У свеце вялікіх малекул
Памер: 262с.
Мінск 1959
Для інвалідаў вайны і працы робяць індывідуальныя вочныя пратэзы. Яны значна лепшыя, даўгавечныя і больш даступныя, чым шкляныя. Выраб пратэзаў настолькі просты, што іх можна зрабіць у любой зубапратэзнай лабараторыі, вочнай бальніцы або амбулаторыі.
Зімой у Якуціі стаяць моцныя маразы. Тэмпература падае да 60 градусаў ніжэй нуля. У такі люты мароз нярэдка здараецца, што людзі адмарожваюць рукі.
У адной з пошукавых партый працаваў геолаг Выхадцаў. Па абавязку службы яму трэба было ў пачатку студзеня вылецець на самалёце ў тайгу. Самалёт пацярпеў аварыю, і Выхадцаў адмарозіў сабе
некалькі пальцаў на правай руцэ. Адмарожванне было настолькі глыбокім, што захаваць пальцы яму не ўдалося, іх прышлося ампу-
таваць.
Геолаг не мог ні пісаць, ні працаваць правай рукой. Калі рана загаілася, ён па парадзе ўрача заказаў у Інстытуце траўматалогіі і артапедыі індывідуальны пратэз.
3 мяккай пластмасы яму зрабілі пальцы, якраз пад колер яго рукі. Ногці на гэтых пальцах зрабілі з іншай, цвёрдай пластмасы.
Пластмасавыя пальцы зроблены так умела, што іх немагчыма адрозніць ад жывых пальцаў. Яны падобны на жывыя пальцы і колерам, і гібкасцю, і формай.
Мала зрабіць пратэз, каб ён быў падобны да жывых пальцаў, трэба яшчэ яго так прымацаваць да рукі, каб штучныя пальцы згіналіся, як свае пальцы.
Была пераадолена і гэтая цяжкасць. Пластмасавыя пальцы прымацоўваюць на фалангах, якія засталіся, як напальчнікі. Для таго каб не было прыкметна месца злучэння пратэза з рэшткаю пальцаў пацярпеўшага, трэба надзяваць пярсцёнкі.
На заводах Міністэрства сацыяльнага забеспячэння РСФСР вырабляюць не толькі пальцы, але і кісці рук з эластычнай і мяккай
пластмасы. Унутры кісць пустая. У яе ўстаўРыс 90 Пальцы 3 пла. лен механізм для згінання пальцаў. Для поў- стыкаў.
нага падабенства з жывой кісцю яе расфарбоўваюць так, што на ёй відаць крывяносныя сасуды.
Хутка слова «калека» канчаткова знікне з нашага ўжытку, Калі чалавек страціць руку ці нагу, яму зробяць яе з пластмасы.
Легкаважкія пластыкі — пенапласты — дазваляюць рабіць пратэзы, якія на 30—40 працэнтаў лягчэйшыя за драўляныя або скураныя пратэзы.
За апошнія гады навуковыя супрацоўнікі Цэнтральнага інстытута траўматалогіі і артапедыі — I. I. Рэўзін, М. В. Выгодская, Е. А. Гадзевіч і іншыя — падабралі рэцэптуру вырабу лёгкіх матэрыялаў для пратэзаў.
Неяк летам, у яркі ліпеньскі поўдзень, на Садовай вуліцы, непадалёку ад Інжынернай вуліцы, ля трамвая, які спыніўся, сабраўся натоўп. Неўзабаве пачулася сірэна машыны хуткай дапамогі і белы «ЗІМ» плаўна спыніўся каля стаяўшых шчыльнай сцяною людзей. 3 машыны вышлі два санітары з насілкамі. Натоўп расступіўся. Санітары падышлі да трамвая і выцягнулі з-пад вагона маладую прыгожа адзетую жанчыну. Туфлі і панчохі яе былі заліты крывёю. У бальніцы ёй ампутавалі ступні і часткі галёнак абедзвюх ног.
Пацярпеўшая з жахам разглядвала свае абрубленыя ногі. Ей
здавалася, што для яе закрылася жыццё. Яна застанецца калекай і павінна будзе перасоўвацца на мыліцах.
Урач, які рабіў аперацыю, супакоіў яе. «Мы вас адправім у спецыяльную клініку. Вам там зробяць пластмасавыя пратэзы,— сказаў ён,— і Вы будзеце не толькі хадзіць, але і танцаваць».
I зараз гэтая жанчына носіць капронавыя панчохі і басаножкі, ходзіць у турысцкія паходы і наведвае танцавальныя вечары. Нікому і ў галаву не прыдзе, што ў яе пакалечаны ногі.
