У свеце вялікіх малекул
Памер: 262с.
Мінск 1959
Неацэнную дапамогу ў выкананні высакароднай задачы — стварэння багацця прадуктаў харчавання — аказвае хімія. Мільёны тон розных угнаенняў—азотных, фосфарных, калійных — паступаюць штогод на нашы палі, у сады і агароды. Угноеная зямля багата аплачвае працу земляробаў і агароднікаў. Залацістае збожжа напаўняе ўвосень засекі, горы пладоў і гародніны запаўняюць сховішчы і склады.
У паўднёвых раёнах нашай краіны, асабліва Сярэднеазіяцкіх рэспублік, летам мала выпадае дажджоў. Для таго каб збожжа і гародніна не загінулі ад засухі, іх даводзіцца паліваць штучна.
I тут на дапамогу прыходзіць хімія—хімія пластычных мас.
Раней для палівання палёў і агародаў карысталіся чыгуннымі або свінцовымі водаправоднымі трубамі, а цяпер іх з поспехам замянілі трубы, зробленыя з розных пластыкаў—■ полівінілхларыду, шклотэксталіту, поліэтылену.
Для арашальных трубаправодаў патрэбны танныя і нержавеючыя трубы, якія можна лёгка і хутка ўстанаўліваць і разбіраць. Пластмасавыя трубы не толькі танныя, эканамічныя, лёгка і хутка мантыруюцца і дэмантыруюцца, але і вельмі зручныя ў эксплуатацыі. У іх ёсць і яшчэ адна выдатная якасць — непранікальнасць, дзякуючы чаму яны скарачаюць расход вады. Гэта асабліва важна для засушлівых раёнаў нашай краіны — для Ніжняга Паволжжа, Сярэдняй Азіі і Казахстана.
Пры арашэнні палёў часцей за ўсё карыстаюцца поліэтыленавымі трубамі, дыяметрам ад 100 да 500 сантыметраў, з прапускной здольнасцю ад 4 да 24 літраў у секунду. Звычайна на арашаемым участку ўкладваецца трубаправод, даўжынёй у 200—500 метраў. У трубах ёсць адтуліны, размешчаныя на роўнай адлегласці адна ад другой, праз якія вада арашае глебу.
Іншы раз па пластмасавых трубах толькі падаюць ваду на палі і агароды. Размеркаванне вады адбываецца праз канаўкі.
У некаторых выпадках да асноўнага трубаправода прымацоўваюць адводы, на якіх устаноўлены дажджавальныя прыстасаванні, што распырскваюць ваду на далёкія адлегласці.
Так трубы, «народжаныя» газам этыленам, які атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты, дапамагаюць нашым земляробам збіраць багатыя ўраджаі.
3 поліэтылену робяць не толькі трубы для арашэння палёў і палівання садоў і агародаў. Гэтая выдатная пластмаса лепш за бетон засцерагае вадаёмы ад страты вады.
3 вялікіх поліэтыленавых блокаў можна струганнем на спецыяльных машынах падрыхтаваць плёнку, таўшчынёй усяго толькі ў некалькі дзесятых міліметра.
Сценкі і дно вадаёмаў, абліцаваныя такой плёнкай, не прапускаюць ваду, яна не прасочваецца ў зямлю.
2. Засцерагальнікі ўсходаў
Вывучаючы ўласцівасці поліэтыленавай плёнкі, вучоныя звярнулі ўвагу яшчэ на адну яе выдатную ўласцівасць — прапускаць ультрафіялетавыя праменні. Як вядома, гэтыя праменні надаюць загар нашаму целу і паскараюць рост раслін.
Праз поліэтыленавую плёнку ультрафіялетавыя праменні праходзяць значна лепш, чым праз шкло. Гэта навяло вучоных на думку замяніць шкло ў парніковых рамах поліэтыленавай плёнкай.
Ганаровы акадэмік В. I. Эдэльштэйн разам са сваімі супрацоўнікамі паставіў на гародніннай доследнай станцыі Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі рад доследаў па выкарыстанню пластмасавай плёнкі замест шкла. Была пабудавана лёгкая цяпліца з паветраным абаграваннем. Пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў цяпліца была зроблена зу-
Рыс. 84. Аранжарэі з пластмасы.
сім герметычнай. У ёй падтрымлівалася заўсёды аднолькавая вільготнасць паветра. Агуркі, высаджаныя ў цяпліцы, паспявалі на 7—10 дзён раней за звычайныя.
