У свеце вялікіх малекул
Памер: 262с.
Мінск 1959
Калі маляр наносіць тонкім слоем фарбу на афарбоўваемую паверхню, у масленую плёнку пранікаюць атамы кіслароду паветра. Працэс полімерызацыі аднаўляецца. Невялікія ланцужкі полімераў «сшываюцца» адзін з другім. Утвараюцца гіганцкія трохмерныя малекулы. Масленая плёнка «высыхае», робіцца нерастваральнай. Змыць масленую фарбу нельга. Яе можна толькі размякчыць і счысціць.
Для таго каб выдаліць фарбу з купала Ісакіеўскага сабора, Г. Я. Цярло мог бы ўзяць бензол або ацэтон, але гэтымі вадкасцямі нельга карыстацца — яны вельмі лятучыя. На вышыні каля ста метраў, на ветры, выпарэнне адбываецца вельмі хутка. Можна было б паспрабаваць размякчыць фарбу менш лятучымі вадкасцямі—анілінам або пірыдынам. Але гэтыя рэчывы занадта дарагія. Тады ён вырашыў скарыстаць рэчыва, якое разбурае плёнку: 20-працэнтны раствор каустычнай соды. Гэтай вадкасцю намочвалі мешкавіну і пакрывалі ёю купал на 4—5 гадзін. Затым фарбу, якая адставала, сціралі рыззём. Гэтую работу выконвалі ленінградскія альпіністы-добраахвотнікі і прафесіяналы-верхалазы.
Фарбаваць даводзіцца ўсё. Кожны выраб, выпушчаны нашай прамысловасцю, няхай гэта будзе карабель, паравоз або станок, павінны быць афарбаваны. Фарбуюць масты, дахі, мэблю. 3 кожным годам у нашай краіне спажыванне фарбаў няўхільна расце. Ужо к 1940 году савецкая лакафарбавая прамысловасць спажывала больш 100 тысяч тон раслінных алеяў. Расліннай сыравіны пачало не хапаць. Хімікі пачалі адшукваць новыя спосабы атрымання штучнага пакосту.
Калектыў навуковых работнікаў Ленінградскага тэхналагічнага інстытута пад кіраўніцтвам прафесара А. Я. Дрынберга падрыхтаваў штучны пакост з карасіну— сінтол, які з поспехам ужываецца замест натуральнага для ўнутраных расфарбовак. Такі пакост атрымліваюць акісленнем карасіну паветрам.
4. Заменнік індыйскага госця
Яшчэ ў старажытнасці мастакі ўмелі раствараць у пакосце розныя смолы, гэта значыць вырабляць масленыя лакі. Гэтымі лакамі пакрывалі яны свае карціны. Пад дзеяннем кіслароду паветра ў лакавай плёнцы адбываўся ўжо знаёмы нам працэс полімерызацыі. Утвараліся складаныя малекулярныя злучэнні — трохмерныя малекулы, у якіх цесна перапляталіся ланцужкі смалы і алею.
Лак, засцерагаючы карціну ад дзеяння сырасці і паветра, надаваў фарбам бляск і глыбіню, але з цягам часу цямнеў. 3 гэтым злом жывапісцы ў старажытнасці змагацца пе ўмелі і часта паверх пацямнелых карцін пісалі новыя.
Савецкія вучоныя вынайшлі спосабы выдаляць верхнія пацямнелыя слаі лаку, надаючы творам мастацтва іх першапачатковы выгляд.
Іменна такім чынам былі адноўлены надзвычайныя іконы Івана Рублёва, славутага рускага мастака XV стагоддзя.
У Трацьякоўскай галерэі параўнальна нядаўна была рэстаўрыравана карціна Сурыкава «Баярыня Марозава». Пацямнелы слой лаку знялі і замянілі новым. Фарбы зноў ярка заблішчалі. Для параўнання з краю карціны пакінулі кавалачак нязмытага старога лаку.
3 даўняга часу лак ужывалі не толькі мастакі, але і рэзчыкі па дрэву, сталяры, гарбары, майстры зброі і г. д.
Яны карысталіся смалянымі лакамі, але смалу растваралі не толькі ў алеі, але і ў спірце. У Егіпце, напрыклад, за 300 гадоў да нашай эры лакамі пакрывалі медзь, бронзу, серабро, дрэва і скуру. Лакі служылі для аховы матэрыялаў ад разбураючага дзеяння вільгаці і паветра.
Падрыхтоўваліся лакі з трапічных смол — шэлаку, дамару, капалу і да т. п. Гэтыя смолы былі дарагія. Здабыча іх была абмежавана, яна ўжо не магла задаволіць усё ўзрастаючы попыт на лакі і пакост.
