Віталь Цвірка

Віталь Цвірка

Выдавец: Беларусь
Памер: 75с.
Мінск 2012
14.84 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ВІТАЛЬ ЦВІРКА
Виталий Цвйрко Vital Tsvirka
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменитые художники из Беларуси Famous artists from Belarus
ВІТАЛЬ ЦВІРКА
Виталий Цвирко Vital Tsvirka
2-е выданне
Мінск «Беларусь»
УДК [75(476)+929Цвірка](084.1)
ББК 85.143(4Беи)я6
В54
Серыя заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У.І. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея
Рэспублікі Беларусь, кандидат мастацтвазнаўства
Аўтар тэксту і складальнік Н.Л. Сяліцкая
На вокладцы: В. Цвірка. Каложа (Царква XII ст. у Гродне). 1969. НММ РБ.
ISBN 978-985-01-1030-5
© Сяліцкая Н.Л., тэкст, складанне, 2012
© Нацыянальны мастацкі музей
Рэспублікі Беларусь, фота, 2012
© Выдавецтва «Беларусь», 2012
ш ш ^/ворчасць Віталя Канстанцінавіча Цвіркі — гэта з’ява ў мастацкай культуры Беларусі, якая падзяліла існаванне жанру пейзажа ў айчынным выяўленчым мастацтве на тое, што было да яго, і тое, па якім шляху ён развіваецца зараз. Да В. Цвіркі маляўнічы строй беларускай прыроды ўспрымаўся мастакамі хутчэй у жамчуж-на-туманных, серабрыстых адценнях, якія былі ўласцівыя палот-нам В. Бялыніцкага-Бірулі. В. Цвірка адкрыў яркую, кантрастную, экспрэсіўную прыгажосць родных прастораў. Ён па праву лічыцца нава-тарам, першаадкрывальнікам у стварэнні адмысловага тыпу маляўніча-эпічнага і лірыка-гераічнага пейзажа, які быў невядомы да гэтага ў беларускім мастацтве.
Віталь Канстанцінавіч Цвірка нарадзіўся 1 (14) лютага 1913 года ў вёсцы Радзеева Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці) у сям’і сельскіх настаўнікаў. 3 са-мага ранняга дзяцінства Віталь убіраў тую творчую атмасферу, што па-навала ў іх доме. У яго сям’і была добрая бібліятэка, бацька захапляўся мастацтвам, у доме было шмат рэпрадукцый твораў рускіх жывапісцаў-перасоўнікаў: В. Пярова, I. Рэпіна, I. Крамскага. Нядзіўна, што з часам хлопчык сам пачаў маляваць.
Лёс спрыяў развіццю таленту В. Цвіркі. Ён сустрэў на сваім жыц-цёвым шляху яркіх, незвычайных мастакоў-педагогаў, якія сваім прафесіяналізмам, аўтарытэтам, светапоглядам аказалі вялікі ўплыў на творчы рост хлопчыка. Яшчэ ў школе (да таго часу сям’я пераехала
3
ў Мінск) В. Цвірка браў прыватныя ўрокі ў М. Станюты і А. Тычыны, якія стаялі ля вытокаў беларускага мастацтва савецкага перыяду. Віталь з задавальненнем меў зносіны з сябрам сям’і Кандратам Атраховічам (Крапівой), беларускім пісьменнікам, паэтам, драматургам, які быў частым госцем у іх доме. Пазней В. Цвірка ўспамінаў: «Кандрат Кандратавіч значна паглыбіў мае веды ў малюнку. Мала хто ведае, што ён валодаў талентам мастака. Крапіву я лічу адным з першых сваіх настаўнікаў у мастацтве... »*.
Пасля заканчэння мінскай школы адукацыю В. Цвірка прадоўжыў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1929—1932). Тут яму пашчасціла ву-чыцца ў вядомых беларускіх мастакоў: I. Ахрэмчыка, Л. Лейтмана, В. Ру-цая, У. Хрусталёва, Ф. Фогта, М. Эндэ. Ужо тады ў пачынаючага мастака сфарміравалася цвёрдая пазіцыя ў творчасці, згодна з якой ён імкнуўся сам (а далей стараўся перадаць дадзеную ўстаноўку шматлікім вучням) ніколі не пісаць «над кальку», а заўсёды адлюстроўваць праз прызму ўласнай душы разнастайнасць навакольнага свету.