У цяпліцах доследнай гародніннай станцыі бясколерная празрыстая плёнка была нацягнута не на драўляных рамах, а на лёгкіх карытападобных рамках, зробленых з тоўстага металічнага дроту. Такія рамкі каштуюць у 3—4 разы танней за драўляныя рамы. Звычайна для рэгулявання тэмпературы ў парніках работніцы час ад часу падымаюць і апускаюць драўляныя рамы. Гэта патрабуе вялікай затраты фізічнай працы. Падымаць жа і апускаць рамкі, абцягнутыя пластмасавай плёнкай, непараўнальна лягчэй. Ужо распрацавана такая сістэма кіравання, якая дасць магчымасць аднаму рабочаму паваротам рычага падымаць рамы на патрэбную вышыню адначасова ва ўсім парніку, які займае плошчу ў чвэрць гектара.
Канструктары і вынаходцы працуюць ужо над тым, каб рамы падымаліся і апускаліся без дапамогі чалавека. У парніку ў розных месцах будуць устаноўлены электрычныя рэле, якія пры змяненні тэмпературы ў парніку будуць даваць сігнал спецыяльнаму падымальнаму прыстасаванню аб неабходнасці падняць або апусціць парніковыя рамы.
Ужыванне поліэтыленавай плёнкі дазволіць значна патанніць будаўніцтва парнікоў. Няма неабходнасці выдаткоўваць сродкі на куплю до-
шак, цэглы, шкла. Дастаткова ўзяць некалькі доўгіх драўляных рэек, абцягнуць іх пластмасавай плёнкай... і парнік гатовы.
Ужо некалькі гадоў у некаторых латвійскіх калгасах паспяхова ўжываюцца лёгкія пераносныя двухстворкавыя рамы, абцягнутыя светапранікальнай поліаміднай плёнкай — ПК-4.
Ураджай агуркоў у такіх парніках к канцу збору даходзіць да шасці кілаграмаў з квадратнага метра.
Ужо сотні гадоў ва ўсіх краінах агароднікі вырошчваюць капусту, памідоры, агуркі з расады. Вясною ў парніках і цяпліцах на добра ўгное-
Рыс. 85. Градкі, пакрытыя пластмасавай плёнкай.
ную глебу спачатку высяваюць насенне гародніны. У цяпле парніка хутка падымаюцца ўсходы раслін, больш моцнымі становяцца іх карэнні. Калі расада падрасце, то яе пераносяць у поле.
Цяпер навукай устаноўлена, што гэты спосаб з’яўляецца далёка недасканалым. Выяўляецца, што пры перасадцы расады ў поле моцна разбураецца яе каранёвая сістэма. Амаль 90 працэнтаў маладых карэньчыкаў гіне, яны застаюцца ў зямлі парнікоў. Каб аднавіць карэнні ў маладых раслін, патрэбна 1,5—2 тыдні.
Хімія пластычных мас дазваляе агароднікам вырошчваць расаду проста на градках.
Укрыцці з поліэтыленавай або поліаміднай плёнкі надзейна засцерагаюць расаду ранняй капусты, клубнікі, суніц і іншых ягад і гародніны, якія любяць цяпло, ад замаразкаў, дажджу і ветру.
У доследах, пастаўленых у Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, за два тыдні атрымалі расаду позніх сартоў капусты, на градках з укрыццём з поліэтыленавай плёнкі, якую раней вырошчвалі толькі ў цёплых парніках.
Рыс. 86. Папера, якая ахоўвае ўсходы.
Калі тонкімі поліэтыленавымі плёнкамі напалавіну накрыць памідоры або кусты садовых суніц, то ўраджай пладоў і ягад значна павышаецца.
Укрыцці з пластмасавай плёнкі на палях робяць рознымі спосабамі. Напрыклад, праз кожныя 75—100 сантыметраў устанаўліваюць станкі ў выглядзе літары Т, на якія накідваюць поліэтыленавую плёнку, або праз кожныя 1,5—2 метры забіваюць калочкі, на якія накладваюць брус з папярэдне выразанымі на ім фаскамі. У фаскі ўстаўляюць адзін канец плёнкі, а другі яе канец замацоўваюць унізе градкі да шасціграннага рухомага бруса.
Доследы паказваюць, што тэмпература глебы пад пластмасавым укрыццём у сярэднім на 5—8 градусаў вышэй, чым у адкрытым грунце.
