У свеце вялікіх малекул
Памер: 262с.
Мінск 1959
На першы погляд можа здацца, што на куплю ўсходазасцерагальнай паперы калгасам і саўгасам давядзецца выдаткаваць вялікія грашовыя сродкі. Аднак значны прырост ураджаю акупіць любыя выдаткі на паперу.
3. Памочнікі жывёлаводаў
Пластмасавыя плёнкі спатрэбіліся і жывёлаводам. Цяпер няма бадай што ні аднаго калгаса, ні аднаго саўгаса, дзе б не нарыхтоўвалі кармы для жывёлы пра запас.
Без сіласу не можа абысціся цяпер ні адна жывёлагадоўчая ферма. Сілас — каштоўны і пажыўны корм, але ён хутка псуецца ад дзеяння вільгаці. Пры захоўванні сіласу ў ямах траціцца ад 20 да 50 працэнтаў пажыўных рэчываў. 3 пластмасавай плёнкі можна рабіць сховішчы для сіласу, якія не прапускаюць вільгаці.
Дослед захоўвання сіласу ў пластмасавых сховішчах паказаў, што страты пажыўных рэчываў амаль у 10 разоў меншыя.
За апошнія гады сярод шматлікай ужо цяпер арміі пластыкаў шырокае скарыстанне ў многіх галінах тэхнікі заваяваў шклапластык. Шкло, якое пазбаўлена крохкасці і набыло моцнасць металу, пачало замяняць сталь пры будаванні корпусаў караблёў і кузаваў аўтамабіляў, пры вырабе адказных дэталей станкоў і машын.
Спатрэбіўся шклапластык і ў сельскай гаспадарцы.
Нядаўна ў Канадзе быў пабудаваны скацінны двор са шклапластыку ў выглядзе купала. Былі зроблены трохгранныя празрыстыя панелі шасці розных размераў. Яны змацоўваліся спецыяльным клеем да каркаса з драўляных рэек, насычаных штучнай смалою.
Рыс. 87. Поліэтыленавыя трубы для арашэння палёў.
Для таго каб зрабіць кузаў зусім непранікальным, месцы злучэння склейваліся спецыяльнай стужкай, насычанай штучнай смалою.
Шклапластык аказаўся незаменным матэрыялам і ў будаванні арашалызых і дрэнажных сістэм.
Бетонныя трубы абмотваюць тонкімі лістамі шклапластыку. Такія трубы могуць вытрымаць ціск у 6—8 разоў большы, чым звычайныя, не абматаныя трубы.
Шклапластык засцерагае трубы і ад разбурэння.
4. Глеба робіцца ўрадлівай
Хімія пластычных мас дазволіла нам пазбавіць шкло крохкасці, надаць яму новыя, незвычайныя для шкла ўласцівасці. XiMin дала магчымасць засцерагчы пасевы ад замаразкаў, ветру, дрэннага надвор’я.
Гэтая маладая навука дапамагае нам апрасняць салёныя воды, павышаць засваенне раслінамі ўносімых у глебу ўгнаенняў.
Ужо некалькі гадоў карыстаюцца з поспехам новымі сінтэтычнымі смоламі — іянітамі для ачысткі і абяссольвання вады ў некаторых калгасах і саўгасах Казахстана. Маленькія белыя зярняткі цудоўнай смалы выцягваюць з вады часцінкі солей.
Нядаўна іянітам знайшлі новае скарыстанне ў сельскай гаспадарцы. Цудоўныя зярняткі засцерагаюць малако ад скісання. Малако, апрацаванае іянітамі, можа захоўвацца месяцамі, не трацячы сваёй свежасці і каштоўных пажыўных рэчываў.
Невялікая дабаўка іянітаў да ўгнаенняў паляпшае іх засваенне раслінамі. На некаторых глебах іяніты самі служаць добрым угнаеннем.
За апошнія гады ў полімераў выяўлена яшчэ адна новая каштоўная якасць для выкарыстання іх у сельскай гаспадарцы. Яны паляпшаюць глебу.
Расліны растуць на розных глебах •—■ гліністых, пясчаных, чарназёмных ■—• але ўсе глебы адрозніваюцца як па свайму хімічнаму саставу, так і па ўласцівасцях.
Калі глянуць на глебавую карту Савецкага Саюза, якая раскрывае зямельныя багацці нашай краіны, то мы ўбачым, што вялікія прасторы заняты саланцамі, распыленым шэразёмам і гліністым падзолам, на якіх не растуць ні злакі, ні гародніна, ні сакавітыя травы.
