7 з’яўлялася для В. Цвіркі нязменнай невычэрпнай крыніцай натхнен-ня. Адным з першых пейзажаў, які стаў «паваротным» у творчым лесе мастака, можна назваць карціну «Каля млына» (1954), напісаную на Стаўбцоўшчыне. 3 гэтага часу яго талент загучаў у поўную сілу. Дзяку-ючы актыўнай творчай пазіцыі, бясспрэчнаму аўтарытэту сярод калег і таму ўкладу, які ён унёс у развіццё нацыянальнай школы жывапісу, Віталь Канстанцінавіч быў прызначаны сакратаром праўлення Саю-за мастакоў СССР (1961 — 1967), а з 1962 па 1963 год узначальваў Саюз мастакоў БССР. Прынцыпам работы В. Цвіркі стаў пастаянны пошук новых воб-разных матываў родных пейзажаў, іх арыгінальных кампазіцыйных рашэнняў. Ён аддаваў перавагу рабоце на ўлонні прыроды, атрымліваў неабходны творчы імпульс ад непасрэдных зносін з ёй. Пісаў на адным дыханні: яму хапала аднаго — двух сеансаў. В. Цвірка ўмеў улавіць у кожным матыве тое галоўнае, што вызначала яго сутнасць, пры гэтым свае яркія ўражанні ён віртуозна абагульняў сучаснымі выяўленчымі прыёмамі. У канцы 1950 — пачатку 1960-х гадоў новым для мастацкай мовы станковага жывапісу стала прыўнясенне ў яго лаканізму, экспрэсіўнасці, вострых лінейных рытмаў, каларыстычнай стрыманасці \з яркімі каляровымі акцэнтамі — сродкаў выразнасці, характэрных для ману-ментальнага мастацтва. Гэта было звязана з так званым «суровым сты-лем», які прыйшоў на змену пафаснаму мастацтву сталінскай эпохі. У жанры пейзажа такія тэндэнцыі выявіліся ў стварэнні палотнаў эпічнага гучання, абагульненых вобразаў-сімвалаў роднай зямлі. У карцінах да-дзенага перыяду («Лагойскі сказ» (1960), «Мая Радзіма» (1960), «На во-зеры Свір» (1962), «Нёман» (1962), «Сказание пра Палессе» (1964—1965) і «Браслаў» (1966) (абедзве — з серыі «На зямлі беларускай»)) В. Цвірка імкнуўся найбольш поўна выявіць тыповыя прыкметы беларускай прыроды і ў яркай маляўнічай форме ўвасобіць прыгажосць прастораў роднай Беларусі, захаваць яе рамантычны вобраз. За серыю пейзажаў 8 у 1963 годзе В. Цвірку было прысвоена ганаровае звание «Народны мастак БССР», а ў 1967 годзе за серыю пейзажаў «На зямлі беларускай» — ганаровае звание «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР». Аднак мастак даволі хутка адышоў ад захаплення «суровым стылем». Яго яркае выдат-нае дараванне не магло абмежавацца ні адным з канонаў, якія існавалі ў мастацтве. На аснове сінтэзу ўражанняў ад непасрэднага назірання прыроды ў мастака выпрацаваўся своеасаблівы стыль, які адрозніваўся ад усяго таго, што было зроблена ім у папярэдні перыяд. Нягледзячы на пераход да экспрэсіўнага мазка, яго пейзажы станавіліся ўсё больш рэалістычнымі. Пры гэтым майстар лічыў, што «...важна захоўваць такі погляд на прыроду, каб пейзаж пазнаваўся менавіта як беларускі, які не зблытаеш ні з якім іншым»7. Ён стварыў шматлікія пейзажы-паданні, якія сталі класікай бела-рускага жывапісу («Браслаў» (1966), «У Пясках» (1966), «Родны край» (1968), «Стоўбцы» (1968), «Ганча — зямля партызанская» (1969), «Кало-жа» (1969), «Заслаўе» (1974), «Сакавіцкае сонца» (1982), «Ружовы дзень» (1982)). У творах В. Цвіркі амаль заўсёды адсутнічалі знешнія прык-меты часу. Пры гэтым сам вобразны строй яго карцін, арыгінальнасць кампазіцыйных рашэнняў, энергічны лінейны рытм, магутны каларыт, экспрэсіўны мазок адпавядалі духу эпохі, у якую жыў і тварыў маэстра. У лепшых творах В. Цвіркі заўсёды прысутнічала свая нязменная тэма і свой лейтматыў. 