• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце вялікіх малекул

    У свеце вялікіх малекул


    Памер: 262с.
    Мінск 1959
    110.36 МБ
    Кінаплёнка рэжаццакавалкамі па 150—200 метраў. Даўжыня шпулькі дазваляе весці бесперапынны запіс на працягу 20—25 мінут. Кінастужка значна больш змяшчальная, чым патэфонная пласцінка. Яна не крохкая, не гаручая, але таму што слабыя фотатокі даводзіцца ўзмацняць, а радыёўзмацняльнікі і дынамікі ўносяць некаторыя скажэнні, то запіс на кінаплёнцы таксама не пазбаўлены ад старонніх шумаў.
    Адначасова радыётэхніка дала магчымасць замяніць мембрану патэфонаў, старога тыпу больш лёгкім прыстасаваннем—• адаптарам. Патэфон ператварыўся ў радыёлу. Вялікая сіла гуку і вялікая чуллівасць адаптара часткова згладзілі недахопы шэлакавых пласцінак.
    Хімія працягвала пошукі лепшага матэрыялу для запісу гукаў.
    Вынаходцы выбралі ацэтылцэлюлозу. Вузкую ацэтылцэлюлозную плёнку пакрываюць тонкім слоем металічнага пылу, пераважна вокісам жалеза ў парашку. Гэтая вузкая, як тасьма, ацэтылцэлюлозная стужка служыць для запісу і аднаўлення гуку ў апаратах, якія называюцца магнітафонамі.
    Мікрафон успрыймае гукі і пераўтварае іх у ваганне электрычнага току. Мікрафонны ток узмацняюць і падводзяць да галовак гуказапісу. Ацэтылцэлюлозная стужка слізгае міма гуказапісваючых галовак з хуткасцю каля 3 кіламетраў у гадзіну. Металічны пыл, якім пакрыта стужка, намагнічваецца ў строгай адпаведнасці з ваганнямі магнітнага поля.
    Калі стужку з магнітным запісам гуку прайграць на магнітафоне, з дынаміка пачуецца вельмі чыстае, выключна выразнае аднаўленне запісу.
    Па якасці гучання і па зручнасці запісу магнітафон намнога перавышае ўсе астатнія апараты для запісу гуку. Непатрэбны запіс лёгка «сціраецца», і стужка служыць многа разоў запар. Памылковае месца можна выразаць, свабодныя канцы лёгка склейваюцца. Ад шматразовага прайгравання запіс не зношваецца, і магнітная плёнка служыць даволі доўга.
    У радыёстудыях магнітафоны цалкам выцеснілі ўсе астатнія тыпы гуказапісваючых апаратаў, і ў цяперашні час большасць перадач вядзецца праз магнітафон. Радыёслухач нават не можа адрозніць, калі перадачу вядуць людзі, а калі апарат.
    Шпулькі з запісам опер, канцэртаў, спектакляў, лекцый, дакладаў, радыёчасопісаў, упакаваныя ў плоскія каробкі, стаяць у радыёстудыі на паліцах фонатэкі, таксама як кнігі ў бібліятэцы.
    Магчыма, што ў будучым вынаходцы створаць больш партатыўныя і танныя канструкцыі магнітафонаў. Тады фонатэкі стануць гэтак жа неабходнымі, як і бібліятэкі, а ў нотных магазінах будуць прадавацца не толькі ноты і партытуры, а і гучальныя музычныя творы—оперы, канцэрты і да т. п. Мы будзем карыстацца не толькі нашымі сучаснымі «нямымі» кнігамі, але і гучальнымі аповесцямі, раманамі і апавяданнямі.
    I гэта часткова будзе заслугйй хіміі вялікіх малекул, якая стварыла ацэтылцэлюлозную магнітафонную стужку.
    Аднак, якія б ні былі добрыя новыя спосабы запісу гуку, маленькі, зручны чамаданчык патэфона моцна ўвайшоў у быт і свае пазіцыі ўступаць не збіраецца. Ён просты, танны, зручны.
    Але вытворчасць патэфонаў цягне за сабою і вытворчасць пласцінак, а вытворчасць пласцінак патрабуе вялікай колькасці шэлаку.
    Супрацоўнікі Ленінградскага навукова-даследчага інстытута полімерызацыйных пластмас разам з работнікамі завода грампласцінак ■стварылі полівінілавую пластычную масу для патэфонных пласцінак. Новае рэчыва нельга лічыць заменнікам шэлаку. Яно не замяняе, а выцясняе яго, як матэрыял, які стаў зараз непрыгодным для пласцінак,— яно лепшае за шэлак.
