У свеце вялікіх малекул
Памер: 262с.
Мінск 1959
У поліэтыленавых плёнках многа добрых якасцей: яны прапускаюць ультрафіялетавыя праменні, затрымліваюць вільгаць, праз іх не праходзіць электрычны ток.
Многа ў іх і іншых каштоўных якасцей, якія шырока выкарыстоўваюцца ў тэхніцы. Гэты матэрыял цаніўся б яшчэ больш, калі б ён быў больш стойкім да дзеяння высокіх тэмператур, масла і бензіну.
Прышчэпка малекул іншага полімеру да поліэтылену дазваляе пазбавіць яго гэтых недахопаў.
Якраз таксама можна змяніць уласцівасці прыроднага і сінтэтычнага каўчукаў, прышчэпліваючы да іх малекулы іншых відаў каўчукаў, або якой-небудзь сінтэтычнай смалы, або пластмасы.
Цяпер канструктары будуць заказваць хімікам патрэбныя ім матэрыялы са строга вызначанымі ўласцівасцямі. I хімікі будуць дакладна і акуратна выконваць падобныя заказы.
Такія матэрыялы дапамогуць нам хутка заваёўваць касмічную прастору, паляцець на Луну і іншыя планеты, паставіць на службу чалавеку мірны атам, садзейнічаць развіццю рэактыўных рухавікоў.
У нашай краіне ёсць усе магчымасці для хуткага ператварэння ў жыццё грандыёзнай праграмы развіцця вытворчасці полімераў, намечанай XXI з’ездам КПСС, для стварэння новых відаў сінтэтычных матэрыялаў і выпрацоўкі іх у вялікай колькасці.
Запасы асноўнай сыравіны для вытворчасці полімераў — драўніны, вугалю, нафты і г. д. — у нас сапраўды невычарпальныя.
У СССР штогод высякаецца некалькі соцень мільёнаў кубаметраў лесу, амаль 40 працэнтаў адходаў драўніны спальваюць на агні, а між тым з іх можна атрымаць сотні тысяч тон сінтэтычных матэрыялаў.
4. Дваццаць шэсць тысяч кіламетраў
3 кожным годам расце ў нашай краіне здабыча нафты. Яна ўжо пераваліла за 50 мільёнаў тон.
Здабываючы нафту, нафтавікі доўгі час не звярталі ніякай увагі на яе пастаяннага спадарожніка—■ прыродны газ.
Толькі ў канцы мінулага стагоддзя былі нарэшце ацэнены па заслугах яго падзвычайныя ўласцівасці.
Яго закавалі ў трубы, і на вуліцах вялікіх гарадоў запаліліся газавыя ліхтары, у кватэрах і ў магазінах, клубах і тэатрах запаліліся газавыя свяцільні. Успалыхвалі блакітныя агеньчыкі ў камфорках газавых пліт.
Прыродны газ аказаўся самым танным палівам. Ён таннейшы за дровы і вугаль, нафту і мазуту. Да таго ж газ гарыць без куродыму і дыму, не пакідае ні попелу, ні сажы. Яго можна транспартаваць па трубах на тысячы кіламетраў.
Саратаўскі газ гарыць у кватэрах масквічоў, дашаўскі — кіяўлян,
шабелінскі — харкаўчан. Хутка ленінградцы атрымаюць газ з далёкага Стаўрапаля.
За апошнія гады ў СССР адкрыты новыя буйныя месцанараджэнні прыроднага газу — у Краснадарскім краі, у Заволжжы (Сцяпноўскае), у Сталінградскай вобласці (Карабкі). Найбагацейшыя залежы газу знойдзены ў Азербайджане (Карадаг і Каніздаг) і Узбекскай ССР, паблізу Бухары.
У мінулым годзе было здабыта звыш 30 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу, прыкладна ў 1,5 раза больш, чым у 1957 годзе. У бліжэйшыя 15 гадоў вытворчасць газу павялічыцца ў 13—15 разоў.
У 1958 годзе партыя і ўрад прынялі новую пастанову аб далейшым развіцці газавай прамысловасці. К 1965 году ў СССР будзе пабудавана 40 новых газаправодаў. Сотні гарадоў атрымаюць прыродны газ. Тысячы фабрык і заводаў і дзесяткі тысяч кватэр будуць забяспечвацца газам з газаносных тоўшчаў Паўночнага Каўказа і Украіны, Азербайджапа і Паволжжа, Сярэдняй Азіі і Заходняй Сібіры,
Калі выцягнуць у адну лінію трубы новых газаправодаў, то яна працягнецца на 26 тысяч кіламетраў.
