Узняліся крыжы над святынямі
Уладыслаў Завальнюк
Памер: 204с.
Мінск 1999
Алтар зрабіў Ян Шміт з Каралеўца (Кенігсберга). Праца скончана ў 1737 годзе. Алтар і 13 фігур выкананы з дрэва. У цэнтры — абраз апякуна касцёла св. Францішка Ксаверыя. Каля ягоных ног постаці ахрышчаных паганаў. На фоне калонаў пастаўлены постаці дзесяці апосталаў, па баках перад пілястрамі — фігуры св. Канстанцыі і св. Самуіла — апекуноў алтара.
У другім ярусе ў цэнтры — постаць Хрыста Збаўцы з жэстам блаславенства. Паабапал Яго — евангелісты і дактары Касцёла.
Алтар аздоблены глорыяй, якая акружае вітраж з выявай Духа Святога. Ніжэй глорыі кленчаць у акружэнні анёлаў чатыры жаночыя постаці — персаніфікацыя чатырох кантынентаў:
90
Еўропа — жанчына з рогам шчодрасці стаіць на зялёным узвышшы;
Азія — жанчына з пяром і кадзільніцай;
Афрыка — колеру слановай косці, стаіць на галаве льва, ногі абвітыя вянком з калоссяў.
Амерыка — індыянка ў строі з пер’я, каля яе ног калчаны з скрыжалямі і чалавечай галавой.
Структура алтара месцамі дэкаравана разьбой, якая ўзмацняе гарызантальныя лініі і раўнаважыць вертыкалізм “лесу калонаў”.
У 1752 г. невядомы мастак намаляваў 14 фрэсак над каскадамі галоўнай вежы і прэзбітэрыя. Абразы маюць вышыню 1,5 м і шырыню 4,5 м. Тэмы — сцэны з жыцця св. Францішка Ксаверыя, першага езуіцкага місіянера на Далёкім Усходзе.
Ад 1960 да 1988 г. у гэтым касцёле не было святара. Вернікі збіраліся ў святыні штонядзелі. На алтары былі келіх, імшал, арнат, гарэлі свечкі. Па званку распачыналася набажэнства без святара. Чыталі Святое Пісанне, спявалі песні. Затым ішла працэсія. Так было 28 гадоў. У 1987 г. улады дазволілі адпраўляць Святую Імшу толькі 5 разоў на год. У 1988 г. пробашчам стаў кс. Тадэвуш Кандрусевіч.
Амбон і канфесіяналы (спавядальні) выкананы ў стылі ракако і паходзяць з XVIII ст. Каля калоны стаіць помнік Антонію Тызэнгаўзу — надворнаму падскарбію Вялікага Княства Літоўскага і старасту гродзенскаму (1733-1785), твор львоўскага разьбяра Томаша Дыкаса (t 1910) [ 40. С. 176 - 178 ].
15 снежня 1990 года Папа Рымскі Ян Павел II надаў гэтаму касцёлу тытул Малой базылікі.
91
13 красавіка 1991 касцёл стаў катэдрай новастворанай Гродзенскай дыяцэзіі. Дыяцэзіяльным біскупам прызначаны Аляксандр Кашкевіч [ 42 ].
Магілёуская архікатэдра святога Станіслава
Магілёў, у лацінскіх дакументах — Mahilovia, ляжыць у прыгожай мясціне ўсходняй Беларусі на двух берагах Дняпра.
У ‘Теаграфічным слоўніку” 1889 года пішацца, што ў Магілёве было 29 праваслаўных цэркваў, a касцёлаў толькі тры: з іх два мураваныя — архікатэдральны (калісьці кармеліцкі) і фарны, фундацыі Жыгімонта Вазы — былі парафіяльныя; і адзін драўляны — на могілках.
92
3 касцёлаў выдзяляецца архікатэдра Святога Станіслава. Да 1783 г. гэта быў касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі, збудаваны магілёўскімі мяшчанамі ў 1692 годзе з цэглы, узятае з разабраных імі па наказу караля Польшчы і Вялікага князя Літоўскага Яна III Сабескага ўласных камяніц, на месцы даўняй прыватнай капліцы Зянковічаў, уладальнікаў маёнтка Любуж, як пакаянне за забойства Зянковіча на парозе гэтай капліцы. У памяць пра гэта быў намаляваны абраз, змешчаны на касцельных хорах.
Катэдра ўражвае сваёй паставай, якая абапіраецца на вялікіх іянічных калонах. Касцёл гэты калісьці належаў закону кармелітаў босых, але з заснаваннем у 1784 годзе Магілёўскага арцыбіскупства яго зрабілі архікатэдрай.
