Выбраныя творы ў трох тамах. T2  Барыс Сачанка

Выбраныя творы ў трох тамах. T2

Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 542с.
Мінск 1994
110.84 МБ
Выбраныя творы ў трох тамах. T1
Выбраныя творы ў трох тамах. T1
Выбраныя творы ў трох тамах. T3
Выбраныя творы ў трох тамах. T3

Барыс
САЧАНКА
%
Барыс
САЧАНКА
Выбраныя творы ў трох тамах
Барыс
САЧАНКА
Вялікі
Лес Раман у трох кнігах
КНІГА ТРЭЦЯЯ
Апавяданні
Мінск «Мастацкая літаратура» 1994
ВБК 84Бел7
С22
УДК 882.6-31/-32
4702120201011
С 101-93
М 302(03)94
ISBN 5-340-01226-3(Т. 2)
ISBN 5-340-01224-7
© Б. I. Сачанка, 1994
Вялікі
Лес
Раман у трох кнігах
КНІГА ТРЭЦЯЯ
Частка першая
Даўно ўжо ляжаў — гурба на гурбе — снег, пяклі, аж кракталі, марозы. А зіма ніяк, ніяк не супакойвалася, не лагаднела — круціла, мяла, вар’яцела, нібы здагадвалася, ведала: яшчэ не ўсё ў поўнай яе ледзяной уладзе, не ўсюды спынена былое, ранейшае, жыццё.
Звычайна пад раніцу завея быццам улягалася, слабела. Ападаў, цішэў вецер, праз мутную павалоку хмар дзенідзе праразаліся нізкія, мігатлівыя зоры. Яснела — і тады чуваць было, як у нацятай шкляной цішыні з гулкім трэскам і пошчакам лопаліся ствалы дрэў, вуглы хат. Але мінала гадзіна-другая, і далеч увачавідкі шарэла, звужалася, зацягвалася цемраю, як бы дыміла, зноў доўгія павівастыя пасмы з гікам і свістам паласавалі дол. Сцежкі, дарогі зраўняліся з полем, іх пазасыпала, пазамятала, ды так, што не толькі з вёскі — з хаты нельга было выйсці. Ды і куды асабліва пойдзеш? Спаць клаліся рана, з пасцелі ўставалі позна. Кармілі, паілі худобу, елі наспех, што трапіць, самі і барзджэй беглі шукаць цяпла — хто забіраўся на печ, на самую чарэнь, хто лез зноў у ложак пад тоўстую ваўняную коўдру.
Выла, гуло ў коміне, секла снегам, бы ўсе адно шротам, у замураваныя холадам вокны. Шалеў вецер — ірваў, шкуматаў саламяныя і чаратовыя стрэхі, гнуў як не да самага долу голае голле абсад, гойсаў, бы апантаны, па fleapax, альсах, балотах...
Лютавала, гуляла, няйнакш спраўляла сваю перамогу, свой д’ябальскі шабаш зіма...
I
I раней надараліся ў Мікалая Дарошкі непрыемныя, цяжкія дні. Але каб такія... I каб ішлі наваратам, адзін за адным, суцэльнаю чорнаю паласою... He, такога яшчэ не было.
«Маладзейшы, дужэйшы быў я. Тады не заўважалася, лягчэй перажывалася... А цяпер...»
Ляжаў на ложку Мікалай, хадзіў, снаваў сюд-туд па хаце — думаў, перабіраў у памяці то адно, то другое.
«I кінуцца куды, дзе, у каго паратунку, помачы шукаць?»
У злосці, адчаі паварочваў твар на кут, на абразы божай маці і сына яе Ісуса Хрыста, што, абкладзеныя чыстымі вышыванымі ручнікамі, віселі там, у зашклёных асадках, шаптаў:
— Божа, што робіш са мною? I за што, за грахі якія?
А тут, да ўсяго, завея гэтая. I ўдзень, і ўночы ўпынку на яе няма, свішча і свішча, жуду яшчэ большую наганяе.
«I калі, калі ета скончыцца, жытка настане інакшая? Ну, можа, не зусім інакшая, дык хоць бы вярнулася тая, што была... Рыжы кеб не камандаваў, спакой у хаце, на селішчы быў... I кеб сыны — Іван і Піліп — зноў дома, у вёсцы, жылі. Ды і Косцік...»
Згадаўшы Косціка, аж зубамі скрыгітнуў, рукамі за галаву схапіўся Мікалай.
«Ета ж трэба, кеб такое выкінуць... У паліцыю... Сам у паліцыю ўпісаўся!.. Старэйшы, Іван, у партыю, а еты, меншы, у паліцыю... Божа, свет куды ідзе?.. Кеб брат проці брата, родны проці роднага?..»
Падаў, усе адно як не ў сваім розуме, на ложак Мікалай, абшчаперваў скроні, падушкаю вочы, вушы закрываў, каб не бачыць, не чуць нічога, не думаць ні пра што — забыцца, на ўсё, усё забыцца.
Але ані не ўдавалася яму гэта, нішто не забывалася, сляпіцаю лезла ў галаву — не адкаснуцца, не адагнаць.
«Што, што яшчэ будзе, як жыць далей?»
Яда ў горле перасядала, сон не ішоў.
«Хоць бы ў хату хіба хто завітаў, расказаў, дзе што на свеце робіцца. A то... Які тыдзень ужо... Бы ўсе адно ў яме, у труне...»
Ды каму было хадзіць у хату да Мікалая Дарошкі? Ніхто і сказаць не мог, дзе быў Піліп, а дачка, Параска, хоць і ў вёсцы, зусім побач жыла, не рупілася надта наведваць бацьку: дома, з дзецьмі таўкоты хапала. Ды і завея гэтая... Замяло ж, закідала снегам — з двара не вылезці. Гурбы ўсюды роўныя са стрэхамі. I не аціхае — сыпле і сыпле, быццам перад канцом свету. Вецер такі ледзяны — да касцей даймае, з ног валіць; у хаце і то месца сабе нідзе не знаходзіш. Колькі ні палі ў печы, не агледзішся — выдзьме, выстудзіць. Ніколі асабліва не любіў Мікалай чарэні, а цяпер забіраўся на яе, грэўся, нібы кот.
«Стары, стары ўжо я. Здароўе не тое. Таму і не баіцца ніхто, не слухае мяне. А далей, далей...»
Страшыла, палохала будучае.
«Змен я чакаў, бога маліў... А яны, змены, вунь як усё перавярнулі! Быццам назнарок, кеб яшчэ горш было...»
3 двара ў хату вярнулася Хора. Хадзіла, няйнакш, у хлеў глядзець карову — ацяліцца тая вось-вось мелася. Доўга абівала, абмятала венікам у парозе з валёнак снег, вохкала, уздыхала, ды так, што Мікалай не вытрываў.
— Чаго ты? — спытаў з нейкім як бы страхам у сястры.
— Ох, лепш бы я з хаты не выходзіла,— вохкала, уздыхала Хора.
— Што там? — насцярожыўся яшчэ больш, аж сеў, звесіў з печы ногі, Мікалай.— Можа, з каровай што?
— Не,— круціла галавою Хора.— He з кароваю... Надзю Тхорыкі з пятлі дасталі... Засілілася...
Перахрысціўся з жахам Мікалай, з печы як бач ссунуўся.
— Адкуль ты етае ўзяла? — перапытаў, не зусім верачы таму, што пачуў.
— Бачыла. 3 хлява ў хату ішла, то Тхорык з Мальвінаю здымалі Надзю...
— Адкуль?
— 3 гарышча.
Яшчэ раз памахаў рукою, хуценька перахрысціўся Мікалай.
— Чаго ета яна — не чула? — спытаў, памаўчаўшы, у сястры.
Хора стала, паднялася на адну, даўжэйшую, нагу, няўцямна паціснула плячыма.
— Хто ведае. Казалі, праўда, яшчэ раней, як вярнулася з-пад Дняпра... Помніш, кароў ганяла з етай, нашай...— кіўнула, паказала галавою на сенцы Хора.— To быццам зусім змянілася Надзя... Усё плакала, плакала... Нешта з ёю ў дарозе здарылася. Але пэўна што — ніхто не ведае. А можа, і ведае, ды не кажа.
— А сама яна?
Хто?
— Ну, Надзя.
— Таксама не ведаю. Тады, мусіць, маўчала, нічога не гаварыла.
— А цяпер?
— Цяпер і пагатоў.
— Што — хіба яна насмерць, нежывая?
— Are. Спруцянела, змерзлася. Як драўляная. Нават з пятлёю на шыі...
— Божа мой! — пачаў хадзіць, зноў махаць рукою, хрысціцца Мікалай.— Што ета робіцца, які час настаў?
— А ты... Косціка выгнаў,— урэшце сказала, што думала, што яе непакоіла, жыць не давала, Хора. I скрывілася, зарумзала, заплакала.— Іх-хі... Можа, і ён, бедны, дзе етак жа, як Надзя... Дзіця ж горкае... Іх-хі-хі...
Нічога не адказаў Мікалай. Толькі рукі ў кулакі сашчапіў, губы сцяў ды ўсё хутчэй, хутчэй захадзіў, аж забегаў — сюды-туды, туды-сюды — па хаце...
II
Хавалі Надзю ў нядзелю, назаўтра ж. Нягледзячы на холад, завею, дзверы ў хату да Тхорыкаў амаль не зачыняліся — ішлі і ішлі людзі. Адны, пераступіўшы парог, пачыналі заўзята хрысціцца, маліцца Богу, другія, найбольш моладзь, моўчкі спыняліся, глядзелі на лаву, дзе ў жоўтай смалістай дамавіне ляжала Надзя — ціхая і ненатуральна сур’ёзная. Гора заўсёды збліжае людзей, і смерць старэйшай Тхорыкавай дачкі таксама неяк па-асабліваму ўсхвалявала вёску. Было кожнаму пра што і падумаць, і паразважаць, выказаць свае здагадкі і меркаванні — і прычына ж смерці была невядомая, і сама смерць была не такая, як ва ўсіх людзей.
— Можа, з маці, бацькам не паладзілі? Ды згарача. Чаго хочаш натварыць можна,— гаварылі адны.
— Але ж Мацей ды і Мальвіна не такія кальвіны, кеб з імі не паладзіць. He, тут нешта іншае,— не згаджаліся, круцілі галовамі другія.
— А што?
Паціскалі людзі плячыма, разводзілі рукамі — і разыходзіліся пры сваіх думках, пры сваіх здагадках.
Горш за ўсё было тое, што і самі бацькі — Мацей і Мальвіна — не ведалі, нават не здагадваліся пра сапраўдную прычыну самагубства дачкі. Калі Надзя вярнулася з-пад Дняпра, куды ганяла разам з Коўдравай Клаўдзяй і пастухом Хомкам кароў, яны заўважылі змену ў яе настроі і паводзінах. Некалькі разоў спрабавалі выпытаць. пачуць, што ж там, ля Дняпра ці ў дарозе, адбылося. Але ні Надзя, ні Клаўдзя, ні Хомка не казалі. Надзя маўчала, толькі плакала, Клаўдзя рабіла выгляд, што нічога ані не ведае (а можа, і праўда не ведала?), Хомка ж адварочваўся
мыляў неяк д.зіўна губамі і соп, соп, няйнакш, не хацеў прызнавацца.
Ён, Хомка, і цяпер нікому нічога не казаў, толькі насуплены, з чырвонымі, як у пеўня, вачыма, кульгікаў — то заходзіў у хату, то выходзіў. На яго, як і на ўсіх, хто прыйшоў развітацца, правесці ў апошнюю дарогу Надзю. ніхто асабліва не глядзеў. Увага ўсіх была прыкавана да самой нябожчыцы і яе прыбітых, прыгаломшаных нечаканым горам бацькоў, што сядзелі паўзбоч труны: Мацей, апусціўшы галаву, увесь час маўчаў, быццам пакутліва пра нешта думаў, сіліўся нешта ці то разгадаць, ці то забыць, а Мальвіна то ўсхліпвала, то раптам пачынала на ўсю хату галасіць, прычытваць:
— А донечка ж ты мая, а я ж на цябе і не наглядзелася-я, не налюбавалася-я-я... А ці ж хата ў нас мала-ая, a ці ж чаго табе не хапа-ала, што так рана выбрацца ад нас захаце-е-ла-а... Донечка ж ты мая, ненаглядная-я...
У поўдзень, памаліўшыся Вогу, труну з целам нябожчыцы накрылі векам, вынеслі з хаты, паставілі на запрэжаныя коньмі сані, што стаялі ўжо ў двары, і паволі рушылі да могілак: коні, топчучы гурбы, паперадзе, людзі, хто як,— услед...
Завея ж не аціхала — выла, мяла, засыпала ўсё навокал белай сцюдзёнай мукою...
Ill
...Як і большасць вясковых жанчын, Поля, жонка Васіля Кулагі, таксама не ўцярпела — схадзіла да Тхорыкаў, каб развітацца з Надзяй. Праўда, пастаяўшы, патупаўпіы ў парозе, не пайшла разам з некаторымі на могілкі, а вярнулася дадому, у сваю хату. Надта ж неспакойна, трывожна было на душы — і дзеці адны, і муж, Васіль, на гарышчы. Ці мала што магло здарыцца? А так — калі што якое — яна сама дома.
Смерць, пахаванне Надзі ўсхвалявалі не толькі Полю, але і Васіля. Злезшы ў поўнач, калі пазасыналі дзеці, з гарышча, ён доўга не мог супакоіцца, хадзіў і хадзіў па хаце, скрыпеў і скрыпеў у цемры маснічынамі. Потым раптам сказаў, нібыта выціснуў з сябе, прызнаўся з болем:
— Мусіць, я вінаваты ў гэтай смерці...
— Як ета? — аж сцепанулася, спалохалася ІІоля.
— Бачыш, гэта ж не хто-небудзь, а я пасылаў Надзю
гнаць каровы ў тыл. А там, як ты кажаш, нешта з ёю здарылася...
— He я кажу, а людзі.
— Людзі звычайна не памыляюцца. Трэба будзе з Хомкам пагаварыць, распытаць пра ўсё.
— Пыталі ў Хомкі. He кажа ён нічога нікому.
— Нікому нічога не кажа, а мне, можа, і скажа. Вось выберу вечар, зайду да яго.
— Што ты? — жахнулася Поля,— А як хто-небудзь цябе ўбачыць?
— Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць. Ды і не дзеля таго я ў вёску прыйшоў, каб на гарышчы сядзець. Мне трэба пабачыць людзей...
— Якіх людзей?
Доўга хадзіў Васіль па хаце, маўчаў — няйнакш думаў, прызнавацца ва ўсім жонцы, казаць, хто ён цяпер і дзеля чаго быў пакінуты ў вёсцы, не пайшоў разам з іншымі на фронт, ці лепш пакуль іпто патрымаць язык за зубамі, ні ў чым не прызнавацца.
— Бачыш,— урэшце пачаў ён неяк аж занадта разважліва,— ты не крыўдуй на мяне, Поля. I Іван Дарожка, і я не проста так, па сваёй волі, на фронт не пайшлі, асталіся ў вёсцы. У нас ёсць пэўныя абавязкі і заданні.
— Я ета ведаю.
— Адкуль? — здзівіўся Васіль.
Поля засмяялася.
— Ды пра ета нават вераб’і чырыкаюць.
Васіль перастаў хадзіць, спыніўся, быццам у разгубленаеці.
— Чаму ж, скажы тады мне, ты сваркі тыя са мною ўсчынала?
— Таму, што ты не прызнаваўся, таіўся. А я ж... Можа, жонка твая. I мне... Крыўдна...
Поля ўсхліпнула.
— Быццам я не зразумела б... Ну неадукаваная я, нераўня табе... Але ж я... Таксама чалавек. I хацела, хачу, кеб дуіпа ў душу, што ў цябе, тое і ў мяне. А ты...
Васіль як не бягом кінуўся да Полі, абняў, абхапіў за плечы, прыгарнуў да сябе. Прашаптаў:
— Даруй мне... Я не хацеў цябе пакрыўдзіць... Зразумей — не ўсё я магу сказаць табе, далёка не ўсё...
— Чаму? — падняла яна на мужа вочы — хоць у хаце і цёмна было, усё ж убачыла, як калоцяцца, дрыжаць у яго губы.
— Таму, што нельга казаць усяго, што я ведаю. Тайна. Партыйная і ваенная тайна. Што ж да ўсяго астатняга... Я лічыў і лічу, што мы варты адно аднаго. Таму і сышліся, пажаніліся, жывем... Інакш бы... He было б у нас усяго таго, што ёсць. А ў нас жа... He толькі дрэннае, а шмат, шмат чаго добрага!
— Баюся, кеб вайна, немцы не адабралі ўсяго таго, што мы мелі, маем,— перастала плакаць, суцішылася Поля.
— I я баюся таго ж,— прашаптаў Васіль,— Таму і раіў, хацеў, каб не аставалася ты з дзецьмі тут, у Вялікім Лесе, з’ехалі адсюль...
— Куды?
— Ды куды іншыя паехалі.
— 3 нашае вёскі ніхто нікуды не паехаў. А хоць і спрабавалі ўцякаць, назад павярталіся. Адна сям’я Івана Дарошкі ды настаўніц некалькі... Але ж яны — прыезджыя, нетутэйшыя... Ды і кеб паехалі мы куды, хіба б лепей там было нам? Без сваёй хаты, усяго свайго — чужыя сярод чужога... Вунь Надзя не так і доўга пабыла не дома, а бачыш жа... Засілілася... А я ж не адна... У нас жа — дзеці... I не дарослыя — малыя...
— Хто яго ведае, можа, і на тваім баку праўда,— не то згадзіўся, не то не згадзіўся з Поляю Васіль,— Нажывем — пабачым...
— Увесь час сэрца не на месцы, трывожна неяк,— прызналася Поля.
— Чаму? — спытаў Васіль.
— I сама не ведаю. He было цябе — спаць не магла, усё думала, дзе ты і што з табою. А цяпер ты дома — усе адно нічога з сабою зрабіць не магу, быццам струна напятая. Ета ж... Калі наскочаць, нарвуцца, цябе дома застануць...
Поля зноў усхліпнула, заплакала.
— I трэба ж, жыццё наладзілася, жыць бы, дык вайна етая, немцы, адкуль іх толькі чорт і нанёс.
— Каб жа адны немцы, а то ж і свае... Апанас Харчэня... Рыжы гэты...— працадзіў скрозь зубы Васіль.— Ды, відаць, і іншыя знойдуцца... Думаў я ўсе гэтыя дні, што далей рабіць. I вось да якога вываду прыйшоў. Знішчаць гэтую погань трэба. I чым хутчэй гэта мы зробім, тым лепш усім нам будзе. Бо інакш... Бяды натвораць, за локці сябе кусаць потым будзеш.
— Адзін не знішчыш.
— Я гэта ведаю. Таму і кажу — нельга мне больш на гарышчы сядзець, хавацца. Людзей на барацьбу з нечысцю гуртаваць трэба. Ды ў лес, у партызаны ісці.
— Божа мой, а я зноў адна астануся, зноў ночы спаць не буду, усё думаць і думаць, дзе ты, калаціцца, трымцець, як ліст на асіне...
— Нічога не зробіш, іншага выхаду няма. Ці мы пачнем знішчаць погань, ці яна нас.
— Дык жа кажуць: немцы за кожнага свайго забітага па дзесяць нашых страляюць.
— А мы за кожнага свайго па дзесяць іхніх знішчаць будзем. Пабачым, хто каго больш напалохае.
Васіль сцяў губы, апусціў рукі. Пастаяў як бы ў роздуме, потым сказаў:
— Ты спаць кладзіся, а я пайду...
— Куды? — спалохалася Поля.
— Я ж казаў ужо табе — да людзей. Ёсць у мяне некалькі такіх, каму я давяраю.
— А вернешся калі?
— He ведаю. Можа, сёння, а можа...
Васіль памаўчаў.
— Словам, ад абставін будзе ўсё залежаць.
— Дзе тыя людзі, каму ты давяраеш? У Вялікім Лесе?
— I ў Вялікім Лесе, і ў іншых вёсках ёсць.
Цяпер памаўчала Поля.
— Хоць бы пачакаў, калі завея ўляжацца,— сказала яна праз хвіліну, прыслухоўваючыся, як вые, аж свішча, быццам. жывы, у коміне вецер.
— Якраз у завею сама і хадзіць. I злыдня нідзе ніякага не напаткаеш, і сляды замяце.
Пастаялі, прыхінуўшыся адно да аднаго, чуючы, як неспакойна, суладна калоцяцца, б’юцца сэрцы.
— Ну, я пайду,— сказаў Васіль нібыта ў одуме.
— Так раптоўна, ужо? — быццам схамянулася, спахапілася Поля.— Ты ж галодны, хоць паеў бы. Ды і з сабою ў дарогу торбу б узяў. A то зноў галадаць будзеш.
Поля пайшла да печы, пачала ў цемры нешта адтуль даставаць.
— Я не галодны,— хацеў спыніць Васіль жонку.—
I без торбы таксама абыдуся.
Але Поля была, як заўсёды, рашучая.
— He, не, і не думай. Пакуль не пад’ясі, пакуль торбы я табе не збяру — з хаты не выпушчу.
— Дык я ж не ў лес іду, а да людзей.
— Маё хоць нешта няхай з табою будзе. Можа, успомніш калі, што я недзе ёсцека, пра цябе думаю...
Зноў, цяпер ужо не заплакала, загаласіла. He на ўвесь голас, а ціха, стрымана, каб не пабудзіць дзяцей.
— Эых,— уздыхнуў, сказаў, быццам сам сабе, Васіль і пайшоў, накіраваўся да Полі, рашуча абняў, абхапіў яе, прыцягнуў да сябе, пачаў цалаваць у салёныя ад слёз губы, шчокі, вочы, цалаваць прагна і горача, так, як не цалаваў нават тады, раней, даўно, у маладыя гады, калі яны жылі паасобку, яшчэ не пажаніўшыся, кожны ў сваёй хаце.
IV
Ужо больш за тыдзень жыў у Мінску былы паташанскі настаўнік Сцяпан Радзівонавіч Кухта. Як і ў студэнцкія гады, пасяліўся зноў на Камароўцы, у той самай драўлянай хаце, за высокім дашчаным плотам, дзе наймаў пакойчык і раней, у час сваёй вучобы. Гаспадыня — рослая, сухарлявая, з вялізным, што крук, носам Альжбета Казіміраўна шчыра радавалася сустрэчы са знаёмым кватарантам і, калі ні ён, ні яна асабліва не былі нічым занятыя, усё распытвала і распытвала, як працавалася, жылося на Палессі.
— Увогуле, нічога,— ахвотна ўключаўся ў размову Сцяпан Радзівонавіч.
— Ці ж вы хоць жаніліся, сям’ю займелі? — цікавілася гаспадыня, Альжбета Казіміраўна, і быццам ніякавела, саромелася.
— He, да гэттага, не дайшло, халасцякую ўсё яшчэ,— паказваў зубы, усміхаўся Сцяпан Радзівонавіч.
— Чаму гэта вы так? Што — хіба не было з кім?
— Гэттага дабра ўсюды хапае,— махнуў рукою, быццам абараняўся, Сцяпан Радзівонавіч.— Проста не да таго мне. Я жыццё вывучаў, кнігі пісаў. Увесь час у рабоце, хвіліны вольнае нікрлі не меў. Дзе там пра дзяўчат, сям’ю думаць!
— А зараблялі ж вы як? Многа?
— На хлеб хапала. Можна, вядома, было зарабляць і больш, але я за капейкай не гнаўся. Я ж кажу — я па прызванні пісьменнік. Мне вольны час трэба, каб думаць, працаваць над сваімі твора.мі. I я некалькі школ памяняў, усё шукаў ціхага кутка, каб мяне асабліва ніхто не чапаў, не ворсаў. Правяду ўрокі — і за стол, пісанінай сваёй
займаюся. Во, цэлы чамадан напісаў,— паказваў Сцяпан Радзівонавіч вачыма на чорны, вялізны, быццам труна, чамадан, што прывёз, прывалок з сабою з Палесся.
— I што вы з усім гэтым рабіць думаеце тут, у Мінску? — глядзела на свайго кватаранта з цікавасцю, хацела як мага больш пра ўсё ведаць, Альжбета Казіміраўна.
— Як што — друкаваць. Дзеля гэттага я і прыехаў сюды.
— А раней хіба нельга было друкаваць тое, што вы пісалі? Конча вайны трэба было чакаць, прыходу немцаў?
— He. Вы, Альжбета Казіміраўна, не крыўдуйце на мяне, але вы не разумееце, што такое творчасць. I многія, на жаль, гэттага не разумеюць. Адсюль і ўсе беды. Так і быць, трошкі растлумачу. У творчасці ўсё вельмі індывідуальна. Адзін прызнае адно, другі — зусім іншае. Адзін думае, глядзіць на свет так, другі — зусім інакш. Што ні галава — то і свой розум, што ні чалавек — то і свой погляд. А ў кожнага ж ёсць яшчэ і свае слабасці і, найперш у людзей творчых,— зайздрасць. Вось, скажам, напісаў я цікавы твор. Але яго друкаваць не спяшаюцца. Чаму? Ды таму, што некаторым нявыгадна, каб мой твор быў надрукаваны. Бачыце, ужо не пра каго-небудзь, а пра мяне будуць гаварыць і пісаць. Калі ж твор гэтты больш-менш удалы, то забудуць тыя творы, якія не вельмі ўдалыя. А за тымі ж творамі стаяць іхнія аўтары, жывыя людзі, з пасадамі, славай і самаўпэўненасцю... Ды і дружбай між сабою. Вось і ўзнікае пытанне — а можа, лепш мой твор не надрукаваць, не пусціць у свет, га? I пісьменніка, асабліва калі ён малады, без сувязей, пачынаюць заціскаць, не друкаваць. Ён піша, піша, шле свае творы то ў адну, то ў другую рэдакцыю, а яму адказік на паўстароначкі, маўляў, ваш твор недасканалы ў мастацкіх адносінах, таму змяшчаць яго на сваіх старонках... I гэттак далей, і гэттак далей. Ты ведаеш, што гэтта не так, няпраўда гэтта. А даказаць? Як ты каму дакажаш? Біся як рыба аб лёд, да каго ні звяртайся — нікому нічога не дакажаш, ніхто цябе разумець не хоча. «Ды ён жа графаман, толькі паперу псуе дарэмна!» — кіне нехта, пусціць чутку. I ўсё, твая песенька праспявана... Ніхто ўжо цябе нідзе ўсур’ёз прымаць не будзе, што б ты ні напісаў — усе адно не надрукуюць, толькі пасмяюцца. Вось прыкладна ў такую сітуацыю трапіў і я. Пішу, пішу, але маіх твораў ніхто не прымае, ніхто не друкуе. Хто ў гэттым вінаваты? Вядома, і час, і тыя рэпрэсіі, што перад вайною былі, калі лепшых, самых талена-
вітых і сумленных нашых пісьменнікаў у турмы пасадзілі, парасстрэльвалі. Ды і некаторыя сябры мае, з якімі я вучыўся. Яны асталіся ў Мінску, пасады ў рэдакцыях пазаймалі і трымалі мяне як маглі, нідзе не друкавалі. Ведалі ж надрукуй мяне, дык іх ніхто чытаць не будзе. У маіх творах — жыццё, глыбіні, абсягі якія! А ў іх іпто? Асталіся ў горадзе пасля вучобы, задыхаюцца сярод камяніц, як тая рыба, выкінутая з вады на бераг. Але я — упарты. Дачакаўся свайго часу. Тых, хто не пускаў мяне, няма ўжо ў Мінску. Адступілі разам са сваімі рэдакцыямі, на фронт пайшлі. Цяпер мне ніхто замінаць не будзе, ніхто дарогі не заслоніць...
— Але ж цяпер у Мінску немцы,— асцярожна быццам напамінала Альжбета Казіміраўна.
— Немцам справы да мяне няма, у іх сваіх клопатаў хапае. Наадварот, немцы дапамагаць мне будуць, ім жа трэба на некага абаперціся, каб правесці ў жыццё новы парадак. А я... Гатовы на ўсё, абы толькі надрукаваць свае творы, даказаць маім нядобразычліўцам, што я — талент, і варты ўвагі...
Круціла галавою Альжбета Казіміраўна, не зразумець было — згаджаецца яна са Сцяпанам Радзівонавічам ці не згаджаецца. Пастаяўшы яшчэ хвіліну-другую ў дзвярах яго пакойчыка, раптам нібыта чагосьці саромелася, прыкрывала рукою рот і ішла, спяшалася рабіць якую-небудзь работу па гаспадарцы — прыбіраць у хаце, мыць посуд ці выпраўлялася на падворак карміць парсюка, курэй.
Сцяпан жа Радзівонавіч аставаўся зноў сам-насам у пакоі. Даставаў з чамадана рукапіс таго ці іншага свайго твора, уважліва мо дваццаты ці трыццаты раз яго перачытваў, здзіўляючыся, захапляючыся, як гэта ён так хвацка навучыўся пісаць. «Ну, зусім чыстая, як ёсць, класіка... Сам Дастаеўскі, Леў Талстой пазайздросцілі б...» — радаваўся ён. Іншы ж раз, калі была раніца, калі неяк па-асабліваму блішчэлі тысячамі іскрыстых сняжынак гурбы снегу за акном, калі раптам выплывала, паказвалася з-за хмар нізкае жоўтае зімовае сонца і пушыстае срэбра ледзяной шэрані па дрэвах, што стаялі, быццам вылепленыя са сцюдзёнай цішыні, іскрылася і пералівалася ўсімі колерамі вясёлкі, апранаўся і цягнуўся праз увесь горад на вуліцу Рагнеды, дзе ў невялікім цагляным доме месціліся рэдакцыі новых акупацыйных выданняў — «Беларускай газэты», «Голасу вёскі» і часопіса «Новы шлях». Тут, ці не
ў самым прасторным пакоі, збіраліся рэшткі інтэлігенцыі, што па розных прычынах не адступілі, асталіся ў Мінску. Прыходзілі сюды тыя, хто люта ненавідзеў бальшавікоў, хацеў шчыра служыць немцам, прыходзілі і тыя, хто разгубіўся, не ўяўляў, што яму і як рабіць, як жыць далей, прыходзілі і падпольшчыкі, каб ведаць, хто што думае, якому Богу моліцца, на каго спадзяваецца, які хто трымае арыенцір. Сцяпан Радзівонавіч, вядома, пра ўсё гэта нават не здагадваўся, ён хацеў, прагнуў аднаго — надрукаваць, выдаць свае творы. Але ніхто асабліва не спяшаўся гэта рабіць, хоць Сцяпан Радзівонавіч даволі актыўна прапаноўваў усюды апавяданні, вершы, урыўкі з паэм і раманаў. Адчувалася: да яго прыглядаюцца, яму не вельмі вераць, бо быў ён зусім невядомы чалавек, навічок, і на што ён здатны — ніхто пэўна нічога не мог сказаць. Ды і хапала ў рэдакцыях што друкаваць — трэба было знаёміць чытачоў з паведамленняхмі з фронту, змяшчаць розныя карэспандэнцыі, дзе ўсхваляліся фашысцкая Германія і яе армія на чале з фюрэрам Гітлерам, тыя парадкі, што Гітлер і яго салдаты прынеслі на ўсходнія землі. Мастацкія творы на старонкі газет і часопіса траплялі не часта. I, само сабой зразумела, выбіраліся ў першую чаргу творы ўжо вядомых чытачу літаратараў — Наталлі Арсенневай, Юркі Віцьбіча, Антона Адамовіча. He затрымліваліся, давалася зялёная дарога і ты.м аўтарам, хто пацярпеў ад Савецкай улады, сядзеў у турмах ці лагерах,— Масею Сяднёву, Уладзіміру Дудзіцкаму, Тодару Лебядзе, Міхасю Кавылю, Уладзіміру Клішэвічу. 3 маладых і новых ахвотна друкаваліся вершы Алеся Салаўя і Лявона Случаніна. Але і пра гэтых новых паэтаў гаварылі, што яны таксама вядома якога поля ягада — у Алеся Салаўя саслалі ў Сібір ці то расстралялі як ворагаў бацькоў, а Лявон Случанін нібыта таксама трапляў у няміласць Савецкай улады. У Сцяпана ж Радзівонавіча Кухты не было такой біяграфіі. Ён быў сынам бедняка, скончыў педтэхнікум, працаваў без асаблівых непрыемнасцей у школе. I цяпер, ахоплены, апантаны толькі адным жаданнем — надрукаваць свае творы, ён мала разбіраўся ў расстаноўцы сіл, кідаўся то да адной, то да другой групы. Але нідзе яго не лічылі сваім — «заходнікі», на чале з Наталляй Арсенневай і рэдактарам «Беларускай газэты» Уладзіславам Казлоўскім, трымаліся па сабе, «усходнікі», на чале з Антонам Адамовічам і рэдактарам «Новага шляху» Уладзімірам Сядурам,— па сабе. Ніхто вельмі нікому не верыў, гаварылі найбольш
пошапкам, з вуха на вуха. Было відаць, немцы таксама не надта давяраюць добраахвотным памагатым, глядзяць на іх як на нешта маланадзейнае і наўрад ці патрэбнае ў барацьбе з бальшавікамі і Расіяй. Але і не спяшаліся цалкам спісваць з рахунку, тым больш што некаторыя напаміналі ўвесь час пра сваё жаданне служыць новай уладзе, дапамагаць наводзіць на ўсходніх землях фашысцкі парадак, працаваць на ніве культуры, асветы, гаспадарання. Як неўзабаве пераканаўся Сцяпан Радзівонавіч, сярод саміх «шчырых працаўнікоў» не было ніякай злагады, адзінства, што ні чалавек, то і свой розум, свая пазіцыя, свая тактыка. Цалкам падзялялі фашысцкія погляды хіба сам рэдактар «Беларускай газэты» Уладзіслаў Казлоўскі ды яшчэ некалькі чалавек. Астатнія ж хацелі як-небудзь выжыць, перачакаць навалу, марылі пра «вольную» Беларусь, без немцаў, Расіі і бальшавікоў. I дзеля гэтай уяўнай «вольнай» Беларусі, як яны прызнаваліся, гатовы былі нават чорту душу прадаць. А паколькі іхняя душа пакуль што нікому не была патрэбна, ніхто яе не купляў, не плаціў грошай, гэтыя «вольныя» прадавалі ўсё, што толькі ў іх было,— кнігі, адзенне, розныя каштоўнасці, каб неяк жыць, існаваць. Адзін з такіх «вольных» выйшаў неяк разам са Сцяпанам Радзівонавічам у калідор, спусціўся па драўлянай лесвіцы ў двор.
— Вы куды ідзяце? — спытаў ён у Сцяпана Радзівонавіча.
— Дадому,— адказаў Сцяпан Радзівонавіч, уцягваючы галаву ў цёплы каўнер кажуха — на дварэ даволі холадна было, зябка, асабліва пасля накуранага рэдакцыйнага пакоя.
— А дзе вы жывяце?
— На Камароўцы.
— Го, дык гэта ж і мне па дарозе, я таксама там кватарую. Будзем знаёмы,— і «вольны» сунуў Сцяпану Радзівонавічу сваю руку.— Кастусь Шчупак.
— Сцяпан Кухта,— мармытнуў Сцяпан Радзівонавіч.
— Псеўданім? — лыпнуў вачыма, паглядзеў на Сцяпана Радзівонавіча Кастусь Шчупак, таксама ў кажусе, у добрых ялавых ботах і з выгляду зусім малады, ружовашчокі, што дзяўчына.
— He, у мяне прозвішча сапраўднае,— прызнаўся Сцяпан, Радзівонавіч,— А ў вас?
— Псеўданім. Сапраўднае маё прозвішча Лапка. Я з-пад Слоніма. Друкаваўся ў розных заходнебеларускіх
выданнях. Цяпер вось прыехаў, каб паспрабаваць шчасцядолі ў Мінску. Ды бачу... О-ге-ге... ,Месца для такіх, як я, тут няма... Прабіцца праз частакол «усходнікаў» і «заходнікаў» наўрад ці ўдасца...
Пайшлі па вуліцах старога горада, мінулі Свіслач, далей пакіравалі міма Траецкай гары да Камароўкі. Па дарозе Кастусь Шчупак сказаў:
— He, пане-браце, уцякаць адсюль трэба, ехаць шукаць шчасця-долі ў іншае месца.
— Куды? — пытаўся Сцяпан Радзівонавіч.
— Куды? Ды хоць бы ў Вільню.
— А там што?
— Там пачаў выдавацца «Беларускі голас». Рэдактара гэтай газеты я трохі ведаю, гэта Францішак Аляхновіч.
— Першы раз чую,— шчыра прызнаўся Сцяпан Радзівонавіч.
— Цю, няўжо?
— Далібог.
— Гэта ж вядомы драматург. Ён пры бальшавіках у турме сядзеў, напісаў кнігу «У капцюрох ГПУ». Яна перакладзена амаль на ўсе еўрапейскія мовы. Дарэчы, можа, вы не ведаеце, у Вільні было да вайны вялікае беларускае выдавецтва, выходзілі часопісы «Калоссе», «Нёман» ды іншыя. Там база ёсць, не тое што тут. Усё разбурана, знішчана... Ды і пісьменнікаў там столькі няма. Бачыш, сабраліся і з Заходняй, і з Усходняй, тыя, хто пад палякамі быў і пад бальшавікамі. I ўсе патрабуюць месца пад сонцам...
— Надта ж ехаць цяпер цяжка, — уздыхнуў Сцяпан Радзівонавіч,— Я ледзь дабраўся да Мінска.
— Адкуль?
— 3 Палесся.
— Лухта,— махнуў рукою Кастусь Шчупак.— Папершае, Вільня не так і далёка ад Мінска, як Палессе, якіх усяго дзвесце кіламетраў. Па-другое, лішні кавалак сала заўсёды трэба пры сабе мець. Сунуў у лапу кандуктару — які хочаш квіток выпіша, едзь хоць на край белага свету.
— Ды сала, яно, можа б, знайшлося,— задумаўся Сцяпан Радзівонавіч.
— Дык давай, паехалі,— перайшоў на «ты», прапанаваў яшчэ больш рашуча Кастусь Шчупак.— Удвух весялей будзе.
— А спыніцца, жыць там дзе? — пачаў турбавацца Сцяпан Радзівонавіч.
— Знойдзем. У мяне там знаёмыя праз аднаго чалавека. Ты хоць быў калі ў Вільні?
He.
— Тады тым болыл. Падумай, што мы трацім? He спадабаецца, вернемся назад, у Мінск. Тут будзем спрабаваць прабівацца. Але, як мне здаецца, гэта марная надзея. Кожны перш за ўсё хоча сваё надрукаваць. Сядура цісне то артыкульчыкі, то апавяданні пад рознамі псеўданімамі, запаўняе амаль адзін увесь часопіс. Казлоўскі з Арсенневай ды нейкім Найдзюком запаланілі газеты. Ксёндз Гадлеўскі з Янкам Станкевічам падмялі пад сябе школьнае выдавецтва. Кажуць, у бліжэйшы час пачнуць выходзіць газеты для сялян таксама ў Віцебску, Баранавічах, Слуцку... Але, пане-браце, будзь пэвен — і там свае пісакі знойдуцца, абы толькі друкавалі.
— Бадай што, вы праўду кажаце,— згадзіўся з Кастусём Шчупаком Сцяпан Радзівонавіч,— Я думаў, калі дабяруся да Мінска, дык дарога мне будзе адкрытая, ніхто ўжо не перашкодзіць. Аж пакуль я ехаў сюды — месцы заняты, знайшліся тыя, хто зноў мяне апярэдзіў і не хоча пускаць.
— А што вы пішаце? — перайшоў зноў на «вы» Кастусь Шчупак.
— Ды ўсё. Прозу, паэзію. Нават п’есы ёсць.
— Ну, лепшага драматурга цяпер у Беларусі за Аляхновіча няма. Усё варожыць на тое, каб ехаць у Вільню. Можа, з часам і тэатр пачне працаваць, яму без новых п’ес ніяк не абысціся. Пакуль тое ды сёе — вы п’есу на стол. Правільна, між іншым. А я і не падумаў пра тэатр, хоць мог бы, вядома, п’есу таксама напісаць. Дарэчы, вы друкаваліся дзе-небудзь да вайны?
He.
— Чаму?
— Ды ўсё таму ж. Куды ні кінешся — усюды месца няма. Кожны ж перш за ўсё пра сябе дбае.
— Ліха на яго, каб ведаў, што так цяжка церабіць у літаратуру дарогу, ці браўся б пісаць. А цяпер, паспрабаваўшы пісьменніцкага хлеба, і кідаць быццам нялоўка. Ды, праўду кажучы, і не кінеш. Цягне, што ні рабі...
— Гэтта праўда. Як не пасядзіш за сталом, як не напішаш хоць некалькі слоў — быццам і не жыў, дзень марна прапаў. А каб яшчэ ўбачыць тое надрукаваным...
— У Вільню, пане-браце, ехаць трэба. Было не было, як кажуць...
Задумаўся Сцяпан Радзівонавіч, замоўк, аж хаду замарудзіў, ледзь не спыніўся.
— Давайце, урэшце кіўнуў галавою ён,— З’ездзім дзён на колькі, нібыта на разведку.
— Але,— павесялеў, яшчэ больш натхніўся Кастусь Шчупак,— Што мы трацім? I адкладаць не будзем. Скажам, паедзем заўтра ж, раніцою.
— Я згодзен,— быў як рэдка калі рашучы Сцяпан Радзівонавіч.
Падалі адзін аднаму рукі, пастаялі яшчэ трохі на вуліцы, дамаўляючыся, дзе сустрэнуцца заўтра раніцою, каб ехаць разам у Вільню.
— Горад паглядзіце, супаставіце з тым, як апісаў яго Колас у «Новай зямлі». Нябось, помніце?
— Дзіва што, я ж настаўнікам у школе працаваў,— усміхнуўся Сцяпан Радзівонавіч.
— Настаўнікам? — здзівіўся, аж адступіў на крок, Кастусь Шчупак.— А я думаў, вы ў турме сядзелі, у Сібіры золата капалі ці лес пляжылі.
— He, да таго не дайшло.
— Ну, і хвала Богу. Значыцца, едзем, як і дамовіліся...
Яшчэ раз паціснулі адзін аднаму рукі і разышліся па кватэрах — змяркалася, у горадзе набліжалася каменданцкая гадзіна.
V
Косцік не спяшаўся пакідаць сваё селішча. Стрымлівала думка — раптам адхлыне злосць, супакоіцца бацька. I калі не сам, дык Хора пакліча ў хату. Бо... Куды ж яму ісці, дзе падзецца?
«Зноў я, мабуць, зрабіў не тое, што трэба было зрабіць, — задумаўся, засумняваўся Косцік.— Але ж і цярпець здзек і рабунак Рыжага?.. He, таксама больш нельга. Ен не толькі бацьку, а багата каго давядзе да магілы. Бач, як шпурнуў, калі я кінуўся бараніць сваё...»
He ўлягалася, усё яшчэ бурліла, бушавала, гарэла полымем у Косціка злосць на Рыжага.
«Ды калі не абараняцца, цярпець, ён жа, бугай еты, з селішча зжыве...»
«Але ж і так... На селішчы мне не жыць... Бацька прагнаў...»
Прайшоўся па двары. Спыніўся ля хлява, доўга стаяў, глядзеў на неба, на зоры — бралася на мароз, і неба было
аксамітна-сіняе, высокае, а зоры белыя, міргатлівыя, нібыта калючыя.
«Такі вялікі свет, а чалавеку дзецца няма дзе,— чамусьці прыйшло ў галаву Косціку.— Што ні зрабі, абавязкова ета кагось зачэпіць, камусь не спадабаецца. Волі нікому ніхто не дае. Рабі так, як нехта кажа, загадвае. А самастойнасць дзе? Што, хіба я павінен увесь век свой кагосьці слухацца? Усе мяне вучаць, усім да мяне клопат. А я... Дарослы ж ужо. Што захачу, тое і рабіць буду...»
Локцем намацаў за плячыма вінтоўку, пакратаў у кішэні, нібыта пералічыў, патроны.
«Ды я ж улада, паліцай... Што хочаш прымусіць магу зрабіць, як і Рыжы прымушае... I бацька...»
Згадаўшы бацьку, зноў задумаўся Косцік.
«Дзеля ж яго я вінтоўку етую ўзяў, белую павязку на рукаво пачапіў. А ён... 3 дому мяне праганяе, на парог не пускае...»
«Хіба зноў паспрабаваць у хату зайсці, расказаць, растлу.мачы ць?..»
«Толькі не сёння, не цяпер!» — стрымлівала, не ахвоціла яго рабіць гэта нейкая невядомая сіла.
«А калі ж?..»
«Другі раз... Як супакоіцца бацька, злосць адхлыне, астыне... Бо цяпер, пад гарачую руку... Лепей не пападаць...»
«Але ж і ісці... Куды?»
Стаяў, тупаў ля хлява Косцік, а дзе яму дзецца, куды пайсці — не ведаў, прыдумаць не мог.
«Кеб ета днём, дык у Гудоў падаўся б... Там перасядзеў бы, перабЕяў бы... А ўночы...»
Міжволі закрадвалася сумненне — а можа, не трэба было падавацца ў палгіцыю, можа б, як-небудзь усё і так абышлося, можа, перастаў бы чапіцца Рыжы...
«Не, такі не перастане... Тут толькі так — сіла на сілу... А калі слабасць адчуе — сатрэ ў парашок, змяце, быццам пыл...»
«Але ж і ў паліцыі быць, калі бацька ў хату не пускае, з селішча праганяе?..»
«Можа, адумаецца, палагаднее, зразумее, што я не дзеля сябе, а дзеля яго...»
«Кеб жа! А як не зразумее, не адпусціцца? Тады што?..»
He ведаў, ані не ведаў Косцік, што яму рабіць, як быць.
«I стаяцьтут, на двары, чакаць немаведама чаго?..»
Выйшаў на вуліцу, паволі, спакваля пабраўся паўз платы, дзе цвярдзела вытаптаная людскімі нагамі сцежка, на вёску, адзначаючы сам сабе, што рэдка ў каго ў хатах гарыць святло — і паліць яго няма з чаго, ды і на святло можа непажаданы госць трапіцца. Таму людзі хоць і не спяць, але святла ў хаце ўсе адно не паляць.
«Трэба ж, вайна етая... Ліха ведае што нарабілася. I так клопату, мітрэнгі хапала. А цяпер і пагатоў. Клаўдзя етая Рыжага на селішча прывяла, і ён камандуе, што хоча, тое і робіць...»
Дарогу перабег нейчы сабака. Паглядзеў на Косціка, ашчэрыў зубы, гыркнуў — і тут жа схаваўся, спалохана нырнуў у дзірку, пад плот.
«Баіцца. Няйнакш вінтоўку згледзеў...»
He заўважыў, як да клуба дайшоў. Успомніў — гэта ж тут, у прысадах, напаткаў ён неяк увечары Шурку, абняў, пацалаваў яе...
Гарачыня прыліла да шчок, хмель у галаву ўдарыў.
«А што, калі да яе... А я думаю-гадаю...»
Рашуча, як ні разу яшчэ, пакрочыў да Шурчынай хаты. Святла ў вокнах не было, але гэта Косціка не спыніла. Піхнуў рукою весніцы, зайшоў, як гаспадар, у двор, падняўся на ганак. Наспрабаваў адчыніць дзверы ў сенцы — яны былі замкнёны, на засове.
«Што ж рабіць?»
Хвіліну-другую стаяў, думаў. Потым загрукаў кулаком, стоена, шэптам паклікаў:
— Шурка. Шурка-а!
Яна. мабыць, ці не чакала яго — адчыніла дзверы ў тую ж хвіліну.
— Ой, што ты? 3 вінтоўкаю? А я не пазнала спярша, спалохалася... Аж ета ты,— сакатала яна і гэтак жа, як і заўсёды, цененька-цененька смяялася,— Заходзь, заходзь,— запрашала Шурка і стаяла, глядзела на Косціка, не могучы саўладаць з радасцю, шчасцем,— А я адна і адна, так абрыдла! Хацела на вячоркі падацца. Але куды?
— А мяне бацька з селішча прагнаў,— прызнаўся, бухнуў адразу ж тое, што яго хвалявала, клапаціла, Косцік.
— Як ета — прагнаў? — зацікавілася Шурка: ці не яна сама ў тым прычына?
— А так. Прагнаў, і ўсё.
— За што? Без ніякага-якага?
— Ды не. Што ў паліцыю я паступіў... Разумееш, Рыжы кажухі ў нас пазабіраў. Я кінуўся бараніць, дык ён
мяне так штурхнуў, што я аж да сцяны паехаў... А яшчэ раней бацьку вобземлю шпурнуў... Проста з селішча ўсіх нас зжывае...
— Ета які ж Рыжы? Той, што Клаўдзя прывяла?
— Ну. Дык я падумаў, неяк абараняцца трэба. I ў паліцыю запіс.аўся.
— У паліцыю? — спалохалася, аж рукамі ўспляснула Шурка.
— Рыжым захацеў стаць?
— Ды не, не таму. Кеб бацьку, сябе, селішча абараніць.
— Ты не крыўдуй, ета я проста так сказала...
I Шурка наблізілася да Косціка, абвіла, абхапіла за іііыю рукамі, пацалавала ў губы.
— Ты бачыш, як я табе рада,— прашаптала яна.
I Косцік у тую ж хвіліну на ўсё, на ўсё забыўся — аблапіў, абшчаперыў Шурку, цёплую, гнуткую, падатлівую, і, бы п'яны, пайшоў, падаўся разам з ёй у хату...
Прачгіуўся Косцік, калі ў вокны ўжо глядзеў белы дзень. Палахліва расплюшчыў вочы...
Убачыў сябе не ў сваёй хаце, не на сваёй звыклай, мулкай пасцелі. Побач ляжала, прыхінуўшыся грудзямі і абхапіўшы яго рукамі, голая, як маці нарадзіла, ПІурка...
Умомант сну быццам і не было. Успомніў, як выганяў учора з дому яго бацька, як блукаў, не ведаючы, дзе падзецца, па сваім двары, па вуліцы, пакуль самі ногі не прывялі да Шуркі, як ішоў разам з Шуркаю ў хату, да пасцелі, як ііотым яна, гуллівая, вясёлая, суцяшала яго, дорачы нябачаныя, няведаныя дагэтуль ласкі...
«Відно ж ужо зусім. А выйсці адсюль як? Мяне ж убачаць? Божа мой! Зноў, зноў я зрабіў глупства... I калі ета скончыцца, калі я паразумнею?»
Хацеў павярнуцца, адсунуцца далей ад Шуркі. Але тая, прачнуўшыся, не выпускала яго са сваіх рук, чэпка трымала і ціхенька, цененька сама сабе смяялася.
— Як я рада, як я рада! — быццам у сне, у трызненні, шаптала яна, не адкрываючы, не расплюшчваючы вачэй,— Ета ж не адна я, а з табою, Косцік! Ой, як мне надакучыла класціся спаць і прачынацца адной!..
I яна яшчэ мацней прыціснулася ўся, голая, гарачая, да яго, Косціка, пачала цалаваць, лёгенька, зусім не балюча
пакусваць зубамі, казытаць языком... I ён, Косцік, не могучы зноў саўладаць з сабою, павярнуўся да Шуркі, прыпаў сваімі губамі да яе губ...
VI
Жыў Яўхім Бабай — і быццам не жыў. He дні — а суцэльная чорная ноч. I надзеі, што хоць калі нешта зменіцца, ніякай не было.
«А ўсё таму, што не шанцуе мне. I пры той, ранейшай, уладзе, і пры етай, новай, таксама...»
Ела проста поедам Яўхіма жонка, Сонька, еў ён і сам сябе, бо выйсця нідзе не бачыў са сваёй бяды.
«3 сям’ёю штосьці рабіць трэба... Альбо кідаць, альбо карміць... А тут яшчэ етыя Іван Дарошка, Васіль Кулага... Прывартаваць, высачыць іх як? Бо калі не высачыш...»
Мурашкі халодныя паўзлі па целе, аж дз.еравянеў, калі ўспамінаў уладныя вокрыкі канваіра, Кандрата Астапавіча, каменданта...
«Зноў у халодную пасадзяць, са свету зжывуць, калі не зраблю таго, што загадалі. Ды і жытцо б тады было маё, нікога б не баяўся, смела дадому б вазіў. Але як, як прывартаваць, высачыць, дзе сцежкі тыя, па якіх яны ходзяць?»
Бегаў Яўхім Бабай па вёсцы, да хат тых, дзе жылі Васіль Кулага і Іван Дарошка, ярыглядаўся, цікаваў, віжаваў. Але, як неўзабаве даведаўся, Іван Дарошка сям’ю сваю некуды з Вялікага Лесу выправіў, звёз, а Кулажыха, Поля, нібыта таксама выгнала мужа з дому, нешта не зладзілася ў іх жыццё.
«Хто яго ведае, можа, і не яны тыя масты папалілі. Сказаў тады не падумаўшы... А цяпер во... Калаціся, спакою не мей!»
Зноў, як учыненае ў дзяжы цеста, падымалася ў Яўхіма злосць. На каго — і сам не ведаў.
«Да Апанаса Харчэні трэба, мабуць, зайсці,— цюкнула неяк у галаву.— Ён жа цяпер уласць. Хай усвядоміць, што немцы Іванам Дарошкам і Васілём Кулагам цікавяцца. Можа, ён пра іх што чуў. Працаваў жа некалі разам. Дый... Пра паліцыю папытаць трэба. Можа б, і мне хто якую вінтоўку даў. A то хаджу быццам без рук. Калі хто і нападзе — абараніцца няма чым. Апанас — ета не Рыжы... Той чужы, з тым не пагаворыш. Бо ісці зноў у Ельнікі, да Кандрата Астапавіча ці каменданта?.. He, не, нахадзіўся ўжо,
годзе, і так ледзь жыць астаўся... Лепш ім на вочы не трапляць. Асабліва цяпер, калі з Іванам Дарошкам і Васілём Кулагам нічога не ясна, не прывартаваў, не высачыў я іх...»
Але ісці да Апанаса Харчэні Яўхім Бабай не спяшаўся.
«Кеб у новую бяду не ўскочыць,— думаў, асцярожнічаў ён.— Бо пойдзеш па воўну, а вярнуцца можаш стрыжаны. Як было ета ўжо неаднойчы».
I разам з тым нешта рабіць трэба было — цягнуць больш не было як: кожны дзень маглі заявіцца нсмцы ці той жа Кандрат Астапавіч, спытаць, што ён зрабіў, каб прывартаваць, высачыць Івана Дарошку і Васіля Кулагу. А што ён скажа, чым будзе апраўдвацца?
«Во ўскочыў дык ускочыў»,— чухаў патыліцу Яўхім Бабай.
I ў апантанасці, злосці нікога на вочы не напускаў — каго бачыў, таго і лаяў, грыз. Дзяцей — дык дзяцей, жонку — дык жонку.
— Зусім скрывацёў,— бурчала, ані не баючыся Яўхіма, жонка, Сонька.— Сябе і то зненавідзеў.
— Змоўкні! — вар’яцеў, тупаў нагамі Яўхім.— ІІараспускалі языкі, хто што думае, тое і плешча. Лепей бы ў хаце прыбрала. A то... Горш як у свінушніку.
— А ты вазьмі сам прыбяры... Усе адно нічога не робіш, цэлымі днямі гульма гуляеш.
— А ты? Што ты робіш? — агрызаўся, вызверваўся Яўхім.
— Усё, усё раблю! I ў печы палю, і ваду нашу, і есці вару! Якую б хваробу вы елі, кеб я не наварыла!
Сонька пачынала румзаць, плакаць. За ёю, як па камандзе, верашчалі, галасілі дзеці. I Яўхім Бабай не вытрымліваў — накідваў на галаву іпапку, выходзіў на падворак. Падоўгу стаяў там, то на дрывотні, то ля хлява, не ведаючы, куды падацца, куды сысці з селішча. Раней хоць лес яго ратаваў. Ускінеш на плячо стрэльбу — і пайшоў, пайшоў віхляць між дрэў. Вавёрку рыжую, вёрткую ўбачыш, за зайцам-шараком прабяжыш — заб’еш не заб’еш, а занятак маеш. А цяпер? Што рабіць цяпер?..
«У паліцыю папрасіцца, вінтоўку кеб далі. Тады мне... I ў лес можна зноў пайсці... Калі на Івана Дарошку ці на Васіля Кулагу натраплю — не страшна...»
«А як Саветы, ранейшая ўлада, вернуцца?» — узнікла, вынырнула аднекуль з сярэдзіны думка.
«Усе адно адказваць давядзецца. I што ад войска ў лес
уцёк, і што немцаў сустракаць хадзіў. Ды і невядома — вернуцца Саветы ці не вернуцца. Вунь іх як пагналі... Жыць жа неяк трэба. А там... Відаць будзе, як і што рабіць... Марудзіць нельга. Бо набяруць паліцаяў, колькі трэба, не ўточышся тады...»
Дачакаўся вечара, калі ацямнее, пайшоў да Апанаса Харчэні. Дадому, проста ў хату.
«Пагляджу,— думаў.— Калі святло е, дык зайду. А не будзе святла — заўтра раніцою наведаюся. Ці ўдзень... Але... Лепей бы цёмначы, увечары...»
«Чаму лепей цёмначы, увечары?» — пацікавіўся нехта, хто сядзеў апошні час у ім, пытаўся пра ўсё.
«Ды таму, таму... Кеб меней хто бачыў, што я да Апанаса хаджу, хаўрусуюся з ім».
«Баішся?»
«Не тое што баюся. А так... Проста няхай пакуль пра ета меней хто ведае».
Святло ў Харчэняў міргала, гарэла. I Яўхім Бабай, не стукаючыся, не пытаючы ў гаспадароў дазволу, як і прынята ў Вялікім Лесе было, адчыніў сенцы, зайшоў у хату.
— Вечар добры,— сказаў, пераступіўшы парог. I зніякавеў, ледзь назад за дзверы не падаўся — у хаце, аказваецца, не адзін Апанас быў, а і Рыжы. Сядзелі за сталом, над нейкімі паперамі маракавалі.
Выручыла Апанасава маці, Хадоска.
— Праходзь, праходзь, Яўхімка,— кінулася яна да былога лесніка.— Нешта ж, мабуць, трэба, калі завітаў.
— Я да Апанаса,— прагугнявіў зусім у нос Яўхім.— Пагаварыць хацеў.
— Пра што? — адарваўся ад папер, што раскладзены былі на стале, падняў галаву, паглядзеў здзіўлена на Яўхіма Апанас.
Яўхім перамінуўся з нагі на нагу — казаць ці не? — Ды пра многае... У паліцыю я хацеў...
— У паліцыю? — зацікавіўся, таксама падняў галаву Рыжы,Ану давай сюды, бліжэй...
Яўхім, не абабіўшы з ботаў снег, не абцёршы іх аб рабую анучу, што паслана была ля парога, рушыў да стала.
— Ты хто такі? — уставіўся вачыма ў Яўхіма Рыжы.
— Яўхім Бабай,— збянтэжыўся, разгубіўся Яўхім.
— Дзе жывеш, дзе працаваў? — пытаў Рыжы.
— Тутака жыву, у Вялікім Лесе. А працаваў... Ляснік я...
— Чаму не ў войску?
— Я на мабілізацыю не пайшоў.
— Як ета?
— Я... У лес уцёк. Позву прынеслі, дык я з хаты ходу,— пасмялеў, нават гыгыкнуў, зубы жоўтыя, падгнілыя паказаў Яўхім.
Рыжы перавёў вочы на Апанаса — ці праўду гаворыць гэты нечаканы вячэрні госць, дзівак чалавек.
Апанас кіўнуў.
— Сядайце, дзядзька,— паказаў Апанас на лаву. Яўхім сеў.
— Дык што, можа, праўда залічым яго ў паліцыю? — спытаў у Апанаса Рыжы.— Ды мд'ракаваць над етым,— паказаў вачыма на паперы,— не будзем? Ты граматны? — зыркнуў на Яўхіма Рыжы.
— Граматны, — падхапіўся на ногі, устаў з лавы Яўхім Бабай.
— To мы цябе агентам назначым...
— Якім агентам? — выцягнуў, як гусак, шыю Яўхім.
— Даручым табе яйкі, масла, сала ў людзей збіраць. A то во,— паказаў рукою на паперы, што былі раскладзены на стале,— немцы даручылі сабраць.., А як ты збярэш? Ета ж не кажухі... А так распішам, колькі чаго павінен які двор здаць, і няхай здаюць. А ты,— глядзеў, не зводзіў вачэй з Яўхіма Рыжы,— прымаць будзеш. Калі хто не здасць... Мы яго...— Рыжы сціснуў кулак, патрос ім у паветры.— Я парадак люблю. I немцы таксама... Так што... Словам, бярыся...
— А вінтоўку мне дадуць? — пацікавіўся Яўхім.
— Вінтоўку?.. Абавязкова. Які ж паліцай без вінтоўкі? Без вінтовак чаго мы варты будзем, хто нас слухацца будзе, за начальства лічыцьме?..
Снег на ботах у Яўхіма Бабая раставаў, з-пад ног расцякалася, расплывалася па падлозе лужа. Але ён гэтага не бачыў — быў увесь наструнены, рады.
«Хоць раз ды пашанцавала,— аж свяціўся ён.— Збіраць яйкі, сала, масла — ета якраз тое, пра што марыць толькі трэба. I работа не цяжкая, і... Сабе сёе-тое перападацьме. Разбярыся, хто колькі чаго здаў. Заўсёды можна змухляваць... I немцам нешта аддаць, і сабе пакінуць...»
— To я... Згодзен... Буду агентам,— аб’явіў Яўхім Бабай.
— Ну вось, бачыш,— аж падняўся з-за стала, паглядзеў на Апанаса Рыжы.— А ты баяўся: як ды як мы ета зробім... На тое ж аддаюцца загады, каб іх выконваць. I давай на сёння спынім ета, скончым. Годзе! Распішаш па дварах, каму што здаваць, і няхай здаюць. А ён,— зыркнуў зноў Рыжы на Яўхіма,— няхай прымае, нечага яму лынды біць... Я ў Ельнікі з’езджу, вінтоўку, павязку, патроны прывязу... Ведай нашых, уласць паважаць трэба!..
Апанас пачаў складваць, збіраць са стала паперы.
— Дык вы, можа, мужчынкі, і павячэраеце заадно? — прапанавала гасцінная гаспадыня Хадоска — яна стаяла пры печы, уважліва слухала, пра што ішла гаворка.
— А выпіць будзе? — павярнуўся да гаспадыні Рыжы.
— Калі трэба, дык будзе.
I Хадоска, не чакаючы згоды, мітнулася ў сенцы, у камору. Вярнулася ў хату хутка, з паўлітэркам, загорнутым у фартух.
— Яшчэ пры ранейшай уладзе выгнала, — прызналася яна.— Бо ета без паўлітра нічога не зробіш. Да брыгадзіра каня пойдзеш прасіць — няёмка выпіць не даць. Да старшыні такса.ма чаго пойдзеш... Праўда, ён не піў... Але ж ласку зробіць, то як жа не аддзячыць...
— Адраявалі розныя старшыні ды брыгадзіры,— захадзіў, важна выставіўшы грудзі, па хаце Рыжы,Цяпер мы во параюем... Пажывем.
— To я, можа, пайду,— сказаў ціха Яўхім, бачачы, што збіраецца вячэра ды яшчэ з выпіўкай.
— Чаго ж ета, Яўхімка? — кінулася, каб затрымаць былога лесніка, Хадоска.— Хіба ж ты не чалавек, не начальства?!
— Ага,— гаркнуў Рыжы.— Прывыкай. Дый замачыць пасаду тваю трэба. Як-ніяк, можа ж, не хто-небудзь, а агент!
I зарагатаў. Гучна, на ўсю хату, па-ідыёцку нястрымана, шалёна.
He мінула і некалькі хвілін, а на стале ўжо стаялі кіслыя гуркі, капуста-шаткаванка, міса варанай бульбы, нарэзанае скрылямі мёрзлае сала, хлеб.
— Ну, дык за новую пасаду! — падняў шклянку, пасунуўся чокацца да Яўхіма Рыжы.— Ды не міндальнічай, будзь цвёрдым, каб аж вылі, баяліся цябе. A то стараста наш, Апанас, яшчэ малады, сілы, улады ў руках не чуе, усё саромеецца, міндальнічае...
Апанас нічога не адказаў на словы Рыжага, таксама пацягнуўся чокацца сваёю шклянкаю з усімі.
Калі выпілі, закусілі, Яўхім рассмялеў.
— Ды я... я,— пачаў ён гарачыцца.— Я даўно служыць да немцаў ірваўся. Але не шанцавала. Я да іхняга каменданта хадзіў... 3 начальнікам паліцыі знаёмы, Кандратам Астапавічам...
— Ану раскажы! — навастрыўся, перастаў жаваць Рыжы.
— Было, было, браткі. Першы раз да каменданта прый шоў, а ён: «Кеб хлебам-соллю сустрэлі». Як сабака, гойсаў па вуліцы. Але ж з нашымі людзьмі — хіба што зробіш? Адзін, сам са сваёю жонкаю хадзіў сустракаць да крыжа. шкада, не прыехалі тады немцы — масты папалілі ў Паташні і ў Рудні... А другі раз у гісторыю быў трапіў. Пайшоў я ў Ельнікі, а мяне, не разабраўшыся, у халодную... Ледзь выбавіўся. I за што? Са стрэльбаю ішоў, загаду таго не ведаючы, што здаць стрэльбы трэба. А потым — нібыта я масты папаліў... А я-то знаю, хто ета зрабіў.
— Ану кажы,— паглядзеў грозна на Яўхіма Рыжы.— Хто?
— Іван Дарошка і Васіль Кулага.
— Ета старшыні — сельсавецкі і калгасны?
— Are. Яны, яны... Ходзяць тут з вінтоўкамі, пагражаюць. I да мяне неяк прыходзілі. На двор з хаты паклікалі, прыгразілі — застрэляць...
— Ета яшчэ паглядзім, хто каго застрэліць... Яны нас ці мы іх! — і Рыжы патрос зноў у паветры кулаком.
Паглядзеў у шклянку, паглядзеў на бутэльку — больш выпіць не было чаго.
— Ану, маці, яшчэ пашукай етага зелля,— павярнуўся тварам, сказаў, загадаў Хадосцы.— A то работа такая, не выпіць проста нельга...
Хадоска мігам збегала зноў у сенцы, прынесла адтуль яшчэ адну, заткнутую кукурузным пачаткам бутэльку — ужо не паўлітэрку, а паўтарачку.
— Выпіце, выпіце, мужчынкі,— ледзь не прасіла яна.— A то мой Апанас нешта зусім апанураў. Усё маўчыць і маўчыць, думае і думае... Як прагналі яго з сельсавета, дык і невясёлы...
— Ану раскажы,— павярнуўся цяпер да Апанаса Рыжы.— А то я ўсё чую пра еты сельсавет...
— Ды нечага вельмі расказваць,— кінулася выручаць
сына маці, не радая, што прагаварылася.— Узялі яго быццам за сакратара... А потым і прагналі...
— За што?
— Ды нехта ў Ельнікі напісаў... Пра дзядзьку Нупрэя ўспомніў — таго ў калектывізацыю, як і многіх, забралі...— расказвала Хадоска.
— Ета праўда? — глядзеў, не спускаў вачэй з Апанаса Рыжы, тым часам раскаркоўваючы бутэльку, наліваючы мутцаваты самагон у шклянкі.
— Праўда, праўда, Зміцерка,— выручала сына зноў маці.
— Бачыш, дрэннага без добрага не бывае,— падміргнуў, засмяяўся Рыжы,He напісалі б у Ельнікі, дзядзьку б не забралі — хто б цябе за старасту цяпер паставіў? Ды і мяне, каб у турме я не быў, бацькоў не раскулачылі, не саслалі. Дык, можа, вып’ем, што мы выжылі, што мы ё, што нам давяраюць?
Зноў зблізілі шклянкі, чокнуліся, выпілі. Пачалі, чаўкаючы, закусваць.
— Усё ж і ў вас былі тыя, хто не верыў Саветам, супраціўляўся, — сказаў, не падымаючы галавы, гледзячы ў стол, Рыжы.
