У свеце вялікіх малекул
Памер: 262с.
Мінск 1959
Будаўніцтва высотных будынкаў патрабавала новых, аблегчаных матэрыялаў для запаўнення каркасных сцен. Натуральныя матэрыялы, такія як пемза і корак, вельмі дарагія ў параўнанні з каменем або цэглай, і да таго ж колькасць іх не можа задаволіць узрастаючы попыт.
Будаўнікі звярнуліся да хімікаў. I хімікі выкарысталі ўласцівасці штучных смол утвараць тонкія, моцныя плёнкі.
Вадкую смалу збіваюць, як смятанку, у густую пену або ў размякчаную пластмасу, удзімаюць пад ціскам газ. Успененая пластмаса за стывае ў выглядзе сотаў з найдрабнейшымі адтулінамі. Атрымліваецца матэрыял разоў у 20 лягчэйшы за корак або пемзу.
Пенапласты, як называюць гэтыя пластмасы, нагадваюць сабою рызінавую губку, але не маюць адкрытых пораў і таму не паглынаюць вільгаць.
На савецкіх заводах вырабляецца легкаважкі пластык—міпора. Ён прадстаўляе сабою белы як снег, порысты матэрыял, які лёгка рэжацца нажом.
Міпора, як і іншыя пенапласты, добра заглушае гук і дрэнна прапускае цяпло. Яе цеплаправоднасць амаль у 2 разы меншая за цеплаправоднасць корку і ў 3 разы меншая за цеплаправоднасць шкла.
Пласціны міпоры служаць запаўняльнікамі для перагародак і перакрыццяў.
3 пенапластаў робяць таксама буі і паплаўкі, выратавальныя кругі.
Пенапласты аказаліся неацэнным матэрыялам не толькі для хуткаснага будаўніцтва сучасных манументальных будынкаў, але і для пабудовы суднаў і самалётаў.
Калі па вадзе імчыцца хуткаходны катэр, уздымаючы слупы алмазных пырскаў, то ён здаецца амаль няважкім, лёгкім. На самай 'справе
Рыс. 79. Каюты і памяшканні карабля з панелямі і пракладкамі з пластмасы.
корпус такога катэра павінен быць вельмі лёгкім, але ў той жа час дастаткова моцным, каб вытрымаць такую вялікую хуткасць.
Доўгі час суднабудаўнікі без поспеху спрабавалі знайсці матэрыял, які б цалкам задаволіў іх патрабаванні. Сталь, жалеза, медзь — моцныя матэрыялы, але яны цяжкія. Дрэва лягчэй за метал, але яно значна ўступае яму ў трываласці.
Рабіліся спробы зменшыць таўшчыню металічнага ліста пры пабудове корпуса карабля, але гэта выклікала памяншэнне яго трываласці і нярэдка прыводзіла да разбурэння. З’яўленне пенапластаў дапамагло з поспехам вырашыць гэтую цяжкую задачу.
Легкаважкія пластыкі не толькі моцныя, але яны маюць добрую плывучасць і вадаўстойлівасць, не загніваюць ні ў прэснай, ні ў салёнай вадзе. Будучы дрэннымі праваднікамі цяпла, яны не баяцца і марозу — вытрымліваюць тэмпературу ў 70—80 градусаў ніжэй нуля.
Плаваючы па вадзе, гэтыя новыя матэрыялы здольны ўтрымліваць на сабе вялікі груз — амаль 900 кілаграмаў на адзін кубаметр. Таму з іх цяпер робяць паплаўкі для гідрасамалётаў, розныя пераправачныя сродкі — плыты, паромы.
Пры будаванні самалётаў карыстаюцца часта камбінаванымі порыстымі плітамі. Унутраная частка пліты прадстаўляе сабою пенапласт, а знадворныя сценкі робяць з лістоў тэксталіту.
Лісты пенапласту можна склейваць і з тонкімі лістамі жалеза, алюмінію, фанеры. 3 кожным годам павялічваецца вытворчасць пенапластаў і з’яўляюцца ўсё новыя галіны іх ужывання.
Легкаважкія пластыкі маюць сапраўды універсальныя ўласцівасці. Адны з іх гнуткія, як рызіна, другія цвёрдыя, як камень. Некаторыя пенапласты не раствараюцца ў растваральніках і не гараць. Ёсць легкаважкія пластыкі, якія лёгка размякчаюцца ў гарачай вадзе і прымаюць жадаемую форму, а ёсць і такія, што не плавяцца нават пры награванні да 300 градусаў.