Аграномы называюць такія глебы бесструктурнымі. У такіх глебах вільгаць паглынаецца паволі і выпарваецца хутчэй, чым у чарназёмных глебах. У распыленай глебе расліне не хапае вады. Значыць, расліна не можа засвойваць і солі, і арганічныя рэчывы, якія патрэбны ёй для свайго развіцця. Карэнні раслін, акрамя пажывы, як і ўсё жывое на свеце, маюць патрэбу і ў паветры для дыхання. А ў бесструктурнай глебе паветра мала і расліна церпіць кіслароднае галаданне.
Добрая чарназёмная глеба мае структуру, яна складаецца з невялічкіх камячкоў. Кожны камячок крыху болыпы за. зярнятка проса. Камякаватая глеба хутчэй паглынае вільгаць, чым распыленая, і больш павольна яе аддае. У структурнай глебе значна больш і паветра.
Вучоныя даўно задумаліся над тым, як палепшыць урадлівасць глебы. Для таго каб атрымліваць высокія ўраджаі, трэба стварыць такую глебу, каб расліны найлепшым чынам засвойвалі сваю пажыву. А для гэтага трэба стварыць глебу, якая б складалася з асобных камячкоў.
Многа сілы і працы затрацілі карыфеі нашай навукі—Дакучаеў, Костычаў, Вільямс — для павышэння ўрадлівасці глебаў.
«Гляньце на карэнні жытняку, цімафееўкі,— гаварыў Вільямс,— якая ў іх разгалінаваная і магутная сетка карэньчыкаў. Гэтымі карэньчыкамі яны разрыхляюць глебу, ператвараюць яе ў дробныя камячкі».
Сама прырода дае нам прадметны ўрок, як трэба паляпшаць структуру глебы. Калі раней, чым сеяць хлеб, мы пасеем лугавыя травы, то яны дапамогуць нам падрыхтаваць структурную глебу.
Вільямс распрацаваў травапольную сістэму земляробства, якая цяпер шырока ўжываецца ў саўгасах і калгйсах. Але не ва ўсіх раёнах нашай краіны шматгадовыя травы раслі аднолькава добра.
Як жа палепшыць урадлівасць такіх глебаў, на якіх і трава дрэнна расце? Вось і тут жа спатрэбіліся полімеры.
Ужо некалькі гадоў у лабараторыі Аграфізічнага інстытута, пад кіраўніцтвам прафесара П. В. Вяршыніна, праводзяцца даследаванні па апрацоўцы бесструктурных глебаў полімерамі.
У лабараторыях можна ўбачыць на паліцах вялікія слоікі, напоўненыя найтанчэйшым шэраватым або зеленаватым пылам. Гэта ўзоры бесструктурнай глебы, падрыхтаваныя да доследаў. Здробненая і прасеяная глеба намочваецца растворамі полімераў у малых канцэнтрацыях, якія вымяраюцца сотымі долямі працэнта.
Аднак нават такая мізэрная доля полімераў у растворы здольна вяртаць урадлівасць глебе. Пыл у гэтым цудадзейным растворы зліпаецца ў дробныя камячкі, якія ўжо больш не рассыпаюцца ў пыл, намокнуўшы ў вадзе. Карэньчыкі расліны могуць цяпер ужо, як у добрай чарназёмнай глебе, пранікаць унутр камячкоў і жывіць расліну пажыўнымі сокамі.
Міжволі ўзнікае пытанне, як доўга можа такая апрацоўка ўтрымліваць глебу ад распылення. Пакуль яшчэ цяжка ўстанавіць пэўныя тэрміны, але папярэднія выпрабаванні паказваюць, што не менш 3— 4 гадоў. Інакш кажучы, падобную апрацоўку бесструктурнай глебы дастаткова праводзіць адзін раз у 3—4 гады.
Вучоныя падлічылі і колькасць полімераў, неабходных для павышэння ўрадлівасці аднаго гектара глебы. Выявілася, што полімераў па: трэбна столькі ж, колькі і мінеральных угнаенняў — 3—4 цэнтнеры.
Пакуль яшчэ полімеры каштуюць даволі дорага, але грандыёзная праграма развіцця вытворчасці сінтэтычных рэчываў і матэрыялаў у нашай краіне, намечаная рашэннямі XXI з’езду КПСС, дазволіць у бліжэйшыя гады значна патанніць іх каштоўнасць. Акрамя таго, для апрацоўкі глебы можна выкарыстаць адходы сінтэтычнага валакна.
