам, як сеюць, напрыклад, моркву, а гнездавым спосабам, гэта значыць, невялікімі кучкамі (гнёздамі) на пэўнай адлегласці адна аддругой.
    Пры такім спосабе сяўбы насенне дружна прарастае. Кок-сагыз, пасаджаны гнездавым спосабам, значна лягчэй убіраць і апрацоўваць.
    Савецкія каўчуканосы перагналі па ўраджайнасці амерыканскую гевею. 3 аднаго гектара плантацыйнай гевеі збіраюць штогод да 440 кілаграмаў каўчуку, савецкія ж каўчуканосы даюць у год у сярэднім да 600 кілаграмаў каўчуку з гектара.
    Савецкія вучоныя і селекцыянеры паспяхова працуюць над вывядзеннем новых, яшчэ больш багатых каўчукам сартоў кок-сагызу. Ужо створаны два новыя перспектыўныя сарты: «485» і ТН-1.
    Разам з усім савецкім народам : СССР ад увозу каўчуку.
    Рыс. 47. Кок-сагыз, які змяшчае да
    12 працэнтаў каўчуку. Ніці каўчуку на надломе кораня кок-сагызу.
    імікі вырашылі задачу вызвалення
    11.	Пошукі каталізатара
    У конкурсе, аб’яўленым у 1926 годзе, прынялі ўдзел іншаземныя і савецкія вучоныя. Сярод іх быў і Лебедзеў.
    Цвёрда перакананы ў тым, што дывініл з’яўляецца найбольш выгадным відам сыравіны, з якой можна атрымаць у прамысловасці каўчук, Лебедзеў узяўся за працяг сваіх даследаванняў у гэтым напрамку.
    Дывініл можна атрымліваць з нафты або са спірту. Але тэхніка нафтаперапрацоўкі ў тыя гады была яшчэ недастаткова ўдасканалена. Выхад дывінілу атрымліваўся невялікі. Таму Лебедзеў выбраў этылавы спірт.
    Але для атрымання сінтэтычнага каўчуку спірт трэба спачатку ператварыць у дывініл.
    Яшчэ ў пачатку нашага стагоддзя рускія хімікі атрымалі дывініл са спірту, прапускаючы яго пару пры высокай тэмпературы над раздробленым у парашок алюмініем.
    Аднак працэс ішоў вельмі павольна, і выхад дывінілу быў невялікі. Раскладанне праводзілі ў два прыёмы. У заводскім маштабе гэта было нявыгадна, вельмі доўга працягвалася рэакцыя, вельмі дорага абыходзіўся дывініл.
    А ці нельга правесці рэакцыю атрымання дывінілу ў адну стадыю? — задаўся думкаю Лебедзеў.
    A. М. Бутлераў яшчэ ў 1870 годзе ўстанавіў вельмі важную абставіну: малекулы непрэдзельных злучэнняў могуць ушчыльняцца ў вялікія малекулы пад дзеяннем сернай кіслаты і хлорыстага цынку, якія служылі каталізатарамі.
    Значыць, патрэбна было знайсці такое рэчыва, якое, не ўдзельнічаючы само ў рэакцыі, паскорыла б яе праходжанне. Інакш кажучы, патрабавалася знайсці каталізатар.
    У якасці каталізатара часцей за ўсё ўжываюцца розныя металы і іх злучэнні •— вокіс хрому, вокіс алюмінію і да т. п.
    Які ж каталізатар з’яўляецца прыгодным для атрымання дывінілу са спірту з добрым выхадам,— гэтага Лебедзеў не ведаў. Ён пачаў упарта шукаць падыходзячае рэчыва. Былі выпрабаваны сотні розных камбінацый. Лебедзеў выпрабоўваў розныя ўмовы доследу. Змяняў тэмпературу, хуткасць награвання і ахаладжэння, шукаў найлепшы спосаб апрацоўкі каталізатара.
    Няўдача ішла за няўдачай. Іншы раз здавалася, што ўся праца дарэмная. Але гарачае жаданне дапамагчы сваёй Радзіме прымушала працягваць пошукі.
    ■ У тыя гады краіна толькі залечвала раны, нанесеныя грамадзянскай вайной, уставала з руін.
