У свеце вялікіх малекул
Памер: 262с.
Мінск 1959
Поспехі хіміі пластмас, нарэшце, далі магчымасць медыкам атрымаць пажаданы матэрыял. Пластмасы лёгкія, трывалыя, не баяцца вады, добра супраціўляюцца дзеянню кіслот, шчолачаў, раствораў солей.
Нямала прышлося папрацаваць савецкім вучоным: С. В. Благавешчанскаму, С. Ф. Фёдараву, Г. Л. Шапіру, Н. Н. Прыёраву і многім іншым, раней чым удалося падабраць задавальняючыя патрабаванням пластычных аперацый пластмасы. Цяпер жа ёсць больш 200 розных Biflay пластыкаў, аднак далёка не ўсе з іх маюць патрэбныя медыкам уласцівасці.
Пасля доўгіх і настойлівых даследаванняў медыкі спыніліся на поліхлорвінілавых і акрылавых пластыках.
Часцей за ўсё ўжываецца эластычны полівінілхларыд— ЭГМАС-12. Яму не страшны саракаградусны мароз, у той жа час ён размякчаецца (пры 70 градусах) у гарачай вадзе. Гэта дазваляе вырабляць з яго дэталі любой крывізны. У яго ёсць яшчэ адна вартасць. Ён можа падаўжацца ў тонкіх лістах амаль у 2 разы.
У хірургаў шырокім прызнаннем карыстаецца і АКР-9, мяккая пластмаса на аснове акрылатаў.
Пластмасавыя ўкладышы, якія хірургі называюць імплантатамі, добра зрошчваюцца з тканкамі арганізма, не горш жывых храсткоў або ўласнай скуры аперыруемага хворага.
Эластычнасць і лёгкасць апрацоўкі пластыкаў дазваляе вырабляць укладышы любой формы і дакладна падганяць да краёў пашкоджанага органа.
Часцей за ўсё ў пластмасавых укладышах робяць навылётныя адтуліны, праз якія прарастае злучальная тканка, надзейна змацоўваючы злучаемыя часткі пашкоджанага органа.
У Цэнтральным інстытуце траўматалогіі і артапедыі ў Маскве з дапамогай пластыкаў выпраўляюць не толькі асобныя дэфекты твару — замяняюць часткі носа, вушной ракавіны, вочніцы, але і робяць пратэзы ўсяго твару.
У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце быў цяжка ранены салдат Пятроў. Ен страціў нос, верхнюю губу, пярэднюю частку верхняй сківіцы.
Некалькі месяцаў пасля ранення ён ляжаў у шпіталі. Калі яго стан палепшыўся, яго выпісалі. Са шпіталя ён вышаў з забінтаваным тварам. Яму страшна было здымаць павязку нават у сваёй сям’і. Ён не хацеў паказваць свой знявечаны твар.
Яго мучыла свядомасць выродлівасці, і таму ён знаходзіўся ў прыгнечаным стане, пазбягаў сустрэч з людзьмі, не хацеў ісці працаваць.
Знаёмы хірург параіў Пятрову звярнуцца ў Інстытут і зрабіць пластычную аперацыю. У Інстытуце з эластычнай пластмасы зрабілі пратэз носа і верхняй губы. Цяпер ужо не было неабходнасці насіць больш павязку. У Пятрова адразу палепшыўся настрой, захацелася працаваць, быць карысным народу, а не інвалідам, атрымліваючым дапамогу ад дзяржавы.
Пятроў паступіў на завод і ў хуткім часе стаў перадавіком вытворчасці.
Неяк у Інстытут звярнулася маладая калгасніца, у якой конь адкусіў частку вуха. Дзяўчына вельмі цяжка перажывала сваё няшчасце. Яна пазбягала сустрэч з таварышамі, не хадзіла ў клуб. 3 вясёлай, жыццярадаснай спявачкі і танцоркі стала замкнёнай і панурай.
Пластмасы дапамаглі выправіць дэфект вуха і звярнулі ёй бадзёрасць і жыццярадаснасць. Хірургі інстытута зрабілі з эластычнай пластмасы нехапаючую частку вуха і прыклеілі яе спецыяльным клеем.
Добрая сумяшчальнасць акрылату са злучальнай тканкай дазволіла ўжыць гэтую пластмасу і для выпраўлення вялікіх дэфектаў чэрапа.
2, Зубы, якія не баляць
Рыс. 89. Пластмасавыя зубы.
Асабліва шырока стаў ужывацца акрылат зубнымі тэхнікамі і дантыстамі для вырабу штучных зубоў і зубных пратэзаў.
