У свеце вялікіх малекул
Памер: 262с.
Мінск 1959
Поліэтыленавыя лісты ўкладваюць пад шнур, прыкладна з напускам у 25—35 міліметраў. Па абодвух баках шва пракладваюць тонкія палоскі паперы( можна газетнай). Затым гарачым прасам (200 градусаў) прапрасоўваюць швы, пакрытыя паперай. Праз некалькі секунд папера пачне абпальвацца. Гэта служыць адзнакай таго, што поліэтыленавыя лісты надзейна злучыліся адзін з другім. Прас прымаюць і рэшткі паперы змываюць вадою. Замест праса можна для зварвання карыстацца спецыяльнай машынай з электрычным прыводам.
3 пластыкаў за рубяжом вырабляюць і чарапіцу для дахаў.
Паперай пакрываюць поліэтыленавыя лісты для таго, каб не дапускаць непасрэднага сутыкнення гарачага праса з імі і змешвання расплаўленага ліста.
У цэнтры чарапічнай пліткі зроблена адтуліна для балта, якім яна ўмацоўваецца да страпілаў. Умацаванне балтамі папярэджвае магчымасць зрушвання пры моцным ветры і дазваляе значна лягчэй і хутчэй рамантаваць чарапічныя дахі.
Выключная разнастайнасць фізіка-механічных уласцівасцей у пластыкаў дазволіла замяніць імі каляровыя металы пры вырабе водаправодных і фанавых труб, ракавін, трайнікоў. Водаправодныя трубы з поліэтылену ў некалькі разоў лягчэйшыя за чыгунныя, яны ве баяцца карозіі і блукаючых токаў.
У пластмасавых трубах не ўтвараюцца налёты солей, якія выклікаюцца жорсткасцю вады, таму што солі не затрымліваюцца на гладкай паверхні труб. Трубы з пластыкаў не лопаюцца ў час моцных маразоў, што асабліва важна для паўночных раёнаў нашай краіны. Эластычнасць труб, зробленых з пластыкаў, дазваляе скарыстоўваць іх для пракладкі выгнутых трубаправодаў без ужывання спецыяльных каленаў. За рубяжом пачынаюць рабіць і вадасцёкавыя трубы з пластыкаў, у прыватнасці са слаістых матэрыялаў на аснове паперы, склеенай сінтэтычнымі смоламі. Такія трубы фарбуюць знадворку стойкімі перхлорвінілавымі фарбамі.
Нядаўна ў мадэльна-механічнай майстэрні Карачараўскага завода пластмас інжынерам Д. Ф. Каганам распрацаваны новы спосаб вырабу труб з пластыкаў.
Па новаму метаду труба згортваецца з пластмасавага ліста, як курыльшчыкі згортваюць цыгарку з кавалка газеты. Спачатку дыскавай пілой з ліста пластыку выкройваецца загатоўка патрэбнага размеру, якая змяшчаецца ў электрапеч. Калі загатоўка дастаткова нагрэецца, рабочы крукам перамяшчае яе да афармляючай часткі ўстаноўкі. Адзін рабочы круціць калаўрот, другі зварвае шоў, і праз некалькі мінут з другога канца ўстаноўкі выпаўзае, як улітка, гатовая труба. Уся ўстаноўка змяшчаецца на двух слупах і абслугоўваецца двума рабочымі.
5. Мацней за камень, лягчэй за цэглу
3 пластычных мас будуюць цяпер цалкам і дамы. Гэта ж значна зручней і хутчэй, чым будаваць з каменю і цэглы.
На месца пабудовы будучага дома не трэба прыЕозіць ні пясок, ні вапну, ні дошкі, ні цэглу.
Дом з пластыкаў важыць у пяць разоў менш за цагельны або каменны дом. Для таго каб перавезці дэталі для зборкі маленькага аднапавярховага дома, дастаткова аднаго грузавога аўтамабіля,
На спецыяльным заводзе з розных пластыкаў робяць сцены з аконнымі праёмамі і адтулінамі для дзвярэй, падлогу, столь. Робяць іх з абсалютнай дакладнасцю размераў і любой архітэктурнай формы. Усе дэталі нумаруюць. Асобныя часткі сцен і перакрыццяў вырабляюць з ячэістых і слаістых пластыкаў, якія не толькі дрэнна прапускаюць цяпло, але і добра паглынаюць гук. У вокны ўстаўляюць небіткое арганічнае шкло, якое добра прапускае ультрафіялетавыя праменні. У пакоі з такім шклом можна загараць у сонечны дзень не горш, чым на пляжы.