Вывучаючы састаў прыроднага газу, хімікі знайшлі, што ён складаецца амаль цалкам з метану — злучэння вугляроду з вадародам, да якога прымешана крыху азоту, вуглякіслага газу, а іншы раз і серавадароду.
Аказалася, што метан, які часта называюць «балотным газам» (на балотах іншы раз уначы можна ўбачыць блакітныя агеньчыкі),— не толькі таннае і выгаднае паліва, але і каштоўная хімічная сыравіна
5. Лекавая бялізна... з газу
3 прыроднага газу можна атрымаць рэчывы, прыгодныя для вытворчасці азотных угнаенняў і друкарскіх фарбаў. Старонкі гэтай кнігі надрукаваны не без яго ўдзелу. У саставе ж друкарскай фарбы ёсць газавая сажа.
Калі акісліць прыродны газ кіслародам, то можна атрымаць фармалін, якім забіваюць шкодных насякомых і знішчаюць многія мікробы. 3 гэтага рэчыва выпрацоўваюць каштоўныя пластмасы — фенапласты і амінапласты. Гэтыя пластыкі, якія з’явіліся яшчэ на заранку развіцця вытворчасці полімераў, пакуль яшчэ захоўваюць трывалыя пазіцыі сярод шматлікай арміі новых пластыкаў. Выраб іх непахісна расце з кожным годам.
3 прыроднага газу атрымліваюць другі газ—ацэтылен. Ен з’яўляецца роданачальнікам многіх соцень каштоўных хімічных прадук таў — пластычных мас, сінтэтычных валокнаў, штучнага каўчуку.
На аснове ацэтылену атрымліваюць шырока вядомую пластмасу — полівінілхларыд. 3 яго вырабляюць моцныя шаўкавістыя ніткі, якія не паглынаюць вільгаці, не баяцца кіслот і шчолачаў.
3 гэтага сінтэтычнага валакна, якое называецца хларынам, робяць спецвопратку для хімічных цэхаў і шыюць прыгожыя жаночыя сукенкі.
Нядаўна ў гэтых нітках знайшлі новую ўласцівасць — вылечваць хворых.
Два гады назад у нас пачалі вырабляць з полівінілхларыдных валокнаў трыкатажную лекавую бялізну. Яна грэе не горш за шарсцяную і дабратворна дзейнічае на хворых рэўматызмам і радыкулітам.
Гоючае дзеянне гэтай незвычайнай бялізны заснавана на вельмі своеасаблівай фізічнай з’яве — так званым турбаэлектрычным эфекце. Пры нашэнні бялізны і трэнні тканіны аб скуру ўзнікаюць невялікія электрычныя зарады. Яны супакойваюць рэўматычныя болі.
6. Газ замяняе зерне
Прыродны газ не толькі служыць крыніцай сыравіны для вытворчасці розных полімераў, але і дазваляе замяніць харчовыя прадукты — зерне і бульбу ў вытворчасці сінтэтычнага каўчуку і ў некаторых іншых хімічных вытворчасцях.
Падлікі паказваюць, што для атрымання 1 тоны спірту трэба 4 тоны зерня або 10 тон бульбы. Такую ж колькасць спірту даюць нам 2 тоны звадкаванага прыроднага газу.
На выраб 1 тоны каўчуку расходуецца 2,2 тоны спірту.
Выкарыстанне мільярдаў кубаметраў прыроднага газу дасць магчымасць вызваліць мільёны тон зерня і бульбы.
У пастанове майскага Пленума ЦК КПСС аб паскарэнні развіцця хімічнай прамысловасці і асабліва вытворчасці сінтэтычных матэрыялаў і вырабаў з іх вялікае значэнне надаецца выкарыстанню, побач з прыродным газам, нафтавых спадарожных газаў.
Савецкі Саюз займае адно з першых месц па разведаных і першае месца па агульных запасах нафты і прыроднага газу.
У 1958 годзе здабыта вялікая колькасць спадарожных газаў. 3 гэтай колькасці газу можна выпрацаваць каля 400 тысяч тон каштоўнага пластыку— поліэтылену. Гэта ў 4 разы больш, чым вырабляюць яго Англія і Заходняя Германія, разам узятыя. Гэта амаль у паўтара раза больш таго, што выпрацоўваецца ў ЗША. 3 такой колькасці газаў можна атрымаць болыіі 500 тысяч тон сінтэтычнага каўчуку.
