• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце вялікіх малекул

    У свеце вялікіх малекул


    Памер: 262с.
    Мінск 1959
    110.36 МБ
    Вучоны спыніў свае доследы з ізапрэнам, сканцэнтраваўшы ўсю сваю ўвагу на даследаваннях другога рэчыва — дывінілу.
    Дывініл — газ, які можна здабываць з каменнавугальнай смалы, нафты, спірту.
    У той час ужо ўмелі атрымліваць дывініл са спірту. Пару спірту прапускалі над парашком алюмінію, распаленым да 600 градусаў. Спірт раскладаўся.
    Адным з прадуктаў, які атрымліваўся пры гэтай рэакцыі, быў дывініл. Аднак колькасць яго была нёвялікай: 1,5—2 грамы на кожныя 100 грамаў спірту. Нягледзячы на тое, што працэнт выхаду дывінілу малы, з празорлівасцю, уласцівай вялікім людзям, Лебедзеў разумеў, што іменна дывініл з’яўляецца найбольш падыходзячай сыравінай для прамысловага вырабу сінтэтычнага каўчуку.
    Сыравіна для атрымання дывінілу разнастайная і танная, гаварыў Лебедзеў. Калі ўзнікае цяжкасць пры перапрацоўцы спірту, выкарыстаем каменнавугальную смалу. He ўдасца са смалой, возьмем нафту. Так або інакш, спосаб вырабу дывінілу можа быць удасканалены.
    Геніялыіае прадбачанне рускага вучонага ў далейшым цалкам апраўдалася.
    Патрабавалася, аднак, 15 гадоў карпатлівай і напружанай работы, каб дывініл мог стаць сыравінай для атрымання айчыннага сінтэтычнага каўчуку, а лебедзеўскі спосаб — першым у свеце прамысловым спосабам атрымання сінтэтычнага каўчуку.
    3 снежня 1909 года ў вялікай хімічнай аўдыторыі Пецярбургскага універсітэта, на паседжанні Рускага фізіка-хімічнага таварыства, Сяргей Васільевіч Лебедзеў зрабіў даклад аб сваіх даследаваннях.
    У гэтай старадаўняй аўдыторыі з доўгімі драўлянымі лаўкамі і велізарнай чорнай дошкай на блоках ужо не ў першы раз дакладвалі карыфеі рускай навукі аб сваіх новых адкрыццях, якія праславілі нашу Радзіму.
    Лебедзеў прадэманстраваў вучонаму сходу невялікі кавалачак— вагой не больш за грам — атрыманага дывінілавага каўчуку. Ніхто 90
    не звярнуў тады сур’ёзнай увагі на паведамленне маладога вучонага. Ніхто тады не думаў, што праз трыццаць гадоў лебедзеўскі спосаб стане асновай прамысловага атрымання сінтэтычнага каўчуку ва ўсім свеце. Толькі ў 1914 годзе Расійская акадэмія навук прысудзіла С. В. Лебедзеву прэмію і ўзнагародзіла яго залатым медалем за апублікаваную працу аб полімерызацыі дывінілу і іншых вуглевадародаў.
    Гэтая праца была прызнана класічнаю.
    Яна з’яўляецца каштоўнейшым укладам у навуку аб атрыманні каўчуку з непрэдзельных злучэнняў.
    10.	Барацьба за каўчук
    Рызіна — адзін з важнейшых матэрыялаў. Без яе не зможа падняцца самалёт, без яе асуджаны на бяздзеянне аўтамабілі. Без рызінавых шынаў механізм матора разбіўся б ад сутрасення, нават пры наяўнасці самых удасканаленых канструкцый шасі і рысораў.
    240 кілаграмаў рызіны патрэбна для вырабу шынаў, амартызатараў і іншых рызінавых дэталей для трохтоннай грузавой аўтамашыны.
    Свайго ж каўчуку ў нас не было. Вось чаму Камуністычная партыя і Савецкі ўрад вялікую ўвагу надаюць стварэнню прамысловага сінтэтычнага, штучнага, каўчуку.
    Яшчэ ў верасні 1918 года, у разгар грамадзянскай вайны, па ініцыятыве У. I. Леніна была склікана нарада буйнейшых хімікаў. Перад вучонымі была пастаўлена ганаровая задача — распрацаваць прамысловы спосаб атрымання сінтэтычнага каўчуку.
    Аднак доследы трох гадоў не давалі абнадзейваючых вынікаў.
    Краіна абыходзілася мізэрнымі запасамі рызіны, якія засталіся на складах старой арміі. Але без каўчуку развіццё прамысловасці было немагчымым. Знаходзіцца ў залежнасці ад капіталістычных краін Савецкая краіна таксама не магла.