У латвійскіх калгасах агуркі паспявалі пад пластмасавай «коўдрай» амаль на месяц раней, чым на неахаваных палях. Пластмасавая плёнка павышае ўраджай памідораў на 70—80 працэнтаў і паскарае паспяванне пладоў на 2—3 тыдні раней.
У некаторых раёнах нашай краіны, карыстаючыся ўкрыццямі з пластмасавай плёнкі, можна будзе вырошчваць гародніну круглы год.
Засцерагальнікам усходаў аказалася і папера. Вядома, не звычайная газетная або пісчая папера. Шчыльныя лісты паперы насычаюць асобай бітумнай эмульсіяй, і яны надзейна ахоўваюць усходы, дапамагаючы раслінам лепш засвойваць пажыўныя сокі з глебы.
Вырошчванне гародніны патрабуе вялікай затраты ручной працы. Асабліва многа клопатаў бывае ў агароднікаў з прарэджваннем празмерна густых усходаў і праполкай. Падлічана, што на выдаленне пустазелля ў кармавых караняплодаў, цукровых і кармавых буракоў затрачваецца звыш 40 чалавека-дзён на гектар. Амаль у 3 разы больш часу патрэбна для праполкі і прарывання радкоў цыбулі. Акрамя таго, калі гэтыя работы праводзяцца са спазненнем, то вельмі зніжаецца ўраджай.
Вось тут жа на дапамогу 1 прыходзіць бітумізаваная ўсходазасцерагальная папера. Кафедрай агародніцтва Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева распрацаваны новы спосаб сяўбы, які значна аблягчае і паскарае праполку і дазваляе зусім адмовіцца ад прарывання радкоў усходаў.
Усходазасцерагальную паперу рэжуць на тонкія палоскі, якія намотваюць на вялікія металічныя шпулькі — бабіны. Шпулькі з рулонам папяровай стужкі ўстаўляюць у спецыяльна сканструяваную машыну, якую прымацоўваюць да трактара.
Калі трактар рухаецца па полі, машына пры дапамозе катка капае ў зямлі канаўку, рассцілае па ёй усходазасцерагальную паперу, прабівае ў стужках адтуліны на пэўнай адлегласці адна ад другой. «Разумная» машына не абмяжоўваецца толькі гэтым, яна высявае праз адтуліны насенне і загортвае палоскі паперы слоем зямлі ў 1—2 сантыметры.
Ахаваныя паперай усходы не маюць патрэбы ні ў частых праполках, ні ў рыхленні ў радках. Справа ў тым, што насенне пустазелля, якое знаходзіцца ў слоі зямлі пад усходазасцерагальнай паперай, не можа развівацца і пустазелле не можа прабіцца праз паперу наверх. А пуста-
зелле, якое акажацца ў слоі зямлі над паперай, не можа дабрацца да глебы і гіне.
Доследы паказалі, што праз два тыдні пасля сяўбы гародніны па новаму спосабу на адным квадратным метры было не больш 5—6 каліў пустазелля, тады як раней яго знаходзілася звыш тысячы.
Усходазасцерагальная папера захоўвае ў глебе цяпло і вільгаць. Паводле падлікаў аспіранта кафедры гародніцтва Ціміразеўскай акадэміі С. В. Крылова на адным квадратным метры глебы пад паперай штодзённа назапашваецца да літра вады. Гэта ўстараняе неабходнасць рыхлення, дазваляе падоўжыць тэрмін сяўбы і не загубіць усходы.
Дослед ужывання ўсходазасцерагальнай паперы ў некаторых падмаскоўных саўгасах паказвае, што ўраджай гародніны павялічваецца ў 1,5—2 разы. Напрыклад, ураджай морквы павялічыўся з 25 да 50 тон на гектар, памідораў — з 56 да 73 тон на гектар, буракоў — да 300 тон на гектар.
Асабліва каштоўную паслугу зробіць усходазасцерагальная папера агароднікам Далёкага Усходу. Там у многіх раёнах вясна засушлівая, a лета дажджлівае. Папяровыя стужкі будуць ахоўваць расліны ад страты вільгаці вясною і ад празмернага ўвільгатнення летам. Пры шырыні стужкі ў 10 сантыметраў расход паперы на гектар складзе прыкладна 250 кілаграмаў, а пры шырыні палоскі ў 16 сантыметраў — на 50 кілаграмаў больш.