    Бясшэлачныя пласцінкі важаць у паўтара раза менш за шэлачныя, таму што яны танчэйшыя, аднак і значна мацнейшыя. Полівінілавую пласцінку нават пры жаданні цяжка зламаць. Галоўная ж уласцівасць новых пласцінак заключаецца ў тым, што шыпяць яны значна менш за шэлачныя. Гэты недахоп, які здаваўся быццам бы зусім неад’емным, савецкія вучоныя звялі да мінімуму.
    Яшчэ ў глыбокай старажытнасці людзі пачалі карыстацца шкурамі жывёл для вырабу абутку, конскай збруі і вупражы. 3 цягам часу асар' тымент скураных вырабаў расшырыўся. Са скуры пачалі рабіць партфелі і чамаданы, жаночыя сумачкі і пальчаткі, паясныя рамяні і рэвальверныя кабуры.
    Шырокае скарыстанне знайшла скура і ў тэхніцы. Гонкі для ткацкіх станкоў, абкладкі стальных валаў у бавоўнаачышчальных машын, сукальныя рукавы ў грэбенечасалак для шэрсці, пракладкі і манжэты ў помпах, прывадныя рамяні і сотні іншых разнастайных прадметаў вырабляюць цяпер са скуры.
    Натуральнай скуры ўжо не хапае для задавальнення ўсё ўзрастаючай патрэбы ў прамысловасці.
    Вялікі попыт на скураныя вырабы ў быту і тэхніцы ў нашу эпоху прымусіў вучоных і вынаходцаў заняцца пошукамі заменнікаў скуры.
    За апошнія 25 гадоў з’явілася многа матэрыялаў, блізкіх па сваіх уласцівасцях да натуральнай скуры. Большасць падобных заменнікаў скуры выпрацавалі з рызіны, спецыяльных сартоў кардону, а таксама і тканін, насычаных растворамі штучных смол або пакрытых тонкімі трывалымі плёнкамі, падрыхтаванымі з розных высокамалекулярных рэчываў — нітрацэлюлозы, каўчуку, пакосту.
    Аднак усе гэтыя матэрыялы не мелі характэрнай для скуры валакністай структуры і былі малападобны да яе і па вонкаваму вы» гляду.
    Вучоным удалося пераадолець гэты недахоп. Працяглыя і ўпартыя даследаванні ўвянчаліся поспехам. Створаны новыя тыпы заменнікаў скуры. Яны не толькі замяняюць скуру, але і перавышаюць яе па многіх уласцівасцях.
    Некалькі гадоў таму назад калектыў супрацоўнікаў Інстытута заменнікаў скуры пад кіраўніцтвам прафесара А. Д. Зайянчкоўскага распрацаваў тэхналогію новага скурападобнага матэрыялу «ШС», гэтыя загадкавыя літары абазначаюць: штучная скура — толькі і ўсяго.
    Па гэтаму спосабу, даволі хутка і без вялікіх страт, атрымалі прыгожы і моцны матэрыял.
    Раслінныя або жывёльныя валокны — цэлюлозу, абрэзкі або кавалачкі скуры — на спецыяльнай машыне ператвараюць у «палатно». Палатно рэжуць на кавалкі пэўнага размеру. Тонкія пласцінкі перакладаюць плёнкамі з цэлюлозы або іншых высокамалекулярных рэчываў. Атрыманы такім спосабам «пакет» прасуюць на бесперапынна дзеючым прэсе пры тэмпературы ў 70—80 градусаў.
    Пасля прасавання загатоўкі апускаюць у ванну са спецыяльным растворам, сушаць і размякчаюць. На паверхню матэрыялу наносяць пажаданы рысунак.
    Новы від штучнай скуры, у адрозненне ад натуральнай, мае прыгожы вонкавы выгляд не толькі з правага боку, але і з бахтармы, гэта значыць з супрацьлеглага боку.
    Гэты матэрыял вельмі падобны і па сваёй структуры на натуральную скуру, таму ён такі і моцны.
    Вырабы з яго прыгожыя і даў|Гавечныя, але ў той жа час каштуюць на многа танней, чым скураныя.
    Большасць заменнікаў скуры мала прыгодныя для пашыву абутку.
    Нягледзячы на вонкавае падабенства да натуральнай скуры, яны ў адрозненне ад яе не «дыхаюць», гэта значыць непранікальныя для паветра і не прапускаюць выпарэнняў цела. У абутку, пашытым з такога матэрыялу, нага вельмі пацее і хутка стамляецца.