Спробы замяніць выпаўшыя або паламаныя зубы штучнымі паходзяць з глыбокай старажытнасці. Яшчэ за некалькі стагоддзяў да нашай эры тагачасныя ўрачы выраблялі штучныя зубы са слановай косці або з зубоў розных жывёл. Такія зубы прымацоўвалі шаўковай ніткай да ўласных зубоў пацыента.
Умелі рабіць старажытныя ўрачы і штучныя зубы з золата.
Ў этрускіх грабніцах (народ, які жыў у Італіі амаль за тысячу гадоў да нашай эры) былі знойдзены залатыя зубныя пратэзы, вельмі падобныя на сучасныя «масты».
У больш познія часы — у сярэднія стагоддзі і ў эпоху Адраджэння — штучныя зубы рабілі таксама са слановай або бычынай косці, прымацоўваючы іх да натуральных зубоў шаўкавінкай або залатым дроцікам.
У сярэдзіне XVIII стагоддзя штучныя зубы пачалі рабіць з перла-
мутру, а ў канцы таго ж стагоддзя з’явілася новае вынаходства ў зубалячэбнай справе — фарфоравыя зубы. Але патрабавалася амаль паўстагоддзя, каб яны канчаткова выціснулі зубы з касцей жывёл з зубалячэбнай практыкі.
У саракавых гадах мінулага стагоддзя было зроблена важнае вынаходства, якое мела вялікія вынікі для развіцця навукі і тэхнікі. Чарлз Гудзьер знайшоў спосаб вулканізацыі каўчуку. 3 гэтага часу цвёрды і крохкі каўчук можна было ператвараць у гібкую, пругкую рызіну.
Каўчук з заморскай рэдкасці стаў неабходным матэрыялам. К канцу XIX стагоддзя ён трывала ўвайшоў ва ўжытак.
Апрача школьных рызінак, галёш, макінтошаў, падцяжак, з рызіны навучыліся вырабляць веласіпедныя і аўтамабільныя шыны, цацкі, трубкі, ізаляцыю і да т. п.
Спатрэбіўся каўчук і зубным урачам і хірургам-дантыстам. 3 каўчуку пачалі рабіць зубы і сківіцы. Яны верна служылі людзям, якія страцілі свае зубы. Але ў каўчуку аказаліся вялікія недахопы. Каўчукавыя пратэзы паглынаюць мікробаў, што развіваюцца ў поласці рота, раздражняюць слізістую абалонку.
Таму стаматолагі працягвалі пошукі болып дасканалага матэрыялу для штучных зубоў і пратэзаў.
З’яўленне пластычных мас адкрыла шлях да паспяховага вырашэн-
ня пастаўленай задачы. Аднак далёка не адразу ўдалося падабраць пластмасу, якая задавальняла б усім патрабаванням.
Спачатку спрабавалі ўжываць для зубных пратэзаў цэлюлоід, але ў хуткім часе выявілася яго поўная непрыгоднасць. Пратэзы хутка змянялі форму, часта ламаліся, захоўвалі прысмак і пах камфоры.
У трыццатых гадах нашага стагоддзя было прапанавана рабіць зубныя пратэзы з фенапластаў. Аднак і яны не апраўдалі сябе.
Яны таксама хутка ламаліся, змянялі сваю афарбоўку. Няўдачы не спынялі даследчыкаў. Бо ў пластыкаў былі ўсе патрэбныя якасці, яны ў некалькі разоў лягчэйшыя за металы, устойлівыя да дзеяння кіслот і шчолачаў.
Калі на хімічных заводах пачалі вырабляць акрылавыя пластыкі, то яны адразу ж прыцягнулі ўвагу зубных урачоў і тэхнікаў. Акрылавыя пластыкі добра афарбоўваюцца ў любыя колеры, маюць прыемны жывы бляск. У адрозненне ад каўчуку не паглынаюць рэшткаў ежы і мікробаў, шчыльна прылягаюць да мяккіх тканак. У той жа час яны эластычныя і трывалыя.
Аднак і з гэтага пластыку не адразу ўдалося атрымаць цалкам прыгодны для пратэзаў матэрыял. Распрацаваныя лабараторыяй рэцэптуры пратэзнага матэрыялу адна за другой не вытрымлівалі выпрабаванняў. I толькі сёмая задаволіла медыкаў і пацыентаў. Таму зараз ужываемую для пратэзаў акрылавую пластмасу і называюць АКР-7.
Мала было вырабіць матэрыял, які меў бы патрэбную трываласць, эластычнасць, не разбураўся слінай і каштаваў танна, Трэба было яшчэ праверыць, ці не будзе АКР-7 шкодна дзейнічаць на арганізм. 3 пратэзнага матэрыялу зрабілі выцяжкі і дабаўлялі іх у ежу трусоў, марскіх свінак і белых пацукоў.
