• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняліся крыжы над святынямі  Уладыслаў Завальнюк

    Узняліся крыжы над святынямі

    Уладыслаў Завальнюк

    Памер: 204с.
    Мінск 1999
    97.01 МБ
        Праваслаўных парафій у Беларусі да 1988 г. было 399, праваслаўных святароў— 543. Ha 1 студзеня 1998 г. лічба праваслаўных парафій узрасла да 1031, a лічба праваслаўных святароў у Беларусі — да 931.
        Размеркаванне праваслаўных парафій па
    
    абласцях:
        Брэсцкая вобл.         — 291
        Віцебская вобл.        — 142
        Гомельская вобл.       —139
        Гродзенская вобл.      —156
        Магілёўская вобл.      — 63
        Мінская вобл.          — 229
        Мінск                  —19
    
        Каля дзвюхсот каталіцкіх парафій яшчэ чакаюць свайго адраджэння, адкрыцця касцёлаў і немалой колькасці ксяндзоў для адпаведнай працы. Зразумела, адзіная дзейная ў Беларусі Гродзенская духоўная семінарыя не можа цалкам задаволіць патрэбу ў святарах. Таму тыя ксяндзы, што прыехалі з-за мяжы і атрымалі часовую рэгістрацыю на 5 гадоў, павінны штогод перарэгістроўвацца. Няведанне імі беларускай мовы поруч з яўным недахопам беларускамоўнай літургічнай літаратуры і інш. паслужыла прычынаю таго, што служба ў касцёлах вядзецца пераважна па-польску.
        На шчасце, прыязнасць і ўзаемаразуменне святароў розных канфесій працягвае ў канцы XX ст. беларускую традыцыю рэлігійнай талерантнасці, што ў сваю чаргу дазволіла пазбегнуць рэлігійных
    
    45
    
    канфліктаў, якія маюць месца ў іншых былых саюзных рэспубліках.
        Радуе, аднак, што не толькі мясцовыя ксяндзы, але і прыезджыя з-за мяжы, маюць добрыя адносіны з праваслаўнымі святарамі-суседзямі, як і з мясцовай Праваслаўнай Царквою, якая актыўна адраджаецца.
    
    
    Новапабудаваны касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў г. Светлагорску.
    
    46
    
    4* 2385
    
    
    РАЗДЗЕЛ 2
    
    
    РЭАРГАНІЗАЦЫЯ КАСЦЁЛА
    Першыя нунцыі Апостальскай Сталіцы ў Беларусі і іх дзейнасць
    
    Базыліка св. Пятра Апостала ў Рьше.
    
       Нунцый (ад лац. nuntius — вястун) — пастаянны вышэйшага рангу дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага, які прызначаецца галоўным чынам у дзяржавы, дзе пашырана каталіцтва. Прыраўноўваецца да дыпламатычнага рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. Інстытут пастаяннага прадстаўніцтва нунцыяў бярэ пачатак яд І-ай паловы XVI ст. Рознабаковыя рангі нунцыяў і нормы іх дзейнасці ўпершыню былі вызначаныя ў пантыфікат Папы Рымскага Рыгора XIII (1572-1585). Справаздачы нунцыяў захоўваюцца ў архівах
    
    48
    
    Ватыкана, публікуюцца з канца XIX — пачатку XX ст. і з’яўляюцца каштоўнымі гістарычнымі крыніцамі [26. С. 378 ],
        Нунцый — дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага ў дзяржавах, з якімі Ватыкан мае дыпламатычныя адносіны [ 27. С. 288 ].
        Паводле звестак на 1997 г., Ватыкан мае дыпламатычныя адносіны з 136 дзяржавамі [ 28. С. 69 ], якія п'адтрымлівае праз нунцыяў, пранунцыяў, інтэрнунцыяў і легатаў (апошнія фармальна не выконваюць дыпламатычных функцыяў) [ 29. С. 172 ].
        Слоўнік Бракгаўза і Эфрона тлумачыць: “Нунцый, прадстаўнік Папы; пасадзе Н. і яго рэзідэнцыі дадзена назва нунцыятуры. Першапачаткава Н., ці legal missi, называліся прэлаты, якія пасылаліся ў вызначанае месца для аховы біскупскіх правоў Папы. Цяпер Н. — дыпламатычныя прадстаўнікі Папы пры галоўных дварах; яны належаць да паслоў першага класу; папскія дыпламатычныя прадстаўнікі другога класу, напрыклад, пасланнікі у Тога, называюцца інтэрнунцыямі. Бывала, Н. прызначаліся для пэўных спецыяльных мэтаў, напр. для назірання за выкананнем пастаноў Трыдэнцкага сабору, для барацьбы з пратэстанцтвам; такія Н. атрымлівалі асаблівыя паўнамоцтвы, права біскупскага царкоўнага суда і называліся Nuntii cum potestate legati a latere [ 30. C. 427 ]. Падобныя паўнамоцтвы нададзены цяпер Н. у Вене і Мюнхене”.
        Апостальскі нунцый — гэта не толькі сувязь з Рымам, пасадам св. Пятра, але і з большай часткаю Еўропы, Амерыкі, дзе жывуць хрысціяне-каталікі і існуюць цэлыя каталіцкія дзяржавы. Гэта дапамагае наладжваць на розных узроўнях гуманітарныя,
    