    Было вырашана не толькі працягваць работы і пошукі спосабаў вырабу штучнага каўчуку, але і даследаваць раслінны свет, каб знайсці каўчуканосы, якія змогуць расці ў межах Савецкага Саюза.
    У 1924 годзе савецкія батанікі пачалі даследаванне ўсіх раслін, якія мелі хоць бы адзнакі каўчуканоснасці.
    У 1925 годзе ў Бразілію выехала экспедыцыя савецкіх вучоных, каб прывезці адтуль насенне трапічных каўчуканосаў і затым спрабаваць прывучыць іх да клімату нашых субтропікаў на Чарнаморскім узбярэжжы і ў Сярэдняй Азіі.
    У 1926 годзе Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі аб’явіў Міжнародны конкурс на лепшы прамысловы спосаб атрымання сінтэтычнага каўчуку.
    Умовы конкурсу былі апублікаваны ў савецкім і іншаземным друку і абвяшчалі:
    1.	Сыравіна для атрымання сінтэтычнага каўчуку павінна быць даступнай і таннай.
    2.	Каўчук з гэтай сыравіны абавязаны быць па якасці не ніжэй за натуральны каўчук і не вышэй за яго па кошту.
    3.	Узоры новага, сінтэтычнага каўчуку павінны быць дастаўлены на конкурс у кілаграмах — ва ўсякім выпадку не менш аднаго кілаграма.
    Тэрмін распрацоўкі — 2 гады.
    Прэмія — 25 тысяч рублёў золатам.
    Пачалася барацьба за каўчукавую незалежнасць нашай Радзімы. У гэтай барацьбе прынялі ўдзел выдатныя хімікі, батанікі, аграномы, сяляне, рабочыя, служачыя, настаўнікі, піянеры і школьнікі.
    На каўчукавым «фронце» пачалося планамернае наступленне.
    Батанікі і аграномы вырошчвалі розныя каўчуканосныя расліны, a хімікі шукалі шляхі ператварэння вадкіх вуглевадародаў у цвёрды каўчукападобны матэрыял.
    Спачатку стараліся закласці плантацыі гевеі на Чарнаморскім узбярэжжы —у раёне Сухумі і Батумі. Спроба не ўвянчалася поспехам. Насенне, прывезенае з Бразіліі, не дало ўсходаў. Гевея, якая прывыкла да трапічнага клімату экватарыяльных краін, мерзла ў нашых субтропіках.
    Тады спрабавалі вырошчваць мексіканскую гвайюлу. Гэта шматгадовы вечназялёны хмызняк, які расце ў субтрапічнай зоне Мексікі, дае каўчук на чацвёрты-пяты год і змяшчае ў сваіх сцяблах 10—-14 працэнтаў каўчуку. Гвайюла нядрэнна прынялася ў Сухумскім раёне, аднак з прычыны вільготнага клімату колькасць каўчуку была невялікай.
    Аграномы спрабавалі вырошчваць гвайюлу ў больш сухім клімаце -— Туркменіі. Але там яна вымерзла.
    Зарубежныя вучоныя ў адзін голас сцвярджалі, што каўчуканосныя расліны з дастатковай для прамысловага атрымання колькасцю каўчуку могуць расці толькі ў тропіках.
    Нямецкі вучоны Аман, адмаўляючы магчымасць развядзення каўчуканосаў на поўначы, пісаў: «Каўчук у расліне ўзнікае дзякуючы полімерызацыі ізапрэну, але ізапрэн можа полімерызавацца ў каўчук толькі на поўдні... На поўначы ізапрэн можа полімерызавацца толькі ў тэрпены (у шкіпінар)».
    Аднак падобныя прароцтвы не збыліся.
    Перамогу прынеслі настойлівасць і імкненне савецкіх людзей да перамогі. Уся краіна, як адзін, паднялася на барацьбу за айчынны каўчук. У многіх гарадах Саюза — Маскве, Кіеве, Уладзівастоку, Ташкенце, Новасібірску, Алма-Аце, Баку — былі арганізаваны пошукавыя базы і лабараторыі для вызначэння колькасці каўчуку ў раслінах. Сотні пісем і пасылак з узорамі розных раслін прыходзілі ў гэтыя пошукавыя базы.
    На працягу пяці гадоў працягваліся бесперапынныя пошукі айчынных каўчуканосаў. Былі даследаваны тысячы розных раслін. Але ўсе яны змяшчалі каўчуку менш аднаго працэнта.
