• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце вялікіх малекул

    У свеце вялікіх малекул


    Памер: 262с.
    Мінск 1959
    110.36 МБ
    Выраб бясшоўнай падлогі зусім нескладаны. Эмульсію полівінілацэтату змешваюць з клеем, пігментам і якімі-небудзь напаўняльнікамі — портланд-цэментам, гравіем, пяском, коркам. Сумесь наносіцца ў халодпым стане на аснову падлогі, утвараючы бясшоўнае палатно падлогі, таўшчынёй да 20 міліметраў. Такую падлогу, як паркет, можна націраць васковай мастыкай.
    Мыцішчанскім заводам і Кіеўскім камбінатам будаўнічай індустрыі вырабляецца поліхлорвінілавы лінолеум. ён, у адрозненне ад звычайнага лінолеуму, вырабляемага з коркавай мукі і ільнянога алею, не гарыць 5 служыць значна даўжэй.
    Пры будаўніцтве цэхаў заводаў і фабрык часта робяць бетонную і цементную падлогу. Калі цэментная падлога застывае, то іншы раз растрэскваецца. Для папярэджання ўтварэння трэшчын у падлогу заштукоўваюць латунныя або цынкавыя палосы. Цяпер у многіх краінах такія палосы вырабляюць з цэлюлознага пластыку — ацэтабутыратнай плёнкі.
    Бетонная падлога, якая часцей за ўсё ўжываецца на фабрыках і заводах, дрэнна супраціўляецца дзеянню шчолачы. Таму цяпер на многіх хімічных прадпрыемствах робяць падлогу новага тыпу. Аснову
    Рыс. 80. Абліцовачныя дэкаратыўныя пліты ПЭДЛОГІ В.ырабляюць з якогаса слаістага пластыку. ’	небудзь хімічнастойкага матэ-
    рыялу, а на яго ўкладваюць тонкія лісты поліметылену. Лісты «зварваюць» паяльнікам або гарачым прасам. Атрымліваецца роўнае палатно без швоў.
    Калі заглянуць у адзін з новых дамоў, пабудаваных у 1957 годзе на Старажовай вуліцы, то можна ўбачыць у пакоях і калідорах утульных кватэр адліваючую люстраным бляскам, пафарбаваную светла-карычневай эмаллю, падлогу. Яна насцелена не з драўляных дошак і не з пластмасавых лістоў.
    Гэтая новая падлога зроблена яшчэ з больш таннага матэрыялу — з драўняных адходаў. Пілавінне, стружкі праклейваюць сінтэтычнымі смоламі і прасуюць пры тэмпературы ў 140—200 градусаў пад вялікім
    Рыс. 81. Кухня; столь, сцены, падлога, мэбля — усё зроблена з пластмас.
    ціскам. Атрымліваюцца драўнянавалакністыя пліты, якія ўкладваюць на «чорную» падлогу на клеі. Іх можна рэзаць на квадратныя або прамавугольныя пліткі, падобныя на шашкі, якімі некалі масцілі ў Пецярбургу галоўныя вуліцы.
    Падлога, насцеленая з вялікіх драўнянавалакністых плітак або «шашак», значна цяплейшая за драўляную. У яе ёсць і іншыя добрыя якасці: яна не карабаціцца ад сырасці, мае большую вогняўстойлівасць і лепшыя ізаляцыйныя ўласцівасці.
    3 кожным годам пашыраецца вытворчасць розных сінтэтычных матэрыялаў для ўнутранай апрацоўкі дамоў і грамадскіх будынкаў.
    Маскоўская, Ленінградская і Рыжская шпалерныя фабрыкі выпускаюць шпалеры, якія мыюцца і захоўваюць адзенне сцен прыгожым і ў тры разы таннейшыя за звычайныя шпалеры.
    За мяжою вялікім поспехам у будаўнікоў карыстаюцца эластычныя ліставыя пласцінкі для апрацоўкі пакояў, зробленыя на аснове нейлонавай або капронавай пражы, насычанай вінілавымі або поліэфірнымі смо-
    ламі. Для аклейвання сцен выкарыстоўваецца таксама рулонавы пластмасавы матэрыял на аснове вінілавай пражы, які выпускаецца ў яркіх багатых расфарбоўках. Некалькі гадоў назад гэтым пластыкам былі абліцаваны сцены файе вялікага тэатра ў Заходняй Еўропе.
    Вялікую будучыню мае таксама і другі новы матэрыял, які прадстаўляе сабою цэлюлозныя валокны, праклееныя вінілавай смалой і арміраваныя тонкімі металічнымі дроцікамі. Лісты гэтага матэрыялу можна
    Рыс. 82. Мэбля з пластычных мас.
