• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняліся крыжы над святынямі  Уладыслаў Завальнюк

    Узняліся крыжы над святынямі

    Уладыслаў Завальнюк

    Памер: 204с.
    Мінск 1999
    97.01 МБ
    
    
    29
    
    
        Роля каталіцтва, стан беларускай нацыі паводле ксяндза Адама Станкевіча
    
          I студзеня 1892 года ў Гальшанскім рымска -каталіцкім парафіяльным касьцёле было ахрышчана дзіця па імені Адам, сын Вінцэнта і Антаніны Станкевічаў, які нарадзіўся 24 снежня 1891 г. у вёсцы Арляняты Ашмянскага павета. Вось гэтак пачаўся жыцьцёвы шлях Адама Станкевіча.
          Пасля вучобы ў Гальшанскай народнай школе і Ашмянскім гарадскім вучылішчы Адам Станкевіч паступіў у Віленскую духоўную семінарыю. Пасля сканчэння яе ў 1914 г. ён працягваў навучанне ў Пецярбургскай каталіцкай акадэміі. Там ён атрымаў вучоную ступень кандыдата кананічнага права.
          3 1919 г. кс.Адам Станкевіч вёў душпастырскую дзейнасць у Вільні, супрацоўнічаў у Камітэце дапамогі ахвярам вайны, у беларускіх грамадскіх арганізацыях, быў выкладчыкам Беларускай гімназіі, узначальваў партыю “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. У 1922 - 1928 гг. ён - пасол (дэпутат) сейма Польшчы, дзе абараняў інтарэсы беларускага народа Заходняй Беларусі.
          Ксёндз Адам Станкевіч быў выдаўцом і рэдактарам газеты “Беларуская крыніца”, часопіса “Хрысціянская думка”, удзельнічаў у выданні іншых нацыянальных часопісаў. Адначасова ён займаўся плённай навуковай працаю, вынікам якой сталі 19 кніг, у т.л. “Беларускі хрысціянскі рух”, “Хрысціянства і беларускі народ”, “Родная мова ў святынях” і інш. I хоць у гады вайны ён не запляміў сябе супрацоўніцтвам з акупантамі, савецкія ўлады ў 1944 г. арыштавалі яго,
    
    30
    
    але неўзабаве вызвалілі. Новы арышт адбыўся ў 1949 г. Яго абвінавачвалі ў шпіянажы на карысць... Японіі.
    У выніку быў прысуд - 25 гадоў пазбаўлення волі. Праз некалькі месяцаў, 4 снежня 1949 г. Адам Станкевіч памёр у Тайшэцкім лагеры таежнай Сібіры і там быў пахаваны. На 'ягонай бацькаўшчыне ў в. Арляняты пастаўлены на сімвалічнай магіле помнік ксяндзу пакутніку.
        Святар, грамадскі дзеяч, асветнік, ксёндз Адам Станкевіч быў сапраўдным лідэрам і летапісцам вяртання беларускай мовы ў Касцёл: на гэтую тэму ён апублікаваў шмат артыкулаў, склаў багата мемарандумаў і іншых дакументаў. Неардынарная асоба А.Станкевіча сфармавалася ў рэчышчьі беларускай культурна-нацыянальнай і дзяржаўнай традыцыі. Важную ролю ў гэтым адыграў духоўна-псіхалагічны клімат Пецярбургскай каталіцкай акадэміі. Там у 1917 г. пачаў выходзіць штотыднёвік “Крыніца” — палітычная, грамадская і літаратурная каталіцкая газета, якая ў 1918 г. выдавалася ў Мінску, а з 1919 г. — у Вільні. Там выходзіў таксама ў 1928-39 гг. каталіцкі рэлігійна-асветніцкі часопіс “Хрысціянская Думка”.
         Кніга А.Станкевіча “Хрысціянства і беларускі народ” (Вільня, 1940 г.) — вяршыня беларускай філасофіі, гісторыі, рэлігійнай думкі. Існуе меркаванне, што сфармаванай можна лічыць тую нацыю, якая мае свае класічныя літаратуру, філасофію, псторыю. Адсутнасць жа хоць аднаго з гэтых элементаў ставіць пад сумненне факт існавання высакаразвітай нацыі.
         Філасофія — рэфлексія высокага інтэлекту і навуковых традыцый — пачынае набываць класічную форму як вынік вялікага вопыту нацыянальных
    
    31
    
    3* 2385
    
    Кс. Адам Станкевіч.
    
    філасофскіх школ. Беларуская ж філасофія, як вядома, амаль не выяўляла сябе праз дзейнасць прафесійных філосафаў; яна тварылася ў мастацкай літаратуры, у публіцыстыцы, выпрацоўвалася самім народным быццём. Беларусь, багатая на разумных, высокаадукаваных людзей, вымушана была аддаваць свае таленты, у тым ліку і філасофскія, іншым культурам, народам, іншым дзяржавам.
    