Пратэзы з пенапласту дапамагаюць і ў тых выпадках, калі нага ампутавана вышэй калена.
У 1941 годзе ў час баёў пад Ленінградам салдат Сямёнаў быў цяжка ранены. Снарадам яму адарвала абедзве нагі вышэй каленяў. Пасля ампутацыі засталася вельмі кароткая кукса сцягна. Сямёнаву зрабілі пратэзы са скураной гільзай. Пасля перанясення сардэчнага захворвання арганізм моцна аслабеў — стала цяжка насіць пратэзы.
Сямёнаў звярнуўся ў Інстытут за дапамогаю. Яму зрабілі новыя пратэзы з пенапласту. На пластмасавых пратэзах стала значна лягчэй хадзіць.
Часта да ўрачоў-артапедаў звяртаюцца людзі са скаргамі на болі ў нагах, якія не дазваляюць ім хутка хадзіць. Адны скардзяцца на болі ў суставах галёнкі, другія — у сярэдзіне падэшвы, трэція — каля вялікага пальца. А ў некаторых болі бываюць у сцягне, у каленным суставе, у вобласці паясніцы.
Чаму ўзнікаюць такія болі? Часцей за ўсё прычынай іх служыць пляскатая ступня. Людзям з пляскатай ступнёй, са скрыўленнямі вялікага пальца або з касцявым выпучваннем урачы выпісваюць спецыяльны артапедычны абутак, асобыя металічныя або скураныя пласцінкі — супінатары.
У цяперашні час ужо вырабляюцца супінатары і іншыя прыстасаванні для лячэння гэтых дэфектаў з лёгкіх і эластычных пластыкаў.
Многа пакут дзецям прыносіць касцявы туберкулёз. Бывалі выпадкі, калі дзеці па некалькі гадоў знаходзіліся на лячзнні ў клініцы і павінны былі ўвесь час ляжаць у пасцелі.
Пластмасы і тут твораць цуды, прыносячы хуткае вылечванне юным пакутнікам.
У аднаўленчай хірургіі пачынаюць шырока карыстацца новым пластыкам — ф т о р а п л а с т а м. 3 яго вырабляюць асобныя ўчасткі храсткоў, касцей.
3 фторапластавай плёнкі робяць эластычныя гарсэты, якія надзімаюцца паветрам. Яны пазбаўляюць ад лішніх пакут хворых і раненых з пераломамі канечнасцей, калі іх вязуць з месца аварыі ў шпіталь або бальніцу. Так, напрыклад, гарсэт надзяваюць на зламаную нагу, а каб нага не згіналася, гарсэт замацоўваюць спецыяльнымі меднымі або алюмініевымі дужкамі, якія ўтрымліваюць нагу ў напружаным становішчы.
Пры трасенні пацыент не адчувае болю, таму што эластычны rapcar змякчае і заглушае штуршкі.
4. На службе ўрачоў і фармацэўтаў
За апошнія гады полімеры ўсё болын і больш ужываюцца ў медыцыне.
Калі робяць якую-небудзь складаную аперацыю, то рэдка абыходзяцца без пералівання крыві. У аперацыйнай ужо стаяць напагатове ампулы з донарскай крывёю.
Нядаўна ў клініках з’явіўся сінтэтычны кровазаменнік «ПВП». Яго стварылі савецкія вучоныя — прафесар П. С. Васільеў і Е. С. Маргунова з Цэнтральнага інстытута гематалогіі і пералівання крыві разам з навуковымі супрацоўнікамі Інстытута арганічнай хіміі. Падрыхтоўваюць яго на аснове полівінілпіралідону.
Цяпер ужо няма патрэбы карыстацца для пералівання донарскай крывёю: «ПВП» цалкам замяняе яе.
Ленінградскі вучоны член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР С. Н. Ушакоў, вывучаючы сумесна са сваімі супрацоўнікамі на працягу многіх гадоў рэакцыі сінтэзу і полімерызацыі вінілпіралідону, нядаўна зрабіў вельмі важнае адкрыццё, якое ў бліжэйшым будучым дапаможа медыкам значна хутчэй і лепш вылечваць многія хваробы.
За апошнія гады хімікі стварылі многа новых сінтэтычных лякарстваў, якія дазваляюць паспяхова лячыць разнастайныя хваробы: туберкулёз, малярыю, гіпертанію.