Неацэнную дапамогу ў тэхніцы аказваюць не толькі пенапласты — застылая пластмасавая пена, але і вадкая.
Нафту і нафтапрадукты захоўваюць у велізарных металічных баках. Нягледзячы на іх герметычнасць, з нафты выпарваюцца некаторыя яе лятучыя састаўныя часткі. Падлічана, што выносіцца ў паветра штогод каля пяці працэнтаў налітага ў бакі-сховішчы «чорнага золата», як іншы раз называюць нафту. У нашай краіне толькі за адзін 1955 год было здабыта 53 мільёны тон нафты, а ў бягучай пяцігодцы нафтавікі дадуць яе Радзіме 135 мільёнаў тон.
Амаль адна дваццатая частка такога патрэбнага народнай гаспадарцы прадукту будзе прападаць дарэмна, калі не ўдасца знайсці спосаб барацьбы з гэтымі стратамі. Нафтавікам дапамаглі хімікі. Вывучаючы ўласцівасці пластмас, яны заўважылі, што калі нанесці на паверхню вадкасці тонкі слой пластмасавай пены, то выпарэнне амаль спыняецца нават у самую моцную гарачыню. Дробныя пузыркі пены, велічынёю з макавае зярнятка, якія называюць «мікрабалонамі», надзейна засцерагаюць вадкасць ад выпарэння. Яны не даюць малекулам вадкасці адрывацца і вылятаць у паветра.
Падрыхтоўваць пластмасавую пену вельмі проста. У вадкую размякчаную пластмасу дабаўляюць эмульгатар і ўсё ўзбіваюць, як смятанку.
Для засцярогі нафты ад выпарэння прыгодна не ўсякая пластмаса. Яна павінна мець пэўныя ўласцівасці — не ўступаць у рэакцыю з нафтапрадуктамі, не аказваць шкоднага дзеяння на сценкі бака, дзе захоўваецца нафта. ІІластмаса павінна быць дастаткова лёгкай — добра плаваць на паверхні нафты.
1. I яны не памыліліся
У 1933 годзе на выстаўцы ў Чыкага дэманстраваўся незвычайны дом. Здалёк яго цяжка было адрозніць ад звычайнага аднапавярховага катэджа. Але дастаткова было заглянуць ва ўтульныя пакоі гэтага дома, каб упэўніцца ў яго незвычайным паходжанні. У прасторным пярэднім пакоі не было ні аднаго акна, але было вельмі светла, таму што свяціліся сцены.
У сталовай з двума вялікімі люстранымі вокнамі радавала вока сваімі паліраванымі гранямі зграбная мэбля. У гэтым доме нелыа было ўбачыць ні цяжкіх нязграбных шафаў з моранага дубу, ні вялікіх канапаў з разнымі спінкамі, ні масіўных сталоў і крэслаў. Вялікі пісьмовы стол у кабінеце гэтага незвычайнага дома магло б лёгка зрушыць з месца нават малое дзіця.
Знадворныя сцены і ўнутраныя перагародкі, столь і падлога, аконныя рамы і дзверы — усё ў гэтым доме было зроблена з пластмас. Пластыкі паслужылі матэрыялам і для вырабу ракавін і ўмывальнікаў, газавых і водаправодных труб.
Ложкі і канапы, шафы і буфеты, сталы і крэслы, якія не трэба ні фарбаваць, ні лакіраваць, былі таксама зроблены з пластыкаў.
Сама ж прырода гэтага матэрыялу дазваляе вырабляць мэблю з дакладнымі, роўнымі гранямі, з люстранай паверхняй без усякай дадатковай апрацоўкі. Дабаўляючы фарбавальнік у працэсе падрыхтоўвання пластмасы, можна атрымаць любую афарбоўку. Могуць быць атрыманы не толькі любыя адценні аднаго колеру, але і спалучэнне разнастайных расфарбовак. Найтанчэйшыя пералівы і прожылкі караскага мармуру могуць быць атрыманы без адзінага руху пэндзаля. Можна зрабіць пластыкі, імітуючыя любыя каштоўныя пароды дрэва.
Пластмасавы дом прыцягнуў да сябе вялікую ўвагу. Яму прысвячалі вялікія артыкулы ў газетах, аб ім пісалі нарысы ў часопісах. Каля дома збіраліся заўсёды натоўпы наведвальнікаў выстаўкі. Нярэдка завязва
ліся ажыўленыя спрэчкі. Адны гаварылі, што гэта толькі прыгожая цацка, пабудаваная фірмай, якая выпрацоўвае пластычныя масы, для рэкламы сваёй прадукцыі. Другія разглядалі пластмасавы дом як прадвеснік найвялікшай рэвалюцыі ў будаўніцтве.