    Працаваць прыходзілася ў вельмі цяжкіх умовах.
    Калі патрэбна была якая-небудзь апаратура, якую нельга набыць або выпісаць,-—рабілі яе самі, збіраючы са старых медных трубак, старых прыбораў і вышаўшых са строю электрапечаў. Калі не хапала лабараторнай пасуды, пускалі ў ход ліманадныя бутэлькі. Самі нарыхтоўвалі лёд на Няве для халадзільнікаў.
    Бліжэйшыя памочнікі Лебедзева — Слабодзін, Крузе, Якубчык — зачастую замянялі электраманцёраў, шкладуваў або механікаў.
    Нягледзячы на свае 52 гады, Лебедзеў працаваў з юнацкім захапленнем, аддаючы рабоце ўвесь вольны ад педагагічных заняткаў час. Паколькі кваліфікаваных выкладчыкаў на кафедры хіміі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі было мала, яму прыходзілася не толькі чытаць розныя курсы, але і экзаменаваць па 600—700 студэнтаў.
    Лебедзеў праводзіў у лабараторыі разам са сваімі памочнікамі — групай студэнтаў і аспірантаў Ленінградскага універсітэта — усе дні і вечары, вельмі часта заседжваючыся да трох-чатырох гадзін ночы. Сваёй невычарпальнай энергіяй і творчым энтузіязмам ён заражаў сваіх супрацоўнікаў.
    Ніхто не аплачваў работы яго добраахвотных памочнікаў, усе яны працавалі ў свой неслужбовы час, але ніхто і не прымушаў іх працягваць гэтую цяжкую і клапатлівую работу.
    Яны былі патрыётамі сваёй краіны, савецкімі вучонымі — прадстаўнікамі той навукі, якая не адгароджваецца ад народа, не трымае ў сакрэце, а сапраўды служыць народу, добраахвотна перадае яму свае дасягненні і заваёвы.
    Яны ведалі, што Радзіме патрэбен каўчук, і гэтага было дастаткова, каб самааддана працягваць работу, не трацячы ўпэўненасці ў перамозе.
    Нарэшце жадаемы каталізатар быў знойдзены. Выхад дывінілу са спірту павялічыўся на 25 працэнтаў.
    Цяпер трэба было знайсці каталізатар і для полімерызацыі дывінілу ў каўчук. Гэтая задача таксама была ў хуткім часе бліскуча вырашана.
    Былі выпрабаваны дзесяткі іншых рэчываў, аднак металічны натрый застаўся пераможцам у спаборніцтве каталізатараў. Таму каўчук, атрымліваемы па спосабу Лебедзева, носіць назву натрый-дывінілавага.
    12.	Эдысон памыліўся
    3 мноства прапаноў, якія паступілі на конкурс, толькі дзве былі прызнаны конкурснай камісіяй заслугоўваючымі ўвагі. Абедзве яны належалі савецкім вучоным: прафесару Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі С. В. Лебедзеву і прафесару Ленінградскага хіміка-тэхналагічнага інстытута Б. В. Бызаву. Было вырашана спыніцца на метадзе С. В. Лебедзева.
    Паведамленне аб выдатнай перамозе савецкай навукі, якая бліскуча вырашыла праблему атрымання сінтэтычнага каўчуку, выклікала шматлікія водгукі.
    Сябры Савецкага Саюза з захапленнем адзначалі вялікую перамогу перадавой савецкай навукі, як далейшы крок у барацьбе за эканамічную незалежнасць СССР. Ворагі не верылі паведамленню, спрабавалі зменшыць нашу перамогу, разглядалі яе, як «бальшавіцкую прапаганду». У той жа час варожы лагер не на жарт усхваляваўся: а раптам на самай справе ў СССР вырашана праблема каўчуку. Тады каўчукавым каралям пагражаюць буйныя непрыемнасці, звязаныя са стратай манаполіі на каўчук.
    Многія буржуазныя вучоныя не верылі ў поспех савецкай навукі.
    Рэакцыйныя амерыканскія газеты тлустым шрыфтам друкавалі заяву вынаходцы Томаса Эдысона:
    «Я не веру, што Савецкаму Саюзу ўдалося атрымаць сінтэтычны каўчук. Гэта — выдумка. Мой уласны вопыт і вопыт іншых паказвае, што наўрад ці працэс сінтэзу каўчуку наогул калі-небудзь увянчаецца поспехам».