    Савецкія вынаходцы A. М. Хамутоў і Н. Н. Легастаеў задаліся мэтай стварыць такую штучную скуру, якая б не толькі дыхала, але і была падобяа на шаўровую або хромавую скуру. Доўга і настойліва працавалі вучоныя над гэтай заманлівай праблемай. Поспех пераўзышоў усе чаканні. Вучонымі быў створаны новы заменнік скуры «варсіт», які цалкам задавальняе ўсім патрабаванням, што ставяцца да лепшых сартоў скуры, іірызначаных для верху абутку.
    «Варсіт» вырабляюць са шчыльнай варсістай тканіны, якая пакрываецца лакавай плёнкай. Найдрабнейшыя валаскі, вышынёй не звыш 1 міліметра, пакрываюць усю паверхню тканіны. Калі на тканіну наносяць лак, то варсінкі ўтвараюць мікраскапічныя поры, якія дазваляюць новаму матэрыялу «дыхаць». У той жа час варсінкі не прапускаюць знадворную вільгаць. Hi дождж, ні снег не страшныя «варсіту». Да Ta­ro ж ён значна таннейшы за натуральную скуру,
    На нашых заводах цяпер выпрацоўваюць многа розных відаў штучнай скуры. 3 адных вырабляюць падэшвы і розныя дэталі нізу і верху абутку, з другіх — галантэрэйныя вырабы, трэція служаць матэрыялам для вырабу дэталей машын тэкстыльнай вытворчасці ■—ушчыльнікаў, манжэтаў, выцяжных валікаў, чацвёртыя—для абівання сядзення ў аўтамабілях і аўтобусах.
    3 кожным годам расце і пашыраецца прадукцыя савецкіх заводаў штучнай скуры. Толькі для выпуску падэшвы для абутку, які вырабляецца нашай прамысловасцю, спатрэбілася б забіць 12 мільёнаў галоў буйной рагатай жывёлы. А колькі яшчэ выпрацоўваецца мільёнаў
    квадратных метраў штучнай скуры, якая замяняе скуру натуральную для верху абутку і ў галантэрэйных вырабах.
    Нядаўна на адным з падмаскоўных заводаў пачалі выпускаць са штучнай скуры абутак, у якім нага не прамакае ні ў дождж, ні ў слоту. У чаравіку паміж вусцілкай і падэшвай ёсць асобая пракладка, яна добра прапускае паветра, але непранікальная для вады.
    Каля 25 гадоў карыстаюцца спажыўцы рознымі вырабамі са штучнай скуры. Практыка паказвае, што ў многіх выпадках яна значна.
    Рыс. 76, Абутак са штучнай скуры.
    больш даўгавечная, чым натуральная скура. Дэталі тэкстыльных машын са штучнай скуры — сукальныя рукавы, муфты, выцяжныя валікі — зношваюцца ў 4 разы павольней, чым з натуральнага матэрыялу. Значна даўжэй служаць і партфелі і чамаданы, зробленыя са штучнай скуры.
    «Выпуск абутку са штучнай скуры ўзрасце ў 2,3 раза і складзе 93 мільёны пар. Каб атрымаць натуральную скуру для гэтай дадатковай колькасці абутку, трэба было б забіць каля 2,5 мільёна галоў буйной рагатай жывёлы і 4 мільёны свіней і дробнай рагатай жывёлы»,— гаварыў М. С. Хрушчоў на майскім Пленуме ЦК КПСС.
    Рашэнні майскага Пленума ЦК КПСС дазволяць зрабіць далейшы крок уперад па шляху расшырэння вытворчасці штучнай скуры і задавальнення ўсё ўзрастаючых патрэб савецкага чалавека.
    На Ленінградскай фабрыцы «Пралетарская праца» ў 1958 годзе пачалі выпрацоўваць штучную замшу, Мільён метраў зялёнай, сіняй, чырвонай, жоўтай і чорнай замшы ў год дасць «Пралетарская праца» краіне. На прылаўках абутковых магазінаў хутка з’явяцца прыгожыя, зграбныя туфлі з верхам з ленінградскай замшы. He ўступаючы ў дабротнасці і даўгавечнасці натуральнай замшы, прадукцыя Ленінградскай фабрыкі будзе каштаваць значна танней.
    Штучная замша спатрэбіцца не толькі абутнікам, яе з поспехам выкарыстаюць і ў вытворчасці галантэрэйных вырабаў, прыборабудаванні—-для ўнутранага ўпрыгажэння футляраў — і ў шмат якіх іншых галінах прамысловасці.