I яны не памыліліся! Новыя сінтэтычныя матэрыялы, створаныя па волі чалавека з газаў, нафты, каменнага вугалю, адходаў драўніны, ака заліся па сваіх якасцях значна вышэй за старыя, класічныя будаўнічыя матэрыялы — цэглу, камень, жалеза.
Дахавае жалеза ржавее. Асабліва хутка разбураюцца дахі ў прамысловых гарадах, дзе паветра часта забрудняецца вуглекіслатой і сярністым газам. Калі ж дах дома пакрыць тонкімі лістамі арганічнага шкла, якое не б’ецца, або поліэтыленавай ці полівінілхларыднай плёнкай, то такому даху не страшныя ні дождж, ні снег, ні шкодныя газы.
2. Будынкі «адзяваюцца» пластыкамі
Мільёны рублёў штогод расходуюцца на афарбоўку жылых дамоў, грамадскіх будынкаў, школ, тэатраў. Часцей за ўсё іх фарбуюць вапнавымі фарбамі. Праходзяць некалькі месяцаў, і будынкі трацяць свой прыгожы выгляд — фарба цямнее, лупіцца і асыпаецца. Дзе-ні-дзе з’яўляюцца брудныя плямы і падцёкі. Выходзіць, што трэба фарбаваць дамы амаль ці не кожны год. Хутка забрудняюцца і дамы, абліцаваныя каменем. Нават мармур у вялікіх гарадах забрудняецца даволі хутка, яго трэба чысціць не радзей аднаго раза ў месяц.
Вялікія сродкі можна зберагчы гарадской гаспадарцы, замяняючы маляванне будынкаў абліцоўкай з розных пластыкаў. Пластмасавая абліцоўка захоўвае свой колер і бляск і ў яркія сонечныя дні і ў непагадзь. Наліплы бруд можна раз у некалькі месяцаў проста змываць цёплай мыльнай вадою.
Розныя пластыкі могуць быць выкарыстаны і для абліцоўкі ўнутраных сцен. Сцены, абліцаваныя пліткамі з карбаміднай смалы, не затрымліваюць пылу, добра мыюцца мыльнай вадою. Пластмасавыя пліткі ў 6—7 разоў лягчэйшыя за керамічныя. Яны моцна і надзейна прымацоўваюцца спецыяльнымі клеямі да любога тыпу сцяны. Клей наносіцца на сцяну пры дапамозе спецыяльнай лапаткі, а пліткі ўкладваюцца таксама, як і керамічныя.
Цяпер ужо не рэдкасць сустрэць сцены, абліцаваныя пластмасавымі пліткамі, у магазінах, цырульнях, бальніцах, ванных пакоях, душавых і кухнях.
Добра зарэкамендавалі сябе абліцовачныя пліткі з полістыролу, што 'выпускаюцца Падольскім заводам. Яны могуць быць атрыманы ў розных расфарбоўках. Яшчэ больш моцныя абліцовачныя пліткі атрымліваюцца на аснове пластмас у спалучэнні з азбестам. Валокны «горнага ільну», як жалезныя пруткі ў жалезабетоне, пранізваюць пластмасу ў розных напрамках, тым самым павышаючы яе моцнасць.
3 полівінілавых, полістырольных і фенольных пластыкаў робяць пліткі і для падлогі.
Падлога, высцеленая пластмасавымі пліткамі, у параўнанні з паркетнай падлогай, дае 26 рублёў эканоміі на кожны квадратны метр. 3 пластмасы робяць і бясшоўную падлогу.
ГІакрыцці для падлогі выпускаюцца ў выглядзе доўгага палатна таўшчынёй у 6—7 міліметраў і даўжынёй да 2 метраў. Звычайна іх дастаўляюць спажыўцу ў рулснах да 30 метраў. Лісты прымацоўваюць да асновы падлогі клеем, швы гладка заціраюць.
Пластмасавае палатно для падлогі больш моцнае, чым лінолеум, яно больш устойлівае да дзеяння соды, якая ўжываецца пры мыцці падлогі.
Паводле падлікаў Навукова-даслсдчага інстытута новых будаўнічых матэрыялаў квадратны метр бясшоўнай падлогі, зробленай на аснове полівінілацэтату, каштуе на 15—20 рублёў танней дашчанай падлогі.