Нядаўна ў саўгасе «Прыгарадны» Ленінградскай вобласці былі пасеяны збожжавыя культуры на некалькіх доследных участках, апрацаваных полімерамі. Для ворыва і сяўбы былі выбраны ўчасткі самай цяжкай глебы. Апрацоўка полімерамі дапамагла сабраць на доследных участках вельмі высокі ўраджай. Зараз у гэтым саўгасе пастаўлены доследы з азімымі культурамі.
Апрацоўка глебы полімерамі — справа яшчэ новая, але няма сумнення ў тым, што ўжо ў бліжэйшыя гады яна атрымае шырокае распаўсюджанне ў розных абласцях нашай неабсяжнай Радзімы.
У наступным годзе намечана правесці апрацоўку полімерамі бесструктурных глебаў ва Узбекістане. Гэта дасць магчымасць павялічыць збор бавоўны.
Надыдзе і такі час, калі з глебавай карты Савецкага Саюза зусім знікнуць непрыгодныя глебы і неўрадлівыя землі. I ў гэтым будзе немалая заслуга полімераў.
Розныя полімеры яшчэ толькі ўваходзяць ва ўжытак нашых земляробаў, садаводаў і агароднікаў. Рашэннямі XXI з’езду КПСС прадугледжана стварыць вялікую колькасць полімераў у нашай краіне і паставіць іх хутчэй на службу палёў і агародаў.
1. Звернутая прыгажосць
У дзверы ціха пастукалі.
— Заходзьце,— сказаў чалавек у белым халаце.
У кабінет урача ўвайшла стройная светлавалосая дзяўчына. Яе можна было б назваць прыгожай — высокі лоб, вялікія сінія вочы,— калі б не поўная адсутнасць падбародка. Ад ніжняй губы нібы нажом зрэзана.
Моцна хвалюючыся, ледзь праглытваючы словы, яна звярнулася да ўрача.
— Даруйце, калі ласка. мне нават неяк няёмка турбаваць Вас. Я ж не хворая...
Урач вельмі добра зразумеў пакуты дзяўчыны. Напэўна, нямала непрыемнасцей прынёс ёй яе фізічны недахоп.
— He хвалюйцеся,— сказаў урач дзяўчыне,— мы выправім капрыз прыроды, і Вам не прыдзецца больш перажываць.
Дзяўчыне была зроблена пластычная аперацыя. 3 пластмасы зрабілі падбародак у дакладнай адпаведнасці з контурамі ілба, носа, верхняй губы і ўставілі пад скуру. Толькі ледзь прыкметны шоў сведчыць аб перамозе аднаўленчай хірургіі над прыродай.
Пластычныя аперацыі твару ўмелі рабіць і ў глыбокай старажытнасці. Індыйскія жрацы і ганчары валодалі гэтым майстэрствам яшчэ за тысячу гадоў да нашай эры. Але ў тыя часы не ведалі яшчэ пластмасы і рабілі пластычныя аперацыі шляхам перасадкі скуры.
Напрыклад, калі трэба было аднавіць пашкоджаны нос, то на лоб або шчаку накладвалі ліст якой-небудзь расліны, вырэзвалі па гэтым лісце кавалачак скуры, які затым накладвалі на пашкоджанае месца. Такія аперацыі, якія ўжываюцца і сучаснымі ўрачамі, былі вельмі складанымі і патрабавалі вялікага майстэрства хірурга.
Ужыванне пластычных мас у аднаўленчай хірургіі — гэта новая перамога чалавека над прыродай.
1 2
Рыс. 88. Пластычная аперацыя твару, зробленая пры дапамозе пластычных мас: / — да аперацыі; 2 — пасля аперацыі.
Хірургі ўжо ў старажытнасці спрабавалі замяніць скуру пры пластычных аперацыях. Яшчэ многа стагоддзяў назад пры пашкоджаннях чэрапа рабіліся накладкі са шкарлупіны какосавага арэха, а ў больш позні час — с пласцінак высакародных металаў — золата і серабра.
У Заходняй Еўропе хірургі спрабавалі ўжываць для аднаўлення носа, чэрапа і цвёрдай мазгавой абалонкі каўчук і рызіну, бурштын і шкло, парафін і губку. Некаторыя ўрачы спрабавалі выкарыстаць для пластычных аперацый корак і пергаментную паперу. Іншы раз гэтыя матэрыялы дапамагалі медыкам вылечваць хворых, але ў кожнага з іх быў які-небудзь недахоп, які прымушаў вучоных шукаць усё новыя і новыя болып падыходзячыя матэрыялы.