• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняліся крыжы над святынямі  Уладыслаў Завальнюк

    Узняліся крыжы над святынямі

    Уладыслаў Завальнюк

    Памер: 204с.
    Мінск 1999
    97.01 МБ
    
    УЗНЯЛІСЯ КРЫЖЫ НАД СВЯТЫНЯМІ
    
    Ксёндз - магістр Уладыслаў Завальнюк
    
    
    
    
    
    
                    УЗНЯЛІСЯ
                    КРЫЖЫ НАД СВЯТЫНЯМІ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Выданне касцёла св. Сымона і св. Алены
    М і н с к
    1999
    
    Ксёндз - магістр Уладыслаў Завальнюк
    
    Узняліся крыжы над святынямі
    
    Выданне Касцёла св. Сымона і св. Алены Мн., 1999. - 204 с.
    
    
    
    
    
    
    
    
           Яшчэ зусім нядаўна па ўсёй Беларусі можна было бачьіць паўразбураныя альбо і зусім рэшткі зруйнаваных каталіцкіх касцёлаў. Многія з іх былі прыстасаваныя для розных гаспадарчых патрэб. Уражанне было такое, што, здавалася, нібы нейкая разбуральная віхура пранеслася над святынямі, крышачы і знішчаючы іх на сваім шляху. Так, сапраўды, гэта была руйнавальная атэістычная віхура, якая пакідала пасля сябе пустэчу не толькі на месцы святыняў, але і ў людскіх душах. Так было на працягу многіх дзесяцігоддзяў.
          Але часы змяніліся. Сёння ў нашых гарадах і вёсках зноў узвышаюцца крыжы над адноўленымі альбо новапабудаванымі гмахамі касцёлаў, зноў сталі людныя шляхі да іх, зноў гучыць у іх Божае слова. Працэс адраджэння касцёлаў і веры ў душах людзей не лёгкі, ён звязаны з многімі цяжкасцямі і праблемамі. Але ён незваротны, бо скіраваны ў будучыню.
          Гэтай тэме прысвечана кніга ксяндза - магістра Уладыслава Завальнюка “ Узняліся крыжы над святынямі ”.
    
    
    
    
    © Уладыслаў Завальнюк, 1999.
    
    
    
    СВЯТЫ АЙЦЕЦ ЯН ПАВЕЛ II
    
    УВОДЗІНЫ
        Каталіцкая канфесія існавала ў Беларусі з XII ст.; яна адыграла адну з самых галоўных роляў у працэсе фармавання беларускай культурнай традыцыі. Слова “каталіцкі” — “Katholikos ” — абазначае “паўсюдны — вселенскйй — сусветнага маштабу — распаўсюджаны паміж усімі народамі, расамі, нацыямі— для ўсіх”. “Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысціце іх у Імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Вучыце іх зберагаць усё, што Я вам наказаў” (Мц. 28: 19-20). “Прапаведуйце Евангелле ўсялякаму стварэнню" (Мк. 16: 15).
        Як бачым, слова “каталіцкі” абазначае зусім іншае, як тое, што мы чуем у народзе: “каталіцкі” — гэта “польскі”, “каталіцкая вера” — гэта вера, якая прыйшла з Захаду. На самой справе вера прыйшла ад Езуса Хрыста па Божай волі. Ёсць толькі розныя абрады: Рымскі абрад, Візантыйскі і інш., — якія да падзелу ў 1054 г. былі ўзначалены адным Пастырам — Папам Рымскім. Св.Кірыла і св. Мяфодзій — светачы як духоўнасці, так і культуры, апосталы непадзельнай царквы, хрысціянскае вучэнне якіх прыйшло і на нашыя землі. Вучэнне гэтае было адным, супольным, паўсюдным, усяленскім.
    