Аказалася, што з усіх штучных смол, якія ўжываюць для вытворчасці розных пластмас, можна падрыхтаваць і лакі. Для гэтага дастаткова растварьшь іх у спірце, ацэтоне або ў іншых лятучых растваральніках. Пры гэтым атрымаецца вязкі смаляны сіроп. Калі нанесці тонкі слой смалянога раствору на лакіруемую паверхню, то плёнка, пасля яго высыхання, будзе крохкай і лёгка адстане. Таму, як і пры вырабе элас-
тычных пластмас, да смалянога раствору дабаўляюць пластыфікатары (змякчальнікі).
Гэтыя лакі поўнасцю замяняюць лакі, якія вырабляліся paHeft з натуральных смол, што прывозіліся з трапічных краін. Акрамя таго, іх можна ўжываць там, дзе лакі з натуральных смол непрыгодныя.
Жалеза, пакрытае лакам з фенолальдэгіднай смалы, не баіцца карозіі. Плёнка гэтага лаку ўстойлівая да дзеяння кіслот і шчолачаў.
Выдатныя лакі, якія маюць вельмі вялікую ўстойлівасць да атмасферных уздзеянняў, атрымліваюцца з алкідных смол. Гэтыя смолы падрыхтоўваюць шляхам узаемадзеяння многаасноўных кіслот або іх ангідрыдаў з мнагаатамнымі спіртамі.
Часцей за ўсё ўжываюцца лакі на аснове гліфталевых смол, якія вырабляюць шляхам узаемадзеяння гліцэрыны з фталевай кіслатою або яе ангідрыдам.
У кацёл наліваюць гліцэрыну і награваюць яе прыкладна да 120 градусаў. Уключаюць мешалку і пры бесперапынным памешванні дабаўляюць фталевы ангідрыд. Калі ангідрыд увесь растворыцца, павышаюць тэмпературу да 210—240 градусаў. Атрыманую смалу рэдка скарыстоўваюць у чыстым выглядзе. Звычайна да яе дабаўляюць раслінныя алеі, натуральныя і сінтэтычныя смолы.
Такія дабаўкі паляпшаюць растваральнасць гліфталевай смалы ў алеях і розных растваральніках, павышаюць яе гнуткасць.
Гліфталевыя лакі, атрыманыя пры растварэнні смалы ў бензоле, бензіне, ацэтоне, утвараюць эластычныя і моцныя плёнкі, якія вельмі шчыльна прыстаюць да паверхні лакіруемага прадмета.
Дзякуючы сваім высокім электраізаляцыйным уласцівасцям, гэтыя лакі шырока скарыстоўваюцца ў электратэхніцы для пакрыцця розных дэталей. За апошнія гады яны паспяхова выцясняюць масленыя лакі, асабліва пры вырабе каляровых эмалей для металу.
У сумесі з нітрацэлюлознымі лакамі яны выкарыстоўваюцца для апрацоўкі аўтамабіляў, самалётаў, вагонаў. Іх часта скарыстоўваюць для засцерагальных пакрыццяў металу ад іржаўлення.
За апошнія гады вялікае распаўсюджанне атрымалі поліхлорвінілавыя і перхлорвінілавыя лакі. Дабаўляючы да іх фарбавальнікі, атрымліваюць вельмі ўстойлівыя да атмасферных уздзеянняў фарбы.
Пігменты расціраюць з лакам на фарбарасціральніках — і фарба гатова. Вырабы, пафарбаваныя гэтай фарбай, можна мыць мыльнай вадою. Наша прамысловасць ужо выпускае гэтую фарбу ў вялікіх колькасцях.
У 1950 годзе фасады 70 дамоў на Неўекім праспекце ў Ленінградзе былі афарбаваны гэтымі фарбамі па рэцэптах Навукова-даследчага інстытута камунальнай гаспадаркі.
Назіранні за станам пафарбаваных дамоў праводзіліся на працягу васьмі месяцаў. Яны паказалі, што там, дзе была зроблена старанная падрыхтоўка і шпаклёўка паверхні, фарба лягла роўна і мела светлы і прыемны выгляд. Гэтая новая фарба надзейна засцерагае штукатурку ад дажджу і снегу, сонца і ветру.
Прыгожая апрацоўка сцен робіць утульнай і прыгожай пакой. Часцей за ўсё сцены пакоя ўпрыгожваюць каляровымі папяровымі шпалерамі, іншы раз сцены абіваюць кавалкамі шоўку розных расфарбовак або фарбуюць узорным рысункам масленымі або нават клеявымі фарбамі.