— Былі, Зміцерка, былі,— стоячы ля печы, падтрымлівала гаворку Хадоска. — I крыж за вёскаю, колькі ні выкідалі, зноў і зноў укопвалі...
— To я рабіў, — выставіў грудзі, быццам вырас, прыўзняўся Яўхім Бабай.
— Ты? — здзівілася Хадоска.
Я.
— Дык ты ж... He надта ў бога таго і верыш...
— Дзела не ў богу. А кеб назло. Сельсавету... Івану Дарошку... Усім. I пісьмо ў Ельнікі я напісаў. Ух, як ненавіджу я етых Дарошак!
Аж не ўцярпеў — кулаком па стале грукнуў.
Апанас, які дагэтуль увесь час сядзеў моўчкі, глядзеў у стол і аб нечым сваім думаў, раптам падняў галаву, паглядзей на Яўхіма.
— Дык гэта вы напісалі? — працадзіў скрозь зубы.
— Я, я! I зрубы Піліпавы я паліў... Ух, як ненавіджу я етых Дарошак! — аж, здаецца, ірваў сарочку на грудзях Яўхім Бабай.— Распладзіліся, усё лепшае пазахоплівалі. Паны!
— Ты еш, еш, Яўхімка, закусвай,— бачачы, што той зусім сп’янеў, кінулася зноў выручаць сына Хадоска.
Яўхім пацягнуўся рукою да сподка з салам, хоць сала ў яго было ўжо ў адной руцэ. Пачаў піхаць у рот, жаваць сала з салам, думаючы, мусіць, што жуе сала з хлебам.
— Разбяромся,— падымаючыся з-за стала, нібыта падвёў вынікі гаворкі Рыжы.— 3 усім разбяромся. Будзе ў нас час.
I пайшоў, шырока расстаўляючы ногі, да вешала апранацца.
На хаду дажоўваючы сала, кінуўся ўслед за ім з-за стала і Яўхім Бабай.
— Дык што? — асалавелымі вачыма глядзеў ён на Рыжага,— Можна, знацца, заўтра і пачынаць?
— Што пачынаць? —'не разумеў, забыўся зусім на ўсё Рыжы.
— Ды работу...
— Ах, работу,— нарэшце ўспомніў, дайшло да яго, пра што пытаецца Бабай, пра што былі дамовіліся яны хвілін колькі таму назад, седзячы за сталом.— Можна. Нават не можна, а трэба!
1, накідваючы на сябе кажух, нібы нешта ўспомніўшы, заспяшаўся, нырнуў у цемру сенцаў.
VII
«Дык вось хто ва ўсім вінаваты!» — быў як аглушаны, думаў Апанас Харчэня, і тады, калі сядзеў за сталом, і пасля, калі Рыжы з Яўхімам пайшлі і дома асталіся ён ды маці.— А я... Чаго толькі не ўявіў, каго не вінаваціў! А гэта, аказваецца, вунь хто... Ен ненавідзіць Дарошкаў, хоча звесці з імі нейкія свае рахункі. А я... Мучуся, дратую сябе... Які месяц ужо, які дзень! Ды каб не выгналі мяне з сельсавета, сакратаром я астаўся... Хіба ж бы я да Дняпра пайшоў, хіба ж зноў дадому вяртаўся, старастам бы стаў! Сядзі вось цяпер, думай, як з каго шкуру садраць, падаткі гэтыя вырваць... А адмоўся, не выканай загаду... Ды тады ж мяне... I не толькі мяне, а і маці...»
Ляжаў Апанас у пасцелі, варочаўся з боку на бок, заснуць ніяк не мог. Успамінаў, як гаварыў з Іванам Дарошкам пра ананімку тую, як ішоў, быццам п’яны, нікога, нічога не бачачы, з сельсавета дадому, калі даведаўся, што працаваць больш у сельсавеце нельга, не давяраюць яму, як пакутаваў, чаго толькі не беручы ў галаву, дома...
«I ўсё праз гніду гэтую, брыду. Я пра інс.тытут, верпіы пісаць марыў. Ляцець, як птушка, збіраўся. А мяне... Па
нагах, па руках, па галаве... За што? Цаляў у Дарошкаў, a ўдарыў па мне. Але ж і Дарошкі што кепскага яму, брыдзе гэтай, зрабілі? Простая чалавечая зайздрасць, тупасць, апантанасць...»
Калі злосць трохі адхлынула, супакоіўся, пачаў уяўляць, як бы склалася яго жыццё, калі б не было той ананімкі, у сельсавеце за сакратара астаўся.
«Вядома, працаваўбы разам з Іванам Дарошкам...»
«А як вайна пачалася?..»
«Таксама побач з ім быў бы... Гэтак жа, як і ён, як і Васіль Кулага, і я ў вёсцы да самага прыходу немцаў аставаўся б. А потым у лес пайшоў бы...»
«А далей, далей?..»
«Далей як яны, гэтак і я... Дарога б адна ў мяне была, простая, роўная... Ніякіх бы сумненняў... He мучыў бы сябе, не дратаваў бы, як цяпер дратую... Старастам, нямецкім паслугачом, не быў бы, па хатах не хадзіў бы, не настырняўся б з людзьмі, шкуры з іх не драў бы... А то...»
Брыдка, не па сабе зрабілася, калі ўспомніў, як хадзілі з Рыжым па вёсцы, збіралі — не, не, адбіралі! — у людзей валёнкі, кажухі, шапкі, шалікі, рукавіцы...
«Божа мой, да чаго я дажыўся! Дык гэта ж пачатак толькі... А будзе ж, будзе ж яшчэ што! Той загад выканалі, новы прыслалі. А там, Рыжы кажа, спісы сем’яў камуністаў трэба скласці, начальства савецкага і калгаснага... А там... He, не, пакуль не позна, трэба канчаць з гэтым стараствам...»
«Як 3 ім кончыць?»
«Думаць трэба... He можа быць, каб ніякага выхаду не было. У любой сітуацыі выхад ёсць... Так, так, толькі пашукаць яго трэба...
«Дзе, які выхад?..»
Сіліў сваю памяць Апанас, шукаў, як бы зрабіць так, каб і старастам, нямецкім паслугачом не быць, і небяспецы ні сябе, ні маці асабліва не падставіць. «Падумай, дзе табе лепш быць... Добранька падумай, каб потым не шкадаваць»,— усплылі, згадаліся рапта.м словы.
«Чакай, дзе ж я гэта чуў, хто мне гэта гаварыў?»
У вачах паўстаў дзень. калі выбралі старастам, як ішоў, сам не ведаючы куды і чаго, і напаткаў зусім нечакана ў лесе Васіля Кулагу.
«Гэта ён, ён мне так гаварыў. У адказ на маё пытанне, што б ён, быўшы на маім месцы, рабіў. Яшчэ Васіль Кулага сказаў тады: «Ніхто ніякіх апраўданняў не прыме,
калі давядзецца адказваць за ўсё, як ты жыў і што рабіў... Перад сумленнем сваім, людзьмі адказваць!»
«А што, калі зноў з Васілём Кулагам сустрэцца? Ён бы, можа, нешта нараіў? А лепш за ўсё — з Іванам Мікалаевічам Дарошкам убачыцца б. У таго ласкі да мяне больш, дабрыні. Ды і працавалі ж разам... Бачыш, маці казала, ён шукаў мяне, пагаварыць пра штосьці са мною хацеў... Значыцца, верыў мне. На працу да сябе не каго-небудзь, а мяне выбраў... 3 ім бы я знайшоў агульную мову, яго я паслухаўся б... Як бы ён сказаў, так бы я і зрабіў...»
«Але дзе цяпер Іван Дарошка, як яго ўбачыць?»
«Праз Васіля Кулагу трэба паспрабаваць шукаць...»
«А Васіль Кулага дзе?..»
«У лес,' як і тады, хіба пайсці?..»
«Дзівак,— смяяўся з Апанаса Харчэні, кпіў нехта нябачны,— Так Васіль Кулага і стаіць, чакае цябе там, у лесе. Што, хіба яму рабіць няма чаго? Ды і зіма ж даўно, холадна, каб стаяць, чакаць кагось...»
«I праўда — зіма ж на дварэ. I дзе Васіль Кулага, дзе Іван Дарошка — ніхто не ведае».
«Не, такога быць не можа, каб ніхто не ведаў... Нехта ўсё ж ведае».
«А хто, хто можа гэта ведаць?»
Зноў сіліў сваю памяць, згадваў людзей, хто мог ведаць, сказаць яму, дзе цяпер Васіль Кулага і Іван Дарошка.
«Родныя. Жонкі!» — вынікла, цюкнула ў галаву.
«Але ж Іван Дарошка з роднымі не вельмі ладзіў, з бацькам пасварыўся, нават не размаўляў... А жонка, Кацярына Антонаўна, таксама з Вялікага Лесу з’ехала, не жыве больш яна тут...»
«А Поля, жонка Васіля Кулагі?»
«Поля нікуды не з’язджала, дома яна, у Вялікім Лесе...»
«Во, да яе трэба і зайсці, папытаць, дзе муж, Васіль Кулага».
«Калі гэта лепш зрабіць?»
«Заўтра. Ага, ага, заўтра ж, не адкладаць ні на дзень.
VIII
Курт Апфель лічыў, што яму шанцуе ў жыцці. Пашанцавала і цяпер — трапіў камендантам ў раён, дзе адносна ціха. Былі, вядома, і тут акты сабатажу і бандыцкіх нападаў — палілі сцірты неабмалочанай збажыны, масты, не-
калькі разоў абстрэльвалі нямецкіх салдат, што кіраваліся на фронт і ездзілі ставіць новае начальства ў вёсках. Але гэта не тое, зусім не тое, што ў некаторых суседніх раёнах. Там ні ўдзень, ні ўночы няма нікому спакою — гаспадараць цэлыя банды. I зразумець ніхто не можа — адкуль яны, тыя банды, узяліся: нязлоўленыя акружэнцы ці аб’ядналася, узброілася былое партыйнае і савецкае начальства?
«Але гэта дробязь, — думаў Курт Апфель.— Неўзабаве наша доблесная армія возьме Маскву, наступіць канец вайне. Тады і тут парадак усталюецца. Калі надзеі, што вернецца Савецкая ўлада, не будзе ніякай, смялей на службу будуць ісці да нас. Каго заахвоцім, каго прыстрашым, а каго і знішчым. Давядзецца і тут зрабіць тое самае, што зрабіў, прыйшоўшы да ўлады, Гітлер у Германіі. Вядома, яно цікавей было б быць цяпер на фронце, браць Маскву ці Ленінград. Але ж там і небяспечней. I так хвала Богу, што жывы, не паранены. А магло ж, магло...»
Як непрыемны, страшны прывід ці сон адганяў Курт Апфель успаміны пра баі, што былі і пад Брэстам, і ў іншых месцах, часам проста на дарогах ці ля безыменных рачулак. Рускія здавацца ў палон не хацелі, не хацелі і адступаць — абараняліся, адстрэльваліся да апошняга патрона. Здаралася і такое, што з голымі рукамі кідаліся ў бойку. Трэба было мець моцныя нервы, верыць у сілу і перамогу нямецкай арміі, каб не паддацца паніцы, наступаць.
«Няхай іншыя тое спазнаюць, што спазнаў я ў баях з рускімі,— думаў Курт Апфель,— Колькі разоў з жыццём развітваўся, заплюшчваў вочы, каб нічога не бачыць. He вайна — адна рызыка. He тое зусім, што цяпер. Цяпер нармальна спіш, нармальна ясі. I ходзіш, што гусак, задраўшы ўгору галаву — усе мне служаць, усе чакаюць, што загадаю. Словам, я тут гаспадар, што захачу, скажу, тое і будзе».
He шкадаваў, а, наадварот, радаваўся Курт Апфель, што звязаў сваё жыццё з фашысцкай партыяй. з Гітлерам. Як толькі адчуў — фашысцкая партыя і Гітлер бяруць верх, могуць прыйсці да ўлады, так і падаўся ў іх лагер. I не памыліўся — бачыш, успомнілі, ацанілі, не паслалі больш пад кулі, а пакінулі ў тыле, каб новы парадак тут наводзіў.
«I я апраўдаю давер партыі, давер вялікай Германіі — навяду тут парадак. Ды ён амаль і наведзены ўжо. Началь-
ства ўсюды яастаўлена, захоўваецца адносны спакой. Нават нараду ўдалося правесці. Дык гэта жа чыстак ніякіх яшчэ не было. А як і гэта зробім? Вунь у некаторых раёнах пастралялі яўрэяў, узялі на ўлік сем’і былога савецкага і бальшавіцкага начальства. Відаць, і нам тое самае трэба зрабіць. Можна, вядома, пачакаць загаду. Але і без загаду ясна — трэба знішчаць гэтае шкоднае семя. I чым хутчэй, тым лепш».
Далажылі, што на прыём да яго, каменданта, прыйшоў начальнік паліцыі Нядзелька.
— Што там у яго? — спытаў, незадаволены, што перапынілі думкі-развагі.
— Кажа, нешта тэрміновае, сакрэтнае.
— Няхай заходзіць!
I хвіліны не мінула, а парог каменданцкага кабінета пераступіў начальнік паліцыі. Тоўсценькі, рухавы, ён не зайшоў, а як бы ўкаціўся.
— Хайль Гітлер! — пракрычаў яшчэ з парога, выкінуўшы наперад руку, начальнік паліцыі.
— Хайль Гітлер! — падняўся, выструніўся і камендант.— Што там у цябе? — снытаў даволі жарсткавата, як і заўсёды па-нямецку, бо начальнік паліцыі ведаў гэтую мову, размаўляў на ёй амаль гэтак жа вольна, як і па-руску, і паглядзеў, працяў навылёт сваімі вострымі, змяінымі вачыма.
— 3 вёскі адной, Дубровіцы, перадалі... Бачылі ў лесе партызан... не, не, бандытаў,— паправіўся начальнік паліцыі.
— Партызан?.. Бандытаў? — не паверыў, перапытаў камендант. — Тут, у маім раёне?
— Можа, гэта не свае... He нашыя, гер камендант... Можа, яны прыблукалі адкуль... 3 іншага раёна...— хацеў трохі супакоіць каменданта начальнік паліцыі.— У іншых раёнах ганяць пачалі, дык яны сюды кінуліся, паратунку шукаюць.
— Гэта можа быць,— згадзіўся з начальнікам паліцыі камендант.— Многа іх?
— He ведаю, гер камендант.
— Як гэта «не ведаю»? Навінен ведаць!
— Пашлём людзей, праверым. Тады і ведаць будзем.
— Пачакай,— астудзіў начальніка паліцыі камендант.— Ты толкам мне далажы, хто і каго бачыў.
— Ды дзядзька адзін. Пайшоў у лес, кажа, па луцце...
Словам, каб лапці сплясці, лыка трэба. А на яго ліпкі маладыя рэжуць...
— Гэта шкодніцтва! — перапыніў начальніка паліцыі камендант.
Мы з гэтым змагаемся,— выструніўся начальнік паліцыі.
— Ну, пайшоў дзядзька ў лес... А далей што?
Далей... На партызан ён натрапіў... Аказваецца, у леснічоўцы атабарыліся,—лісліва заўсміхаўся начальнік паліцыі.
— У якой леснічоўцы? — не зразумеў камендант.
Ды той, іпто ля Дубровіцы. Калісьці яшчэ нейкі пан збудаваў, каб леснікі жылі, лес ахоўвалі.
— Карацей! — траціў цярплівасць камендант.
— Дык я, можна сказаць, усё ўжо і сказаў, што сам ведаў...
— Ясна! — захадзіў — тры крокі ў адзін бок. тры крокі назад — каля стала камендант. — I далёка тая... леснічоўка... Дубровіца? — зыркнуў змяінымі вачы.ма на начальніка паліцыі камендант.
— Ды кіламетраў васемнаццаць ад Ельнікаў будзе...
— Дзядзька той дзе? Што на бандытаў, партызан натрапіў? — ужо з раздражненнем крыкнуў камендант.
— У Ельнікі яго даставілі. У халоднай сядзіць...
— Дапытаць як след,— загадаў камендант.— I нікому нідзе ні слова пра леснічоўку і партызан. Я сам гэтым займуся.
— Слухаю, гер камендант!
— Можаш ісці, ты вольны!
Начальнік наліцыі павярнуўся на сваіх кароткіх ножках, стукнуў абцасамі ботаў, выйшаў.
Камендант жа, астаўшыся адзін, хадзіў, снаваў сюдтуд некаторы час па кабінеце.
«Вядома, трэба як мага хутчэй начальству вышэйшаму далажыць, — думаў ён.— I прачасаць тыя мясціны. Ды так, каб ні адной жывой душы не асталося».
«А як няма там ніякіх партызан, брэша той дзядзька?» — узнікла на хвіліну сумненне.
«Усе адно гэта не пашкодзіць, не будзе лішнім. Каб не думалі, што ў мяне тут спакойна, бы ў Хрыста за пазухай. А то ў іншых раёнах ёсць партызаны, трывогу трубяць усе, а ў мяне няма... Быць такога не можа».
I камендант выклікаў тэлефаніста, папрасіў тэрмінова звязаць яго з вышэйшым камандаваннем.
IX
Што з боку Ельнікаў па дарозе на Дубровіцу рухаюцца немцы, Раману Платонавічу Багавіку стала вядо.ма ў поўдзень. Запыхаўшыся, прыбег у леснічоўку вартавы з самага перадавога паста. Ён і прынёс гэтую нечаканую вестку.
— Колькі іх? — спытаў Багавік.
— Ды многа, не злічыць,— не мог аддыхацца вартавы, зусім малады хлопец, нядаўні школьнік, якога ўзялі да сябе ў атрад, бо надта ж прасіўся.
— Ну дваццаць, трыццаць, — падказваў Багавік.
— Што вы? Сотні дзве-тры.
— Пеша ідуць ці на чым едуць?
— Большасць на конях. Але ёсць і пешыя. I машын таксама некалькі паперадзе ехала...
— А як яны ўзброеяы?
— Ёсць кулямёты, ёсць аўтаматы. I шаблі, карабіны...
Багавіку паведамлялі, што ў суседніх раёнах размясцілася на пастой нямецкая кавалерыйская дывізія. Яна ў асноўным тым і займалася, што ганялася за партызанскімі атрадамі, што ўзнікалі тут і там.
«Няўжо і да нас чарга дайшла? — падумаў Багавік.— Але ж як не ў час! Толькі збірацца яачалі, вучымся страляць, на сувязь з Масквою чалавека паслалі, а тут...»
Аднак марудзіць было нельга. Аддаў загад:
— Падрыхтавацца да адыходу!
Вылілі проста ў снег суп, што пачалі былі варыць на абед. Раздалі кожнаму патроны, гранаты, выдалі на двоетрое сутак сухі паёк — па паўбохана хлеба і па некалькі драбкоў цукру. Патушылі ў печы агонь, забралі ўсё, што можна было ўзваліць на сябе, панесці. А вось як, куды адступаць — ніхто не ведаў. Каб не снег, яно куды хочаш можна было б ісці — у лесе не зловіш. А так... Сляды... Ды і па снезе далёка не ўцячэш — дагоняць...
План адыходу ўзнік нечакана. Ён быў дзёрзкі, смелы і, відаць, адзіна правільны. У суседнім з леснічоўкай квартале была запасная база — невялікая зямлянка, каля якой было схавана некалькі мяшкоў жыта. Пра зямлянку ведаў Багавік ды яшчэ два-тры чалавекі. Туды і вырашыў адступіць са сваім невялікім лясным войскам сакратар райкома.
«Не здагадаюцца фрыцы, што мы так блізка. А калі здагадаюцца, пагражаць будзе нам што — паспрабуем да-
лей адступаць. Ды, можа, і не на нас немцы ідуць, можа, так куды...»
На ўсякі выпадак загадаў зрабіць падманлівую сцежку да замёрзлай канавы, на якой снег паздзьмувала ветрам — няхай думаюць, што па ёй уцяклі партызаны. Самі ж ланцужком, ступаючы ўсе ў адзін след, пакіравалі ў суседні квартал. Адступалі хутка, імкліва, ведаючы, што каля леснічоўкі з хвіліны на хвіліну могуць з’явіцца немцы...
Немцы з’явіліся на паляне надвячоркам. Акружылі з усіх бакоў леснічоўку. Але наступаць не асмеліліся — асцярожнічалі: не ведалі, якія ў партызан сілы і якая зброя. Выкапаўшы ў снезе ямкі, залеглі... 1 потым надта ж шкадавалі, што зрабілі гэта, бо ў поўнач усчалася завея, ды такая, што за два крокі нічога не было відаць. I хоць усю ноч ніхто з немцаў не звёў ні на волас вачэй, партызаны з леснічоўкі зніклі, бы ўсе адно ў ваду канулі. I гэта выявілася раніцою, калі, дачакаўшыся святла, пайшлі на штурм леснічоўкі...
Падпаліўшы хату і пачакаўшы, калі яна згарыць, немцы адступілі з лесу, так і не ўбачыўшы ні аднаго партызана. У зводках, што пасланы былі вышэйшаму камандаванню, вядома, пра апошняе не паведамлялася. Наадварот, было сказана, што цалкам знішчаны вялікі партызанскі атрад і яго зімовая база...
Калі Багавіку далажылі, што немцы, спаліўшы леснічоўку, адступаюць зноў да Ельнікаў, ён радаваўся, можа, як ніхто, што ўдалося даволі лёгка пазбегнуць ахвяр, выратаваць райком і ядро будачага партызанскага атрада. Хоць недзе на сподзе душы і засмучэнне было — страцілі ж, лічы, на пачатку зімы добрую цёплую хату. «Ды і выдаў хто?» — трывожыла, непакоіла.
«Трэба сёння ж паслаць у Ельнікі чалавека, даведацца пра ўсё»,— вырашыў Багавік.
Пасланы ў Ельнікі чалавек вярнуўся на світанні. Ен разам з супакаеннем (немцы напалі на след партызан выпадкова!) прынёс сумную вестку — у Ельніках расстраляны ўсе яўрэйскія сем’і. За адзін дзень знішчана каля шасцісот чалавек — дарослых, старых, дзяцей...
...Барацьба набывала новую сілу. Райком, як адзначыў сам сабе Багавік, не быў яшчэ па-належнаму гатовы да яе. I гэта балюча калола, хвалявала...
«Нешта тэрмінова трэба рабіць! А што, што?» — пакутліва думаў, шукаў выйсця Багавік.
X
Сесці на цягнік, каб ехаць у Вільню, як і меркаваў Сцяпан Радзівонавіч Кухта, было не проста. Давялося Кастусю Шчупаку нямала пабегаць ад аднаго правадніка да другога, перш чым удалося ў абмен на сала атрымаць нейкія квіткі, залезці ў перапоўнены таварны вагон.
— Затое цёпла будзе,— абнадзеіў Кухту Кастусь Шчупак, калі яны знайшлі ў нейкім цёмным куце месца, селі на салому,— He ведаю, як ты, пане-браце, а я замёрз.
— Ды і мяне, хоць, здаецца, апрануўся як мае быць, дрыжыкі ўжо білі,— прызнаўся Сцяпан Радзівонавіч.
— Нічога, гадзін праз пяць-шэсць у Вільні будзем... Калі, вядома, чаго-небудзь не здарыцца ў дарозе,— шаптаў ледзь не ў самае вуха Кастусь Шчупак.
— А што можа здарыцца? — пытаўся, насцярожаны шэптам, Сцяпан Радзівонавіч.
— Ды ўсякае. Цяпер жа вайна. He ведаю, як у вас, a ў нас швэндаюцца па лясах розныя... Страляюць, міны, бомбы падкладваюць...
— To і ў нас на Палессі тое самае... Масты папалілі, сцірты, з неабмалочанай збажыной...
— Мусіць, Масква банды засылае,— выказаў сваю здагадку Кастусь Шчупак.
— Можа... А можа, і свае. Рознае партыйнае і савецкае начальства. He паспела эвакуіравацца. Ды і акружэнцы... Я, дарэчы, у рамане ўсё гэтта маляўніча апісаў, паказаў...
— I гэта ты паспеў! Дасі калі-небудзь пачытаць.
— Хоць зараз вось, — палез у чамадан Сцяпан Радзівонавіч.
— Не,— спыніў імпэт свайго спадарожніка Кастусь Шчупак,— сёння дай бог нам даехаць. Бо гэтыя банды з Масквы... Надта ж шкодзяць яны ў нашых стасунках з немцамі. Немцы не супраць беларусаў, гатовы нас падтрымаць, пайсці насустрач некаторым нашым пажаданням. А банды шкодзяць. Ты як у рамане напісаў — свае банды ці маскоўскія?
— Ды проста не думаў пра гэтта, не завастраў, — прызнаўся Сцяпан Радзівонавіч.— Банды, і ўсё.
— А ты падумай і завастры! Так лепш будзе. I для цябе, і для справы агульнай нашай. Хай і немцы думаюць, што гэта не мы, беларусы, з імі змагаемся, а Масква. Наогул нам больш пра ўсё трэба думаць. I, як мне здаецца, немцаў мы павінны скарыстаць напоўніцу, каб канчаткова пазбавіцца шматвекавое маскоўскае апекі. А заадно — і польскае. У немцаў далёкая ад нашай мова, зусім іншая культура, і яны для нас не такія небяспечныя, як маскоўцы і палякі. Ва ўсякім разе, паланізацыя і русіфікацыя нам пагражаць не будзе. А яшчэ калі нам удасца стварыць свой урад, своё войска... Мы выратаваны як народ, можам несці свой дар, як сказаў паэт, Еўропе і ўсяму свету. Нас жа нямала, адна з вялікіх славянскіх нацый, васемнаццаць мільёнаў.
— Восем,— паправіў Шчупака Сцяпан Радзівонавіч.
— He восем, а васемнаццаць. Гэта нас абрэзалі да васьмі. Забралі Смаленшчыну, Віленшчыну, Чарнігаўшчыну ды і іншыя спрадвечныя нашы землі. А нам вярнуць усё гэта трэба, аб’яднаць у адзіную моцную беларускую дзяржаву. I дзеля гэтага трэба скарыстаць цяперашнюю вайну, немцаў.
— Ліха яго ведае,пакруціў галавою Сцяпан Радзівонавіч.— Я, прызнацца, не думаў пра гэтта. Мне б як-небудзь надрукавацца, выдаць свае творы...
— Як гэта ты не думаў? — ледзь не абурыўся Кастусь Шчупак.— Інтэлігент, называецца. Хто ж за нас падумае, калі мы самі ду.маць не будзем? Наогул, чым больш я размаўляю з вамі, усходнікамі, тым болып дзіўлюся. Якія вы абмежаваныя людзі, далей свайго носа нічога не бачыце. Адвучылі вас бальшавікі думаць. А можа, тых, што думалі, пазнішчалі, у Сібір павысылалі? Гаспадарылі ж як хацелі, што ў галаву толькі прыходзіла, тое і рабілі. Але нічога, мінулася кату масленіца. Насіў воўк, панеслі і ваўка...
У Вільні, калі выйшлі з вагона, аддаліліся ад люднага вакзала, доўга стаялі на рагу вуліц Міцкевіча і Віленскай, разглядалі вялізную карту Усходняй Еўропы, што намалявана была на знарок прыбітай да сцяны дома фанеры і дзе адзначана было наступленне гітлераўскіх войск. Узяты Калінін... Акружаны Ленінград... Пад абстрэлам —
Масква. Нямецкія самалёты бамбяць Варонеж, Горкі...
— Бачыш, пане-браце, піто робіцца? — ківаў, паказваў вачыма на карту Кастусь Шчупак.— Вайне хутка канец, разгромлены бальшавікі... I нам, беларусам, думаць, ой як думаць трэба, каб зноў не астацца ля разбітага карыта. Паглядзеў я на тых, што сабраліся ў Мінску, паслухаў іх... Грызуцца, не раўнуючы, як сабакі за голую костку. Кожны сабе хоча нешта ўварваць. А рваць пакуль няма чаго... Дзелім шкуру незабітага мядзведзя... Віленчукоў трэба паслухаць, чым яны жывуць... Што, можа, пойдзем? — адарваў ледзь не сілаю ад карты Сцяпана Радзівонавіча Кастусь Шчупак.
— А куды ісці? — спытаў Сцяпан Радзівонавіч трохі разгублены — ён ведаў, што бальшавікам цяжка, але што так... Гэта была ў нейкай ступені нечаканасць.
— Ды ў мяне шмат тут знаёмых, я вучыўся ў Вільні. Ёсць нават дзядзька, доктар Грабоўскі. Да яго мы і пойдзем. Тым болып што ён недалёка адсюль жыве, бліжэй за ўсіх астатніх...
— Я хацеў бы горад паглядзець, першы ж раз тут,— выказаў сваю просьбу Сцяпан Радзівонавіч.
— Паспееш, паглядзіш,— махнуў рукою Кастусь Шчугіак. — Каменданцкая ж гадзіна неўзабаве. А ў нас з табою ніякіх дакументаў... Так што, пане-браце, пайшлі...
Хвілін мо праз дваццаць Кастусь Шчупак прывёў Сцяпана Радзівонавіча да невялікага цаглянага асабняка, што стаяў трохі ў баку ад вуліцы, абсаджаны заснежанымі, з тоўстымі катахамі намаразі на голлі, старымі садовымі дрэвамі — грушамі, яблынямі, слівамі, вішнямі.
— Вось тут жыве мой дзядзька,— паказаў вачыма на асабняк Кастусь Шчупак.— Ён сярод віленчукоў карыстаецца нэўным аўтарытэтам. I нацыянальна сведамы. Беларус, дай бог, каб усе такія былі!
Адчувалася, Кастусь Шчупак бываў у свайго дзядзькі, і даволі часта, бо адчыняў дзверы, быццам дома, ведаючы, дзе які засоў, дзе якая клямка. Але выгляд гаспадара, які сустрэў двух няпрошаных гасцей яшчэ пры ўваходзе ў асабняк,— чыста паголены, у чорным з доўгімі фалдамі і шырокім разрэзам сурдуце, пры галыптуку-бабачцы і ў белай, як снег, накрухмаленай кашулі,— збянтэжыў.
— Што, мы не ў час? — замест прывітання спытаў Кастусь Шчупак.
М-м,— памяўся гаспадар,— Я гасцей чакаю.
— Мы хіба не лішнія будзем,— і Кастусь паказаў
рукою дзядзьку на Сцяпана Кухту,— Знаёмцеся, мінскі літаратар, пісьменнік Сцяпан Кухта... А гэта мой дзядзька, доктар Грабоўскі...
— Вельмі прыемна, — падаў вялую, быццам нежывую, руку і прытворна заўсміхаўся доктар Грабоўскі,Я... На вельмі шаноўных гасцей чакаю. Прыйдуць ксёндз Адам Станкевіч, доктар Язэп Малецкі, цяперашні дырэктар Беларускай гімназіі Францішак Грышкевіч ды іншыя не менш паважаныя асобы...
— Выдатна! — усклікнуў Кастусь ІПчупак.— To гэта якраз тое, што нам і трэба. Мы толькі што з Мінска, раскажам, што там робіцца. А заадно і віленчукоў — шаноўных гасцей паслухаем...
— М-м,— мяўся доктар Грабоўскі,— Але... Будуць на імпрэзе і немцы. Прычым высокія. Кіраўнік гарадскога СД, яго намеснік доктар Шольц...
— Мы, дзядзька, замінаць нікому не будзем,— супакоіў доктара Грабоўскага Кастусь Шчупак,— Ды і падзецца нам няма дзе... Каменданцкая ж гадзіна неўзабаве...
Доктар Грабоўскі хоць і неахвотна, але змушаны быў адступіць — прымаць няпрошаных гасцей.
— Толькі вы надта не актыўнічайце,— папрасіў ён,— Мы немцаў знарок паклікалі, каб сёе-тое выпытаць у іх, памеркаваць, як нам, беларусам, далей быць.
— Добра, добра, дзядзька, не хвалюйцеся. Мы будзем цішэй вады, ніжэй травы, маўчаць ды слухаць,— даваў абяцанні доктару Грабоўскаму Кастусь Шчупак.— А не — дык і зусім на вочы не пакажамся, схаваемся ў якімнебудзь пакоі ці каморцы...
— Гэта будзе не па-сваяцку. Калі ўжо так здарылася, то і вы возьмеце ўдзел у імпрэзе, — адступіўся доктар.— Але просьба — не актыўнічайце, не адцягвайце на сябе ўвагу... Добра?
— Ну, вядома ж, пра што размова,— заўсміхаўся, рады, што ўгаварыў дзядзьку, Кастусь Шчупак.
Ці не праз гадзіну пачалі збірацца госці. Першы завітаў тоўсценькі, кругленькі, ружовашчокі ад марозу ксёндз Адам Станкевіч. Следам за ім адчыніў дзверы, пераступіў парог зусім малады, тонкі, стройны дырэктар Беларускай гімназіі Францішак Грышкевіч. Прыйшлі неўзабаве і доктар Язэп Малецкі — ён, выявілася, быў старшынёй беларускага народнага камітэта ў Вільні, нейкі яшчэ адзін святар, ксёндз Шукевіч, іншыя не менш паважаныя віленскія беларусы. Доктар Грабоўскі сустракаў
усіх у дзвярах, белазуба ўсміхаўся, вітаўся, дапамагаў распранацца, прамаўляючы:
— Добранька, ой як добранька, што вы не адмовілі ў ласцы быць на імпрэзе,— і вёў кожнага ў пакой, дзе быў сервіраваны ўжо стол, на якім, хоць і вайна была, стаялі бутэлькі з каньяком, віном і гарэлкай, ляжалі ў судках і талерках заліўная рыба, тонка парэзаныя каўбасы і вяндліна, розная іншая закусь. Там, у тым пакоі, паголеныя, памытыя і трохі паднядзеленыя пахаджвалі і Кастусь Шчупак са Сцяпанам Радзівонавічам Кухтам. Доктар Грабоўскі падводзіў гасцей да іх, знаёміў:
— Пісьменнік з Мінска... А гэтага вы ведаеце — мой пляменнік Кастусь...
Госці ветліва віталіся, працягвалі свае рукі.
Як, як прозвііпча? — цікавіліся, перапытвалі яны ў Сцяпана Радзівонавіча.
— Кухта, Сцяпан Радзівонавіч Кухта,— адказваў з гонарам ён.
Але прозвішча «пісьменніка з Мінска» нічога гасцям не гаварыла. I яны непрыкметна адыходзілі ўбок. Сабраўшыся ў купку, нешта ціха, стрымана, быццам нават таямніча абмяркоўвалі.
Роўна а сёмай гадзіне пад’ехала да асабняка чорная легкавая машына.
— Усё ж завіталі,— уздыхнулі з палёгкай, нібыта спаў нейкі непамерны цяжар, заўсміхаліся госці, а гаспадар, доктар Грабоўскі, быццам сарваўшыся з ланцуга, кінуўся кулём у дзверы, каб сустрэць чаканых гасцей яшчэ на дварэ. Ён і сустрэў іх там — высокага, хударлявага, у акулярах начальніка «пана афіцэра» і каржакаватага, з невялікім жывоцікам і, як усім здалося. вясёлага, жыццярадаснага яго намесніка Шольца.
Доктар Грабоўскі, адчыніўшы дзверы, усё яшчэ нізка кланяўся немцам, лісліва ўсміхаўся, запрашаючы заходзіць і знаёміцца, як ён сказаў, са «сведамымі беларусамі». Але немцы ні з кім не рукаліся. Стаўшы ў парозе, прагарлапанілі:
— Хайль Гітлер!
Хайль! — адказалі не вельмі дружным хорам госці і расступіліся, прапускаіочы немцаў наперад, на самыя ганаровыя месцы.
Немцы прайшлі за стол, амаль адначасова селі. За імі, хто дзе, пачалі прымошчвацца і астатнія госці. Францішак Грышкевіч, паколькі лепш за іншых ведаў нямецкую
мову, сеў бліжэй да начальніка СД, які з выгляду быў надта суровы, хоць параўнаўча і малады.
Пасля першага тоста, які прапанаваў як гаспадар доктар Грабоўскі «за доблесную нямецкую армію і яе лепшых прысутных за гэтым сталом прадстаўнікоў», пілі і закусвалі моўчкі, ведучы гутаркі сусед з суседам, найчасцей шэптам і вакол той ці іншай стравы, закускі. Але вось суровы з выгляду начальнік, выпіўшы некалькі кілішкаў каньяку і закусіўшы, падняўся і абвясціў, што хоць яму і не хочацца. а давядзецца пакінуць шаноўную кампанію.
— Справы ваенныя,— сказаў ён.— Але мяне з поспехам тут заменіць, я спадзяюся, мой намеснік,— і начальнік упершыню за ўвесь вечар усміхнуўся. Крыва неяк, ненатуральна, быццам мярцвяк.
Усе падняліся, правялі начальніка да дзвярэй, а доктар Грабоўскі і намеснік начальніка доктар Шольц і да машыны, якая ўвесь час стаяла ля асабняка, чакала свайго гаспадара.
Калі доктар Грабоўскі і доктар Шольц вярнуліся зноў у асабняк і селі на свае месцы, імпрэза пайшла куды весялей. Доктар Шольц, выявілася, нядрэнна ведаў рускую мову, умеў павесяліцца і пагаварыць.
— Пакуль мы не вельмі п’яныя,— сказаў ён,— кажыце, што вы хацелі?
I акінуў усіх сваімі ўжо не зусім цвярозымі вачыма.
Падняўся Язэп Малецкі — невысокі. русявы, з зачэсанымі на прабор рэдкімі валасамі.
— Доктар Шольц! — звярнуўся ён проста да намесніка начальніка СД.— Выбачайце, што я набраўся нахабства гэтак да вас звяртацца. Але ў гэтай кампаніі, мне здаецца, інакш і нельга звяртацца адзін да аднаго, хоць кожны з нас добра адчувае розніцу між вамі і намі. Вы — наш вызваліцель, вы наш гаспадар... Як вы скажаце, загадаеце, так і будзе...
— Ці нельга карацей? — перапыніў доктар Шольц Малецкага.
— Карацей? Калі ласка,— ані не збянтэжыўся Язэп Малецкі.— Беларускае жыхарства горада Вільні і Віленскай акругі прасіла мяне перадаць вам, а ў вашай асобе ўсім нямецкім уладам, каб было дазволена нам, беларусам, стварыць сваё войска, якое поплеч з нямецкай арміяй дапамагло б знішчыць бальшавікоў і прычынілася б тым самым да стварэння новай Еўропы.
Шольц, зіркаючы на Малецкага, усміхнуўся.
— Малады, зусім яшчэ малады! — закруціў галавою доктар Шольц.— Фюрэр не патрабуе пакуль што нічыёй дапамогі. Ён сам перамог Еўропу і выйграё вайну. Немцы на Усходзе шукаюць жыццёвай прасторы, а не сужыцця. Мы моцныя, як ніколі. Нямецкі народ — вышэйшая раса, супраць яго ніхто не можа ўстояць. Некаторыя малавартасныя народы на Усходзе будуць вынішчаны. Мы прыступілі ўжо да гэтага — цяпер ліквідоўваюцца яўрэі, цыганы. Пасля, на чарзе,— палякі, чэхі. He надта падабаюцца Гітлеру літоўцы. Наогул уся Прыбалтыка — нямецкая зямля, таму яна будзе ачышчана. Беларусы Гітлеру па дабаюцца больш, яны ўмеюць працаваць. Ціхія, пакорныя. Гадоў пяцьдзесят можаце жыць на сваіх зе.млях. потым мы вас перасуне.м далей на Усход, можа, за Урал ці трохі бліжэй, паглядзім. Натрэбны немцам і рускія. Мы думаем выкарыстаць іх у барацьбе з жоўты.мі. Украінцы ганарыстыя, а мы зацікаўлены ва ўкраінскім чарназёме. Давядзецца іх, як і ўсіх непакорных, гарачных, вынішчыць. Вось так, паважаныя беларусы.
Акінуў зноў усіх вачыма, паглядзеў, якое ўражанне зрабіла яа прысутных яго прамова.
— Дык вось,— падняў ён чарку.— Давайце вып’ем за тое, каб збылося ўсё, пра што я гаварыў. I больш не будзем кранаць гэтай тэмы, проста павесялімся...
I Шольц выпіў да дна свой келіх з каньяком. За ім дружна выпілі і ўсе астатнія, пачалі хуценька закусваць.
Калі маўклівая паўза мінавала, падняўся ксёндз Адам Станкевіч.
— Нане Шольц,— звярнуўся ён да намесніка начальніка СД.— Я надта прашу выбачыць. Але ёс.ць адно пьітанне, якое хвалюе не толькі мяне і якое я хацеў бы вам задаць.
— Ну? — дазволіў Шольц.
— У нямецкіх лагерах палонных шмат беларусаў. Ці нельга было б у парадку выключэння іх выпусціць, няхай бы вярталіся да сваіх хат, наладжвалі гаспадарку.
— Ыйш чаго захацеў! — даволі груба абарваў ксяндза Шольц.— У вас, наколькі я ведаю, ёсць такая прымаўка — не спяшайся яаперад бацькі ў пекла. I раю ўсім вам прытрымлівацца гэтай добрай народнай парады — не спяшацца са сваімі рознымі прапановамі. Немцы — народ акуратны, у нас усё распісана. прадугледжана. 1 што рабіць
з палоннымі, усімі тымі, хто ваяваў ці будзе ваяваць са зброяй у руках супраць нас, там вельмі ясна сказана...
I Шольц, адкінуўшыся на спінку крэсла, раптам заспяваў:
Калянка, малянка моя, В саду ягода малннка моя...
XI
Раніцою, як толькі падняўся з пасцелі, Апанас Харчэня адразу ж пачаў збірацца, каб ісці да Кулагавай Полі, спытаць у яе, як і дзе можна ўбачыць Васіля Цімафеевіча.
Маці, згледзеўшы, што сын кудысьці збіраецца, сказала:
— Куды ты так рана? Хоць бы паснедаў.
— Я, мама, хутка вярнуся.
Але сынаў адказ маці не задаволіў. Яна, стоячы ля печы — варыла сабе і свінням есці,— раптам, чаго раней не бывала, параіла:
— Кідаў бы ты етую сваю службу. A то звязаўся абы з кім... Рыжы еты... А цяпер яшчэ і Бабай... Іх жа ўсе ненавідзяць...
Апанас перастаў адзявацца, сеў на лаўку.
— Кінуў бы, мама, я гэта хоць сёння. Ды нельга.
— Чаму нельга? — спытала, павярнуўшыся тварам да сына, маці.
— Чаму? Прычыны на гэта ёсць...
— Плюй ты на ўсе прычыны. Бо чым далей у лес, тым болей дроў. Ужо вунь і так абы-што на цябе людзі гавораць. Па хатах з Рыжым швэндаўся, кажухі ды валёнкі адбіраў. А цяпер яшчэ прыслалі, кеб і сала, мяса, яйкі здавалі... Нашто табе ўсё ета, сынок? Ласкі ў чужых не заслужыш, а свае праклянуць, праплююць...
— Ведаю, мама,— сумна паківаў галавою Апанас.
— А калі ведаеш, дык не хаўрусуйся абы з кім. Недарэмна ж кажуць: з кім павядзешся, ад таго і набярэшся. Кніжкі лепей чытай, з добрымі людзьмі сустракайся... Бо еты Рыжы... Я баюся яго. Калачуся ўся, як ён у хату заходзіць. Кармлю, паю, кеб не дай божа з табою груба не абышоўся, кепасці не нарабіў... А ты ж у мяне адзін, дзеля цябе і жыву, па зямлі сноўдаюся...
Маці заплакала, і Апанас, агорнуты шкадобай, не вытрымаў — выйшаў з хаты. Стаяў некаторы час на двары, у ядранай цішыні ціхай зімовай раніцы, глядзеў на белы-
белы, аж сіні, снег, што ляжаў усюды панамятаны завеяй, на цёплыя, камкастыя дымы, што падымаліся, стылі ў наветры над комінамі хат, быццам заварожаныя, і думаў:
«Маці праўду кажа. Хоць і непісьменная, старая, а разбіраецца ва ўсім не горш ад мяне. Кідаць мне трэба гэтае стараства...»
«А як, як?» — білася, не давала спакою думка.
«Як заўгодна, але кідаць, кідаць... Інакш дабром служба гэтая не скончыцца. «3 кім павядзешся, ад таго і набярэшся». Гэта таксама маці недарэмна сказала... Таму я і сабраўся ісці шукаць Васіля Кулагу...»
«А немцы, Рыжы... Што яны скажуць? Ды не толькі скажуць, а і зробяць? Са мною, з маці?..»
Пахаладзела ўсярэдзіне, аж не па сабе стала ад гэтай думкі.
«Усе адно трэба шукаць Васіля Кулагу, трэба канчаць са службай на немцаў. Што б ні здарылася, што б ні чакала мяне і маці. «Чым далей у лес, тым болей дроў...» Ды і выпадкова я на службе гэтай апынуўся. Каб не ананімка тая... Бабай, ва ўсім вінаваты Бабай, гніда гэтая...»
Рашуча зрабіў крок наперад, пайшоў, парыпваючы снегам, са свайго двара.
Кулагі жылі ад Харчэняў усяго праз якіх сем двароў. I, дайшоўшы да іхняй хаты, Апанас патаптаўся ля весніц, не асмельваючыся іх адчыніць. Але ўсё ж перамог у сабе нерашучасць, адчыніў, падаўся па неяіырокай, вытаптанай сцежачцы да ганка. Падняўся па прыступках на роўны памост, абабіў, абмёў венікам-дзеркачом, што стаяў ля сцяны, з валёнак снег, пакрочыў праз цемру сенцаў у хату.
— Можна да вас? — спытаў, адчыніўшы дзверы і пераступаючы парог.
— Можна,— адказала Поля — яна завіхалася ля печы, пякла дранікі.
I ў гэтым «можна» Апанас улавіў здзіўленне і незразумелы страх. «Чаму б гэта?» — падумаў. I тут жа здагадаўся: «Я ж начальнік, стараста». I таму, прычыніўшы за сабою дзверы, палічыў неабходным тут жа супакоіць Полю:
— Я ненадоўга, на адну хвіліну. Справа ў мяне да вас, цётка Поля, ёсць.
Поля перастала наліваць на патэльню дранік, выпрасталася, спытала:
— Што ў цябе?
Апанас хоць і ведаў Полю даўно, але вось так гаварыць адзін на адзін ніколі з ёю не даводзілася. I таму неяк бянтэжыўся, адчуваў быцца.м няёмкасць. Але ўсё ж выдавіў з сябе, сказаў:
— Я Васіля Цімафеевіча хацеў бы пабачыць.
Поля віхлянулася, паставіла на перадпечча патэльню.
— Ты што, не ведаеш, я з ім не жыву, выгнала яго яшчэ ўвосень з хаты? — бліснула яна даволі злосна вачыма на Апанаса.
— Я чуў пра гэта. Але пасля таго я яго бачыў...
— Дзе ты яго бачыў? — яшчэ больш насцярожылася Поля.
— У лесе. Мяне старастам выбралі. У дзень той...
Поля ўзяла ёмкаю з перадпечча патэльню, не спяшаючыся наліла на яе цеста з драяае бульбы, паставіла ў печ — няйнакш думала, што сказаць Апанасу Харчэню.
— Ну калі ты яго бачыў, дык... I бачся,— сказала яна, мусіць, падумаўшы, што так будзе лепш.— А я пры чым? Я выгнала яго са свае хаты і ведаць пра яго і чуць не хачу.
Апанас перамінуўся з нагі на нагу.
— Але ж вы яго жонка... Я думаў...
— Мала што ты думаў,— ужо не гледзячы на Апанаса, папраўляла ёмкаю ў печы патэльню Поля.— А жонкаю была я... А цяпер не жонка яму... I пра яго пытайце ў тых, з кім ён начуе, а не ў мяне... Я ж кажу, я яго прагнала... Надта ён мне патрэбен, валацуга!
Апанас зноў перамінуўся з нагі на нагу.
— Выбачайце, я думаў... Васіль Цімафеевіч вельмі мне трэба...
— Трэба, дык і шукай,— не паварочвалася, не глядзела на Апанаса Харчэню Поля, папраўляла ёмкаю нешта ў печы, дзе гарэлі дровы, кідаючы мядзяныя водбліскі на ўсё, што было блізка да зеўра печы — паліцу, стол, самую Полю,— Але не ў мяне... У мяне яго няма. I не будзе!
— Выбачайце...
I Апанас, апусціўшы галаву, узяўся за клямку дзвярэй. Нясмела адчыніў іх, пайшоў у сенцы. А адтуль, праз якую хвіліну,— і на двор.
«Няўжо яна праўду сказала? — пакутліва думаў ён.— He, мусіць, не верыць мне. Я ж — стараста, нямецкая ўлада...»
Выйшаў з двара, яаволі, як пабіты, угнуўшы галаву ў плечы, пакіраваўся дадому, да свае хаты.
А Поля, правёўшы Апанаса вачыма, аж пакуль ён не
схаваўся за чужымі платамі, яшчэ нейкі час стаяла ля акна, забыўшыся на дранікі, што гарэлі ў печы. Самыя розныя, супярэчлівыя думкі праносіліся ў яе галаве. «Нашто яму Васіль? Можа, трэба было прызнацца. сказаць, раптам тэрміновае што? Ці так, ці правільна я зрабіла? Яны ж некалі разам у начальстве былі?»
I ўсё ж нешта падказвала ёй, пераконвала, што зрабіла яна правільна, не прызнаўшыся, дзе Васіль, што яна з ім нядаўна бачылася і, магчыма, хутка зноў пабачыцца.
«Я перадам Васілю, што шукаў Апанас. I калі што — Васіль сам яго знойдзе... A то... Ці мала што? Можа, выпытаць хацеў, дзе Васіль, можа, шукаюць яго немцы?.. Дык так і скажы пра ўсё... А тады... He, не, я зрабіла ўсё ж, мусіць, правільна, што не прызналася, не сказала...»
Спахапілася, як не бягом кінулася да печы, успомніўшы, што там даўно ўжо гараць на патэльні дранікі...
ХП
Вестку, што ў Ельніках пастралялі ўсіх яўрэяў, прынесла ў Вялікі Лес Варка, старчыха. У якую ні заходзіла яна хату, не магла, каб не расказаць пра гэта, не паплакаць, не пабожкаць. I, зайшоўшы ў хату да Мікалая Дарошкі, таксама пачала з гэтага.
— Ох, Мікалайка, што на свеце робіцца,— завохкала, забожкала яна, прысаджваючыся, як і заўсёды, без запрашэння на лаву.— Гінуць людзі, як мухі... Без усякага суда і следства...
— Што там яшчэ? — падняў галаву, звесіў з ложка ногі, зацікавіўся Мікалай.
— Ох, Мікалайка, і пачаць не ведаю з чаго. Ета ж сагналі ўсіх яўрэяў етыя гіцлі да тых ям, дзе гліну капаюць, ну дзе цагляны завод... Усіх-усіх, і дзетак, і старых, нікога ані папікадавалі... I кулямёты навялі, страляць пачалі... Божачка мой, што там рабілася! Крык стаяў такі, што аж у Ельніках уседзець у хатах было нельга...
— За што ж ета іх? — запытаў, перахрысціўшыся, Мікалай.
— Пастралялі — і не сказалі за што. I не скажуць. Во якія часы надышлі, Мікалайка. Б’юць, страляюць, што хочуць, тое і робяць. 1 калі канец етаму будзе? Божачка ты мой! Сёння іх, а заўтра, можа, і нас...
Варка заплакала, загаласіла, запрычытала — ну зусімзусім быццам кагосьці роднага пахавала.
Сядзеў Мікалаіі на ложку, слухаў Варчын плач, і на душы яшчэ змрачней рабілася, млосць брала.
«Надзя засілілася... А цяпер во яўрэяў етых, няшчасных... Божа, і праўда, што ета такое робіцца?»
Сказаў, каб спыніць плач, каб не рвала Варка больш ДУічу:
— Ты толкам, толкам раскажы, як там і што было... A то ты... Галосіш...
— Што расказваць,— не пераставала плакаць, прычытаць Варка,— Прыехалі нейкія на конях, атрад вялікі... Перад етым дзесьці пад Дубровіцу гойсалі... Партызан, кажуць, шукалі... Але не знайшлі. Дык назад вярнуліся злосныя, яўрэяў усіх з хат павыганялі. У чым хто быў... Хто голы, дык голага, хто босы, дык босага... I ў поле, да я.м па гурбах, па снезе... Самі на конях, а яны бягом, як хто папала... Некаторыя ўцякаць спрабавалі, дык іх проста з коней стралялі... I малых, і старых... Ох, Мікалайка, што там рабілася! У Ельніках цяпер — усе адно цато на могілках. Ціха-ціха, на вуліцу людзі баяцца выходзіць... Во так схопяць, ды да ям тых і пагоняць...
— А ў другіх сёлах што? — спытаў заклапочана, змрочна Мікалай.
— Тое самае, Мікалайка. Вяруць людзей, у Ельнікі цягаюць... А кеб хто вяртаўся адтуль — не', не чутно!
— Вось так ні за што ні пра што і бяруць? — падняў галаву, паглядзеў на Варку Мікалай.
— Чаму ж, прычыну знаходзяць. Той у начальстве пры Саветах быў, той у калгасе брыгадзірам ці старшынёй... A то яшчэ што выдумаюць. Абараніць чалавека, заступіцца цяжэй, а кеб узяць... Прычыну знайсці заўсёды можна.
— Ета праўду ты кажаш,— згадзіўся з Варкаю Мікалай.
Памаўчаў, падумаў.
— Няўжо толькі кепскае на свеце чуваць, нічога добрага? — сумпа спытаў не то сам у сябе. не то ў Варкі Мікалай.
— He, чаго ж,— засвяціліся раптам вочы ў Варкі, перастала яна галасіць, плакаць.— He трэба гнявіць бога. I добрае чуваць...
— Што? — напружыўся, выцягнуў шыю Мікалай.
— Што? — і Варка падхапілася з лавы, падышла, падбегла да Мікалая. He спускаючы вачэй з Хоры — тая сядзела ля печы, ціха, моўчкі прала, скубла кудзелю,— зашапта-
ла, але так, каб чула і Хора.— Ета ж немцаў пабілі нашы...
— Дзе? — прыўзняўся з ложка, стаў на ногі Мікалай.
— Пад Масквою!
— Няўжо! — кінула прасці, устала з услона, на якім сядзела, і Хора.
— Ісцінны гасподзь, Хорачка, Мікалаечка, праўда,— пачала клясціся Варка. I добра пабілі.
— Адкуль ты ета ўзяла, адкуль ты знаеш? — таямніча, змяніўіпы таксама голас, зашаптаў Мікалай.
— Нікому пра ета не казала, а вам скажу... Па радзіву перадавалі.
— Па якім радзіву?
— Ды тым, нашым, з Масквы...
— Хто ета чуў, дзе радзіва тое цяпер у каго е?
— У чалавека аднаго. Я неяк начавала там. Ой, Мікалайка, добранька ж немцаў пабілі. I ад Масквы адагналі больш як на сто вярстоў... Таму так і лютуюць немцы, зло сваё на невінаватых спаганяюць.
Нейкі час у хаце панавала маўчанне, толькі ўсміхаліся, радаваліся, паглядаючы адно на аднаго.
— А яшчэ што па радзіву перадавалі, што ты чула? — спытала, асмялеўшы, Хора.
— Перадавалі, сама я чула, што многа, некалькі тысячаў, у палон немцаў нашы ўзялі разам з танкамі, машынамі, зброяй рознай. I паранена, памёрзла іх шмат. Цяпер па сёлах яйкі, сала, масла збіраюць, кеб было чым падкарміць. У вас яшчэ не збіралі?
He.
— To пачнуць таксама скора збіраць. Хавайце, хто што і дзе можа. Бо пазабіраюць...
— Дык забралі ж ужо... Валёнкі, кажухі, шапкі, шалікі... Усё цёплае, вунь на двор няма ў чым выйсці,— дакрануўся да таго, набалелага, як да раны, Мікалай.
— Ета яшчэ не ўсё... Вунь у некаторых ужо і свіней пазабіралі, курэй, гусей пералавілі... А хутка і кароў пачнуць браць... Ой, Мікалайка, скарэй бы нашы сюды вярталіся, скарэй бы перабілі етых нелюдзяў... Бо калі не пераб’юць, не прагоняць... О-ё-ёй!..
I Варка, не чакаючы, што ёй нешта пададуць у торбу, пайшла, пакіравалася да дзвярэй.
Ты ж хоць да етай хлюндры... Клаўдзі не заходзь,— папярэдзіў Мікалай Варку,— He расказвай ёй нічога такога... Бо там... Рыжы...
— Ведаю, ведаю, Мікалайка...
1 Варка вышмыгнула з хаты, пайшла некуды далей па вуліцы.
Мікалай пачакаў, калі Варка выйдзе з двара, схаваецца ў якой-небудзь іншай хаце, потым павярнуўся да Хоры, сказаў:
— Да Параскі збегай, раскажы пра ўсё, што Варка казала... I папярэдзь — хай хавае ўсё дзе што можа... А я тым часам таксама падумаю, дзе нам што схаваць... Бо злыдні етыя... Усё пазабіраюць, усё падмятуць. Разяў толькі рот...
Хора не прывыкла, каб ёй загадвалі двойчы — накінула на плечы сваю старую світу, хустку на галаву завязала, пайшла. А Мікалай, астаўшыся адзін, упаў раптам перад абразом на калені, пачаў маліць, прасіць Госпада Bora, каб злітаваўся, ачысціў ад шкадлівай прыблуднай нечысці край, каб вярнуліся сюды хутчэй зноў нашы...
— Божа, зрабі, зрабі етак,— шаптаў, прамаўляў ён раз-пораз.
XIII
Вялікі Лес пакідаў Васіль Кулага не ў меншым одуме, чым ішоў туды. I з жонкай быццам усё наладзілася, зразумелі яны адно аднаго, і людзі, з якімі сустрэўся, у каго верыў і на каго ўскладаў пэўныя надзеі, не падманулі, гатовы былі хоць сёння разам з ім у лес падацца, а вось жа спакою, злагады на душы не было. Усю яго пераконанасць у правільнасці таго, што ён робіць, разбіў, нібыта тапаром рассек, Рыгор Бяда, да якога завітаў неяк уночы Васіль Кулага.
— Васіль Цімохавіч, ды я хоць сёння з табою разам у лес пайду. Але давай паразважаем цвяроза — што ў тым лесе рабіць мы будзем? Немцаў біць? Але ж паспрабуй да іх па гурбах дабрацца, а потым адступіць, схавацца? Ды яны па слядах нас знойдуць дзе хочаш і пераловяць, перастраляюць, як зайцоў. А нам жа і начаваць дзесьці трэба, і есці штосьці — святым духам жыць не будзеш? Ці не лепш будзе пасядзець, пакуль можна, дома, у хатах? А калі немцаў трэба пабіць, дык дай толькі знаць. Паб’ём і назад дадому вернемся. Мы і партызаны, і жыхары вёскі. Падумай над етым, абмазгуй, парайся з кім трэба. He прызнаеце, што я правільна разважаю, скажы. Так і быць, пайду разам з табою ў лес. Хоць адчуваю, сваім одумам даходжу: няма там чаго пакуль што нам рабіць, рана збі-
рацца ў лес... Лепш дома пакуль што пасядзець, так лепш будзе.
У разважаннях Рыгора Бяды была логіка, нейкае зерне праўды. Хоць, як адчуваў Васіль Кулага, была свая логіка, свая праўда і ў тым, што раіў, загадваў рабіць Раман Платонавіч Багавік.
«Каб неяк разумна спалучыць адно з адным. Каб і ў атрадзе людзі былі, і ў вёсцы. Трэба сёння на нейкую аперацыю больш, узялі з сабою больш. He трэба — атрадам адным на заданне схадзілі. Бо вялікі атрад... 3 аднаго боку і добра, і разам з тым... Ад немцаў адбівацца, нападаць... А хавацца, карміцца?..»
«Багавіка зноў убачыць бы... Бо, здаецца, і даволі мы тады пасядзелі разам, пра многае перагаварылі, а от жа... Выявілася, пра што і не пагаварылі...»
«Але ж Багавік сказаў ясна — збірай групу ці атрад, вядзі людзей у лес!»
«А жыць дзе, есці што? Аднаму схавацца і пракарміцца — і то праблема. А калі нас збярэцца дзесяць, дваццаць ці трыццаць, пяцьдзесят чалавек?»
«I разам з тым сядзець па хатах, чакаць невядома чаго? А ваяваць хто будзе, немцаў біць?»
«I гэта праўда. Ваяваць, біць немцаў трэба. Вось перастрэлі б на дарозе, улажылі б колькі. Глядзіпі — менш бы зямлю нашу таптала, не так бы смела, аж нахабна, сябе паводзілі. Але ж... Каб гэта ўлетку, вясною ці ўвосень... А зімою... Дзе дзецца зімою, калі адступаць давядзецца? Снег жа, сляды... А па слядах... Дзе ні схавайся — знойдуць. He, трэба ўсё ж да Багавіка ісці, выказаць свае сумненні. Бо сабраць людзей у лес не штука».
ГІачынала святлець, няйнакш світала, і Васіль пашкадаваў, што пазнавата выбраўся з вёскі.
«Па дарозе ісці — магу каго-небудзь сустрэць... А збочыць... Гурбы ж... Ды і сляды...»
«Усё ж, мусіць. Рыгор Бяда праўду казаў —нельга людзей збіраць цяпер у лес. Вясны трэба пачакаць, лета...»
«А ваяваць? Хто ваяваць будзе, немцаў біць?.,»
Спыніўся, пастаяў. падумаў.
«Не, трэба з Багавіком пагаварыць, параіцца, выказаць свае сумненні. А тады і рабіць тое, што было загадана... Тым больш іпто з людзьмі я пагаварыў, яны хоць сёння гатовы ў лес ісці, ваяваць з немцамі, біць гадаў...»
Абыходзячы бокам Гудоў, узяў накірунак на Дубровіцу. He па дарозе, а па цаліку, па гурбах...
У добрага паўдня, узмакрэўшы, аж, здаецца, пара з яго валіла, Васіль Кулага падышоў да знаёмай паляны. Але што гэта? Навокал — чысты белы снег, нідзе ніякай леснічоўкі? Ды і не спыяяе ніхто, не аклікае?
«Няўжо я заблудзіў, з дарогі збіўся?»
Спыніўся, болып уважліва агледзеў калматыя, з навіссю сцюдзёнай ваты на голлі сосны, змрочныя, раскідзістыя, рачкаватыя, з бародамі сівога моху на ствалах дубы.
«Не, здаецца, не заблудзіў. Тады... Што ж здарылася? Дзе падзелася леснічоўка?»
Выйшаў на паляну, паволі пабрыў да таго месца, дзе некалі стаяла, радавала заўсёды вока леснічоўка. I ў той гурбе, што ўзвыіпалася, падымалася на месцы хаты, убачыў галавешкі — яны то там, то тут чарнелі, вытыркаліся са снегу...
«Згарэла леснічоўка?! А можа... Хто спаліў?..»
Хутка-хутка, нібы спалохаўшыся, што яго могуць тут убачыць, вярнуўся як не бягом назад у лес. Схаваўшыся за камель сасны, насцярожана стаяў, не зводзячы вачэй з паляны.
«Што ж магло здарыцца? — думаў ён.— I дзе, дзе цяпер Багавік, як яго шукаць?»
«Відаць, у іншае месца перабраўся».
«Куды?»
«У вёску якую-небудзь... А мо... У іншую леснічоўку...»
«Якую — «іншую»?»
«У любую. He адна ж леснічоўка ў лесе. Ёсць жа і яінчэ леснічоўкі. У Рачалаўскай пушчы... I ля Рудні, у Качайбалоце...»
Ціха, незвычайна ціха было ў лесе. I неяк быццам нават трохі вусцішна, трывожна. Трэснуў, мусіць, не вытрымаўшы цяжару снегу, сучок, піскнуў недзе ў стволлі дрэў берасцянік. I зноў цішыня, як у магіле. Нават адвечнага ляснога гуду-пошуму і то не чуваць.
«Што ж рабіць? Шукаць Багавіка ці...» — думаў, мучыўся ў здагадках Васіль Кулага.
«Трэба ўсё ж шукаць...»
« Дзе?»
«Перш за ўсё ў леснічоўках. У адну зазірнуць, а калі там няма — у другую. Дзесьці ж Багав.ік ёсць, не іголка ж ён, каб згубіцца...»
Скрануўся з месца, пачаў зноў мясіць па цаліку гурбы, кіруючыся ўбок, у заглуш лесу.
XIV
Яўхім Бабай, атрымаўшы вінтоўку і белую павязку паліцая, быццам нанова на свет нарадзіўся, ажыў, павесялеў. Дзён колькі проста месца сабе не знаходзіў, бегаў, гойсаў з канца ў канец па вёсцы. To квіткі, у якіх значылася, колькі чаго які двор павінен здаць нямецкім уладам, разносіў, то напамінаў, падганяў, каб хутчэй няслі яйкі, масла, сала.
— Ета вам не Савецкая ўлада! — крычаў ён то ля адной, то ля другой хаты.— Немцы парадак любяць. Hi дня чакаць не будуць. Адказваць давядзецца за невыкананне...
Але ніхто з велікалесаўцаў не спяшаўся расставацца з тым, што і самому не лішняе было. Ды і не ў кожнага было тое масла, тыя яйкі, тое сала. А ў каго і было, дык добраахвотна нясці чорту лысаму, прыблудам гэтым... He, не дачакаюцца таго!
Яўхім жа Бабай аж падскокваў, нібы гіз яго кусаў.
— Што ета за людзі! — гарлапаніў ён на ўсю вуліцу.— Хай то не ішлі хлебам-соллю вызваліцеляў нашых сустракаць. Але ж плаціць падаткі...
— Ды няма, няма ў мяне таго, што вы хочаце,— тлумачыў Яўхіму Бабаю Пархвір Рыкуль,— Прыходзьце, шукайце. Знойдзеце — усё ваша будзе.
— Купі,— раіў Пархвіру Рыкулю Яўхім Бабай.
— У каго? — пытаў у сваю чаргу ў Яўхіма Бабая Пархвір Рыкуль.— I за што? Надта я багата палучаю, надта я багата зарабляю...
— Штаны прадасі, а з немцамі разлічышся,— пагражаў Яўхім Бабай.— Ета табе не пры Саветах, надта вумненькі ты ды хітранькі! Мы табе ўсё, усё прыпомнім!
— Што ты прыпомніш? — злаваўся Пархвір Рыкуль.
— Сына, камсамольца. Ды і сам актывіст...
Хаваўся ў хату Пархвір Рыкуль, бачыў: лепш не ўстраваць у спрэчкі. А Яўхім Бабай бег далей па вёсцы.
— А ты, ты, крычаў ён на двары ў Мацея Тхорыка,— чаму нічога не нясеш?
— He крычы,— выходзіў на ганак Мацей Тхорык, няголены, увесь чорны ад гора.— Ты хіба не ведаеш, што ў мяне...— казаў як не плакаў ён.
— Тады, як немцаў сустракаць трэба было, ты маці сваю ўспомніў. Цяпер дачку,— крычаў і не думаў змаўкаць Яўхім Бабай.— Вечна ты што-небудзь знойдзеш!
Махаў абыякава рукою Мацей Тхорык, паварочваўся і ішоў, усе адно як сам не свой, у хату.
Мінала хвіліна-другая, і голас Яўхіма Бабая чуўся ўжо ў двары Мікалая Дарошкі.
— А ты, стары карчоўнік,— аж захліпаўся Яўхім Бабай, называючы ўжо Мікалая Дарошку не па прозвішчы. а па мянушцы,— Чаму падаткі не нясеш? Хопіць, мінулася ваша, Дарошкава. Адказваць давядзецца. I за сына, камуніста, і за сябе... Як толькі немцы прыедуць, дык і адкажаш. Яйкамі, салам, маслам не адкупішся, хоць і ета прыпомнім, што не здаеш...
I, паколькі ні Мікалай Дарошка, ні Хора не выходзілі з хаты, не ўстравалі ў сварку з Яўхімам Бабаем, ён злосна стукаў весніцамі, імчаў далей, да новага двара, новай хаты...