    прымацоўваць непасрэдна да пафарбаваных сцен пры дапамозе спецыяльных шрубаў. Для абліцоўвання неафарбаваных сцен неабходна іх папярэдне прагрунтаваць.
    Выдатныя дэкаратыўныя ўласцівасці ў спалучэнні з лёгкасцю ачысткі адкрываюць гэтаму матэрыялу шырокую дарогу на будаўнічыя пляцоўкі.
    Неабмежаваныя магчымасці адкрываюць пластыкі для мастакоўдэкаратараў, архітэктараў. Прырода матэрыялу дазваляе атрымліваць яго ў любой расфарбоўцы, любых колераў і адценняў, з любым арнаментам і ўзорам.
    Пры будаўніцтве манументальных грамадскіх будынкаў — тэатраў, клубаў, дамоў культуры, навучальных устаноў замест цяжка паддаю192
    чыхся апрацоўцы нефрыту, мармуру, граніту можна з поспехам карыстацца разнастайнымі ліставымі пластыкамі, вырабленымі на аснове паперы, тонкіх палосак драўніны, сінтэтычных валокнаў і плёнкі.
    Немалую дапамогу пры апрацоўцы будынкаў акажуць і празрыстыя пластыкі: полістырол, поліакрылат, карбамідная смала.
    Да гэтага часу празрыстыя перагародкі, якія служылі экранамі ў дэкаратыўных мэтах, плафоны, светлавыя ліхтары выраблялі са шкла. Цяпер іх часта робяць з празрыстых пластыкаў. Яны ў некалькі разоў лягчэйшыя за шкло, маюць прыемны вонкавы выгляд і каштуюць не даражэй за шкляныя.
    Некалькі гадоў таму назад у Заходняй Германіі і Англіі пачалі выпускаць пліты з полістыролу, арміраваныя шкляным валакном. Яны празрыстыя і добра прапускаюць ультрафіялетавыя праменні. Гэты новы матэрыял вытрымлівае тэмпературу да 120 градусаў без дэфармацый і змяненняў. У Англіі гэтыя пліты шырока ўжываюцца за апошнія гады ў будаўніцтве новых школ і жылых дамоў.
    У ЗША нядаўна атрымаў распаўсюджанне ў будаўніцтве новы дэкаратыўны матэрыял акрыліт, празрысты пластык, зроблены на аснове полімераў эфіраў акрылавай кіслаты. Акрыліт паспяхова ўжываецца для перагародак і рассоўных дзвярэй, Матэрыял мае высокую трываласць, светапранікальны і лёгка паддаецца апрацоўцы.
    3.	Сапернікі сталі і жалезабетону
    Усё большую ўвагу будаўнікоў прыцягвае цяпер шклапластык. Яго выдатныя якасці — лёгкасць, трываласць, эластычнасць, стойкасць да гніення і карозіі ■— ужо даўно ацанілі канструктары аўтамашын і самалётаў, суднабудаўнікі і станкабудаўнікі. Цяпер прышла чарга архітэктараў і будаўнікоў.
    У Маскве ў лабараторыі анізатропных структур Акадэміі навук СССР «нарадзіўся» новы будаўнічы матэрыял—■ ШВАМ. Гэтыя чатыры літары расшыфроўваюцца так: шкловалакністы анізатропны матэрыял.
    Чаму анізатроппы, спытае чытач. Анізатропнасцю ж, як вядома, называецца неаднароднасць уласцівасцей матэрыялаў у розных напрамках. Напрыклад, валокны драўніны ў падоўжным напрамку значна мацнейшыя, чым у папярочным. Таму ствол дрэва рэдка ламаецца ад ветру.
    Выяўляецца, што валокны шкла могуць набываць анізатропныя ўласцівасці.
    Слой валокнаў укладваюць паралельна адзін другому і насычаюць якой-небудзь сінтэтычнай смалою, атрымліваецца шклашпона. Шклашпону ўкладваюць у «пакет» і прасуюць. У залежнасці ад колькасці шклашпоны ў пакеце і яе прызначэння атрымліваецца ШВАМ рознай таўшчыні.
    Для вытворчасці ШВАМу створаны спецыяльны агрэгат, які пры кругласутачнай рабоце можа даць у год да 200 тон гэтага матэрыялу.
    Вельмі перспектыўныя і амаль неабмежаваныя магчымасці скарыстання ШВАМу ў будаўніцтве. 3 яго можна рабіць пліты перакрыццяў
    і панелі для знадворных сцен, дэталі акон і дзвярэй, вырабляць гідраізаляцыю.