Фундамент пластмасавага дома збіраюць з буйных пустацелых блокаў, ізалюючых дом ад грунту. У гэтым доме заўсёды цёпла, няма пылу і сырасці. Невялікія будынкі могуць быць устаноўлены і без фундамента, на некалькіх бетонных слупах, укапаных у зямлю.
У Паўночнай Ірландыі пасля другой сусветнай вайны пабудавана некалькі двухпавярховых школ з пластмас. У Англіі наладжана серыйная вытворчасць стандартных блокаў, якія прадстаўляюць сабою адзін класны пакой з усімі дапаможнымі памяшканнямі. Такі блок можа быць выкарыстаны ў якасці невялікай пачатковай школы. Таксама ж некалькі такіх блокаў могуць утварыць больш буйны школьны будынак. Паколькі вокны, дзверы і асобныя секцыі сцен узаемазаменныя, то магчымы розныя архітэктурныя камбінацыі.
Адметнай асаблівасцю гэтых школ з’яўляецца максімальнае зашкленне. Шырока скарыстоўваюцца празрыстыя насценныя панелі, якія іншы раз утвараюць нават суцэльную сцяну. У некаторых школах цалкам ашклёныя двухпавярховыя лесвічныя клеткі.
У Англіі, Францыі, Заходняй Германіі, ЗША выпускаюць у продаж невялікія стандартныя дамы з пластмас. Ёсць дамы з рассоўнымі дахамі, што дазваляе павялічыць асветленасць сонцам зімою і зацяняць сонечііыя праменні летам.
Для трапічнага клімату вырабляюцца дамы з вадзяным ахаладжэннем даху. На даху ствараецца вадзяная сетка, якая арашае дах з усіх бакоў і забяспечвае прахалоду ўнутры дома.
He забыты і патрэбы арктычнага поясу. Дамы для халоднага клімату вырабляюць з легкаважкіх слаістых пластыкаў, якія маюць высокую трываласць і добра ізалююць цяпло. Яны зручныя, камфартабельныя і хутка разбіраюцца і збіраюцца.
Яшчэ некалькі гадоў таму назад для савецкіх дрэйфуючых станцый «Паўночны полюс» былі пабудаваны з пенапластаў невялікія зборнаразборныя домікі. Ім не страшныя ні снежныя буры, ні суровыя маразы Арктыкі. У бліжэйшыя гады падобныя домікі будуць будавацца ў нас для паяявых станаў, геалагічных экспедыцый, разведачных партый. Такія домікі нярэдка можна будзе ўбачыць у хуткім часе і на будаўніцтве чыгунак і гідрастанцый, на адгоннай пашы.
Зборка пяці-, шасціпакаёвага аднапавярховага дома агульнай плошчай у 80—100 квадратных метраў займае не больш 6—8 гадзін. А для таго каб вырабіць усе матэрыялы і асобныя дэталі, з якіх будуецца дом, спатрэбіцца ўсяго толькі 50—60 гадзін або 6—8 рабочых дзён.
6. Дом у Ізмайлаве
Ніколі яшчэ будаўнікі не будавалі так хутка жылыя дамы і манументальныя грамадскія будынкі. У наш жа век дастаткова некалькіх месяцаў, каб пабудаваць з жалезабетону вялікія дзесяціпавярховыя корпусы дамоў.
А для таго каб збіраць шматпавярховыя будынкі з пластмас, спатрэбілася б усяго некалькі дзён.
Нядаўна група савецкіх архітэктараў з Інстытута «Маспраект» у Маскве задалася мэтай спраектаваць і пабудаваць пяціпавярховы дом з пластмас. Прапанова наватараў была падтрымана Выканаўчым камітэтам Маскоўскага гарадскога Савета і Галоўмасбудам. На дапамогу архітэктарам прышлі і хімікі — навуковыя супрацоўнікі Навукова-даследчага'інстытута пластычных мас.
Хутка ідзе работа ў праектантаў у садружнасці з хімікамі. Эскізны праект будзе хутка закончаны, а к канцу 1959 года масквічы ўбачаць у Ізмайлаве незвычайны дом.
У гэтым доме панелі знадворных сцен, перагародкі, сантэхнічнае абсталяванне — усё будзе зроблена з пластыкаў. Толькі каркас пакуль што яшчэ застаецца жалезабетонным.