Змітро Шламак — Рыжы — чуў, як, мабыць, і ўсе ў вёсцы. крыкі Яўхіма Бабая. I хадзіў па хаце, змрачнеў, суровеў, сціскаў і сціскаў зубы. Урэшце падышоў да вешала, пачаў хутка-хутка, нервова апранацца.
— Куды ты? — спытала Клаўдзя — яна ад нечага рабіць карты на стале раскладвала — варажыла.
— Пайду памагу ета.му недалугаму. A то цэлы дзень будзе во етак бегаць ды галёкаць па падваконні,— сказаў са злосцю.— Што ета ў вас за сяло, упершыню такое бачу.
— Бо распусцілі,— падтакнула Рыжаму, лінула масла ў агонь Клаўдзя.— Нікога не зачапі, кожны пан-барон, такі разумны. Ды і баяцца...
— Чаго баяцца?
— Савецкай улады. Вернуцца сюды бальшавікі, пачнуць пытаць, хто як жыў пры немцах, прыслужваў ім,— перакідвала карты, ляніва, быццам нехаця, гаварыла Клаўдзя.
— Няўжо яшчэ ў такое хто верыць? — зусім шчыра здзівіўся Змітро Шламак.
— Аняго ж. Ходзяць жа розныя, чуткі разносяць.
— Хто ходзіць, хто чуткі разносіць?
— Ды старчыха, Варка. Казала, быццам немцаў пад Масквою бальшавікі пабілі.
— He можа таго быць!
— I я кажу. што такога не можа быць. А некаторыя паверылі... Ды і маці мая, кажа, Васіля Кулагу надоечы бачыла. Ішоў ён кудысьці раніцою з вёскі.
— Ад жонкі, мусіць? — выказаў сваю здагадку Змітро Шламак.
— Можа, ад жонкі, а можа, і ад палюбоўніцы... Бо гамоняць, нібыта жонка, Поля, прагнала яго з дому. Яшчэ да таго, як немцы сюды прыйшлі. Усе яны як у начальстве, дык быццам святыя. А ледзь толькі што... Так і глядзі, кеб у чужы гарод не ўскочыў, як той блудлівы казёл...
— А хто ў Кулагі палюбоўніца — не ведаеш?
— Пэўна не ведаю. Можа, Алена Курбацкая, а можа, маладзейшая якая. Хапае цяпер і баб, і дзевак. Мужчына Васіль здаровы, рахманы, ад такога хто адмовіцца.
— I ты? — паглядзеў на Клаўдзю спадылба Змітро Шламак.
— I я не адмовілася б,— усміхнулася хітра, сама сабе Клаўдзя. 1 тут жа супакоіла, каб не злаваўся Рыжы: — Да цябе... А цяпер, пасля таго, як пазнаёміліся мы, жывем... Нікога не хачу, адзін ты мне любы...
Кінула на стол карты, паднялася, пайшла да Змітра.
— Во на паслухай, як ножкамі б’е, валтузіцца ў жываце,^ палажыла сабе на жывот Змітрову руку Клаўдзя.
— Ну, не затрымлівай,— палагаднеў, падабрэў Змітро. — A то еты недалугі яшчэ ахрыпне, голас зусім сарве...
— Хай зрывае. Ён таксама добрая цаца. Пры Саветах лесніком жа быў.
— I, мусіць, лютым?
— Крычаў, сварыўся ён многа. А кеб надта каго караў... He помню. Звычайна давалі яму што-небудзь у лапу, і ён дабрэў.
— А хто ў вас караў?
— Ды еты, Дарошка, Іван.
— Сын твайго свёкра?
— Ну.
— А сам дзе ён цяпер, той Іван? Можа, таксама туляецца па лесе ці па вёсцы? He чула, яго выпадкам не бачылі?
— Хто яго ведае, можа, і туляецца.
— Жонку, ты казала, з дзецьмі ён кудысьці адправіў? — Are.
— А сам таксама, можа, у палюбоўніцы? Ці за сцяною, у бацькі?
— He, не павінна б. Еты да чужых баб не быў ласы. Хоць... У ціхім балоце, кажуць, чэрці плодзяцца. А што да бацькі? Пасварыліся яны, нават не размаўлялі...
— Можа, памірыліся ўжо даўно?
— Хто іх ведае. Хоць... Зацятыя ж вельмі ўсе яны, Дарошкі, упартыя...
— Нічога, небагата ім гуляць на волі. Пераловім, перастраляем, ад нас нідзе не дзенуцца,— выказаў цвёрдую ўпэўненасць Змітро Шламак.— Дай толькі час. А што да старчыхі етай...
— Варкі...
— Ну, Варкі... Дзе яна цяпер?
— Відаць, у вёсцы... У кагосьці ў хаце...
— Я ёй пакажу, запомніць яна мяне...
I Змітро Шламак, закінуўшы на плячо вінтоўку, рашуча падаўся з хаты.
XV
«Імпрэза» ў асабняку доктара Грабоўскага закончылася позна, пасля таго, як ўволю і напіўся, і наеўся, і наспяваўся, і нагаварыўся самы паважаны госць — доктар Шольц. Выпісаўшы напаследак усім начныя прапускі, ён памахаў ручкаю — «аўфвідэрзеен» і ў суправаджэнні гаспадара, ледзь трымаючыся на нагах, пайшоў да чорнага «опеля», што стаяў на вуліцы, даўно ўжо чакаў свайго ўладальніка. Услед за доктарам Шольцам пачалі неяк аж занадта спешна пакідаць асабняк і астатнія госці. Гаспадар, доктар Грабоўскі, нікога асабліва не затрымліваў.
— Ёсць пра што падумаць, ёсць пра што пагаварыць,— круціў галавою, апранаючыся, Язэп Малецкі.
— Пагаворым, будзе час,— супакойваў яго доктар Грабоўскі.
— Яно, можа, і так,— пагаджаўся з доктарам Грабоўскім ксёндз Адам Станкевіч.— Але я не думаў, што немцы так да нас, беларусаў, паставяцца. Нават палонных выпусціць і то не згаджаюцца.
— Бачыце, не надта давяраюць нам немцы,— уздыхнуў Францішак Грышкевіч.— Нічым асаблівым мы не паказалі яшчэ сябе, каб заслужыць давер і павагу. Дый дзяліцца сваёй здабычай з кім бы тое ні было не мае намеру Гітлер...
— He спяшайцеся з вывадамі,— выказаў сваё меркаванне ксёндз Шукевіч, які ўсю «імпрэзу» прасядзеў ціха, моўчкі, не абазваўшыся ні адным словам, нібыта быў нямы.— Вайна яшчэ не скончылася, усё можа здарыцца. А таму трэба як найчасцей сустракацца, навязваць кантакты. Няхай бачаць нашу адданасць, наша жаданне служыць, працаваць...
— Памяркуем, узважым,— не даваў разгарацца спрэч-
кам доктар Грабоўскі,— ён, як адчувалася, ды і госці не надта былі задаволены «імпрэзай» і асабліва тым, што пачулі ад намесніка начальніка СД Шольца. Ва ўсякім выпадку, ад «імпрэзы» чакалі чагось незвычайнага, большага.
He тое што незадаволены, а ўзлаваны паводзінамі Шольца і яго балбатнёй быў і пляменнік Грабоўскага Кастусь Шчупак. I як толькі госці разышліся, ён накінуўся на дзядзьку, заатакаваў:
— Ды такую свінню з хаты трэба было выкінуць! А мы лісліва ўсміхаемся, дагаджаем яму. А ён не толькі нас зневажае — абражае ўвесь наш вялікі, шматпакутны народ!
— Ціха, ціха,— супакойваў пляменніка дзядзька.— He будзем сёння пра гэта. Пара класціся спаць... 1 так заседзеліся больш чым трэба...
Сцяпан Радзівонавіч Кухта разумеў дзядзьку — ён проста не хацеў пры ім, староннім чалавеку, якога ані не ведаў, абмяркоўваць тое, што пачуў ад намесніка начальніка СД.
Яшчэ больш {іасчаравала Кастуся Шчупака, ды і Сцяпана Радзівонавіча Кухту, сустрэча з рэдактарам «Беларускага голасу» Францішкам Аляхновічам, да якога яны ‘зайшлі неўзабаве па абедзе, адаспаўшыся, ацверазеўшы ад «імпрэзы». Францішак Аляхновіч, выдаючы сябе за вельмі адукаваную, інтэлігентную і значную, амаль што выключную ў культурным жыцці Беларусі асобу, ужо не проста гаварыў, а нібыта прамаўляў для ўспамінаў, вечнасці кожнае сваё слова.
— Цяпер час не для мастацкае творчасці,— казаў ён спакойна, узважана, быццам думаў пра гэта не дзень, не два, а, прынамсі, цэлы год, a то і ўсё сваё жыццё.— Я сам ужо даўно не прычыняўся да яе. Перапрацаваў хіба п’есу «На Антокалі» ды над працягам Купалавай «Паўлінкі» трохі памаракаваў. А так увесь час займаюся публіцыстыкай. Публіцыстыка — гэта той жанр, які мы ўсяляк павінны развіваць, асабліва цяпер, калі вайна ідзе. Народ наш цёмны, неадукаваны, нацыянальна нясведамы, таму мы павінны ўсю сваю ўвагу скіраваць на тое, каб падвысіць яго, падбадзёрыць, натхніць. Нас павінны пачуць ва ўсім свеце. Наш голас — гэта голас цэлага народа, які вякамі трымалі ў забітасці, прыгнечанні. Я быў шчаслівы, калі
маю кнігу «У капцюрох ГПУ» пераклалі на сем моў, выдалі ў некалькіх краінах Еўропы і Амерыкі. А чаму? Ды таму, што яна праўдзівая. у ёй паказана тое, што я перажыў...
— ІІане Аляхновіч,— перапыніў разважанні рэдактара газеты Кастусь Шчупак.— Мы з Мінска прыехалі, каб даведацца, якія магчымасці ёсць у Вільні надрукавацца?
— Такіх магчымасцей у Вільні цяпер няма. Газета, якую я выдаю, запаўняецца амаль цалкам мною. Але і яна выдаецца не рэгулярна — няма паперы, няма фарбаў. Я з надзеяй гляджу на Мінск — там павінна быць добрая база. Мне здаецца, неўзабаве там пачнуць нават кніжкі выходзіць. Ва ўсякім выпадку, так запэўнівае ксёндз Гадлеўскі, бываючы ў мяне. А ў нас, у Вільні, пра гэта мы можам хіба толькі марыць.
— Дык у Вільні ж было ў свой час беларускае кніжнае выдавецтва, выходзілі часопісы, газеты?
— Вы, малады чалавек, забываеце, што тут пагаспадарылі балыпавікі. Ды і летувісы пічыравалі, вынішчалі як маглі ўсё беларускае. Я добра помяю той час, хаваўся, дзе толькі мог, каб зноў у капцюры ГПУ не трапіць...
А як наконт п’ес? — спытаў, асмялеўшы, Сцяпан Радзівонавіч.
— Што вы маеце на ўвазе? — паглядзеў як бы з недаверам Францішак Аляхновіч на Сцяпана Кухту.
— Разумееце, я пішу п’есы...— прызнаўся Сцяпан Радзівонавіч,— 1 паказаць бы іх каму, паставіць на сцэне...
— Гэта мне вядома,— паблажліва, як дзіцяці, сказаў Аляхновіч.— У самога іх некалькі дасюль не пастаўлена. Але таксама, на жаль, нічым вам дапамагчы не магу. Зноў жа — уся надзея на Мінск. Та.м. як мне паведамілі, аднаўляе працу Беларускі тэатр. Я калісьці працаваў у ім. Дзякуй богу, дай бог па.мяць, успомнілі мяне. Падакляраваў я ім працяг «Паўлінкі», бо некаторыя з гэтай камедыі захацелі зрабіць ледзь не рэвалюцыйную, хацелі пасварыць бедных з багаты.мі. а мы ж адна беларуская сям’я. Ну і быў бы, вядома, я ўдзячны, калі б паставілі на сцэне гэтага тэатра і новую маю п’есу «Круці ня круці — трэба памярці!».
— Значыцца, для разгарнення ў Вільні цяпер...— пакруціў галавою Кастусь Шчупак,— выдавецкай ітэатральнай дзейнасці... мёртвая справа.
— Што вы, даражэнькія! Я сам друкуюся ў Мінску. «Беларуская газэта» з працягам узялася перадрукоўваць
«У капцюрох ГПУ», а «Новы шлях» дасць усім магчымасць пазнаёміцца з маімі ўспамінамі пра нулявы год — тысяча дзевяцьсот саракавы, калі я быў змушаны хавацца ад балыпавікоў. Назоў гэтых успамінаў «Страшны год»... Ён і праўда, той год, быў для мяне страшны... Ледзь жывы я астаўся, бадзяўся па хутарах, па лясах... Дзякуй богу, вайна пачалася, немцы прыйшлі, вызвалілі... Наогул усё жыццё ў мяне кручанае было, дзе я толькі не пабываў, чаго не пабачыў! I пры бальшавіках, і пры паляках... Скажу я вам — ніхто нас, беларусаў, не любіць, кожны глядзіць, каб як абрабаваць, каб мы працавалі, і толькі. У тых успамінах, што я задумаў напісаць, я гэта адлюструю, пакажу...
...Развіталіся з Францішкам Аляхновічам холадна, як чужыя. I калі выйшлі зноў на вуліцу, на свежае марознае паветра. Кастусь Шчупак сказаў, не хаваючы раздражнення:
— Вось і ўсе нашы надзеі. Відаць, ранавата мы, панебраце, у людзі выбраліся...
— А можа, пазнавата? — спытаў на поўным сур’ёзе Сцяпан Радзівонавіч.
— Чаму пазнавата? — перапытаў, не зразумеў Сцяпана Радзівонавіча Кастусь Шчупак.
— Ды таму, што, куды ні кінься, усюды месцы ўжо занятыя, усюды нам кажуць, як шкадлівым катам — «апсік».
— He, такія людзі, як мы, спатрэбяцца народу! — не згадзіўся са Сцяпанам Радзівонавічам Кастусь Шчупак,— Хай трохі абляжацца, усталюецца. Дый гэтыя, у каго біяграфіі, хто пры бальшавіках у турмах ці ў лагерах былі, выпшыкаюцца, надрукуюць тое, што ў іх ёсць. Тады і нам дарогу, можа, саступяць. Галоўнае, як я разумею, каб было што друкаваць. Напісанае не загіне. Вось у цябе ёсць п’есы, раманы, ты кум каралю... А ў мяне амаль нічога няма, я сваё жыццё прасвістаў, прагуляў. Таму не ведаю, як ты зробіш, а я, пане-браце, уцякаю зноў на свой хутар пад Слонім. Буду гаспаДаркай займацца і пісаць. Гэта тое, што я вынес ад сустрэч у Мінску і ў Вілыіі. Дзякуй за кампанію і не памінай ліхам! — і Кастусь Шчупак працягнуў Сцяпану Радзівонавічу руку і некуды хуценька пабег, знік ці то ў нейкім нізкім сутарэнні, ці то ў завулку.
Збянтэжаны такім нечаканым паваротам справы, Сцяпан Радзівонавіч пастаяў у невядомым месцы, на незнаёмай вуліцы і пачаў вачыма шукаць каго-небудзь, каб спы-
тацца, дзе, у якім баку вакзал — трэба было не пра шпацыр, экскурсію па старым горадзе Вільні думаць, а пра тое, як дабрацца да Мінска, вярнуцца назад на кватэру да да сваёй гаспадыні на Камароўку.
XVI
Гэтую нязграбную, медзведзяватую постаць Вера Сымонаўна ўжо бачыла, сустракала на Камароўцы. I кожны раз аж палохалася, здзіўлялася — да чаго ж бываюць падобныя людзі! Ну рыхтык Сцяпан Радзівонавіч Кухта, настаўнік з Паташні, з якім яна неяк зусім выпадкова пазнаёмілася, калі ішла з Ельнікаў у Вялікі Лес.
«А можа, і праўда гэта ён? — падумалася Веры Сымонаўне, калі яна зноў здалёк убачыла знаёмую постаць,— Але ж як ён мог апынуцца тут? Ды яшчэ цяпер, у такую разруху, у вайну...»
Паддала кроку, ледзь не пабегла, каб дагнаць.
«Калі не Сцяпан Радзівонавіч, дык думаць не буду, не буду абы-чаго браць да галавы. А калі Сцяпан Радзівонавіч... Усё ж знаёмы чалавек, адтуль, з мясцін тых, дзе я працавала... Цікава ж, што цяпер там? Раптам ён штонебудзь і пра мужа майго, Тодара Пракопавіча, скажа, можа, чуў што-небудзь... Мог жа Тодар Пракопавіч туды, на Палессе, паехаць, нас з Тасяй там шукаць...»
Дагнала ля самых варот, дзе чалавек спыніўся, каб адчыніць весніцы і зайсці ў двор. I аж разгубілася, сама сабе не паверыла — гэта і праўда быў Сцяпан Радзівонавіч Кухта, настаўнік з Паташні...
— Добры дзень вам! — сказала, усміхаючыся ад нечаканасці і здзіўлення, Вера Сымонаўна.
— Добры дзень, — павітаўся нясмела, відаць, не пазнаючы Веры Сымонаўны, Сцяпан Радзівонавіч.
— He помніце мяне? — усміхалася, пытала Вера Сымонаўна.
— He, не помню,— глядзеў ва ўсе свае вочы, сіліўся пазнаць, хто перад ім, Сцяпан Радзівонавіч.— Выбачайце...
— Я Вера Сымонаўна Ручанка, працавала настаўніцай у Вялікім Лесе...
— А-а,— заўсміхаўся, аж расцвіў Сцяпан Радзівонавіч. Добры дзень, добры дзень вам... Гэтта як жа вы тут апынуліся?
— Ды я ж, можна сказаць, мінчанка, жыла доўга тут...
— Праўда? А я і не ведаў,— шчыра дзіваваўся Сцяпан
Радзівонавіч.— Я думаў, вы так адкуль-небудзь, не з Мінска, да нас на Палессе прыехалі...
— Што вы тут робіце? — каб спыніць далейшую цікавасць да сябе, спытала Вера Сымонаўна ў Сцяпана Радзівонавіча. — Я вас не першы раз ужо бачу. Вагалася: вы гэта ці не вы...
— Ды прыехаў сюды, каб што-небудзь надрукаваць. Вы ж, можа, і не ведалі, што я пісьменнік, пішу і прозу, і вершы, і н’есы...
— He чула,— шчыра прызналася ў сваёй недасведчанасці Вера Сымонаўна.
— Многія не чулі, не ведалі. Ды я і не афішаваў. Навошта? Само сабой стане вядома. Надрукуюць — і ўсё, нідзе не схаваешся, усім будзе вядома.
— А чаго ж вы раней нічога не друкавалі? Тады, як там, у Паташні, жылі? — пытала Вера Сымонаўна.
— Ды як вам сказаць? — перастаў усміхацца, памяўся Сцяпан Радзівонавіч,— Мог, вядома, друкавацца і тады. Ды «сябры» ў Мінску сядзелі, не пускалі мяне.
— Чаму?
— Прычыны былі. I рэўнасць, і зайздрасць... У нас, пісьменнікаў, такое часта бывае. Убачыць, што ты лепш за яго пішаш, і не пускае. Ведае, шэльма, надрукуй мой твор, то і чытаць будуць, хваліць. А тое, што напісаў ён, забудуць. Вось і трымаюць, не пускаюць, не даюць дарогі...
— Разумею. Я ж перад вайной ва універсітэце працавала, ведаю трохі вучоны свет. Там таксама такое бывала.
— Ну, то вам і расказваць не трэба,— махнуў рукою Сцяпан Радзівонавіч.— Раскажыце, як вы жывяце, што ў вас новае?
— Дзе цяпер што новае можа быць? Вайна... Я мужа свайго ўсё шукаю, не ведаю, дзе ён. I ў вас хацела спытаць — ці не бачылі вы часам, не сустракалі там, на Палессі, доктара, Несцяровіч яго прозвішча, зваць — Тодар Пракопавіч?..
— А чаго ён там мог быць? Што, хіба яго хто туды пасылаў?
— He, я там працавала, жыла з дачкой. А ён ведаў пра гэта. I мог паехаць...
— Калі гэтта?
— Ды перад самай вайной. Мы выбраліся адтуль, як вайна пачалася. А ён мог якраз у тыя дні з Мінска ў Вялікі Лес паехаць. I размінуцца ў дарозе. Разумееце? Вы калі адтуль сюды паехалі?
— Ды даўнавата ўжо, тыдні тры як тут.... У Вільні паспеў пабываць, во акурат вяртаюся...
— Чаго гэта вы туды?
— Ды ўсё з тым жа, творы свае хачу надрукаваць...
— А-а, у кожнага сваё,— расчаравана прамовіла Вера Сымонаўна.— Дык вы, значыцца, не чулі нічога пра доктара Несцяровіча, не было яго ў першыя дні вайны там, на Палессі?
— He, не было. Ва ўсякім выпадку, я не чуў нідзе нічога пра такога.
— У-у,— цяжка ўздыхнула, апусціла вочы ў снег Вера Сымонаўна.— А я спадзявалася, столькі думала...
— Я таксама спадзяваўся, столькі думаў, марыў. I вось... Зноў нічога не атрымліваецца. Тое самае, што і да вайны. Усюды пазаймалі, пазахоплівалі месцы розныя, сябе друкуюць... 1 ў Мінску, і ў Вільні... А пра іншых... I клопату нікому няма.
Пастаялі яшчэ хвілін колькі, паскардзіліся на жыццё адно аднаму, пра няўдачы свае расказалі — і разышліся. Як выпадкова сустрэліся. так і рассталіся. Сцяпан Радзівонавіч пайшоў адпачываць з дарогі, а Вера Сымонаўна заспяшалася дадому — Тасі расказаць пра сустрэчу з настаўнікам з Палесся, пра тое, што мужа-бацькі, па ўсім відаць, не было ў Вялікім Лесе, не ездзіў ён туды шукаць іх, жонку і дачку...
«Дзе ж, дзе ж ён?» — мучыла пытанне.
XVII
Што ў вёсцы здарылася нешта незвычайнае, велікалесаўцы здагадаліся па крыку і галашэнні, што чуліся ў марознай цішыні зімовага дня на грэблі. Людзі выбягалі з хат, двароў, пырлі адзін у аднаго спалохана:
— Хто ета так? I чаму?
Мінула трохі часу, і па вёсцы папаўзло, перадавалася ад хаты да хаты:
— Ета Рыжы! У хаце ў Анюты-брыгадзірыхі...
— Што ён там робіць?
Гэтага, на жаль, ніхто не ведаў. Паціскалі людзі плячыма, хаваліся ў сваіх дварах, хатах. Насцярожваліся, чакалі — што ж будзе далей...
Крыкі і галашэнне не сціхалі. Наадварот, раслі, пераходзілі ў больш прарэзлівыя. адчайдушныя...
Яшчэ праз нейкі час людзі ўбачылі, як з двара Анюты-
брыгадзірыхі выходзіць паліцай Змітро Шламак — Рыжы, трымаючы ў адной руцэ вінтоўку, а другой...— людзі не хацелі верыць вачам сваім, няўжо ета праўда? — цягнучы за сабою за валасы... жанчыну...
«Няўжо Анюту? Але за што?»
He, цягнуў Рыжы не Анюту, а Варку, старчыху... I гэта неўзабаве ўбачылі ўсе, бо Рыжы, ідучы паперадзе, разпораз паварочваўся, бязлітасна біў Варку то прыкладам вінтоўкі, то тоўк нагамі, кожны раз брудна лаючыся і мацюкаючыся...
Варка спрабавала супраціўляцца, нешта гаварыла, але Рыжы яе не слухаў — раз’ятраны, злосны, ён толькі бліскаў па баках вачыма і цягнуў, цягнуў Варку, таптаў нагамі, біў прыкладам...
Кінуў ён яе ля сельсавета, бяздыханную, нежывую...
I тады пачаўся сапраўдны вар’яцкі шал Рыжага. Ен, як апантаны, бегаў па вёсцы, крычаў, гарлапаніў, страляў па комінах, у сабак, катоў... Тыя, хто бачыў Рыжага бліжэй, казалі: вочы ў яго былі чырвоныя ад крыві і сам ён увесь калаціўся, нібыта ў ліхаманцы, і быў быццам не ў сваім розуме, вельмі можа быць, нават не помніў, што робіць. Але ніхто не падыходзіў да яго, ніхто не асмельваўся сказаць і слова — людзі хаваліся ў свае двары і хаты і зачыняліся, замыкаліся...
Супакоіўся Рыжы толькі пад вечар, расстраляўшы ўсе патроны, выкрычаўшы сваю накопленую гадамі злосць. Яшчэ раз прайшоўся з канца ў канец па вёсцы, то тут, то там спыняючыся і патрасаючы ў паветры кулакамі, потым павярнуў у Дарошкаў двор, схаваўся ў Піліпавай хаце...
Назаўтра вёска хавала, праводзіла на той свет старчыху Варку. Ніхто ў Вялікім Лесе не ведаў, дзе Варка нарадзілася, ці ёсць у яе хто родны. Проста гэтым неяк не цікавіліся — як помнілі сябе людзі, помнілі і Варку. Хадзіла яна ад вёскі да вёскі, забрыдала па некалькі разоў на год і ў Вялікі Лес. Усіх яна ведала па імю і па бацьку, усе і яе ведалі, памагалі, чым маглі, ёй жыць. Па сваім характары, натуры Варка была добрая, дзялілася з людзьмі і сама ўсім тым, што было ў яе,— кавалкам хлеба, навінамі, спачуваннем да гора і бяды...
Дзікая, неверагодная смерць Варкі з’яднала вёску, кожны раптам адчуў, які недаўгавечны чалавек, як нечакана можа абарвацца яго жыццё. Людзі адчувалі быццам
і віну — ніхто не выйшаў, не спыніў шал Рыжага, не адабраў Варкі, каб не даць вар’яту паздзекавацца з яе...
— I за што? — пыталі ціха адно ў аднаго людзі.
— Ён, мабуць, дурны, прычыністы,— казалі, уздыхалі смялейшыя.
— I трэба ж, да нас трапіў. Паплачам яшчэ не раз усе мы ад яго!
— Клаўдзя, гадаўка. вінавата, прывяла на нашу згубу ды пакуту.
I яшчэ ніжэй угіналі плечы, ішлі, цягнуліся ўслед за труною за вёску, на могілкі...
Дзіўна, але ніхто не галасіў, ніхто не аплакваў смерць Варкі-старчыхі. Людзі быццам закамянелі, не было ў іх слёз...
XVIII
Змітро Шламак не лгаў, казаў Клаўдзі чыстую праўду пра сябе. Ён наогул ніколі нікому не лгаў — гаварыў тое, што думаў, што ведаў. У гэтым ён удаўся, і крошачкі пабраў, у свайго бацьку, Язэпа. Той таксама быў такі, ані не хітраваў — што пра каго думаў, тое і гаварыў, што хацеў, тое і рабіў. Гэта і сталася прычынай, што Язэпа Шламака раскулачылі і выслалі ў Сібір аднаго з першых у іхняй вёсцы, бо свае адносіны да калгаса ён не хаваў ні ў размовах з суседзямі на вуліцы і ў полі, ні ў выступленнях на сходах. «Нельга аб’ядноўваць багатага з бедным, гультая з працаўніком» — у гэтым ён быў перакананы. I гэта ён усюды адстойваў, іншы раз з пенай на губах. Праўда, даючы волю языку, ён ніколі не даваў волі рукам. Сын жа, Змітро, як толькі адчуў у сабе сілу, пачаў распускаць рукі. Ды так, што яго баялася ўся вёска — ён не глядзеў, стары ці малы, біў кожнага, хто асмельваўся яго не паслухацца, запярэчыць, стаць насуперак яго жаданням. Таму са Шламакамі ніхто ніякіх спраў мець не хацеў, не звязваўся — хай лепш маё прападзе, хай падавяцца яны са сваёй настырнасцю і сквапнасцю. Пра ўсё гэта не ведаў той упаўнаважаны з раёна, што прыйшоў раскулачваць разам з панятымі Шламакоў. I праз гэта ледзь не паплаціўся жыццём...
У турме, а потым і ў лагерах Змітра Шламака таксама баяліся. Калі ён загадваў што-небудзь каму — няшчасны той быў чалавек, хто яго не слухаўся. Змітро Шламак не спыняўся ні перад чым, пакуль не дасягаў мэты. «Будзе
так, як я сказаў»,— цвердзіў ён кожнаму. I свайго дамагаўся, часам нават цаною жыцця такіх жа, як сам, зняволеных, за што атрымліваў новыя тэрміны, новыя надбаўкі да тых год, якія зароблены былі раней. Здавалася, яго ўжо ніхто ніколі не выпусціць са зняволення, да самай смерці быць яму ў цесных і змрочных мурах ці бараках. Ён і сам быў патроху пачынаў прывыкаць да гэтага, ад чаго злосць і нянавісць да ўсіх і ўсяго, што навокал, не зменшылася, вядома, а ўзрасла. Чым бы ўсё гэта скончылася, ніхто сказаць не мог, калі б не вайна, калі б не разбамбілі нямецкія самалёты тую турму, дзе ён сядзеў, чакаючы новага суда за чарговую ахвяру свайго нястрымнага характару і разбою...
Воля, што так нечакана прыйшла, ахмяліла Змітра ІПламака, натхніла. Ён пачаў думаць пра Бога, які недзе ёсць на небе і бачыць людскія пакуты. I яго, Змітровы, пакуты таксама ўбачыў. I, бач, пашкадаваў, вызваліў, даў пажыць так, як хочацца, як і трэба было жыць. Сустрэчу з Клаўдзяй ён успрыняў таксама як дарунак самога Госпада Бога. I пайшоў за ёю, куды яна павяла яго. Ды і што яму было рабіць? Вяртацца ў сваю вёску, дзе яго ўсе ведаюць і ненавідзяць? Але ж там у яго нікога, нічога няма. Пустая хіба хата... А жыць з чаго, што есці?..
Асабліва не задумваючыся над будучыняй, ён жыў заўсёды сённяшнім днём, тым, што было. Ведаў — за гэтым днём прыйдзе новы. А дасць Бог дзень, дасць і хлеб. Немцам ён паверыў, паверыў у тое, што яны вынішчаць бальшавікоў, вернуць тое жыццё, якое было раней, да калгасаў. I паколькі не прывык ніколі сядзець без справы, склаўшы рукі, нешта заўсёды рабіў — і ў бацькі так было яшчэ да калгасаў, і пасля, у лагерах,— то і цяпер. жывучы ў Клаўдзі, проста аж месца сабе нідзе не знаходзіў. Праўда, ён цяпер не хацеў рабіць тую работу, што рабіў да гэтага, гнуць спіну ці напружваць мускулы. Ён прагнуў іншай работы — хадзіць, як хадзілі ў лагерах наглядчыкі, глядзець, як робяць работу іншыя, і падганяць, здзекавацца з тых, хто яе робіць.
Сама Клаўдзя, вёска, дзе яна жыла, Змітру Шламаку падабаліся. Клаўдзя ніколі нічым яго не папракала, імкнулася, каб яму было добра, задавальняла ўсе яго жаданні і патрэбы. Ды яшчэ і пахвальвала, натхняла зрабіць тое ці іншае, правучыць, каго ёй хацелася. У вёсцы ж — пра што ён паспеў даведацца, у чым пераканаўся — не было чалавека, які стаў бы на яго дарозе, нешта яму перашкодзіў
бы зрабіць ці ў чым бы яму замінаў. Ен адчуваў — адзін ён тут сапраўдны гаспадар і ўладар, што скажа, тое і будзе. I ў гэтым паможа яму нямецкая ўлада, якая не толькі дае такім, як ён, волю, але і патрабуе, каб быў парадак, выконваліся загады. Збор кажухоў і іншых цёплых рэчаў пераканаў Змітра Шламака лішні раз у тым, у чым ён і раней быў перакананы — усе баяцца сілы, нахабства, злосці. I гэтым трэба карыстацца. I Варку-старчыху ён знарок правалок па вёсцы за валасы — хай кожны бачыць, што ён, Змітро Шламак, можа зрабіць з тым, хто яго не паслухаецца, не выканае яго загаду. Праўда, трошкі, мабыць, перастараўся, бо старая памерла. Але ліха з ёю, можа, і да лепшага, больш баяцца будуць. Адказваць жа за старчыху, як і за яўрэяў, усе адно не будзеш, нямецкая ўлада вынішчае іх як непатрэбшчыну, смецце... Пра гэта Змітро Шламак ведаў, пра гэта ўсе гаварылі, з кім ён сустракаўся, бываючы ў Ельніках.
— Гэтае зелле вынішчай, дзе бачыш,— раіў яму і яго непасрэдны начальнік, Кандрат Астапавіч Нядзелька.— I наогул надта нікога не шкадуй. Нас не шкадавалі, калі раскулачвалі, у Сібір высылалі. Будзеш у сваіх руках трымаць вёску — табе слава і пашана. А не будзеш — самі ж немцы цябе прыбяруць, ім такія не патрэбны. Ім патрэбны людзі моцныя, дужыя, каб парадак быў усюды...
I Змітро Шламак не азіраўся па баках, выконваў тое, іпто раіў яму Кандрат Астапавіч Нядзелька.
«Пажыву трохі так, як мне хочацца,— думаў ён,— А там далей паглядзім, што і як рабіць. Цяпер галоўнае, каб баяліся мяне, каб калі я што загадаю — мігам зрабілася, ніякага супраціўлення ці затрымкі. Я — ета закон, улада. Як я скажу — так і будзе. А там... Паглядзім. Можа, у сваю вёску падамся, там сяго-таго паганяю, за шолудзі патрасу...»
...Са свайго разбою ці то шалу дадому вярнуўся Змітро Шламак, як рэдка калі, задаволены сабою. Павесіў на цвік вінтоўку, зняў кажух, шапку.
— Ну, як я пагуляў? — з іскрамі смеху ў вачах паглядзеў ён на Клаўдзю.
— Ды добра ж, добра,— ішла ляніва, перавальваючыся, як гусыня, з нагі на нагу, насустрач Клаўдзя,— Толькі навошта было так страляць? Я баялася, кеб куля ў хату не заляцела, мяне не забіла...
— Га-га-га,— зарагатаў дзіка, задаволена Змітро.— Я якраз і хацеў таго, каб усе, хто ў хатах, баяліся, што ў іх
куля пацэліць. Ну як ты думаеш, панясуць цяпер здаваць падаткі?
— Панясуць, папясуць,— усміхнулася Клаўдзя.
— Хай толькі не панясуць! — прыгразіў Змітро.— Я тады не тое яшчэ зраблю. За мною закон, улада. Як скажу, так і будзе.
— Дай Бог табе ўдачы,— натхніла Змітра Клаўдзя і прыхінулася да яго галавою, прыпала да яго дужых грудзей,— Толькі асцерагайся ты,— параіла яна ледзь не шэптам.
— Чаго асцерагацца? — спытаў Змітро.
— Ды ўсяго. Людзі ў нас не такія, як у іншых вёсках, не прывыклі падчыняцца...
— Я ета бачу. Але нічога — я іх яшчэ і не да такога прывучу.
I Змітро, абхапіўшы рукамі Клаўдзю, падняў яе і панёс на ложак...
— Калі не немцы, дык Бог паможа,— сказаў, быццам прызнаўся ў нечым таемным, у чым ніколі яшчэ нікому не прызнаваўся.
XIX
Так і не выйшаў Косцік у той дзень ад Шуркі. Праваляўся ў пасцелі, прасядзеў у хаце.
Шурка радая была. Варыла яму есці, частавала, угаворвала не маркоціцца, маўляў, усё, што ні робіцца — на лепшае. Ды і куды ісці, куды спяшацца? У Гудоў? Дык абыдуцца адзін дзень там без яго, не гарыць жа нідзе нічога. Зіма. Калі ж і не спяшацца ды адпачыць, як не зімою?
Лёгкая, рухавая. Шурка не хадзіла па хаце, а лётала, бегала, скакала, рабіла ўсё, каб яму, Косціку, добра было, каб ён не маркоціўся, ні ў чым не меў патрэбы. I ўсё ўсміхалася, цененька-цененька смяялася.
— Бо не думала, во не думала,— час ад часу прамаўляла, усклікала яна,— што мяне ты ўпадабаеш, жыць да мяне пяройдзеш!
А Косцік нудзіўся, быў сумны. «Трэба ж, кеб бацька з дому выгнаў,— не мог супакоіцца ён.— Ды дзеля ж яго, яго я віятоўку ўзяў, белую павязку паліцая пачапіў. А ён...»
Хвалявала, не давала спакою і тое, што пераначаваў, забавіўся больш чым трэба ў Шуркі.
«Смяяцца з мяне будуць, як даведаюцца... А бацька...
Што скажа, што зробіць бацька? He, мне трэба неяк неўзаметку выбрацца ад Шуркі, пайсці...»
«А куды?» — спыняла Косціка думка.
Сапраўды, ісці яму не было куды. Вядома, дзень ён прабудзе ў Гудове. А ноч? Дзе дзявацца ўночы? He будзеш жа на дварэ? I да Шуркі вяртацца...
«А калі... Да сястры, да Параскі пайсці?» — цюкнула Косціку ў галаву.
«Во, во, да Параскі... I як ета раней пра сястру я не ўспомніў? — пашкадаваў Косцік. — I да Шуркі можна было не ісці. У Параскі перабыў бы, пераседзеў бы...»
«А калі і Параска прагоніць з хаты етак жа, як і бацька?» — узнікла сумненне.
«Не можа быць, не павінна б. Параска не такая, як бацька, яна добрая. Ды і раскажу ёй, чаму я ў паліцыю паступіў. He дзеля ж сябе, а дзеля бацькі, селішча... Можа, яна да бацькі сходзіць, растлумачыць яму, памірыць нас...»
«Як я раней пра ета не падумаў! — папракнуў сябе яшчэ раз Косцік,— Вечна спазняюся, апасля пра харошае ўспамінаю»,— пашкадаваў ён.
Ноч спаў, як заяц, на адно вока. А ледзь зашарэла, пачало світаць, ціхенька, каб не разбудзіці, Шурку, падняўся з пасцелі, апрануўся і вышмыгнуў з хаты. Слухаючы, як весела парыпвае пад нагамі снег, пакіраваўся, як не пабег, у Гудоў...
Сябры-паліцаі былі ўжо ў зборы — сядзелі ў самым вялікім класе хто на крэсле, хто на падаконніку, хто на стале, курылі. Косцік нясмела прывітаўся, адчуваючы быццам няёмкасць, нібыта ён спазніўся ў час прыйсці ў школу, на ўрок.
— Ты ета што на работу яе ходзіш? — накінуўся на Косціка адразу ж началыіік, Кузя.
— Бацька з дому мяне выгнаў, — разгубіўся, прызнаўся Косцік.
— Ну дык і што? — нічога не разумеў Кузя.
— Да бабы я адной пайшоў... Забавіўся, заспаў... А потым выходзіць повідну збаяўся, кеб не ўбачылі...
— Го-го-го! — дружна, бы па камандзе, зарагаталі ўсе, як адзін, паліцаі.
Косцік яшчэ больш разгубіўся, збянтэжыўся — яго ж не цягнулі за язык, навошта было ва ўсім гэтак шчыра прызнавацца? Хто б дзятла ведаў, кеб не яго нос?
Калі рогат заціх, суняўся, Кузя павярнуўся тварам да Косціка, сказаў строга, як настаўнік вучню:
— У нас у паліцыі дысцыпліна. Ета каб ты ведаў надалей. Спазняцца ці зусім не прыходзіць на работу нельга, інакш будзем караць. I што ў цябе з бацькам, дзе ты начуеш — нас мала цікавіць. Галоўнае, каб у час быў на рабоце. Сядай.
Косцік пайшоў у дальні канец класа, сеў на вольны падаконнік. Апусціў долу вочы, пачаў слухаць, што гаворыць Кузя. А гаварыў ён пра новы нямецкі загад, што атрыманы быў учора з Ельнікаў.
— Хопіць нам усім лынды біць,— быццам нават трохі са злосцю казаў Кузя.— Трэба аднаўляць завод. Немцам патрэбны шпалы, дошкі, іншыя піламатэрыялы. I мы павінны зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб яраз месяцдругі завод працаваў. Немцы слоў на вецер не кідаюць. Сказалі — значыцца, будзе зроблена. Інакш... Нікому з нас нездабраваць. Цяпер ваенны час, і любая правіннасць караецца расстрэлам. Мы ета самі павінны ўсвядоміць і даць зразумець усім. Завод — ёсць завод, без людзей яго не адновіш. У немцаў закон — хто не працуе, той сабатажнік, ён, як і ўсякі бандыт, падлягае расстрэлу. I ета мы павінны скарыстаць. He бегаць за кожным, упрошваць, каб ён ішоў працаваць, а каб людзі самі бегалі за намі, прасілі, шукалі работы. Во тады мы завод адновім, будзе ў нас належны парадак. Ёсць меркаванне — пачатак зрабіць сёння ж. Зарэгіструем тых, хто можа працаваць, і заўтра ж паспрабуем сабраць на заводзе... Хто не прыйдзе — хай крыўдуе на сябе. Абараняць такіх мы не будзем, перададзім спісы немцам, хай робяць што палічаць патрэбным рабіць... Правільна я думаю?
Паліцаі насуплена маўчалі, кожны, мусіць, думаў He­nna сваё. Толькі аднавокі, паёрзаўшы, не вытрымаў, сказаў:
— Крута пачынаеш, начальнік. Разьба можа зрэзацца, гайка спадзе.
— He бойся, не зрэжацца разьба, і гайка не спадзе,— адпарыраваў Кузя.— I не крута ета зусім. Немцы нам вераць, давяраюць. Крута пачнецца тады, калі не справімся самі, немцы сюды, у Гудоў, прыедуць. Расстраляюць — і не будуць гаварыць, за іпто. Чуў, што днямі ў Ельніках было?
— А што? — наставіў вуха аднавокі.
— А тое, што вывелі ўсіх яўрэяў за горад і дру-ту-ту-ту
з кулямётаў. Цяпер тое ж рыхтуюць і на камуністаў, усё былое савецкае начальства. Так што дысцыпліну яны ведаюць, парадак навядуць. Нікога не пашкадуюць, любога да сценкі паставяць, шпокнуць, калі трэба будзе. Ета каб вы ведалі, запомнілі. I кожнаму, хто будзе не слухацца ці не падчыняцца, не бойцеся казаць праўду. Кончылася неразбярыха, павінен быць нарадак. I не гуляць, а працаваць усе павінны. Хто лес пляжыць, хто траляваць, хто шпалы, дошкі рэзаць, а хто глядзець, каб парадак быў, ніхто не мухляваў. Ясна?
Ніхто нічога не адказаў, хоць відаць было — не падабалася нікому тое, што гаварыў Кузя, што трэба было, хочаш не хочаш, а выконваць, рабіць...
XX
Неаднойчы хадзіў зімою па лесе Васіль Кулага і кожны раз не мог, каб не палюбавацца і засыпанымі, ушушканымі снегам пянькамі, і камлямі дубоў, што, прыпарушаныя белым халодным пухам. удавалі яшчэ чарнейшымі, таўсцейшымі, і соснамі, што, здаецца, прысядалі, прыгіналіся ад цяжару голля. I цяпер, хоць для любавання быццам і настрою не было, не пакідалі ні на хвіліну думкі — дзе Багавік, што з ім здарылася, чаму спалена леснічоўка? — усе адно, ідучы па лесе, Васіль не-не ды і спыняўся, глядзеў, падоўгу не зводзіў вачэй з адмыслова намеценых завеяй — слаіста, з казыркамі — гурбаў, і з кусціка чырвонай каліны, што трапіўся ля балота, і з невялікай шустрай птушачкі — берасцяніка, што пырхала, скакала па камлі ясеня, нешта шукаючы ў кары, а можа, і грэючыся... Усунуўся ў хвойнік і ад нечаканасці аж скалануўся, замёр — з-пад самых ног з кучы мурашніку выскачыў заяц: склаў вушы і так драпануў, што Васіль не вытрымаў — пахлапчукоўску заядла свіснуў услед, каб паддаць шараку яшчэ больш пуду...
«Вось жа, скажы, як бывае,— не мог, каб не адарвацца ад свайго непакою Васіль.— Ідзеш — і адчуванне такое, быццам упершыню ўсё бачыш. Так мяняе, перайначвае ўсё снег. Ціха, прасторна, далёка ўсё відаць. Зусім не тое, не тое, што ўвосень ці ўлетку. Але і тады таксама прыгожа, хоць прыгажосць зусім іншая. Кожная пара года мае сваю адметнасць, сваю непаўторнасць. I гэта, мусіць, добра, бо не надакучае, кожны раз ўсё новае, асаблівае... I ў жыцці яно, мусіць, гэтак жа,— вёў свае думкі Васіль.— Усё мя-
няецца, не стаіць на месцы. Сёння адно, заўтра іншае. 1 гэта таксама добра, бо каб спынілася, не мянялася... Нецікавала было б жыць. А так кожны дзень новыя клопаты, новыя ўражанні, новыя думкі...»
«Дык што, можа, і вайна трэба?» — быццам хтосьці нябачны спытаў, аглавушыў неспадзявана Васіля.
«Не, вайна нічога добрага нікому не дае, не прыяосіць, яна знішчае, руйнуе тое, што прырода і чалавек стваралі гадамі, вякамі...»
«А можа, і трэба яго час ад часу знішчаць, руйнаваць? Каб не замінала, давала дарогу новаму?..»
«Не, надта ж гэта гвалтоўна. Калі нешта збудавалася ці зрабілася не тое ці не так, яно само знішчыцца, прападзе, загіне. А сілком, з каранямі, з крывёю... He, не, яно куды лепш, калі нешта само адмірае, без гвалту і здзеку. 1 без болю... Бо калі баліць, калі бачыш, як курчыцца, не хочучы паміраць ці гінуць... Гэта не ўласціва чалавечай натуры, душы, самой прыродзе...»
«Але ж і чакаць, калі яно само адамрэ, не будзе замінаць ці шкодзіць?»
«Гледзячы што і як. А вайна не глядзіць, не разбірае — усё падчыстую, узапар знішчае. Старое і маладое, патрэбнае і непатрэбнае. I ў імя чаго? Каб запанавала тое, што не павінна не толькі панаваць, а нават быць у прыродзе, у чалавечым грамадстве. He, вайяа наогул алагічная, абсурдная. I ўсё, што робіцца на вайне, не паддаецца ніякаму апраўданню, ніякай логіцы... Вось згарэла леснічоўка...»
«А чаму, чаму яна згарэла?» — брала цікавасць, вяртала ад адвечнага да сённяшняга, патрабавала адказу.
I Васіль Кулага зноў задумваўся, брыў і брыў далей, перастаўляў і перастаўляў ногі, таптаў і таптаў глыбокі, незляжалы і цяжкі снег...
У Качай-балота Васіль Кулага прыйшоў на змярку. Стаіўшыся, схаваўшыся за камель дрэва, некаторы час глядзеў на леснічоўку, сілячыся даўмецца, здагадацца, ёсць там, жыве хто-небудзь ці нікога няма. пустуе хата.
«Каб хто там жыў, сляды былі б... Ды і вартавы мог бы мяне аклікнуць, даўно спыніць. A то... Выццам няма яідзе нікога!»
Холадна, зябка было стаяць пад дрэвам, асабліва пасля хады па глыбокі.м снезе — успацеў жа, пакуль дабраўся да
леснічоўкі. Ды і мароз за шчокі, нос шчыпаў — адчувалася, мацнеў, ціснуў на ноч.
«Начаваць усе адно дзесьці трэба. Пайду паспрабую праверыць леснічоўку».
Зняў з пляча вінтоўку, загнаў у ствол патрон. Трымаючы яе напагатове, марудна пачаў набліжацца да леснічоўкі. He з таго боку, дзе вокны. а з другога, дзе чарнела глухая сцяна. Крок за крокам. аж пакуль не дапаў да дзвярэй. Здзівіўся, насцярожыўся, убачыўшы на снезе сляды. Прычым нядаўнія, зусім свежыя.
«Хто б гэта мог тут хадзіць?» — працяло, як ліхаманкай, Васіля, і ён яшчэ мацней прыціснуў да пляча прыклад вінтоўкі.
Адступаць не было як, бо, напэўна ж, яго бачылі. Рашуча піхнуў ад сябе дзверы.
— Хто тут? — спытаў, нё пераступаючы парог.
— Ды свае, свае,— пачуўся з цемры хаты знаёмы голас — гаварыў, як адразу ж здагадаўся, пазнаў Васіль, Максім Варывончык, старшыня паташанскага калгаса.— Заходзь, a то ўсё цяпло выпўсціш, хату выстудзіш.
Радасна пераступіў парог, зайшоў у леснічоўку, зачыняючы за сабою дзверы.
— Ты 'Эдзін тут? — спытаў Васіль у Максіма Варывончыка.
— Ды не, з Петрусём Хамёнкам... Трэці тыдзень ужо сядзім, цябе чакаем,— адказаў. адчувалася, таксама радасны Максім Варывончык.— Як і дамаўляліся. Думалі ўжо, з табою што-небудзь здарылася.
Успомніў Васіль: сапраўды была ў іх такая дамоўленасць — сустрэцца тут, у леснічоўцы. Яшчэ ў Вялікім Лесе, калі нечакана кудысьці знік Іван Дарошка. Тады Максім Варывончык і Пятрусь Хамёнак прыйшлі ў Вялікі Лес, да яго ў кантору завіталі. I дамовіліся...
Абняліся, спярша з Максімам Варывончыка.м, потым і з Петрусём Хамёнкам, які вылез аднекуль — ці не з падпечча?
— Як вы тут жывяце? — спытаў Васіль, абабіўшы з валёнак снег і прысаджваючыся на лаву.
— Ды пакуль што нічога. Ходзім па чарзе ў вёскі, яду носім,— расказваў Максім Варывончык.
— Пра Багавіка нічога не чулі?
— He, а што? — у голасе Максіма Варывончыка пачулася насцярога.
Ён у леснічоўцы пад Дубровіцай быў. А сёння пайшоў я туды — няма леснічоўкі, спалена.
— Ах, дык вунь яно што! — усклікнуў Максім Варывончык.— Значыцца, то немцы на Багавіка напад учынілі.
— Які напад? — спалохаўся, аж у роце перасохла, Васіль,— Раскажы, што ты ведаеш.
— Ды я асабліва нічога не ведаю. Чуў толькі, як да сваіх у Паташню па хлеб хадзіў, быццам атрад вялікі немцаў пад Дубровіцай бачылі. Што яны там рабілі — не ведаю. Але раззлаваныя адтуль вярнуліся. яўрэяў у Ельніках пастралялі...
Доўга абмяркоўвалі, ужо ўтрох, чаго маглі быць пад Дубровіцай немцы, што яны маглі зрабіць Багавіку.
— Ды калі б немцам што ўдалося, раструбілі б на ўвесь свет, — выказаў сваё меркаванне Максім Варывончык.— Уцёк, мусіць, Багавік, з-пад самага носа, няйнакш выслізнуў...
— To чаму ж яны тады леснічоўку спалілі? — спытаў Пятрусь Хамёнак.
— А што ім аставалася рабіць? Хоць нешта, ды зрабілі. A то прыйіплі ў лес, і дарма...— стаяў на сваім Максім Варывончык.
— Трэба нам асцярожнымі быць, a то і на нас напад учыніць могуць,— аж сумеўся, сцяўся Пятрусь Хамёнак.
— Варту трэба ставіць,— параіў Васіль Кулага.
Дык варта ў нас ёсць, амаль не спім, увесь час вачэй з лесу не зводзім. Ён,— паказаў Максім Варывончык,— з-пад печы не вылазіць, дзірку там зрабіў, каб ад глухой сцяны відаць усё было. А я за вокнамі сачу...
— I мяне бачылі, як я да леснічоўкі краўся? — спытаў Васіль Кулага.
— Чаму ж — бачылі. Толькі не пазнавалі доўга, думалі, не ты ета. Ты даўно з Вялікага Лесу?
— Ды, можна сказаць, іду адтуль. Ва ўсякім выпадку, начаваў.
— Што ў вас там чуваць?
— Ды быццам нічога асаблівага.
— Немцы там былі?
— Прыязджалі.
— I што яны ў вас зрабілі?
— Начальства паставілі. Старасту... Начальніка паліцыі... А ў вас?
— Тое самае. Кажухі, валёнкі зараз збіраюць. Сала, масла, яйкі. Нешта рабіць нам трэба, кеб спыніць ета.
Усе трое задумаліся.
— Кеб нас больш было,— парушыў першы цішыню Максім Варывончык.— Тады б можна было хоць папалохаць сяго-таго.
— Ды людзі ёсць, хоць сёння гатовы ў лес ісці.
— Дык чаму ж, няхай ідуць.
— А карміць іх як? Ды і хавацца дзе, на выпадак нападу? Можа, не спяшацца, пачакаць пакуль што хоць бы, скажам, да вясны? Тады і сабрацца,— дзяліўся сваімі думкамі-сумненнямі Васіль Кулага.— Я з гэтым да Багавіка ішоў, каб параіцца.
Зноў доўга ўсе трое маўчалі, не ведаючы, што і казаць, што параіць, як так зрабіць, каб добра было, не шкадаваць потым.
— Кеб Іван Дарошка быў! — выказаў сваё, набалелае, Максім Варывончык.— Ен смелы. рашучы. 1 што, бывала, ні зробіць — правільна.
— Але яго няма,— уздыхнуў Пятрусь Хамёнак.
— I не хутка будзе,— далучыўся да ўсіх, дадаў Васіль Кулага.
— А дзе ён? — вырвалася амаль адначасова і ў Максіма Варывончыка, і ў Петруся Хамёнка.
— Заданне райкома партыі выконвае. Якое — Багавік не сказаў.
— Значыцца, самім пра ўсё думаць трэба,— уздыхнуў Максім Варывончык.
— Давайце думаць,— падахвоціў і Максіма Варывончыка, і Петруся Хамёнка Васіль Кулага.
XXI
Ужо некалькі тыдняў жыў Іван Дарошка ў Маскве. Начаваў у гасцініцы «Якар», а ледзь пачынала днець, сііяшаўся ў кабінет да Пятра Пятровіча Лапіцкага, чакаючы, калі нарэшце вырашыцца яго лёс, будзе сказана, што яму рабіць далей. За гэты час ён двойчы разам з Пятром Пятровічам пабываў на прыёме ў Першага сакратара ЦК КП(б) Беларусі Панцеляймона Кандратавіча Панамарэнкі, які, як здалося Івану Дарошку, аж занадта шмат яго пра ўсё распытваў, хацеў ведаць і як паводзяць сябе на часова акупіраванай тэрыторыі немцы, і які настрой у савецкіх людзей, і што ён сам, Іван Дарошка, мяркуе рабіць. Асабліва ўважліва выслухаў Панцеляймон Кандратавіч просьбы падпольнага райкома партыі, тыя меркаван-
ні, што выказаў у размове з Іванам Дарошкам Раман Платонавіч Багавік. Думаў, заклапочана хадзіў па пакоі, заклаўшы пальцы правай рукі пад крысо зашпіленага на ўсе гузікі, напаўвайсковага фрэнча, час ад часу набліжаючыся да стала і робячы там нейкія запісы на паперы.
— Усё ж мы на правільнай дарозе, — гаварыў ён кожны раз Пятру Пятровічу Лапіцкаму. — Патрэбен агульны штаб па кіраўніцтве партызанскім рухам. 3 усіх канцоў Беларусі паступаюць звесткі — народ не скарыўся фашыстам, гатовы да атюшняга змагацца з навалаччу. I народ трэба ўзначаліць, накіраваць яго гнеў супраць ворагаў... I штаб такі — я веру ў гэта! — будзе створаны...
Пятро Пятровіч Лапіцкі згаджаўся з Панцеляймонам Кандратавічам, падтрымліваў самую ідэю стварэння штаба.
— Мы арганізавалі б школы, вучылі б, як ваяваць на занятай ворагам тэрыторыі, засылалі б праз фронт баявыя групы, дыверсантаў, перакідвалі б зброю, узрыўчатку,— развіваў Пятро Пятровіч ідэю Панцеляймона Кандратавіча.— Мелі б самую непасрэдную сувязь з партызанамі, адкрылі б, па сутнасці, яшчэ адзін фронт...
— Зараз самае галоўнае — стрымаць ворага, не пусціць яго ў Маскву, Ленінград,— казаў нібы сам сабе Панцеляймон Кандратавіч,— А калі будзе гэта зроблена, будзе звернута ўвага і на партызанскі рух. Проста цяпер не да таго, гэта трэба разумець.
— Чым хутчэй мы адкрыем фронт у тыле ворага, ты.м лягчэй будзе нашай арміі,— спрабаваў пераконваць Панцеляймона Кандратавіча Пятро Пятровіч Лапіцкі.
— Ведаю, ведаю. I рашуча настойваю, дамагаюся, даказваю...
Але, мабыць, сапраўды ў тых, хто мог прыняць раліэнне аб стварэнні штаба партызанскага руху, было шмат розных іншых самых неадкладных спраў, таму са стварэннем такога штаба і марудзілі — проста не даходзілі рукі.
— А я пры чым,спрабаваў пераконваць Пятра Пятровіча Лапіцкага Гван Дарошка.— Рабіце тое, што лічыце патрэбным рабіць дзеля перамогі, разгрому ворага. А мяне не трымайце, адпусціце назад у тыл. Там сябры мае, там сям’я... Яны мяне чакаюць... А не — на фронт накіруйце, зброю ў рукі дайце. He магу без справы сядзець. Ды яшчэ калі вораг на зямлі нашай...
— He хвалюйся,— супакойваў Пятро Пятровіч Лапіцкі Івана Дарошку.— Пойдзеш ты зноў у тыл, вернешся да сваіх сяброў. Але не тым, кім сюды прыйшоў.
— Як гэта разумець?
— Разумець трэба так, каб з цябе карысць большая была. Навучыць цябе сяму-таму трэба.
— Напрыклад?
— Напрыклад? Няхай, скажу. Пакуль няма ў нас спецыяльнага штаба партызанскага руху, мы дамагаемся адкрыць партызанскую школу, у якой маглі б вучыць курсантаў падрыўной справе, рабоце з радыёстанцыяй, словам, вайне ў тыле. Ты залічаны ўжо курсантам адной з такіх школ, каб ты ведаў. Як толькі яна адкрыецца, дык разам і паедзем.
— Чакайце, Пятро Пятровіч. I вы — курсантам?
— Не,— засмяяўся Пятро Пятровіч,— я начальнікам школы. Ты быў у Панцеляймона Кандратавіча, чуў, пра што мы гаварылі. Вызначаюцца маштабы небывалага фронту, усенароднага супраціўлення. Адтуль, з занятай ворагам тэрыторыі, ідуць у Маскву першыя данясенні — партызанам патрэбны не толькі зброя, але і падрыўнікі, дыверсанты, урачы, радысты. I абы-каго ў тыл не пашлеш. Патрэбны людзі, якія ведаюць мясцовасць, мінулае і сённяшняе краю, надзейныя і моцныя людзі, загартаваныя, вопытныя барацьбіты... Ты трапіў у лік такіх людзей...
— Дзякуй, Пятро Пятровіч. Але час ідзе, там мяне чакаюць!
— Нічога, калі і пачакаюць, яшчэ больш жаданым госцем будзеш. Затое, як паявішся там, адразу карысць будзе. Зусім не тое, што цяпер.
— Доўга ў той школе вучыцца? — цікавіўся, чухаў патыліцу Іван Дарошка.
— Праграмы дужа скарочаны. Няма калі асабліва за партамі расседжвацца, ваяваць, біць фапіыстаў трэба. Так што і ты пачакай, і няхай цябе там, у лесе, таксама пачакаюць. He перажываіі надта, усе адно цяпер зіма, асабліва не паваюеш. А да вясны мы з цябе сапраўднага партызана зробім.
Неяк, прыйшоўшы да Пятра Пятровіча, Іван Дарошка застаў у яго кабінеце яшчэ некалькі незнаёмых напаўвайскова апранутых людзей. Пятро Пятровіч быў асабліва натхнёны, вясёлы.
— Ну, браткі,— аб’явіў Пятро Пятровіч амаль урачыста,— пытанне са школай вырашана. Адкрываецца яна непадалёку ад Масквы. Сёння ж пасля абеду і паедзем. Прашу не спазняцца, роўна ў тры будзе машына, яна нас і завязе на месца збору.
Усе, хто быў у кабінеце Пятра Пятровіча Лапіцкага, аж уздыхнулі, нібы вырвалася з грудзей тое, што мучыла, чаго чакалі: адчувалася, замаркоціліся людзі па сапраўднай рабоце.
XXII
3 таго часу, як Тодар Пракопавіч Несцяровіч наладзіў сувязь з падполлем, пачаў свядомую барацьбу з фашызмам, ён увёў сабе за правіла самому аглядаць кожнага новага пацыента, што паступаў у бальніцу з якой-небудзь ранай. Ці мала што магло здарыцца? Немцы раптам наскочаць, праверку ўчыпяць? Ці трапіць у бальніцу той, хто не павінен сюды трапляць — падпольшчык, партызан, то і схаваць яго па-належнаму трэба ці параіць дзе-небудзь у ініпым месцы паляжаць, калі рана не вельмі сур’ёзная.
I гэтага не вельмі прые.мнага з выгляду, з тоўстым, як у жанчыны, задам медзведзяватага чалавека, іпто паступіў у бальніцу з прастрэленым сцягном, Тодар Пракопавіч таксама прымаў сам. Агледзеўшы. апрацаваўшы ёдам рану, перавязаўшы яе, доктар спытаўся, дзе гэта чалавеку так пашанцавала — трапіў пад кулю.
— Ды, разумееце, з рэдакцыі «Беларускай газэты» гэтта я ішоў. А страляніна ўсчалася. Між немцамі і нейкім невядомым, што ў руінах дома чагосьці засеў. To ў мяне і пацэліла...— даволі ахвотна расказваў чалавек.
— Прозвішча як ваша?
— Кухта Сцяпан Радзівонавіч. Я пісьменнік, прыехаў з Палесся, каб сёе-тое надрукаваць са сваіх твораў. Ды бачыце, як усё павярнулася,— крыва ўсміхаўся, яўна перажываючы, чалавек.
— Нічога, рана не страшная, паправіцеся,— абнадзеіў доктар параненага. I тут жа загадаў санітарам: — Занясіце хворага ў сёмую палату, хай адпачне. А потым даставіце яго зноў да мяне, у кабінет...
Чаму паранены зацікавіў доктара Несцяровіча — лёгка можна здагадацца. Што гэта не падпольшчык, не партызан, не іншая якая-небудзь асоба, якой нешта небяспечнае пагражае з боку немцаў,— гэта было ясна. Тым не менш Сцяпан Радзівонавіч Кухта зацікавіў Тодара Пракопавіча. Дакладней, не ён сам, а тыя словы, што ён гаварыў — «пісьменнік», «з рэдакцыі «Беларускай газэты» гэтта я ішоў...». «Што гэта за такі пісьменнік, чаму ён не адступіў, а астаўся на Палессі, прыехаў цяпер у Мінск друкаваць
свае творы? I што за такая «Беларуская газэта», хто ў ёй працуе, з каго складаецца рэдакцыйны калектыў?» Было і яшчэ адно, амаль таемнае — чалавек прыехаў з Палесся. Раптам ён ведае, чуў што пра жонку, дачку? Тыя ж таксама жылі, калі верыць Лапіцкаму Пятру Пятровічу, на Палессі. у Ельніцкім раёне... 3 чым чорт не жартуе, раптам гэта будзе якраз тая нітачка, пацягнуўшы за якую разматаеш увесь клубок яго доўгіх і няўдалых пошукаў сям’і.
Як толькі Тодар Пракопавіч вызваліўся, ён загадаў даставіць да яго ў кабінет параненага Сцяпана Радзівонавіча Кухту. I калі таго хвілін праз колькі прынеслі — ён трохі ўжо апратаўся ад страху,— засыпаў Сцяпана Радзівонавіча самымі рознымі пытаннямі. Сцяпан Радзівонавіч на ўсе пытанні ахвотна адказваў, нічога ані не таіў. Расказаў ён даволі падрабязна і пра рэдакцыю «Беларускай газэты», пра пікольнае выдавецтва, дзе галоўнымі кіраўнікамі былі ксёндз Гадлеўскі і мовазнаўца Янка Станкевіч (яны спрабавалі перавесці беларускі правапіс на лацінку і насаджалі словы, якіх ніколі не было ў беларускай мове і якія былі зусім не зразумелыя народу), пра сваю паездку ў горад Вільню...
— Але нікому няма справы да сапраўднай літаратуры,— закончыў свае высновы Сцяпан Радзівонавіч Кухта.— Кожяы ставіць сваё вышэй агульнага. Гавораць пра народ, беларускую нацыю, а ніхто пра іх не думае, думае кожны пра сябе, як бы праславіцца, заняць пачэснае месца ў гісторыі. Палітыканаў, не вельмі сумленных людзей усюды шмат. Усе гэтыя Уладзіміры Сядуры, Антоны Адамовічы, Наталлі Арсенневы, Уладзіславы Казлоўскія. Гадлеўскія, Аляхновічы ды іншыя пнуцца наперад, каб іх заўважылі, вылучылі, надзялілі пэўным давера'м. Цяпер яны нікога не пускаюць паперад сябе. А калі дай ім больш улады — наогул знішчаць пачнуць тых, хто з імі не згодны. He дай бог мужыку нанства, а свінні рогі...
Незаўважна Тодар Пракопавіч схіліў гаворку і на тое, што яго цікавіла калі не найболып, дык, ва ўсякім разе, і не найменш — расказаць нра Палессе, дзе Сцяпан Радзівонавіч працаваў, з кім ён там сустракаўся.
— Ведаеце, працаваў я, можна сказаць, у самай глушэчы — у Ельніцкім раёне,— прызнаўся Сцяпан Радзівонавіч.— Там у Велікалесаўскім сельсавеце вёсачка такая ёсць — Паташня...
Тодар Пракопавіч ледзь уседзеў на сваім месцы, не падскочыў.
«Чакай, чакай! — думалася, праносілася ў яго ў галаве. — Дык жа ў Вялікім Лесе...» Сказаў, ледзь пераводзячы дыханне:
— А ці не сустракаліся вы часам там, на Палессі, з настаўніцай, прозвішча яе Ручанка... Вера Сымонаўна Ручанка... Яна ў Вялікім Лесе ў школе працавала...
— Як жа! — усклікнуў Сцяпан Радзівонавіч,— Вядома, сустракаўся. Нават больш — днямі я яе тут, у Мінску, напаткаў...
— Дзе? — вырвалася ў Несцяровіча.
— На Камароўцы...
I, бачачы, як раптам змяніўся ў твары, аж прыўзняўся доктар. дадаў, спытаўся:
— А вы... Часам не доктар Несцяровіч будзеце?
— Так, я доктар Несцяровіч...
— Дык Вера Сымонаўна з дачкою шукаюць вас...
— Дзе яны мяне шукаюць?
— Гэттага я не ведаю...
У той жа дзень, сустрэўшыся на явачнай кватэры з тым самым чалавекам, з якім сустракаўся і раней — звалі яго Андрэй Аляксандравіч Кажух,— Тодар Пракопавіч расказаў пра сваю размову са Сцяпанам Радзівонавічам Кухтам.
— Мне здаецца,— выказаў Тодар Пракопавіч Несцяровіч сваё меркаванне,— варта звярнуць увагу на гэтую рэдакцыю, усіх тых, хто збіраецца служыць немцам, шу'кае з імікантактаў.
— Правільна,— згадзіўся з Тодарам Пракопавічам Андрэй Аляксандравіч.— Мы пра гэта думалі. У рэдакцыі працуе ўжо некалькі нашых таварышаў.
— Але ж такія, хто гатовы лізаць немцам боты, ёсць не толькі ў рэдакцыях. Я сустракаў іх і ва ўправе, і тут, у бальніцы.
— Гэта мы ведаем. I па магчымасці трымаем іх у полі зроку.
— Даручайце сёе-тое і мне,— папрасіў Тодар Несцяровіч.— He бойцеся, я пацягну.