Вярнуўшыся пасля вучобы ў Мінск, з 1932 па 1935 год Віталь Кан-станцінавіч выкладаў малюнак і чарчэнне ў педагагічным вучылішчы і 25-й агульнаадукацыйнай школе. У тэты ж час (1933) В. Цвірка быў абра-ны членам аргкамітэта Саюза мастакоў СССР. У 1935 годзе ён паступіў у Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут, дзе вучыўся ў знакамітых рускіх пейзажыстаў С. Герасімава, Г. Ражскага, П. Пакаржэўскага, Б. Іагансона, А. Дайнекі, I. Грабара. На ўсё жыццё В. Цвірка запомніў словы прафесара П. Пакаржэўскага: «На пейзаж я гляджу як на крыніцу жывой сувязі з прыродай, успрымаю яго як музыку, як паэзію»2. Другім выдатным мастаком і педагогам, што паўплываў на развіццё тален-ту Віталя Канстанцінавіча, быў С. Герасімаў, які прывіваў студэнтам
1 Виталий Цвирко. Каталог выставки произведений I Авт. вступ. статьи О. А. Сур-ский. — Москва, 1983. — 32 с.: ил.
2 Віталь Цвірка. Выстаўка твораў народнага мастака БССР, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння. Каталог / Склад.: I. В. Назімава. — Мінск: Беларусь, 1988. — 24 с.: іл.
4
«упартую працавітасць, імкненне да цэльнасці, яснасці, прастаты»3. Па-ступова назапашаны ў маскоўскай навучальнай установе багаты вопыт трансфармаваўся ва ўласнае мастацкае бачанне майстра. Ужо падчас ву-чобы ў інстытуце В. Цвірка вызначыў для сябе прыярытэты ў мастацт-ве: ён зрабіў свой выбар на карысць жанру пейзажа. Яшчэ знаходзя-чыся ў Самаркандзе (Узбекістан), куды ў 1942 годзе быў эвакуіраваны Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут, В. Цвірка стварыў цыкл эцюдаў, у якіх адлюстраваў своеасаблівасць паўднёвай прыроды («Раніца ў кішлаку», «На осліку», «Узбекскі дворык»; усе — 1943). Аднак сярод карцін, напісаных у 1940—1950-я гады, ёсць і сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі, непазбежныя ў творчасці любога савецкага мастака таго часу, які хацеў «не выпасці» за рамкі афіцыйнага мастацтва. Такім тво-рам стала дыпломная праца «Першы арышт I. В. Сталіна» (1942), якую Віталь Канстанцінавіч з поспехам абараніў у Самаркандзе. Пасля ім былі створаны такія буйнамаштабныя кампазіцыі на гістарычныя сю-жэты, як «Няскораныя» (1947), «Паўстанне рыбакоў на возеры На-рач» (1957) і інш. Але для В. Цвіркі зварот да шматфігурных палотнаў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму быў вельмі непрацяглым перыядам у творчасці.
У 1944 годзе Віталь Канстанцінавіч стаў членам Маскоўскага аддзя-лення Саюза мастакоў СССР. У гэтым жа годзе ён вярнуўся ў белару-скую сталіцу, дзе практычна адразу атрымаў буйны заказ на стварэнне серыі мемарыяльных гарадскіх пейзажаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама партрэтаў удзельнікаў партызанскага руху для Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Стварыўшы значныя сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі, якія адказвалі патрабаван-ням сацыялістычнага рэалізму (як вынік — у 1946 годзе В. Цвірка быў прыняты ў Саюз мастакоў БССР), ён, тым не менш, не пакідаў творчых
3 Виталий Цвирко. Каталог выставки произведений I Авт. вступ. статьи О. А. Сур-ский. — Москва, 1983. — 32 с.: ил.
5
пошукаў у трактоўцы вобраза роднай беларускай прыроды. Ён адчуваў, што менавіта пейзаж — гэта той жанр, у якім магчыма найбольш поўна раскрыць лепшыя бакі свайго таленту. Не выключана, што на выбар мастака паўплывала і тое, што ён вярнуўся на радзіму яшчэ да заканчэння вайны. Мінск ляжаў у руінах. Неверагодны хаос панаваў навокал. Убача-нае пакінула глыбокі след у душы і памяці мастака. У Мінску В. Цвірка канчаткова ўмацаваўся ў пазіцыі пейзажыста. «Хацелася выпісаць кож-нае дрэва, кожны кусцік, ручай, масток, таму што ўсё гэта для мяне сімвалізавала вяртанне на родную зямлю. Пейзаж быў адваяваным багац-цем», — успамінаў мастак пазней4.