    49
    
    адукацыйныя, тэхнічныя, мастацкія, культурныя, духоўныя сувязі, спрыяе ўсталяванню міру і згоды.
       3 часу ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Ватыканам і Беларуссю ў Мінску змяніліся чатыры нунцыі.
    
    Арцыбіскуп Франчэска Каласуона, нунцый Апостальскай Сталіцыў Беларусіў 1989—1993 гг.
    
        Арцыбіскуп Франчэска Каласуона, прызначаны Апостальскай Сталіцаю — Ватыканам на пасаду нунцыя, быў першым нунцыем-паслом у Беларусі. Гэта была вялікая падзея ў жыцці не толькі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, але і перадусім для самой маладой Беларускай дзяржавы, якая наладжвала дыпламатычныя зносіны з рознымі краінамі свету.
        Арцыбіскуп Франчэска Каласуона, які з 1991 г. быў нунцыем ў Беларусі, быў і нунцыем Еўрапейскай часткі Расіі з сядзібаю ў Маскве. Пераведзены з Беларусі ў Маскву ў 1993 г. У 1998 г. Франчэска Каласуона атрымаў ад Папы Яна Паўла II тытул кардынала.
    
        Арцыбіскуп Габрыэль Мантальва, нунцый Апостальскай Сталіцыў Беларусіў 1993 г.
    
        Арцыбіскуп Габрыэль Мантальва быў нунцыем Апостальскай Сталіцы ў Беларусі толькі ў 1993 годзе. Сам ён быў і цяпер застаецца рэктарам Інстытута падрыхтоўкі нунцыяў пры Ватыкане.
    
    
    50
    
    Арцыбіскуп Аўгустын Маркета, нунцый Апостальскай Сталіцы ў Беларусіў 1993—1996 гг.
    
    
        Арцыбіскуп Аўгустьш Маркета і Мітрапаліт Філарэт.
    
        Арцыбіскуп Аўгустын Маркета ў 1968 г. быў пакліканы на дыпламатычную службу Найсвяцейшага Пасаду і займаў пост сакратара нунцыятуры ў Замбіі, на Кубе, у Алжыры, Партугаліі і Мазамбіку.
         Затым з 1985 г. быў папскім нунцыем на Мадагаскары і ў Маўрыкіі, а з 1988 г. з’яўляўся нунцыем у Танзаніі. У 1993 г. арцыбіскуп Маркета быў прызначаны нунцыем у Беларусь, каб прадстаўляць у Мінску Апостальскую Сталіцу. Пасольскія абавязкі выконваў да 12 сакавіка 1996 г.
    Арцыбіскуп Аўгустын Маркета — доктар кананічнага права. Ён валодае французскай,
    
    
    51
    
    англійскай, нямецкай, іспанскай, італьянскай і партугальскай мовамі.
         Цяпер арцыбіскуп Аўгустын Маркета працуе ў Ватыкане.
    
    
    
        Арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі, нунцый Апостальскай Сталіцы ў Беларусі з 1996 г.
    
    
         Арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі тэалагічную адукацыю атрымаў ў Рыме ў Латэранскім універсітэце. У 1958-1962 гг. быў прафесарам філасофіі і тэалогіі ў духоўнай семінарыі ў Вітэрба. У 1962-1965 гг. у Парыжы быў пастырам славацкіх эмігрантаў у Францыі. Вярнуўся ў Рым у 1965 г., удзельнічаў у святарскай і выдавецкай дзейнасці славацкага інстытута Святых Кірылы і Мяфодзія. 3 1973 г. — дырэктар гэтага інстытута. У 1977 г. прызначаны
    
    
    52
    
    Апостальскай Сталіцай упаўнаважаным па духоўнай апецы веруючых славакаў на эміграцыі.
        6     студзеня 1983 г. ён быў высвечаны ў сан біскупа ліквідаванай пазней дыяцэзіі Тубіі. Цяпер з’яўляецца таксама дапаможнікам біскупа Браціславы —Трнавы.
        3     1996 г. арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі з’яўляецца нунцыем Апостальскай Сталіцы ў Беларусі.
    