— Што вы? У вас жа бальніца, такі ўчастак...
— Нічога, я спраўлюся. Вось толькі вызвалюся трохі.
— Ад чаго вызваліцеся, што вас турбуе? — запытаў Андрэй Аляксандравіч.
— Асабістая справа ёсць,— прызнаўся Тодар Пракопавіч.
— Мне сказаць можаце?
— Чаму ж,— збянтэжыўся Тодар Пракопавіч,— У мяне жонка і дачка згубіліся. Яшчэ да вайны. А цяпер быццам знаходзяцца. Аказваецца, у Мінску яны, дзесьці на Камароўцы жывуць...
— Канкрэтна дзе — не ведаеце?
— He, не ведаю. Але іх бачылі... Гэты самы Сцяпан Радзівонавіч Кухта...
— I што вы намеркавалі рабіць? — снытаў даволі строга Андрэй Аляксандравіч.
— Вядома што — шукаць.
Андрэй Аляксандравіч падумаў, потым, памаўчаўшы, сказаў раптам:
— Я не раіў бы гэта вам рабіць.
— Чаму? — здзівіўся Тодар Пракопавіч.
— Мы іх знойдзем. I вывезем з горада ў бяспечнае месца. Бо калі самі вы іх пачняце шукаць... I знойдзеце... Іх немцы могуць забраць і трымаць як заложнікаў... Гэта не трэба ні ва.м, ні нам, ні тым больш той справе, якую мы тут робім... Будзе самае разумнае, калі мы іх самі знойдзем і накіруем у бяспечнае месца,— як бы падвёў рысу Андрэй Аляксандравіч пад сваімі разважаннямі.
— Але ж я не бачыў іх даўно! — усклікнуў Тодар Пракопавіч.— I яны мяне таксама не бачылі, не ведаюць нават, ці жывы я.
— Мы ім скажам...
— Што вы скажаце?
— Што бачылі вас, з вамі размаўлялі. Перададзім ад вас прывітанне. Што яшчэ?
— Пабачыцца б мне самому з імі!
— Пабачыцеся. Мы ж, можа, паміраць не збірае.мся, спадзяюся, дажывем да канца вайны? — паглядзеў на Тодара Пракопавіча Андрэй Аляксандравіч.
— Думаю, дажывем. Хацелася б, ва ўсякім вынадку, дажыць,— паправіўся -Тодар Пракопавіч праз хвіліну.
— Ну дык і хвалявацца няма чаго. Нам выконваць трэба тое, што даручаюць, загадваюць. Што ж да асабістых спраў... Давайце адкладзём іх на канец вайны. Так будзе лепш! I яшчэ адно: лііпне не рызыкуйце сабой. Ведайце: нам вы тут, у бальніцы, патрэбны. Што ж да ўсякіх адшчапенцаў... Бярыце на заметку, калі такія трапляюць. Астатняе хай вас вельмі не турбуе — падполле ў нас шырокае, глыбокае, а.маль усюды, дзе патрэба ёсць, мы маем сваіх людзей... Яны інфармуюць, папярэджваюць, дапама-
гаюць... Улічыце, многія добраахвотна, як і вы, нічога не просячы, не патрабуючы...
I Андрэй Аляксандравіч паціснуў руку Тодару Пракопавічу Несцяровічу.
— А за жонку і дачку не хвалюйцеся,— сказаў ён напаследак.— Я сёння ж дам заданне знайсці і вывезці іх з горада...
XXIII
Адчуванне як бы непамыснасці, вінаватасці не пакідала Хомку. Hi тады, калі вярнуўся з-пад Дняпра, з пераяравы, так і не ўратаваўшы калгаснага статка, ні пасля, калі быў ужо дома, у Вялікім Лесе, жыў у сваёй хаце. Усё, за што б ні браўся, валілася з рук, ніякая работа не ішла, асабліва калі ўспа.мінаў Надзю, тое, як абышліся з ёю немцы.
«I я, я... Нічым не памог»,— дакараў сябе Хомка.
3 Поркаю, жонкаю, амаль не гаварыў. I ні з кім асабліва ў размовы не ўдаваўся, маўляў, што было, тое было, нічога назад не вернеш.
— А што было? — пыталі некаторыя ў Хомкі.
He адказваў Хомка — махаў рукою і адыходзіў, уцякаў.
Вестка, што Надзя, не вытрымаўшы, мабыць, ганьбы і здзеку, засілілася, да глыбіні душы ўсхвалявала Хомку. Ён, накінуўшы на плечы світку, пабег да Тхорыкаў.
«Хай, кеб не думалі абы-чаго, так і быць, раскажу і Мацею, і Мальвіне пра ўсё...»
Але, убачыўшы ў дамавіне белую, як снег, Надзю, а побач з ёю агаломшаных, прыбітых горам яе бацькоў — Мацея і Мальвіну, не асмеліўся ні пра што гаварыць.
«Не да таго ім... Ды і хіба ета паможа цяпер...»
Правёў разам з многімі аж на самыя могілкі Хомка Надзю, памог і ў магілу яе апусціць, і зямлёю прысыпаць. I потым да Тхорыкаў зайшоў, чарку за жалобным сталом выпіў. Вярнуўшыся ж дадому, у сваю хату, упаў на ложак не распранаючыся, і горка, наўзрыд заплакаў, ды так, што жонка, Порка, перапалохалася, аж рабіць не ведала што, ледзь не пабегла людзей клікаць, думала, звар’яцеў муж, розуму пазбыўся.
Тады ж, у той дзень, і цюкнула Хомку — трэба як найхутчэй шукаць Васіля Кулагу, расказаць яму пра ўсё. I папрасіць — хай і яго, Хо.мку, залічыць у сваю каманду, бо не можа ён, Хомка, болып цярпець, душа рвецца, каб біць
гадаў, што на зямлю нашу прыйшлі, жыццё ранейшае парушылі, з Надзі паздзекаваліся...
«Аге, так і скажу Васілю...— думаў Хомка.— Залічы мяне ў сваю каманду. Дармо, што я кульгавы... Хоць чым, ды памагу, за Надзю адпомшчу...»
Але Васіля Кулагі не відаць было ў Вялікім Лесе. Калі і бываў, дык, мусіць, не ўдзень. Удзень хадзілі, гаспадарылі іншыя — Рыжы, Апанас Харчэня, а ў апошнія дні яшчэ і Яўхім Бабай.
«Трэба ж, кеб такая погань усплыла... Ну Рыжы. Яўхім Бабай... А Апанас Харчэня чаму з імі?»
«Апанаса Харчэню самі людзі назвалі, выбралі!» — падказвала яму памяць.
«Ну яно-то так, але ж... Але ж...»
Круціў галавою Хомка, хацеў зразумець да канца Апанаса Харчэню, але не ўдавалася гэта Хомку.
Апошні ж разбой Рыжага, калі ён бегаў, як шаленец, па вёсцы, страляў, біў сабак, разбураў коміны, перад гэтым адправіўшы на той свет ні ў чым не вінаватую старчыху Варку, і зусім абурыў Хомку.
«Ды калі так, не спыніць Рыжага, ён не адну яшчэ Варку ўходае... Вёску ўсю на той свет адправіць, не пашкадуе. Нешта рабіць трэба. I чым хутчэй, тым лепш...»
«А што, што рабіць?»
«Забіць Рыжага. Як кручанага, злога сабаку забіць».
«Але хто ета зробіць, хто заб’е? He, без Васіля Кулагі не абысціся, трэба з ім пагаварыць, расказаць пра ўсё...»
Некалькі разоў парываўся да Полі ісці.
«Яна-то напэўна ж ведае, дзе муж яе, Васіль»,— думаў Хомка.
«Ведаць, можа, і ведае, а вось ці скажа?» — спыняла яго кожны раз думка.
«Але ж і чакаць?»
«Чакаць больш нельга»,— гэта таксама ведаў Хомка.
I аднойчы, укінуўшы карове сена, даўшы ёй вады, пайшоў Хомка да Кулагаў.
Поля ў хаце была, кудзелю ля акна прала. Яна здзівілася, убачыўшы ў сваёй хаце Хомку. Ніколі ж да гэтага не заходзіў. Што я.му трэба?
— Мне б,— павітаўшыся, сказаў, стоячы ў парозе, Хомка,— як-небудзь Васіля пабачыць.
— Якога Васіля? — адвяла вочы ад кудзелі Поля.
— Васіля Цімохавіча, мужа,— мяў у руках шапку Хомка.
— Дык я ж прагнала яго. Вы што, хіба не чулі? — спытала, нібыта ўжо са злосцю, Поля.
Чуць-то я чуў, але ж... Мне б яго пабачыць,— паўтараў Хомка.
— Адкуль вы ўзялі, што ведаю я, дзе Васіль...— гаварыла, як бы апраўдвалася Поля.— To Апанас Харчэня прыйшоў, пытае, дзе Васіль Цімафеевіч... А сёння вось вы...
— Цё-цё,— паплямкаў губамі Хомка.— Апанасу Харчэню, паложым, можна і не сказаць, дзе Васіль Цімафеевіч... А мне... Мяне не бойся...
— Ды не ведаю, не ведаю я, дзе Васіль,— устала з-за прасніцы, узмалілася Поля.— На ліха ён мне здаўся...
— He трэба так гаварыць, не трэба,— пакруціў галавою Хомка.— Васіль Цімохавіч добры чалавек, яго ўся вёска любіць, ведае змалку... Ён нікому зла не зрабіў... I не зробіць.
— Гаворыце так, нібыта я яго не ведаю,— памякчэла, палагаднела Поля.
Але сказаць, паведаміць, дзе зараз Васіль Кулага, як яго знайсці,— рашуча, наадрэз адмовілася.
— He прасіце, дзядзька, усе адно не скажу,— прызналася яна напаследак.
— Ну калі не скажаш, дык хоць перадай, што я хацеў яго пабачыць,— папрасіў Хомка.
— I без мяне самі пабачыце,— аднекнулася Ноля. «Не верыць мне»,— падумаў Хомка і пайшоў з хаты.
XXIV
На пасяджэнні бюро падпольнага райкома партыі (яно адбылося на другі дзень пасля нападу ворага на леснічоўку і масавага расстрэлу яўрэяў у Ельніках) было аднагалосна вынесена рашэнне: узмацніць барацьбу з фашыстамі, дзеля чаго ўсюды, дзе толькі можна, арганізоўваць баявыя групы. якія па першым патрабаванні павінны перайсці ў лес, стварыўшы такім чынам баяздольны і мабільны партызанскі атрад.
— Нам бы, хлопцы, вясны, лета дачакацца,— гаварыў на пасяджэнні бюро сакратар райкома партыі Раман Платонавіч Багавік.— Тады мы такое тут пекла акупантам зробім, не рады будуць, што прыйшлі. Для барацьбы з фашыстамі ў нас, здаецца, усё ёсць, а чаго няма — здабудзем у баях. Галоўнае — вера ў нашу перамогу ёсць, ёсць людзі, якія жыцця свайго не шкадуюць, гатовы змагацца
з ворагам да апошняй кроплі крыві, да поўнай перамогі. Чырвоная Армія набірае моцы, б’е гітлераўцаў і пад Масквою, і пад Ленінградам, і ўсюды. на ўсіх франтах. Недалёка той час, калі вораг пачне адступаць, пабяжыць з нашых земляў. I мы павінны рыць гатовы да гэтага, не даць яму нічога, ні макулінкі, ад нас забраць, вывезці. Мы былі спрадвеку гаспадарамі на сваёй зямлі і будзем імі. Дык няхай жа часовыя няўдачы не зломяць наш баявы дух!
I Раман Платонавіч Багавік падняўся, заспяваў «Інтэрнацыянал». Знаёмыя словы партыйнага гімна падхапілі, падымаючыся, як па камандзе, астатнія члены бюро райкома, падхапілі, здавалася, нават дрэвы, увесь заснежаны, засыпаны гурбамі зімовы лес. I словы мужнага, гераічнага «Інтэрнацыянала» паляцелі высока і вольна, натхняючы, заклікаючы на барацьбу з ненавісным ворагам людзей і самую прыроду, усё жывое, іпто не скарылася, гатова было змагацца ў імя жыцця, перамогі...
Частка другая
I ўсё жывое, што не скарылася, змагалася...
Як і трэба было чакаць, адступаць з аднойчы заваяваных пазіцый добраахвотна, само па сабе нішто не хацела, доўга, упарта супраціўлялася, тузалася, баранілася. Нават зіма — ііякла, асабліва па начах, траскучым марозам, сыпала жорсткім, бы крупы, снегам, дзьмула халоднымі сібернымі вятрамі. Але сілы ў яе былі ўжо не тыя, ранейшыя, і з ^ожным днём яна слабела, слабела. Смялей і смялей паказвалася сонца — лагодна, на ўвесь рот, усміхалася, грэла, гнала прэч ад сябе цемру, халады, абнадзейвала, натхняла...
I
Чым далей ішоў час, тым Косцік усё больш і больш разумеў, пераконваўся: ён зноў памыліўся, зрабіў яшчэ адно глупства, паступіўшы ў паліцыю.
«Мне не трэба было, ні ў якім разе не трэба было паступаць у паліцыю,— шкадаваў, упікаў сябе Косцік,— Бацьку наўрад ці абараню я ад Рыжага, бо ета ідыёт, вар’ят, што захоча, тое і зробіць не толькі з бацькам, а і з кожным... Сам жа я... Ужо не ў я.му, а ў петлю залез... I вылезці... Жывы ці вылезеш...»
Аж галаву ўгінаў, гатовы быў у зямлю схавацца ад сораму, успамінаючы, як глядзяць на яго людзі, калі ён ідзе па вёсцы з вінтоўкаю і белаю павязкаю паліцая на рукаве, адварочваюцца, a то і плююць услед, круцяць галовамі, маўляў, не думалі, што ў Мікалая Дарошкі сын такі вырасце, пойдзе служыць чужынцам, акупантам... I гаварыць, даказваць каму б там ні было, што не дзеля сябе, не дзеля выгады якой паступіў у паліцыю, а дзеля бацькі, селішча, каб абараніцца ад Рыжага... Ніхто ўсе адно не паверыць, не зразумее. Бацька. родная сястра і то... Эт, бацька з дому выгнаў, а сястра, Параска, журыла, журыла і кожны вечар журыць, калі начаваць да яе ў хату ўвечары прыходзіць...
— Косцік, Косцік, чаму ты ні з кім не раішся, робіш што заманецца, што табе ў галаву ўзбрыдзе?.. He каму ж небудзь, а табе самому давядзецца за ўсё адказваць! — уздыхае, круціць і круціць галавою Параска.
He забывалася, аж дратавала, дзе б ні быў, што б ні рабіў, і размова з дырэктарам школы, Андрэем Макаравічам, з якім ён, Косцік, неяк зусім выпадкова сустрэўся.
— Ах, гэта ты? — не адказаў на Косцікава прывітанне, спыніўся Андрэй Макаравіч,— А я, магу цяпер табе прызнацца, лепшай пра цябе думкі быў. Нават калі загад аб выключэнні са школы падпісваў. Думаў — апомнішся, чалавекам станеш. А ты... У паліцыю, у здраднікі? Што ты брату свайму, Івану, скажаш, усім нам, калі ворага прагонім, зноў Савецкая ўлада вернецца, як ты будзеш тады людзям у вочы глядзець?..
Андрэй Макаравіч рашуча павярнуўся і як не пабег некуды на вёску. Ен жа, Косцік, пастаяўшы, таксама пайшоў сваёй дарогай — у Гудоў. Але словы, што сказаў Андрэй Макаравіч, глыбока запалі ў сэрца, не выходзілі ні ўдзень, ні ўночы з галавы.
«I праўда ж — што я скажу Івану, калі ўбачымся, сустрэнемся? А людзям, усім тым, хто мяне ведае, ды і хто не ведае?.. Той жа жонцы Іванавай Кацярыне Антонаўне, Веры Сымонаўне, Тасі?.. Што бацьку, селішча выратаваць хацеў?.. Але ці павераць яны мне, ці зразумеюць?..»
У Гудове таксама прыемнасці ад службы Косцік не меў ніякай. Ён быў чужы, не свой, і яму, як правіла, Кузя даручаў тое, іпто адмаўляліся рабіць іншыя — хадзіць па хатах збіраць яйкі і сала, выганяць людзей ледзь не сілаю на завод ці стаяць і глядзець, каб ніхто не біў лынды, не лайдачылі, а працавалі.
«Навошта ета ўсё мне,— думаў Косцік.— Хіба ў бацькі хлеба няма?»
Але і як кінуць службу ў паліцыі — Косцік не ведаў.
«Проста занесці вінтоўку, павязку, сказаць: «Вось вашы цацкі, вазьміце, я не хачу больш гуляць у вашы гульні, гуляйце самі». А можа... нічога нікому не казаць, сесці на цягнік ды паехаць адсюль?..»
«Куды паехаць?..»
«Ды хоць бы ў той самы Мінск... Тасю пашукаць, сустрэцца, пагаварыць з ёй?..»
Думка пакінуць Вялікі Лес, паехаць у Мінск здалася настолькі рэальнай і адзіна правільнай, што Косцік неяк не стрымаў сябе, пайшоў да старога Ахрэма Куляша.
«Можа, адрас у яго захаваўся... To вазьму і паеду шукаць Тасю... Ліха з ім усім. Няхай... Як будзе, так будзе...»
Стары Ахрэм быў дома, у сваёй хаце. У валёнках, кажусе, зімовай шапцы-вушанцы, ён сядзеў, як і заўсёды, на печы. Доўга-доўга ён глядзеў, узіраўся ў Косціка, мусіць, ці то недабачваў, ці то не пазнаваў.
— Ты чый будзеш? — урэшце спытаў ён у Косціка.
— Мікалая Дарошкавага, Косцік я,— адказаў, трохі апратаўшыся ад няёмкасці, Косцік.
— Мікалая Дарошкі? — здзівіўся стары Ахрэм.— I немцам паверыў, чортаву шкуру на сябе надзеў?
Хацеў Косцік расказаць, прызнацца, чаму ён паступіў у паліцыю, чаму вінтоўку ў рукі ўзяў. Але нешта не дало яму гэта зрабіць — стрымала.
— Я, дзед, хацеў у вас адрас папрасіць...— сказаў Косцік замест усяго астатняга, іііто, мабыць, трэба было сказаць.
— Адрас? — падняў галаву стары Ахрэм.— Ета які ж табе адрас раптам спатрэбіўся?
Настаўніцы і яе дачкі... Тых, што жылі ў вас... Помніце, Веры Сымонаўны і Тасі...
— Ах, Веры Сымонаўны і Тасі?..— зацмокаў неяк дзіўна языком стары Ахрэм.— Ета ж ці не хочаш ты паехаць ды пастраляць іх, вінтоўку займеўшы?.. Акно мне, шыбенік, пабіў, а цяпер і зусім паквітацца, мусіць, задумаў? Дык дулю, дулю табе, а не адрасу,— і стары Ахрэм сапраўды скруціў са сваіх нягнуткіх, парэпаных пальцаў дулю, паказаў Косціку.— Той, Рыжы, у Анюцінай хаце разбой учыніў, Варку забіў, а ты да Веры Сымонаўны, мяне, значыцца... Вон, гіцаль, каб і нагі твае ў хаце маёй не было. Адрасу ён захагіеў!..
Давялося Косціку так ні з чым і пакінуць хату старога Ахрэма Куляша. I яшчэ цяжэйшы камень лёг яму, наваліўся на душу.
«Мяне ненавідзяць, бо я паліцай. У вачах ва ўсіх — я той жа, што і Рыжы. А я ж... Сам ненавіджу Рыжага...»
Ніколі, здаецца, не адчуваў сябе так адзінока і непрыкаяна Косцік, як у той дзень. Выйшаўшы з хаты старога Ахрэма Куляіпа, доўга стаяў на падворку, глядзеў на прысыпаныя снегам белыя, як у вэлюме, платы, хлеў, дрэвы і думаў:
«Ета ж тут бегала, хадзіла, бачыла ўсё, што і я бачу, Тася... Дзе яна цяпер? Няўжо мы з ёй так і не спаткаемся,
не сустрэнемся?.. Дый... Ці зразумела б яна мяне? Можа, зноў уцякла б, як і тады, на грэблі?»
Падаў, ціха слаўся на дол лёгкі, бы пух, ужо не зімовы, а вясенні снег. I гэтак жа ціха, непрыкметна ўзнікалі, плылі думкі:
«Нешта рабіць трэба, кеб не быць тым, кім я стаў. Зноў шчыра ў вочы людзям глядзець, не саромецца, не баяцца, не абыходзіць... I кеб у бацькі мог, як і раней, жыць, і кеб Параска не журыла, як цяпер журыць...»
He хацелася, ані не хацелася куды б там ні было ісці, што б там ні было рабіць. Ведаў — нідзе яму ніхто не рады, нідзе яго ніхто не чакае.
«Адна хіба Шурка»,— згадаў ён раптам.
У вушах званочкам зазвінеў яе смех, такі цененькіцененькі, якім яна смяялася заўсёды, калі сустракала, бачыла Косціка.
«Хіба зноў да яе пайсці?» — падумаў.
Уявіў цёплую, мяккую пасцель, голую, як маці нарадзіла, Шурку, яе абдымкі, ласкі, ціхі, душэўны шэпт і той цененькі-цененькі, прывабны, як сама цнота, смех.
«Кеб не было Шуркі, хто б мяне пашкадаваў, хто б прыгалубіў, хто б ласкава сустрэў, прывеціў...»
«А Тася?»
«Тася далёка... Ды, відаць, і не па мне яна. Прыехала, ускаламуціла душу — і ф’юць! — дзе і падзелася, як птушка, паляцела... А я... Толькі мучаюся. пакутую вось... Месца, спакою сабе не знаходжу...»
Скрануўся з месца, паволі, нага за нагу, паплёўся з двара...
II
Калі Вера Сымонаўна, вярнуўшыся дадому, расказала дачцэ Тасі, пра сваю неспадзяваную сустрэчу з былым паташанскім настаўнікам Сцяпанам Радзівонавічам Кухтам, тая аж ускрыкнула:
— А пра бацьку ты хоць у яго спытала?
— Ды пытала, пытала, дачушка.
— Што ён сказаў?
— Тое ж, іпто і ўсе нам гавораць: не ведаю, не чуў.
— Ну, вось бачыш! — не магла супакоіцца Тася.— А я што табе казала? Няма там, на Палессі, бацькі. Яго тут, у Мінску, трэба шукаць.
— Дык шукалі ж, шукалі ж,— здымаючы паліто, гава-
рыла Вера Сымонаўна.— Дзе толькі мы не пабывалі ўжо, у каго не пыталіся!
— А вось у бальніцу, дзе бацька працаваў, мы і не схадзілі ні разу,— папракнула дачка маці.
— Чаго ж туды хадзіць? Я ўпэўнена — няма яго там. Ён адступіў разам з нашымі. Калі, вядома, пад бамбёжку не трапіў, пад абстрэл...
— Думаеш, ён на фронце?
— Хто яго, дачушка, ведае, дзе ён. Можа, на фронце, а можа...
Яна не дагаварыла, заплакала... He толькі з жалю да мужа, але і з жалю да дачкі, Тасі, да сябе.
— Столькі мы адмучыліся і ў дарозе, і вось ужо тут, у Мінску, а канца пакутам не відаць... Гэта ж добра, што гаспадары гэтай хаты, дзе мы спыніліся, пакуль не вярнуліся. А так бы... Як і жылі б мы?
Хата сапраўды іх ратавала. Было дзе схавацца і ад холаду, і ад розных іншых нечаканасцей, непрыемнасцей. Ды і бульба была, што на гародзе ўдалося накапаць. Гаспадары хаты, адчувалася, былі запаслівыя. У склепе, калі аднойчы яго агледзелі і адчынілі, знайшлі амаль поўны мяшок мукі, некалькі кілаграмаў круп, а таксама крута прысыпанае соллю сала ў бочцы. Цяпер, кожны раз быццам баючыся, нібыта зладеі якія яны з Тасяю, Вера Сымонаўна лазіла ў склеп, брала ўсё, што там было.
— Нічога, дачушка, калі вернуцца гаспадары, можа, паладзім як-небудзь. He вечна ж вайна будзе, скончыцца яна, то заробім, сплацім людзям... А што ж нам рабіць, не з голаду ж прападаць, жыць жа неяк трэба...
Тася разумела, што інакш нельга, хоць недзе і варушылася, пякла сорамам думка: нядобра яны робяць, без згоды гаспадароў карыстаюцца ўсім іхнім.
— Ды калі б нас тут не было, можа б, гаспадарам і нічога не асталося, разабралі б, расцягалі б, раскралі б розныя сквапухі... А так мы як вартаўнікі,— супакойвала дачку маці.
Выпаліўшы ў печы і наварыўшы яды, Вера Сымонаўна хадзіла ініпы раз у горад — на тое месца, дзе некалі стаяў дом, у якім яны жылі сям’ёю і які разбурыла нямецкая бомба,— раптам здарыцца цуд, аб’явіцца там муж, Тодар Пракопавіч? Сустракалася, праўда, вельмі рэдка, Вера Сымонаўна і з Юляй Змітраўнай Лапіцкай, якая таксама шукала, чакала свайго мужа Пятра Пятровіча. Але, убачыўшыся, жанчыны нічым суцешыць адна адну не маглі.
Наадварот, кожны раз палохалі, наганялі страху, насцярожвалі — то іято немцы ловяць усіх, хто дакументаў не мае, то што на працу трэба ўладкоўвацца, інакш палічаць іх за сабатажнікаў і расстраляюць ці ў турму забяруць, то яшчэ нечым, не надта вясёлым. Неяк Юля Змітраўна паказала Веры Сымонаўне газету, у якой былі надрукаваны аб'явы, хто каго шукае. 3 падрабязнымі прыкметамі, узростам, ледзь не біяграфіямі. Газета была акупацыйная, выходзіла яна ў Мінску, праўда, на нейкай штучнай і не вельмі зразумелай мове.
— Можа б, і нам з табою паспрабаваць надрукаваць такія аб’явы? — спытала Вера Сымонаўна ў Юлі Змітраўны.
Юля Змітраўна пакруціла галавою.
— Ты глядзі, а я баюся,— прызналася, аж плячыма пацепнула Юля Змітраўна.
— Чаго ты баішся?
— Ты ж ведаеіп, дзе працаваў Пятро Пятровіч. Ен камуніст. А раптам немцы таксама яго шукаюць? Ды і са мною што яны зробяць, з дачкою, Лізаю, як даведаюцца, дзе мы жывём?..
— To і ў мяне тое ж. Дачка... I муж партыйны.
— Яго быццам арыштоўвалі. I баяцца табе, калі што... Думала, зноў многа думала яад гэтым Вера Сымонаўна.
Усё ж не вытрымала. Тасі расказала, як бы параілася з ёю, што рабіць. Нават газету тую паказала.
Тася спярша загарэлася:
— Мама, давай надрукуем такую аб’яву!
— Аб’яву, можа, і можна было б надрукаваць. Але ж,— думала, выказвала свае сумненні маці.— Ці ўбачыць Тодар Пракопавіч гэтую газету?.. Ды і за аб’яву, напэўна ж. плаціць тр.эба. А дзе мы што возьмем? Сябе ж ты.м часа.м выдадзім...
— Ну і што?
— Дачушка, цяпер добра тым, хто ніхто. А даўшы адрас... Хтосьці прыедзе, цябе ўбачыць...
Вера Сымонаўна надта ж баялася за дачку, на вуліцу яе амаль не пускала. Яшчэ траніць каму-яебудзь на вока, спадабаецца дачка, а ў вайну, калі такая навокал неразбярыха...
— Давай пачакаем,— параіла Вера Сымонаўна Тасі.— Можа, я напаткаю яшчэ калі-небудзь Сцяпана Радзівонавіча, пагавару з ім. Ён жа таксама нешта піша, то з рэдакцыямі трохі знаёмы, ведае, што там і да чаго...
— Толькі надта не адкладвай, пашукай Сцяпана Радзівонавіча, пагавары.
— Добра, добра, дачушка.
I Вера Сымонаўна, управіўшыся з хатняй работай, выходзіла на вуліцу, спакваля, не спяшаючыся, кіравалася да таго дома, дзе аднойчы напаткала знаёмага настаўніка. Ёй і самой надта ж карцела, рупіла пагаварыць, параіцца, варта ці не варта друкаваць у газеце аб’яву пра свайго мужа...
Чалавека ў адзенні чыгуначніка Вера Сымонаўна ўбачыла здаля. Ён стаяў непадалёку ад той хаты, дзе некалі напаткала — правільней — дагнала Сцяпана Радзівонавіча Кухту, няйнакш кагосьці, мабыць, чакаў, бо неяк вельмі заклапочана, нервова курыў, выпускаючы раз-пораз то з рота, то з носа дым. Параўняўшыся з чалавекам, Вера Сымонаўна хацела збочыць са сцежкі на цалік, абысці незнаёмца. Але ён не даў ёй гэта зрабіць.
— Вы не Вера Сымонаўна Ручанка? — спытаў таямніча.
— Я,— здзівілася, а калі казаць праўду, спалохалася Вера Сымонаўна.
— Мне абмалявалі вашу знешнасць. Але да апошняй хвіліны я не быў упэўнены, што гэта вы,— дабрадушна заўсміхаўся чалавек.
Ён быў немалады, каржакаваты, круглатвары, пры пышных пракураных вусах.
Вера Сымонаўна насцярожылася яшчэ больш.
— Хто вам мяне абмаляваў, хто вы самі?
— He палохайцеся,— супакоіў Веру Сымонаўну чалавек.— Я ад вашага мужа, Несцяровіча Тодара Пракопавіча...
— Ад мужа, Тодара Пракопавіча?! — ледзь устояла на нагах, не ўпала, не павалілася проста ў снег Вера Сымонаўна.— Дзе ён, што з ім?
— Ён жывы, здаровы, тут, у Мінску, перадае вам прывітанне, вельмі хоча вас пабачыць... Але пра гэта нікому ні слова! — гаварыў ціха, даверліва чалавек.— Як вам сустрэцца з мужам, мы падумаем яшчэ. Цяпер жа ў мяне даручэнне — вывезці вас і вашу дачку Тасю з горада, пасяліць у бяспечным месцы. Так што хочаце ці не хочаце, а паедзеце са мною. У мяне на вас і вашу дачку будуць выпісаны дакументы, я пад’еду заўтра раніцою на падводзе, пагрузіце што вам трэба, і рушым у дарогу...
— Куды? — спытала, не могучы ніяк апомніцца ад раптоўнасці гэтае нечаканае сустрэчы і ўсяго таго, што пачула, Вера Сымонаўна.
— Калі будуць нас спыняць і пытаць, кажыце ўсім: «У Каралёў Стан». Гэта вёска тут, пад Мінскам. Я — брат вашага мужа, Кавалеўскі Патап Рыгоравіч. Вы — адпаведна Кавалеўская, толькі не Вера Сымонаўна, а Аксіння Іванаўна. Дачка — Тамара... Запомнілі?
— Пачакайце, не спяшайцеся так, дайце падумаць,— узмалілася Вера Сымонаўна.
— Ня.ма калі думаць. Нас могуць бачыць, і так я падазрона доўга з вамі размаўляю. Вы ідзіце куды ішлі, а я яшчэ пастаю, зраблю выгляд, што не вас я тут чакаў. I будзьце заўтра гатовы да ад’езду. Я буду ў вас з самай раніцы...
Чалавек прапусціў Веру Сымонаўну наперад, саступіўшы сам у снег, даў ёй дарогу.
Вера Сымонаўна пайшла далей па вытаптанай людскімі нагамі сцежцы, як аглушаная, не могучы саўладаць з тым роем думак, іпто раптоўна ўзніклі, закруціліся ў галаве.
«Куды ехаць, калі муж тут, у Мінску? Дзе ён, чаму мы яго не знайшлі? I хто ён цяпер, што не сам прыйшоў, а прыслаў чыгуначніка, Кавалеўскага Патапа Рыгоравіча?»
Хацелася вярнуцца, як не пабегчы назад дадому, расказаць пра ўсё Тасі. Ды і распытаць пра многае рупіла ў самога таго чалавека, што так нечакана напаткаў на сцежцы, урываецца ў асабістае жыццё. Хто ён? I чаму не каму-небудзь, а яму даручана вывезці іх з Тасяю з горада? 1 куды ён іх павязе?
Але Вера Сымонаўна перамагла сябе, пайшла, не азіраючыся, далей і далей па сцежцы.
Ill
На самым пачатку сакавіка, калі толькі-толькі пачынаў набракаць вадою і асядаць, чарнець снег, начальнік велікалесаўскай паліцыі Змітро Шламак — Рыжы — быў тэрмінова выкліканы ў Ельнікі.
Вярнуўся з Ельнікаў ён у той жа дзень. I адразу ж, не заходзячы нават дадому, папраставаў у сельсавет, які цяпер называўся воласцю. Адтуль, на хаду папраўляючы вінтоўку, ВЕ>ібег Яўхім Вабаіі — ён сядзеў у сельсавеце
цэлымі днямі, прымаў ад людзей падаткі,— патрухаў да хаты, дзе жыў са сваёй маці Апанас Харчэня.
— Змітро Язэпавіч кліча! — адчыніўшы дзверы, замест прывітання крыкнуў ён.
I, не пераступіўшы нават парог, патрухаў назад да воласці.
Апанас Харчэня сабраўся хутка. Накінуў на плечы кажух, на галаву — шапку і таксама заспяшаўся да воласці. Ён так і не прывык там сядзець, часцей за ўсё бываў дома. Надта ж муляла, няёмка было, калі ўспамінаў сваю сакратарскую працу, Івана Дарошку, Ніну Варакса ды іншых супрацоўнікаў.
Адчыніўшы дзверы і зайшоўшы ў сельсавет, ён убачыў за сталом Змітра Шламака, важнага і як бы трохі надзьмутага, злоснага.
— Во іпто,— сказаў Змітро Шламак, не падымаючы на Апанаса вачэй,— Абрыдла мне да цябе хадзіць ці людзей пасылаць. Каб на рабоце з заўтрашняга дня як штык быў.
— Я і так на рабоце,— паспрабаваў апраўдвацца Апанас Харчэня.
— У воласці каб сядзеў, а не дома. Мне заўвагу ўжо зрабілі. Гэта адно... А другое...— Змітро Шламак памаўчаў, потым дадаў ужо цішэй і нават трохі як бы таямніча: — Спісы трэба скласці... Камуністаў, дэпутатаў, начальства сельсавецкага і калгаснага, актыву... Сем’і іхнія перапісаць... I тэрмінова, заўтра ж, у Ельнікі даставіць...
«Вось яно, пачынаецца»,— падумаў Апанас Харчэня, але ўголас не прамовіў ні слова. Сеў за стол — той, за якім сядзеў і тады, калі быў сакратаром сельсавета.
— Што, вось зараз і пачнём складаць? — спытаў.
— А калі ж? — павярнуў рэзка галаву да Апанаса Змітро Шламак.— Заўтра раненька яны павінны ў начальніка раённай паліцыі Кандрата Астапавіча Нядзелькі на стале ляжаць. Ясна?
Апанас дастаў з шуфляды стала паперу, чарніліцу, ручку.
— 3 каго пачнём? — спытаў.
— Ета я ў вас павінен спытаць, з каго пачнём і кім кончым,— паглядзеў па-начальніцку строга то на Апанаса Харчэню, то на Яўхіма Бабая, які таксама сядзеў за сталом справавода, перакладаў там нейкія паперкі.— Вы — мясцовыя, каму ж, як не вам, і ведаць...
— Што тут асабліва ведаць? — падняўся з-за стала Яўхім Бабай,— 3 Дарошкаў і пачынай...
— 3 Дарошкаў? — зрабіў выгляд, што не зразумеў, Апанас Харчэня.
— Are, з Дарошкаў,— пацвердзіў свае словы Яўхім Бабай.
— Каго з іх у спісы ўносіць? — прытворна засмяяўся, нібыта нават загыгыкаў Апанас Харчэня.
— Івана Дарошку.
— Дык жа яго няма ў Вялікім Лесе. He жыве тут і яго сям’я, з’ехалі кудысьці.
— Старога, Мікалая Дарошку, пішы...— аж зашыпеў, слінаю запырскаў Яўхім Бабай.
— Мікалая Дарошку? — перапытаў, падумаў Апанас Харчэня.— Але ж яны былі пасвараныя з Іванам, нават не размаўлялі... А потым... Меншы сын, Косцік, у паліцыі... Як жа пісаць бацьку паліцая?..
— Да слова,— умяшаўся ў гаворку Яўхіма Бабая і Апанаса Харчэні Змітро Шламак,— а чаму ён не ў нашу, а ў гудоўскую паліцыю паступіў?
— He ведаю,— паціснуў плячыма Апанас Харчэня. Гэта ў яго трэба спытаць. Вольнаму воля.
— Трэба высветліць! — нібыта загадаў Апанасу Харчэню Змітро Шламак.— А то ў мяне пытаюць, чаму мала людзей ў паліцыі. А свае, з адной вёскі, паступаюць у суседнія. Ета непарадак.
— Дык каго ж пісаць? — пытаў, задаволены, што ўдалося адвесці пагрозу ад Дарошкаў, Апанас Харчэня.
— Кажуць, Іван Дарошка, як воўк, па лесе сноўдаецца,— не мог супакоіцца, паверыць, што і гэты раз не ўдасца паквітацца, расправіцца з Дарошкамі, Яўхім Бабай.
— Дык чаго ж ты не высачыш? — ужо вызверыўся на Яўхіма Бабая сам Змітро Шламак,— Ты ж браўся, абяцаў. Мне Нядзелька казаў. I Васіля Кулагу, між іншым... Калі ты забыў, дык там, у Ельніках, каб ты ведаў, помняць!
Апанас Харчэня памаўчаў.
— Можа, тых, хто ў лесе, не будзем запісваць? — сказаў. — Бо калі запішам...
— Ну, ну? — быццам падагнаў Апанаса Харчэню, хацеў ведаць, што той думае, Змітро Шламак.
— Пытанне ўзнікае — чаму не палавілі? Ды і правер, у лесе яны ці не ў лесе?
— Можа, і праўду ты кажаш,— пачухаўшы кулаком патыліцу, згадзіўся з Апанасам Харчэнем Змітро Шламак.— Тым больш што запісваць, я думаю, ё каго...
— А каго? — зноў пытаўся Апанас Харчэня, рабіў выгляд, што не ведае, каго можна запісаць.
— Ну, скажам, сям’ю Васіля Кулагі,— падказаў ужо сам Змітро Шламак.
— Але ж жонка, Поля, перад вайною пасварылася з мужам, быццам нават з дому прагнала,— напомніў тое, пра што чуў, гаварылі ў вёсцы, Апанас Харчэня.
— He перад вайною, а ўжо ў вайну,— паправіў Апанаса Харчэню Яўхім Бабай.— I нечага шкадаваць... Мала што пасварыліся... Вунь я са сваёю жонкаю на дні мо па сто разоў сваруся. Дык і што з таго?
Бачачы, што не запісаць сям’і Васіля Кулагі не ўдасца, Апанас Харчэня пачаў марудна вадзіць пяром — выводзіць на лісце белай паперы прозвішча Кулагі Полі.
— I Мікалая Дарошку запісвай,— аж падбег да стала Апанаса Харчэні, тыцнуў пальцам у паперу Яўхім Бабай.
— He, Мікалая Дарошкі запісваць пакуль не будзем,— сказаў Змітро Шламак.— Высветліць яшчэ сёе-тое трэба. Ён ад нас нікуды не ўцячэ. А во ранейшага старшыню калгаса...
— Рыгора Бяду, — напомніў, забегаў, быццам гіз яго кусаў, Яўхім Бабай.
— Во, во, Рыгора Бяду,— падхапіў Змітро Шламак,— запісаць трэба. Пішы,— загадаў Апанасу Харчэню Змітро Шламак.— Чым больш запішаш, тым лягчэй нам будзе. Іх неўзабаве забяруць з вёскі і пастраляюць. Хай не каламуцяць народ, хай ведаюць: адказваць трэба за тое, што рабілі пры Савецкай уладзе. A то пахаваліся, пазашываліся і сядзяць, як мышы. He, мы іх выпарам! Яшчэ Ka­ro? — глядзеў то на Яўхіма Бабая, то на Апанаса Харчэню Змітро Шламак.— Падказвайце, я спісы потым Клаўдзі пакажу, яна больш за вас ўсё тут ведае... I міндальнічаць, баяцца не будзе...
— Дырэктара школы, Сушчэню, і жонку яго Аліну Сяргееўну ўпісаць трэба. Справавода Ніну Варакса... Ды і камсамольцаў... Надта ж ужо бязбожнікі заядлыя былі...
— Пра каго ты? — злосна бліснуў вачыма на Яўхіма Бабая Апанас Харчэня.
— Ды пра ўсіх тваіх дружбакоў, з кім ты ў школе вучыўся... I магазіншчыцу Ліду Шавейка запішы... Сына Раманюка Юрку... Ды і іншых, ты іх лепш ведаеш...
Памаўчаў, перадыхнуў.
— Як на маю галаву, дык і брыгадзіра Ігнася Драніка трэба ўпісаць, актывістку Аўдотку Дудаву, звенавую
Дар’ю Панасюк, жонку Грышкі Сапуна, Анюту-брыгадзірыху... Ды і Пархвіра Рыкуля, сын у яго Міхась надта ж вумны быў...
— Пішы, пішы,— глядзеў на Апанаса Харчэню, падміргваў па-змоўніцку адным вокам Змітро Шламак.— A то кажаш, пісаць няма каго. Ё, ё каго пісаць! А яшчэ пасядзім ды ўспомнім, хто калектывізацыю рабіў, людзей у калгасы заганяў, у высылку адгіраўляў... Глядзіш, некалькі дзесяткаў і набяр.эцца!
— Так можна ўсю вёску перапісаць,— буркнуў, не адрываючыся ад наперы, Апанас Харчэня.
— Усю не ўсю, а трохі прарэдзім,— ужо зусім павесялеў Змітро Шламак.— Пры адной уладзе адны жылі, цяпер другія няхай пажывуць. А як жа — любіў катацца, любі і саначкі вазіць.
— Але ж гэтак уносіць усіх без разбору ў спісы...— ніяк не мог супакоіцца Апанас Харчэня.— I ты ж, — паглядзеў ён на Яўхіма Бабая,— лесніком пры Саветах быў...
— Мала што я быў,— загарэўся, як ад запалкі, Яўхім Бабай.— Але ж цяпер затое я ў паліцыі... А ты, сам ты?
— Што я?
— Сакратаром жа ў сельсавеце быў. Ды і камсамолец... Забыўся хіба? — загігікаў, паказаўшы рэдкія жоўтыя зубы, Яўхім Бабай.
— Ладна. не сварыцеся,— махнуў рукою, пачаў мірыць старасту з паліцаем Змітро Шламак.— Калі вас паставілі, значыцца, давяраюць. Працуйце. Толькі сумленна! — прыгразіў ён кулаком.— I не думайце мяне падмануць. Усе адно я буду ўсё ведаць!
Апанас Харчэня схіліўся над паперай, пачаў пісаць —уносіць у спісы падказаныя Яўхімам Бабаем прозвішчы...
Дадому Апанас Харчэня вярнуўся позна. Маці аж не пазнала сына — такі быў ён бледны, разгублены, быццам не ў сваім розуме.
— Што здарылася? — кінулася яна да Апанаса.
— Спісы, каго немцам выдаць, складалі,— сказаў ён ціха, скрозьзубы.— Гніда гэтая, Яўхім Бабай... Усіх павыдаваў. Збегай да Кулагавай Полі, Рыгора Бяды, Ліды Шавейка, Ніны Варакса... Скажы, хай ратуюцца, уцякаюць з вёскі... Інакш іх немцы забяруць, пастраляюць...
— А божа ж мой,— загаласіла, схапіўшыся рукамі за галаву, маці.— Што ж ета будзе, сыночак, да чаго мы дажыліся?!
Але паслухалася сына, пабегла з хаты...
IV
Што дома не ўсё ў парадку. нешта здарылася, Васіль Кулага здагадаўся адразу ж, як толькі падышоў, наблізіўся да сваёй хаты — нейкая не зусім звычайная мітусня была там, чуўся не то шэпт, не то плач. Падкраўся да дзвярэй — яны былі незамкнуты. Ёмкнула сэрца — няўжо там не Поля, не дзеці, а нехта іншы гаспадарыць? А калі і яны — дык што, што з імі?
Ускочыў у сенцы, адчыніў дзверы, пераступіў парог хаты. I ў цемры ўбачыў апранутых па-зімоваму, ушушканых ва ўсё, што толькі было цёплае, дзяцей — Аленку і Якуба, самую Полю, якая бегала, насілася па хаце, бы сама не свая, няйнакш нешта шукала.
— Што ў вас? — спытаў.
Поля не чакала яго, Васіля. I, пачуўшы знаёмы голас, загаласіла:
— Ратуй нас, Васілёк!
I ўпала яму на грудзі, залілася слязьмі.
Ён, збянтэжаны, напалоханы тым, што ўбачыў, прашаптаў:
— Што ў вас, ты толкам раскажы?
— Маці Апанасава прыбягала, Хадоска. Сказала, спісы, каго немцам выдаць, складалі... Мяне з дзяцьмі ў тыя спісы ўнеслі...— скрозь плач гаварыла жонка.
— Хто складаў спісы? Каго яшчэ ў іх унеслі?
— Многіх... Рыгора Бяду... Ліду Шавейка... Ніну Варакса... А складалі спісы... Рыжы... Яўхім Бабай... Ананас Харчэня... Начальства ўсё новае...
Што далей рабіць — думаць не трэба было: бліснула, як маланка...
— Вось што, — сказаў Васіль жонцы.— Забірай з сабою дзяцей і кіруй да леснічоўкі. Той, што ў Качайбалоце...
— А ты? — насцярожылася, перастала плакаць Поля.
— Я даганю вас...
I Васіль выскачыў з хаты, некуды пабег па вуліцы...
Змітро Шламак яшчэ не спаў, калі пачуў стук у дзверы. Скінуў з сябе коўдру, злез з ложка. Босы, у адной бялізне падкраўся да акна. I ў святле месяца — ён нібыта ліхтар вісеў над хатаю — убачыў на снезе цень ад чалавека, што, стаіўшыся, стаяў за сцяною, сціскаючы ў руках вінтоўку.
Умомант здагадаўся, хто стукае ў дзверы. Нічога не кажучы, выбег у сенцы. Пастаяў, не ведаючы, што рабіць далей, потым раптам шмыгануў да дзвярэй, што вялі ў тую палавіну хаты, дзе жыў Мікалай Дарошка. 3 усяе, якая толькі была ў яго, сілы рвануў на сябе дзверы. Зазвінела, упаўшы на падлогу, зашчапка. Куляю памчаўся да акна. Спыніўся, паглядзеў, ці і тут хто-небудзь не стаіць за сцяною. He, здаецца, нікога не было. Стукнуў кулаком па раме. Струхнелая, яна пераламалася адразу ў некалькіх месцах. Пасыпалася бітае шкло. Скочыў у халодны, заледзянелы снег, мітнуўся за хлеў. I толькі тады пачуў стрэл...
«Не дагоняць!» — падумаў і з усіх ног прыпусціў у алешнік, у кусты...
— Уцёк, зараза,— вылаяўся Васіль Кулага.— He думалі. што ён праз хату Мікалая Дарошкі можа ўцякаць. 1 вось...
Горыч Васіля Кулагі можна было зразумець. Бегаў па хатах, збіраў усіх, у каго, ведаў, ёсць вінтоўкі. Ішлі, краліся да Дарошкавага двара ў надзеі, што не будзе больш здзекавацца з людзей прыблуда,— і...
— Нічога, другі раз не ўцячэ,— сказаў, каб, мусіць, і сябе, і іншых супакоіць, Васіць Кулага, калі сабраліся каля яго за хлявом памочнікі — Рыгор Бяда, Хведзька і сын конюха Раманюка Юрка,— Пойдзем цяпер да Апанаса Харчэні...
— Яго забіваць? — здзівіўся, а больш, відаць, спалохаўся Рыгор Бяда.— Ён жа маці паслаў, кеб папярэдзіла, што спісы складзены, хто ў іх унесены...
— Не-е,— рашуча спыніў разважанні Рыгора Бяды Васіль Кулага,— Мы толькі даведаемся, дзе спісы тыя... I забяром, знішчым іх...
— Ета правільна,— ухваліў рашэнне Васіля Рыгор Бяда.
Пазахлёўю, ланцужком, адзін за адным пакіравалі да хаты Апанаса Харчэні. Калі дайшлі да двара, Васіль Кулага загадаў усім сваім памочнікам спыніцца.
— Вось ціто...— сказаў ён.— Вы тут пастойце... He трэба, каб вас бачыў Апанас, пазнаў... Мяне дык ён ведае, што я ў партызанах... А вам не трэба дачасна выдаваць сябе...
— Мне-то ўсе адно,— махнуў рукою Рыгор Вяда.— Я ўжо дадому не вярнуся, пайду разам з табою ў лес...
— I я пайду...
— I я...— сказалі амаль адначасова Хведзька і Юрка.
— Гэта мы яшчэ паглядзім... А цяпер пакуль няхай не ведае Апанас, што вы таксама са мною. Я яму не вельмі давяраю. Стойце тут, чакайце мяне...
Вярнуўся Васіль Кулага мо праз паўгадзіны.
— Ну як, Цімохавіч? — спытаў у яго Рыгор Бяда.— Забраў спісы?
— Ды спісы во,— дастаў з кішэні, паказаў Васіль Кулага.— Але ж іх не цяжка і яшчэ раз скласці.
— Ета праўда,— згадзіўся з Васілём Кулагам Рыгор Бяда.— Цікава, хто ў тых спісах яшчэ, каго запісалі?
— Тут усе, каго ўспомніў, назваў Яўхім Бабай...
— Во гад, — не ўтрымаўся, сказаў, што думаў, Хведзька.— Дык, можа, пойдзем, Яўхіма Бабая бабахнем?
— He гарачыся, ад нас ён нікуды не ўцячэ... Ды наўрад ці будзе ён сёння нас чакаць. Пачуўшы стрэл, дзесьці даўно збег. I людзі папрачыналіся ўжо, ля акон сядзяць... Навошта, каб нас пазналі?
Васіль Кулага пастаяў, падумаў:
— Вось што, Хведзька. Цябе ў спісах гэтых няма... Таму...— Васіль Кулага закусіў губу, паглядзеў на Хведзьку.— Я ведаю, як хочаш ты ў лес. Яшчэ ўвосень прасіўся. Але... Пабудзь ты нейкі час у вёсцы.
— Чаму? — падняў на Васіля Кулагу вочы Хведзька.
— Трэба,— не загадваў, а прасіў Васіль Кулага.— I калі Апанас Харчэня звернецца да цябе з чым ці маці прыіпле... Дасі знаць нам...
Хведзьку — адчувалася — зусім не хацелася вяртацца дадому, жыць зноў у вёсцы.
— А можа б, іншы хто астаўся, я ў лес пайшоў бы,— прасіўся, як дзіця, Хведзька.
— Мы падбяром табе замену. А пакуль — пабудзь...
Хведзька, быццам чужы, адышоў убок. Апусціў галаву, спытаў сумна, паныла:
— Дзе шукаць вас, калі трэба будзе?
— У леснічоўцы, ля Качай-балота.
— А калі вас там не будзе?
— He хвалюйся, нам няма дзе дзявацца, там будзем,— супакоіў Хведзьку Васіль Кулага.
Пастаялі яшчэ трохі, быццам змоўшчыкі,— і разышліся: Васіль Кулага, Рыгор Бяда і Юрка Раманюк падаліся ў лес, Хведзька — у вёску.
V
Назаўтра ў Вялікім Лесе толькі і гаварылі, што пра начное здарэнне. Кожны, хто нешта бачыў і ведаў і хто зусім нічога не бачыў і не ведаў, бо спаў, як забіты, хацеў паказаць сваю дасведчанасць. дадаць тое, чаго іншыя не маглі дадаць. I таму ўявіць больш-менш ясна тое. што адбылося ўночы, ніяк нельга было. Колькасць прышляцоў з лесу вырастала то да сотні, то падала да двух-трох. Ніхто пэўна нічога не мог сказаць і пра Рыжага. Адны кляліся, бажыліся — няма яго жывога, гарбату з архангелам Гаўрылам даўно на тым свеце п’е; другія, хітрэйшыя, круцілі галовамі, не згаджаліся, маўляў, памыляецеся, такія не хутка задзіраюць капыты, доўга жыць сумленным людзя.м не даюць. Вядома, больш, як хто, ведалі і маглі расказаць пра начное здарэнне Дарошкі -Мікалай і Хора, бо гэта ж не дзе-небудзь, а менавіта на іх селішчы адбываліся галоўныя падзеі. Але ісці да Дарошкаў. распытваць пра што-небудзь не асмельваліся. Не-не дый успамінаўся ў людскіх размовах і Апанас Харчэня, стараста,— быццам і ў яго хаце пабывалі начныя госці. Нават пра спісы сёй-той нейкія здагадкі выказваў — нібыта новае начальства склала іх, запісала, каго тр.эба выдаць немцам. Але перадаць спісы ў Ельнікі не ўдалося — забралі іх у Апанаса Харчэні тыя. што прыходзілі з лесу.
— А хто ўнесеяы быў у тыя спісы? — цікавіла многіх.
Тады ж і напаўзлі чуткі, іпто пасля ночы ў Вялікім Лесе няма некаторых людзей.
— Каго няма? — перапытвалі адзін у аднаго вяскоўцы.
Адны называлі Рыгора Бяду, другія — Полю Кулагаву з дзецьмі, трэція яшчэ кагось. Так што незразумела было, каго ўсё ж не стала з ночы ў Вялікім Лесе.
У поўдзень у вёску прыехала з Ельнікаў паліцыя. На санях, хоць ужо і «макравата, адліжна было, капяжы са стрэх у поўдзень зычна перамаўляліся, адлічвалі апош-
нія хвіліны зіме. I прыехала паліцаяў многа — чалавек мо сорак. Першым чынам яны дапыталі старасту, Апанаса Харчэню. Апанас Харчэня, казалі, пацвердзіў, што ўночы прыходзілі ў Вялікі Лес партызаны. Колькі іх было — ён не ведаў, бо ў хату да яго заходзіў адзін, незнаёмы. Ён загадаў яму, Апанасу, аддаць тыя спісы, што былі складзены напярэдадні, збіў яго, прыгразіў, што калі той крыкне ці не дасць спісы, прыстрэліць, і калі Апанас, павагаўшыся, аддаў спісы, начны госць пайшоў, далучыўся да тых, што стаялі за хлявом.
Усім скопам паліцаі накіраваліся на Дарошкава селішча. Хадзілі па падаконні, выбягалі за хлеў, разглядалі, вывучалі сляды. Дапытвалі доўга Клаўдзю, Мікалая, Хору. Але Дарошкі мала што маглі дадаць да таго, што паліцыя ўжо ведала.
— Пазналі вы каго з тых, хто ўночы прыходзіў? — пыталі ў Клаўдзі, Мікалая і Хоры.
Мікалай круціў галавой, рабіў выгляд, што ён наогул нічога ані не ведае.
— Я прачнуўся, калі зашчапка з дзвярэй на падлогу ўпала. Пакуль расшалопаў, што да чаго, дык і акно вылецела, стрэл грымнуў,— расказваў Мікалай.
Хора і таго менш ведала — убачыўшы чужога чалавека ў хаце, яна на печ залезла, за комін схавалася.
Клаўдзя ж хоць і цяжарная была, параджацца хутка мелася, але ведала не багата больш. Пачуўшы, што ў дзверы стукаюць і Змітро Шламак, нічога не кажучы, бяжыць у сенцы, яна падышла да акна. I бачыла чатырох узброеных вінтоўкамі людзей, што прыйшлі ў двор, каб забіць яе мужа. Змітра Шламака. Сярод тых чатырох быў — яна гэта бачыла, чула нават яго голас — Васіль Кулага, былы старшыня калгаса.
— А Івана Дарошкі не было? — пытаў у Клаўдзі самы тоўсты паліцай, іхні начальнік, што ўжо разоў колькі і раней у Вялікі Лес з немцамі прыязджаў,— Кандрат Нядзелька.
— He, яго я не бачыла,— круціла галавою Клаўдзя.
— А мо не пазнала? — дапытваў таўстун.
— He, каго-каго, а яго б я пазнала...
Па слядах пайшлі шукаць Змітра Шламака, бо, дзе ён, так ніхто і не ведаў. Гадзіны праз дзве тыя, хто хадзіў шукаць Змітра Шламака, вярнуліся, несучы на нейкай свіце — відаць, нехта з паліцаяў зняў з сябе — начальніка велікалесаўскай паліцыі. Ён быў жывы, нават не паране-
ны, хаваўся ў стозе. Але замёрз так, што яго ледзь адцёрлі снегам, адпаілі самагонам. Ды ісці назад у вёску ён усе адно не мог — памарозіў, парэзаў да крыві ногі, ратуючыся ўночы ад смерці.
Аставацца позна ў Вялікім Лесе, каб яшчэ штокольвечы высветліць, паліцаі не асмеліліся. Таму, як толькі звечарэла, паехалі назад у Ельнікі, забраўшы з сабою Змітра Шла!мака.
— Куды вы яго? — галасіла, як па нябожчыку, Клаўдзя.
— У бальніцу, хай падлечыцца,— адказаў ёй таўстун.
Але Клаўдзю гэта мала супакоіла. Яна быццам не помніла, што робіць, ішла доўга яшчэ за санямі, у якіх, загорнуты ў падушкі і коўдры, ляжаў Змітро Шламак, і галасіла, прычытала на ўсю вёску...
...У тую ж ноч, правёўшы ў бальніцу Змітра Шламака і вярнуўшыся дадому, у сваю хату, Клаўдзя, як потым стала вядома, параджалася — нарадзіла раней часу хлопчыка. Хлопчык быў кволы, нават не плакаў, не крычаў, як усе дзеці, а толькі мыляў губкамі ды ўсё жмурыўся, жмурыўся, ніяк не могучы расплюшчыць вачэй. Недзе перад світаннем ён і зусім сканаў...
I гэтая навіна хоць і ўзрадавала людзей («Не ўзыходзіць, не прыжываецца ў іхняй вёсцы дрэннае семя!»), але сяго-таго і прыгняла, нрымусіла яшчэ болып прытаіцца, прыціхнуць. Ведалі — не на дабро ўсё гэта, не на дабро...
VI
Выйшаўшы з бальніцы, Сцяпан Радзівонавіч Кухта яшчэ некалькі разоў наведваў рэдакцыю «Беларускай газэты». Але ці то яму не вельмі верылі, ці то ён сапраўды пісаў так, што творы яго ніяк нельга было змяшчаць на старонках газеты, у праве друкавацца яму адмаўлялі.
— Пачакай,— гаварылі яму.— Бачыш, цяпер час ініпых, саступі ім дарогу.
— А калі мой час надыдзе? — пытаў Сцяпан Радзівонавіч і ў Антона Адамовіча, які быў як бы за іпэфа ўсяго беларускага акупацыйнага друку, і ў рэдактараў Уладзіслава Казлоўскага і Уладзіміра Сядуры.
Тыя ўсміхаліся, абяцалі вярнуцца да твораў Кухты, прачытаць іх болып уважліва. Але рабіць гэта не спяшаліся.
— Ды не магу я чакаць,— раз’юшваўся Сцяпан Радзівонавіч.— Мне жыць няма з чаго. Тое, што прывёз з Палесся, даядаю ўжо... А далей што?
— З’ездзі яшчэ на Палессе, набяры яды,— параіў яму неяк Антон Адамовіч.— Ты ж не дзіця, разумець павінен. Нам важна цяпер паказаць немцам: да іх горнецца ўсё, што пры Савецкай уладзе ў загоне было. I стаўку мы робім не на невядомыя імёны, а на вядомыя. А потым, можа, і да цябе чарга дойдзе, дай нам у давер да немцаў увайсці, вырваць у іх трохі і паперы, і фарбы, ды і ганарару болей. Разумець ты нас павінен. Справа тут не ў табе. Вырашаецца лёс цэлага народа, нашай любай Бацькаўшчыны. I так нам дазволілі, чаго іншым не дазваляюць. Даюць хоць трохі плошчы выкарыстоўваць на свае нацыянальныя патрэбы. Украінцы, літоўцы і таго не маюць, яны перадрукоўваюць толькі нямецкія зводкі з франтоў у перакладзе на свае мовы. Вось і ўсё. А ты хочаш, каб раманы твае друкавалі, паэмы... А наконт таго, што жыць няма з чаго... Дык самі мы прадаём усё на харчы, што толькі можна прадаць — адзенне, мэблю, кнігі... На нямецкія ганарары не вельмі раскашуешся,— прызнаваўся быццам вельмі даверліва, як сябру, Антон Адамовіч.— Можа, хіба далей палепшае... А цяпер... Крошкамі з іх не надта багатага стала кормімся, рознымі эрзацамі...
Скардзіцца на Антона Адамовіча, на Уладзіміра Сядуру, на Уладзіслава Казлоўскага ды і на іншых не было каму. Хіба што немцам? Але ж ці памогуць яны? Пабеларуску з іх наўрад ці хто чытае. А хоць бы і чытаў, дык хіба прымусіш друкаваць каго тое, што той не хоча друкаваць?
Гаспадыня Альжбета Казіміраўна шчыра шкадавала Сцяпана Радзівонавіча.
— Як вам не шанцуе, як вам не шанцуе,— прыгаворвала яна, калі Сцяпан Радзівонавіч вяртаўся стомлены і знерваваны з рэдакцыі,— I пад кулю шалёную трапілі, у бальніцы столькі пралежалі, і не друкуюць вас нідзе.
— Беднаму Івану няма нідзе талану,— паўтараў Сцяпан Радзівонавіч прымаўку, што чуў яшчэ ў дзяцінстве.
I думаў, думаў, куды яму падацца. што яшчэ рабіць. Але нічога, што палепшыла б яго становішча, прыдумаць не мог. I аднаго дня, узяўшы ў рукі чамадан з рукапіса-
мі. ён сапраўды пакіраваўся на вакзал, каб як-небудзь сесці на цягнік, паехаць назад на Палессе.
«А што,— думаў Сцяпан Радзівонавіч,— Можа, Адамовіч і праўду кажа. Паеду ў Паташню, пасяджу нейкі час яшчэ там. Панішу, папрацую. He прападзе тое, што напісана. Вунь Кастусь Шчупак тое самае зрабіў. Паехаў на сваю Слонімшчыну, каб таксама пісаць. Няхай пакуль што выпшыкаюцца тыя, хто ў турмах, у лагерах сядзеў. На іх цяпер попыт. А маё нідзе не дзенецца, прыйдзе час. He можа быць, каб не прыйшоў. Галоўнае — каб было напісана, каб было што прапаноўваць, друкаваць. He ацанілі цяпер, ацэняць пасля».
«А калі камендант, Апфель, спытае, як мае поспехі?» — узнікла раптам у галаве.
«Няхай пытае, знайду што адказаць. Заехаць бы толькі мне туды, зноў за рукапісы засесці б. Я ўцёр бы ўсім гэтым новаяўленым класікам нос. Падумаеш, як у турмах пасядзелі, дык і расступіся, дарогу ім давай. Яны, бачыце, пацярпелі. А я?.. Зноў свая кампанія, шарашка. Да вайны адны гаспадарылі, несправядліва шамякін суд вяршылі, цяпер іншыя. Але нічога. Я дакажу, чаго варты! Працаю, творамі дакажу!»
VII
Між тым вясна наступала. I, можа, ніхто не адчуваў так яскрава яе прыход, як Косцік. Кожны дзень, кіруючыся раніцою ў Гудоў і вяртаючыся адвячоркам дадому, у Вялікі Лес, ён адзначаў сам сабе тую пакуль што не вельмі прыкметную, але вялікую работу, што рабілі цяпло, сонца і вада. Снег неяк ураз асеў, паадсоўваўся ад камлёў дрэў і пнёў, зачарнелі дзе-нідзе крутыя спіны пагоркаў. Там і тут расплыліся лужыны, якія з кожным днём шырэлі, большалі, ахоплівалі ўсё новыя і новыя абсягі. I хоць на ноч яшчэ марозіла, запягвала, шкліла іх лядком, удзень усё зноў макрэла, раставала. Яснела, ружавела голле бяроз і асін, бялеў, жаўцеў лазняк на ўзлобках і балотах. I самыя нечаканыя, размаітыя пахі поўнілі наваколле.
«Ну вось, і пара тая, пра якую я некалі марыў,— успомніў неяк Косцік, кіруючыся ў Гудоў і слухаючы, як пад нагамі ядрана патрэсквае малады лядок.— А нічога ў маім жыцці так і не мяняецца. 3 бацька.м я не памічыўся. Тасю не знайшоў... Вінтоўку паліцэйскую на плячо пача-
піў, у хамут толькі ўлез. А за ета ніхто мяне па галоўцы не пагладзіць. Вунь Рыжага ледзь не забілі...»
Згадаў, што адбылося ў Вялікім Лесе, аж не па сабе зрабілася. Яно быццам і добра, што Рыжага босага па снезе паганялі, што Клаўдзя дзіця пахавала... Але ж... Калі б гэта Рыжага забілі. А так вернецца ён у Вялікі Лес, на бацькава селішча. I што зробіць? Напэўна ж, яшчэ люцейшым стане, помсціць будзе...
«Каму помсціць?»
«Ды ўсім, без разбору... I хто людзей абароніць? Вунь Варку-старчыху забіў, і хоць бы што...»
«Не, не хоць бы што. Адпомсцілі яму. Прыйшлі з лесу і...»
«Няўжо ета Іван? Во, кеб сустрэць, убачыць яго!» — падумаў. Але тут жа адагнаў ад сябе гэтую думку, спалохаўся.
«Што я скажу яму, калі спытае, чаму я ў паліцыю паступіў? «Кеб бацьку абараніць». Але ж бацьку можна абараніць і ў лес, у партызаны пайшоўшы. Нават адтуль, з лесу, лягчэй. Прыйшоў уночы, зрабіў, што хацеў, і гайда назад у лес. Лаві, шукай... «Трэба было мне не спяшацца з етай наліцыяй,— пашкадаваў Косцік.— A то ўлезці ўлез, а вылезці...»
«Кіну ўсё і куды-яебудзь з’еду».
«Куды?»
«Ды хоць бы ў той жа Мінск. Бо аставацца тут, аконамам, прыганятым над людзьмі быць, прымушаць завод аднаўляць, калі ета рабіць ніхто не хоча... Не-е, хопіць!»
«Ета яшчэ нічога над людзьмі аконамам, прыганятым стаяць, людзей прымушаць завод аднаўляць. «Кветачкі, a ягадкі потым, потым»,— як кажа аднавокі. Ужо цяпер пагаворваюць, што пагоняць іх усіх, хто ў паліцыі, у лес, лавіць тых, хто там... Вось тады што? Давядзецца ж страляць у людзей. Можа, нават у Івана, брата...»
«Не, не, толькі не ета!»
Дарогу нечакана перагарадзіла вялізная лужына — ну ўсе адно што возера.
«А ўчора ж я і не заўважыў яе, як дадому вяртаўся... Вось што значыць вясна... За адну ноч столькі вады!»
Збочыў у лес, пашастаў па крупяністым, зляжалым насце, беручыся бліжэй да маладога, калматага хвойніку. Але вада была і там — наст правальваўся. разы два Косцік так глыбока шуснуў у снег, што набраў ноўныя чаравікі вады. Давялося шукаць пянёк, каб сесці, вытрасці з чара-
вікаў снег, выліць ваду. Разматаў шнурок, зняў з нагі чаравік. I тут...
Косцік спярша падумаў, што хтосьці жартуе. Бо інакш чаго было б падкрадацца, нацягваць на самы нос кепку. Але што гэта?.. У яго з пляча зрываюць вінтоўку, a калі ён паспрабаваў яе не аддаваць, стукнулі па шыі і, не паспеў апомніцца, скруцілі, звязалі нечым халодным рукі...
Ен не закрычаў, не заплакаў.
Намацаўшы разутаю нагою чаравік, надзеў яго, нічога не бачачы — кепка вочы закрывала,— дайшоў да бліжэйшай сасны-семянніцы, сцягнуў аб яе кару з галавы кепку.