У 1788 годзе да галоўнага фасаду былі прыбудаваны спаруда ў класічным стылі і дзве вежы, a пазней — будынак семінарыі і друкарня. У 1848 годзе ранейшы гонтавы дах быў заменены на дах з ліставога жалеза, а на хорах устаноўлены новыя арганы (майстар I. Багушэвіч). Арганы мелі шмат рэгістраў і маглі перадаваць вялікую палітру гукаў дзякуючы выкарыстанню ў іх разнастайных матэрыялаў: срэбра, керамікі, а некаторыя трубкі былі напоўнены вадою. Вонкава арганы быў падобныя да арганаў катэдральнага касцёла ў Вільні.
У 1956 годзе Шпакаў, дырэктар архіва, які месціўся ў будынку касцёла, загадаў разабраць арганы, бо яны нібыта займалі шмат месца і патрабавалі шмат ацяплення.
У крыніцах упамінаецца пра шмат якія каштоўныя абразы, што былі ў касцёле: гэта творы Маеўскага (“Св. Станіслаў”, “Хрыстус у Гефсіманскім садзе”),
93
А. Гараўскага (“Св. Марыя Магдалена”), дзве скульптуры Антакольскага (“Уваскрашэнне” і “Хрыстус у гробе”). Апрача іх, быў тут і абраз св. Антонія ў срэбных шатах вельмі тонкай работы, перанесены ў дзень св. Антонія, 13 чэрвеня, са скасаванага ў 1864 годзе касцёла бернардынаў. Св. Антоні лічыўся апякуном горада.
Катэдру св. Станіслава засланяюць пабудаваныя ў савецкі час жылыя дамы, але паводле свайго выгляду яна можа быць залічана да найпрыгажэйшых святыняў Беларусі.
На сённяшні дзень у касцёле збераглося каля 80% аўтэнтычнага барочнага жывапісу. Тут ёсць адзін з найбольш разгорнутых фрэскавых цыклаў на тэрыторыі Беларусі. Роспісам пакрыты ўсе сцены касцёла ад апсіды да хораў.Тры вялікія кампазіцыі — “Перамяненне”, “Уручэнне ключоў св. Пятру”, “Унебаўзяцце Марыі”, якія выкананы з выкарыстаннем прынцыпу перспектыўнай прасторы, ілюзорна ўздымаюць архітэктурныя формы. У кампазіцыі ўведзены складаныя архітэктурныя кулісы (фрэска “Наданне каралём Жыгімонтам граматы на пабудову касцёла манахам-кармелітам” з панарамай Магілёва). Столь бакавых нефаў таксама распісана: “Збаўца нерукатворны”, “Св. Себасцян”, “Св. Лаўрэнці”, “Сыны Юзэфа”, “Смерцьсв. Юзафа”. У нартэксе на столі захаваліся дзве кампазіцыі на біблейскую тэму “Каін забівае Авеля” і “Ахвяра Абрагама”.
У прэзбітэрыі адкрыты дзве вялікія фрэскі: гэта “Хрост” і невядомы сюжэт з паўночнага боку. Стыль роспісаў вельмі розны. Яны выкананы ў свабоднай жывапіснай манеры і ствараюць цэласную сістэму, у
94
якой выкарыстаны лепшыя жывапісныя традыцыі магілёўскай школы [ 40. С. 289 - 290 ].
3 1988 па 1993 год сіламі Беларускіх дзяржаўных рэстаўрацыйных майстэрняў вялася рэстаўрацыя касцёла, да якой з 1992 году падключылася мастацкая майстэрня рэстаўратараў Беларускай каталіцкай грамады (БКГ). Кіраўнік майстэрні — Фелікс Янушкевіч, а навуковае кіраўніцтва і нагляд здзяйсняў рэстаўратар першай катэгорыі Віктар Лукашэвіч.
Касцёл св. Сымона і св. Алены ў Мінску
Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены — самы выдатны помнік манументальнай архітэктуры пачатку XX ст. у Мінску.
Касцёл пабудаваны ў новараманскім стылі ў 1905-1910 гг. паводле праекта архітэктара Т. Пайздэрскага
95
7* 2385
Фундатарамі і ініцыятарамі будаўніцтва гэтай святыні былі Эдвард Вайніловіч, слуцкі памешчык, старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, і яго жонка Алімпія.
У праектаванні і будаўніцтве храма бралі ўдзел архітэктары У. Марконі і Г. Гай. Інтэр’еры былі аздоблены мастаком Ф. Бруздовічам і скульптарам 3. Отам.