    Падобныя заявы не маглі, аднак, прынізіць значэння атрыманай у СССР навуковай перамогі.
    13.	Аўтамабільныя шыны са спірту
    Вучні Бутлерава — А. Я. Фаворскі, Н. К. Марыуца, I. Л. Кандакоў, С. В. Лебедзеў, Б. В. Бызаў, развіваючы погляды свайго настаўніка, унеслі значны ўклад у распрацоўку тэорыі будовы штучных каўчука-
    7 Б. Я. Розен
    97
    падобных матэрыялаў і распрацавалі прамысловыя метады іх атрымання.
    У 1930 годзе ў Ленінградзе быў пабудаваны першы ў свеце доследны завод штучнага каўчуку. Тут у паўзаводскім маштабе правяраўся і ўдасканальваўся спосаб С. В. Лебедзева.
    Велізарную дапамогу будаўніцтву завода аказваў Сяргей Міронавіч Кіраў.
    Многа цяжкасцей прышлося пераадолець піянерам прамысловага атрымання сінтэтычнага каўчуку. He ўдавалася полімерызацыя — атрыманы полімер натрый-дывінілавага каўчуку хутка акісляўся на паветры і траціў свае каштоўныя ўласцівасці Атрымліваўся прадукт, які хоць і нагадваў па вонкаваму выгляду каўчук, але меў значна меншую трываласць. Адсутнасць клейкасці ў сінтэтычнага каўчуку адбівалася на якасці рызіны.
    Калі ўзяць прыродны каўчук і вулканізаваць яго з серай, то атрымаецца трывалая эластычная рызіна. Калі ж спрабавалі вулканізаваць натрый-дывінілавы каўчук з дапамогаю адной толькі серы, то рызіна атрымлівалася дрэнная, нястойкая. Механічная трываласць не перавышала 6 кілаграмаў на квадратны сантыметр. Тады Лебедзеў прапанаваў дабаўляць сажу. Увядзенне сажы ў рызінавыя сумесі з сінтэтычнага каўчуку адразу павысіла іх трываласць у некалькі разоў. Так калектыў доследнага завода настойліва пераадольваў усе цяжкасці.
    Калі на заводзе быў атрыманы першы блок сінтэтычнага каўчуку, прыехаў С. М. Кіраў і павіншаваў увесь калектыў работнікаў завода'з паспяховым вырашэннем важнейшай народнагаспадарчай праблемы.
    На ўсё жыццё запомнілі інжынеры і рабочыя знамянальны дзень — 15 лютага 1931 года. У полімерызацыйным цэху сабраўся ўвесь калектыў завода. Людзі шчыльным кругам абступілі апарат, дзе заканчвалася ператварэнпе маленькіх малекул дывінілу ў вялікія малекулы штучнага каўчуку. Нясцерпныя апошнія мінуты чакання. Але вось галоўны інжынер зрабіў знак майстру адкрыць накрыўку полімерызатара. Учашчана забіліся сэрцы. Усе прыціхлі. Павольна папаўзла накрыўка чана, секунда здавалася вечнасцю. Нарэшце чан адкрылі. На дне яго, быццам велізарная шэравата-белая ільдзіна, ляжала амаль празрыстая глыба каўчуку. Яна важыла 60 кілаграмаў. Бурная радасць напоўніла сэрцы прысутных. Людзі абдымаліся, моцна ціснулі адзін аднаму рукі.
    Задача прамысловага атрымання сінтэтычнага каўчуку з айчыннай сыравіны была цалкам вырашана.
    На сучасным заводзе сінтэтычнага каўчуку спірт-сырэц перапампоўваюць у трубчастыя апараты. У іх спірт награваюць. Спірт кіпіць і ператвараецца ў пару. Пара паступае ў кантактныя печы. У сярэдзіне печаў знаходзяцца высокія стальныя рэторты, у якія загружаюць каталізатар. Гэтыя апараты называюцца кантактнымі, таму што пара спірту судакранаецца, гэта значыць уступае ў кантакт з каталізатарам.