Але таго, хто так няўдала пажартаваў з яго, ужо і след прастыў.
«Хто ж ета мог быць?» — падумаў Косцік і паспрабаваў развязаць рукі. Гэта яму, як ён ні сіліўся, не ўдалося.
«Што рабіць? Крычаць, бегчы за тым, невядомым, услед? Але што ета дасць? Ета ж не ў вёсцы, што на крык збяруцца людзі. А бегчы... Хіба дагоніш? А хоць бы і дагнаў — у яго ж мая вінтоўка, а я... 3 голымі рукамі...»
Здранцвенне, разгубленасць праходзілі, ахапляў страх.
«Ета ж, мабыць, ніякі не жарт. Вінтоўку ў мяне адабралі. А за ета... Што мне будзе за ета?»
Паспрабаваў зноў развязаць рукі, але хутка зразумеў — з гэтага нічога не выйдзе.
«Ты глядзі, як лоўка,— не мог ніяк апомніцца Косцік. — Перш чым я скеміў, што да чаго, мне кепку на вочы, вінтоўку забралі, рукі звязалі».
«Хто?» — брала цікавасць.
«Напэўна ж, тыя, хто ў лесе, хто Рыжага ледзь не забіў. Прывартавалі і... Што, што цяпер мне рабіць?»
Вярнуўся на тое месца, дзе сядзеў на пяньку, пераабуваўся і дзе на яго так нечакана напалі. Паглядзеў на сляды, нават прайшоўся па іх трохі ў хвойнік — чалавек быў адзін, у ботах. I не хлапчук — дарослы...
«Ліха ведае што... Ета ж трэба... Сярод белага, можна сказаць, дня... I кеб з іншым кім ета здарылася... A то са мною... Што ета?.. Дзе ні павярнуся, у яму ўвалюся...»
Зноў, які ўжо раз, пашкадаваў, што яму нідзе ні ў чым не шанцуе, што ні возьмецца рабіць, абавязкова зробіць не так, як трэба было б зрабіць.
«Лужа етая... Хвойнік... Поўныя чаравікі набраў... Трэба было мне пянёк той шукаць, садзіцца, пераабувацца,— папракнуў ён сябе.— Цяпер як хочаш, так і выкручвайся».
Пайшоў, грузнучы амаль па калена ў снезе, па хвойніку, хочучы абысці лужыну. Набраў некалькі разоў зноў поўныя чаравікі вады, але ўжо не спыняўся, не спрабаваў яе выліваць. Ды і не было як — рукі ж звязаны, настрой не той, не да таго было Косціку, каб ваду з чаравікаў выліваць. Мучыла пытанне — што будзе яму за тое, што вінтоўку ў яго адабралі?
«Прызнаюся, як на духу раскажу, што і як было... Я ж не вінаваты»,— думаў Косцік.
«А як не павераць? — халадзіла думка.— Можа, лепш не ісці, вярнуцца?»
«Куды вярнуцца?.. He, лепш пайду. Хай бачаць, што рукі ў мяне звязаны. Нават месца тое паказаць магу, дзе на мяне напалі... Хай бачаць... Што я зрабіць мог?..»
I Косцік ішоў, брыў у Гудоў, ужо не зважаючы ні на лужыны, ні на снег, ні на лядок, што вельмі ж весела хрупасцеў, быццам кпіў, смяяўся пад нагамі...
Паліцаі яшчэ не пайшлі на завод, сядзелі ў вялікім класе ў школе, калі туды заявіўся Косцік.
— Што ета ты спазняешся! — накінуўся на яго Кузя.— На аб’екце пара быць, а цябе ўсё няма. Мы ўжо думалі: цябе, як таго Змітра Шламака, босага хто па снезе ганяе...
Паліцаі дружна зарагаталі.
— Мусіць, не шкодзіла б яго паганяць, — падтакнуў Кузю аднавокі.— A то ён сёння кіслы надта, увесь мокры... Няйнакш у нейкай бабы начаваў...
Выбухнуў зноў дружны рогат.
— Робіцца ў тым вашым Вялікім Лесе чортведама што,— не перастаючы смяяцца, гаварыў Кузя.— А ўсё чаму? Бо паліцыі харошай няма. Да нас у Гудоў ніхто не пасмее сунуцца. A то два паліцаі на ўсё такое вялікае сяло! Дзіва што і сноўдаецца па лесе хто папала!
1 толькі цяпер Кузя ўбачыў, што ў Косціка няма, як звычайна, за плячыма вінтоўкі.
— А дзе ета твая вінтоўка? — спытаў ён, перастаючы смяяцца.
— Адабралі...— не сказаў, а хутчэй выдыхнуў плаксівым голасам Косцік.
— Як адабралі? Хто адабраў, дзе? — вырачыў са страху вочы, аж устаў Кузя.
— Па дарозе... Я вады ў чаравікі набраў, сеў пераабувацца,— пачаў расказваць, шморгаючы носам, Косцік.—
А на мяне і напалі... Рукі во звязалі,— павярнуўся ён, паказаў усім звязаныя рукі.
— Ццюў,— прысвіснуў аднавокі,— Нешта новае, чаго яшчэ не было, пачынаецца.
Усе, як адзін, наўставалі, падышлі бліжэй да Косціка. Ігар і Эдзік узяліся развязваць рукі, прымаўляючы:
— А вузялок нііпто сабе. марскі, нават у чатыры рукі не развяжаш.
Але, паднапружыўшыся, усё ж развязалі.
Косцік пацёр даланямі закляклыя месцы, якія аж чырванелі ад тугой пяньковай аборкі.
Здарэнне з Косцікам было нечаканым для ўсіх. I кожны з паліцаяў періп за ўсё падумаў пра сябе: «А калі б са мною такое здарылася? А можа ж, можа такое быць!» Адзін Кузя быццам цалка.м валодаў сабой, не траціў здольнасці да развагі.
— Ета яшчэ даказаць трэба, што на цябе напалі,— гаварыў ён, быццам чаканіў словы, Косціку,— А можа, ты сам каму тую вінтоўку аддаў?..
— Ды ты што? — насцярожыўся, аж пакрыўдзіўся Косцік. Натапырыўся ўвесь, падняў галаву, як шашок.
— Ты мне не штокай! — гаркяуў раптам Кўзя.— Ты думаеш, я не ведаю, хто твой брат, Іван, што ён недзе па лесе швэндаецца?.. Табе такую службу даверылі, а тьг!
— Можаце праверыць, — зноў зашморгаў носам, амаль заплакаў Косцік.— Я завяду на тое месца, дзе ўсё здарылася. Паглядзіце самі...
— Трэба будзе — паглядзім! — не мяяяў тону ў голасе Кузя.— А не трэба — не будзем глядзець. Падумаць толькі — вінтоўку збаёдаць! Ды за ета... Судзіць будзем! IІа законах ваеннага часу...
— Ды ты...— ііадняў галаву, бліснуў злосна вокам на Кузю аднавокі.— Думай, што гаворыш! Замест таго, каб абараніць, ты дзела хлопцу шыеш!
— Без заступнікаў! — гаркнуў яшчэ мацней Кузя.
— Ты не гаркай, a то дагаркаешся. Падумаеш, начальнік знайшоўся! — не здаваўся аднавокі.
— Ведаю, на маё месца меціш,— паглядзеў на аднавокага Кузя.— Але табе не ўдасца... Асабліва калі за кожнага смаркача заступацца будзеш.
— Ён не смаркач, а паліцай! I тое, што з ім здарылася, можа з кожным у любую хвіліну здарыцца. I так яшчэ добра, што жывы. Маглі ж і забіць хлопца. I што — і тады б ты крычаў на яго гэтак ці мо плакаў бы. га?
— He распальвайце страсці-мардасці,— умяшаўся ў размову Ігар -ён яшчэ больш падрос за год, паплячэў і папрыгажэў. — Па-добраму, без крыку трэба ва ўсім разабрацца. Ды і на працу даўно нам пара,— напомніў ён.
Паліцаі паапускалі ў падлогу вочы, быццам няёмка стала за крык і сварку. Пачалі за плячыма папраўляць вінтоўкі, надзяваць на галовы шапкі.
— Ладна,— памякчэў, быццам адпусціўся Кузя.— Я пайду на станцыю, пазваню ў Ельнікі, папытаю, што з табою рабіць... А вы,паказаў ён на паліцаяў,— шагам марш на аб’ект...
— А мне куды? — шморгаў носам Косцік.
— Табе?.. Ты тут, у паліцыі, пакуль што аставайся... Мяне чакай. Я неўзабаве вярнуся.
I Кузя першы пайшоў з класа, пачаў, гулка тупаючы, спускацца з лесвіцы. За ім падаліся Эдзік, Ігар, астатнія паліцаі. Аднавокі ж на хвіліну затрымаўся і, калі праходзіў міма Косціка, шапнуў:
— He чакай Кузю, уцякай...
— Як уцякай? — не зразумеў Косцік.
— Як хочаш... Толькі не будзь тут... Інакш... прыстрэляць. Куля ў лоб, ясна?..
I знік за дзвярыма, пабег даганяць тых, хто ўжо выходзіў са школы, спускаўся з лесвіцы.
VIII
Тыя некалькі месяцаў, што адводзіліся на навучаяне ў школе, прайшлі хутка. Іван нават не заўважыў калі. Можа, таму і не заўважыў, што надта заўважаць не было як — і хвіліны вольнае не меў. Тэарэтычныя заняткі мяняліся практычнымі. Тое, што раней асвойвалася гадамі, трэба было асвойваць за лічаныя гадзіны. Па некалькі разоў на дзень разбіраліся гранаты і міны, аўтаматы, кулямёты, вінтоўкі. I свае, і нямецкія. Шмат увагі ўдзялялася вывучэнню карты, арыенціроўцы па компасе на мясцовасці. Іван імкнуўся не адстаць, а, як выявілася, гэта было нялёгка, бо і ўзрост быў не той ужо, каб вучыцца, ды і не прывык ён карпець над кнігамі. Як толькі адгорне старонку, сцішыцца, так і паплылі думкі на Палессе: «Што там, дома? I ў лесе, у Багавіка і Васіля Кулагі, і ў жонкі, Каці?» Але дзіўна — як ні сіліўся, як ні намагаў сваю памяць,— нічога пэўнага ўявіць не мог Іван. Здавалася, нічога там не змянілася, усё так, як і пакінуў ён, як было. Але ж ведаў,
добра ведаў, што гэта зусім не так, не так... Адзін дзень іншы раз прыносіць змены, а гэта ж мінуў не дзень, не два, а месяцы, амаль паўгода з таго дня, як бачыў, сустракаўся і з Кацяй, і з Багавіком, і з Васілём Кулагам. Ці адмовілася, адкруцілася як-небудзь ад працы ў школе Каця?.. А калі не адмовілася, не адкруцілася, то што Багавік, іншыя таварышы па барацьбе скажуць, што жонка яго, старшыні сельсавета, пайшла працаваць у нямецкую школу? Ды і дзеці — Андрэйка і Петрык — як там? А цяжарнасць?.. «Трэба ж прыдумаць Каці такое! А можа, і правільна, што прыдумала?» Турбавала Івана і тое, што Васіля Кулагі перад сваім адыходам у Маскву не пабачыў, не паказаў, дзе і вінтоўкі схаваны, і жыта. «А цяпер жа зіма, снег усюды ляжыць. I вінтоўкі, жыта патрэбны, як патрэбны тым, хто ў лесе! Багавік, вядома, ва ўсім гэтым патрэбы такой вострай не мае, як Васіль. У Багавіка ўсюды, напэўна, у кожнай вёсцы ёсць запасы. А ў Васіля толькі тое, што разам хавалі, астатняга ён не ведае. I крыўдуе ж, мусіць, на мяне, што я яму нічога не сказаў, не паказаў. А я... Што я мог зрабіць? Нечакана ж усё тое было. Настаўніца з Ельнікаў, Капуцкая, прыйшла, у лес, пад Дубровіцу, мяне завяла. А там... Закруцілася ўсё, завярцелася...»
Выпадала хвілінка, бег да Пятра Пятровіча Лапіцкага. Ведаў — заняты ён, школа ж толькі пачынала працу і ўсяго, што патрабавалася для нармальнай вучобы, не хапала, трэба было мець і нервы, і сувязі, каб выпрошваць, даставаць. Але і не зайсці да яго не мог, ніяк не мог Іван Дарошка. Пятро Пятровіч ведаў куды больш усяго, што на свеце, на франтах робіцца, абсяг ва ўсім у яго куды большы быў, і глядзеў ён на ўсё шырока, глыбока. Меў Пятро Пятровіч заўсёды што сказаць Івану Дарошку, суцешыць яго, абнадзеіць. Ды і жонкі, дзеці ў абодвух там, па той бок лініі фронту, асталіся. А весткі пра жорсткасць фашыстаў на акупіраваных землях прыходзілі несуцяшальныя.
— Нічога, Іван Мікалаевіч,— супакойваў заўсёды Івана Дарошку Пятро Пятровіч,— Як кажа Іосіф Вісарыёнавіч, будзе свята і на нашай вуліцы. Зімовая кампанія ў Гітлера правалілася, Масквы ён не ўзяў. I Ленінграда таксама. I ўжо, папомніш маё слова, не возьме. Ідзе ўсё не да таго. Мы, нягледзячы на многія страты, адмабілізаваліся, пабудавалі новыя ваенныя заводы. Наша Чырвоная Армія паверыла ў сябе, паверыла ў тое, што Гітлер не такі моцны, як напачатку здалося, яго можна біць. На
абарону Айчыны паўстаў увесь савецкі народ, ад малога да старога. I вельмі недалёка той час, калі мы пагонім акупантаў, вызвалім ад ворага нашу родную Беларусь. Будзем спадзявацца, што і з сем’ямі нашымі будзе ўсё добра.
-Ваша сям’я дзе — у Мінску асталася? — спытаў аднойчы Іван Дарошка.
— Так, у Мінску. Я некалі там, на Палессі, як абедаць да вас у хату ішлі, расказваў пра сябра свайго, Несцяровіча Тодара Пракопавіча. Помніце?
— Яго жонка ў нас працавала, Вера Сымонаўна,— усміхнуўся Іван Дарошка.— Яшчэ вы прасілі, каб я лагодным з ёй быў, па-чалавечы абышоўся...
— I вы?
— Я пагаварыў з ёй... Аднак яна нейкая надта ж насцярожаная была. He вельмі, мусіць, верыла мне. Вайна пачалася, адразу ж паехала ад нас з дачкою, Тасяю.
— Куды?
— Мусіць, у Мінск.
— Відаць жа, мужа-бацькі шукаць. А я з ім, Несцяровічам, пасля, як ад вас вярнуўся, сустракаўся.
— Усё ж выпусцілі яго? — усклікнуў Іван Дарошка.
— Выпусцілі. Трымалі да дня таго, які перабежчыкнемец назваў, калі быццам Гітлер вайну меў намер пачаць. Выявілася потым, на які тыдзень толькі немец-перабежчык і памыліўся... Ага, дык я вось пра што хацеў вам сказаць... Я верыў таму немцу! I тады, калі Несцяровіча з адным супрацоўнікам ЦК знаёміў, і калі ў вас быў, лекцыю чытаў... Надта ж порахам, вайною ў паветры пахла. I, едучы чытаць лекцыі на Брэстчыну, наказаў жонцы, каб яна нікуды, што б ні здарылася, не ішла з Мінска. Я баяўся таго, што адбылося ў сябра майго Тодара Пракопавіча. Ён так сям’і, бедны, шукаў, а сям’я шукала яго... Верыў я і ў моц, сілу Чырвонай Арміі, не думаў ніколі, што мы так паспешліва будзем адступаць... Думаў — я вярнуся абавязкова па дарозе з Брэста ў Мінск, да сям’і... Аднак такое не здарылася...
— Вы неяк абяцалі расказаць, як вы адступалі? — успомніў Іван Дарошка.
—Адступаў я разам з войскамі нашымі. Некалькі разоў на дэсант нарываліся, некалькі разоў у такіх баях удзельнічаць давялося, што ніколі не думаў, што жывы буду. Параніла мяне ў левую лапатку, у шпіталь трапіў. Потым зноў быў фронт, зноў раненне... Я ў Галоўнае палітычнае ўпраўленне Чырвонай Арміі прыйшоў, каб накіра-
ванне на фронт атрымаць. I сустрэў там Панцеляймона Кандратавіча Панамарэнку... Ён узрадаваўся, і мяне... Словам, на фронт не пусцілі. Трапіў я ў ЦК КП (б) Б, пачаў працаваць у апараце. Але гэтая праца, хоць, ведаю, і патрэбная, не па мне. Мне б на фронт, зноў ворага біць. Добра, што хоць у школу гэтую адпрасіўся. Здаецца мне, яна адыграе сваю ролю ў вайне. I надзея, прызнацца, у мяне ёсць — як толькі закінем выпускнікоў гэтай школы ў Мінск, знойдуць яны маю жонку і дачку, выратуюць...
— А гэта хутка можа быць? — папытаў асцярожна, даверліва Іван Дарошка.
— Дакладна я не скажу, не маю права. Але што хутка — гэта факт,— сказаў Пятро Пятровіч.
— I каго куды пашлюць — таксама, мабыць, сказаць не можаце?
— He, не магу.
— А прасіць у вас можна, каб мяне не ў чужыя мясціны паслалі, а туды, адкуль я і прыйшоў? — з надзеяй у голасе сказаў Іван Дарошка.
— Прасіць можна, — усміхнуўся Пятро Пятровіч,Але ці згодзяцца з вамі і са мною... Паглядзім. Бо падрыўнікі, камандзіры падрыўных груп усюды там, па той бок лініі фронту, трэба... Тым, хто будзе вас размяркоўваць, відней, дзе вы трэба цяпер найбольш...
Неяк, калі Іван Дарошка вяртаўся з тактычных заняткаў у лесе, яго запыніў начальнік школы Пятро Пятровіч Лапіцкі.
— Курсант Дарошка, зайдзіце да мяне,— сказаў ён.
— Калі? — запытаў Іван Дарошка.
— Ды вось проста цяпер. Разам і пойдзем.
I па дарозе ў свой кабінет абняў Івана Дарошку, пацалаваў.
— Атрыманы загад — адкамандзіраваць вас сёння на аэрадром,— паведаміў Пятро Пятровіч,— Бласлаўляю...
— Праўда? — не наверыў, узрадаваўся, як малое дзіця, Іван Дарошка.
— Праўда.
— I куды ж мяне пасылаюць? — з трывогай у голасе папытаў Іван Дарошка.
— Я выказаў ваша жаданне. Калі ваша надзея і мае довады перамогуць — значыцца, вы трапіце ў родныя мясціны,— сказаў не вельмі пэўна, але даволі аптымістычна
Пятро ІІятровіч.— Так што абедайце і збірайцеся ў дарогу. А апыяецеся на роднай зямлі — пакланіцеся нізка ёй. He толькі ад сябе, але і ад мяне, ад усіх тых, хто яе не менш за нас любіў, але ўжо ніколі не паклоніцца...
Адвярнуўся і неяк хутка-хутка пакрочыў прэч.
А Іван Дарошка так і астаўся стаяць на сцежцы, перапоўнены радасцю і новымі думка.мі, надзеямі.
IX
Тася верыла, амаль упэўнена была, што бацьку яны з маці знойдуць, сустрэнуцца. I калі Вера Сымонаўна прыйшла з вуліцы і, спыніўшыся ў парозе, аб'явіла, што бацька знайшоўся, Тася разрыдалася, кінулася са слязамі да маці.
— Мамка, дзе ён? — пытала дачка.
— Ды, кажуць, тут, у Мінску.
— Тут, у Мінску? — не ведала, што і рабіць ад радасці Тася.— Дзе? I хто гэта кажа?..
Маці, як магла. расказала пра сваю сустрэчу з чыгуначнікам, перадала размову з ім.
— Дык што, мы з бацькам і не пабачымся? — здзівілася, ус.трывожылася Тася.— Нікуды я не паеду, пакуль на свае вочы не ўбачу бацьку, не пагавару з ім... Столькі я гэтай сустрэчы чакала, столькі думала, уяўляла!.. 1 раптам...
Тася ледзь не загаласіла.
Давялося маці супакойваць дачку, хоць сама яна была той жа думкі, што і Тася: нельга пакідаць Мінск, пакуль не пабачацца з Тодарам Пракопавічам, пакуль не раскажуць, дзе хто быў, што бачыў і перажыў, пакуль разам не паду.маюць, як быць. як жыць ім, усёй іхняй сям’і, далей.
Аднак жа і не паслухацца чыгуначніка...— выказала сваё меркаванне ўголас Вера Сымонаўна.
— Вечна ты кагосьці слухаеш. На Палессе тады, усё кінуўшы, паехала. А цяпер зноў...— не сунімалася, плакала Тася.
To адно было, а цяпер іншае,— апраўдвалася Вера Сымонаўна.
— Што іншае?
— Усё, дачушка, іншае. Вайна ж. немцы... I, мусіць, сапраўды нельга нам бацьку бачыць, калі той чалавек так к&тка.
— Чаму нельга?
— He ведаю я. Але мяркую — на нейкай вельмі важнай рабоце бацька, не трэба, можа, яго выдаваць. Той чалавек паабяцаў, што, калі можна будзе, сустрэчу нам наладзяць.
Дзе? Калі?
— Ён гэтага не сказаў,— круціла галавою маці.— Ён папярэдзіў, каб збіраліся, гатовы да ад’езду былі. Заўтра раненька ён па нас прыедзе.
— А калі мы адмовімся, скажам, пакуль бацьку не пабачым, нікуды з горада не паедзем? — стаяла на сваім Тася.
— Яно можна,— быццам згаджалася з дачкою Вера Сымонаўна. — Але падумаць трэба, ці варта гэта рабіць. Нас забіраюць з горада, вывозяць у бяспечнае месца добрыя людзі. А мы... адмаўляемся, паводзім сябе як дзеці...— разважала Вера Сымонаўна.
— Ды не як дзеці,— упарцілася Тася.— Проста бацьку хочам пабачыць, пагаварыць з ім...
— Дык жа абяцаў той чалавек, што, калі будзе такая магчымасць, наладзяць нам сустрэчу, пабачымся мы з бацькам.
— Што ты мне ўсё «той чалавек» ды «той чалавек». Хто ён? Ты яго ведаеш, сустракалася раней?
Вера Сымонаўна адмоўна хітнула галавою.
— Упершыню яго бачыла... Але чалавек, здаецца, нрыстойны.
— А як правакатар? Можа ж, можа такое быць?
— Вядома, можа. Але чаму, навошта мы каму? — пытала, разводзіла рукамі маці.
Спаць у тую ноч а.маль не клаліся, тупалі і тупалі па хаце. Вопытныя падарожнікі ўжо былі, ведалі, што можа ў дарозе спатрэбіцца. Бо ў дарогу выбіраешся на дзень. а можаш прабыць і месяц, і год. 1 трэба было прадумаць, добра прадумаць і што на ногі абуць, і што на сябе надзець, і яды якой з сабой захапіць. Але к раніцы сяк-так усё ж неяк сабраліся. I яды трохі ў сумкі спакавалі, і пасцелі ў клункі звязалі, і што абуць, апрануць намеркавалі. Вось толькі як з гаспадарамі хаты разлічыцца — ані не ведалі. Абрабавалі ж іх са.мым несумленным чынам...
— Можа, хоць запіску нанісаць? — гублялася ў здагадках Вера Сымонаўна.
— 1 што ты ў той запісцы напішаш? — пытала Тася.
-Ды нічога асаблівага. Прызнаемся. хто мы, што нас бяда, гора прымусілі...
— Кінь, мама. Як вайна скончыцца, жывы будзем, знойдзем гаспадароў гэтай хаты, заплацім за ўсё...
— Можна і так, дачушка.
Сані, запрэжаныя паркаю коней, пад’ехалі да хаты, як і дамоўлена было, ледзь толькі развіднела. У дзядзьку, што быў у валёнках, у кажусе і аўчыннай шапцы-зімоўцы Вера Сымонаўна з цяжкасцю пазнала ўчарашняга чыгуначніка.
— Ну як вы, Аксіння Іванаўна, гатовы да ад’езду? -спытаў ён у Веры Сымонаўны, калі тая выйшла на вуліцу.
— Ды гатовы, гатовы,— разгубілася Вера Сымонаўна, успамінаючы, як зваць гэтага чалавека... Здаецца, Кавалеўскі.
— А дачка ваша, Тамара... Таксама гатова? — напомніў ён Веры Сымонаўне новае імя дачкі.
— Гатова, гатова, Патап Рыгоравіч,— усё ж успомніла яна імя і імя па бацьку чалавека.
To не будзем бавіцца, паехалі ў Каралёў Стан...
Вынеслі з хаты рэчы, пагрузілі на сані.
— I самі сядайце,— сказаў, як бы загадаў, дзядзька.— Ды ўкрывайцеся цяплей. Дарога ў нас не блізкая. Но! — падагнаў, тузануў за ляйчыну коней дзядзька.
Коні скранулі з месца сані, пацягнулі іх па вуліцы. Тася, якая ўвесь час маўчала, глядзела толькі падазрона, з недаверам на дзядзьку, асмелілася раптам, спытала:
— Скажыце, калі ласка, а дзе наш бацька?
— Вы да мяне? — павярнуўся дзядзька да Тасі.
— Да вас,— няёмка пацепнулася Тася.
— Калі да мяне, дык называйце Патап Рыгоравіч. He забывайце гэта, калі нас дзе спыняць і пачнуць пытаць, хто мы ды куды мы. А бацька ваш працуе тут, у горадзе, працуе на нас, партызан. Больш не пытайце пра яго, нічога не скажу. He маю права!
Тады Тася там, на санях, і падумала: «Трэба бацьку памагчы! Зрабіць усё, каб як мага хутчэй скончылася вайна. Тады мы з ім абавязкова, абавязкова пабачымся, сустрэнемся».
Але пра гэта яна змоўчала, нікому нічога не сказала. Hi Патапу Рыгоравічу, ні нават маме.
X
Астаўшыся адзін у класе, Косцік нейкі час яшчэ думаў над тым, што сказаў яму аднавокі.
«Наогул, хто ён такі? To ў карты гуляў, прайграў мне, то раптам заступіўся? А мо ён знарок гэта сказаў, кеб я ўцякаў?.. Тады мяне... Я ж брат старшыні сельсавета... Як я на гэта забыў! I Кузя... Так крычаў... Няўжо і праўда судзіць мяне будуць? I...»
«Уцякай, дурань, бо пашкадуеш потым!» — быццам шапнуў яму хтосьці збоку.
«А як зловяць?..»
«Не задавай бязглуздых пытанняў. He марудзь, спяшайся, пакуль не позна. Інакш...»
I Косцік, не маючы сілы больш стаяць і чакаць таго невядомага і страшнага, што магло, павінна было здарыцца, выйпіаў з класа, асцярожна спусціўся па лесвіцы на першы паверх, паглядзеў. ці няма, не стаіць дзе блізка ля школы Кузя ці хто-небудзь іншы з паліцаяў, спярша не вель.мі шпарка, а потым усё хутчэй і хутчэй пабег, памчаў па дарозе назад, у сваю вёску...
Праўда, ужо ў лесе, абыходзячы тую лужыну-возера, што перагарадзіла дарогу і дзе адабраў нехта невядомы ў яго вінтоўку, Косцік нібыта апомніўся, спыніўся.
«Куды я? У вёску? Да Параскі? Але ж там мяне могуць знайсці... I...»
«Хіба вярнуцца?»
«Не, не... Што заўгодна, толькі не ета, не вяртацца... Бо тады... Больш ужо не ўцячэш...»
Збочыў на лес, паволі пайшоў па маладым, густым хвойніку...
Уночы, прагаладаўшыся і замёрзшы — усё ж ціснуў, браўся на ноч яшчэ яршысты, задзірысты марозік,— Косцік падаўся ў Вялікі Лес. He таму, што асмялеў, а проста не было куды яму ісці, дзе падзецца.
«Да Параскі зайду, раскажу, што здарылася... Хай ведае... I бацьку раскажа,— думаў Косцік.— Ды і наемся чаго-небудзь, пераадзенуся ў сушэйшае, цяплейшае...»
Параска радая была, што Косцік хоць і позна, але вярнуўся дадому.
— Дзе ета цябе поначы носіць? — сказала яна, адчыняючы дзверы і ўпускаючы Косціка ў хату.— Я ўжо думала бог ведае што...
— Я... У мяне вінтоўку адабралі,— выраіпыў не цягнуць, прызнацца Косцік.
— Хто адабраў? Дзе? — спалохалася Параска.
Давялося Косціку расказаць усё, як было.
— I што табе за ета? — спытала са страхам Параска.
— He ведаю... Кузя. начальнік наш паліцэйскі, сказаў, што судзіць мяне будуць... Па законах ваеннага часу...
— А божачка ж мой,— загаласіла Параска.
— Але я ўцёк,— расказваў, паведамляў Косцік.
—. Уцёк? — яшчэ больш напалохалася Параска.
— Are. Кузя званіць на станцыю пайшоў, раіцца з начальствам ельніцкім. Дык я і даў цягу.
— А божачка мо-ой,— абняла Косціка, загаласіла, як па нябожчыку, Параска.— Што ж рабіць цяпер? Ды яны ж... Сюды, да мяне, могуць у любую хвіліну прыехаць. забраць цябе...
— He бойся, уночы не прыедуць,— супакоіў Параску Косцік,— Збаяцца.
— Чаго збаяцца?
— Кеб і іх так не паганялі, як Рыжага...
Параска, ла.маючы рукі і ціха падвываючы, галосячы, дастала з печы яду, накарміла Косціка. Знайшла нейкую мужаву, Хведараву, адзежу, каб Косцік пераапрануўся ў сухое.
— Што ж рабіць? — пытала раз-пораз яна і ў сябе, і ў Косціка. I тут жа бралася папракаць: — Навошта была табе тая вінтоўка, паліцыя?..
— Я бацьку хацеў ад Рыжага абараніць,— апраўдваўся Косцік, хоць у самога слёзы на вочы нагортваліся, разгубіўся зусім ён ад усяго таго, што так нечакана на яго абрынулася, звалілася.
Урэшце Параска трохі супакоілася. узяла сябе ў рукі.
— Вось што,— сказала яна да Косціка.— Ты пабудзь тут, у хаце, а я да бацькі збегаю. Раскажу яму пра ўсё, можа, ёя што нараіць.
— Збегай,— неяк быццам нават узрадаваўся Коецік.
Параска надзела спехам нешта на сябе ўпацёмку, накінула на ялечы хустку-канаплянку, пайшла. Ляснулі адны, другія дзверы, праскрыпеў прыхоплены марозам, падшэрхлы снег пад вокнамі — і стала ціха...
У Мікалая Дарошкі яшчэ не спалі, хоць і сам Мікалай, і Хора ў пасцелях ужо былі. На стук у акно адчынілі тут жа.
Убачыўшы так позна ў хаце Параску, занепакоіліся, насцярожыліся.
— Што здарылася? не вытрымала, спытала першая Хора.
— У Косціка вінтоўку адабралі...
— Хто, дзе адабраў? — адазваўся, падхапіўся з пасцелі на ногі Мікалай.
Параска расказала ўсё, што сама ведала. I пра тое, як вінтоўку ў Косціка адабралі, і што судзіць збіраліся, a Косцік узяў ды ўцёк, у яе, Параскі, цяпер у хаце сядзіць, дзе падзецца, куды ісці, не ведае.
— А ты спытала, нашто была яму тая вінтоўка, тая паліцыя? — прахрыпеў бацька скрозь зубы.
— Я казала яму. Ён тое самае паўтарае — бацьку, селішча хацеў ад Рыжага абараніць.
— Селішча, бацьку... Ды ён жа на той свет мяне загоніць!.. I селішча етае не трэба будзе... Ну і дзеткі, ну і дзеткі!
I, не апранаючыся, ва ўсім споднім, захадзіў, амаль што забегаў па хаце. Сюд-туд, то да парога, то да стала.
1 Параска, і Хора маўчалі, не ведалі, як далей сябе паводзіць. А мо імкнуліся ўсвядоміць да канца ўсю трагедыю таго, што здарылася, навал'ілася так неспадзявана на сям’ю?
— Ліха ведае што робіцца! — усклікнуў раптам, схапіўся рукамі за галаву Мікалай,— Іван мяне не паслухаўся, у партыю ўпісаўся, старшынёй сельсавета стаў... Піліп хлюндру на селішча прывёў, а тая бач што вытварыла — рыштанта, забойцу сюды прывяла!... Еты ж, смаркач, матчына малако на губах не абсохла, вінтоўку на плячо пачапіў... Ды кеб жа хоць утрымаў ён тую вінтоўку!.. A то ж...
Упаў на калені перад абразом, пачаў маліцца:
— Божа, парай, куды кінуцца, што рабіць? Я так хацеў нейкіх змен, прасіў цябе... А змены тыя на згубу, не на дабро. Адзін я астаўся, Косцік быў, і таго...
Ён заплакаў. Заплакаў горка, адчайна, ледзь не загаласіў. Прыкрыў рукою вочы і затросся, закалаціўся ў рыданнях.
Заплакалі, адна адну яшчэ больш разжальваючы, і Хора, Параска.
I гэта як бы вярнула Мікалая да рэальнасці. Ён падняўся на ногі, паглядзеў на Хору, Параску, што, як зайшла з сенцаў у хату, так і стаяла ў парозе, і раптам сказаў, быццам закамандаваў:
— Яды яму збярыце. I адзежу. I скажыце — няхай у лес ідзе, Івана шукае!
I, ашчаперыўшы рукамі галаву, упаў на ложак, зноў затросся ў плачы...
Назаўтра, ледзь толькі развіднела, у Вялікі Лес прыехала з Гудова паліцыя. Дапыталі Мікалая, Хору, Параску, ці не бачылі, не ведаюць яны, дзе Косцік. Але тыя маўчалі, рабілі выгляд, што нічога не ведаюць, самі пыталі ў паліцаяў, што здарылася. Злазіўшы на гарышча, зазірнуўшы ў паграбы і ў хлявы, паліцыя недзе апаўдні паехала з вёскі.
I тады па Вялікім Лесе папаўзла чутка — Дарошкаў Косцік здорава падмануў гудоўскую паліцыю. Атрымаўшы вінтоўку і патроны, уцёк да брата, Івана, у лес, у партызаны...
— Ну і атлёт, ну і атлёт! — круцілі, ківалі галовамі тыя, хто Косціка трохі ведаў.— I ў каго ён толькі ўдаўся!..
XI
Пасля ўсяго таго, што напрадвесні так нечакана адбылося ў Вялікім Лесе, і асабліва пасля гутаркі з Васілём Кулагам, Апанас Харчэня павесялеў, акрыяў душою. Ен як бы скінуў з плячэй цяжар, што гнуў, давіў, не даваў пачалавечы жыць на працягу ўсіх апошніх дзён і месяцаў. Адчуваў, разумеў Апанас — знайшлося тое, што згубілася, яму па-ранейшаму давяраюць, спадзяюцца на яго дапамогу.
«Яўхім Бабай, гніда гэтая, нарабіў усё. А так бы я і не расставаўся з Іванам Дарошкам, Васілём Кулагам, быў бы заўсёды поплеч. He, я яму, гнідзе, не дарую таго! Ніколі не дарую!»
Радаваўся Апанас, як мала хто ў Вялікім Лесе, што не ўдалося знянацку людзей вынішчыць, захапіць сем’і сельсавецкага і калгаснага начальства, актывістаў. Больш таго — і спісаў нават у Ельнікі не перадалі, у Васіля Кулагі яны. Значыцца, ёсць час і папярэдзіць каго трэба, і схавацца.
«Добра, што маці я здагадаўся тады да сяго-таго паслаць! Быццам загадзя ведаў — Васіль Кулага з лесу прыйдзе, абароніць!» — думаў Апанас.
«Але ж за гэта... Ты сам ведаеш, што можа быць за
гэта»,— палохала, насцярожвала яго нейкая думка, што падкрадалася аднекуль знутры, з самай сярэдзіны.
«Ведаю. але не баюся. Калі мне давяраюць, калі на мяне спадзяюцца... Я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць».
«Гэта ты так расхрабрыўся, бо Рыжага ў Вялікім Лесе няма. А з’явіцца ён...»
Аж перасмыкнула Апанаса, скалануўся ўвесь, калі ўспомніў Змітра Шламака.
«Трэба ж было прывалачы яго якраз да нас у вёску... He было б яго, усё па-іншаму тут было б. I з кажухамі тымі, і з падаткамі... Ніхто б мяне не падганяў, ніхто б не прымушаў...»
«А немцы?» — не згаджаўся той, хто сядзеў увесь апошні час у ім, падказваў.
«Немцы далёка, у Ельніках. Прыехалі б — і паехалі б. А гэты тут. Увесь час тут. I памочнікі ў яго добрыя... Клаўдзя, Яўхім Бабай... Нічога ад іх не схаваеш, не ўтоіш... Але галоўны вораг — усё ж ён. Рыжы! Вось няма яго — і ціха, клопату ніякага нікому няма. А вернецца...»
Зноў усяго перасмыкнула, скаланула Апанаса, як бывае, калі дакранешся нечакана рукою да якой-небудзь нечысці, бруду.
«Уцёк тады ўночы з хаты... Босы, а уцёк... А так бы... Папрастарнела б, вальней дыхалася б, каб яго жывога не было на свеце, не таптаў бы ён тых сцежак, што людзі топчуць. I не толькі б мне палёгка была, а ўсёй вёсцы нашай, усяму Вялікаму Лесу...»
Хадзіў, тупаў па хаце, па двары Апанас, то адно, то другое браўся рабіць, а думкі ўсе адно круціліся, вярцеліся вакол таго ж — Змітра Шламака.
«Вось кеб як яго знішчыць! Тады б... Усё па-іншаму было б! Я спраўдзіў бы надзеі Васіля Кулагі. Быў бы нібыта на службе ў немцаў, а памагаў бы партызанам. A то і зусім, як Васіль Кулага. Іван Дарошка ды і іншыя, у лес пайшоў бы...»
«А маці?»
«I яе з сабою забраў бы. Хай бы варыла есці, мыла б адзежу... Эх, гніда гэтая... Каб не ён, не яго ананімка, так бы, відаць, і было. А цяпер...»
«Не гняві бога, хвала, што і так усё абышлося. Мог жа Васіль Кулага і не гаварыць з табою, як Рыжага босага па снезе ганяць уночы... Дык Рыжы хітры, уцёк... А ты б...»
Маці, не ведаючы, якія думкі не выходзяць з галавы ў сына, мучаць яго, іншы раз не вытрымлівала, казала:
— Сынок, усё неяк абыдзецца, не бяры так блізка да сэрца...
— Нельга, мама, не браць,— адмоўна хітаў галавою, не згаджаўся з маці Апанас.— Тут так... Абступіўся, крок не туды зрабіў — і куля, пятля...
— 3 Рыжым, Яўхімам Бабаем не трэба было звязвацца... Іх усе ненавідзяць. А праз іх — і цябе...
— He я, мама, з імі звязаўся. а гора маё, ворагі нас звязалі...— апраўдваўся Аланас.
— Развязацца трэба,— раіла маці,— Бо етыя... Да дабра нікога не давядуць. Ім абы гарэлку жлукціць, людзей абіраць, знушчацца з усіх нас.
— Ведаю, мама. Таму і думаю, як бы так зрабіць, каб выблытацца з тых цянётаў, у якія трапіў.
— He трэба было табе ў старасты ісці, не трэба было згаджацца на службу етую,— круціла галавою маці.— Бо быўшы ля мукі — запылішся, а ля вады — замочышся...
— Яно-то так, мама. Але ж,— апраўдваўся Апанас.— Ты была на майдане, бачыла, як усё тое было. Назвалі Ma­ne... I не змог я адмовіцца. He мог!..
А што б яны зрабілі табе, кеб ты ўзяў ды адмовіўся? — пытала маці.
— Што захацелі б, тое б і зрабілі. Я ж. можа, камсамолец, у сельсавеце працаваў. I адмовіцца. не згадзіцца служыць немцам... Гэта... He прызнаць іх, сказаць, што ты не той, за каго яны цябе лічаць, ты — ім вораг...
Вохкала, уздыхала маці.
— I так не тое, і так не тое,— гаварыла яна.
— А дзе, дзе яно, тое? — пытаў, шчыра пытаў у маці Апанас.— Куды ні кінь, усюды клін. Так тады мне здавалася... Так яно, мабыць, і было.
— А цяпер? — пытала маці.— Хіба з.мянілася што?
— Змянілася. ма.ма, многае змянілася. Цяпер я ведаю, што мне рабіць, куды ісці.
— Вунь Косцік Дарошкаў, вінтоўку ўзяўшы, з паліцыі ў лес уцёк,— паведамляла маці сыну тое, што ўжо неаднойчы паведамляла.— Мо і ты так надумаў зрабіць?
— He, мама, у мяне свая дарога будзе. Як і ў кожнага.
— I куды яна цябе прывядзе?
— He ведаю пэўна яшчэ. Але, як мне здаецца, сорамна за мяне нікому не будзе. Hi табе, мама, ні тым людзям, хто мне верыў і верыць...
— Няхай памагае табе бог, сынок! — і маці, чаго яшчэ ніколі не было, перахрысціла Апанаса.— Я заўсёды радая
была, ганарылася, калі ты хадзіў з такімі людзьмі, як Іван Дарошка і Васіль Кулага. I кеб ты ведаў, сынок, колькі выплакала слёз, калі ўбачыла цябе поруч з Рыжым... На людзі баюся выходзіць, сорамна. Вучыла цябе, гадавала, а ты...
Маці адкрыта, не хаваючыся, заплакала.
— He трэба, годзе,— падышоў Апанас да маці, пачаў рукою гладзіць яе амаль ужо сівыя, кужэльныя валасы, супакойваць, суцяшаць.— He плач, я не падвяду цябе, не падвяду Івана Дарошку і Васіля Кулагу. А тое, што было, што не так я рабіў, як хацеў... Мінецца, забудзецца. Вось пабачыш, мама! Ты чаго дачакаешся, дажывеш...
— А ты? — падняла галаву, яаглядзела заплаканымі вачыма на сына маці.
— Можа, і я дажыву,— усміхнуўся — упершыню за колькі месяцаў! — Апанас.
XII
Самалёт, на якім накіроўваўся ў глыбокі тыл праціўніка Іван Дарошка, падняўся з аднаго з прыфрантавых аэрадромаў Масквы ў поўнач. I адразу ж пачаў набіраць вышыню — каб не дасталі варожыя зеніткі. Іван Дарошка гэта адчуў па тым, як яго раптам адкінула да спінкі сядзення, прыціснула да борта. Сталі яшчэ ярчэйшымі зоры, болып прывабным — матава-сінім — неба. Паглядзеў уніз — і зжахнуўся. He, не ад вышыні — на вышыню, яшчэ большую, ён падымаўся, калі вучыўся скакаць з парашутам, і не раз. Зжахнуўся ад тых агнёў. што палыхалі, успыхвалі раз-пораз дзесьці там, унізе, на зямлі. Відаць, якраз пераляталі лінію фронту. дзе ішоў начны бой, гарэлі, можа быць, танкі, машыны, хаты... I гінулі ж, вядома, людзі.
«Колькі бяды, гора. няшчасця прынеслі на зямлю нашу фашысты,— падумаў Іван.— Усё знішчаецца, паліцца, разбураецца... Ды гэта, скажам, хоць і шкада, але нажыўное — адбудуем, адновім... А людзі... Хто верне тых людзей, што палеглі ўжо і палягуць яшчэ на палях бітваў? Ніхто!»
Даўкі ком падступіў да самага горла, сціснуў, здавіў — не прадыхнуць, калі ўявіў, што сярод тых, хто ніколі не вернецца дадому, у свае хаты, шмат, мабыць, і тых, каго ён ведаў, з кім сустракаўся і гаварыў неаднойчы, вырашаў самыя розныя справы... Нават, можа, родны брат, Піліп...
«Дык гэта ж адступалі мы, стрымлівалі ворага. А наступаць пачнём?.. Колькі людзей загінула! А загіне яшчэ! I вінаваты... Хто ва ўсім гэтым вінаваты? Гітлер, фашысты праклятыя... Ускаламуцілі, перавярнулі свет дагары нагамі. I паверылі ж некаторыя, пайшлі за імі. Як, як магло такое здарыцца? I сілу ж сабралі, аж сюды, да Масквы, дайшлі. Але нічога, нічога... Пералом у вайне, якога так чакалі, наступіў. He вораг ужо нас б’е, а мы яго. Усе гітлераўскія планы сарвалі. Дык гэта ж не былі мы як след гатовы, падрыхтаваны да вайны. А цяпер, калі адмабілізаваліся, узброіліся, усю краіну ў ваенны лагер ператварылі... Ды калі на захопленай акупантамі тэрыторыі паўстанем як адзін... Будзе гарэць зямля пад нагамі чужынцаў, месца сабе нідзе не знойдуць. Мы ім не тыя, каго яны дасюль заваёўвалі... Мы пакажам, хто мы... Запомняць, на ўсё жыццё запомняць нас...»
Стала радасна, што скончылася вучоба, што ён вяртаецца зноў у свае родныя мясціны, да сваіх, блізкіх, знаёмых змалку, людзей.
«Што там, у іх? Дзе Багавік, Васіль Кулага, астатнія мае сябры? Што ў Каці? Ды і ў Вялікім Лесе што за гэты час, калі мяне не было, змянілася?»
«Нічога, хутка ўбачу ўсё сам, пачую,— абнадзейваў, супакойваў сябе Іван Дарошка.— I не толькі ўбачу і пачую, але і дапамагу, навучу многаму сяброў... Будзем змагацца, біць ворага. I так біць, каб і дзесятаму заказаў прыходзіць на нашу зя.млю. Масква паможа, недарэмна я сюды столькі дзён і начэй ішоў, прабіраўся па лясах і балотах. Багавік ведаў, што робіць. Ён заўсёды намнога наперад глядзіць, бачыць, што можа быць... I ніколі не памыляецца. I тут ён не памыліўся, думае так, як і ў Маскве думаюць... Лапіцкі... Панамарэнка... Ды, мабыць, і іншыя разумныя, уплывовыя людзі... Сувязь з Масквой трэба нададжваць, і яна наладзіцца. Паабяцалі ж, прасілі, каб перадаў тым, хто ў лесе,— і боепрыпасы, узрыўчатку на самалётах падкінуць. і радыста з рацыяй... Усё тое, што трэба. Што ж да людзей... Дык яны ёсць, кожная хата байца-партызана можа даць... Дабрацца б толькі да родных мясцін, паляцяць у паветра і масты, і камендатуры, і цягнікі з варожай жывой сілай і тэхнікай... На тое ж я і вучыўся, упарта, настойліва асвойваў столькі месяцаў падрыўную справу...»
— Падрыхтавацца! — пачуў ён раптам спакойны голас пілота.
«Няўжо прыляцелі? Так хутка? — не паверыў Іван,—
А ішоў жа я да Масквы... Во што значыцца сучасная тэхніка, самалёт...»
Амаль падсвядома, ліхаманкава праверыў усё сваё начынне, памацаў, ці надзейна прывязана яно да лямак парашута.
Самалёт тым часам знізіўся, зрабіў разварот, нахіліўся.
— Прыгай! — пачулася каманда.
I Іван Дарошка, мякка адпіхнуўшыся. як і вучылі яго, скокнуў, адарваўся ад самалёта і паляцеў кулём уніз, у цемру. Адчуў, як палошча яго ўсяго, шматае і абдае халодны, вільготны вецер, і тады ўспомніў, што трэба ж не забыць выхапіць чаку, раскрыць парашут. Рвануў з усёй сілы кольца — парашут раскрыўся. як бы затармазіў падзеняе, падкінуў яго ўверх, потым пачаў плаўна-плаўна апускацца ўніз, усё бліжэй і бліжэй да зямлі...
Першае, пра што падумаў Іван, дакрануўшыся нагамі зямлі, што тут, на радзіме, гэтак жа як і пад Масквою, ляжыць яшчэ снег, але ўжо не такі. як там, а рыхлы, вясенні, набраклы вадою.
«А можа, гэта я ў балота трапіў?»
Хутка-хутка зматаў парашут. выбавіўся з тых лямак, на якіх апускаўся, вісеў у паветры.
«Дзе я? Каб хаця ворага тут не было?»
Але здагадацца. дзе ён, ці ёсць блізка вораг, было нельга. бо яшчэ ноч была, толькі дзесьці далёка-далёка бялела неба — адтуль, мабыць. ішло світанне. Узрадаваўся, што блізка зубіўся, стаяў чорнаю непрыступнаю сцяною лес, што можна, калі што, схавацца ў ім.
«Я прасіў, каб скінулі ля Дубровіцы, непадалёку ад леснічоўкі, у якой сустракаліся апошні раз з Багавіком,— успомніў ён сваё размову з лётчыкам там, пад Масквою, на аэрадроме.— Нават быў на карце паказваў, дзе гэта. Але ці зрабіў лётчык так, як я прасіў? Ноч жа. дзе ты зверху што ўбачыш. Тут і на зямлі за дваццаць крокаў нічога ані не відаць».
Затаптаўшы ў снег парашут. пабрыў да лесу, на ўсякі выпадак трымаючы напагатове аўтамат...
XIII
— Ну што? — спытаў нецярпліва, насцярожана Косцік. аж з лавы падняўся, насустрач пайшоў, як толькі клямкнулі дзверы, вярнулася ад бацькі Параска, парог у хату сваю зноў пераступіла.
— Бацька кажа, кеб ты ў лес уцякаў, Івана шукаў,— паведаміла стоена, пошапкам Параска.
Косцік задумаўся.
— А ці возьме Іван мяне да сябе, ці паверыць мне? — выказаў уголас сваю заклапочанасць.
Цяпер задумалася Параска.
— Бачыш, Косцік,— разважыла яна.— Іван усё ж свой, ты яму брат. Родны брат. Хто ж іншы табе паверыць і паможа, як не ён? Тут бацька кажа праўду. I дарэмна ты яго не слухаеш і не слухаў. Ён жа, можа, дабра табе зычыць. А ты... Абы з кім, з паліцыяй звязаўся...
— Дык я ж бацьку хацеў абараніць, я ж казаў табе,— пачаў апраўдвацца Косцік.
— Хацеў абараніць, а выйшла што? Яшчэ пад большую небяспеку падставіў. Адзін сын, Іван, у лесе, а цяпер і ты...
— Я пакуль не ў лесе. I думаю яшчэ, ці варта мне ў лес той ісці?
— А дзе ж ты дзенешся?
— Вось я і думаю пра ета.
— Думаць тут няма чаго. Калі ты ў лес не пойдзеш, цябе судзіць будуць. Расстраляць нават могуць. Ета ж не жартачкі — вінтоўку збаёдаць! I кеб хто другі. A то ж... Брат старшыні сельсавета! Таго — і ета ўсе ведаюць,— што па лесе ходзіць, у партызанах. He трэба на ета забываць. Ніколі. што б ты ні рабіў, дзе б ні быў.
— Я і не забываю.
— Як жа ты не забываеш, калі ў паліцыю паступіў? Іван у лесе, а ты?.. He хапала яшчэ, кеб стралялі адзін у аднаго.
— Я не збіраўся страляць у Івана. Я вінтоўку ўзяў, кеб бацьку, селішча ад Рыжага абараніць. I толькі.
— Можа, яно і так. Але ж... Паліцыя ёсць паліцыя, ета апора нямецкай уладзе. I ты, родны брат старшыні сельсавета, у ёй. Разумееш? I самі паліцаі табе не вельмі верылі. А Івану як, калі родны брат у паліцыі, га? Брат павінен падтрымліваць брата, не падстаўляць яму ножку. Ды і ведаць, разбірацца трэба, што немцы — захопнікі, іх увесь
наш народ ненавідзіць. Ненавідзяць людзі і тых, хто служыць да прышляцоў ідзе. I ета добра, што твая служба ў паліцыі скончылася. Радуйся, што яшчэ так. Бо магло куды горш усё быць...
— Рана ці позна я ўсе адно пакінуў бы паліцыю. Немцам я не служыў і ніколі служыць не збіраўся. Кеб не Рыжы еты, не бацька, не селішча, я б...
— Трэба не толькі пра іншых думаць, але і пра сябе. Зрабіў глупства, а цяпер выблытвайся. Табе нялёгка, а нам, радні, як?
Параска заплакала.
— Ты б бачыў, як бацька перажывае. Сядзіць наўколенках перад абразамі і слёзы лье, як бабёр. Ніколі я не бачыла яго такога...
— Можа, мне да яго зайсці, расказаць пра ўсё, пагаварыць?
— А калі цябе там паліцаі чакаюць?
— Чаму ета?
— А кеб забраць, заарыштаваць? Ты ж з-пад суда ўцёк. Ды і сучка етая, Клаўдзя, там. Я магу сказаць, што не ведаю нічога, маўляў, не прыходзіў да мяне Косцік. Бацька тое самае скажа. А яна?..
Задумаўся зноў Косцік. Стаяў хвілін колькі ціха, толькі чуваць было, як уздыхаў, соп. Урэшце папрасіў.
— Вось што, Параска, ты мне яды якой у торбу збяры, адзежы. I я пайду.
— Куды ты пойдзеш?
— Пакуль што ад цябе, з вёскі пайду... А там...
— Што там?
— Нешта прыдумаю...
Але прыдумаць тое «нешта», як ні намагаўся, як ні сіліўся, Косцік так і не змог, хоць не адзін дзень, не адну ноч над гэтым галаву ламаў, мазгі сушыў, блукаючы па лесе ці лежачы, закапаўшыся ў сена, у стог. Адно ясна, як белы свет, было Косціку — заяўляцца назад, у Гудоў, у паліцыю, ніяк яму нельга. I суд той ні да чаго, ды і сама паліцыя... «Хопіць, падурэў, і годзе. I так кеб хоць абышлося ўсё па-добраму. I бацьку, і Парасцы, ды і мне». А вось што далей рабіць, куды падацца — не было яснасці ў Косціка. Яно, можа, і правільна, што ў лес трэба ўцякаць, Івана шукаць. Але ж бацька, Хора, Параска... «ІІІто з імі будзе? Рыжы, ды і гудоўская паліцыя, іх у спакоі не пакі-
не... Калі раней Івана ўспаміналі, Івана.м усю радню папракалі, упікалі, дык цяпер... Сапраўды, бацька недарэмна не хацеў, кеб я ў паліцыю паступаў. Быццам адчуваў, ведаў наперад усё...»
«А можа, і цяпер ён адчувае, ведае ўсё наперад, калі раіць, кеб я ў лес, да Івана, уцякаў?» — засела стрэмкай у галаве.
«Але ж бацька, Параска, Хора? Хто іх абароніць, калі я ў лес, у партызаны, уцяку? Нават ведаць і то не буду, як і што на іх зваліцца».
«А калі і ведаць будзеш. дык чым паможаш, як іх выратуеш?»
«Усё ж... Хоць не памагу, не выратую, але ж... I ўбаку не буду, сумленне маё чыстае будзе... Імкнуўся, хацеў памагчы... Бо калі ў лес, у партызаны, уцячы, ета махнуць на ўсё, на ўсіх рукою, што хочаце, тое і рабіце, як хочаце, так і жывіце...»
«А Іван?»
«У яго іншае... Ён не мог быць у вёсцы, ды і з бацькам пасвараны. А я...»
«Таксама і ў вёсцы быць не можаш, і з бацькам пасвараны...»
«Не, у мяне не тое... Я старшынёй сельсавета не быў, і сварка мая — не тая, не тая...»
«А можа, зноў да Шуркі вярнуцца? — прыйшла неяк у галаву шчаслівая думка.— I ў вёсцы буду, і ніхто ведаць пра ета не будзе. А Шурка... Шурка маўчацьме, радавацца будзе, што я ў яе, нікуды не хаджу. Пажыву, пакуль можна. А там... Іншае што-небудзь прыдумаю. Можа, нават у лес пайду, Івана шукаць, калі ўсё абляжацца, аціхне...»
Шурка сапраўды ўзрадавалася, убачыўшы ў сваёй хаце зноў Косціка.
— А я думала, ты ўжо ніколі не прыйдзеш,— сказала яна, прыхінаючыся ўсім целам да Косціка.
— Чаму ета ты так думала? — спытаў Косцік.
— Ой, ды па вёсцы ж гавораць, нібы ў лес ты, у партызаны, уцёк. Паліцыя прыязджала з Гудова. цябе шукала,— паведамляла, расказвала Шурка.
— Калі прыязджала, дзе шукала?
— Ды адразу ж, як толькі ты знік. У Параскі, у бацькі і хлеў, і хату перапаролі. Але не знайшлі — паехалі.
— А ў цябе... He былі, не шукалі?
— Ой, што ты... Я ж нікому не прызнавалася, не кажу, што ты ў мяне бываеш.
— I не кажы, не прызнавайся,— папрасіў Косцік.— А я тым часам пабуду, пажыву ў цябе... Калі ты, вядома, не збаішся, не прагоніш.
— Ой, піто ты. я так рада... Будзь, жыві,— і Шурка заўсміхалася, цененька-цененька засмяялася.— Удзень я цябе хаваць буду, а на ноч... Ты будзеш да мяне, у хату прыходзіць.
— Дзе ты мяне хаваць будзеш?
— Знайду дзе. Хочаш на гарышчы, хочаш у сенцах, у хляве... Знойдзем, прыдумаем нештачка.
— Ну, то дзякуй табе, Шурка.
I Косцік шчыра, ад усёй душы пацалаваў Шурку. Пацалаваў не як палюбоўніцу, жанчыну, з якой быў — і неаднойчы — у ложку, а як верную, надзейную сяброўку, сястру.
XIV
Відаць, на ўсім белым свеце не было чалавека, якога радаваў бы так прыход вясны ў той год, як сакратара Ельніцкага падпольнага райкома партыі Рамана Платонавіча Багавіка. Адусюль жа. з кожнай вёскі паступалі звесткі пра спісы, што складаліся паліцыяй і старастамі і ў якія ўносіліся сем’і былога савецкага актыву і начальства. Немцы няйнакіп рыхтаваліся знішчыць і іх, як знішчылі яўрэяў. I людзі, здагадваючыся пра гэта, уцякалі, хто як і куды мог, а найчасцей, вядома. у лес. Сам Багавік сустракаў такіх — галодных, знявераных, якія нават на вочы незнаёмым людзям баяліся паказацца: калі каго бачылі — уцякалі. Нешта рабіць трэба было, не даць фашыста.м здзейсніць тое, што яны заду.малі.
«Каб вясна хутчэй, снег растаў, цяпло прыйшло,— думаў-марыў Багавік.— Тады можна было б сямейны лагер арганізаваць. I кліч па ўсім раёне кінуць: не сядзіце ў вёсках, не чакайце расправы, а ўцякайце, хавайцеся...»
Атрад Багавіка вырас а.мальутрая. I рос, рос — кожную ноч. кожны дзень уліваліся ў яго новыя і новыя байцы. He хапала прадуктаў, не хапала зброі. I тады нехта падаў шчаслівую ду.мку — захапіць зброю ў паліцыі, абяззбройваць паліцаяў, дзе толькі можна. I тыдня не мінула, a вінтовак у атрадзе пабольшала, пабольшала і патронаў. Ды не ўсе, як выявілася, хто прыходзіў у партызаны, умелі
страляць. Давялося арганізаваць школу маладога партызана, дзе вучылі і страляць і поўзаць па-пластунску, адступаць і наступаць. I гэта рабілі самі партызаны, тыя, хто ў арміі служыў, ваяваў. Правялі і адну даволі ўдалую аперацыю — перастрэлі нямецкі атрад, што кіраваўся па дарозе з Ельнікаў на Рэчыцу, і абстралялі яго. Было арганізавана і некалькі нападаў на паліцыю, валасныя ўпраўленні. Быў учынены і выбух у саміх Ельніках — падарвана легкавая машына, у якой ездзіў камендант. Пашкодзілі, зрэзаўшы адразу ў дзевяці месцах слупы, і тэлефонную сувязь. На шашы і чыгунцы зрабілі завалы — спляжылі старыя, галлістыя дрэвы, што раслі ўзбоч. Але ўсяго гэтага было мала, мала... I гэта разумеў, ведаў Багавік.
«Каб хутчэй вясна. Тады б мы смялей усюды дзейнічалі. A то робіш нешта — і баішся. Раптам па слядах немцы ці паліцаі пойдуць і на атрад, на базу натрапяць. Ужо і так ледзь уратаваліся, завея тады памагла. А другі раз... Можа так і не пашанцаваць. А ў іх жа, у лесе, калі што, ні шпіталя, ні доктара няма. Нават лёгкае раненне і то як лячыць... Спробы ж знайсці доктара, хоць якога, ні да якіх вынікаў пакуль што не прывялі...»
Клапаціла, што і сувязь з абкомам парвалася. Увосень, калі абком блізка быў, не-не дый турбавалі, пасыльных прысылалі, розныя ўказанні давалі. А як халады, зіма пачалася — перабазіраваўся абком у іншае месца. I ні гуку. Спрабавалі праз сувязных звязацца, але вынікаў ніякіх. I ад Івана Дарошкі вестак таксама няма. Невядома, дайшоў ён да Масквы ці не. Хоць і верыў Багавік Івану Дарошку як сабе, аднак жа... У дарозе ўсё магло здарыцца. He блізка ж гэта, ды яшчэ вайною, калі немцы, вораг усюды...
«Вясна б хутчэй, снег каб растаў, каб слядоў нідзе не аставалася, схавацца ўсюды можна было...» — думаў-марыў Багавік і выходзіў з зямлянкі, на неба, на сонца глядзеў, а ўночы — ці марозіць зноў, ці, можа, дай бог, туман на снег асеў, з’ядае яго, растоплівае, як на печы. I ў тую ноч, калі самалёт над лесам зніжаўся, гуў, таксама Багавік не спаў, пад дрэвамі стаяў, вачэй з неба не зводзіў.
«Адкуль ён, гэты самалёт, узяўся? I цікава, чый — наш ці нямецкі? Можа, з курсу збіўся ці няспраўнасць якая выявілася?» — падумаў. I не ішоў у зямлянку, а стаяў і стаяў. Жонка, Галіна, успомнілася, сынок Алежка, які ў школу, у першы клас павінен быў у тым годзе, як вайна пачалася, пайсці...
«Дзе яны? Ці ўдалося на той райкомаўскай паўтаратонцы, што з дакументамі адпраўлялі, вырвацца з акружэння, дабрацца ў больш-менш бяспечнае месца?»
Туга агарнула Багавіка. Згадалася, як, працуючы тут, непадалёку, у Гудове, пазнаёміўся з Галінаю, праводзіў яе ў бальніцу і з бальніцы (Галіна медыцынскія курсы скончыла і прыехала сюды, на Палессе, лячыць людзей). Дзіўна ўсё тое было, бо Галіна гадоў на пятнаццаць мала* дзейшая за яго, Багавіка. Але, мусіць жа, спадабаўся ён ёй, бо калі прапанаваў выйсці замуж — не думала, тут жа згадзілася. I жылі дай бог кожнаму, душа ў душу, разумелі адно аднаго з паўслова. А сын, Алежка, нарадзіўся, дык і наогул шчасця. радасці поўная хата заўсёды была. Дзе б ні быў ён, Багавік, дадому начаваць ірваўся, каб на сына паглядзець, хоць хвілінку набыць з ім разам, павесяліцца, падурэць...
«Сакратар райкома, а чым, чым займаешся! — іншы раз прытворна ўсплясквала рукамі, спыяяла яго дурасці з сынам Галіна.— Каб хто з тваіх падначаленых убачыў — не паверыў бы».
Але і сама неўзабаве далучалася, як і ён, дурэла, смяялася, весялілася...
«Каб не вайна, у школу б пайшоў увосень Алежка. I вучыўся б, вядома, на выдатна. Інакш і нельга яму, сыну сакратара райкома... А Галіна... Магла б яшчэ дзяўчынку нарадзіць, хай бы расла. Магла, вядома, і раней нарадзіць, ды намеркавалі былі так яны — адно падгадуюць, у школу пойдзе, тады і пра новае дзіцятка, дзяўчынку, падумаць можна будзе...»
«Ды, мусіць, у такіх справах, як дзеці, як адносіны ў сям’і,— вёў свае думкі-развагі Багавік,— нічога нельга планаваць. Як атрымліваецца, так няхай і будзе. Бо адно ты думаеш, а зусім іншае думае нехта другі. Знайшоўся нейкі злыдзень Гітлер са сваёю вайною, перапыніў усё. I, мабыць жа, надоўга. Вайна, мяркуючы па ўсім, зацягнецца. He так лёгка стрымаць такую сілу, якую сабралі фашысты. А разбіць, знішчыць яе, зямлю ад ворага вызваліць... На гэта пойдзе не адзін дзень, не адзін месяц. I задача цяпер такіх, як я, гуртаваць усіх, хто толькі можа зброю ў руках трымаць, склікаць іх у лес і біць, біць ворага. Біць там, дзе ён менш за ўсё чакае, што яго паб’юць. Тады перамога хутчэй прыйдзе, хутчэй сустрэнемся, убачымся. будзем зноў разам усе мы — Галіна, Алежка і я... Калі, вядома, не загінулі яны, жывуць...»
Спахапіўся, адагнаў ад сябе змрочныя, здрадлівыя думкі.
«Як гэта я падумаць такое мог! — папракнуў ён сябе.— Яны жывыя, чакаюць сустрэчы са мною гэтак жа, як і я чакаю сустрэчы з імі... Нядоўга асталося чакаць, пацярпіце»,— сказаў Багавік як не ўголас, гледзячы на зоры, што надта ж прыветна, па-змоўніцку міргалі з паднябесся, быццам папрасіў, каб яго думкі, жаданні яны перадалі ім, родным — Галіне і Алежку.
I пайшоў, патупаў у зямлянку, каб яшчэ многае ўспомніць, пра многае падумаць...
XV
У дзённіку, які Тася так і не спыняла весці ўсе дні жыцця без бацькі, пра далейшыя свае прыгоды яна запісала вось што.
Татачка!
Ты можаш не паверыць, але гэта праўда, праўда! — мы з маці ў поўнай бяспецы, бо знаходзімся на савецкай тэрыторыі і ведаеш дзе — у Маскве!
Але раскажу ўсё па парадку, як яно і было. Той дзядзька, іпто забраў нас з маці з Мінска, ні ў які Каралёў Стан нас не павёз, а, ад’ехаўшы трохі ад горада, збочыў у лес. Тут дзядзьку чакала некалькі ўзброеных вінтоўкамі і гранатамі людзей, як пасля мы даведаліся, партызан. Яны забралі ўсё, што дзядзька вывез з Мінска (а вывез ён разам з нашымі рэчамі «падарунак доктара Несцяровіча!» — бінты, вату, розныя медыкаменты). I ўжо не з дзядзькам, а з партызанамі мы пайшлі далей па толькі ім вядомых сцежках. Завярталі іншы раз у вёскі, спыняліся ў зусім незнаёмых людзей, якія нас кармілі, укладвалі спаць. I зноў ішлі, ішлі, пакуль не дабраліся да нейкага возера, на якім, як потым мы даведаліся, быў аэрадром — сюды прыляталі самалёты з Масквы, прывозілі розныя грузы; на гэтых самалётах партызаны адпраўлялі за лінію фронту цяжка параненых сваіх таварышаў. На адзін з такіх самалётаў неўзабаве пасадзілі і нас з мамаю. Некалькі гадзін лёту — і мы ў Маскве.
Там, на маскоўскім аэрадроме,— зноў ты можаш не паверыць! — сустрэў нас — ведаеш хто? — Пятро Пятровіч Лапіцкі. Ён, вядома. не нас сустракаў, а кагосьці іншага.