27 кастрычніка 1903 г. мінская гарадская дума ў адказ на неаднаразовыя просьбы грамадскасці горада прыняла пастанову адвесці пляц пад будову каталіцкага касцёла. Патрэбны быў мецэнат і фундатар — ім стаў Эдвард Вайніловіч, які паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Ён атрымаў выдатную адукацыю: скончыў славутую Слуцкую гімназію, Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, стажыраваўся ў Германіі, працаваў інжынерам на Пуцілаўскім заводзе ў Пецярбургу, быў абраны віцэ-старшынёй Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, а затым стаў яго старшынёй. Спачатку Вайніловічы страцілі свайго адзінага наследніка, сына Сымона, затым любімую 18-гадовую дачку. Пад такім страшэнным ударам лёсу Эдвард і яго жонка Алімпія прыйшлі да думкі пабудаваць касцёл у гонар св. Сымона і св. Алены, як помнік сваім заўчасна памерлым дзецям. Эдвард едзе ў Варшаву, дзе знаёміцца з архітэктарам Т. Пайздэрскім і даручае яму праектаванне новага каталіцкага касцёла ў Мінску. У 1909 г. на вежы былі ўзняты тры званы: самы вялікі “Міхал” — 2373 фунты, названы ў гонар патрона магілёўскай дыяцэзіі, другі, “Эдвард” — 1287 ф., трэці, “Сымон” — 760 ф. [ 43 ].
96
I st
co
£
Cl
3
§
з
Вось так вырашаўся лёс касцёла св. Сымона і св. Алены.
97
Працэсія вернікаў, якія ўз/юсілі малітвы да Бога аб вяртанні ім уладамі святыні.
Працэсіі былі на працягу года штодзённыя. (1989-1990г.)
21 лістапада 1910 г. кс. дэкан В.Чачот урачыста асвяціў новы касцёл. He быў пабудаваны паводле праекта Т.Пайздэрскага мураваны будынак плябаніі, які павінен быў злучацца з касцёлам спецыяльнай мураванай галерэяй. У 1916 г. была пабудавана новая мураваная плябанія, не злучаная з касцёлам.
Мінскі касцёл св. Сымона і св. Алены, як і многія іншыя святыні ў Беларусі, напаткаў сумны лёс. У 1923 г. касцёл першы раз разрабавалі бальшавікі: вывезлі амаль усю мэблю, абразы, гадзіннікі, начынне. Храм быў зачынены ў 1932 г. Былі скінуты званы, разбіты і зняты крыжы з вежаў. Будынак касцёла прыстасавалі для патрэб Дзяржаўнага польскага тэатра БССР, a перад вайной тут размясцілася кінастудыя. У 1941 г.
98
нямецкія ўлады дазволілі адчыніць касцёл для набажэнства, якое вялося на беларускай мове. Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў касцёл быў канчаткава зачынены і пераабсталяваны пад кінастудыю “Савецкая Беларусь”. У 1945-47 гг. да прэзбітэрыя была прыбудавана 3-хпавярховая прыбудова. Унутры касцёла былі зроблены розныя малыя памяшканні, бары, буфеты, танцавальная зала, памяшканні для тэхнічных службаў студыі.
У 1950-60 гг. над касцёлам навісла пагроза поўнага знішчэння. Яго прапаноўвалі альбо цалкам узарваць, альбо грунтоўна перабудаваць, каб знішчыць ягоны касцельны выгляд. На месцы знішчанай святыні планавалася пабудаваць шырокафарматны кінатэатр. I толькі дзякуючы намаганьням грамадскасці касцёл св. Сымона і св. Алены ўдалося выратаваць. У 1969-1971 гг. быў распрацаваны праект рэканструкцыі касцёла пад Дом кіно. I згодна з гэтым праектам упершыню была зроблена рэстаўрацыя фасаду касцёла і разабраны ўсе ранейшыя прыбудовы, за выключэннем той, якая прымыкала да алтарнай часткі [44}.
Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены быў узяты пад ахову як помнік культуры рэспубліканскага значэння. Але толькі ў 1990 г. гэтая святыня была вернута рымска-каталіцкай канфесіі і пачаліся працы па яе адраджэнні і рэстаўрацыі. 21 лістапада 1990 г., праз 80 гадоў з дня асвячэння, вернікі Мінска сустракалі свайго першага біскупа, ксяндза Тадэвуша Кандрусевіча, які адслужыў урачыстую Імшу, блаславіў усіх прысутных.