    32
    
        Пачатак XX ст. выкрышталізаваў такіх самабытных беларускіх філосафаў, як Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) (“Адвечным шляхам 1921 г.) і У. Самойла (“Гэткім пераможам!”). Іхнія традыцыі падхоплены і плённа развіваюцца сучаснымі беларускімі філосафамі У.Конанам, М.Крукоўскім, С.Дубаўцом і іншымі. Зразумела, у 1940г., калі была выдадзена кніга А.Станкевіча “Хрысціянства і беларускі народ”, цяжка было чакаць з’яўлення твораў класічнай беларускай філасофіі, бо яна, незрэалізаваная, мела і яшчэ сёння мае велізарныя ўнутраныя магчымасці свайго сталення. Беларускую філасофію чакае яшчэ вялікая перспектыва, а кніга А. Станкевіча была на той час значным дасягненнем у філасофіі, і ў гэтым сэнсе — яе вяршыняй.
         А. Станкевіч аргументавана паказаў хрысціянства, як духоўную аснову агульнаеўрапейскай цывілізацыі і рэгіянальнай беларускай культуры, выявіў супярэчлівыя суаднасіны паміж Нябеснаю Царквою Езуса Хрыста і Царквою зямною, па неабходнасці ангажаванаю ў кантэксце пэўных сацыякультурных і палітычных сістэм, абгрунтаваў неабходнасць універсальнага і рэгіянальнага (беларускага, украінскага і інш.) хрысціянскага экуменізму.
         У гэтай працы падагульняюцца і сінтэзуюцца ідэі і канцэпцыі, выказаныя і напісаныя аўтарам раней.
         “Апрача ж гэтага, лацінскае хрысціянства ў Беларусі было часта апорай беларускай нацыянальнасці, дзякуючы сваёй арганізацыйнай структуры: кананічная залежнасць ад Апостальскай Сталіцы, у сутнасці наднацыянальнай” [25. С. 135]. На думку аўтара, уплываць на Апостальскую Сталіцу
    
    33
    
     няздольны ніякі мясцовы нацыяналізм. “Права на ўласную мову, рэлігію й культуру кожнай нацыі вынікае не толькі з права прыроднага, але й з навукі хрысціянскай. Галоўны прынцып хрысціянскай навукі прызнаваць, сцвярджаць і паглыбляць асабовасць чалавека, як першага і адзінага асяродка поступу й культуры. Такім чынам, кожная нацыянальнасць у святле Хрыстовой навукі ёсць матэрыялам не для знішчэння яе, але для тварэння з яе культурных вартасцяў” [25. С. 156],
          Нацыянальная ідэя беларускага народу выплывае, як ведаем, з палітычна-культурнай супярэчнасці Захаду і Усходу, з кантрасту, ...якіх прыкладам з’яўляюцца рознасці Усходняга Праваслаўя і Заходняга Каталіцтва” [25. с. 58],
         Існавала і існуе вялікая разнастайнасць у тлумачэнні самога паняцця нацыі. А.Станкевіч класіфікаваў, падзяліў гэтыя тлумачэнні на аб’ектыўны і суб’ектыўны погляд.
         Адам Станкевіч не мог абыйсці навукова-тэарэтычных праблем нацыі і выпрацаваў свой погляд. Ен пісаў. Аб тым, што такое народ, у навуцы існуюць гэткія погляды: аб’ектыўны, суб’ектыўны і кампрамісны. Аб’ектыўны апірае паняцце на прыкметах зверхніх, якія можна даследжваць доследам, якія можна абсэрваваць, наглядаць... расы, мова,’ рэлігія, супольная тэрыторыя і звязаныя з ёй: клімат,' геапалітычнае палажэнне... назоў. Народ______ супольнасць грамадская, натуральная, якую стварыла сама прырода.
        Кірунак суб ектыўны адкідае рашучае значэнне дзейнікаў натуральных і кладзе націск на сувязь маральную, на агульную волю сужыцця, на свядомасць супольнасці.
    