3 1980-х гадоў В. Цвірка захапіўся жанрам нацюрморта, які значна ўзбагаціў яго эксперыментальную творчасць. Манументальны эпічны лад кампазіцыйных рашэнняў нацюрмортаў (характэрны для творчасці сталага майстра ў цэлым) спалучаўся з камернасцю, інтымнасцю («На-цюрморт з вазай. Восеньскі матыў», «Нацюрморт з люстэркам», «На-цюрморт з нарцысамі», усе — 1982). У ix В. Цвірка сцвярджаў паэзію штодзённасці і захапляўся ёю, угледзеўшы ў штодзённым Вечнасць. ’Крепак Б. А. Виталий Цвирко / Б. А. Крепак. — Минск: Беларусь, 1985. — 427 с.: ил. 9 Майстар у роўнай ступені валодаў рознымі тэхнікамі: акварэл-лю, тэмперным і алейным жывапісам. Безумоўна, перавагу ён аддаваў апошняму. Аднак яго акварэльныя эцюды заслугоўваюць асобнага разгляду. Прырода гэтага матэрыялу была сугучная творчаму тэм-пераменту Віталя Канстанцінавіча. Акварэльныя пейзажы В. Цвіркі адрозніваюцца незвычайнай свабодай валодання тэхнікай і вобразнай непаўторнасцю. У такіх акварэлях мастака, як «Позняя восень», «Адліга» (абедзве — 1975), «Лагойшчына», «Першая зеляніна», «Талы снег», «Царква ў Заслаўі» (усе — 1980), адчуваецца асаблівы стан паветрана-га асяроддзя беларускай прыроды. Нярэдка майстар выкарыстоўваў акварэль для стварэння зімовых пейзажаў. Некранутая беласць па-перы прасвечвае скрозь празрысты пласт вадзяных фарбаў у карціне «Касцёл у Ракаве» (1980). У гэтай рабоце В. Цвірка, шляхам лёгкіх раз-мывак і найтанчэйшых каляровых нюансаў, дамогся эфекту пераліваў святла на пышнай паверхні снегу. Ужо сучаснікі разумел! значэнне творчасці В. Цвіркі для нацыяналь-най школы жывапісу Беларусі і ацанілі яго заслугі: за асобы ўнёсак у развіццё беларускага мастацтва яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР» (1955), акрамя гэтага мастак быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), медалём Францыска Скарыны (1993) і інш. Не стала маэстра 11 чэрвеня 1993 года. Ён пайшоў з жыцця на 81-м годзе і быў пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Віталь Цвірка з тых мастакоў, каго беспамылкова пазнаеш не па подпісу, але па аўтарскім почырку. Сваёй творчасцю Віталь Кан-станцінавіч шмат у чым заклаў традыцыі, па якіх працягвае разві-вацца беларускі пейзажны жывапіс. Ён выхаваў цэлую плеяду вучняў, многія з якіх пасля зрабілі значны ўклад у развіццё айчыннага мастацтва. «Маімі сапраўднымі паслядоўнікамі з’яўляюцца тыя мастакі, якія вучыліся ў мяне, але іх творы зусім непадобныя на мае. Гэта — 10 Л. Шчамялёў, Д. Алейнік, Б. Аракчэеў, М. Казакевіч, Г. Паплаўскі, I. Рэй i многія іншыя», — казаў В. Цвірка8. Творы В. Цвіркі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучас-нага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, краязнаўчых музеях Беларусі, Траццякоўскай галерэі ў Маскве і іншых музеях Расійскай Федэрацыі, а таксама прыватных калекцыях Беларусі і замежных краін. На сённяшні дзень збор карцін Віталя Цвіркі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь — 156 твораў — з’яўляецца адным з самых буйных у свеце. Калекцыя ў поўнай меры адлюстроўвае асноўныя этапы творчасці майстра. Наталля Сяліцкая 8Крепак Б. А. Виталий Цвирко / Б. А. Крепак. — Минск: Беларусь, 1985. — 427 с.: ил. 0 ш ^/ворчество Виталия Константиновича Цвирко — это явление в художественной культуре Беларуси, которое поделило существование жанра пейзажа в отечественном изобразительном искусстве