Але шпалеры трэба часта мяняць, яны хутка зношваюцца і забруджваюцца, шоўк каштуе вельмі дорага, а фарба баіцца сырасці.
Каля ста гадоў назад хімікі вынайшлі незаменны матэрыял для адзення сцен і падлогі. Гэты матэрыял вельмі моцны, не баіцца сырасці і молі, гігіенічны, не паглынае пылу. Яго можна вырабляць у розных расфарбоўках і рысунках. Можна зрабіць яго паверхню аднаколернай або нанесці на яго рысунак дывана з мудрагелістым узорам або расфарбоўку пад яшму, граніт, малахіт.
Назвалі гэты надзвычайны матэрыял лінолеумам (ад лацінскіх слоў: «лінум» — лён, «олеум» — алей). Сапраўды лінолеум вырабляецца з ільнянога алею, але толькі акісленага, які сплаўлены са смоламі, напаўняльнікамі і рознымі фарбамі.
У спецыяльнай камеры на перакладзінах развешваюць вялікія палотнішчы тканіны. Па рэйках, пракладзеных у верхняй частцы камеры, пускаюць ваганетку з ільняным пакостам. Рухаючыся ўдоўж перакладзін з тканінай, ваганетка палівае тканіну пакостам. Знізу камеры бесперапынна падаецца нагрэтае паветра, якое абдзімае палотнішчы. Пакост, трапляючы на тканіну, акісляецца пад дзеяннем кіслароду паветра і пакрывае яе тонкай плёнкай. Тканіну паліваюць пакостам да таго часу, пакуль таўшчыня плёнкі не дасягне 2 сантыметраў. Звычайна на гэта патрэбна 3—4 месяцы.
Слой акісленага алею, які называецца ў тэхніцы лінаксінам, зразаюць з тканіны, пасыпаюць мелам і вытрымліваюць яшчэ некаторы час пры хатняй тэмпературы, як гавораць работнікі вытворчасці, даюць яму «паспець». Лінаксін можна падрыхтаваць і хутчэй, для гэтага ільняны алей акісляюць нагрэтым паветрам у катлах.
Лінаксін — гэта аснова лінолеуму, але яшчэ многа патрэбна розныхаперацый, каб ён ператварыўся ў гнуткі прыгожы ліст, падобны на яркі, разнаколерны дыван, лінолеуму.
Спачатку лінаксін здрабняюць і сплаўляюць са смоламі. Затым расплаўленую масу выліваюць у формы, у якіх яна застывае. Пасля гэтую масу старанна перамешваюць з напаўняльнікамі — драўнянай мукою або тоўчаным коркам — і фарбавальнікамі ў асобым апараце. Сумесь паслядоўна праходзіць праз вальцы змяшальніка, якія верцяцца з рознай хуткасцю. Але на гэтым яшчэ не канчаюцца ўсе «ліхтугі» масы. Яе яшчэ многа разоў перамешваюць, перамолваюць, расціраюць у мешалках і на вальцах.
Нарэшце, маса гатова, яе наносяць на аснову — джут або іншую тканіну. Рулон тканіны з лінолеумнай масай змотваюць з вала і прапускаюць праз халодныя і гарачыя барабаны. Адна пара валаў запрасоўвае на тканіну масу, другая разгладжвае і паліруе палатно лінолеуму, якое бесперапынна рухаецца. Затым лінолеум ахалоджваюць, су-
шаць і даюць «выспець» у спецыяльных камерах, дзе ён вытрымліваецца ад 30 да 80 дзён, у залежнасці ад таўшчыні палатна.
Калі замест тканіны ў якасці асновы браць паперу або марлю, то атрымліваецца падобны на лінолеум матэрыял — лінкруст. Ён скарыстоўваецца для абівання сцен у каютах параходаў і цеплаходаў, у купэ чыгуначных вагонаў, у розных службовых памяшканнях, у клубах і школах.
Савецкія вучоныя безупынна працуюць над удасканаленнем тэхналогіі вытворчасці гэтых каштоўных матэрыялаў, над заменай ільнянога алею, корку і прыродных смол новымі сінтэтычнымі рэчывамі — штучнымі смоламі, пластмасамі.
5. Лягчэй за корак і пемзу
У канцы мінулага стагоддзя таленавіты рускі інжынер, а пасля акадэмік, В. Г. Шухаў вынайшаў новы тып пабудоў — каркасныя будынкі. У пабудовах, сканструяваных Шухавым, цяжар будынка нясуць не сцены, а стальны каркас, які абапіраецца на фундамент. У Амерыцы шухаўскія дамы атрымалі назву небаскробаў, а ў нас — высотных будынкаў. Вышыня падобных будынкаў дасягае многіх дзесяткаў паверхаў.