    34
    
        Кампрамісны,... для існавання якога народу патрэбныя як натуральныя прыкметы, так і маральныя, псіхічныя, патрэбная свядомасць, якая ёсць вынікам гэтых прыкметаў ці лепш дзейнікаў натуральных [25. С. 59],
        Такім чынам, паводле А.Станкевіча, аб’ектывісты абапіраюцца на “вонкавыя” прыкметы: расу, мову, рэлігію. супольныя звычаі, супольную тэрыторыю і геаграфічнае асяроддзе — клімат, геапалітычнае становішча, урэшце, на агульны этнонім. Суб’ектывісты пераносяць акцэнт на сувязь маральную, на агульную волю да сужыцця, на свядомасць супольнасці”.
        Адам Станкевіч быў прыхільнікам кампрамісу гэтых двух кірункаў, які злучаў у адным абодва разуменні нацыі. Паводле Адама Станкевіча нацыянальныя прыкметы творацца “нацыянальна-духоўным інстынктам, унутраным паказам сваёй душы”, а гэта і ёсць глыбокі хрысціянскі погляд на нацыю, які мае на ўвазе пэўныя прызванні кожнай нацыі, пэўны, канкрэтны, жыццёвы, нацыянальны шлях да Пана Бога.
         Асноўная частка манаграфіі “Хрысціянства і беларускі народ” (раздзелы ІІ-ХІІ) прысвечаная аналізу трох хрысціянскіх канфесіяў — праваслаўя, каталіцтва і ўніяцтва — у кантэксце гістарычнага лёсу беларусаў (сваё гістарычнае жыццё беларусы, паводле Станкевіча, пачалі з VIII-IX ст.) і беларускай культуры. Наяўнасць глыбока прадуманага гісторыка-культурнага матэрыялу, папулярны, вобразна-публіцыстычны, нярэдка па-філасофску паілыблены яго выклад набліжае кнігу А. Станкевіча да універсітэцкага падручніка. Гісторыя Хрысціянскай
    
    35
    
    Царквы ў Беларусі, яе роля ў развіцці нацыянальнай культуры выкладаецца з пазіцыі хрысціянскага вучэння.
        У раздзеле пра хрышчэнне Русі, падрыхтаванае асветніцкай місіяй роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, А. Станкевіч распавядае, як стараславянская мова набыла значэнне мовы царкоўнай, літаратурнай, стала называцца царкоўнаславянскай. Праз яе да хрысціянства далучыліся ўсе паўднёваславянскія, усходнеславянскія і заходнеславянскія народы. Прыняўшы ад Корсуні (Крым) і Візантыі хрысціянства грэцкага абраду, Уладзімір Хрысціцель, на думку даследчыка, “быў у еднасці з Апостальскай Сталіцай”, з яе згоды прыняў біскупаў з Балгарыі і першага мітрапаліта Міхаіла. Полацкае княства і ўся старадаўняя Беларусь прынялі хрысціянства пры сыне Рагнеды, князі Ізяславу і яго спадчынніках. Асобныя нарысы А.Станкевіч прысвяціў асветніцкай дзейнасці Еўфрасінні Полацкай, якая аднолькава прызнаецца святой як у праваслаўнай, так і ў каталіцкай Царкве.
        Шмат месца ў сваёй манаграфіі А.Станкевіч адвёў доказу дагматычнага адзінства хрысціянства ў старадаўняй Русі: усходнія славяне далучыліся да ўсходняга грэка-візантыйскага абраду, але тады ніхто не падзяляў веру на рымскую і грэцкую, усе былі пад уладай наступнікаў св. Пятра — рымскіх біскупаў, пад уладай Апостальскай Сталіцы [ 25. С. 58 ]. Сусветныя царкоўныя саборы заўсёды адбываліся з блаславення Рымскага Папы, а пастановы гэтых сабораў заўсёды патрабавалі ягонага зацверджання.
    
    36
    
        Фармальны раскол адбыўся 16 ліпеня 1054 г.; але, на думку гісторыкаў, беларуская Парква яшчэ была ў еднасці з Рымам аж да пачагку ХЧІ ^ паступова, у XII-XIV ст„ нават у ііершай палове XV сь яна раз’ядналася з Апостальскай Сталіцай. Але і тады ідэя царкоўнай еднасці цалкам нс замерла, жыла у Беларусі, каб у свой час уваскрэснуцй
        Даследуючы розныя аспекты ўзаемаўплыву рэлігіі і культуры, хрысціянства і грамадскага жыцця ў Беларусі, Адам Станкевіч здолеў выпрацаваць і канцэптуальна абгрунтаваць гістарычную ролю хрысціянства ў жыцці беларускага народа, у станаўленні беларускай нацыі. Так, паводле Адама Станкевіча, “Хрысціянства перад усім прынесла ў Беларусь граматнасць, гэта пабуджала творчы інстынкт народу і развівала яго нацыянальную асаблівасць, прычыняючы да большага зліцця плямён у адно цэлае, нацыянальнае. Хрысціянства вытварала ў народзе супольную веру, погляды, традыцыю, культуру, народную душу,... тварыла родную інтэлігенцыю. Нацыянальнай ідэяй была ідэя рэлігійная. Яе несла вышэйшая класа: ваякі, баяры, духавенства... Беларускі народ бараніў не толькі сваю рэлігію, але і нацыянальнасць, ажыўляючы і паглыбляючы ў масах яе супольнасць і адзінства. Добра, што Беларусь не аднаканфесійная: у розныя часы нашую нацыянальнасць і нацыю падтрымлівалі розныя канфесіі [ 25. С. 66,68, 84 ].