на то, что было до него, и то, по какому пути оно развивается сейчас. До В. Цвирко живописный строй белорусской природы воспринимался художниками скорее в жемчужно-туманных, серебристых оттенках, свойственных полотнам В. Бялыницкого-Бирули. В. Цвирко открыл яркую, контрастную, экспрессивную красоту родных просторов. Он по праву считается новатором, первооткрывателем в создании особого типа картинно-эпического и лирико-героического пейзажа, неведомого до этого в белорусском искусстве. Виталий Константинович Цвирко родился 1(14) февраля 1913 года в деревне Радеево Гомельского уезда Могилевской губернии (ныне Буда-Ко-шелевский район Гомельской области) в семье сельских учителей. С самого детства Виталий впитывал ту творческую атмосферу, что царила у них в доме. У его родителей была хорошая библиотека, отец увлекался искусством, в доме было много репродукций произведений русских живописцев-передвижников: В. Перова, И. Репина, И. Крамского. Неудивительно, что со временем мальчик сам начал рисовать. Судьба благоприятствовала развитию таланта В. Цвирко. Он повстречал на своем жизненном пути ярких, незаурядных художников-педагогов, своим профессионализмом, авторитетом, мировоззрением оказавших огромное влияние на творческий рост мальчика. Учась в школе (к тому времени семья переехала в Минск), В. Цвирко брал частные уроки 12 у М. Станюты и А. Тычины, которые стояли у истоков белорусского искусства советского периода. Виталий с удовольствием общался с другом семьи Кондратом Атраховичем (Крапивой), белорусским писателем, поэтом, драматургом, который был частым гостем в их доме. Впоследствии В. Цвирко вспоминал: «Кондрат Кондратович значительно углубил мои познания в рисунке. А ведь мало кто знает, что он владел незаурядным даром художника. Крапиву я считаю одним из первых своих наставников в искусстве...» Г После окончания минской школы образование В. Цвирко продолжил в Витебском художественном техникуме (1929—1932). Здесь ему посчастливилось учиться у известных белорусских художников: И. Ахремчика, Л. Лейтмана, В. Руцая, В. Хрусталева, Ф. Фогта, М. Энде. Уже тогда у начинающего художника сформировалась твердая позиция в творчестве, согласно которой он стремился сам (а в дальнейшем старался передать данную установку многочисленным ученикам) никогда не писать «под кальку», а всегда выражать сквозь призму собственной души многообразие окружающего мира. Вернувшись после учебы в Минск, с 1932 по 1935 год Виталий Константинович преподавал рисунок и черчение в педагогическом училище и 25-й общеобразовательной школе. В этот же период (1933) В. Цвирко был избран членом оргкомитета Союза художников СССР. В 1935 году он поступил в Московский государственный художественный институт, где учился у знаменитых русских пейзажистов С. Герасимова, Г. Ряжского, П. Покаржевского, Б. Иогансона, А. Дейнеки, И. Грабаря. На всю жизнь В. Цвирко запомнил слова профессора П. Покаржевского: «На пейзаж я смотрю как на источник живой связи с природой, воспринимаю его как музыку, как поэзию»2. Другим выдающимся художником и педа 1 Виталий Цвирко. Каталог выставки произведений / Авт. вступ. статьи О. А. Сур-ский. — Москва, 1983. — 32 с.: ил. 2 Віталь Цвірка. Выстаўка твораў народнага мастака БССР, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння. Каталог / Склад.: I. В. Назімава. — Мінск: Беларусь, 1988. — 24 с.: іл.