Але, убачыўшы нас, незвычайна ўзрадаваўся. Мы расказалі яму ўсё падрабязна і пра сябе, пра наша жыццё ў Мінску, і пра жонку яго Юлю Змітраўну і дачку Лізу, якія чакаюць яго там, дзе ён і прасіў чакаць, і пра цябе, татачка. Выявілася: Пятро Пятровіч ведае пра цябе болып, чым мы з мамаю. Ты, аказваецца, герой-падпольшчык і працуеш у той самай бальніцы, дзе і раней працаваў. А мы з мамай дзе толькі не пабывалі, дзе цябе не шукалі!.. А ў бальніцу зайсці так і не здагадаліся! Маці дык аж плакала ад крыўды... А я ўжо супакоілася. Абы жывы ты быў, абы табе верылі ды, заадно. і нам... Вядома, і мне хочацца цябе пабачыць, як хочацца! Я аж з Мінска збіралася не выязджаць, пакуль цябе не ўбачу, не пагавару з табою!..
Ага, татачка. Пятро Пятровіч Лапіцкі цяпер начальнік школы, якая рыхтуе людзей, што засылаюцца ў тыл ворага. Пра гэта ён прызнаўся нам, бо, спадзяецца, яго вучні неўзабаве адшукаюць жонку Юлю Змітраўну і дачку Лізу, і гэтак жа, як і нас, даставяць у Маскву. Я, як даведалася, хто цяпер Пятро Пятровіч, дык ледзь не падскочыла. Бо яшчэ ў Мінску, калі пачула, што ты, татачка, у падполлі. змагаешся з фашыстамі, вырашыла памагчы табе. Хутчэй прагонім з нашай зямлі ворага, хутчэй і ўбачымся з табой! Так я падумала. I, вядома ж, кінулася там жа, на аэрадроме, да Пятра Пятровіча, пачала прасіць, каб ён залічыў мяне ў тую школу, а потым перакінуў у тыл ворага. Маці наша ў слёзы, ледзь галасіць не пачала. Пятро Пятровіч узяўся яе супакойваць. Што там было — не расказаць. не апісаць! Маці ж лічыць мяне зусім дзіцем, каб мела магчымасць — ні на крок ад сябе нікуды не адпускала б! А я ж зусім дарослы чалавек. I хіба ж я магу ўбаку быць, калі ты, татачка, увесь наш савецкі народ змагаецца з ворагам! I я настояла на сваім! Пятро Пятровіч залічыў мяне ў школу. Цяпер я вучуся на радыстку і месяцаў праз колькі, веру, буду калі не там, дзе ты, у Мінску, дык у іншым вельмі патрэбным месцы. Дапамог Пятро Пятровіч і з' жыллём, з працай маці. Яна таксама жыве і працуе тут жа, у школе. Па вечарах Пятро Пятровіч, бывае, заходзіць да нас, мы ўспамінаем цябе, Мінск, наша жыццё ў Вялікім Лесе... Пятро Пятровіч неяк пашкадаваў, што мы трохі спазніліся, а так бы заспелі тут, у школе былога старшыню Велікалесаўскага сельсавета Івана Мікалаевіча Дарошку. Ён, аказваецца, пеша прыйшоў адтуль, з Палесся, у Маскву, скончыў гэтую школу, і яго перакінулі нядаўна ў тыл, у родныя мясціны, каб разгортваў
партызанскі pyx. Многае нам з маці прыгадалася ў той вечар. Гэта ж ты, татачка, не ведаеш, як жылі мы там, на Палессі! Усяго баяліся, кожная дробязь нам немаведама чым здавалася. Успомніла маці Косціка, брата Івана Дарошкі, які вучыўся са мною ў адным класе і які разбіў аднойчы нам акно, як хадзіла маці скардзіцца на Косціка ў сельсавет таму ж Івану Мікалаевічу Дарошку... Здаецца, і жылі мы ў Вялікім Лесе не так доўга, але неяк зрадніліся з усім, з усімі. Што там цяпер?.. Дзе Косцік, астатнія мае аднакласнікі, настаўнікі?.. Нашу пры сабе мару — калі не да цябе, у Мінск, то хай бы мяне туды, на Палессе, паслалі, як школу гэтую закончу! Усё ж і край не чужы, і людзі таксама не чужыя, я іх хоць трохі, але ведаю...
Ды пра гэта рана гаварыць. У школу я толькі што паступіла, а вывучыць рацыю, налаўчыцца на ёй прымаць і перадаваць розныя перадачы, кадзіраваць і расшыфроўваць паведамленні... На гэта і час трэба, і ўвага, і ўпартасць, жаданне асвоіць усё дасканала, да тонкасці. Ды я веру — навучуся, спраўлюся, будзе з мяне радыстка! Вось так, татачка! Даўно не пісала я нічога, не размаўляла з табою, бо і не было вельмі як і дзе. А цяпер, бачыш, зноў... Можа, таму, бо паверыла я — недалёка той час, калі мы з табой усё ж сустрэнемся, убачымся! Дай бог, каб гэта збылося як найхутчэй. Будзем, ва ўсякім разе, спадзявацца на гэта. I верыць — так яно і будзе. Няхай толькі табе лёгка ходзіцца ў тым захопленым ворагам Мінску, няхай табе шанцуе ў той рабоце, якую ты робіш і ўдзень і ўночы, дарагі мой, любы татачка. Як кажуць, ні пуху табе ні пер’я!..
XVI
«Беднаму Івану — няма нідзе талану...» Гэтую прымаўку з горыччу зноў згадаў Сцяпан Радзівонавіч Кухта, калі, дасхочу памучыўшыся ў дарозе, дабраўся нарэшце з MineKa на Палессе, у Паташню, дзе, як яму здавалася, яго чакае «прнют спокойствня, трудов н вдохновенья». Але тут выявілася — на месцы той хаты, дзе ён жыў, стаіць толькі печ. Пайшоў да суседзяў пытаць, што ж здарылася. Суседзі расказалі — з хаты зрабілі цераз Балацянку мост замест таго, што згарэў летась увосень.
— Такі быў загад,— разводзілі рукамі суседзі,—He выканаць яго... Самі ведаеце, што было б.
— Але ж чаму менавіта на гэттай хаце спыніліся? — недаўмяваў, абураўся Сцяпан Радзівонавіч.
— Бо яна пуставала, ніхто ў ёй не жыў!
Вярнуўся Сцяпан Радзівонавіч у Ельнікі, да каменданта, Курта Апфеля, пайшоў. Той доўга смяяўся, пачуўшы скаргу Сцяпана Радзівонавіча, як распарадзілася вёска з хатай, дзе дагэтуль жыў пісьменнік.
— Але нам трэба мост,— не пераставаў смяяцца камендант.— Ідзе вясна, мы не можам без моста. Тым больш калі гаспадара хаты няма... А вы што, вярнуліся, не спадабалася ў Мінску?
— He, не тое што не спадабалася,— пакрывіўся Сцяпан Радзівонавіч.— Проста, у нас тут лепш, цішэй. Бо там няўтульна яшчэ,— вырашыў не ўдавацца асабліва ў падрабязнасці Сцяпан Радзівонавіч. — Я паглядзеў на ўсё, пакінуў там свае творы, хай чытаюць, друкуюць, а сам... Думаю, вярнуся дадому, у Паташню, ды папрацую тым часам, папішу. А тут... Хаты няма,— бедаваў, разводзіў рукамі Сцяпан Радзівонавіч.
— Дык хат, у якіх ніхто не жыве, хапае. Хочаце ў Ельніках, хочаце ў любой іншай вёсцы...
— Але ж там у мяне і карова была, і кабан, і бульба,— напомніў Сцяпан Радзівонавіч.— А без іх... Жыць як?
— Ідзіце працаваць, і ніякіх праблем,— разважыў пасвойхму, па-нямецку, камендант.— Людзі нам трэба! Асабліва тыя, хто парадкі нашы душой і сэрцам прымае, актыўныя змагары за рэйх...
I Сцяпану Радзівонавічу хоць і не хацелася нідзе працаваць, а ўсё ж давялося — уладкаваўся ва ўправу асветы інспектарам школ.
Была ўжо сапраўдная вясна, калі Сцяпан Радзівонавіч Кухта выправіўся ў першую сваю камандзіроўку — стаялі ўсюды, на кожным кроку, лужыны вады, беглі, быццам спяшаліся навыперадкі адзін перад адным, ручаі, свяціла яркае, сляпучае сонца. А ў полі, чорным, тлустым, з белымі лапінамі крупяністага, бруднага снегу тут і там заліваліся ахмялелыя ад цяпла і волі жаўрукі. Для сваёй дэталёвай праверкі Сцяпан Радзівонавіч выбраў Велікалесаўскую школу. На тое, прынамсі, былі дзве прычыны — па-першае, у гэтай школе ніхто з раённага начальства яшчэ не паспеў пабываць і невядома было, што там робіцца, a па-другое, як сказалі Сцяпану Радзівонавічу, у гэтай школе працаваў той самы дырэктар, што і пры Саветах,— Андрэй Макаравіч Сушчэня. А Андрэя Макаравіча Сушчэ-
ню Сцяпан Радзівонавіч ведаў, нават частаваў аднойчы ў сваёй хаце, калі Андрэй Макаравіч сабраўся быў уцякаць, ісці з жонкаю Алінай Сяргееўнай у бежанцы...
«Цікава будзе сустрэцца, пагаварыць. Яны ж увесь час аставаліся тут, у вёсцы, хоць раскажуць, што тут і як было,— думаў Сцяпан Радзівонавіч.— Раптам нешта цікавае, то і ў твор які-небудзь устаўлю. Ніколі не зашкодзіць пісьменніку ведаць болыіі, чым ведае».
Да Вялікага Лесу дабраўся ў поўдзень. I адразу ж у школу пайшоў — дзе ж яшчэ можна знайсці дырэктара, як не ў школе?
Здзівіўся, калі, прачыніўшы дзверы ў адзін з класаў, убачыў на сценах партрэты Леніна і Сталіна.
«Куды я трапіў? — спалохаўся Сцяпан Радзівонавіч.— Ды што ён, гэты Сушчэня, звар’яцеў? А калі немцы сюды зойдуць? He толькі сябе, а і мяне пад кулю падставіць!»
Зазірнуў і яшчэ ў некалькі класаў. Тое самае... Тыя ж партрэты, тыя ж, што і да вайны віселі, лозунгі, і плакаты, дыяграмы і наглядныя дапаможнікі...
Ледзь перапынку дачакаўся, у настаўніцкую зайшоў. 3 парога пагляд на сцены кінуў, прабег вачыма з кута ў кут.
Так і ёсць, і тут партрэты Леніна і Сталіна вісяць там, дзе і раней, да прыходу сюды немцаў, віселі.
— Вы што гэтта робіце, дзе вы знаходзіцеся? — накінуўся ён, загарлапаніў на Андрэя Макаравіча і Аліну Сяргееўну, што стаялі ў настаўніцкай, нешта ціха абмяркоўвалі між сабою.
— А што? — здзівіўся Андрэй Макаравіч, убачыўшы ў настаўніцкай былога паташанскага настаўніка Сцяпана Радзівонавіча Кухту.
— Як — што? Няўжо вы не разумееце? — і падняў ш>чы, паглядзеў на партрэты — спачатку на адзін, ііотым на другі.
— Ах, вы вунь пра што! — як бы ўспомніў Андрэй Макаравіч.-— А я думаў, можа, нешта іншае.
— Дык гэтта ж цяпер самае галоўнае. Гэтта ж добра, што я правяраць вас прыехаў. А каб іншы хто?
— А вы што, і праўда правяраць нас прыехалі? яшчэ болып здзівіўся, а мо зрабіў выгляд. што здзівіўся, Андрэй Макаравіч. Хіба напісаў на нас хто, паскардзіўся?
Ды не, звычайная праверка. Раённая ўправа мяне камавдзіравала як інспектара...
Але ж мы да раённай управы не маем ніякіх адносін.
Плацяць нам за навучанне дзяцей самі людзі, раённая ўправа нам не дапамагае ні сшыткамі, ні падручнікамі, ні дрывамі... Словам, нічым...
-Дык вы што, можа, па савецкіх праграмах і падручніках і ўрокі праводзіце? — вырачыў вочы Сцяпан Радзівонавіч.
— А па якіх жа яшчэ?
— Куды я трапіў? — глядзеў то на Андрэя Макаравіча, то на жонку яго, Аліну Сяргееўну, Сцяпан Радзівонавіч.— Ды вы што, з месяца зваліліся, не ведаеце, што цяпер у нас зусім іншая ўлада, іншыя парадкі, усё іншае? А вы... He чакаў я ад вас такога, не чакаў...
— Але ж мы, я паўтараю, не маем ніякіх адносін да ўправы асветы... Да ўсяго таго, што стварылі ў Ельніках немцы...
— He будзьце наіўнымі. Як гэтта вы не маеце ніякіх адносін да раённай управы? На тэрыторыі Беларусі — a наш раён гэтта Беларусь — змянілася ўлада. Была — савецкая, цяпер — нямецкая. I адпаведна ўсё павінна быць зменена. Гэтта вы тут седзіце ў балотах, у глушэчы і нічога не ведаеце. А я быў у Мінску, у Вільні... Там людзі думаюць, як бы з немцамі ў цяснейшае супрацоўніцтва ўвайсці, даверу ў іх дамагчыся, каб дазволілі нам самастойнымі ва ўсім быць, дзяржаву сваю ладзіць. А такія, як вы, падрываюць гэтты давер, усю нашу справу ставяць пад пагрозу, пад удар...
Аліна Сяргееўна, якая ўвесь час маўчала, толькі слухала то Сцяпана Радзівонавіча, то мужа, Андрэя Макаравіча, палічыла, мабыць, што самы час ўмяшацца ў размову, змякчыць яе.
— Дык вы б і расказалі нам пра сваю паездку,— падахвоціла яна Сцяпана Радзівонавіча.— A to... He прывітаўшыся, не прадставіўшыся, хто вы цяпер...
— Партрэты гэттыя,— перасмыкнуўся, як ад болю, Сцяпан Радзівонавіч. — Убачыў іх — на ўсё забыўся. Як гэтта вы не здагадаліся паздымаць?
— Яны тут віселі, няхай і вісяць. А потым... Чаму я іх павінен здымаць? — узяўся даказваць сваё, пераконваць Сцяпана Радзівонавіча Андрэй Макаравіч.— Я ж кажу... Да ўправы вашай мы не маем ніякіх адносін... Мы амаль што прыватна вучым дзяцей. Толькі хіба памяшканне былой школы выкарыстоўваем...
— Андрэй Макаравіч, я пра вас лепшай думкі быў... Прынамсі, тады, як угаворваў у бежанцы не ісці, аста-
вацца дома, у Вялікім Лесе,— пахітаў галавою Сцяпан Радзівонавіч.
— Усе адно мы вас не паслухалі, пайшлі ў бежанцы,— быццам назнарок задзіраўся Андрэй Макаравіч.
— Як пайшлі? — не наверыў, аж рот разявіў Сцяпан Радзівонавіч. — Вы ж дома, у Вялікім Лесе?
— Бо немцы нас не пусцілі. Куды ні пойдзем — яны ўжо там,— звёў, нахмурыў бровы Андрэй Макаравіч.
— А я што вам казаў! — усклікнуў Сцяпан Радзівонавіч.— He паверылі, значыцца, мне, вырашылі праверыць!
— Ды ніхто нічога не вырашаў,— зноў умяшалася ў размову Аліна Сяргееўна, намагаючыся ўвесь час яе змякчыць, накіраваць у іншае русла.— Так яно атрымалася ўжо, што не вярнуліся мы тады ў Вялікі Лес, пайшлі ў дарогу, як і наважыліся.
— I доўга вы хадзілі?
— Ды хапіла. Аж да самых асенніх дажджоў, да бездаражы,— радая, што размова кіруецца ў іншы бок, сказала Аліна Сяргееўна.
А тады? — дапытваўся Сцяпан Радзівонавіч.
— Тады назад, у Вялікі Лес, вярнуліся. Немцы доўга да нас яшчэ не прыязджалі, масты праз Старчанку і Балацянку нехта папаліў. А нам жыць не было з чаго. Вось мы і арганізавалі самадумам гэтую школу. Вучым дзяцей пісаць і чытаць...
— Маўчыце пра гэттыя масты і гэттае «за што жыць»,— аж зубамі заскрыгітаў Сцяпан Радзівонавіч.— Гэтта ж і я пацярпеў з-за іх...
— Як вы пацярпелі? — зрабіла выгляд, што надта зацікавілася, Аліна Сяргееўна.
Сцяпан Радзівонавіч, уздыхаючы, расказаў пра тое, як тую хату, дзе ён жыў, разабралі, каб мост новы збудаваць. I замест таго каб спакойна ў Паташні сядзець і пісаць, ён — «каб было за што жыць!» — змушаны вось у інспектары падацца, ездзіць у іпколы, настаўнікаў правяраць.
— А хіба мне рабіць няма чаго? — закончыў ён свой апавяд.— Во прыехаў да вас, а цяпер думай, як пра вас немцам паведамляць? Лепш бы я некалькі новых старонак рамана ці паэмы папісаў... Але што зробіш, усе мы ходзім пад бога.м, нявольнікі сітуацый і падзей...
Пабываў Сцяпан Радзівонавіч на ўроках і ў Андрэя Макаравіча, і ў Аліны Сяргееўны, наведаў іх дом, паабедаў разам з імі, праўда, не так багата, як яны ў яго, да таго ж без гарэлкі.
I адвячоркам накіраваўся ў Гудоў, каб сесці на цягнік, паехаць назад у Ельнікі.
Аліна ж Сяргееўна і Андрэй Макаравіч пачалі чакаць свайго выраку. Ведалі: іх лёс цяпер цалкам залежыць ад Сцяпана Радзівонавіча Кухты, інспектара. Як ён паведаміць пра іх новым уладам, так і будзе.
— He варта было задзірацца,— гаварыла Аліна Сяргееўна мужу.
Андрэй Макаравіч быў зусім іншай думкі:
— Яго наогул не трэба было ў школу пускаць. А ты.м болып запрашаць да сябе дадому.
I глядзеў, глядзеў, нібы развітваўся, на кнігі, што стаялі на самаробных стэлажах паўсцяж сцен. Сярод іх былі і творы Леніна, Сталіна, Маркса, Энгельса... Іх, вядома ж. таксама заўважыў Сцяпан Радзівонавіч. Але не з іх, не з іх не спускаў той вачэй увесь час, калі абедаў. I Андрэй Макаравіч думаў цяпер, намагаўся даўмецца, здагадацца, што б гэта значыла, чаму глядзеў так прагавіта на кнігі Сцяпан Радзівонавіч і, быццам язык праглынуў, анямеў, маўчаў, нічога не гаварыў...
XVII
Толькі на трэція суткі дапаў Іван Дарошка да знаёмых мясцін, знаёмых лясоў і дарог. Давялося нямала „аблудзіць, памясіць і балот, і мокрага, як вада, снегу, перш чым здарылася гэта. I нечакана ж зусім — быццам адчараваў яго хто, павалоку з вачэй зняў, калі раптам убачыў паваленае дрэва — дуб, на якім з Раманам Платонавічам Багавіком сядзелі ў восень тую. як прывяла ў леснічоўку яго настаўніца... Чакай, як жа яе звалі... Гм, Людміла Рыгораўна... Людміла Рыгораўна Капуцкая... Здаецца, зусім нядаўна тое ўсё было... А колькі чаго перажыта!..
Смялей, шпарчэй пакрочыў туды, у той бок, дзе павінна была. паводле яго меркаванняў, паляна быць, дзе стаяла, знаёмая з дзяцінства, леснічоўка.
Але піто гэта? Паляна ёсць, а леснічоўкі... Ня.ма. Чыста, бела, быццам карова яе языком злізала...
«Няўжо я памыліўся. зблытаў тое дрэва, дуб той? Ды і паляну?..»
Зрабіў нерашуча адзін. яшчэ адзін крок наперад і спыніўся, застыў, бо ў пагорку, які быў прыняў за гурбу снегу, там, дзе леснічоўка стаяла, убачыў кучу чорнага, як ноч. вуголля.
«Пажар? А мо знарок хто спаліў яе?»
Хутка-хутка, нібы чагось збаяўся, як не пабег назад у лес.
«Дзе ж Багавік? А можа... Можа,— закрадвалася нядобрае, трывога,— Напалі на леснічоўку немцы, забілі Багавіка, знішчылі райком?..»
«Не, такога не можа быць! He можа быць! — адагнаў Іван Дарошка ад сябе, як прывід-назолу, нядобрыя думкі.— Багавік жыве, райком змагаецца. Так і толькі так!»
«Але дзе ён, дзе мне яго шукаць?»
Стаяў, думаў, гадаў, раскідваў так і гэтак у памяці, дзе можа быць Багавік і райком...
«Відаць, у іншай якой-небудзь леснічоўцы»,— прыйшло ў галаву.
«А калі і тыя спалены? Дзе тады шукаць Багавіка?» Хацелася есці. Увесь правіянт, захоплены там, у Маскве, скончыўся.
«Хіба пайсці жыта адкапаць, што хаваў я па начах у ямы? А можа, лепш у вёску, у Вялікі Лес, падацца? Я ж так даўно не быў там! Хоць даведаюся. што і як? Ды, можа, і пра райком, Багавіка што пачую?»
Пачаў прыкідваць, да каго б можна было зайсці ў Вялікім Лесе. Да бацькі?.. А можа, лепш да сястры, Параскі?.. Во, во, да Параскі. Яна і жыве так, што можна незаўважна дабрацца, ля самага кружка алешніку... Бо ісці да каго-небудзь іншага... Васіля Кулагі, Рыгора Бяды... Іх можа і дома не быць... А Параска... Параска будзе... Дзе ж яшчэ ёй быць, як не дома...»
Рашуча, бо змяркацца пачынала ўжо, папраставаў па цаліку, па снезе да Вялікага Лесу...
Параска, пачуўшы стук у акно, схамянулася: няйнакш Косцік. I першая думка была — папярэдзіць, каб уцякаў, бо паліцаі маглі засаду зрабіць ля яе хаты, чакаць, калі Косцік прыйдзе да сястры ўзяць чаго-небудзь паесці.
«Загіне ж, нізашто загіне!..»
Накінула на сябе світу, выбегла ў сенцы, адчыніла дзверы. I, убачыўшы дужага, каранастага мужчыну ва ўсім вайсковым, з аўтаматам на грудзях, у плашч-палатцы, разгубілася.
— He бойся, Параска, гэта я,— сказаў ціха Іван.
I Параска пазнала брата. Кінулася да яго, абняла. — Адкуль ты? — прашаптала.
— 3 лесу,— сказаў няпэўна Іван.
— Але ж цябе даўно нідзе не чуваць было?
— Хутка пачуеце. Што ў вас?
— Нічога добрага. Во стаю і не ведаю нават, ці ў хату цябе запрашаць.
— Чаму? — насцярожыўся Іван.
— Ды Косцік...
— ІІІто Косцік?
— Разумееш, у паліцыю запісаўся.
— Косцік у паліцыі?
— Быў. А надоечы, калі ў Гудоў ішоў, у яго вінтоўку адабралі.
— Хто адабраў?
— He ведаю.
— А ён?
— Таксама не ведае. Судзіць яго збіраліся, дык ён уцёк. Прыязджала з Гудова паліцыя, шукала яго.
— I што?
— He знайшла.
— А дзе ж ён?
— Мусіць, у лесе. Ва ўсякім разе, бацька параіў — у лес ідзі, Івана шукай.
— Гм,— задумаўся Іван,— А чаму Косцік у паліцыю тую паступаў?
— Па дурасці. Кажа, бацьку хацеў абараніць.
— Ад каго?
— Ад Рыжага.
— Якога Рыжага?
— Ды таго, што Клаўдзя ў хату прывяла, як кароў ганяла. Няўжо ты не чуў пра яго нічога, не ведаеш? I хіба гэта не ты ў яго ўночы страляў, прыходзіў у Вялікі Лес?
— Гм,— мармытнуў Іван.— Ладна, вядзі ў хату. I расказвай... Усё расказвай, што рабілася і робіцца ў Вялікім Лесе... I як можна падрабязней...
Выходзіў Іван Дарошка ад Параскі апоўначы. Можна было, вядома, і даўжэй у хаце пабыць, ды збаяўся Іван: раптам наскочыць паліцыя, і сябе падставіш, і сястру.
Выходзіў, перапоўнены думкамі і ўсім тым, што пачуў.
«Глядзі ты, што тут рабілася і робіцца! А я ж думаў, што так нічога і не змянілася! Як тады было, калі я адыходзіў, так і цяпер! А тут. За адзін раз і не зразумееш усяго, і
не асэнсуеш, нават не запомніш... Клаўдзя гэтая... Рыжы... Косцік... Бацька... Апанас Харчэня... Надзя... Варка-старчыха... Што, што дзеелася? Ну, Яўхім Бабай, і тады ясна было... Але Клаўдзя... Апанас Харчэня... Ды і Косцік! — круціў галавою, ніяк не мог апомніцца Іван,— I хто, хто гэта з лесу прыходзіў уночы страляць Рыжага? Няўжо Васіль Кулага? Дзе цяпер ён, дзе Багавік? Куды ісці, дзе шукаць іх?»
I разам з тым расла, падымалася аднекуль трывога.
«А Каця, дзеці як? Тут, у Вялікім Лесе, такое, а там... Што там, у Будзілавічах?»
Яшчэ крокаў праз колькі вырашыў, загадаў сабе, ледзь не ўголас сказаў:
«Як толькі знайду Багавіка, перагавару з ім, папрашуся сям’ю праведаць. I праведаю. Абавязкова!»
XVIII
Рыжы — Змітро Шламак — прыехаў у Вялікі Лес перад самым вялікаднем, калі ўжо зусім растаў, збег гаманлі-. ваю вадою ў балоты снег, падсыхала зямля. I прыехаў не адзін, а з немцамі, паліцаямі. Зноў выганялі ўсіх людзей з хат. збіралі на майдане ля сельсавета — воласці. I зноў, адкінуўшы барты машыны, выступаў, пацягваўся ў хромавых ботах, красаваўся таўстун-камендант з тым, вушастым, які неракладаў тое, што гаварыў, шырока разяўляючы рот, усе адно бы сабака гаўкаў, адрывіста і гучна, яго начальнік. А гаварыў ён вось што:
— За апошнія часы ў вашай вёсцы ўчасціліся выпадкі бандытызму і сабатажу. Вёска не выканала да сённяшняга дня здачы нямецкім уладам падаткаў. Больш таго, калі начальнік паліцыі пачаў патрабаваць неадкладна здаць падаткі, на яго ўночы ўчынілі напад з мэтаю забойства. Толькі выпадковасць выратавала жыццё гэтаму адданаму новаму парадку і рэйху чалавеку. Усё гэта не дзіўна, бо да сённяшняга дня не злоўлены, бадзяюцца па лясах былыя старшыні калгаса і сельсавета Васіль Кулага і Іван Дарошка. Але мы іх у бліжэйшыя дні зловім! У самой жа вёсцы таксама ёець падрыўныя элементы, якія падбухторваюць да непаслухмянасці, якід хацелі б аднавіць былыя савецкія парадкі. Як нам стала вядома, у мясцовай школе да сённяшняга дня вісяць партрэты бальшавіцкіх лідэраў Леніна і Сталіна, вядзецца навучанне па савецкіх праграмах і падручніках, а дома ў самога дырэктара іпколы і яго жонкі-
настаўніцы стаяць творы гэтых самых ды і іншых камуністычных лідэраў, які.м яны пакланяюцца самі і хацелі б, каб пакланяліся ўсе. Нямецкая ўлада цярпець больш такога не можа! Загадваю — сёння ж расстраляць дырэктара школы Андрэя Макаравіча Сушчэню і яго жонку Аліну Сяргееўну. Хату старшыні калгаса Васіля Кулагі спаліць, а хто яму самому і яго жонцы з дзецьмі будзе даваць прытулак ці харчы, таго таксама спасцігне суровая кара. Усім, хто ведае, дзе знаходзяцца Васіль Кулага, яго сям’я, а таксама Іван Дарошка і іншыя бандыты, заявіць нямецкім уладам неадкладна, а калі хто гэта ўтоіць і не заявіць, ён будзе пакараны таксама, як бандыт і сабатажнік. Усё!
Камендант злосна бліснуў вачыма, і тады на памост машыны вывелі Андрэя Макаравіча Сушчэню і яго жонку Аліну Сяргееўну, якія дагэтуль стаялі асобна ад усіх, акружаныя ўзброенымі немцамі і паліцаямі. Андрэй Макаравіч быў без шапкі, сівыя валасы яго варушыў, раскідаў вецер. Ён стаяў роўна, горда і глядзеў на людзей, нібы пытаўся ў іх, ці ўсё, што ён мог даць ім і іхнім дзецям, даў, ці правільна ён зрабіў, што не пакарыўся немцам, прымае ад ворагаў смерць. Аліна ж Сяргееўна неяк яшчэ больш сагнулася. апусціла галаву, нешта, відаць, засяроджана думала. быццам не верыла таму, што мелася адбыцца.
Камендант, дастаўшы з кабуры пісталет, адышоўся крокаў на колькі ад асуджаных, сказаў, па-руску ўжо:
— Я буду сам страляйт!
I тады людзі. што маўклівым, панурым натоўпам акружалі машыну, пачулі раптам нягучны. але ўпарты, роўны голас:
— Усіх не перастраляеце! Нас многа... Многа такіх, як я!
Людзі пападымалі галовы — яны помнілі, ведалі гэты голас: гаварыў дырэктар іхняй школы. Андрэй Макаравіч Сушчэня.
— Вас? — віскнуў камендант.
I. ашчэрыўшы зубы. тут жа, не цэлячыся, стрэліў у Андрэя Макаравіча. I раз, і два, і тры...
Андрэй Макаравіч узмахнуў рукамі, быццам паслізнуўся. і паляцеў, пасунуўся неяк бока.м з памоста машыны на зямлю.
— Ах,— выдыхнула Аліна Сяргееўна і кінулася да Андрэя Макаравіча, хацела затрымаць, каб ён не падаў.
Куля, пасланая камендантам, зваліла і яе, не дала зрабіць таго, што хацела.
Хвілін праз колькі, трохі апомніўшыся ад жаху, людзі ўбачылі, як займаецца агнём, дыміць, гарыць хата Васіля Кулагі...
Пачуліся ўздыхі, божканне. Нехта ўсхліпнуў, заплакаў...
А камендант быццам толькі цяпер увайшоў у сваю ролю, хадзіў па памосце машыны, размахваў пісталетам, нешта гергетаў. Вушасты, для якога ўсё тое, што толькі што адбылося ў яго на вачах, было, відаць, не пяршынка, стаяў ля самай кабіны, перакладаў:
— Вы бачылі ўсё самі. Так нямецкая ўлада зробіць з кожным, хто не будзе слухацца, падпарадкоўвацца яе законам. Здзіўляе вось што — як гэта можна было такім людзям, якія толькі што пакараны, усю зіму вучыць дзяцей, і ніхто нам нічога не паведаміў, пакуль у школе не пабываў інспектар Сцяпан Кухта. А ў вёсцы ж ёсць і стараста, і паліцыя... Увага! Прашу мяне слухаць! Нямецкая ўлада вызваліла вас ад балыпавікоў, ад усяго бальшавіцкага, у тым ліку і ад калгасаў. Загадваю. У бліжэйшыя дні стварыць камісію і раздзяліць усю зямлю па дварах. У каго болып душ, у каго ёсць сіла і цягло, каб яе апрацаваць, даваць зямлі больш, у каго гэтага няма — даваць менш. Уся зямля павінна быць узарана, засеяна ў час і самым лепшым насеннем. Хто не выканае гэтага загаду, не засее адведзенай яму зямлі — таго чакае кара. Стараста, паліцыя атрымаюць адпаведныя ўказанні і інструкцыі ў самыя бліжэйшыя дні. Усё!
Камендант сышоў з памоста, пакіраваўся, як не пабег, у воласць. За ім заспяшаўся ўслед і глюгасты, а потым пацягнуўся і каратканогі, што клубок. якога ў Вялікім Лесе ўжо ведалі, начальнік раённай паліцыі Кандрат Астапавіч Нядзелька, а таксама Рыжы, Апанас Харчэня, Яўхім Бабай ды іншыя, відаць, надзеленыя ўладай асобы, што не падымаліся на памост, мапіыны, стаялі збоку.
Калі праз некаторы час, аддаўшы патрэбныя распараджэнні, камендант і яго світа выходзілі з сельсавета, зноў рассаджваліся па машынах, каб вяртацца, ехаць назад у Ельнікі, начальнік раённай паліцыі Кандрат Астанавіч Нядзелька сказаў Рыжаму — Змітру Шламаку:
— Стараста ў вас нейкі... Hi рыба ні мяса. Hi мычыць ні целіцца.
He веру я яму,— крыкнуў у самае вуха начальніку паліцыі Змітро Шламак.— Ен былы сельсаветчык... Камсамолец...
— Ах, нават так! — усклікнуў начальнік паліцыі,— Тады мы праверым!
Клаўдзя, якая не пайшла разам з усімі з майдана, стаяла, акрыўшыся чорнаю хусткаю-канаплянкаю, ля плота, убачыўшы, што Змітро ІПламак залазіць у кузаў машыны, каб ехаць у Ельнікі, кінулася да яго:
— А ты куды?
— He бачыш хіба — у Ельнікі,— гаркнуў Рыжы. I дадаў, сплюнуўшы: — Разбойнае сяло, не падабаецца яно мне!
XIX
Сцяпан Радзівонавіч Кухта сапраўды вагаўся, думаў: паведамляць нямецкім уладам пра тое. што ён выявіў у Велікалесаўскай школе, ці... неяк замоўчаць, утаіць. Прынамсі, вагаўся, думаў да таго часу, пакуль Аліна Сяргееўна не запрасіла яго дадому паабедаць і ён, пераступіўшы парог хаты, не ўбачыў бібліятэкі, тых кніг, што стаялі паўсцяж сцен на моцных, дубовых самаробных стэлажах.
«Ты глядзі, што ў яго, гэттага дзівака, ёсць — ледзь не ўголас усклікнуў Сцяпан Радзівонавіч. — А я і не ведаў. Ды гэтта ж... Калі я толькі ўсю праўду напішу, што ўбачыў у школе і дома, яго ж... Тут быў — тут няма... А кнігі... Каму яны цяпер трэба?.. Я іх магу ў Ельнікі перавезці. сабе забраць...»
I калі сядзеў за сталом, сёрбаў прыгатаваны Алінай Сяргееўнай нейкі посны суп з морквы і капусты, еў тушаную, з грыбамі, бульбу. піў грушавы ўзвар — глядзеў на кнігі як на свае, яўляў, як упрыгожаць яны яго новае жытло, новую кватэру.
«Ды такога ні ў аднаго пісьменніка няма нават там, у Мінску... А ў мяне... Будзе... Прыедзе хто са знаёмых, той жа Кастусь Шчупак ці іншы хто — не вечна ж рэзрух, вайна будуць, не вечна ж буду я ў гібенні! — ці таго ж каменданта ў госці запрашу... Адразу ж ацэніць, зразумее, з кім справу мае... A то... Выгляду кватэра мая ніякага інтэлігентнага, пісьменніцкага не мае»,думаў Сцяпан Радзівонавіч.
I, вярнуўшыся ў Ельнікі, доўга, упарта пісаў, робячы асаблівы націск на тое, што, ведаў, нямецкімі ўладамі не даруецца, караецца тут жа. Іншыя творы ў яго — ён сам гэта адчуваў — не заўсёды атрымліваліся, а гэты — атрымаўся. Калі перачытаў, аж засмяяўся: такі за жыццё
сяму-таму навучыўся ў пісанні, кожнае слова — што бомба, штык. I пячэ і колецца...
Недзе ў поўдзень ён быў ужо ў кабінеце ў каменданта — што яму была тая ўправа асветы, яшчэ схаваюць яго справаздачу, нікому не пакажуць! — калі Сцяпан Радзівонавіч быў сам знаёмы з камендантам, мог далажыць пра ўсё асабіста...
Камендант, калі яму пераклалі, што напісаў «пісьменяік», быў задаволены, хваліў.
— Вось каб усе так! Мы не мелі б таго, што маем у раёне, парадак усюды б быў!
Мінуў тыдзень-другі, і Сцяпан Радзівонавіч, даведаўшыся, што немцы расстралялі Андрэя Макаравіча і яго жонку Аліну Сяргееўну, наняў падводу і паехаў, каб забраць кнігі.
«Вядома, Ленін, Сталін, Маркс, Энгельс мне не трэба,— думаў ён.— А вось што да астатняга...»
I аж расплываўся ад радасці, калі ўяўляў, як усе тыя кнігі, што ён бачыў, будуць стаяць на стэлажах у яго новай, раскошнай гарадской кватэры.
«Можна будзе і здымак зрабіць... Я на фоне кніг... Да рукапісу якога прыкладу — трапіць каму на вока,— і павага, і ўвага будуць належныя, зусім не тое, што было»,— цешыў усю дарогу сам сябе Сцяпан Радзівонавіч.
Хведзька папраўляў плот — асеў ён месцамі за зіму, скасабочыўся, паваліўся, — калі з вуліцы прыбег яго меншы брат, Кузьма, што хадзіў усю зіму ў школу, а цяпер, паколькі не было каму яго вучыць, бо расстралялі немцы настаўнікаў Андрэя Макаравіча і Аліну Сяргееўну, байбусаваў, лётаў, гуляў цэлы.мі днямі на вуліцы і аб’явіў, крыкнуў на ўвесь двор, каб, мабыць, пачула маці, якая поркалася ля град, спрабуючы нешта там раней за ўсіх пасеяць ці пасадзіць:
— Ля двара Андрэя Макаравіча падвода стаіць. Кніжкі на яе з хаты выносяць!
— Хто выносіць? — адвярнуўся ад плота Хведзька.
— Ды інспектар, што ў школу да нас прыязджаў, выдаў Андрэя Макаравіча і Аліну Сяргееўну! — Кузьма таксама быў на майдане, чуў, пра іпто гаварыў камендант.
Як і што далей было — Хведзька не помніў сам, не мог потым расказаць. Быццам электрычным токам яго
ўсяго працяло, кроў у галаву ўдарыла, затросся ён. Кінуўся як апантаны ў хлеў, схапіў вінтоўку, што ў сене схавана была, загнаў патрон у патроннік і гарода.мі, пазахлёўю пабег да двара Андрэя Макаравіча. Лёгка, быццам так і трэба было, пераскочыў цераз плот, задыханы ўляцеў у сенцы, адчыніў у хату дзверы. Убачыўшы, што невядомы яму медзведзяваты чалавек — той інспектар, пра якога з захапленнем гаварыў яа майдане камендант, Сцяпан Кухта,— набраўшы бярэма кніг, кіруецца з хаты, закамандаваў:
— Ану кнігі на месца ііалож!
— Ты хто такі? — спытаў медзведзяваты чалавек.
— Чуў, іпто табе сказалі! — гаркнуў на ўвесь свой голас Хведзька.
Сцяпан Радзівонавіч сумеўся, збянтэжыўся. Губы ў яго пасінелі, закалаціліся.
— Хто ты будзеш? — зноў спытаў ён у Хведзькі.— Калі паліцай, дык у мяне дазвол ёсць... Ад самога каменданта! — вырашыў напалохаць узброенага вінтоўкай крыкуна Сцяпан Радзівонавіч.
— Ах, гадзіна, дык ты нашага дырэктара і яго жонку на смерць выдаў, а сам па іхнія кнігі прыехаў!
Хведзька ўвесь тросся, як у ліхаманцы. I, не могучы з сабой саўладаць, як стаяў, так і парнуў руляй вінтоўкі ў твар інспектару. Пырснула кроў. Інспектар выпусціў з рук кнігі і, сцяўшы кулакі, у наступную хвіліну рынуўся на Хведзьку...
Хведзька адскочыў і, адступаючы ў сенцы, стрэліў. Убачыў, як інспектар асунуўся, быццам мяшок, на кнігі, стукнуўшыся галавою аб стол, што стаяў ля акна... He зусім яшчэ цямячы, што ж адбылося, Хведзька выбег у сенцы, потым на падворак, зноў лёгка, як вецер, перамахнуў цераз плот і прыпусціў з усіх ног у лес. Г>ег і ўсё азіраўся, глядзеў, ці не гоніцца хто за ім, не страляе...
XX
Жыццё ж між тым ішло...
Пахаваўпіы на могілках расстраляных нямецкім камендантам дырэктара школы Андрэя Макаравіча Сушчэню і яго жонку, настаўніцу Аліну Сяргееўну, а потым і забітага Хведзькам прыезджага інспектара Кухту, велікалесаўцы ўзяліся дзяліць зямлю. Праўда, выявілася неўзабаве ніхто не хацеў быць у камісіі.
— Е ў нас стараста, хай ён і дзеліць,— казаў кожны, каго называлі, каб быў членам камісіі.
— Ды аднаму гэта не пад сілу,— імкнуўся перакапаць усіх Апанас Харчэня.— Гэта ж і памераць, і выбраць, каму піто і дзе... Ды і колькі ў каго душ, у каго якое цягло, ведаць трэба...
Урэінце ўгаварылі, згадзіліся, хоць і неахвотна, быць у камісіі Адам Зайчык і Мацей Тхорык. Склалі спісы, навысякалі колікаў, зрабілі «стрыголкі», пайшлі мераць. Але людзі абыякавыя былі да гэтай дзяльбы, мала хто цікавіўся, каму які кавал і дзе тое поле. Падзейнічалі на кожнага надта ж тыя падзеі, што адбыліся за апошнія дні ў Вялікім Лесе.
— Што мне тая зямля,— гаварылі, спаткаўшыся, вяскоўцы.— Можа, мне адмерана даўно ўжо тры аршыны там...
I ківалі, паказвалі галавою на могілкі.
Велікалесаўцы былі як бы ў здранцвенні, невясёлыя, панурыя ўсе. I нават калі немцы пусцілі зноў у Гудове завод і ён пачаў гэтак жа, як і раней, трубіць тры разы на дзень — уранні, у абед і ўвечары,— нікога гэта не ўсцешыла, не разагнала жуды і суму, што прыйшлі ў вёску з вясною, з той парой, калі сама прырода быццам дорыць усяму жывому абнаўленне, весялосць і радасць.
Гэтак жа нецікава, нудна і сяўба прайшла. Кожны ж разумеў: сеяць ён сее, а ці жаць, есці будзе тое, што вырасце, паспее?
Васіль Кулага, калі да яго дайшлі чуткі пра дзяльбу зямлі, сяўбу, доўга думаў, як да гэтага ім, тым, хто ў лесе, аднесціся. Яно быццам і трэба сеяць, нельга, каб зямля пуставала. I ўсё ж... He хто-небудзь іншы, а немцы, нямецкая ўлада гэтай дзяльбой зямлі і сяўбою кіруюць... Свае думкі выказаў неяк напарнікам, былым старшыням калгасаў, моладзі, што папоўніла шэрагі ляснога войска. Рыгор Бяда быў катэгарычны:
— Сеяць, вядома, трэба. На добры лад, нават нам памагчы б варта сяму-таму. Будзе ў людзей хлеб — і ў нас будзе. Бо дзе ж мы яго возьмам, хто яго нам дасць, як не свае людзі? Што ж да таго, хто кіруе дзяльбой і сяўбой... Зноў жа вінаваты мы. Даўно трэба было ў кожнай вёсцы сваіх людзей у начальстве мець... Мы ііраз іх і кіравалі б, уплывалі б... Так сказаць, уздзейнічалі б...
Прыкладна тое ж самае гаварылі і думалі Максім Варывончык і Пятрусь Хамёнак. Іх довады зводзіліся да таго, што. маўляў, «паміраць збірайся, а жыта сей». Ды і стацца так можа, казалі яны, што нашы ў бліжэйшы час пагоняць немцаў, вызваленне прыйдзе... I тады пасеянае аднаасобна будзе ўбірацца калектыўна, у адзін свіран.
Моладзь не мела сваёй думкі, слухала, што старэйшыя, больш вопытныя. скажуць, параяць.
Паслаў Васіль Кулага Хведзьку ў Вялікі Лес, каб Апанаса Харчэню на ўмоўленае месца прывёў. I хоць не зусім верыў Апанасу, даў указанні: як лепей дзяльбу правесці, колькі каму і якой зямлі наразаць, з кім, на выпадак чаго, сувязь трымаць, бо Хведзька... He хваліў Васіль Кулага Хведзьку, што той, не спытаўшыся ні ў кога, застрэліў інспектара. які выдаў на смерць дырэктара школы Андрэя Макаравіча і яго жонку Аліну Сяргееўну, але і не асуджаў. Ведаў: і сам бы тое самае зрабіў, быўшы на Хведзькавым месцы...
Апанас Харчэня выканаў усе ўказанні Васіля Кулагі. Хоць, калі зноў спаткаліся ў лесе, і не надта натхнёны, вясёлы быў.
— Адчуваю я, што за мною сочаць, — прызнаўся Апанас Харчэня Васілю Кулагу. — Па вечарах часта цень пад вокнамі бачу... I калі куды ў лес ці ў поле іду, абавязкова Яўхіма Бабая спатыкаю...
— To ён, можа, і сочыць?
— Можа быць. Гніда гэта, ад яго можна чаго хочаш чакаць. Гэта ж ён і напісаў быў на Івана Дарошку і на мяне ананімку ў раён... Помніце?
— Адкуль ты гэта ведаеш?
— Сам прызнаўся, калі мы неяк яшчэ зімою з Рыжым у хаце ў нас сядзелі, вячэралі... Чарку гарэлкі выпіў — і прызнаўся.
— А дзе цяпер гэты Рыжы? — пытаў Васіль Кулага, шкадуючы, што не ўдалося яго тады, уночы, прыкончыць, забіць.
— Ён у Ельніках. Лічыцца быццам начальнікам нашай паліцыі, а жыве там.
— Няйнакш баіцца паяўляцца ў Вялікім Лесе?
— Хто яго ведае. Вядома, тады яго здорава напалохалі. Але мне здаецца, і з Клаўдзяй на разрыў у іх пайшло. Ходзіць яна да яго як не штодзень у Ельнікі, але каб клеілася ў іх што... He адчуваецца...
— Можа, іншую маладзіцу нагледзеў,— выказаў здагадку Васіль Кулага.
— Я толькі б радаваўся. I вёска радавалася б. Няма яго, дык і ціха ў нас. A то спісы гэтыя пачалі складаць... Добра, што здагадаўся я тады да вашай Полі маці паслаць... А так бы...
— Каб не тое, Апанас, я з табою па-іншаму гаварыў бы. Гэта ж дадумацца трэба — у старасты, нямецкія паслугачы, халуі падацца!
— Ды я не хацеў, зразумейце вы,апраўдваўся Апанас,— Назвалі мяне. А мне што? Адмовіцца? Дык яны б мяне... Самі ведаеце...— уздыхнуў, хапіў поўны рот паветра.— Але няма нічога дрэннага без добрага. Цяпер вось быццам у іх, а на самай справе... Праўда, адчуваю, доўга так не будзе...
— Чаму?
— Цяжка быць на службе ў адных, а рабіць усё наадварот... Раскусяць яны мяне.
— Трэба асцярожным быць.
— Як ні асцерагайся, усе адно не схаваеш, хто ты і што думаеш.
Адыходзячы ж, папрасіў:
— Калі Івана Мікалаевіча Дарошку ўбачыце, скажыце яму, што я той жа, што і быў. I калі трэба яму што, няхай не баіцца мяне, скажа. Усё зраблю. Жыць не буду, a зраблю...
Іван Дарошка... Каб жа ведаў Апанас Харчэня, як яго, Івана Дарошкі, яму, Васілю Кулагу, самому не хапала, як хацелася з ім убачыцца, пагаварыць! I тады, зімою, калі зусім адзін па лесе сноўдаўся, прытулку сабе нідзе не знаходзіў, і цяпер, калі побач жонка, дзеці, баявыя паплечнікі. таварышы па барацьбе. Бо рабіць жа нешта трэба, не сядзець увесь час у лесе. А што рабіць? На немцаў, калі ў вёску едуць, нападаць? Але немцаў заўсёды многа едзе, у іх аўтаматы, кулямёты. А тут... Некалькі вінтовак ды па дзесятку патронаў... Абараніцца і то няма чым, „е тое што нападаць.
Праўда, у апошні час адчуваў Васіль Кулага, нешта падказвала яму, асабліва калі адзін аставаўся, што блізка недзе Іван Дарошка ходзіць і вось-вось яны сустрэнуцца.
«Будзе пра што нам расказваць,— думаў Васіль Кулага.— Мы ж прывыклі адзін да аднаго, як браты-блізняты. 1 без яго я — быццам і не я».
Калі ж неяк пайшоў узяць жыта да адной з тых ям, дзе ўдвух з Іванам Дарошкам хавалі яго, і ўбачыў, што яму нехта адкопваў і выбраў, выграб з яе жыта, ледзь яе ўскрыкнуў: «Іван Дарошка тут, у лесе! Трэба яго шукаць!»
Бо хто ж яшчэ ведаў пра ямы з жытам, як не ён, Іван? Відаць жа, прыходзіў сюды. «От жа каб і я тады сюды прыйшоў!» — шкадаваў Васіль Кулага. I, вярнуўшыся ў леснічоўку, аб’явіў смела:
— Іван Дарошка тут!
— Дзе, дзе ён? — паўсхопліваліся ўсе са сваіх наседжаных, належаных месцаў.
— Пэўна не скажу, але іііто ён тут, гэта факт!
XXI
А Іван Дарошка ў гэты самы час сядзеў у іншай леснічоўцы, той, што была ў Рачалаўскай пушчы, і гаварыў з Раманам Платонавічам Багавіком. Усё ж не памыліўся Іван Дарошка, пайшоўшы з Вялікага Лесу проста да гэтай леснічоўкі, тут, мінавіта тут знайшоў свой часовы прытулак Ра.ман Платонавіч Багавік са сваі.мі людзьмі. Хоць перагаворана было шмат ужо за тыя дні і ночы, калі яны ўбачыліся, пазналі адзін аднаго і абняліся, пацалаваліся, не-не дый успаміналі нешта такое, пра што варта было сказаць. ды не сказалі.
— Дык ты кажаш, нас там,— паказваў, ківаў Багавік галавою ў бок Масквы.— разумеюць?
— He толькі разумеюць, але гэтак жа, як і мы з вамі, думаюць. Я ж казаў ужо, і боепрыпасы прышлюць, і ўзрыўчатку, і рацыю, каб сувязь наладзіць. Трэба месца выбраць, дзе лепш гэты груз прыняць. He забыцца б — у ііершыя дні чэрвеня агні трэба па начах паліць, каб лётчыкі бачылі, дзе груз скідаць,— гаварыў Іван Дарошка.
— Ты цішэй гавары,— папярэджваў Багавік Івана Дарошку, хоць у леснічоўцы нікога не было, паадсылаў на розныя заданні людзей сакратар райкома, каб з вока на вока яшчэ і яшчэ пагаварыць з Іванам Дарошкам.
— I штаб па кіраўніцтву партызанскім рухам будзе? — пытаў Багавік.
— Будзе. А можа, ён ужо і ёсць. Ва ўсякім выпадку, настрой такі там, у Маскве: партызаны, падполле — гэта армія. I каб ёю па-належнаму кіраваць, без штаба ніяк не абысціся.
— I ў нас таксама варта было б стварыць штаб! — выказаў сваю думку ўголас сакратар райкома.— I не толькі штаб, а і камандзіра атрада пара б прызначыць. Бо пакуль людзей у нас было мала, я сам цягнуў усё. А цяпер, адчуваю, не спраўляюся. I ваяваць трэба, і работу ж таксама сярод насельніцтва трэба праводзіць, каб не паддаваліся на ўгаворы людзі, не верылі фашысцкай прапагандзе. Мяркую цябе, Іван Мікалаевіч, на пасаду камандзіра атрада рэкамендаваць. Бюро райкома, мне здаецца, маю прапанову падтрымае.
— Дзякую, Раман Платонавіч, за давер. Але ж я падрыўнік, мне б падрыўную групу ўзначаліць.
— Ведаю. Ды адной групы табе мала. Ты можаш і большае пацягнуць. А што да групы... Дык іх у атрадзе можна будзе стварыць некалькі. Працы ўсім хопіць. Вунь немцы зноў амаль усе масты, што ўвосень папалілі, пааднаўлялі. Цягнікі ходзяць як і хадзілі. Вагоны з нашым збожжам, мясам, салам, маслам у Нямеччыну імчаць. Ды і прадпрыемствы, заводы аднаўляюцца. Нават той, што ў Гудове быў...
— Навошта ім завод у Гудове?
— I я так думаў, пакуль немцы не пачалі на ім шпалы, дошкі рэзаць. Здагадваешся, дзеля чаго ім такі завод? Ага, дык задача наша, як я разумею, — не даваць немцам нічога рабіць, што яны хочуць. Усюды перашкаджаць. Нават калі не вельмі разумееш, што там і да чаго. А робяць, хочуць зрабіць — перашкодзь, не дай ім тое зрабіць. Нялёгкая і яшчэ адна задача ў нас. У вёсках, пасёлках, ды і ў саміх Ельніках асталося шмат сем’яў партыйных і савецкіх служачых, нашых актывістаў. Немцы іх знішчаць збіраюцца. Зноў жа — хто пра іх падумае, як не мы, хто іх абароніць, як не мы? Тэрмінова трэба б і друкарню ў ход пусціць, газету, лістоўкі выпускаць, праўду пра тое, што на франтах, у партызанскіх атрадах, наогул на ўсёй савецкай зямлі робіцца, расказваць. Ды і іншых задач шмат. Цяпер пайшлі людзі ў лес, іх сабраць у адзін моцны кулак трэба ды ўдарыць па ворагу там, дзе ён не чакае.
— Я думаў,— усміхнуўся Іван,— вы ўжо тут так ударылі, што нідзе ні аднаго фашыста не асталося, ваяваць мне не будзе з кім.
— He так усё проста. I арганізаваць, і зразумець, давесці ва ўмовах акупацыі да людзей нашы задачы. Ды і зіма была, зімою надта не паваюеш. Сляды ўсюды, куды
ні пайдзі. А людзей карміць трэба, адзяваць, узброіць — з голымі ж рукамі на фашыстаў не пойдзеш, бо самі яны ўзброены да зубоў. Я не скажу, што мы ўсё зрабілі, што маглі, што варта было, але што многае зрабілі — гэта праўда.
— У Вялікім Лесе я быў, з сястрою, Параскаю, гаварыў,— успамінаў Іван Дарошка.— Што робіцца!
— Ты калі там быў?
— Ды як вас шукаў. Пайшоў да Дубровіцкай леснічоўкі, а яна спалена. To я да сястры...
— Немцы там, у той леснічоўцы, нас ледзь не нахапілі. Я думаў, выдаў хто. Ажно дурань адзін, дзядзька. У лес па луцце пайшоў, убачыў нас у леснічоўцы, дык замест таго каб тры.маць язык за зубамі, ён суседу сказаў, маўляў, не хадзі туды, там нейкія падазроныя людзі жывуць. Сусед — суседу, так і да паліцаяў дайшло. А тыя ў Ельнікі. Шчаслівы выпадак нас выратаваў, а калі дакладней сказаць — завея. А з Вялікага Лесу ў цябе застарэлыя звесткі. Сёння я атрымаў новыя — былі ў Вялікім Лесе гэтымі днямі немцы і паліцаі, дырэктара школы Сушчэню і яго жонку настаўніцу расстралялі.
— За што?
— За тое, што ў школе партрэты Леніна і Сталіна віселі, штодзяцей па савецкіх праграмах і падручніках вучылі, што дома трымалі творы класікаў марксізму-ленінізму... Ты ж жыў у адной хаце, ведаеш Сушчэню...
— Ведаць-то я ведаю, але не думаў, што ён такі. У бежанцы ж збіраўся, то я неяк нават ледзь не нагрубіў яму, думаў, што анучнік ён.
— Вайна агаляе людзей. У каго было іпто добрае — яно відно лепш, чым раней было відаць, як золата свеціцца. А хто быў з гнілатою, з чарвяточынай, дык цяпер зусім...
— Ага,— падхапіў думку сакратара райкома Іван Дарошка.— Помніце Апанаса Харчэню, я ў сакратары яго быў узяў... А немцы прыйшлі... ён — стараста.
— He спяшайся з вывадамі. Можа, ён па нашы.м заданні працуе, мы некаторых проста прымушалі, каб у нямецкія ўстановы ішлі працаваць.
— Навошта?
— А каб ведаць усё, што нам трэба. Хто верай і праўдай нам служыць, хто да немцаў усёю душою горнецца і што якая ўстанова робіць ці рабіць збіраецца... Свае людзі там — гэта нашы вочы. вушы, рукі. Так што, можа, і Апанас Хар-
чэня па нашым заданні ў старасты пайшоў, можа, Васіль Кулага яго ўгаварыў, паслаў туды?
— Во, добра што ўспомнілі! А дзе цяпер Васіль Кулага?
— Дакладна не ведаю, але што ў лесе — гэта пэўна. 3 Ельнікаў звесткі маю — сям’ю яго немцы збіраліся расстраляць. 1 хату днямі, як прыязджалі Сушчэню і яго жонку страляць, спалілі...
— Сястра, Параска, мне трохі і расказвала. Рыжы нейкі, паліцай, там аб’явіўся, ён і робіць паскудства.
— He толькі ён, а і Яўхім Бабай, ляснік былы. А піто да Рыжага, дык начальнік раённай паліцыі, Нядзелька, цяпер яго ля сябе трымае, аднаго поля ягады, спеліся. Там, у паліцыі, некалькі нашых людзей працуюць, дакладваюць.
— А вы малайцы, што здагадаліся сваіх людзей паслаць у нямецкія ўстановы! — усклікнуў, пахваліў Іван Дарошка.
— А ты ж кажаш: чым мы толькі тут і займаліся?
— Я ведаю, хапала работы.
— I хопіць яшчэ. He толькі табе, а нават калі нас сотні, тысячы будуць. Гітлер, фашысты — гэта цяжкі арэшак. Справіцца з ім... Уга, колькі чаго трэба! Мы нават уявіць усяго як след сёння сабе не можам.
— Гэта мне ў Маскве гаварылі. Гітлер сілу такую сабраў, што...— пахітаў галавою Іван Дарошка.
— Нічога, разаб’ём мы, знішчым гэтую сілу. У гэта я веру. I не толькі веру. а бачу ўжо — так яно і будзе. He скарыўся наш народ, гатовы змагацца да канца, да поўнай перамогі.
— Але ж і здраднікі знайшліся?
— Здраднікі — гэта не народ, гэта пена, шумавінне. Выкінула іх на паверхню вайна, вайна і змые, пахавае. Ды, як я паглядзеў, і не так багата іх, усяго ііа некалькі чалавек у кожнай вёсцы. Што ж, у сям’і не без вырадка, як кажуць.
— Гэта праўда,— вырашыў, як і заўсёды, быць да канца шчырым перад сакратаром райкома Іван Дарошка.— Такі вырадак нават у нашай сям’і знайшоўся.
— Хто? — здзівіўся, аж не паверыў Багавік.— Няўжо Піліп? Ці бацька?
— He. Якраз пра Ніліпа добрае я чуў. Як у Маскву ішоў, Заспіцкага Аляксея, ведаеце, у Гудове бацька яго жыве, сустрэў. To Піліп у яго ўзводзе. Добра, кажа, гераічна ваяваў... Бацька мой таксама, верачы Парасцы, нена-
відзіць фашыстаў. А вось самы менпіы наш, Косцік... У паліцыю паступіў.
— Дык ён жа дзіця зусім. Няўжо і такіх бяруць?
— Мусіць жа, бяруць, калі яго ўзялі. А што дзіця, дык яно па-дзяцінаму ўсё і выйшла. Адабраў хтосьці ў яго вінтоўку, калі на службу ў Гудоў ішоў...
— Відаць, хлопцы мае,— засмяяўся Багавік,— Аддалі мы такі загад, без вінтовак у партызаны не прымаць. Хочаш у лес, у партызаны ісці — вінтоўку дабудзь. I вядома ж, у каго — у ворагаў нашых — немцаў, паліцаяў... Ага, ну дык што там з Косцікам?
— Суда збаяўся, у лес уцёк.
— He карай сурова. Молада-зелена.
— Ды караць яго быццам і няма асабліва за што. He па пераконанні ён у паліцыю пайшоў, а каб бацьку ад Рыжага абараніць. Гэта ж Рыжага прывяла ў Вялікі Лес, ды і на наша селішча, братавая, Клаўдзя, Піліпава жонка. Ганяла да Дняпра калгасных кароў — і прывяла адтуль. А ён. Рыжы, бацьку неўзлюбіў, збіў, ледзь не скалечыў. А потым кажухі забіраў, то і Косціку перапала...
— Пераплялося ўсё як, глядзі ты! — пакруціў галавою Багавік.— Клубок які! Пачні па нітцы разматваць, і разматаць як, каб не парваць! I гэта ж не адзін такі клубок! Іх тысячы. мільёны! I трэба будзе разматваць, а дзе і рваць, бо не заўсёды часу будзе хапаць, ды і цярпення, каб разматаць па нітачцы... А гэта ж не ніткі, а жывыя людзі, лёсы чалавечыя! I каго вінаваціць, калі не так, як трэба, разбяромся, парвем, дзе не варта, каб рвалася?!
Багавік узяўся рукамі за галаву, задумаўся.
— А з Піліпам піто? — спытаў, памаўчаўшы, праз некаторы час ён.
— He ведаю,— уздыхнуў Іван Дарошка.— Аляксей Заспіцкі пакінуў яго прыкрываць адыход узвода, калі на засаду нямецкую нечакана напароліся. А што там і як?..
— Разумею,— сумна апусціў галаву Багавік.
Хацеў Іван Дарошка і пра жонку сваю, Кацярыну Антонаўну, дзетак, Андрэйку і Петрыка, пагаварыць, папрасіць дазволу наведаць у бліжэйшыя дні іх, але, глянуўшы на Рамана Платонавіча, не стаў гэта рабіць.
«I так я яго сёння замучыў сваімі асабістымі справамі. Няхай, будзе яшчэ час, пагаворым. Чакалі яны мяне ўсю зіму, пачакаюць і яшчэ дзён колькі».
XXII
Яны сустрэліся дні праз тры пасля таго, як падпольны райком партыі прызначыў Івана Дарошку камандзірам партызанскага атрада. Тады ён, Іван, узяўшы з сабою некалькі байцоў-партызан, вырашыў праверыць, хто ж гэта жыве ў леснічоўцы ў Качай-балоце, пра што ўжо неаднаразова дакладвала разведка Багавіку. I натрапіў на таго, каго шукаў, каго ўспамінаў, пра каго так часта думаў,— Васіля Кулагу. 3 радасці, што сустрэліся, абняліся, пацалаваліся, як браты. Потым доўга разглядалі адзін аднаго, нібыта не верылі, што яны — гэта сапраўды яны, а не хтонебудзь іншы.
— Ну, расказвай, як ты жыў,— пытаў Іван Дарошка, калі пакінулі леснічоўку, адышліся ў лес, каб ніхто ім не замінаў, пагаварыць.
— Лепш ты раскажы, дзе быў, чаму мяне так надоўга аднаго пакінуў,— прасіў Васіль Кулага.
— Я, брат, далёка быў. Аж у Маскве,— прызнаўся Іван Дарошка.
— Ух ты! — усклікнуў, не хаваў свайго здзіўлення Васіль Кулага.— Што ж ты там рабіў?
Давялося Івану Дарошку збольшага расказаць пра сябе, пра тое, як. атрымаўшы заданне райкома партыі, выконваў яго.
— А цяпер вось зноў да вас, у лес вярнуўся,— закончыў расказ Іван Дарошка.
— На сваіх, пеша, праз лінію фронту? — пытаў Васіль Кулага.
— Ды не, самалётам... На парашуце скакаў...
— Ух ты! — не пераставаў здзіўляцца, захапляцца Васіль Кулага.— I кім жа ты цяпер будзеш?
— Камандзірам партызанскага атрада прызначылі. Падбіраю сабе байцоў. Камісара, начальніка штаба...
— Дык і мяне з маімі хлопцамі да сябе забяры. Думаю, мы цябе не падвядзём. Ты ўсіх нас ведаеш, і мы цябе таксама...
— I размовы быць не можа, вядома, забяру. Нават больш. Думаю табе кіраўнічую пасаду прапанаваць. He ведаю толькі, што табе бліжэй — камісар ці начальнік штаба?
— Дзякую, Іван, што не забываеш, помніш пра мяне. Але, можа, у цябе іншыя людзі на гэтыя пасады ёсць, больш падрыхтаваныя. Бо я... Ты ж мяне ведаеш, тугадум,
не надта рашучы... Ды і ў вайсковых справах слаба разбіраюся.
— Якраз у цябе ёсць тое, чаго мне не заўсёды хапае. Я надта гарачы бываю, пад хуткую руку глупства магу іншы раз нарабіць. А ты... Стрымліваепі мяне, прымушаеш яшчэ і яшчэ раз усё абдумаць, абмазгаваць...
— He хвалі мяне і не гань сябе. Бо я, наадварот, без цябе як усё адно не я быў. Думаю, думаю, а каб зрабіць што...
— Ладна, не будзем мы адзін аднаго хваліць. Дык якая табе пасада ўсе ж па душы — камісар ці начальнік штаба?
— I той, і другой я не ведаю. што та.м дзе рабіць?
— 1 я асабліва не ведаю, што такое камандзір партызанскага атрада. Ведаю адно — ваяваць трэба, немцаў біць, зямлю нашу ад погані ўсякай вызваляць.
— To і я гэта ведаю. А вось дзе больш карысці я прынясу, дзе памагу табе?..
— Ты быў у сельсавеце сакратаром. Добрым, прызнаюся цяпер, сакратаром, толк ва ўсіх папяровых справах ведаў, парадак у нас заўсёды быў. Давай я прапаную цябе на начальніка штаба...
— Ці спраўлюся я?
— He святыя гаршкі лепяць. Ды і калі што — я табе памагу.— I,— паглядзеў — вочы ў вочы — Васілю Кулагу Іван Дарошка,— не адкладваючы, адразу ж заданне табе, як начальніку штаба... Немцы. як ты. мабыць, ведаеш, аднавілі завод у Гудове. Рэжуць шпалы, дошкі. Ёсць рашэнне райкома — падарваць, спаліць завод.
— 3 яго мы некалі ўвосень пачыналі, помніш? Ты пайшоў завод паліць, а я сцірты,— згадаў, задумаўся Васіль Кулага.
— To адно было, цяпер іншае. Цяпер у Гудове паліцыя, нават, кажуць, некалькі немцаў ёсць. Праверыць усё трэба, разведаць. I выбраць такі час і такі момант, калі нас там ніхто не чакае. I спаліць, разбурыць, знішчыць. Ты маеш у Гудове хоць якія сувязі?
— He вельмі. Некалькі знаёмых ёсць, але дзе яны працуюць, каму служаць?..
— Звяжыся з Заспіцкімі. Ад мяне прывітанне перадай, скажы ім, што сына іхняга, Аляксея. бачыў, ён здаровы, толькі ў руку паранены быў. Рана дробязная, пра яе можна і не гаварыць. Заспіцкія, я ўпэўнены, памогуць. I як да завода лепш падысці, і каго прыбраць, каб не перашкодзіў... Словам, пагавары з імі як след, выпытай усё, што
можна. 1 потым мне скажаш, ра.зам тады пасяд.зім, абмазгуем, як нам і што там рабіць.
— А ты,— пакруціў галавою Васіль Кулага,— як і быў. Вярнуўся, і за справу.
— Чакаць няма чаго. Немцаў біць трэба, зрываць усё, што яны задумалі і робяць. Мы ж армія, а армія павінна ваяваць.
Колькі дзён ты мне даеш на гэтую разведку, прыкідку, складанне плана?
— Многа не бяры. Чым хутчэй, тым лепш. Гэта зробім, за іншае возьмемся. Масты немцы зноў пааднаўлялі ўсюды. цягнікі ходзяць, а не трэба, каб хадзілі...
Зноў усё тое самае, што ўжо і рабілі мы! — усклікнуў Васіль Кулага.
To мы ўдвух з табой рабілі. А цяпер нас ужо ў некалькі разоў больш. Разумееш? I колькі б немцы не аднаўлялі таго, што мы разбурым, столькі нам давядзецца зноў яго разбураць. I дзе яны што хутчэй аднаўляюць, значыцца, тое ім больш патрэбна, тое мы павінны як мага хутчэй зноў разбурыць. Вось адна з галоўных нашых задач. I, вядома ж, немцаў, паліцаяў знішчаць, тэхніку тую, што на фронт ідзе... I не толькі тэхніку, але і калі хлеб, мяса, адзенне вязуць... Словам, працы нам хопіць. На ўсю вайну хопіць, аж пакуль ворага з зямлі нашай не прагонім.