Hi ў той дзень, ні ў наступныя дні ў жывёл не заўважалася якіхнебудзь змяненняў,. Яны па-ранейшаму гулялі, елі з апетытам.
Для таго каб канчаткова ўпэўніцца ў бясшкоднасці акрылату для арганізма, невялікія кавалачкі пластмасы (прыкладна каля двух грамаў) уводзілі ў падскурную клятчатку труса. На працягу паўтара месяца штодзённа правяраўся стан гэтага і кантрольнага трусоў. На працягу ўсяго доследу вага трусоў йе змянілася. He было выяўлена ніякіх змяненняў у крыві паддоследных трусоў.
Даследаванні дзеяння акрылатаў на жывёл і іх хімічны аналіз паказалі, што яны зусім няшкодныя.
Мільёны людзей носяць зараз пратэзы і штучныя зубы з акрылатаў. Гледзячы на штучную сківіцу з гэтага пластыку, вельмі цяжка адрозніць яе ад натуральнай: так добра афарбоўваецца пластмаса пад колер уласных зубоў.
3 пластмасы робяць і літыя і штыфтавыя зубы, робяць і каронкі, вырабляюць здымныя і няздымныя пратэзы. Дзякуючы таму, што пластмаса захоўвае свой люстраны бляск і не паглынае вадкасці, пластмасавыя пратэзы-зубы могуць заставацца ў роце неабмежаваны час.
У час вайны не мала было раненняў ніжняй часткі твару з пашкоджаннем сківіц, якія моцна знявечвалі пацярпеўшых воінаў. Карыстаю-
чыся акрылавымі пластыкамі, савецкія хірургі паспяхова рабілі аперацыі сківіц, звяртаючы пацыентам іх нармальны вонкавы выгляд.
Пластмасы ўжо амаль цалкам выціснулі з зубалячэбнай практыкі такія дарагія матэрыялы, як золата, плаціну, серабро.
Калі ў вашым зубе ўтворыцца невялікае «дупло», урач пасадзіць вас у крэсла, уключыць бормашыну, прачысціць канал зуба і запламбуе зубную поласць. У мільёнаў людзей пломбы засцерагаюць зубы ад далейшага разбурэння. Пакуль яшчэ для пламбавання зубоў шырока ўжываюцца розныя цэменты, амальгамы з серабра і медзі. Нядаўна распрацаваны з пластмасы прэпараты для пламбавання зубоў. Акрылавая пластмаса добра прыліпае да косці і да тканак. Дзякуючы гэтаму, магчыма павысіць якасць пламбавання зубоў.
Часам у дзяцей бываюць прыроджаныя недахопы цвёрдага і мяккага нёба. Іх лёгка можна пазнаць па тым, як дзеці вымаўляюць словы. Часцей за ўсё яны гугнявяць, таму што з поласці рота ў насаглотку трапляюць частачкі ежы.
Часцей за ўсё такіх дзяцей аперыруюць. Але бываюць выпадкі, калі нельга па тых або іншых прычынах рабіць дзіцяці аперацыю. Тады робяць спецыяльны пратэз.
Пластмасы і тут дапамаглі медыкам. Пратэзы з пластмасы афарбаваны ў розныя адценні і лёгкія. Такі пратэз дазваляе дзіцяці нармальна глытаць ежу і ўстараняе недахопы мовы.
Пластмасавы пратэз дазваляе выпраўляць дэфе'кты нёба нават і ў грудных дзяцей. У пярэднім краі пластмасавай пласцінкі прасвідроўваюць невялікую дзірачку, праз яе працягваюць шаўковую нітку, якую прымацоўваюць да бутэлечкі з малаком або адзення малыша.
3. Вылечваючы сляпых і калек
Што можа быць страшней за страту зроку! Сляпы не бачыць ні яркага неба, ні свежага зялёнага лісця, ні залатых сонечных праменняў. Яго акружае вечная ноч.
Пластмасы, вылечваючы многіх пакутных, прыносяць уцяшэнне і людзям, якія трацяць зрок. Пры захворванні катарактай мутнее крышталік. Яшчэ 10—15 гадоў назад памутнелы крышталік акулісты замянялі шкляным, іншы раз фарфоравым. Зараз жа іх робяць з цудадзейнага акрылату АКР-7. Яны значна лягчэйшыя за шкляныя, не б’юцца, празрыстыя і не выклікаюць ніякіх шкодных рэакцый у воку.