    
    3
    
        Мова ці абрад (Усходні альбо Заходні) самі па сабе яшчэ не сведчаць аб адрозненні, яны маюць адно паходжанне — Хрыстус і Яго Евангелле. Зусім іншая рэч, калі ў Боскія справы ўмешваюцца людскія амбіцыі, ганарлівасць, палітыка, бязбожнасць, ганенні, няведанне сапраўднай гісторыі хрысціянства, яго паходжання, задання і тысячагадовага шляху.
        Кажучы пра хрысціянства ў Беларусі, трэба смела прызнаць ягоную першапачатковую ўсяленскасць — адзінства Цэркваў: “ I таму нагадваю вам,браты,імем Пана нашага Езуса Хрыста, каб вы былі ў згодзе і не было між вамі падзелаў, каб вы былі аднаго духа і адных помыслаў... Я думаю пра тое, што кожны з вас кажа: "Я - Паўлаў, а я - Апалёсаў; я - Кіфаў, а я - Хрыстоў”. Хіба ж падзяліўся Хрыстус?” (I Карн.І: 10, 12-13 ).
        У еднасці — краса і веліч: “Я — вінаградны куст, (кажа Езус Хрыстус) а вы — парасткі. Хто ва Мне, а Яў ім, той прыносіць багаты плён” (Ян. 15: 5).
        Як усе мовы свету адкрываюць красу і веліч Стваральніка, так і каларыт набажэнстваў, абрадаў, традыцыяў народаў свету ўсхваляе Веліч Божую. Невыпадкова каталіцтва мае такое важнае значэнне ў адраджэнні ўсяго духоўнага жыцця ў Беларусі, асабліва ў апошні перыяд.
        Аналіз дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі дае магчымасць з навуковага пункту гледжання паказаць пашырэнне каталіцкай канфесіі ў Беларусі (у розных яе рэгіёнах), асабліва відавочнае з 1980-х гадоў. Адраджэнне жыцця Касцёла ў 80-90 гг. нашага стагоддзя ў Беларусі і яго дзейнасць маюць велізарнае значэнне ў гістарычным лёсе беларусаў не толькі ў аспекце рэгіянальна-дэмаграфічным, але культурным, духоўным, светапоглядным.
    
    4
    
        Каталіцкі Касцёл у Беларусі сёння, поруч з Праваслаўнай Царквою, актыўна стаіць на абароне хрысціянства, гістарычна ўкаранёнага ў Беларусі, і гэтым самым захоўвае лепшыя гістарычныя традыцыі нашай зямлі. Каталіцкі Касцёл, як і Праваслаўная Царква, сваёй душпастырскай дзейнасцю бароніць людзей ад бездухоўнасці, захоўвае чысціню вучэння Езуса Хрыста, што ў сучасны перыяд набывае асаблівае значэнне.
        Трэба адзначыць і гуманітарную ролю хрысціянства, а менавіта стварэнне шкалы каштоўнасцяў для кожнай канкрэтнай асобы, фармаванне грамадскіх і індывідуальных ідэалаў, светапогляду, выхаванне маладога пакалення, якое мусіць узяць на сябе адказнасць і за будучыню духоўнасці ў Беларусі.
         Яшчэ адной важнай місіяй Касцёла з яўляецца запаўненне таго духоўнага вакууму, які ўзнік у выніку спробы выйсці з атэістычнага палону без умення, a часам і без жадання прыняць духоўныя, рэлігійныя ідэалы. Гэты вакуум можна запоўніць каштоўнасцямі, якія, нягледзячы на жорсткую атэістычную ідэалогію, накіраваную на іх знішчэнне, захаваліся ў пэўнай часткі людзей, што сумленна бераглі традыцыі хрысціянскае веры.
         У пераходныя перыяды, якія пагражаюць зломамі людскіх лёсаў, хрысціянства дапамагае спасцігнуць сэнс жыцця, надаючы гэтаму сэнсу стваральны характар.
         У кнізе адлюстравана адраджэнне Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, яго ўклад у далейшае развіццё беларускай культуры ў шырокім яе сэнсе.
    
    5
    
    РАЗДЗЕЛ 1
    КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА Ў БЕЛАРУСІ
    
    
    Стагоддзі рэпрэсій і руйнавання
    
    
        У 1795 годзе завяршыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. У выніку ўся Беларусь апынулася пад уладай Расійскай Імперыі. 3 гэтага часу пачаўся інтэнсіўны наступ супраць каталіцтва на беларускіх землях.
    
    
    Зруйнаваны касцёл св. Юрыя у в. Граўжышкі Ашмянскагар-на.
    