Васіль Кулага ўсміхаўся, слухаючы Івана Дарошку.
— Чаму ты? — спахапіўся, як бы апомніўся Іван.
Проста рады, што ты побач са мною, чую твой голас,— сказаў, прызнаўся Васіль Кулага.— Неяк цвярдзей, больш упэўнена я сябе адчуў, як цябе ўбачыў. Да слова, я здагадваўся, нават ведаў, што ты вярнуўся, дзесьці блізка ад нас ходзіш.
Па чым гэта ты здагадваўся і ведаў? — спытаў Іван Дарошка.
Помніш, мы жыта з табою хавалі. Дык вось, пайшоў я днямі да адной з тых ям, а яна... пустая. Ну, думаю, Івая тут...
Але ні каля адной з ям з жытам я ні разу не быў,— прызнаўся Івап Дарошка.
— He можа быць!
— Мне не верыш?
Хто ж тады там быў? — задумаўся Васіль Кулага.— Пра ямы ж тыя, спадзяюся, ніхто, акрамя мяне ды цябе, не ведае.
Вось і разбярыся цяпер, хто, акрамя нас з табой,
яшчэ пра ямы ведае. Табе, як начальніку штаба, усе карты ў рукі.
Падумаў трохі, потым дадаў:
— Хіба, .можа, Косцік?
— А ён адкуль пра ямы ведае? Ты хіба казаў яму?
— He, я не казаў. Але...
Расказаў Іван Дарошка ўсё, што ведаў пра Косціка, пра тое, што з ім нядаўна адбылося. А пад канец папрасіў:
— Чалавека трэба будзе там, паблізу тых ям, паставіць. Ды так, каб яго не бачылі.
— I што рабіць, калі Косцік пападзецца? — спытаў Васіль.
— Да мяне, у леснічоўку, яго прывядзеш.
— Ёсць! — зусім па-вайсковаму адказаў Васіль Кулага.— Заданне атрымаў, буду дзейнічаць.
— Давай! — падміргнуў па-свойску, натхніў Васіля Іван Дарошка, таксама — відаць было — рады, што нарэшце ўбачыў, напаткаў даўняга, надзейнага сябра і памочніка.
XXIII
Хоць і трэба было, цягнула Апанаса Харчэню пабываць у хаце Андрэя Макаравіча і Аліны Сяргееўны пасля іх смерці, паглядзець, што там цяпер, але ён адкладваў, адкладваў гэта з дня на дзеш>, усё ніяк асмеліцца не мог пайсці туды.
«Так недарэчна загінуць! Інспектар гэты... Нанесла ж яго нячыстая сіла... Партрэты ўбачыў...»
Ён, Апанас, дакараў сябе, іпто не настояў, не паздымаў партрэты са сцен, калі аднойчы перад Новым годам завітаў у школу. Надта ж мутарна на душы было, хацелася хоць з кім пабачыцца, пагаварыць. А хто ж зразумее лепш яго, як не настаўнікі, Андрэй Макаравіч і Аліна Сяргееўна? He чужы ён быў ім, і яны яму не чужыя. Памагалі ж, чым маглі, і кнігамі, і кармілі, калі ён да іх, бывала, прыходзіў, і нават паліто, касцюмы куплялі. Дзяцей сваіх не было, то Апанас Харчэня быццам за сына ў іх быў. Можа, таму, што і вучыўся лепш за іншых, і да гісторыі, літаратуры цікавасць незвычайную меў. Ды і калека ж, з адною рукою ён...
Але тады, перад Новым годам, вельмі ж непрыхільна, нават варожа сустрэлі настаўнікі свайго былога вучня. Асабліва Андрэй Макаравіч. Аж гаварыць не хацеў, бачыць яго ў школе.
«Я вучыў цябе гісторыі, каб ты ў самых складаных падзеях і сітуацыях разбіраўся. Тых, што былі, ёсць і могуць быць. 1 мне здавалася, ты засвоіў мае ўрокі. А ты?.. У старасты, нямецкія паслугачы падаўся? Я ставіў табе па гісторыі пяцёркі. Трэба было двойкі, двойкі ставіць! — не не дый згадваліся Апанасу словы Андрэя Макаравіча, што той злосна кідаў, нібы камякі гразі, яму, Апанасу.— Гісторыя, народ помняць толькі герояў, тых, хто за Радзіму, шчасце людзей, іх свабоду жыцця не шкадаваў, аддаваў усё на барацьбу з ворагам... А ты... Шкуру сваю ратуеш, да акупантаў у халуі падаўся. Як табе не сорампа, не брыдка? На цябе спадзяваліся, табе верылі... Іван Дарошка, Васіль Кулага, я...»
Хоць Аліна Сяргееўна па сваёй звычцы імкнулася змякчыць іхнюю размову, але той раз ёй гэта не ўдалося. Ніякіх апраўданняў Андрэй Макаравіч і слухаць не хацеў, наадварот, чым больш Апанас апраўдваўся, тлумачых , чаму так здарылася, што ён апынуўся ў старастах, акунацыйным начальстве, тым Андрэй Макаравіч болып і б< лып зла ваўся. Урэшце, і зусім пачаў выганяць Апанаса сі школы.
— Прэч. прэч адсюль, і каб нага твая не пераступала парог і школы, і майго дома!
Ён, Апанас, не пакрыўдзіўся на Аядрэя Макаравіча. Можа, таму і не пакрыўдзіўся, што добра ведаў свайго выхавацеля. Ды і разумеў — вінаваты, вінаваты ёя, Апа нас, быў.
«Андрэй Макаравіч забараніў мне пераступаць парог школы, парог я дома. Але цяпер няма ні Андрэя Макаравіча. ні Аліны Сяргееўны. Дый я не той, што тады быў. Я сустракаюся з Васілём Цімафеевічам Кулагам, памагаю партызанам».
I ўсё ж, усё ж... Трымала нешта Апанаса Харчэню, не пускала ісці ў хату да Андр.эя Макаравіча і Аліны Сяргееўны. Мабыць, тое, што там, у хаце, быў забіты Сцяпан Радзівонавіч Кухта, інспектар, што прыязджаў у школу, выдаў на смерць Андрэя Макаравіча і Аліну Сяргееўну. Be ведаў, мусіць, што камендант яго імя на ўвесь Вялікі Лес назваў, па кнігі, хапуга, прыехаў. А Хведзька ўзяў ды і забіў, застрэліў яго... Зноў немцы з паліцаямі прыляцяць разбірацца. Як толькі пачуюць, дойдзе да іх гэта — так і прыляцяць.
«Далажыць трэба было мне ім пра гэты выпадак»,— успомніў, падумаў Апанас.
«Але ж тады... Што з маці Хведзькавай, братам, Кузь-
мой, зробяць, як прыедуць? He, дакладваць я не буду. Рыжага няма, то, можа, усё неяк абыдзецца».
«А Яўхім Бабай?» — выбліснула, быццам апаліла раптам Апанаса.
«Гэты данясе».
«Хай даносіць. А я... He буду. Нічога не буду даносіць немцам,— выраіяыў Апанас,— А што ў хату, дзе жылі Андрэй Макаравіч і Аліна Сяргееўна, наведацца... Дык наведаюся...»
I аднаго дня адважыўся — пайшоў на той пасёлак, дзе жылі Андрэй Макаравіч і Аліна Сяргееўна. Дарога была знаёмая, звыклая. He раз хадзіў па ёй і ўлетку, і ўзімку, і ўвосень. Цяпер вясна была, сеялі людзі грады, садзілі бульбу. I сонца — круглае, яркае — прыпякала, аж пара над зямлёй падымалася, клубілася. I ён, Апанас, ішоў бадзёра, быццам там, у Апдрэя Макаравіча і Аліны Сяргееўны, яго чакалі, нават як бы настрой прыўзняты, святочны з’явіўся, радасць. Але трывалі яны нядоўга, хутка зніклі, дзе і падзеліся, калі згадаў, што няма болып, не жывуць яго любімыя настаўнікі, на могілках, у магілах яны...
«I мяне, мусіць, тое ж чакае»,— падумаў.
Дзіўна, але не было таго страху, што раней узнікаў, халадзіў, калі ён пра смерць сваю думаў.
«Чаму б гэта?» — пытаў сам у сябе Апанас.
I сам сабе адказваў:
«Ды таму, што калі паміраеш за народ, за Радзіму, за справу — то адна смерць. I зусім іншае — смерць здрадніка, баязліўца...»
У хаце Андрэя Макаравіча і Аліны Сяргееўны чысценька, прыбрана было. Нават кнігі па паліцах расстаўлены, падлога памыта, быццам нічога ніякага тут і не здарылася некалькі дзён назад.
«Нехта, няйнакш з вучняў... А можа, аб’яднаўшыся, і ўсе разам, як цімураўцы...»
Слёзы нагарнуліся на вочы — згадаў, як сустракалі яго Андрэй Макаравіч і Аліна Сяргееўна, калі ён прыходзіў сюды, бегалі, мітусіліся, прапаноўвалі месца сесці, яду, кнігі...
«Яны мяне любілі. А я, я...» — не мог дараваць сабе Апанас, што згадзіўся стаць старастам і тым самым азмрочыў апошнія дні і Андрэя Макаравіча, і Аліны Сяргееўны.
«Нічога, я адпомшчу за вашу смерць!» — пакляўся, сцяўшы зубы, Апанас.
Падышоў да кніг, прабег вачыма назвы некаторых з іх. «Матэрыялы па гісторыі Беларусі»... Бяссонаў... ДоўнарЗапольскі... Карскі... Машынскі... Пыпін... ІІяткевіч... Раманаў... Сапуноў... Сербаў... Сержпутоўскі... СямёнаўЦян-Шанскі... Шпілеўскі... Шэйн... «Жявопясная Россня...»
Колькі ўсяго добрага, светлага было звязана ў яго, Апанаса, з кожнай з гэтых кніг! Дык гэта ж у яго, хто іх толькі чытаў! А ў Андрэя Макаравіча, які не толькі іх чытаў, але і шукаў, набываў за свае не такія і багатыя настаўніцкія грошы!
Перад вачыма міжвольна паўставаў і сам Андрзй Макаравіч, і тое, што яго вабіла, чым ён жыў, сама гісторыя гэтага невялікага куточка Беларусі — Палесся, дзе чаго толькі не было, чаго не здаралася! I ніхто б ні пра што не ведаў, каб пра гэта не напісалі, не расказалі людзі. «За Васілевічамі пачынаецца край балот і туманаў, і няма ніякіх звестак, што там хоць хто-небудзь жыве»,— згадаліся словы аднаго з вучоных. «Тут спрадвеку была багпа, багна і астанецца...» — паўтарыў амаль тое самае другі вучоны. «Тут няма гарызонту, у лясной гушчэчы сядзіш, нібы ў нейкім вялізным склепе ці ў яме, адрэзаны ад усяго жывога свету, і міжвольна паддаешся сумоце і жалю». «Палескія балоты нязмерныя, як неба». Колькі праўды і няпраўды напісана пра Палессе! А і тут жа, як і ўсюды на Беларусі, «схадзіліся народы спрэчкі зброяю канчаць». I куды ні паглядзі — курганы, курганы, курганы... I ў кожным з іх людзі ляжаць. Татары, шведы, палякі, французы, немцы... I, вядома ж, свае, што таксама ж палеглі, загінулі ў барацьбе. Ча.му людзі такія абыякавыя да свайго мінулага? Дзе помнікі тым, хто аддаў жыццё за волю, за край, за народ? Ці жывым не да таго? А мо хацеў хто знарок адабраць у людзей памяць пра сваё мінулае?
Паліліся, чаго ўжо даўно не было, радкі верша:
О, краю палескі, о родны мой краю, Hi Эльдарада не трэба, не трэба і раю. Хачу, каб у велічы, славе ты быў, Сыноў сваіх верных ў вяках не забыў. Хачу, каб свяціла і шчасце і сонца, I ў святы, і ў будзень, бясконца, бясконца...
«Так, Андрэй Макаравіч любіў, як, мабыць, рэдка хто, гэты край, любіў тых, хто араў, сеяў, абжываў выспы і выдмы сярод балот і лясоў. I я таксама нічога так не люблю, як гэты край, гэтых людзей, хачу ім дабра. I гісторыю вучыў, вучыў літаратуру, каб уславіць Палессе, расказаць пра яго іншым, каб і яны палюбілі яго гэтак жа, як люблю яго я, любіў Андрэй Макаравіч. Ці ўдасца мне гэта? Ці пашанцуе пабыць у полымі і выйсці з полымя жывым? Мусіць жа, не... Давядзецца гэтак жа, як і Андрэю Макаравічу, у магілу без пары легчы, не зрабіўшы таго, што мог, думаў зрабіць...»
«Знойдзецца той, хто раскажа. He можа быць, каб не знайшоўся. Няма таго краю, які не меў бы свайго гісторыка, свайго песняра,— падумалася чамусьці.—Можа. знойдзецца нават, хто і пра нас раскажа, раскажа пра тое, як мы жылі і змагаліся, як хацелі зрабіць краю і ўсім яго насельнікам дабро, а нам не давалі, не далі гэта зрабіць, га? He трзба ніколі ўпадаць ў паняверку, адчайвацца, трэба верыць. Верыць у чалавечую сілу, розум, у тое, што жыццё няспыннае, яно перамагае смерць, а дабро заўсёды ўрэшце перамагае зло. I тады... Ніхто, нішто не будзе страшна, ніякія злыдні, ворагі... I смела, не баючыся нічога і нікога, ісці насустрач сваёй долі, свайму лёсу, любым нягодам і выпрабаванням...»
Апанас стаяў застыўшы. баяўся паварушыцца, бо здавалася, блюзнілася яму: гэта не сам ён пра ўсё думае, a гаворыць яму нехта іншы, можа, нават сам Андрэй Макаравіч... Так, так, ён, голас яго...
Схамянуўся: «ПІто гэта я, што са мною?»
Убачыў знаёмыя тыльнікі кніг, успомніў, дзе ён...
Прыкрыўшы вочы рукою. пайшоў, хістаючыся, бы п’яны, з хаты...
XXIV
Тое, што рабілася ў апошні час у раёне, ані не падабалася каменданту Курту Апфелю. Кожную раніцу, чакаючы даклада начальніка паліцыі Нядзелькі, ён ужо загадзя ведаў — будзе зноў нешта непрыемнае. Ці адабралі вінтоўку ў нейкага разявакі-паліцая, ці сам хтосьці з гэтых добраахвотных памагатых уцёк са зброяй у лес, ці новы выбух міны альбо гранаты, новы падпал... 3 прыходам вясны вы падкі такія надта ж учасціліся.
«Канчаць з усім гэтым трэба,— думаў камендант.—
Непакорнасць, сабатаж, а тым больш дыверсіі павінны быць спынены. I як мага хутчэй».
Далажылі, што начальнік паліцыі Нядзелька ў камендатуры, чакае, калі яго паклічуць.
Няхай заходзіць! — крыкнуў камендант дзяжурнаму.
Нядзелька, як звычайна, не зайшоў, а хутка. імкліва ўкаціўся на сваіх кароткіх ножках. Выкінуў наперад руку, прагарлапаніў:
— Хайль Гітлер!
— Хайль! — адказаў камендант, таксама выкінуўшы наперад руку. I тут жа, свідруючы, працінаючы начальніка паліцыі навылёт сваімі калючымі, змяінымі вачыма, спытаў, не хаваючы нецярплівасці: — Што там у цябе?
Начальнік паліцыі трохі памяўся, адкашляўся — прачысціў горла, яўна марудзіў, не ведаючы, мусіць, з чаго пачаць.
— Многа? — кінуўся на выручку камендант.
— Многа,— не таіўся начальнік паліцыі.
— I ўсё непрыемнае?
— На жаль.
— Канкрэтна што?
— Канкрэтна? Знойдзены ў лесе парашут...
Дзе?
— На полі між Дубровіцаю і Гудова.м. Кіламетраў за пятнаццаць ад той леснічоўкі, якую спалілі зімою.
— Хто знайшоў нарашут, якой даўнасці?
— Парашут знайшлі пастухі. Але не адразу паведамілі. Шоўку на парашуце шмат, то яны падзялілі па кавалку, паспяшаліся жонкам кофты пашыць.
— To, можа, парашут яшчэ летні ці асенні?
He, мы дапыталі некаторых людзей. Самалёт, кажуць, прылятаў тыдняў колькі таму назад. Уночы. Пакружыў і паляцеў.
— Чый самалёт?
— Ды. мабыць, савецкі. Ён і скінуў, напэўна, парашутыста, бо на парашуце савецкае кляй.мо.
— Дзе тыя людзі, што знайшлі парашут?
— Япы ў Ельніках, арыштаваны.
— Дапытаць самым сур’ёзным чынам. Аддаць загад па ўсіх вёсках паліцыі, старастам — калі толькі ўбачаць падазроную асобу, затрымаць. Што яшчэ?
— У вёсцы Вялікі Лес забіты інспектар управы асветы Кухта Сцяпан Радзівонавіч...
Кухта Сцяпан Радзівонавіч, пісьменнік? — здзівіўся камендант.— Той, што такую добрую дакладную на дырэктара школы і яго жонку, настаўніцу, напісаў?
— Так.
— Чаго ён апынуўся ў Вялікім Лесе?
— He ведаю, гер камендант.
Высветліць! I далажыць мне!
— Слухаю, гер камендант.
Доннэрветтэр, вылаяўся камендант. — Ліха ведае што там, у тым Вялікім Лесе, робіцца. To масты, сцірты са збожжам папалілі, то начальніка паліцыі па снезе ўночы ганялі... Расстралялі ж нядаўна двух чалавек, хату спалілі... I ўсё адно... Складваецца ўражанне, што там нейкае асінае гняздо, цэлая банда...
Паступілі звесткі: стараста, Апанас Харчэня, з бандытамі сустракаецца,— дакладваў начальнік паліцыі.
Дзе?
— У лесе.
— Калі?
— Найчасцей уночы.
Праверыць! I калі праўда — павесіць старасту! Там жа, у Вялікім Лесе. Хопіць. годзе! — стукнуў кулаком па стале, наліўшыся чырванню, камендант.— Я не дапушчу, каб у мяне пад носам чортведама што рабілася. Бандытызм, сабатаж, усякае супраціўленне навінны быць спынены! Фюрэр, нямецкае камандаванне не могуць болып цярпець такое! Усюды, ва ўсіх населеных пунктах раёна, павінен быць парадак! Чуеце, парадак!
Слухаю, гер камендант! — стаў навыцяжку, стукнуў абцасамі ботаў начальнік паліцыі.
Абрыдла мне гэта, гаспадзін Нядзелька, кожную раніцу чуць пра дыверсіі, забойствы, непарадкі... Час за справу ўзяцца! Мы даверылі вам такі важны ўчастак. А вы?.. Чым займаецеся, чым займаецца паліцыя? Некалькі бандытаў — і то злавіць не можаце. Што, зноў карныя часці выклікаць?.. 3 непакорнасцю, сабатажам, бандытызмам павінна быць скончана! Ідзе вайна, кожны салдат на ўліку, ён патрэбен на фронце, дзе ідуць вырашальныя бітвы. Паліцыя не павінна бяздзейнічаць, быць у баку ад барацьбы, а павінна наладжваць, ахоўваць парадак. А ў вас што? У паліцыі зброю крадуць, паліцаі самі ўцякаюць у лес...
— Ёсць такое, гер камендант,— стаяў навыцяжку перад камендантам начальнік паліцыі,— Вось і ўчора...
Хопіць! — аж віскнуў камендант,— Праверыць кожнага, каму выдадзена зброя. I калі ёсць ненадзейныя, зброю забраць. У паліцыю прызваць новых людзей...
He ідуць, гер камендант.
Што значыць «не ідуць»? Трэба зрабіць усё, каб пайшлі. Павялічце пайкі, іншыя меры заахвочвання знайдзіце. А каго і прымусьце! He ў карты гуляць толькі трэба, не гарэлку піць, а працаваць! Дзень і ноч працаваць.
— Слухаю, гер камендант!
— I як мага хутчэй дайце спісы былога раённага, савецкага і калгаснага начальства, актывістаў, камсамольцаў, і, вядома ж, у першую чаргу бальшавікоў.
— Спісы амаль ужо складзены.
— ІПто значыць «амаль»?
— Ну-у,— памяўся начальнік паліцыі,— У некаторых вёсках яны гатовы, а ў некаторых... не зусім.
Каб у бліжэйшыя дні гатовы былі! I не шкадаваць нікога. Лепш невінаватага расстраляць, чым пакінуць жыць каго-небудзь з тых, хто павінен быць знішчаны.
— Слухаю, гер камендант.
Ужо выйшаўшы на калідор, Нядзелька ўспомніў: трэба было далажыць абавязкова каменданту і яшчэ пра адно — заўважаны падазроныя асобы, што атайбаваліся, жывуць у леснічоўцы ў Качай-балоце.
«Няхай, заўтра далажу,— падумаў Нядзелька.— A то вяртацца... Дрэнная, кажуць, гэта прыкмета. Ды і праверыць не пашкодзіць, наколькі дакладныя звесткі. A то зноў можа здарыцца тое самае, што тады зімою, пад Дубровіцай. Выклікалі карныя часці, акружылі леснічоўку, а там... нікога».
I Кандрат Нядзелька пакінуў камендатуру, заспяшаўся ў паліцыю...
XXV
Да гэтай аперацыі рыхтаваліся асабліва старанна, бо па сваім мапітабе яна была першая такая буйная. I кожны ведаў: ад яе поспеху залежыць многае. Удасца аперацыя — упэўненасць у сабе, у еваіх сілах і здольнасцях адчуецца, значыцца, і яны могуць ваяваць, біць фашыстаў. Ды і які погалас пойдзе пра лясных салдат у наваколлі, таксама мела значэнне. Людзі ж спадзяюцца, вераць. I падмануць... He, такога ніхто не дапускаў, ні Багавік, ні Іван Дарошка, ні Васіль Кулага, ды і іншыя, хто займаўся непасрэдна
вывучэннем абстаноўкі ў Гудове і распрацоўкай самой аперацыі. ГІаводле плана, падрывам і падпалам завода павінна была завяршыцца аперацыя. Перад гэтым жа трэба было знішчыць дванаццаць нямецкіх салдат, што зусім нядаўна пасяліліся ў Гудове, паліцыю, захапіць чыгуначную станцыю і, калі ўдасца, спапяліць яе...
Сіл у партызан было не так многа, ды і зброя не ва ўсіх была. Таму вырашылі — усім без выключэння напасці на школу, дзе быў паліцэйскі ўчастак і дзе жылі немцы, і падпаліць яе. Паліцаі і немцы кінуцца, вядо.ма, уцякаць. Адкрыць па іх агонь — каго забіць, каго рассеяць. Пасля гэтага раздзяліцца на дзве групы — большая на чале з Іванам Дароіпкам пойдзе знішчаць завод, меншая на чале з Васілём Кулагам — граміць станцыю... Вызначылі і месца збору атрада пасля аперацыі палянка ў хвойніку, непадалёку ад Вялікага Лесу...
Да школы падышлі ў поўнач. Акружылі яе, залеглі, сканцэнтраваўшы галоўныя сілы ля ўвахода, адкуль павінны былі. паводле меркаванняў, і ўцякаць гітлераўцы, убачыўшы спрасонку, што гарыць памяшканне, дзе яны пасяліліся. Замацавалі за пэўнымі людзьмі і вокны. бо не выключана было, піто і праз іх будуць спрабаваць ратавацца фашысцкія ваякі. Чакалі мо з гадзіяу, пакуль заснуць, успяцца гітлераўцы, радуючыся, што ноч выдалася цёмная, хмарная, нават месяца, зор і то не відаць.
— Каб хаця дождж не лінуў,— прамовіў ціха Івая Дарошка да Багавіка, які непасрэдна сам узяў на сябе кіраўніцтва ўсёй аперацыяй.— Яшчэ патушыць, што мы запалім...
А мы вызначанага часу чакаць не будзем,— адказаў Івану Дарошку шэптам Багавік.— Ты бяры на мушку вартавога, а я гранату падрыхтую... Кіну, як пачнуць з дзвярэй выбягаць...
Панавала напружаная, стоеная цішыня. Кожны адчуваў адказнасць моманту, што павінен быў вось-вось наступіць.
— Давай каманду! — шапнуў Вагавік.
Іван нягучна свіснуў, што азначала: падрыхтавацца да бою.
Ціха ляснулі затворы. некалькі чалавек з вёдрамі, у якіх былі газа і бензін, папаўзлі да сцен. Пачуўся стрэл — гэта стрэліў Іван Дарошка ў вартавога, які стаяў пры самых
дзвярах і, прыхінуўшыся да вушака, драмаў. Вартавы грымнуўся з ганка вобземлю, значыцца, куля праляцела не міма, пацэліла. Успыхнуў агонь — падпалілі адразу з усіх чатырох бакоў сцены...
Хвілін колькі ўсе напружана глядзелі, як падымаецца ўгору, ліжа чырвонымі языкамі сцены агонь, быццам любаваліся ім. Але вось пачуўся тупат ног па лесвіцы — гэта, няйнакш тыя, хто быў у школе, у памяшканні, беглі паглядзець, што ж здарылася. Як толькі з’явіўся, вырас у дзвярах гітлеравец, Іван Дарошка зноў стрэліў. Гэты раз не так удала, бо гітлеравец не ўпаў, а, схапіўшыся рукою за грудзі, нешта закрычаў, загарлапаніў.
На яго крык пачалі выбягаць, хто ў белым, відаць, у споднім, а хто і апрануты, ва ўсім вайсковым, астатнія гітлераўцы.
Багавік кінуў гранату — яна разарвалася, выбухнула ў самым праёме дзвярэй. Бліснуў агонь, пачуліся немыя, адчайдушныя крыкі... Сёй-той з гітлераўцаў і паліцаяў патупаў, памчаў назад па лесвіцы, на другі паверх, хочучы там знайсці сховань, паратунак. Але неўзабаве вярталіся, беглі назад, бо сухія сцены школы ўвачавідкі ўгараліся, лопалася шкло ў вокнах, валам валіў дым. Хтосьці з гітлераўцаў, мабыць, кінуўся да акон, бо пачулася раптам стральба. He вельмі дружная -бераглі патроны...
— Пра зброю не падумалі! — шапнуў Іван Дарошка Багавіку.
- Якую зброю? — спытаў Багавік.
- Ды тую, што ў немцаў. Яе ж забраць можна было, нам жа не хапае. Згарыць там, у школе.
— He шкадуй, на памылках вучацца. Ну як? паглядзеў ён на Івана, быццам падміргнуў.
- Пакуль што ўдала. Дай бог, як кажуць, і далей так...
Школа ўгаралася, была падобная ўжо на суцэльны дымны факел. Языкі полымя ўзбіраліся па сценах вышэй і вышэй, успыхнуў гонтавы дах. Некалькі гітлераўцаў, ратуючыся ад агню, рынуліся зноў у дзверы. Яшчэ адна граната. якую кінуў Васіль Кулага, спыніла ўцекачоў...
Можа, хопіць нам ля школы бавіцца, пара і пра за вод, станцыю паклапаціцца. сказаў Багавіку Іван Да рошка.
Даваіі, як і задумалі. Вы з Васілём Кулнгам па сваіх аб’ектах. а я тут пабуду, павартую, каб усе да аднаго гітлераўцы і і\ паслугачы сасмажы лі<я...
Начулася ўмоўленая каманда: «Налундра!» і тыя,
каму загадана было, падхапіліся і, вядомыя сваімі камандзірамі, пабеглі — хто да завода, хто да чыгуначнай станцыі...
У хвойніку на невялікай паляне сабраліся гадзіны праз дзве. Світала.
— Параненыя, забітыя ёсць? — спытаў Багавік у камандзіраў груп Івана Дарошкі і Васіля Кулагі, калі тыя амаль адначасова з’явіліся на паляне.
— Няма!
— He, няма! — адказалі камандзіры, радыя, што так удала атрымалася: і заданне выканалі, і людзі ўсе жывыя, здаровыя.
— Ад імя падпольнага райкома партыі і сябе асабіста выношу ўсім падзяку! — аб’явіў Багавік,— Малайцы!
— Ура-а! — пачулася ў адказ.
Усе былі вясёлыя, узбуджаныя і глядзелі, не зводзілі вачэй з агню, што палыхаў, уздымаўся над лесам у Гудове.
— Гарыць! Як гарыць! — гаварыў, любуючыся, [ван Дарошка.
— I праўда, прыгожа гарыць,— ківаў галавою, згаджаўся з ім Васіль Кулага.
— He так, як тады, помніш, увосень гарэла? — пытаў Іван Дарошка.
— He, не так,— здагадваючыся, на што намякае Іван Дарошка, адказваў Васіль Кулага.
Чуючы размову двух былых старшынь, цяпер партызанскіх важакоў, Багавік нібыта падсумаваў яе, сказаў тое, што думаў, уголас:
— Няхай толькі лета прыйдзе, зямля будзе гарэць пад нагамі чужынцаў. I як сёння яны не знаходзілі, ратуючыся, сабе месца ў школе, гэтак не будуць яны знаходзіць сабе месца нідзе на ўсёй неабдымнай нашай зямлі... Няхай толькі лета прыйдзе!..— паўтарыў ён летуценна.
Частка трэцяя
I лета прыйшло. Цёплае, гарачае лета. Такое, якіх і не помнілі, не было...
I
Непрыкаяна, як цень, сноўдаўся Мікалай Дарошка то па хаце, то па полі, то па лесе, нідзе не знаходзячы сабе месца. Нішто не радавала яго, нішто не весяліла душу. У галаву лезлі думкі, адна змрачней за другую. Бачыў, адчуваў Мікалай: зорны час яго мінуў і не вернецца, ніколі, ніколі ўжо не вернецца. Наперадзе ж — беспрасвецце, цемра, ноч...
«Не цаніў я таго, што меў. Усё лепшае хацеў. А замест яго — горшае, горшае ішло. Цяпер жа і зусім быццам перад канцом свету... I вінаваты... Хто, хто ў етым вінаваты?.. Сам я? А мо... Той, каго я найчасцей і прасіў, да каго звяртаўся ў хвіліны роспачы і душэўнай пакуты, на каго спадзяваўся, каму верыў болып, як сабе — Бог?..»
Хрысціўся, маліў дараваць яму, рабу Мікалаю, грэх, але і не думаць пра сваю крыўду, выбіць з галавы, забыць таксама ніяк, ніяк не мог.
«Ва ўсім, Божа, мера свая е. А ў кары тваёй меры няма. Жонку ты ў мяне забраў. Забраў поле, якое я здабываў крывавым мазалём, потам... Забраў сыноў — Івана, Піліпа, Косціка... А цяпер... I спакой, упэўненасць забраў... За што, за якія грахі, Божа?» — складаў, дзе б ні быў, у літанні рукі Мікалай, глядзеў на неба, нібыта чакаў: вось-вось развярзецца, расколецца яно і адтуль выгляне сам Бог і ўсё яму скажа, шчыра, даверліва, як блізкаму сябру, растлумачыць.
Ды такіх, як ён, Мікалай, хто звяртаўся ў тыя дні да Бога, было, мусіць, шмат, і Бог не мог, проста не пад сілу было яму ўсім адказаць. I Мікалай апускаў яшчэ ніжэй галаву і ў маўклівай пакоры, як і зазвычай, ішоў сваёй дарогай далей.
Тым не меніп, хоць і без усякай ахвоты, але і гарод
свой, і поле, што выдзеліла яму камісія, ён паараў, засеяў, нават некалькі палянак расцерабіў. «Можа, жаць, есці і не буду, але ж... Нельга поле незасеянае пакідаць. I за вясну не раскарчаваць ні адной паляны... Таксама нельга». Ды яно ў працы быццам і час не так мутарна, марудна ішоў, забывалася іншы раз тое, што гняло. мучыла, спакою ані не давала. 3 новай, жудаснай сілай яно навальвалася ўночы, калі прачынаўся пасля першых пеўняў, і ўжо чаго ні рабіў, заснуць, нават на волас звесці вачэй не мог. Усё часцей і часцей жонка, Ганна, успаміналася, дзеці — Іван, Піліп, Косцік. A то Рыжы, Клаўдзя, Яўхім Бабай, немцы згадваліся, тое, што ў апошні час рабілася ў вёсцы...
«Людзей страляюць. хаты паляць... «Рабі, што кажуць, загадваюць. Інакш — застрэлім». Але... На страху нічога не ўтрымаеш... Страх толькі на час можа астудзіць... А потым... Зноў усё прарвецца, выбухне... I тады ўжо нічым нікога не спыніш. Страляй, палі — усе адно сваё будуць рабіць... Няўжо етага не разумеюць тыя, хто павінен быў бы разумець?.. Мусіць жа, бо не рабілі б такога, думалі б... A то... Нібы вар'яты, шаленцы...»
Ківаў, круціў галавою Мікалай, ніяк паверыць не мог, што ўсё тое. што адбываецца ў іхняй вёсцы,— праўда.
« Варку-старчыху Рыжы забіў... А етыя, прыблуды, дырэктара школы і яго жонку застрэлілі... А далей, далей што будзе?.. He даруе ж Рыжы, што босага па снезе гаяялі. помсціць будзе? I не разбірацьмецца, хто вінаваты, а хто — не, нікога не ійкадавацьме. Ого, хіба такі каго пашкадуе!.. I найперш. на кім злосць спагоніць. ета, мусіць жа, на мне...»
«Чаму на мне?»
«Ды та.му, што ненавідзім адзія аднаго, на селішчы дзверы ў дзверы жывём. Падумае, іпто ета не хто-небудзь, а Іван ганяў яго босага па снезе тады. напрадвесні...»
«А можа, і праўда — Іван?»
«Не павінна б, бо, кеб Іван ета быў, жывога не выпусціў бы Рыжага. Іван здагадаўся б, ведаў бы, што праз маю хату Рыжы ўцячы можа. Бач, як дзверы рвануў. Зашчапка, клямка вылецелі... Здаравіла такі! успамінаў ноч, калі прахапіўся, быццам ад удару па галаве, ён, Мікалай, і ўбачыў, як нехта ў белым выскаквае ў акно,— Уцёк. ірад, тады... А так бы... He таптаў бы людскіх ужо сцежак... У Ельнікі перабраўся. Але... Жывы... [ ў любы час паявіцца можа. Тут жа, на селішчы,
паскуда етая, хлюндра. Сядзіць, быццам скула, і выбірацца нікуды не збіраецца. Усё чакае, калі ён; ірад, прыедзе ці прыйдзе. Кеб дзіця жывое было, можа б, і яе, хлюндру, куды звёз... А так... Ліха ведае, чым і скончыцца ўсё ета... Ясна — не дабром. Вось як паявіцца так і ворсаць пачне».
«За што?»
«Хе, прычыну знойдзе. А не — дык і без прычыны. To Іван вочы яму муляў, а цяпер... Косцік... Таксама ж трэба дурнем быць — у паліцыю ўлез, а потым без вінтоўкі астаўся. Прыязджалі ўжо з Гудова, шукалі Косціка. I яшчэ не раз, мусіць, прыедуць... Трасіся, апраўдвайся, бойся... А яны, збрады, слоў не выбіраюць, лазяць дзе заманецца — і ў каморы, і ў хляве, і на гарышчы. Шукаюць Косціка, Івана, але, калі што трапіць на вочы і іншае — сала, мяса, апратка якая,— грабуць, забіраюць і слова проці не скажы... Бо...»
«А можа, мне... Плюнуць на ўсё, самому селішча адцурацца?» — цюкнула Мікалаю ў галаву.
«Як ета?.. Адцурацца?» — спалохаўся, не паверыў Мікалай таму, што прыйшло нечакана ў галаву.
«А так. Кінуць-рынуць усё як е, ды ў лес... Паляны буду карчаваць, палоць, акопваць тое, што пасадзіў і пасеяў, платы гарадзіць... Прыйду ўночы дадому, яды набяру — і... Хоць бачыць нічога не буду, чуць... 1 калі Рыжы ці етыя збрады з Гудова прыедуць — мяне дома няма, я далёка. Бо інакш... Галавы на плячах не зносіш. He Рыжы з Клаўдзяй, дык Бабай, збрады, немцы... He за Івапа, дык за Косціка... Знойдуць за што прычапіцца... А так, калі што якое, мяне дома няма... Во, во, мяне дома няма...»
Некалькі дзён і начэй думаў над гэтым, не выпускаў з галавы таго, што так нечакана прыйшло, Мікалай, і так і гэтак меркаваў, прыкідваў. Канчаткова ж выспела рашэнне — лепш будзе, калі ён дома радзей бывацьме у ноч тую, калі Гудоў гарэў, стра. яніна адтуль чулася...
«Разбірацца ж прыедуць, што і да чаго... I мне... He. пакуль цёпла, лепей дома, у вёсцы, не сядзець...»
«А як пахаладае?»
«Тады тое будзе... Можа, паспакайнее, з Косцікам усё хоць трохі абляжацца, задаўніцца... Ці... Да таго часу разаб’юць немцаў, прагоняць адсюль. He вечна ж яны тут будуць. Казала ж некалі, зімою, Варка, старчыха. што пабілі етых чарцей лазатых пад Масквою. А цяпер. цяп-
лом, мо ў іншых месцах паб’юць. 1 мне... На селішчы сваім трэба менш бываць, асабліва ўдзень, калі злыдні прыязджаюць. У лес, у поле трэба сыходзіць. Перадрамаў трохі, бы заяц, на адно вока, торбу наладаваў і ходу. Are, are...»
1 з тых дзён ужо не бачылі Мікалая Дарошкі дома. на сваім селішчы. Прыходзіў, як змяркалася, дадому, еў, ладаваў торбу харчамі, а ледзь віднела, на дзень бралася,— знікаў, спяшаўся зноў у лес, у поле...
II
Так і не кінуў жонкі, Сонькі, Яўхім Бабай, жыў з ёю, кленучы ўсё і ўсіх на свеце. Бо гэта толькі здавалася, што, калі ён займее вінтоўку, начальнікам стане, па-іншаму жыццё яго пойдзе. На самай жа справе амаль нічога не змянілася. Усяго некалькі дзён і няслі людзі сала, яйкі, масла. А потым, як Рыжага паганялі босага ўночы па снезе, паехаў ён з Вялікага Лесу,— быццам адсекла, ніхто нічога здаваць не нёс. Хадзіў Яўхім Бабай да Апанаса Харчэні, прасіў, каб той чым-небудзь памог. Але Апанас Харчэня быццам зусім і не стараста быў, не ўлада. На працы ў воласці амаль не бываў, ад усяго, чаго ні папросіш, адмаўляўся. «Што я табе, нянька? — казаў з непрыхаванай злосцю, раздражненнем ён.— Табе даручылі. ты і турбуйся. А ў мяне... I сваіх клогіатаў хапае. Вунь зямлю трэба дзяліць, араць, сеяць...» Кінуўся Яўхім Бабай са скаргай на Апанаса Харчэню ды і з просьбаю, што яму рабіць. каб падаткі людзі спраўна і ў час здавалі. да Рыжага, калі той быў прыехаў разам з немцамі дырэктара школы і жонку яго страляць. «Не міндальнічай, ганяй усіх так, як я ганяў!» — параіў Рыжы. Думаў, некалькі дзён думаў над гэтым Яўхім Бабай. Але ж... Настырняцца з людзьмі, ды яшчэ адкрыта, каб кожны бачыў, ведаў... He прывык да такога Яўхім Бабай. Вось каб ціхачом, каб ніхто не бачыў, не ведаў... Дый... Іван жа Дарошка, Васіль Кулага, а цяпер яшчэ і Рыгор Бяда. Юрка Раманюк. Хведзька ды, мусіць, і некаторыя іншыя ходзяць дзесьці блізка і, калі што,— не даруюць, адпомсцяць. Рыжага ж вунь як па снезе босага паганялі, ледзь жывы астаўся. А што ганялі гэта яго Іван Дарошка і Васіль Кулага — не сумняваўся, ані не сумняваўся Яўхім Бабай. «Высачыць бы іх, злавіць. Тады б... Больш адкрыта, смялей усё можна было б рабіць. A то... Вунь
і Кандрат Астапавіч Нядзелька, калі прыязджаў сюды разам з Рыжым і немцамі, напомніў, пра што там, у Ельніках, казаў: «Ну, калі ж заданне выканаеш, Івана Дарошку і Васіля Кулагу падпільнуеш?»
He спаў па начах Яўхім Бабай, па вёсцы пазахлёўю ды ля парканаў, як злодзей, туляўся. I аставацца нанач у сваёй хаце баяўся, бо з лесу маглі прыйсці непажададыя госці і паганяць, a то і застрэліць, ды і сачыў, цікаваў, хто ўночы ў лес ці з лесу ў вёску ходзіць.
«А раптам пашанцуе — нападу на след Івана Дарошкі ці Васіля Кулагі»,— думаў ён.
Неяк. калі гародамі міма двара Харчэняў краўся, убачыў, як адтуль хтосьці выйшаў, у лес пакіраваўся.
«Хто ета такі?» — прыпаў Яўхім Бабай да паркана.
Месяц акурат рожкамі хмары раскідаў, выплыў на хвіліну. I гэтага было даволі, хапіла, каб у яго святле Яўхім Бабай пазнаў самога Апанаса.
«Куды ета ён, сухарукі?»
Ішоў назіркам, не спускаў вачэй з Апанаса Яўхім Бабай. аж пакуль той да лесу не дабраўся, не знік, не схаваўся ў стволлі дрэў. Але і пасля гэтага не спяшаўся дадому, у вёску вяртацца Яўхім Бабай — ляжаў у кустах, чакаў, сам не ведаючы чаго, увесь час думаючы, ці не звязаны Апанас па ранейшай дружбе і цяпер з Іванам Дарошкам і Васілём Кулагам, ці не да іх на сустрэчу ён падаўся. «Разам жа працавалі... I, можа, ета не хто іншы, а ён, Апанас, выдаў тады Рыжага... Як толькі спісы склалі, так і здарылася тое: Васіль Кулага жонку, дзяцей забраў, а заадно і Рыжага забіць хацеў... «Калі так, то і пра мяне, пэўна ж, усё перадаў. I як хацеў я Дарошкаў у спісы ўнесці, і як падказваў, кеб іншых уносілі, не забылі...»
Холад сцебануў Яўхіма Бабая, мурашкі па целе папаўзлі.
«Трэба нешта рабіць, ратавацца...»
Дачакаўся, калі Апанас з лесу дамоў назад вяртаўся, а потым, спагадзя трохі, і сам дадому пасунуўся.
1 пра ўсё, што бачыў уночы, паперу напісаў.
У той жа дзень як не бягом у Ельнікі паджгаў. Самога Нядзелькі Кандрата Астапавіча ў паліцыі не было, паехаў некуды.
«А можа, і добра, што яго няма,— падумаў Яўхім Бабай.— A то зноў да нечага прычэпіцца, у халодную пасадзіць».
Аддаў паперу дзяжурнаму, а сам дадому пабраўся. 1 пачаў чакаць, што далей будзе...
«Можа, зноў прыедуць у вёску немцы, з Апанасам зробяць тое ж, што зрабілі з дырэктарам школы і яго жонкаю... A то малады ды надта хітры... I тым, і етым служыць хоча...»
Але ішлі дні за днямі, а ні Нядзелька, ні немцы ў Вялікі Лес не ехалі.
«Няўжо дзяжурны не перадаў той паперы? А мо іншым чым заняты, няма вельмі калі раз’язджаць? — думаў, мучыўся ў здагадках Яўхім Бабай,— Яшчэ хіба раз напісаць, напомніць? Ці самому пайсці, расказаць пра ўсё, што я ведаю, бачыў?»
Сонька ж, жонка, проста загрызала яго, дый дзеці, як рэзаныя, верашчалі, плакалі — есці хацолі.
— Хоць бы наняўся да каго, араць ці сеяць памог, людзі б заплацілі,— крычала. махала рукамі Сонька,— Дык ён вінтоўку на плячо пачапіў і гуляе гульма, ані нічога не робіць.
— Кеб па табе вяроўка загуляла,— адгыркваўся, кляў жонку Яўхім.— Ты думаеш, што гаворыш? Як ета я, уласць, наймацца да каго буду араць ці сеяць?
— Што ета за ўласць, калі галодным і самому, і дзецям трэба сядзець? Г... ета, а не ўласць...
— Ну-у! — задзіраў галаву, як індык, Яўхім Бабай.— Ведай сваё месца, не плявузгай абы-чаго!
I, закінуўшы на плячо вінтоўку, выходзіў, як не выбягаў з хаты.
У тыя дні і ўспомніў Яўхім Бабай зноў ііра жыта, піто хавалі ў лесе Іван Дарошка і Васіль Кулага і браць якое ездзіў на саматужках, хадзіў ужо разоў колькі ён, Яўхім Бабай.
«Не ў жабракі ж мне падавацца!»
У камору дзверы адчыніў, мяшок пад паху падаткнуў, у лес пайшоў.
Рыгор Бяда вочы прагледзеў, ляжаў ужо некалькі дзён у кустах, усё чакаў, калі прыйдзе той невядомы, хто паквапіўся на не ім схаванае ў лесе жыта. Шчыра прызнацца, дык такое заданне не вельмі яму, Рыгору Бядзе, і падабалася — маглі нешта і болып важнае даручыць, хоць і разумеў: на больш важныя заданні ёсць куды маладзейшыя за яго, увішныя хлопцы. I ўсё ж...
«Етак можна цэлы месяц тут, у кустах, пралежаць,— думаў Рыгор Бяда. — А тым часам і вайна скончыцца, пагоняць нашы немцаў. Смешна будзе потым успамінаць, прызнавацца, як ваяваў я ў партызанах...»
Але Рыгор Бяда быў чалавек абавязковы, да ўсякіх даручэнняў прывык адносіцца сур’ёзна. Да гэтага яго прывучала старшынёўства ў калгасе.
«Начальству відней,— думаў Рыгор Бяда.— Што загадваюць, тое трэба рабіць. Бо інакш... Парадку нідзе ніякага не будзе, калі кожны будзе рабіць толькі тое, што ён сам хоча, што яму падабаецца... He сацыялізм, а індывідуалізм, анархія...»
I Рыгор Бяда, прыйшоўшы раніцою на тое месца, дзе яму было загадана быць. слаў на зямлю кажух, укладваўся на яго, не забываючы кожны раз наставіць рулю сваёй паляўнічай бярданкі ў той бок, адкуль мог ісці браць жыта невядомы злодзей.
«Калі гэта будзе Косцік — у атрад яго прывядзі,— наказаў яму Васіль Кулага,— Калі ж хто-небудзь іншы, напалохай, каб і дзесятаму заказаў, больш не прыходзіў».
Па даўнішняй добрай завядзёнцы ўсіх вартаўнікоў, Рыгор Бяда таксама зарадзіў сваю двухстволку старымі, яшчэ даваеннымі набоямі — адзін са шротам, другі з соллю.
«Забіць не заб’ю, але браць тое, што сам не палажыў, бадай што, адвучу»,— думаў, цешыў сябе Рыгор Бяда.
...Што хтосьці крадзецца, ідзе да сасны з абдзёртай яшчэ увосень карою, Рыгор Бяда пачуў апоўдні. Было ціха-ціха навокал, спявала толькі нейкая птупіачка, залівіста, быццам з сумам, і раптам — шорх-шорх, шорх-шорх. Няйнакш чалавечыя крокі.
Яшчэ шчыльней прыпаў, прырос Рыгор Бяда да зямлі, стаіўся, не забыўшыся пры гэты.м ложу стрэльбы да пляча падцягнуць, палец да курка прыставіць. Вочы ж глядзелі туды, адкуль чулася шорханне, сачылі за тым, хто павінен быў вось-вось паказацца, выйсці на віднае месца прагалу.
«Калі Косцік, крыкну: «Ні 3 месца!»,— ліхаманкава думаў Рыгор Бяда.— Калі хто-небудзь іншы...»
Ён, Рыгор Бяда, не паспеў падумаць, што зробіць, калі будзе ісці хто-небудзь іншы, бо ўбачыў Яўхіма Ба бая з вінтоўкаю за плячыма, пустым мяшком пад пахай. I разгубіўся, аж рукі закалаціліся...
«Дык во хто, аказваецца, злодзей! Яго і прыбіць не шкодзіла б. Аднак жа... Хто ж ведаў... Загаду такога не было... Мга...»
Яўхім Бабай, не сііяшаючыся, падышоў да лаўжа ламачча, што грувасцеў на самым відным месцы, рукамі, нагамі пачаў ссоўваць галлё. Вінтоўка замінала яму гэта рабіць, бо, калі ён нагінаўся, яна спадала з пляча. Ён зняў яе, прыставіў да сасны. Там палажыў да камля і мяшок. Зноў, шырока ступаючы, пакіраваўся да лаўжа.
«Ах ты, паскуда! — вылаяўся ў думках Рыгор Бяда.— Дык ты тут як дома, зусім ужо абнахабеў...»
I, сцэліўшыся, стрэліў.
Вока не падманвала яшчэ ні разу вопытнага паляўнічага. He падманула і гэты раз — увесь зарад солі трапіў туды, куды Рыгор Бяда і цаляў...
— Ай, рату-уйце-е! — закрычаў, зароў немым голасам Яўхім Бабай і, схапіўшыся рукамі за балючае месца, кулём, толькі затрашчала галлё, кінуўся ўцякаць...
Рыгор Бяда наўздагон стрэліў яшчэ раз, цяпер ужо шротам. I, засмяяўшыся, у наступную хвіліну падняўся, накінуў на плечы кажух, пайшоў да сасны, каб забраць вінтоўку і мяшок.
«3 шалудзівай авечкі хоць воўны клок,— падумаў Рыгор Бяда, рады, што і заданпе выканаў, і вінтоўку сабе так нечакана здабыў.— Значыцца, яшчэ чагось варты Рыгор Бяда, спісваць яго з актыву ранавата».
I смяяўся, смяяўся, успамінаючы, як крычаў, уцякаў Яўхім Бабай.
«Так табе і трэба, нямецкаму халую»,— лаяў Яўхіма Бабая Рыгор Бяда, забіраючы вінтоўку і пусты Бабаеў мяшок і кіруючыся раней, як ва ўсе папярэднія дні, у Качай-балота, да леснічоўкі.
Ill
Косцік нават не ўяўляў, што яму так добра будзе жыцца ў Шуркі. Карміла яна яго як самага дарагога госця — чаго толькі ні прыдумляла, чаго ні гатавала — пякла і дранікі, і бабку, тушыла бульбу з мясам і грыбамі, варыла капусту, патраўку. квасоўку, словам, увесь свой кухарскі спрыт паказвала, каб яшчэ больш спадабацца. [ амаль не адыходзіла ад яго — сядзела разам з ім цэлымі днямі на гарышчы, а ледзь змяркалася — у хату ішлі, пасцель слалі...
— Я. мусіць, Косцік, у цябе закахалася,— прызнавалася Шурка,— Даражэй за цябе ў мяне цяпер няма нікога...
I гарнулася да яго ўсім сваім целам, абдымала, цалавала. 1, як заўсёды, цененька-цененька смяялася, радая, што не адна яна, ён, Косцік, побач...
Трохі, праўда, напалохаліся былі і яна, Шурка, і ён, Косцік, калі немцы і паліцаі з Ельнікаў да іх нечакана ў вёску прыехалі, зноў выганялі жыхароў на майдан. Шурка тады разам з усімі да сельсавета пайшла, а Косцік на гарышчы пад лежаком пралежаў, чакаючы немаведама чаго, увесь калоцячыся, як асінавы ліст, асабліва калі стрэлы пачуў,— ведаў, здагадваўся: без дай прычыны, проста так немцы не страляюць...
Шурка, прыйшоўшы з майдана, усё чысценька, да драбніц, расказала Косціку. 1 што там гаварылася, і што рабілася.
— Ой, ета ж, мусіць, і цябе етак могуць застрэліць,— ойкала, уздыхала Шурка.— I мяне...
— А цябе за што? — пытаў Косцік.
— Ды за тое, што цябе хаваю. Казаў жа той немец, камендант іхні,— нікога незнаёмага ў хату не пускаць.
— Але ж я не незнаёмы?
— Усе адно, нельга пускаць у хату ці даваць хоць што-небудзь не толькі незнаёмым, а ўсіх, хто ў лесе ці хто вінаваты ў нечым перад немцамі, хаваецца ад іх...
— Дык я хіба пайду ад цябе?
Што ты, Косцік?!
I Шурка аж ніякавела.
— Як жа я без цябе жыць буду? He, лепш загінуць гэтак разам, як Андрэй Макаравіч і Аліна Сяргееўна...
Маўчалі доўга. калі згадвалі смерць сваіх настаўнікаў. Уразіла, напалохала яна, гэтая смерць, абаіх. Шурку, бо яна на свае вочы бачыла тое, што на майдане было. Косцік жа як бы вінаватасць адчуваў, асабліва калі ўспамінаў апошнюю сваю сустрэчу з Андрэем Макаравічам, словы, што той сказаў яму тады... «I не паправіш ужо нічым, у зямлю пайшоў, думаючы, што я здраднік, паліцай»,— шкадаваў Косцік.
— Не,— была, як і заўсёды, рашучая Шурка,— жыві ў мяне. Пакуль можна, жыві... А там відно будзе...
1 гатавала самае лепшае, што ўмела, што было ў яе з яды, прыносіла на гарышча, яго частавала і сама разам з ім ела. Кашулі яму мыла, нават, калі ён зарос вельмі ж,
нажніцы ўзяла і падстрыгла яго. I ўсё смяялася, калі яго бачыла.
От жа прыкіпела я да цябе. Радней роднага... I не так, зусім не так я цябе кахаю, як Паўла, мужа свайго, кахала, а быццам сына, старэйшая маладзейшага, — прызнавалася Шурка.
А Косцік, хоць Шурка і шчыравала дзеля яго, лашчылася, думаў пра іншае:
«Мне б як-небудзь... Бацьку ў крыўду не даць, ды і самому б не баяцца нікога і нічога. Тасю б знайсці. убачыць бы... Тася ета не Шурка. 3 Тасяй усё б іначай было... Можа, узяць кінуць-рынуць усё ды ў Мінск махануць...»
«Але ж Мінск — ета не Вялікі Лес. Дзе ты там Тасю тую знойдзеш? Дый ці ў Мінску яна? Можа, паехала куды... I немцы ж там, у Мінску, таксама як і тут»,— спыняла яго. ацверажала думка.
«Але ж і ў Шуркі жыць бясконца?»
Адчуваў, разумеў Косцік — доўга яму ў Шуркі быць нельга.
«Рана ці позна ўсё стане вядома... I тады... He, лепш не чакаць таго, выбрацца адсюль...»
«А куды?» — папярэджвала кожны раз ду.мка.
«Можа, у лес, Івана пайсці і праўда пашукаць?»
«А бацька як тады, селішча?»
Думаў, ламаў галаву Косцік, а паратунку ніяк, ніяк не знаходзіў.
«I ў ІПуркі быць бясконца нельга. і ісці куды б там ні было — таксама быццам нельга. Нейкае зачараванае кола, ланцуг, які і парваць як?»
«А можа, сам сабою выхад знойдзецца, ланцуг еты парвецца? Хіба не спяшацца, пачакаць?» прыходзіла ў галаву.
I Косцік чакаў, чакаў, сам не ведаючы, не цямячы чаго...
Шурка штодзень паведамляла яму, расказвала ўсе вясковыя навіны, тое, што чула ад людзей. Расказала яму і пра забойства інспектара ў кватэры Андрэя Макаравіча і Аліны Сяргееўны.
Няўжо Хведзька ета зрабіў? доўга не мог паверыць Коснік.
Кажуць Хведзька,пацвярджала Шурка.
He думаў ніколі, што ён на такое здатны. Ета ж не жартачкі чалавека забіць!
— А калі чалавек той іншых на смерць выдаў?
Яно-то так. I ўсё ж...— круціў галавою Косцік.— Цікава, што ж яму за ета будзе? Немцы ж ета так, без пакарання, не пакінуць. Прыедуць зноў сюды...
- Так Хведзька і чакаць іх будзе. Ян у лесе даўно.
— У лесе? Але ж дома асталіся маці, брат.
He будзем гадаць. Прыедуць немцы, то пабачым.
— А калі яны прыедуць?
— Хто іх ведае,— паціскала нлячыма ПІурка. Але здаецца мне — хутка.
— Чаму табе так здаецца?
— Сама не ведаю. Толькі адчуваю — прыедуць немцы. I хутка. Дый сам памяркуй — не проста ж чалавека забілі, а інспектара. I кеб разабрацца, хто ета зрабіў і за што?..
— Дык ясна ж усё, што тут разбірацца.
— Ясна-то ясна, але ж... Ой, баюся я етых наездаў! Кожны ж раз, як прыязджаюць, на майдан усіх зганяюць. Ідзеш туды і не ведаеш, ці назад у сваю хату вернешся. А цяпер, калі ты ў мяне...
Шурка прыхіналася да Косціка, плакала. He па-жаночы, а неяк па-дзяцінаму, выціраючы кулачком слёзы.
— Я пайду ад цябе,— казаў у такія хвіліны Косцік, спрабуючы Шурку супакоіць, суцешыць, каб яна не плакала.
— Куды ты пойдзеш? — насцярожвалася Шурка.
У лес, куды і Хведзька пайшоў.
— Хведзька, мусіць, ведаў, куды яму ісці. А ты? задумвалася Шурка.
— I я ведаю, куды мне ісці.
- Ты казаў аднойчы — Івана будзеш шукаць. Але дзе ты яго знойдзеш? Дый у Хведзькі вінтоўка была. А ў цябе?..
— I ў мяне будзе вінтоўка.
— Дзе ты яе возьмеш?
— Вазьму. У мяне адабралі, і я ў каго-небудзь адбяру. А што да Івана... Знайду яго... Вось як вёску пакіну, ад цябе пайду, так і знайду. Я ўпэўнены ў етым, веру...
— А я... Як я адна зноў астануся, жыць буду? апускала галаву, маркоцілася Шурка.
- Жыла ж ты неяк. [ цяпер пражывеш, — нічога ніякага не абяцаў Косцік. Ды і што ён мог абяцаць? Прыходзіць з лесу іншы раз да Шур» і, помніць яе, не забываць? Але ж... Многае будзе залежаць ад таго, як скла-
дзецца ўсё ў яго там, у лесе, хутка ён знойдзе Івана ці не хутка. Ды і Тася ж клапаціла, не выходзіла ніяк з галавы — убачыць бы яе, пагаварыць бы...
Уночы ж, калі гарэла нешта ў Гудове — аж зарыва на паўнеба зеўрала — і чулася страляніна, Косцік, прахапіўшыся, выйшаў з хаты і доўга стаяў ля хлява, глядзеў на зарыва, на водбліскі пажару. «Ета Іван,— думаў Косцік,— I мне няма чаго тут, у Шуркі, сядзець. Трэба, пакуль нічога не здарылася, ісці шукаць яго. Бо немцы так не пакінуць ні смерці інспектара, ні тым больш пажару ў Гудове. Прыедуць разбірацца... I пачнуць шукаць падазроных у хлявах, на гарышчах. Адкуль я ведаю, што мяне ніхто не бачыў у Шуркі? А раптам даўно ведаюць пра ета, скажуць немцам...»
Вярнуўшыся ў хату, не палез у цёплую, наляжаную пасцель, а пачаў апранацца.
— Куды ты? — спытала, падхапіўшыся на ногі, са страхам Шурка.
— Пайду ў лес,— сказаў ціха Косцік.
Шурка заплакала. Абхапіла Косціка рукамі за шыю, прыхінулася да яго ўсім сваім целам і закалацілася, зарумзала.
— Ды хопіць, хопіць табе,— хацеў вызваліцца ад Шуркі Косцік.
Але яна не пускала яго, чэпка трымала.
- Здаецца мне, што больш я цябе не пабачу. Як пойдзеш, дык да мяне ніколі ўжо не вернешся,— шаптала Шурка.
— Кінь ты, дзе я дзенуся,— усміхаўся Косцік. хаця скрабанулі яго гэтыя словы, у самае сэрца ўкалолі.
— He, Косцік. Я ведаю, чую... Паўла праводзіла калісь, тое самае было. I бачыш, не памылілася я тады, так яно і сталася...
— He хавай ты мяне раней часу,— зашморгаў носам, папрасіў Косцік.
— Я не ведаю, каго я хаваю. Цябе ці сябе,— прызналася ціха Шурка.
— А ты пры чым? — шчыра здзівіўся Косцік.
Ой, Косцік, Косцік,— уздыхнула Шурка.— Няўжо ты не разумееш, вайна ж... I куля не выбірае, хто вінаваты, а хто не вінаваты. Цаляе і ў тых, і ў другіх... Вунь колькі людзей пагінула... Варка-старчыха... Андрэй Макаравіч... Аліна Сяргееўна... Інспектар гэты... А пагіне
колькі яшчэ... Божа мой... Ды ета ж у нашай вёсцы... А ў іншых... Па ўсёй краіне, па ўсім свеце...
Расслабілася раптам, выпусціла з абдымкаў Косціка.
Я, можа, хоць яды табе ў дарогу збяру. Кеб, торбу развязаўшы, мяне іншы раз успомніў...
1 зноў заплакала, зарумзала...
IV
Што-што, а інтуіцыя Змітра Шламака яшчэ ніколі не падманвала. Заўсёды быццам носам чуў, дзе падсцерагае небяспека. I тады, у тую ноч, калі невядомыя зрабілі напад, няйнакш хочучы забіць, яна не падманула. Можна ж было ў любое іншае акно скокнуць, але ён выбраў якраз тое, дзе ніхто не стаяў, не чакаў яго. I, мітнуўшыся за хлеў, паўз платы і парканы, у алешнік, лазняк, да балота пабег, дзе стагі нячэпаныя стаялі, вясны чакалі. Закапаўшыся з галавою ў сена, стаіўся, ляжаў, нібы загаддзя таксама ведаў: тыя, невядо.мыя, не пойдуць па слядах.
А маглі ж, маглі пайсці. I калі б пайшлі —знайшлі б яго, застрэлілі б...
Там, у стозе, а потым і ў бальніцы, гоячы ногі, шмат пра што падумаў Змітро Шламак. Усё сваё жыццё быццам нанова пражыў, у памяці перабраў. ! прыйшоў да яснага і цвярозага вываду — аставацца ў Вялікім Лесе яму нельга. Бо адзін раз пашанцавала, ногі толькі памарозіў. А больш, калі напад новы будзе,— не ўратуецца, зловяць яго, застрэляць.
«Няма дурных. што, хіба мне жыць надакучыла? вырашыў сам сабе Змітро Шламак.— Столькі гадоў у турме сядзеў, усё волі чакаў. I цяпер, замест таго каб жыць, зямлю парыць? Дудкі!»
I, выйшаўшы з бальніцы, не вяртаўся больш у Вялікі Лес. Ды і чаго было туды вяртацца? Да Клаўдзі? Але ж такіх жонак ён можа завесці сабе, колькі душа пажадае. Выпадак звёў іх, выпадак і развёў. Яшчэ каб дзіця было, можа б, і падумаў бы вярнуцца. Але ж яно памерла, як толькі нарадзілася. «Мусіць, людзі праклялі,— казала яму, плачучы, Клаўдзя.— Надта ж радаваліся мы свайму шчасцю, не зважалі на нікога». А чаму б і не парадавацца, на каго было зважаць? Што, хіба за столькі гадоў пакуты не заслужыў, каб пажыць як хоча?
Змітро і цяпер не цураўся Б іаўдзі. не нраціўная
яна была яму. Калі прыходзіла ў Ельнікі, вёў да сябе на кватэру, абыходзіўся як з жонкаю. Але ехаць жыць зноў у Вялікі Лес наадрэз адмаўляўся.
— Бандыцкае сяло ў вас, яго спаліць разам з усімі вамі трэба,— казаў ён.
Тады хіба мне да цябе перабрацца? — задумвалася, раілася Клаўдзя.
Не,— быў як ніколі рашучы Змітро.— Жыві там, дзе і жыла. Хата ў цябе ё, ё што есці. I мяне, калі што, падкорміш. Бо сеўшы на адзін паліцэйскі паёк — не раскашуешся.
— Але ж і хадзіць сюды-туды. то ў Ельнікі, то ў Вялікі Лес? — не згаджалася Клаўдзя. Мяне ж таксама могуць перастрэць тыя, што ў лесе...
— He хадзі, калі баішся.
— А ты як? — гіытала Клаўдзя.
— Я пражыву, за мяне не бойся. Цябе не будзе, іншая, яшчэ, можа, лепшая, знойдзецца.
Чуючы такое, плакала, аж захліпалася ад слёз, Клаўдзя.
— Разлюбіў ты мяне,— папракала яна Змітра.— А я ж... Так шчыравала, нічога дзеля цябе не шкадавала. На селішча сваё прывяла, жыла на вачах у сяла ўсяго. I ета — у свёкра на селішчы!..
Змітро маўчаў. Ды і што ён мог адказаць Клаўдзі? Ен і са.м не ведаў, ці можна тое назваць каханнем, што было ў іх з Клаўдзяй. А можа, гэта зусім і не каханне, а так нешта?.. Проста ім добра абаім. А каб з іншаю жанчынаю ён там, на пераправе, сустрэўся? Хіба пе тое самае было б? Ды і не збіраўся ж ён жыць з Клаўдзяй вечна. Звычаііны часовы прытулак. Калі б не той начны напад на яго, можа б, і далеіі яшчэ пажыў. А так... Рызыкаваць жыццём? Дзеля чаго? Ды і насля родаў змянілася вельмі ж Клаўдзя. Растаўсцела і нават быццам пастарэла. I тое, што рабіла раней у ахвотку, з крыкам і стогнам, нібыта па абавязку, прымусу цяпер робіць.
— Нейкая ты як без нутра,— сказаў, прызнаўся Клаўдзі аднойчы Змітро.— Усё асталося, а нутра, агню няма. He на карысць табе роды пайшлі...
— Ды не роды, ты вінаваты,— румзала Клаўдзя.— He магу я, калі са мною так... А ты... нібы чужы стаў, нібы ў нас не было ўсяго таго, што было... Я быццам наперад ведала, не пускала цябе ні на якую службу. Адчувала сэрца маё — служба забярэ цябе ў мяне...
He ўсё гаварыў, не ва ўсім шчыра прызнаваўся Змітро Клаўдзі. Пасля ночы той, калі ў акно ён выскокваў, па снезе, быццам гарачай блясе, босы бег, у стозе, замярзаючы, хаваўся, амаль спаць не мог Змітро. Як толькі вочы заплюшчваў, блюзнілася чортведама што. To за ім хтосьці гнаўся, а ён уцякаў... To сабака ашчэраны, вялізны, з цяля, аднекуль раптам з’яўляўся і кідаўся на яго, хочучы ўпіцца зубамі ў горла... To нож востры фінскі бачыў перад самымі сваімі вачыма, які трымала невядомая жылістая рука і цаляла ўсадзіць яму ў сэрца... Прачынаўся ад жаху, мокры ад халоднага поту і ўжо, што ні рабіў, заснуць не мог... А калі і засынаў, блюзнілася, вярзлося тое самае... I падазронасць, недавер дзіўны да ўсіх з’явіўся, нейкая няўцямная боязь. I яе толькі да новых, незнаёмых людзей. а і да Клаўдзі. «Зарэжа яна мяне. Ці атруціць,— думаў ён.— А не яна, дык хтосьці іншы... Яе рукамі».
А ён, Змітро, жыць хацеў. Ніколі яшчэ, здаецца, так не хацеў жыць, як цяпер.
«Чакаць небагата ж асталося. Вось пераловім тых, хто ў лесе, і спакой наступіць. Можна будзе і ў вёску сваю заявіцца, рахункі з сім-тым звесці. Ды і пажыць так, як хочацца... Столькі ж мучыўся... I раптам...»