    Але вось у красавіку 1927 года на імя старшыні ВСНГ В. У. Куйбышава прыбыла з Сярэдняй Азіі маленькая пасылка.
    У ёй была якаясьці дзіўная, непрыгожага выгляду расліна з невялікімі наплывамі і чэхлікамі на карэннях і запіска: «Гэтая расліна знойдзена мною ў пясках Туркестана. Я заўважыў, як жыхары Каракумаў вельмі часта жуюць якуюсьці жвачку з гэтай дзікай расліны. Зацікавіўшыся, я ў кары выявіў млечны сок. Перасылаю для вызначэння каўчуканоснасці».
    Прысланая расліна была накіравана ў лабараторыю Рызінатрэста для даследавання. Аналіз паказаў колькасць каўчуку ў гэтай расліне (расліна аказалася хандрылай) каля 9 працэнтаў.
    Па рашэнню ўрада для вывучэння каўчуканосу быў арганізаваны рад батанічных экспедыцый у раёны распаўсюджання гэтай расліны.
    Савецкія вучоныя не толькі вызначылі размеры зараснікаў хандрылы, але і высветлілі прычыну ўтварэння каўчуканосных наплываў і чэхлікаў на яе карэннях. Выявілася, што наплывы ўзнікаюць пры параненні сцябла хандрылы лічынкамі маленькага зеленаватакарычневага жучка—-златкі. Чэхлікі ж утвараюцца інакш. Вусені матылька хандрылавай агнёўкі харчуюцца млечным сокам раслін і са сваіх адкідаў, што змяшчаюць каўчук, будуюць чэхлікі, якія засцерагаюць іх ад засухі. Наплывы змяшчаюць да дзевяці працэнтаў каўчуку. У далейшым быў распрацаваны метад, які даў магчымасць выкарыстаць не толькі наплывы, але і кару ўсёй расліны.
    У 1929 годзе ў Казахстане
    Рыс. 45. Хандрыла — травяністая расліна, якая змяшчае ў наплывах на карэннях (унізе) да 9 працэнтаў каўчуку.
    на пошукі новых зараснікаў хандрылы была паслана экспедыцыя.
    Удзельнікі экспедыцыі ведалі, што мясцовае насельніцтва з наплываў робіць жвачку. Прыбыўшы ў Казахстан, удзельнікі экспедыцыі падрабязна распытвалі казахаў, ці не жуюць у іх аулах жвачку. Адказ заўсёды быў адмоўнум. Аднойчы да кіраўніка экспедыцыі прышоў казах, які прыехаў з далёкага горнага сяла. Казах расказваў аб тым, што яго землякі робяць жвачку не з наплываў хандрылы, а з карэнняў іншай горнай расліны — тау-сагызу
    У той год была вельмі суровая зіма. У гарах лютаваў страшны буран. Ледзяныя вятры збівалі падарожніка з ног.
    1 Па-казахску тау-сагыз азначае «горная жвачка».
    Рыс. 46. Тау-сагыз, які змяшчае ад 8 да 20 працэнтаў каўчуку. Ніці каўчуку на надломе кораня тау-сагызу.
    Нягледзячы на дрэннае надвор’е, удзельнікі экспедыцыі неадкладна адправіліся ў дарогу. Яны гарэлі жаданнем як можна хутчэй знайсці гэты новы каўчуканос. Яны ведалі, што ўся краіна з нецярплівасцю чакае вынікаў пошукаў.
    Тау-сагыз расце ў дзікім выглядзе толькі ў гарах Кара-Тау, пераважна на цяжкадаступных. схілах гор, у расколінах скал. Ен змяшчае ад 8 да 30 і нават да 40 працэнтаў выдатнага па якасці каўчуку.
    У адрозненне ад гевеі, млечны сок у тау-сагыза не выцякае пры надрэзе сцябла або кораня, таму што ён загусае сам у сярэдзіне расліны, утвараючы тонкія каўчукавыя ніці.
    Мінула два гады пасля прысылкі першых узораў новага каўчуканосу ў Маскву. Плантацыі тау-сагызу з’явіліся ў Сярэдняй Азіі, на ГІаўночным Каўказе, Украіне, а завод у Кара-Тау выдаў першую партыю натуральнага савецкага каўчуку.
    Рэчаіснасць бліскуча абвергла
    выказванні некаторых вучоных аб немагчымасці вырошчвання каўчуканосаў па-за тропікамі.
    Па ўсёй краіне працягваліся настойлівыя пошукі новых каўчуканосных раслін. Дзесяткі навуковых экспедыцый даследавалі флору ў самых глухіх кутках неабсяжнай Радзімы. Было вывучана 1024 каўчуканосныя расліны.