Насценныя панелі будуць трохслойнымі. Знадворны слой — са шклапласту, унутраны — з паперы, насычанай смоламі, адпрасаванай у выглядзе сотаў. Соты запаўняюцца міпорай. Унутраны пярэдні бок панелей будзе таксама зроблены са шклапласту. Перагародкі ў новым доме будуць зроблены з цвёрдых трывалых пластыкаў з сотавымі пракладкамі.
Падлога ў новым доме будзе зроблена з перхлорвінілавага лінолеуму з «падкладкай» з порапласту. Упершыню будуць скарыстаны пластмасавыя плінтусы з электраправодкай. Гэта дасць магчымасць электрыфікаваць будынак без прабівання сцен і перагародак.
Рыс. 83. Перагародка з міпоры:
1— знадворная абшыўка; 2—пракладка паперай;
3 — міпора; 4 — стойкі каркаса; 5— параізаляцыя;
6 — металічная сетка; 7 — тынкоўка.
Пластмасавы дом у Ізмайлаве — гэта першая ластаўка. За ім пойдуць дзесяткі, сотні, тысячы новых дамоў і будынкаў з пластыкаў.
900 мільярдаў рублёў будуць выдаткаваны на пабудову прамысловых будынкаў, жылых дамоў і будынкаў культурна-бытавога прызначэння. У розных канцах нашай неабсяжнай Радзімы будуць узведзены тысячы новых фабрык і заводаў, дзесяткі тысяч школ, клубаў, тэатраў, сотні тысяч жылых дамоў.
Многа розных будаўнічых матэрыялаў — дрэва, кйменю, бетону, вапны, металу — спатрэбіцца для паспяховага выканання плана будаўніцтва. Вялікую дапамогу акажуць будаўнікам пластмасы. Яны дадуць магчымасць сэканоміць значную колькасць будаўнічых матэрыялаў, паскорыць і патанніць будаўніцтва.
У бліжэйшыя гады ў нас будуць вырабляць з танных пластыкаў дзверы і аконныя рамы, ступені і поручні лесвіц, дахі, перагародкі.
Укараненне новых відаў
будаўнічых матэрыялаў на аснове пластыкаў дасць магчымасць сэканоміць толькі за адзін год звыш 12 мільёнаў кубаметраў лесу.
У 1965 годзе ў нас будзе выраблена 18 мільёнаў квадратных метраў плітак з драўняных пластыкаў для сцен і падлогі, 90 мільёнаў квадратных метраў лінолеуму, 10 мільёнаў квадратных метраў ліставога слаістага пластыку.
Рашэннямі XXI з’езду КПСС прадугледжана паскарэнне развіцця хімічн'ай прамысловасці і асабліва вытворчасці сінтэтычных матэрыялаў, стварэнне трывалай базы для масавага выкарыстання пластыкаў на будаўнічых пляцоўках.
Пластыкі дапамогуць нашым архітэктарам і будаўнікам хутка і танна будаваць манументальныя прыгожыя будынкі і ўтульныя жылыя
дамы.
1. Трубы з газу
3 кожным годам расце і шырыцца наша сацыялістычная сельская гаспадарка. Усё больш і лепш асвойваюцца цалінныя землі.
Немалых поспехаў у барацьбе за багацце прадуктаў харчавання дабілася наша краіна за апошнія гады. Амаль на 40 мільёнаў гектараў йавялічылася пасяўная плошча. Было ўзарана некалькі дзесяткаў мільёнаў гектараў цалінных і абложных зямель.
У 1958 годзе было сабрана збожжа на 39 працэнтаў больш, чым у 1953 годзе.
Збор гародніны павялічыўся на 38 працэнтаў, цукровых буракоў на 68 працэнтаў, ільновалакна на 77 працэнтаў.
Яшчэ больш грандыёзныя перспектывы развіцця сельскай гаспадаркі ў бліжэйшыя гады.
10—11 мільярдаў пудоў збожжа дадуць краіне нашы саўгасы і калгасы. У 1965 годзе вытворчасць бавоўны дасягне 5,7—6,1 мільёна тон, на 30—40 працэнтаў больш, чым у 1958, а збор бульбы павялічыцца амаль у два разы, з 88 мільёнаў да 147 мільёнаў тон.
Аграномы і спецыялісты сельскай гаспадаркі вышукваюць новыя спосабы далейшага павышэння ўраджайнасці на палях і агародах калгасаў і саўгасаў.