Нядаўна навуковыя супрацоўнікі Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута сінтэтычнага каўчуку імя С. В. Лебедзева ў Ленінградзе стварылі з нафтавых газаў новы від штучнага каўчуку.
Ён мае павышаную стойкасць да сцірання, але разбураецца масламі і бензінам. Hi адна рызіна, якая зробленаз натуральнага і выпрацоўваемага цяпер на нашых заводах сінтэтычнага каўчуку, не вытрымлівае тэмпературы звыш 130—150 градусаў.
Рызіна, зробленая з новага віду каўчуку, не змяняе сваіх уласцівасцей нават пры 300 градусах.
Аўтамабільныя шыны, зробленыя з гэтага каўчуку, вытрымалі самыя суровыя выпрабаванні і аказаліся значна болыіі даўгавечнымі ў самых цяжкіх умовах прабегу аўтамашын.
У Інстытуце паспяхова распрацоўваецца тэхналогія вытворчасці роз-
ных сартоў латэксу. Адны з іх ужываюцца для вырабу лёгкай эластычнай губчастай рызіны, другія — для вырабу спецыяльных эмульсійных фарбаў. Такія фарбы не баяцца вільгаці, не цьмянеюць ад дажджу і снегу, не выгараюць на сонцы. Яны каштуюць значна танней за звычайныя малярныя фарбы, таму што хутка цвярдзеюць і высыхаюць і не патрабуюць для свайго вырабу раслінных маслаў.
Каўчукі, атрыманыя з прыродных і нафтавых газаў, знойдуць сабе скарыстанне і ў вытворчасці тавараў шырокага спажывання. 3 іх вырабляюць моцныя галёшы і боты, рызінавыя боты і спартыўны інвентар. Вытворчасць аднаго толькі абутку на мікрапорыстай падэшве ў 1965 годзе дасягне 233 мільёнаў пар, гэта значыць павялічыцца ў.40 разоў у параўнанні з 1957 годам.
У 1965 годзе для вытворчасці сінтэтычнага каўчуку і іншых полімераў намечана выкарыстаць звыш 2,5 мільёна тон вадкіх вуглевадародаў са спадарожных газаў. Яны заменяць 300 мільёнаў пудоў зерня або 750 мільёнаў пудоў бульбы.
7. На шляху да дабрабыту
3 нафтавых газаў атрымліваюць прыгожыя лёгкія тканіны. Вось у люстранай вітрыне вялікага універмага застыла з чароўнай усмешкай васковая красуня ў прыгожай вячэрняй сукенцы, Здаецца, што яна пашыта з самага тонкага шоўку. I толькі спрактыкаванае вока спецыяліста зможа заўважыць, што гэтая шаўковая тканіна створана не чарвямішаўкапрадамі, Яна сплецена не з нітак, якімі шаўкавічныя чэрві абвіваюць кокан. Гэтая сукенка сваім паходжаннем абавязана савецкім хімікам, якія стварылі новае сінтэтычнае валакно — энант.
У цяперашні час хімікі ўмеюць з прыродных газаў, каменнага вугалю, нафты атрымліваць каля 20 розных відаў сінтэтычнага валакна. Сярод іх і ўсім вядомыя капрон, нейлон, нітрон. А ёсць і такія, якія толькі пачынаюць уваходзіць у наш ужытак.
Зусім нядаўна з’явілася ў нас у Саюзе зусім новае сінтэтычнае валакно— хеланка, або эластык. Гэта бліжэйшы сваяк капрону. Мяккія пушыстыя ніткі эластыку грэюць лепш за шэрсць, а каштуе новае валакно значна танней. Вырабы з эластыку больш даўгавечныя і прыгажэйшыя за шарсцяныя. У яго ёсць і яшчэ адна надзвычайная ўласцівасць. Ніткі эластыку расцягваюцца, як гармонік. Панчохі і шкарпэткі з такога валакна можна вырабляць аднолькавых размераў, для дзяцей і дарослых.
У бліжэйшыя гады будзе пабудавана некалькі буйных заводаў па выпрацоўцы нітрону і лаўсану. Падмешваючы гэтыя валокны да натуральнай шэрсці, можна будзе на 30—40 працэнтаў павялічыць вытворчасць касцюмных тканін і панізіць іх каштоўнасць.
Мільёны метраў танных тканін атрымаюць працоўныя, дзякуючы пашырэнню выпрацоўкі штучных і сінтэтычных валокнаў.