Ііоспех лячэння хворага з дапамогаю такіх лякарственных прэпаратаў часта залежыць ад падтрымання іх у арганізме ў неабходнай канцэнтрацыі і пэўнага часу знаходжання. Асабліва важнае значэнне мае час знаходжання лякарства ў арганізме пры лячэнні і папярэджанні інфарктаў, ракавых пухлін, саркомы.
У некаторых выпадках для таго каб падоўжыць час знаходжання лякарственнага прэпарату ў арганізме хворага, адначасова ўводзяць якое-небудзь арганічнае рэчыва, якое затрымлівае разбурэнне асноўнага лякарства.
Аказваецца, калі ў малекулу кровазаменніка ■— полівінілпіралідону — увесці малекулы таго або іншага лякарства, то можна рэгуляваць час знаходжання яго ў арганізме.
Назіранні прафесара С. Н. Ушакова паказваюць, што ў малекулы кровазаменніка можна ўводзіць атамы металаў, якія маюць лячэбнае дзеянне, напрыклад серабра, ртуці, літыю. Вельмі добра спалучаюцца з вінілпіралідонам і ўжываемыя ўжо сотні гадоў у медыцынскай практыцы спалучэнні свінцу і мыш’яку, саліцылавая кіслата.
Стварэнне лякарстваў на аснове кровазаменнікаў адкрывае новыя перспектывы ў лячэнні хвароб і дазволіць больш эфектыўна і паўней выкарыстаць лячэбнае дзеянне сінтэтычных лякарстваў.
Ужо нярэдкія ў хірургічнай практыцы выпадкі замены стрававода трубкамі з пластмасы. У некаторых хворых можна сустрэць цяпер артэрыі і вены з эластычных пластмасавых плёнак. Добра зарэкамендавалі сябе сухажыллі з нейлону і лаўсану. Для накладвання швоў у шпіталях і бальніцах карыстаюцца капронавай ніткай. А ў недалёкім будучым хірургі перастануць зусім сшываць тканкі. He патрэбна будзе ім
і капронавая нітка. Яны проста будуць склейваць іх, як лісты паперы або кавалкі дрэва. Клеем жа ім будуць служыць полімеры — сінтэт ы ч н ы я с м о л ы.
Для вырабу штучных крывяносных сасудаў зараз часта карыстаюцца і полівінілавымі губкамі. Гэта цвёрды, 'белага колеру матэрыял, які пры размочванні ў гарачай вадзе робіцца мяккім і эластычным, як ры*зіна.
Полівінілавую губку разразаюць на тонкія пласцінкі, таўшчынёй 3—4 міліметры, якія накручваюць на гладкія металічныя цыліндры рознага дыяметра і кіпяцяць 10—15 мінут. Пад дзеяннем цяпла краі пласцінак «зварваюцца», і атрымліваюцца пустыя трубкі патрэбнага дыяметра. Пасля ахаладжэння іх знімаюць з цыліндра, як пальчатку з рукі.
Штучныя крывяносныя сасуды добра зрастаюцца з натуральнымі і не выклікаюць ніякіх хваравітых з’яў у арганізме. Сценкі такіх сасудаў, напаўняючыся крывёю, насычаюцца ёю і не крывяточаць. Праходзіць 2—3 месяцы, і ўнутраная паверхня пластмасавых крывяносных сасудаў пакрываецца клеткамі эндатэлію, як і ў здаровым крывяносным сасудзе.
Загляніце ў аперацыйную. Яркае святло залівае белыя кафляныя сцены. На стале, які пакрыты беласнежнай цыратай, прыгатаваны адліваючыя серабром інструменты. Да гэтага часу іх выраблялі з нержавеючай сталі або асобых сплаваў. А зараз ужо многія з іх зроблены з пластмас.
Кандыдат тэхнічных навук Т. Д. Малдавер з групай супрацоўнікаў распрацаваў канструкцыю пластмасавага шпрыца. Такія шпрыцы вырабляюць ужо дзесяткамі тысяч на адным з нашых заводаў медыцынскага абсталявання. Шпрыц з поліурэтану значна мацнейшы і лягчэйшы за шкляны. Ен не б’ецца. Вадкасць у ім не праліваецца на поршань. Да таго ж ён каштуе ў пяць-дзесяць разоў танней, чым шкляны.
Пластмасы ўжываюцца ў медыцыне і пры вырабе розных прыбораў і апаратаў.
У некаторых клініках і бальніцах можна ўбачыць незвычайны апарат. Ён дазваляе вывучаць кровазварот чалавека. У гэтым апараце ёсць сваё сэрца і свае лёгкія. I ўсё гэта зроблена з празрыстага, небіткога арганічнага шкла.