    6
    
         Паводле ўказаў Кацярыны II абмяжоўваліся правы Каталіцкага Касцёла, ягоная душпастырская дзейнасць. Пасля кароткачасовай “адлігі” пры імператары Паўле I наступ на Касцёл працягваўся і пры “ліберальным” Аляксандры I. Ахвярамі гэтага наступу сталі многія каталіцкія святыні, якія аддаваліся праваслаўнаму духавенству.
        Сярод іх быў і старадаўні мураваны касцёл Беззаганнай Маці Божай (Вітаўтава фара) у Гародні, пабудаваны ў 1584 г. на месцы драўлянага з XVI стагоддзя. У 1804 г. касцёл быў перароблены на царкву. У пачатку 20-ых гг. XX ст. ён зноў быў вернуты Каталіцкаму Касцёлу [ 1.C.25 ].
        Яшчэ раней, у 1800 г., быў закрыты і перададзены праваслаўнай царкве касцёл Панны Марыі ў Пінску. I гэткіх прыкладаў можна прывесці нямала.
        Асабліва разгортваліся рэпрэсіі супраць Каталіцкага Касцёла ў Беларусі пасля нацыянальна-вызваленчых паўстанняў на яе землях. Так, пасля задушанага паўстання 1831 г. быў разбураны касцёл св. Міхала ў Оршы, а кляштар трынітарыяў пры ім перароблены пад турму. У Мінску ў 1832 г. улады закрылі дамініканскі касцёл і кляштар. Закрываліся цэрквы і кляштары Каталіцкага Касцёла ўсходняга абраду, якія пераважалі на Беларусі. Вернікаў пагрозамі прымушалі адмаўляцца ад веры іхніх продкаў. Да непакорных ужываліся фізічная сіла і здзекі. Так, у 1838 г. 34 манашкі-базыльянкі з Мінска, 10 — з Віцебска і 10 — з Полацка падвергліся жорсткім здзекам і катаванням за адмову перайсці ў праваслаўе [ 2.С.12-15. ]. Большая частка з іх загінула. Забаронена было будаваць, аднаўляць ці рамантаваць касцёлы, капліцы, кляштары. Многія грэка-каталіцкія святары былі кінуты ў турмы або сасланыя ў Расію.
    
    7
    
    Касцёл св. Андрэя ў Слоніме да яго аднаўлення.
    
          Але асабліва вялікая хваля наступу на каталіцтва абрынулася пасля народнага паўстання 1863-1864 гг. Паўстанне было жорстка задушана царскім генерал-губернатарам М.Мураўёвым, якога з-за ягоных крывавых заслуг празвалі “вешальнікам”. Многія дзесяткі ўдзельнікаў паўстання па загаду Мураўёва
    
    8
    
    былі павешаныя альбо растраляныя на гандлёвых плошчах беларускіх гарадоў, сотні і тысячы былі пагнаныя па крыжовых дарогах на катаргу ці пасяленьне ў Сібір. Адначасова адбываўся прымусовы перавод людзей у праваслаўе. Так, у 1866 г. у Мінскай губерні было пераведзена ў праваслаўе 20705 каталікоў, у Літоўскай дыяцэзіі, куды ўваходзіла значная частка беларускіх земляў, — 29488 [ 3.C.372 ].
        Пачалося закрыццё каталіцкіх касцёлаў і капліц. Толькі ў 1868 г. было закрыта іх да 31 [3.C.372]. У 1864 г. былі ліквідаваны касцёл і кляштар бернардынаў у Валожыне. Быў закрыты ў 1865 г. касцёл св. Мікалая ў вёсцы Княжыцы каля Магілёва, пабудаваны ў 3-й чвэрці XVIII ст. і асвечаны ў 1780 г. біскупам С.Богушам-Сестранцэвічам. У 1876 г. былі закрытыя ўладамі кляштар кармелітаў і касцёл у Бялынічах, дзе знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай Панны Марыі. Сюды наладжваліся пілігрымкі вялікай колькасці вернікаў. Гэткі ж лёс напаткаў і касцёл святой Марыі ў Заслаўі ў 1868 г. і шматлікія іншыя на ўсёй Беларусі — у Віцебску, Полацку, Глыбокім, Магілёве, Мазыры, Слуцку, Пінску і іншых гарадах, мястэчках і вёсках. Яны пераабсталёўваліся пад цэрквы, перайначваўся іхні вонкавы выгляд.
        3 кожным годам пасля паўстання ліквідацыя каталіцкіх святыняў набірала ўсё большы размах. Галоўнай мэтай царскіх уладаў пры гэтым была русіфікацыя краю. Нават самая назва яго — Беларусь, была зменена. Беларускія землі сталі звацца “Северо-Западным краем” Расійскай імперыі, беларуская мова — “белорусскнм наречнем”.
        Рэпрэсіям падвяргаліся не толькі самыя касцёлы, але і святары. Улады Расійскай імперыі ўсяляк
    
    9
    
    абмяжоўвалі іхнюю дзейнасць, няскорных ссылалі ў Сібір. Асабліва ўсчыналіся рэпрэсіі супраць каталіцкіх святароў у час паўстанняў супраць чужацкага панавання і пасля іх задушэння. Так, адзін з удзельнікаў паўстання 1863 г. вікарый Жалудоцкага касцёла ў Лідскім павеце Станіслаў Ішора быў расстраляны ў Вільні 22 мая 1863 г. [4.C.353],
        У Вільні быў расстраляны 24 мая 1863 г. і ксёндз Ваверскага касцёла ў Лідскім павеце Раймунд Зямацкі за абнародаванне ў касцёле маніфеста “возмутнтельного содержання” і заклік сялян да ўдзелу ў паўстанні [ 4.С.353 ].