    У сучасным хуткасным будаўніцтве жылых дамоў і грамадскіх будынкаў важная роля адведзена жалезабетону. I не выпадкова. Самы моцны штучны камень— бетон, «склеены» са стальнымі стрыжнямі і палосамі або пранізаны стальнымі дроцікамі, ператварыўся ў яшчэ больш моцны будаўнічы матэрыял — жалезабетон.
    Але сталь дарагая і дэфіцытная. Вынаходцы заняты пошукамі адпаведных матэрыялаў для яе замены. За рубяжом праведзены паспяховыя доследы па вырабу бетонных будаўнічых дэталей, арміраваных шкляным валакном. Валакно мае выключна высокае супраціўленне на расцяжэнне. Вяроўкі і тонкія канаты са шклянога валакна значна мацнейшыя за стальны дрот таго ж сячэння.
    Шкляное валакно на разрыў у 9 разоў мацнейшае за любыя сінтэтычныя валокны — нейлону, капрону, знанту.
    Гібрыд бетону і шкла зможа нават сапернічаць з жалезабетонам.
    Нядаўна за рубяжом створаны новы від арміраванага бетону — каўчукабетон. У цэментны раствор, да якога дабаўлены пясок і іншыя напаўняльнікі, уліваюць эмульсію сырога каўчуку. Цэмент пры зацвердзяванні адымае ваду з каўчукавай эмульсіі, якая гусцее. Утвараюцца тонкія ніткі каўчуку, праходзячыя праз поры сумесі ва ўсіх напрамках. Яны раўнамерна размешчаны па ўсёй тоўшчы масы і трывала змацоўваюцца ў рашотку.
    4.	3 паперы і полімераў
    Будаўнікі па заслугах ацанілі выдатныя ўласцівасці легкаважкіх пластыкаў — пенапластаў і порапластаў — і пачынаюць ужываць іх усё часцей. У маскоўскіх высотных будынках пласцінамі лёгкай, як пух, міпоры запоўнены перагародкі, перакрыцці і пустацелыя дзверы.
    У новых дамах, якія будуюцца на Старажовай вуліцы, адстройванне кватэр праводзіцца плітамі з папяровых і драўняных адходаў, праклееных штучнымі смоламі. 3 гэтых пліт робяць таксама пакаёвыя сцены і дзверы. Кожныя дзверы складаюцца з дзвюх такіх пліт, паміж якімі ўстаўлена перагародка з легкаважкага пластыку. Яна падобна на пчаліныя соты. Такія сотавыя пласціны для лепшай гукаі цеплаізаляцыі змяшчаюць паміж плітамі і пры пабудове пакаёвых сцен.
    У будаўніцтве пачынаюць ужывацца і іншыя новыя порыстыя легкаважкія матэрыялы. Некалькі слаёў паперы насычаюць сінтэтычнымі смоламі і прасуюць у выглядзе сотаў. Атрымліваецца вельмі моцны і лёгкі ячэісты матэрыял. Папяровы «стрыжань» пакрываюць з аднаго боку або з абодвух бакоў абшыўкаю з больш шчыльнага пластыку.
    Іншы раз для большай трываласці папяровы стрыжань арміруюць тонкімі дроцікамі, абшываюць алюмініем, фольгай або абклейваюць пласцінамі з нержавеючай сталі. Паверхню пліт можна фарбаваць масленай фарбай або прыклейваць да іх тонкія пластмасавыя плёнкі з тым або іншым рысункам.
    Зробленыя такім чынам пліты выкарыстоўваюць для сцен розных будынкаў, унутрыпакаёвых перагародак. Абшыўка прыклейваецца да
    папяровага стрыжня спецыяльным клеем. Сабраныя пліты ўкладваюцца на нізкай бетоннай аснове. Для лепшага прымацавання абшыўкі да стрыжня, на яе накладваецца невялікі груз. У такім становішчы слаістыя пліты пакідаюць на ноч, пакуль клей не зацвярдзее. Раніцай пліты ўжо зусім гатовыя. У залежнасці ад прызначэння пліт, яны падлягаюць рознай дэкаратыўнай апрацоўцы. Калі пліты скарыстоўваюцца для знадворных сцен будынка, то іх фарбуюць сінтэтычнымі фарбамі пад колер каменя. Пры вырабе з гэтых пліт унутраных перагародак, яны фарбуюцца ў розныя колеры або на іх наносіцца той або іншы рысунак.
    3	падобных пліт робяць і дахі дамоў.
    Выключна зручным матэрыялам для пабудовы даху служаць тонкія лісты поліэтылену. Ён асабліва спадабаўся будаўнікам, таму што шляхам «зварвання» яго асобных лістоў можна атрымаць суцэльны дах без швоў.