    
    Іерархія Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, аднаўленне яго структуры
        Аднаўленне біскупства ў Беларусі датуецца канцом 80-ых гг., а дакладней, 1989 г.
        Важнай падзеяй у жыцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі была намінацыя (прызначэнне) першага біскупа і Апостальскага адмінстратара Мінскай дыяцэзіі. 25 жніўня 1989 г. Папа Рымскі Ян Павел II прызначыў мінскім біскупам Тадэвуша Кандрусевіча, які выконваў свае пастырскія абавязкі ў Беларусі да 1992 г. Цяпер Тадэвуш Кандрусевіч з’яўляецца арцыбіскупам і кіраўніком Каталіцкага Касцёла ў еўрапейскай частцы Расіі. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч скончыў духоўную семінарыю ў Літве (г. Каўнас), дзе і атрымаў ступень доктара тэалогіі.
        Цяперашнім кіраўніком Каталіцкага Касцёла ў Беларусі з’яўляецца кардынал Казімір Свёнтэк, мітрапаліт Мінска-Магілёўскай мітраполіі, прызначаны Ватыканам у 1991 г. і прызнаны Урадам Рэспублікі Беларусь толькі 30 кастрычніка 1994 г.
    
    
    53
    
    
        Кардынал Казімір Свёнтэк
    
    Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 г. у Котве (Эстонія). Скончыў
    
    
    54
    
    Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску і ў пінскай катэдры быў высвечаны на святара ў 1939 г.
    
    
        Душпастырскую працу распачаў у парафіі Пружаны. Савецкая ўлада бачыла ў Богу і яго слугах небяспеку для сябе. Вынікам быў арышт маладога кс. Казіміра і асуджэнне яго на смерць. Два месяцы ў камеры смерці ён чакаў выканання прысуду. У 1941 годзе разам з іншымі вязнямі быў вызвалены жыхарамі Брэста і працаваў у Пружанах да 1944 года. Менавіта тады ён быў паўторна арыштаваны камуністычнымі ўладамі, асуджаны на 10 гадоў лагернага зняволення ў сібірскай тайзе. Адбыўшы срок, вярнуўся ў Пінскую дыяцэзію, бо пружанскі касцёл улады тады замянілі на дом кульутры, большасць парафіянаў выехала ў Польшчу, але кс. Свёнтэк вырашыў захаваць вернасць гэтай зямлі і гэтаму народу. Лёс звязаў яго з Пінскай катэдрай, дзе ён нястомна працуе з 1954 года. У 1989 г.
    
    
    55
    
    прызначаны Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі. Устанаўленне новай касцельнай адміністраціі і іерархіі распачало новы перыяд у жыцці Каталіцкага Касцёла на нашых землях.
        У 1991 г. кс. пробашч з Пінска быў прызначаны мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне атрымаў 21 мая 1991 г. у Пінскай катэдры, кансэкрацыю пасвячэння праводзіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. 26 лістапада 1994 г. Папа Рымскі Ян Павел II узвысіў ксяндза арцыбіскупа Казіміра Свёнтка да карынальскай годнасці. Ксёндз кардынал усім сэрцам уключаецца ў адраджэнне Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Ён дапамагае рамантаваць і будаваць святыні, нястомна наведвае свае дыяцэзіі, каб арганізоўваць парафіяльныя супольнасці, пасвячае сваіх першых святароў, а для ажыўлёння рэлігійнага жыцця на давераных яму землях адкрывае ў 1997 годзе першы Сінод Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі і клапоціцца аб яго працы. Гэта 60 гадоў святарства кс. кардынала, гэта юбілей усяго нашага Касцёла ў Беларусі [ 31. С. 9 ].
    Біскуп Аляксандр Кашкевіч
        Біскуп Аляксандр Кашкевіч нарадзіўся ў 1949 г. у парафіі Эйшышкі (Літва). Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Каўнасе. Высвечаны на святара ў Панявежысе ў 1976 г. Прапанаваны і намінаваны Святым Айцом Янам Паўлам II на першага біскупа новастворанай Гродзенскай дыяцэзіі. Кансэкраваны на біскупа 23 мая 1991 г. у Катэдральнай базыліцы ў Гродне, зацверджаны 25 ліпеня 1992 г. [ 32.].