У 1940-я — пачатку 1950-х гадоў яго эцюды яшчэ не валодалі тым не-паўторным аўтарскім почыркам, які праз дзесяцігоддзе будзе заўсёды вылучаць творы В. Цвіркі з шэрагу іншых. Аднак ужо ў такіх карцінах, як «Сакавік», «Сакавік. Халодны дзень» (абедзве — 1947 год), адгадваўся будучы вялікі пейзажыст. Гэтыя творы адрозніваюцца выключным па-чуццём колеру, свабодай жывапіснай мовы. У іх мастак беспамылкова перадаў ледзь улоўны пераходны стан у беларускай прыродзе, напоўніў змест непасрэдным лірычным перажываннем. Мастацтвазнаўца I. На-зімава так характарызуе дадзеныя карціны: «Экспрэсія мазка нагадвае эцюды самаркандскай серыі, аднак іх гарачы каларыт змяняецца да прыглушанай гамы, якая найбольш адпавядае скупому сонцу Беларусі... Сціплыя сельскія матывы пад пэндзлем мастака пачынаюць гучаць, як струны яго душы»5.
У сілу аб’ектыўных прычын у перыяд з 1948 па 1953 год мастаком не было створана нічога, што адпавядала б сапраўднай моцы яго таленту. Аднак, будучы яркім, таленавітым, энергічным чалавекам, Віталь Канстанцінавіч кампенсаваў некаторую «зажатасць» у творчасці пры дапамозе выкладчыцкай дзейнасці, у якой дасягнуў значных поспехаў.
4 Віталь Цвірка. Выстаўка твораў народнага мастака БССР, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння. Каталог / Склад.: I. В. Назімава. — Мінск: Беларусь, 1988. — 24 с.: іл.
5 Там жа.
6
3 1947 па 1953 год В. Цвірка навучаў студэнтаў малюнку, жывапісу і кампазіцыі ў Мінскім мастацкім вучылішчы.у 1956—1963 гадах загадваў кафедрай жывапісу ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1958 годзе яму было присвоена вучонае званне дацэнта і ён стаў рэкта-рам гэтага ж інстытута.
Смелы наватар, які меў актыўную пазіцыю ў жыцці і творчасці, В. Цвірка ва ўсім імкнуўся да дасканаласці. У сістэме выкладання ён выкарыстоўваў уласныя метады. Для яго было прынцыпова важным заўсёды падтрымліваць непасрэдную сувязь са студэнтамі. Народны мастак Беларусі Л. Шчамялёў з удзячнасцю гаварыў, што менавіта ён, Віталь Канстанцінавіч, цудоўны жывапісец і настаўнік, у тыя студэнцкія гады падтрымаў яго ў няпростых пошуках уласнага мастацкага «я». Аб славутых пленэрах, на якія В. Цвірка часта выязджаў са студэнтамі, можна пісаць бясконца. У мастацкім асяроддзі да гэтага часу пра гэта ходзяць легенды... Менавіта ў нязмушаных паўфармальных абставінах маэстра адкрываў вучням усё новыя гарызонты хараства прыроды Беларусі і сакрэты свайго майстэрства. У гэтым В. Цвірка, свядома ці не, прытрымліваўся традыцыі старых майстроў, калі настаўнік працаваў побач са сваімі падапечнымі і тыя маглі непасрэдна назіраць за працэ-сам стварэння шэдэўра. Ён вучыў, што нельга абыякава пісаць прыроду, трэба, перш за ўсё, адчуць унутры сябе імпульс, запаліць іскру, прасяк-нуцца глыбіннай мудрасцю законаў гармоніі, па якіх існуе ўсё жывое на зямлі, і самому стаць часткай гэтага... «Толькі сам-насам з прыродай можна пачуць яе сэрца», — казаў В. Цвірка6.
Бліжэй да сярэдзіны 1950-х гадоў, калі яму было ўжо за сорак, у май-стра пачаўся творчы ўздым. Шмат у чым гэта было абумоўлена агульнымі зменамі, якія адбыліся ў грамадскай і мастацкай сферах жыцця краіны. 3 гэтага часу шматграннае і непаўторнае аблічча беларускай прыроды
6 Віталь Цвірка. Выстаўка твораў народнага мастака БССР, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння. Каталог / Склад.: I. В. Назімава. — Мінск: Беларусь, 1988. — 24 с.: іл.