I сваіх ворагаў, тых, хто пагражаў ці мог пагражаць яго жыццю, Змітро знішчаў не шкадуючы. I начальнік раённай паліцыі Нядзелька, ды і немцы заўважылі, што, калі нешта даручыш Змітру Шламаку, ён выканае, не здрэйфіць: дзяцей трэба забіць — заб’е, старых — дык старых. жапчын — дык жанчын... Яго ўжо ў паліцыі інакш і не звалі як Гіцаль . Вядома, за вочы... I разумелі, здагадваліся, чаму ён не жыве там, дзе жыў, уцякае ўсё ў новыя і новыя месцы...
V
Яўхім Бабай не бег, а ляцеў, бы шалёны. I ўсе адно здавалася: ён недаравальна марудзіць, уцякае не так шпарка, як трэба было б уцякаць.
«Хутчэй! Хутчэй! — падганяў ён сябе.— Інакш дагоняць. Застрэляць!»
I ён, угнуўшы галаву ў плечы, імчаў, нёсся, нібы звер, толькі трашчала пад нагамі ламачча ды свістала, расхінутае рукамі, галлё кустоў, маладняку.
Прыныніўся, перавёў дыханне толькі на полі. Павяр-
нуў галаву, азірнуўся — ці не гоніцца хто за ім, не стрэліць вось-вось зноў?..
He, нідзе нікога не было, ніхто не гнаўся.
«Ета ж трэба так бязглузда папасціся,— не мог апомніцца, дараваць сабе Яўхім Бабай,— Кеб хвіліна якая — канец, хана была б».
Збочыў у кусты, захінуўся, каб яго выпадкам ніхто не ўбачыў, зняў штаны.
«Кроў! — спалохаўся Яўхім Бабай.— Усё ж паранілі!»
Толькі цяпер адчуў, што баліць, пячэ, аж смыліць. I не ў адным месцы, а ў некалькіх адразу...
«Глядзі ты, мусіць, з паляўнічай стрэльбы стралялі. Шротам. Бо і пінжак, сарочка, штаны пасечаны, аж свіцяцца, дзіркі скрозь».
Нацягнуў штаны, зноў на поле паволі падаўся. Пайшоў, бы злодзей, азіраючыся па баках.
«I так, лічы, пашанцавала. Бо калі б з вінтоўкі...
He ўратаваўся б! Вось табе і жыта...»
Успомніў, чаму ён у лес сёння пайшоў, хто прымусіў яго гэта зрабіць.
«Сонька, дзеці. Кеб не яны, я... Нізашто ў еты лес і носа не паказаў бы. А так...»
Зноў, як і заўсёды, калі ўспамінаў жонку, Соньку, і дзяцей, пачала падымацца, бы ўчыненае ў дзяжы цеста, злосць.
«Яны сабе дома сядзяць, анігадкі, а я... Жыццём рызыкую, ледзь галавою не налажыў... He, годзе, досыць! I так я цярплівы, столькі год мучуся. Кіну я іх, пайду...»
«Куды ты пойдзеш?» — быццам пута на ногі накінула думка.
«Куды заўгодна, куды вочы глядзяць. Толькі б дома не быць, не бачыць Сонькі, дзяцей, не чуць іх крыку, плачу...»
Па звычцы падняў руку, каб паправіць вінтоўку, і толькі цяпер да яго дайшло, што вінтоўкі няма, яна засталася там, у лесе, ля сасны...
Спыніўся як укопаны.
«Вярнуцца, забраць?»
«А калі там мяне падпільноўваюць, зноў стрэляць? Ды і ці будзе вінтоўка стаяць, чакаць мяне. Яе забралі...»
«Хто забраў?»
«Тыя, хто страляў...»
«Што ж рабіць?..»
Хвілін колькі стаяў, моршчыў лоб, думаў.
«Во папаўся дык папаўся. I назад пе вернешся, і ісці... Як, куды ісці, калі вінтоўкі няма?..»
Зноў падымалася, закіпала злосць.
«Сонька етая, дзеці. Ды кеб не было іх, хіба б такое здарылася? Думай во цяпер, рабі што хочаш».
Аж зубамі скрыгатнуў Яўхім Бабай, рукі ў кулакі сашчапіў, засоп, захроп у нос.
«ГІазабіваць, падушыць іх мала. He сям’я, а прорва нейкая. Усё, што ні прыдбай, з’ядзяць — і мала. I агледзецца не паспееш... Во сямейка дык сямейка...»
Вяртацца дадому, у сваю хату, не хацелася.
«Хіба ў Ельнікі падацца?»
«Зноў у Ельнікі?.. А як там... Помніш, ледзь не забілі, у халодную ўкінулі?..»
«То тады было. А цяпер інакш...»
«Што інакш?»
«Усё, усё будзе інакпі... Тады я са стрэльбай ішоў... А ета нельга было...»
«А цяпер?..»
«Цяпер... Божа, я ж без вінтоўкі»,— браў, ледзяніў страх.
«Нічога, што без вінтоўкі... ГІа табе ж стралялі... Кроў пакажаш. Бо калі не пойдзеш у Ельнікі... Што ж ты рабіць будзеш? Адказваць жа за вінтоўку рана ці позна давядзецца. А так скажаш, маўляў, напалі... Пра Апанаса напомніш... Пра ўсіх тых, хто ў лесе... Хай прыязджаюць, паганяюць трохі. A то рассмялелі...»
Чым болей думаў Яўхім Бабай, тым болей бачыў у Ельнікі яму трэба ісці, толькі там яго паратунак.
«А як зноў заарыштуюць, у халодную пасадзяць?»
«Усе адно дзявацца няма дзе. Дома — Сонька з дзецьмі дагрызуць. У лесе Гван Дарошка ды Васіль Кулага. А ў Ельніках... Можа, і даруюць мне. Я ж так шчыраваў... I са спісамі. I з падаткамі... I Апанаса Харчэню высачыў... I яшчэ раней немцаў хлебам-соллю хадзіў сустракаць... He забылася ж усё тое, павінна помніцца. Ды і камендант, Нядзелька... Яны ж ведаюць, бачылі...» даказваў, пераконваў, ахвоціў і разам з тым стрымліваў сам сябе Яўхім Бабай.
«Даходзішся, дабегаешся»,— успомніліся раптам словы Сонькі, жонкі.
«Яна хоць і дурная, а іншы раз як у сук цаляла».
«Усё так, але ж і не пайсці зараз, калі на мне ўсё
відно, калі кожны ўбачыць, што я не маню, што на мяне сапраўды напалі... Вунь Рыжага ж тады, пасля ночы той, не каралі... Наадварот, вылечылі, у Ельніках вунь цяпер. Жыве і не шманае. Раптам і мне так пашанцуе. Тады я... ІІляваў бы на еты Вялікі Лес. Жывіце як хочаце. Я ў Ельпіках, як і Рыжы, абаснаваўся б. Хату знайшоў бы, жонку новую... I нікога б не баяўся — ні Іванаў Дарошкаў розных, ні Васілёў Кулаг... He, у Ельнікі, толькі ў Ельнікі трэба падавацца, больш няма куды. Ды і лячыцца ж... Кроў вунь... А ў Ельніках дактары, бальніца...»
Павярнуўся, рашуча закрочыў да той дарогі, што вяла ў Ельнікі.
VI
Камендант, обер-лейтэнант Курт Апфель, быў злосны як ніколі. Падумаць толькі! У яго раёне банда. I, мусіць жа, не малая, калі асмелілася напасці на гарнізон, знііпчыла яго амаль цалкам, спаліла паліцэйскую ўправу, памяшканне чыгуначнай станцыі і завод, які з вялікай цяжкасцю ўдалося аднавіць, пачаць рэзаць шпалы і дошкі. Хочаш — не хочаш, а давядзецца дакладваць вышэйшаму камандаванню. А яно... Як паставіцца да гэтага? Могуць яго, Курта Апфеля, нават з каменданта раёна зняць, калі палічаць. што ён не спраўляецца са сваімі абавязкамі, зноў на фронт пашлюць. «А можа, гэта і не свая банда. а чужая? — прыйшло ў галаву каменданту.— Забрыла з якога-небудзь суседняга раёна і арудуе тут? Калі гэта і не так, дык трэба дакладваць, што менавіта так, маўляў, прывалаклася аднекуль яна сюды і шкодзіць. I цяпер галоўнае — падаць сігнал, не спазніцца, своечасова далажыць вышэйшаму камапдаванню».
Выклікаў машыну, паехаў у камендатуру. Папрасіў тэлефаніста тэрмінова звязаць яго з вышэйшым начальствам, далажыў усё як і патрабавалася па форме.
Нейкі час там, на другім канцы провада, панавала маўчанне.
— Обер-лейтэнант,— пачулася раптам.— Якія меры вы прымаеце, каб разграміць банду, не дапусціць, каб яна ўчыняла новыя напады?
Пытанне паставіла каменданта ў тупік.
— Патрэбен карны атрад,— знайшоўся, што адказаць. камендант пасля некалькіх хвілін роздуму.
— А сваімі сіламі не справіцеся? Падключыце палі-
цыю. Разведайце, дзе знаходзіцца база. I дні праз два-тры даложыце. Зразумела, обер-лейтэнант?
— Зразумела.
— Хайль Гітлер!
I трубку на тым канцы тэлефоннага провада палажылі.
Думаць асабліва не было калі — трэба было дзейнічаць. I камендант загадаў паклікаць да сябе як мага хутчэй начальніка раённай паліцыі.
Начальнік раённай паліцыі, Нядзелька, з’явіўся адразу ж, нібыта даўно, нецярпліва чакаў гэтага выкліку каменданта.
— Хайль Гітлер! — пракрычаў яшчэ з парога, выкідваючы на хаду наперад руку.
— Хайль! — адказаў камендант. I. бачачы. іпто начальнік паліцыі нечым надта ж устрывожаны, спытаў: Што ў цябе?
— Бандыты на Гудоў напалі,— далажыў начальнік паліцыі.
— Ведаю,— перапыніў яго камендант.— Звесткі
якія — дзе знаходзяцца бандыты, колькі іх?
— Такіх звестак няма,— прызнаўся начальнік паліцыі.— Але...
— Ніякія «але» не патрэбны. Патрэбна работа. А вы?.. Дзе спісы сельсавецкага і калгаснага начальства? Што вы зрабілі, каб злавіць парашутыста? Што наогул робіце са сваёй паліцыяй? — крычаў, гарлапаніў, не зводзячы сваіх змяіных вачэй з начальніка паліцыі, камендант.
— Спісы гатовыя, толькі з Вялікага Лесу... 3 Вялікалесаўскай воласці няма.
— Чаму?
— Стараста, Апанас Харчэня, не здаў... Ён, як нам паведамілі, з бандытамі звязаны.
— Што значыць «з бандытамі звязаны»?
— Ну, памагае ён ім.
— Як памагае?
— Сустракаецца па начах. 3 Вялікага Лесу паліцай да нас прыбег, вы яго, пэўна, помніце — Яўхім Бабай. На яго бандыты таксама напалі. Паранілі, вінтоўку адабралі. Ён і далажыў нам пра старасту Апанаса Харчэню.
— Дзе на яго бандыты напалі?
— Ды ўсё ў тым жа Вялікім Лесе. Мы заданне яму давалі, каб высачыў двух былых старшынь — сельсавета і калгаса. Пайшоў ён, кажа, у лес, а на яго і напалі.
— Дзе ён, той паліцай?
— У бальніцы.
— Расстраляць! А старасту павесіць! — наліўся чырванню камендант.— I страляць, вешаць усіх, хто з бандытамі звязаны, хто з імі сустракаецца, памагае. Вялікі Лес далёка ад Гудова?
— Зусім іюбач, гер камендант. Гэта адна воласць!
— Усё ясна. Стараста з бандытамі сустракаецца, паліцыі яевыпадкова вінтоўкі губляюць... Мы даем зброю, каб з бандытамі ваяваць, а тою зброяй ваююць з намі бандыты...
— Вінават. гер ка.мендант, — выструніўся перад камендантам начальнік паліцыі.
Сёння ж аддаць загад. Усіх, хто згубіць ці яшчэ як пазбудзецца зброі, расстрэльваць. I першага расстраляць таго паліцая, што з Вялікага Лесу прыбег. Перад усёй паліцыяй, каб ведалі, бачылі: мы не жартуем. Ясна?
— Ясна, гер камендант.
— Што з парашутыстам?
— Няма пакуль што ніякіх звестак.
— Але ж ён не мог растварыцца, знікнуць, не пакінуўшы нідзе ніякіх слядоў.
— Мы таксама так мяркуем.
— He меркаваці. трэба, а шукаці.. На тое ж і паліцыя, каб нам памагаць. Вы ўсё, усё павінны праз сваіх людзеіі ведаць. I паведамляць, дакладваць...
— Мы паведамляем, дакладваем.
— Мала, мала. I зусім не тое, што трэба. Таму і дзейнічаюць беспакарана бандыты. асмеліліся нават на Гудоў напасці... Няхай ніхто не думае, што мы гэта так пакінем. За кожнага забітага нямецкага салдата будзе расстраляна па дзесяць рускіх! I завод, памяшканне станцыі, паліцэйская ўправа будуць адноўлены! А банда, бандыты — вылаўлены і расстраляны! Задача паліцыі — даць нам звесткі, дзе знаходзяцца бандыты. Вынытаць, разведаць у каго хочаце. Але звесткі такія павінны ў нас быць. I як мага хутчэй.
Ясна, гер камендант. Дарэчы,— перамінуўся з нагі на нагу начальнік паліцыі,— кажуць, быццам і ў той леснічоўцы, што ў Качай-балоце, нехта жыве.
Хто гэта кажа? I колькі леснічовак у вас у лесе? упіўся ў начальніка паліцыі змяінымі вачыма камендант.
— Леснічовак было тры. Адну спалілі зімою... Значыцца, асталося дзве.
I іх даўно трэба было спаліць,— крыкнуў камен-
дант,— Можа, якраз там і жывуць, адтуль робяць напады бандыты?
— Можа быць.
— Праверыць. I далажыць адразу ж асабіста мне.
— Слухаю, гер ка,мендант.
— Сабраць у Ельнікі ўсю паліцыю, яна павінна быць гатова ў любы дзень, кожную хвіліну выступіць на разгром бандытаў. Ясна?
Начальнік паліцыі не выйшаў, а выскачыў з кабінета. Сам жа камендант, астаўшыся адзін, пачаў хадзіць, як і заўсёды — тры крокі ў адзін бок, тры назад, і думаць, што далей рабіць — паехаць у Гудоў і ў Вялікі Лес, навесці там парадак ці не спяшацца, пачакаць звестак пра леснічоўкі. Раптам і праўда там абжыліся бандыты. Тады б напад на леснічоўкі зрабілі, а заадно і пакаралі б тых, хто ў вёсках...
«А калі звесткі пра леснічоўкі не пацвердзяцца?»
«Не, відаць, трэба ў Вялікі Лес і ў Гудоў з’ездзіць. А тады, счакаўшы дзень-два, незалежна, жыве хто ў леснічоўках ці не жыве, карны атрад выклікаць. I добранька правучыць... Правучыць усіх, хто ў лесе і хто ў вёсках, хто ўзяў у рукі зброю і хто тых падтрымлівае, хто ім спачувае, памагае...»
VI!
Яўхім Бабай аж сам сабе не паверыў — так добра ўсё атрымалася гэты раз у яго ў Ельніках. He тое, зусім не тое, што тады, як збілі, у халодную ўкінулі. Кандрат Астапавіч Нядзелька, да якога ён, Яўхім, зайшоў у паліцыю, пагаварыў з ім, як з даўнім знаёмым, нават голасу не павысіў. I распытваў падрабязна, вельмі падрабязна — і дзе на яго, Яўхіма, напалі, і што ён, Яўхім, наогул чуў пра партызан, а калі ён пачаў расказваць пра Апанаса Харчэню, дык ва ўсмешцы расплыўся. «Мне неяк намякаў Змітро Шламак, што Харчэня не наш чалавек»,— прызнаўся Кандрат Астапавіч яму, Яўхіму, як сябру. «I сумлявацца ў етым няма чаго,— пацвердзіў думкі Змітра Шламака Яўхім.— Камсамольцам жа быў... Ды і сакратаром сельсавета».— «То ён, можа, і з хэўрай гэтай бандыцкай звязаны?» — спытаў тады Кандрат Астапавіч. «Мусіць жа, бо бачыў я, як уночы краўся Апанас да лесу».— «Можа, так чаго ён туды хадзіў?» — «Не-е, не так. Аж на світанні назад вярнуўся. I ён ета
выдаў тады Змітра Шламака, ён перадаў у лес спісы актыву і начальства, што мы склалі»,— «Кажаш, ён?» — не верыў Кандрат Астапавіч, а мо хацеў лішні раз пацвярджэнне сваім думкам пачуць. «Ён, ён, не сумлявайцеся...»
Кандрат Астапавіч і распарадзіўся, каб яго, Яўхіма Бабая, у бальніцу паклалі, агледзелі як мае быць, падлячылі. I цяпер, прайшоўшы розныя не надта прыемныя працэдуры, Яўхім Бабай ляжаў на ложку, адпачываў і радаваўся, што не збаяўся, у Ельнікі пабег. «Бо там бы, дома, што я рабіў? А тут і ўвага, і дактары. А вінтоўку новую дадуць, хіба няма? Галоўнае, кеб ведалі, каму даваць. А мяне тут, у Ельніках, ведаюць. Добра ведаюць. I начальнік паліцыі, і камендант...»
У палаце не адзін ён, Яўхім Бабай, быў, ляжалі на ложках і іншых хворыя, чалавек, мусіць, з дзесяць. Хто стагнаў, хто спаў, хроп, а хто проста валяўся, як ён, Яўхім. Але што яму, Яўхіму Бабаю, да іх? У кожнага свая хвароба, у кожнага свой клопат, свая турбота. Кожны хоча вылечыцца, каб нідзе нічога не балела. Вось і ён, Яўхім Бабай, таксама хоча залячыць свае раны. Праўда, доктар, аглядаючы яго, смяяўся: «Дзе гэта вам так дасталося? Цэлую сальніцу солі ўвагналі».— «Солі?» — не паверыў ён, Яўхім. «Ну, але,— смяяўся доктар.— Зараз мы вам ванну зробім і будзеце здаровы».— «То мо не соль, а шрот»,— засумняваўся быў Яўхім. «Не, соль»,— стаяў на сваім доктар.
I праўда, пасля ванны палягчэла, не пякло ў целе. Разам з радасцю, што так лёгка ўдалося выбавіцца ад усяго, што магло яго чакаць і там, у лесе, ля ямы з жытам, і тут, у Ельніках, прыходзіла нейкая як бы і прыкрасць, горыч. «Соллю мне, быццам шкадліваму хлапчуку. Няйнакш хтосьці са знаёмых. Кеб пажартаваць, пасмяяцца. Хто ж бо ета мог зрабіць? Во, кеб ведаць! Я паказаў бы яму, правучыў бы!»
Аж засоп, рукі ў кулакі сашчапіў Яўхім Бабай.
«Нічога, нядоўга вам смяяцца асталося. Смяецца той, хто смяецца апошні. Так вам усё не мінецца! Кандрат Астапавіч даложыць немцам, а тыя ведаюць, што рабіць. 3 імі не пажартуеце. Прыедуць, то ведаць будзеце, адчуеце, з кім маеце справу. A то асмялелі. Немцы пакажуць вам, як іх не слухацца, самавольнічаць. Ета ж ліха ведае што. Да каго ні пайдзі, што каму ні скажы — не слухае, за начальства не лічыць. Смяюцца, хоць з вёскі ўцякай.
Абламаюць немцы рогі. Вунь дырэктар школы і жонка яго не слухаліся, зямлю даўно параць. Тут так — ці слухай, што табе кажуць, ці на тым свеце будзеш. Ета немцы, у іх парадак, на ўсё, на ўсё свой парадак...»
Ён, мусіць, ці не задрамаў, бо калі расплюшчыў вочы — не паверыў: перад ім, ля ложка, стаяў з вінтоўкаю той самы паліцай, што некалі біў яго, адбіраў пры ўваходзе ў Ельнікі стрэльбу, а потым і вадзіў то з халоднай да начальніка паліцыі, то ад начальніка паліцыі зноў у халодную, у падвал. Прозвішча паліцая... Здаецца, Піліпчук.
«Ці не сон ета?» — падумаў, аж вочы кулаком працёр Яўхім Бабай.
He, ніякага сну не было, бо ў наступную хвіліну паліцай гаркнуў так, што аж з ложкаў некаторыя хворыя паўсхопліваліся:
— Пад’ём!
Яўхім Бабай не зразумеў, каму гэта падае каманду, крычыць паліцай, вочкамі залыпаў.
— Каму кажуць: «Пад’ём!» Разлёгся тут, як дома.
— Ты мне? — спытаў здзіўлена Яўхім Бабай.
— A то каму ж! — глядзеў, быццам на злачынцу, ворага, паліцай.— Адзявайся і шагам марш адсюль.
— Чаму ета так? — нічога не разумеў Яўхім Бабай.— Мяне палажылі сюды... Сам Кандрат Астапавіч Нядзелька...
— Загад ёсць, у турму цябе завесці! — гаркнуў паліцай.
— Я скардзіцца буду. He можа такога быць!
— Пад’ём, я сказаў,— і паліцай варсануў Яўхіма Бабая руляй вінтоўкі, адкінуў з яго коўдру.— Буду я яшчэ табе тлумачыць. Сказана: «Пад’ём», значыцца, падымайся, шагам марш...
Яўхім Бабай падняўся, стогнучы, пачаў пераапранацца ў сваю адзежу, што ўжо ляжала, некім прынесеная, ля ложка.
— Хутчэй! — падганяў паліцай, бачачы, што Яўхім Бабай варушыцца, як мокрае гарыць, ад страху не трапляе нагой у калашыну штаноў.
— He крычыце, не падганяйце, ён жа хворы,— паспрабаваў хтосьці заступіцца за Яўхіма Бабая.
— Размовы! — абвёў палату суровым паглядам паліцай.— Ыш, заступнікі знайшліся!
Сяк-так Яўхім Бабай апрануўся, сагнуўшыся, паволі
пайшоў у калідор: усё ж балела цела, нават цяпер, здаецца, больш, як раней. «Мусіць, пажартаваў, няпраўду сказаў доктар, што ета соллю ў мяне. Шротам, самым звычайным шротам». Але гэта толькі ўзнікла такая думка. Узнікла і прапала. Галоўнае ж, што трывожыла, клапаціла Яўхіма. як толькі ўбачыў у палаце паліцая, гэта: «Што ж здарылася, што змянілася, чаму забіраюць з бальніцы, зноў у турму загадваюць ісці?»
«Няўжо хто на мяне што-небудзь данёс, сказаў не тое? Але што? Хто?» — мучыла пытанне.
Пытанне: «Што змянілася, чаму забралі раптам з бальніцы, завялі зноў у турму?» — мучыла, не пакідала ні на хвіліну Яўхіма Бабая і ў тым смярдзючым, затхлым падвале, куды неўзабаве яго ледзь не сілаю ўпіхнуў паліцай Піліпчук, зачыніўшы, замкнуўшы дзверы. Усё, усё чысценька перабраў у сваёй галаве Яўхім Бабай, але ані, нічога такога, за што б можна было яго запраторыць за краты, не знаходзіў. «Няйнакш нехта мяне абылгаў, нехта нешта данёс».
У падвале, як і тады, той першы раз, было поўна людзей. Але Яўхім Бабай на іх не глядзеў, не звяртаў ніякай увагі, не слухаў, што яны гавораць, быццам гэта зусім і не людзі былі. Забраўшыся ў самы далёкі кут, куды святло амаль не даходзіла, прыхінуўся галавою да халоднай цэментовай сцяны і думаў, думаў: што ж і дзе адбылося, чаму яго забралі з бальніцы і зноў пасадзілі Ў турму?..
«Няйнакш памылка нейкая. Заўтра ж папрашуся да Нядзелькі Кандрата Астапавіча. Ці да каменданта... Яны мяне ведаюць... I выпусцяць. He можа быць, кеб не выпусцілі...»
He помніў, спаў ён ці так і не самгнуў вачэй усю ноч, седзячы ў куце. Калі ж, дачакаўшыся раніцы, убачыў, як адчыніліся дзверы і ў падвал зайшоў знаёмы паліцай Піліпчук, кінуўся як не бягом да яго. папрасіў:
— Да Нядзелькі Кандрата Астапавіча мяне завядзі... Ці да каменданта. Я ім усё раскажу, паскарджуся...
— Будзе табе і Нядзелька і камендант,— сказаў, быццам пасміхаючыся, з падкусам Піліпчук,— Пайшлі, ты мне якраз і трэба.
3 падвала, як і належыць арыштаванаму і канваіру — Яўхім Бабай з паднятымі ўгору рукамі паперадзе, за ім, наставіўшы вінтоўку, ззаду, Піліпчук,— падняліся па лесвіцы, выйшлі на двор.
На дварэ свяціла сонца, ды так, што Яўхім Бабай аж вочы зажмурыў.
— He ў паліцыю,— закамандаваў Піліпчук, мусіць, бачачы, як Яўхім Бабай скіроўвае на звыклую, вядомую ўжо яму сцежку-дарожку.
— А куды ж? — разгубіўся Яўхім Бабай.
— На плац!
— Але ж я прасіўся да Нядзелькі... Ці да каменданта...
— Там, на плацы, усіх убачыш. I каго трэба, і каго не трэба.
Збочыў са звыклай сцежкі-дарожкі, папраставаў некуды ўбок, туды, куды камандаваў, вёў Піліпчук і дзе, па ўсёй верагоднасці, быў плац. Убачыўшы пастроеных у дзве доўгія шарэнгі паліцаяў, здзівіўся:
— Што ета яны там?
— Размовы! — яшчэ з большай сталёвасцю, адчужанасцю ў голасе гаркнуў Піліпчук.
Ногі неяк раптам у Яўхіма Бабая падкасіліся, перасталі слухацца. «Чаму б ета?» — падумаў. Але не спыніўся, ішоў туды, куды камандаваў, вёў яго Піліпчук.
Дайшоўшы да начальніка паліцыі, Нядзелькі Кандрата Астапавіча, які, па ўсім адчувалася, чакаў іх прыходу, Піліпчук паднёс пад казырок руку, далажыў:
— Пан начальнік паліцыі! Паліцай Піліпчук даставіў арыштаванага Бабая.
— Кандрат Астапавіч! — узмаліўся Яўхім Бабай, як толькі ўбачыў начальніка паліцыі.— Што ета такое?!
Але начальнік паліцыі не слухаў Яўхіма Бабая. Павярнуўшыся тварам да строю, закамандаваў раптам:
— Увага!
I, дастаўшы з кішэні паперку, паволі, вельмі выразна, каб яго ўсе чулі, пачаў чытаць:
— Загад па раённай паліцыі нумар сто шэсць. За апошнія месяцы ўчасціліся выпадкі прапажы ў некаторых недысцыплінаваных паліцаяў зброі. Нямецкае камандаванне аддае загад — усіх паліцаяў, у каго па якой-небудзь прычыне прападзе зброя, расстрэльваць.
Схаваў у кішэню паперку, павярнуўся ўсёй паставай да Яўхіма Бабая, пракрычаў:
— Каб ведалі ўсе, што гэта не пустая пагроза, сёння
будзе расстраляны паліцай Яўхім Бабай, які прыбег учора ў Ельнікі, невядома дзе падзеўшы вінтоўку...
Яўхім Бабай не паверыў таму, што чуў.
— Кандрат Астапавіч, Кандрат Астапавіч,— залямантаваў ён і ўпаў на калені.— Я... Я не вінаваты, я расказваў, як усё было. На мяне напалі... У лесе...
Але Нядзелька — начальнік паліцыі, нібыта глухі быў, аб’яўляў далей:
— Выканаць прысуд даручаецца паліцаям Піліпчуку і Шламаку!
— Як жа?.. Як жа?..— размахваў рукамі, быццам толькі цяпер да яго дайшоў сэнс пачутага, Яўхім Бабай.
I раптам, як бы здагадаўшыся, што ніякія просьбы не памогуць, усхапіўся на ногі і пабег, кінуўся ўцякаць.
Два стрэлы, што прагрымелі амаль адначасова, спынілі яго бег. Падаючы на зямлю, Яўхім Бабай чуў, як дзесьці клекатаў бусел, шчабятала ластаўка. I, здаецца, пахла дранікамі... Потым раптам усё змоўкла, стала ціха-ціха. He, яшчэ былі словы, сказаныя знаёмым, неаднойчы чутым голасам:
— Усе яны там, у Вялікім Лесе, бандыты... Страляць, як і етага, усіх трэба...
Але хто сказаў, чый быў голас, Яўхім Бабай так ужо і не зразумеў, не здагадаўся...
VIII
Апанас Харчэня сядзеў за сталом, снедаў, калі яны ўварваліся ў хату — начальнік раённай паліцыі Нядзелька, Змітро Шламак і некалькі паліцаяў, немцаў. Нервова ўзбуджаныя, насцярожаныя і злосныя-злосныя. Стаўшы ў парозе паўкругам, яны ўсе як адзін не зводзілі вачэй з яго, Апанаса.
— Што здарылася? — спытаў як мага спакайней Апанас і падняўся з-за стала, адчуваючы, што не проста так гэткаю вялікаю хеўраю завіталі сёння нязваныя госці.
— Яшчэ і пытаеш? — з адчужанасцю, холадам сказаў начальнік раённай паліцыі Нядзелька.— Дзе тыя бандыты, з якімі ты сустракаўся ў лесе, хто яны?
— Hi з кім я нідзе не сустракаўся, ніякіх бандытаў я не ведаю, — паволі вымавіў Апанас Харчэня, здагадваючыся, што ў Ельніках аднекуль прачулі, даведаліся пра яго сувязь з партызанамі.
— Ах, не ведаеш,— працадзіў скрозь зубы Змітро
Шламак і, павярнуўшыся да начальніка раённай паліцыі Нядзелькі, сказаў: — Дазвольце мне, мігам, умомант загаворыць.
Начальнік раённай паліцыі кіўнуў, і ў тую ж хвіліну Змітро Шламак, што каршун, наляцеў на Апанаса, збіў яго з ног.
Убачыўшы гэта, падхапілася з-за стала маці, Хадоска,— яна таксама снедала разам з сынам,— загаласіла, закрычала:
— Памажыце, забіваюць!
I кінулася да дзвярэй — няйнакш хочучы выскачыць з хаты.
Ударам прыклада Змітро Шламак спыніў яе бег, таксама паваліў на падлогу.
— Ну-у, гаварыць будзеш? — спытаў ён сурова, павярнуўшыся зноў да Апанаса, не спускаючы з яго лютых, налітых злосцю вачэй.
— Мне няма чаго гаварыць,— адказаў Апанас, сплёўваючы кроў і з жахам паглядаючы на маці, што ляжала, распластаўшыся, быццам нежывая.
— Сволач! — тыцнуў наском бота ў самы твар Апанасу Змітро Шламак,— Дык ты са мною тары-бары, міндальнічаў, а тым часам прадаваў мяне і другіх... Ах, шкура ж ты, шкура...
Ен, відаць, забіў бы ў апантанасці і шаленстве Апанаса, каб яго не спынілі, ледзь не сілаю адцягнулі, адштурхнулі ў кут, да печы.
— Ды я яго, я яго! — тупаў нагамі, пырскаў слінаю, быццам вар’ят, ніяк не мог супакоіцца Змітро Шламак.— Сволач!
Але на яго крыкі і шаленства не зважалі, увага ўсіх была прыкавана да начальніка раёнйай паліцыі Нядзелькі, які раптам падышоў да Апанаса, падняў яго з падлогі, пасадзіў на лаву.
— Ты ж Шламака ведаеш,— гаварыў ён ціха Апанасу.~ Дазволь памаліцца, ён і лоб разаб’е... Дык як, можа, раскажаш усё ж нам, з кім ты ў лесе сустракаўся, га? Як сына цябе прашу, раскажы. Мы табе даруем, з кім чаго не бывае...
Апанас Харчэня быў як непрытомны. Паволі-паволі паводзіў па хаце вачыма, быццам імкнуўся ўцяміць, здагадацца, дзе ён, што з ім. Убачыўшы на падлозе распластаную, акрываўленую маці, якую ці не насмерць забіў ударам прыклада Змітро Шламак, бо яна не варушы-
лася, не стагнала, не падавала ніякіх адзнак жыцця, войкнуў.
— Няхай я вінаваты, а маці за што? — спытаў ён нібыта ў сябе, нібыта невядо.ма ў каго.
— He пра маці размова. Пра сябе, сваё жыццё думай. Калі прызнаешся, раскажаш пра ўсё,— гаварыў, быццам з дзіцем, Нядзелька,— можа, табе яшчэ і даруем. Будзеш жа ўпарціцца, маўчаць... Павесім! Разумееш, павесім!
— Мне няма чаго расказваць,— стомлена апусціў у падлогу вочы Апанас.
— Няма, кажаш? — і Нядзелька падняўся з лавы, наводмаш ударыў Апанаса ў твар.— Мы паверылі табе, за старасту паставілі... А ты? Падбрэхіч бальшавіцкі! Шламак! — крыкнуў Нядзелька.— Дабаў яму!
Змітро Шламак быццам чакаў гэтых слоў. Падляцеў зноў каршуном да Апанаса, згроб яго з лавы, шпурнуў, чмякнуў на падлогу, пачаў біць, таптаць нагамі...
Бачачы, што Змітро Шламак не помніць, што робіць, так і забіць можа Апанаса, Нядзелька зноў кінуўся адцягваць яго, ратаваць Апанаса.
— Хопіць, хопіць,— прыгаворваў ён, хоць разумеў, што Змітро Шламак у апантанасці і злосці не чуе яго.— Нам жывы, нам трэба жывы... Жывы, каб павесіць!
...Калі прывялі Апанаса Харчэню на майдан, дзе ўжо ўзвышалася толькі што збудаваная вісельня і дзе сабраліся, павыганятыя з селішчаў, велікалесаўцы, многія ледзь пазнавалі яго — такі ён быў збіты. акрываўлены, з падцёкамі і сінякамі на ўсім твары. Але трымаўся Апанас спакойна, нават быццам з гонарам. Моўчкі выслухаў ён прыгавор, які зачытаў, зноў узабраўшыся на памост кузава машыны, камендант, моўчкі, нікому нічога не кажучы, пайшоў да вісельні — яна стаяла крыху ўбаку, пад старою расахатаю грушаю-дзічкаю. Падняўся сам, без чыёй бы там ні было дапамогі на табурэт, што быў вынесены перад гэтым з сельсавета. Можа, нават той табурэт, на якім ён не раз сядзеў. Акінуў, як бы развітваючыся, людзей, што застылі маўклівым натоўпам навокал, ціха сказаў:
— Вось на што вы мяне выбралі зімою, помніце?.. Але я нікога не папракаю, я ўсе адно люблю вас, люблю Вялікі Лес, Палессе. Шкада, мне не ўдалося зрабіць таго, што хацеў, што мог...
Камендант, бачачы, што Апанас Харчэня нешта гаворыць, і не зусім разумеючы што, махнуў рукою, падаў
нейкую каманду. Гітлеравец, які стаяў побач з вісельняй, накінуў на шыю Апанасу пятлю, выбіў нагою з-пад яго табурэт. Апанас тузануўся, дрыгнуў нагамі, з рота ў яго пабегла крывавая пена...
— Вы відзел усё самі! — крычаў, размахваў пісталетам, ходзячы па памосце кузава машыны, камендант.— Так будзет кажны, кто не будзет выполняйт наш прыказ, кто будзет памагаць бандытэн!
Людзі, паапускаўшы ў зямлю вочы, не глядзелі ўжо ні на вісельню, у якой курчыўся ў апошніх перадсмяротных сутаргах Апанас, ні на каменданта, які крычаў, драў горла:
— Нямецкае камандаванне больш не пацерпіць непакоры! Парадак ііавінен быць усюды! I ў вашай вёсцы таксама. Калі вы самі яго не наведзяце, крыўдуйце на сябе! Мы прымем любыя меры, якія толькі палічым неабходнымі, каб спыніць сабатаж і бандытызм. Усё!
Камендант збег з памоста машыны, пайшоў, як бы заспяшаўся ў сельсавет.
Велікалесаўцы пачалі паволі, не падымаючы адзін на аднаго вачэй, разыходзіцца з майдана, быццам чагось баяліся, саро.меліся, адчувалі віну за тое, што толькі піто адбылося, здарылася...
IX
Сумныя звесткі з Вялікага Лесу і з Гудова прыйшлі ў партызанскі атрад у той жа дзень. Іх прынеслі сувязныя Ліда Шавейка, Ніна Варакса і Вікторыя Заспіцкая. I Раман Платонавіч Багавік, сабраўшыся разам з Іванам Дарошкам, Васілём Кулагам ды іншымі кіраўнікамі, доўга абмяркоўвалі тое, што зрабілі, помсцячы партызанам, немцы і паліцаі. Найболый жахлівую расправу яны ўчынілі ў Гудове — расстралялі амаль сто ні ў чым не вінаватых людзей.
— Вось і паваюй! Мы іхніх некалькі салдат забілі, а яны нашых сотню! — не мог супакоіцца Васіль Кулага.
— Вядома, цяжка гэта ўсвядоміць, не тое што перажыць,— уздыхнуў Раман Багавік.— Але не трэба панікаваць. Барацьба з азвярэлым ворагам уступае ў новую сілу.
— Быў бы ў нас тол, былі б патроны! — круціў галавою Іван Дарошка.
— Што б ты тады зрабіў? — пыталі ў Івана Дарошкі.
— Тол пад масты, узарвалі б і машыны, і гітлераўцаў. А на тых, што жывыя асталіся б, напалі б і знішчылі б!
— Пачакай, ты ж казаў, падашлюць нам з Масквы і зброю, і тол. А пакуль толу няма, масты трэба паліць. Каб не гойсалі па вёсках фашысты, не забівалі, не вешалі людзей,— гаварыў, як бы даваў указанні Раман Багавік.— А для людзей навука. Едуць гітлераўцы — не сядзі дома, уцякай. Што ж да нас... He застрашаць гітлераўцы, мы іх білі і біць будзем. Дзеля таго мы і сабраліся ў лес. Хай павар’яцеюць трохі, пакуль мы ў іншым месцы іх не падпячом! Кроў за кроў, смерць за смерць! Ёсць прапанова — знішчыць начальніка раённай паліцыі Нядзельку...
— Хто ён, гэты Нядзелька, адкуль ён тут узяўся? — падняў галаву, спытаў Іван Дарошка.
— Гэта люты вораг Савецкай улады, ён хаваўся дзе толькі і як мог. Сядзеў нават у турме. Сюды ж, у наш раён, яго прывялі справы сардэчныя. У Ельніках жыве настаўніца, якую ён кахаў, калі вучыўся ў Гомелі. Дзеля яе, гэтай настаўніцы, ён і прыехаў сюды...
— А настаўніца хто тая?
— Настаўніца — наша партызансжая сувязная. Яна і паможа нам знішчыць Нядзельку, хоць, праўда, гэта была крыніца самай дакладнай інфармацыі. Але больш аставацца ў Ельніках настаўніцы небяспечна, бо Нядзелька проста жыць не дае, патрабуе, каб яна стала яго жонкай. Дык як, прымаем такое рашэнне — знішчыць начальніка раённай паліцыі?
— Вядома,— згадзіліся ўсе.
— Выканаць прысуд даручаецца Івану Дарошку, Васілю Кулагу і мне. Супраць хто-небудзь ёсць? Няма. Прашу разысціся, астаюцца Іван Дарошка, Васіль Кулага і я.
Калі ўсе разышліся, Іван Дарошка спытаў:
— Ці не тая гэта настаўніца, што неяк прыходзіла ў Вялікі Лес па мяне, га?
— Тая,— не хаваў Багавік.— Шкада яе, можа забіць. Ды каб ведаў, што яна служыць нам... Забіў бы, гад, ужо даўно.
— План аперацыі прапаноўваецца такі,— гаварыў Раман Платонавіч.— Сёння на змярканні дабіраемся да хаты, дзе жыве тая настаўніца. Яна запросіць да сябе гэтага самага Нядзельку. Мы будзем чакаць яго ў сенцах. Як толькі ён зойдзе — кідаемся на яго, абяззбройваем, і вывеўшы ў лес, дапытваем і страляем.
— Ці надзейная тая настаўніца, не выдасць нас? — спытаў Васіль Кулага.
— Падстаў, каб ёй не верыць, у нас няма,— быў цвёрды ў сваім адказе Раман Платонавіч.
...Да Ельнікаў дабраліся яшчэ повідну. I, пакуль не змерклася, ляжалі ў кустах у лесе. А тады, цемнатою, гародамі, пакраліся адзін за адным да хаты, дзе жыла настаўніца Людміла Рыгораўна Капуцкая. Самой яе дома не было, але хата была не замкнута, замок толькі для прыліку на дзвярах вісеў. Моўчкі, не абмовіўшыся і словам, зайшлі ў сенцы, сталі, прытаіліся па кутках...
...Яны не прымусілі сябе доўга чакаць. Пачуўся раптам скрып весніц, потым крокі, глухі дабрадушны мужчынскі бас:
— Даўно б так, a то... Ну няхай бы звязвала цябе што з ім, скажам, хоць бы дзеці былі... Ды і дзе ён цяпер? Можа, і на свеце даўно няма...
— Давай не будзем пра гэта! — рашуча спыніў разважанні начальніка паліцыі жаночы голас.
— He будзем дык не будзем. Але ж... I я, можа, чалавек. Столькі чакаў, шукаў цябе. А ты? За нос мяне водзіш, быццам хлапчука...
Жанчына першая ступіла на ганак, адчыніла дзверы ў сенцы, мусіць, не зусім яшчэ верачы, што тут хтосьці ёсць, чакае іх.
— Цёмна,— сказаў начальнік паліцыі, тупаючы ўслед за жанчынай.
— Нічога, я святло запалю...
Апошнія словы былі сігналам. Васіль Кулага чэпка ўхапіў начальніка паліцыі за рукі, пачаў з дапамогай Івана Дарошкі заламваць іх назад. Сама Людміла Рыгораўна, сарваўшы з галавы хустку, увапхнула яе таму, з кім толькі што размаўляла, у рот, каб не дай бог не закрычаў...
Хвілін праз пяць ужо ішлі, спяшаліся з Ельнікаў у лес, ведучы звязанага, з кляпам у роце, начальніка паліцыі...
Спыніліся ў лесе. Дапыталі, што ведае начальнік паліцыі пра немцаў, іхнія бліжэйшыя планы. Але Нядзелька маўчаў, толькі скрыгітаў зубамі ды брудна лаяўся, абзываючы самымі непрыстойнымі словамі сваё нядаўняе каханне.
— Іменем народа,— не вытрымаў Раман Платонавіч Багавік,— вораг Савецкай улады Нядзелька Кандрат Астапавіч прысуджаецца да смерці...
I, дастаўшы пісталет, сам стрэліў проста ў разяўлены рот начальніку паліцыі...
X
Лёс меншага брата Косціка трывожна ўстурбаваў Івана Дарошку, калі, апусціўшыся на парашуце ў родныя мясціны, завітаў быў у Вялікі Лес, да сястры Параскі, пачуў ад яе пра тое, што Косцік уступіў у паліцыю, а як адабралі ў яго вінтоўку, збег з вёскі, туляецца немаведама дзе. Тады ж і ўзнікла жаданне — убачыць Косціка, пагаварыць з ім. «Гм, дадумацца ж да такога — у паліцыю пайсці! Хоць быццам і высакародна — селішча, бацьку ратаваць. Але ж якой цаной? Добра, што вінтоўку адабралі. А так бы... Па маладосці, па дурноце мог шмат непрыемнасцей нарабіць. I сабе, і таму ж бацьку, якога ратаваць сабраўся, ды і мне. А бацька... Малайчына, ведае, разумее, разбіраецца, што можна рабіць, а што не. Выгнаў з селішча Косціка, як даведаўся, што ў паліцыю паступіў, ніякіх апраўданняў слухаць не стаў. Ва ўсім ёсць мяжа, пераступаць якую нельга. А паліцыя — гэта мяжа. I бачыш, параіў: «Ідзі ў лес, Івана шукай!» Гэта новае ў бацькі. Відаць, паразумнеў, убачыў — не ўсё, што рабіў ён, Іван,— дрэнна, калі раіць Косціку мяне ў лесе шукаць,— згадваў Іван Дарошка, не-не ды і вяртаючыся ў сваіх думках да самага меншага свайго брата.— Тады са школы выключылі, ледзь не пасварыў мяне і з Верай Сымонаўнай, і з дырэктарам Андрэем Макаравічам... А цяпер вось зноў... Гэта я ведаю ад сястры, чаму Косцік у паліцыю ўступіў... А людзі ж усяго таго не ведаюць. I думаюць і пра мяне, і пра Косціка, і пра сям’ю нашу ўсю — што? Ім жа ўсяго не растлумачыш, ды, мусіць, і ці трэба тлумачыць?.. Ах Косцік, Косцік!» — журыў меншага брата Іван, як бы ведучы з ім у думках бясконцую гутарку-спрэчку.
I калі неяк надвячоркам далажылі, што прывялі ў атрад Косціка, злавілі яго непадалёку ў лесе, быццам сам ён ішоў шукаць партызан, ні хвіліны не стаў марудзіць Іван, заспяшаўся на сустрэчу з меншым братам.
Амаль за год, што мінуў з часу іхняга апошняга спаткання, Косцік яшчэ больш падрос, паплячэў. I быццам
пасур'ёзнеў. Гэта Іван прымеціў, як толькі ўбачыў Косціка — ён стаяў, акружаны партызанамі, на паляне, нешта ім расказваў ці тлумачыў. Згледзеўшы Івана, Косцік змоўк, быццам засаромеўся, зніякавеў, апусціў долу вочы. Іван, падышоўшы бліжэй, махнуў галавою Косціку, паказаў, ідзі, маўляў, сюды, да мяне. Партызаны расступіліся, даючы Косціку дарогу. Ен, не падымаючы ні на каго вачэй, адчуваючы вінаватасць і няёмкасць, паволі, аж, здаецца, занадта паволі пайшоў да старэйшага свайго брата.
Hi адзін, ні другі не падалі адзін аднаму рук, не павіталіся. Толькі, быццам па камандзе, уздыхнулі.
— Ну, і што далей? — спытаў строга, па-вайсковаму, па-камандзірску Іван, акідваючы Косціка з ног да галавы ўважлівым, вывучальным позіркам, нібыта прадаўжаў нейкую не так даўно перапыненую размову, што была між імі, вялася даўно.
Косцік маўчаў, не падымаў на брата вачэй.
— Што ж ты маўчыш, не адказваеш?
— Можа б, пайшлі адсюль? — папрасіў ціха Косцік.
— Куды пайшлі?
— Ды ў лес ці так куды. Я расказаў бы табе, як і што ў мяне было, чаму я ў паліцыю паступаў...— гаварыў нейкім чужым, плаксівым голасам Косцік.
— А ты пры ўсіх, пры ўсіх раскажы,— знарок гучна як не крычаў Іван Дарошка.— Хай усе чуюць і ведаюць. Умеў грашыць, умей і адказ трымаць.
Бацьку... Бацьку я ад Рыжага хацеў уратаваць,— сказаў Косцік, глытаючы даўкі камяк, што перасеў у горле, не даваў яму гаварыць,— I ў паліцыю паступіў, кеб вінтоўку мець, з Рыжым паквітацца...
— Чуў я гэта, мне Параска расказвала. Інакш цябе б ніхто ў атрад не пусціў, з табою абышліся б, як з усімі ворагамі мы абыходзімся. Атрымаў бы кулю ў лоб — вось і ўся размова,— гаварыў усё гэтак жа гучна, каб яго чулі, Іван Дарошка.
- Але ж я... 3 паліцыяй нічога агульнага не меў... Рана ці позна я ўсе адно ў лес, у партызаны пайшоў бы,— апраўдваўся Косцік, утупіўшы ў зямлю вочы, не асмельваючыся паглядзець на брата.
— А чаму спярша ў паліцыю, потым у партызаны?..
— Я ж казаў, бацьку хацеў абараніць, з Рыжым паквітацца,— ужо нібыта з раздражненнем сказаў Косцік.— Ты б паглядзеў, як ён знушчаўся з нас, біў і бацьку,
і мяне, як кажухі забіраў, як ні з кім не лічыўся, абражаў...
3 вачэй Косціка пырснулі слёзы.
— Але ж, пайшоўшы ў лес, і бацьку лягчэй абараніць, з Рыжым паквітацца? Няўжо ты гэтага не разумееш? — даказваў сваё Іван.
— Тады зіма была... I я не ведаў, што ты ў лесе...
— А чаму конча я? Іншыя ж тут таксама былі...
— Я не чуў нічога тады пра іх, не ведаў, што яны, як і ты, у лесе.
Косцік казаў праўду. Іван верыў яму. I разам з тым... Як бы і злосць была, распякала: не куды ж небудзь, а ў паліцыю пайшоў, да немцаў, знайшоў дзе абарону шукаць.
— Гм, і што ты далей рабіць думаеш? — спытаў Іван, каб не даводзіць надта ні сябе, ні Косціка. «Усё ж брат!» — падумаў.
— Буду прасіцца, кеб у лесе дазволілі мне астацца,— сказаў цвёрда Косцік.
— А як не дазволяць? — спытаў Іван.
— Чаму не дазволяць? — спалохаўся Косцік, нават вочы ад страху на брата падняў, але, спахапіўшыся, праз хвіліну зноў іх апусціў, уперыў у дол.
— Як гэта чаму? Ты ж у паліцыі быў. I я не ведаю, давяраюць табе цяпер, пасля твайго паліцайства, людзі ці не давяраюць. Трэба ў іх спытаць.
— Дык ты спытай,— шмаргануў носам Косцік.
— А чаму я павінен пытаць? Ты нашкодзіў, а мне за цябе прабачэння ў людзей прасі?..
— Больш такога не будзе,— паабяцаў Косцік.— Кончылася тое, калі я абы-што рабіў. Табе не будзе сорамна за мяне. Ваяваць буду, жыцця не пашкадую... пачаў клясціся, імкнучыся, каб яму паверылі, Косцік.
— Дай бог, як кажуць, чутае бачыць. Ды інакш і быць не можа. Мы — лясная армія. А ў арміі, сам ведаеш, якія парадкі. 1 таго, хто парушыць іх, чакае суровае пакаранне.
— Я ведаю, — паспешліва згадзіўся Косцік.— I калі толькі мне дазволяць астацца... Жыцця не пашкадую...
Партызаны, што стаялі на паляне, хоць і рабілі выгляд, нібыта заняты сваім, не слухаюць, пра што гавораць браты, аднак слухалі, уважліва слухалі размову Івана Дарошкі з Косцікам, ні аднаго іхняга слова міма сваіх вушэй не прапускалі. I першы, хто не вытрымаў, умяшаўся — быў Рыгор Бяда.
— Мікалаевіч, га Мікалаевіч? — павярнуўся ён тварам да Івана Дарошкі,— Мы і цябе, і Косціка, і сям'ю вашу знаем. Упартыя вы людзі і калі што кажаце — верыць трэба, ета ад душы, што думаеце, тое і гаворыце, робіце. Давайце паверым хлопцу, ён жа нічога такога не зрабіў, кеб не верыць яму. Вінтоўку дадзім, няхай ваюе...
— Ды ўжо ж,— падтрымаў Рыгора Бяду і Максім Варывончык,— Аддай хлопца нам, мы прыгледзім за ім, страляць навучым. He павінен жа ён проці брата свайго ваяваць, разумее ж, што да чаго. У школе ж столькі гадоў вучыўся...
— Ды быццам разумее, а тым не менш, бачыце,— круціў галавою Іван.
— Хто старое памяне, таму вока вон,— сказаў з развагай, зноў заступіўся за Косціка Рыгор Бяда. — 3 кім чаго па маладосці не бывае. Каму ж і верыць, як не Дарошкам.
— Дзякуй вам,— схіліў галаву, быццам пакланіўся, Іван.
А Косцік не ўтрымаўся, заплакаў. Адкрыта, не хаваючыся.
— Ну-ну, перастань,— пашкадаваў яго Іван.— Мужчына, называецца...
I сам хутка-хутка адвёў вочы на лес, каб не заплакаць — ад радасці, што сустрэўся з братам, ад таго, што ім, Дарошкам, вераць людзі. «Хоць, можа, і жарсткавата я абышоўся з Косцікам, але... Відаць, інакш і нельга. Хай думае наперад. што робіць. Ды і добрая навука хлопцу на далейшае будзе,— падумаў,— Бо хто ведае, што чакае яшчэ ўсіх нас. А загартоўка — не лішняя, не пашкодзіць. на карысць пойдзе».
Абняў Косціка за плечы, павёў у леснічоўку.
XI
Паездкай у Вялікі Лес і ў Гудоў Курт Апфель быў задаволены. Здаецца, усё, што толькі можна, што трэба было, удалося зрабіць. Павесілі партызана-старасту, расстралялі за кожнага забітага нямецкага салдата па дзесяць рускіх. Няхай ведаюць, помняць — немцы слоў на вецер не кідаюць, што сказалі — тое так і будзе. I няхай не дапамагаюць тым, хто ў лесе, а з.магаюцца з імі, выдаюць новым акупацыйным уладам. Тады ўсюды парадак будзе, самі па сабе спыняцца сабатаж і бандытызм.
I карныя часці не давядзецца выклікаць. A то ліха ведае што! Як ноч, дык і чакай непрыемнасцей. Зусім абнахабелі, рассмялелі. He, з гэтым трэба канчаць! I чым суровей, бязлітасней будзем караць, тым хутчэй усталюецца парадак. Галоўнае — не адступаць, нікому не даваць ніякай паблажкі. «Жорсткасць і яшчэ раз жорсткасць,— думаў, быццам пераконваў сам сябе, ходзячы па кабінеце — тры крокі ў адзін бок, тры крокі назад — камендант і чакаючы, што вось-вось, з хвіліны на хвіліну, адчыняцца дзверы і дзяжурны па камендатуры аб’явіць: на чарговы штодзённы даклад прыйшоў начальнік паліцыі Нядзелька.— I прыклад дысцыпліны і парадку хто ж пакажа, як ні мы самі, паліцыя... Нават зусім нязначнае парушэнне павінна карацца сурова і неадкладна. Расстралялі паліцая, які невядома дзе пакінуў зброю, павесілі старасту-партызана... Цікава, як успрынята гэта і насельніцтвам, і паліцыяй, і тымі ж старастамі?.. Трэба будзе не забыць, спытаць у Нядзелькі. I пра леснічоўкі тыя, дзе заўважаны падазроныя асобы, таксама трэба спытаць. Можа, гэта якраз тое, што нам і трэба, іпто мы шукаем. Леснічоўкі, вядома, трэба спаліць, а тых, хто там, пазабіваць, пазнішчаць. I зрабіць гэта найлепей як мага хутчэй, пакуль не паспелі чаго-небудзь яшчэ натварыць. Аднак і спяшацца гэтак, як тады, зімою, таксама, мабыць, не варта. Трэба разведаць усё як мае быць, а тады і карны атрад выклікаць, акружыць і не даць уцячы нікому, ні аднаму чалавеку. I шырока абвясціць пра гэта, каб ведалі ўсе, што чакае тых, хто не пакараецца, учыняе сабатаж і дыверсіі...»
Начальнік паліцыі нешта сёння бавіўся, не спяшаўся ісці на даклад.
«Трэба будзе заўвагу зрабіць. Каб наступны раз помніў, не спазняўся».
Наогул начальнік паліцыі каменданту падабаўся. I не толькі, што ўсё савецкае, бальшавіцкае люта ненавідзеў, але і тым, што даволі нядрэнна нямецкую мову ведаў, быў культурны, дасведчаны па многіх пытаннях чалавек. I шчыраваў, імкнуўся, каб парадак, дысцыпліна ўсюды былі. I калі што яму даручалася — выконваў.
«Цікава, ці разведаў ён, што за людзі ў тых леснічоўках? — думаў камендант.— Калі не паспеў ці не змог, трэба прыспешыць, разаслаць надзейных людзей па вёсках, лясах».
Зірнуў на гадзіннік — было трыццаць тры хвіліны
на дзесятую. Так яшчэ ні разу не спазняўся да яго на даклад начальнік паліцыі.
«Што гэта з ім сёння?»
Выклікаў дзяжурнага, загадаў неадкладна адшукаць начальніка паліцыі.
— Скажы, камендант чакае. Каб на адной назе тут быў!
Дзяжурны мітнуўся да тэлефона. I дзвюх хвілін не прайшло, як адчыніліся дзверы і дзяжурны, выцягнуўшыся ва фрунт, далажыў:
— Начальніка паліцыі няма на рабоце.
— А дзе ён? — вырвалася ў каменданта.
He ведаю.
— Як гэта «не ведаю»?! — раззлаваўся камендант.— Збегаць у паліцыю, адшукаць!
Дзяжурны шчоўкнуў абцасамі ботаў, знік. Тут быў тут няма яго.
З’явіўся, быццам вырас ён у дзвярах зноў, запыхаўшыся, толькі праз паўгадзіны.
«Ну іпто?» — спытаў камендант бязмоўна, адным паглядам.
Няма начальніка паліцыі. Hi на рабоце, ні дома.
Як гэта «няма ні на рабоце, ні дома»? — перапытаў камендант.
— He ведаю. Начальнік паліцыі нікому не дакладваў, дзе ён і куды збіраецца ісці.
— А дома што?
Начальнік паліцыі не меў сям’і. Жыў на кватэры ў гаспадыні.
— ІІІто кажа гаспадыня?
— Гаспадыня кажа, што начальнік паліцыі не начаваў сёння дома.
— А дзе ён начаваў?
— Гаспадыня гэтага таксама не ведае.
— А што яна ведае?
Дзяжурны паціснуў плячыма.
— Арыштаваць гаспадыню, дапытаць! — як бы прадчуваючы, што з начальнікам паліцыі здарылася нешта нядобрае, закрычаў камендант,— Падняць на ногі ўсіх, знайсці начальніка паліцыі! Жывога ці мёртвага! — бліснуў сваімі змяінымі вачыма на дзяжурнага камендант.
Яволь! — сказаў дзяжурны і, крутнуўшыся, кінуўся з кабінета выконваць загад.
Ішлі, міналі гадзіна за гадзінай, а ніякіх звестак пра начальніка паліцыі не паступала. I гэта неяк па-асабліваму трывожыла, хвалявала каменданта.
«Дзе ж ён мог падзецца?» — думаў, ходзячы сюдтуд — тры крокі ў адзін бок, тры крокі назад — па кабінеце, камендант.
I аддаваў новыя і новыя распараджэнні, загады, каб адшукаць, знайсці начальніка паліцыі.
XII
Ужо некалькі месяцаў жыла Поля разам з дзецьмі ў леснічоўцы. Варыла і сабе, і партызанам есці, мыла бялізну, а ў дні, калі Васіль ды і іншыя мужчыны не ішлі ні на якія заданні, аставаліся адпачываць ці рыхтавацца да начнога паходу, бегала ў Паташню, у Рудню, каб захапіць там у жонак былых старшынь калгасаў — Максіма Варывончыка і Петруся Хамёнка — малака ці яшчэ чаго-небудзь з яды. Васіль неаднойчы папярэджваў Полю — не рабі гэтага, сядзі ў леснічоўцы, нікуды не хадзі. Але Поля не слухала мужа. Дзяцей жа карміць трэба было, ды і партызан...
— Карову сваю завядзі,— раіла яна Васілю,— Тут жа прыволле... Прывязаў бы да якога дрэва — карова і папасвалася б. Заўсёды конаўка свежага малака была б.
Але заводзіць карову Васіль не збіраўся. I так адчуваў сябе няёмка: ва ўсіх сем’і ў вёсках, а ў яго сям’я тут, у леснічоўцы. А што, калі і астатнія з яго прыклад возьмуць, свае сем’і забяруць у лес? He партызанскі атрад будзе, а цыганскі табар.
— Табе б яшчэ і свіней сюды,— нязлосна бурчаў ён на жонку.
— А што? — не крыўдавала зусім Поля.— Чыгуны, міскі, лыжкі мыю... Аддала б свінням, хай бы раслі. А ўвосень, зімою як знайшоў бы...
— Што, ты хіба збіраешся тут і зімаваць? — пытаў Васіль.
— А дзе ж дзявацца?
— Дадому, у вёску перабяро.мся.
— А там што? Хата ж наша згарэла... Дый немцы там.
— Прагонім немцаў. 1 жыць дзе — знойдзем. А не знойдзем — новую хату збудуем.
— Гаварыць пра ўсё лёгка. А як яно будзе — яшчэ паглядзім,— не вельмі верыла Васілю Поля.
— Ты сумняваешся, не верыш мне? — пытаў, аж гарачыцца пачынаў Васіль Кулага.
— Hi ў чым я не сумняваюея,— яўна не хацела абвастраць адносін з мужам, сварыцца Поля.— Толькі ведаю: святым духам ніхто не жыве і дбаць пра заўтрашні дзень трэба сёння.
— Дык мы ж і дбаем. У лес сабраліся, узброіліся, на немцаў нападаем, хочам з зямлі нашай хутчэй іх прагнаць,— браўся Васіль разважаць, пераконваць у правільнасці таго, што ён робіць, жонку.
— Пра што ты гаворыш — гэта адно. Але трэба думаць і дбаць, кеб і самім было што есці, і дзецям даць. I карова, свінні нам не памяшалі б тут.
— I куры таксама,— ужо злаваўся, кпіў з жонкі Васіль.
— 0, кеб яшчэ і куры! — усміхалася Поля,— Наогул трэба было неяк у Вялікі Лес схадзіць, паглядзець, што там і як.
— Hi ў якім разе! — папярэджваў жонку Васіль.— Немцы і паліцаі толькі і чакаюць таго моманту, калі хто-небудзь з нас там паявіцца. Асабліва цяпер, калі напад на Гудоў зрабілі, начальніка раённай паліцыі знішчылі...
— Яны таксама ў даўгу не асталіся. I ў Гудове, ды і ў нас, у Вялікім Лесе... Апанаса Харчэню павесілі, маці яго забілі...
— На жаль, вайны без ахвяр не бывае,— спрабаваў супакоіць жонку Васіль.
— Я не пра тое. Ета ж кеб не Апанас, не яго маці, ніхто б і знаць не знаў пра тыя спісы. Сядзелі б сабе дома, у хаце сваёй. пакуль бы...
I Поля змаўкала — задумвалася.
— А ты ж, помніш, сварылася са мною, не слухала, што я табе казаў,— папракаў Васіль жонку.— Выгнала мяне з хаты... Думала, паможа табе гэта. А трэба было не чакаць прыходу немцаў, з’ехаць куды-небудзь з Вялікага Лёсу.
— Ох, Васіль. Васіль! — уздыхала Поля.— Кеб жа я за цябе не баялася. кеб жа без цябе жыць магла! A то ж... Як разам, дык быццам і гора, бяды ніякай няма. А няма цябе — месца сабе нідзе не знаходжу, вар’яцею...
I Поля прытулялася да Васіля, шаптала:
— Няхай без хаты... Без усяго... Абы з табою, абы разам...
— Баюся я за цябе, калі ты ў Рудню ці ў Паташню ходзіш,— прызнаваўся Васіль.
— А ты думаеш, я за цябе не баюся, калі на заданні розныя ходзіш? — уздыхнула, глядзела аддана, даверліва ў вочы Васілю Поля.— Калачуся ўся. рабіць нічога не магу... Але ведаю — трэба! I мне таксама трэба і ў Паташню, і ў Рудню хадзіць. Калі б не трэба было — не хадзіла б...
...Таго ранку Поля выбралася па малако пазнавата. Пакуль згатавала снеданне, перамыла посуд, сонца высока паднялося над лесам, пачало ўжо нават прыпякаць.
— Ты тут дзяцей паглядзі, а я тым часам у Паташню збегаю,— сказала яна Васілю.
- Можа б, абышліся як-небудзь без малака, не ішла б ты сёння нікуды,— як і заўсёды, сказаў, папрасіў Васіль Кулага.
— He, трэба схадзіць,— не згадзілася з Васілём Поля. Крупеню малочную на абед звару, хоць апетыт пераб’яце. A то зусім прыварылася я...
Васілю ані не хацелася пускаць нікуды жонку.
- Можа, і я з табою пайду? — глядзеў, не спускаў вачэй з Полі ён.
- Чаго ета ты раптам? — крутнулася, павярнулася да Васіля, аж зачырванела Поля.
I сам не ведаю,— прызнаўся Васіль.— Ніколі не хочацца цябе пускаць нікуды адну. А сёння — асабліва.
— Я хутка, не забаўлюся.
I Поля, схапіўшы ў рукі цынкавае вядро, у якім звычайяа варыла есці, лёгка, як дзяўчына, пабегла па паляне, што жаўцела ад рослых, гнуткіх люцікаў, на тую сцежкударожку, што вяла ў Паташню.
XIII
Ужо неаднойчы парываўся Іван Дарошка папрасіць у Рамана Платонавіча Багавіка, каб пусціў, дазволіў яму пераведаць жонку. Але кожны раз нешта тэрміновае спыняла яго — партызанскі атрад толькі-толькі станавіўся на ногі і ўзнікала безліч самых неадкладных спраў. Трэба было і памочнікаў сабе надзейных падабраць, і разбіць атрад на групы-аддзяленні, і вучобу арганізаваць, дый паклапаціцца, каб і не галодныя людзі былі,
і спаць каб было на чым, і, на выпадак чаго, каб ведалі, куды адступаць, дзе зноў збірацца. Пасля нападу на Гудоў і паходу ў Ельнікі, калі ўдалося без ахвяр выканаць пастаўленыя задачы, не ўтрымаўся Іван Дарошка, сказаў, прызнаўся Раману Платонавічу, што ў апошні час яго асабліва турбуе, куды б хацеў ён хоць наведацца. Раман Платонавіч Багавік, выслухаўшы Івана, задумаўся.
Што — нельга? — як бы схамянуўся, знайшоўся, што сказаць, Іван Дарошка.
— Ды не, чаму ж, да жонкі трэба схадзіць. Гэта ж, лічы, хутка год, як вы не бачыліся,— разумеў Івана Да рошку Багавік.— Я вось пра што... Дарога ж туды і назад няблізкая. I пускаць цябе аднаго... Мала што здарыцца можа? I па дарозе, і там, у вёсцы... Людзей хіба чалавек колькі з сабою вазьмі, хай суправаджаюць.
— Што вы, Раман Платонавіч, не трэба мне ніхто,— аднекнуўся Іван.— Да Масквы дабраўся, a то ўжо ў суседні раён...
— Бачыш, Іван Мікалаевіч,— гаварыў паволі, разважліва сакратар райкома.— He забывай, што ты цяпер камандзір атрада. Патрэбны ты сёння чалавек тут у лесе. I пусціць цябе аднаго...
He бойцеся за мяне. Вярнуся жывы і здаровы. А браць з сабою каго... Патрэбы ніякай няма, толькі ногі наб’юць людзі, стомяцца. Дый...— задумаўся на хвіліну Іван.— Шчыра кажучы, не хачу, каб хто-небудзь яшчэ, акрамя мяне ды вас, ведаў, дзе мая жонка і дзеці.
— А гэта, бадай што, ты праўду кажаш,— згадзіўся з Іванам Багавік. I пакруціў галавою, уздыхнуў. — Я ўсё яшчэ некаторых акалічнасцей не ўлічваю, забываю іншы раз пра сёе-тое...
— Напрыклад?
— Напрыклад, пра тое, што ў людзей сем’і ў вёсках, і калі што якое — на іх першых немцы злосць сваю сііагоняць.
— Пра сямейны лагер нам трэба было б даўно сур’ёзна падумаць. А то я разоў колькі быў у леснічоўцы, дзе Васіль Кулага жыве. Жонка там яго, дзеці... А ў іншых жонкі і дзеці ў вёсках. Калоцяцца, хвалююцца за іх... Ды і Васілю быццам няёмка. Калі яшчэ не быў ён начальнікам іптаба... А цяпер...
— Здарылася так у Васіля, што жонку і дзяцей ратаваць трэба было. Інакш бы немцы іх...
— Я ведаю. I ўсё ж...
— Давай на бліжэйшым бюро райкома паставім гэтае пытанне. I калі што каму-небудзь пагражае — хай пераходзяць у лес. Выберам месца, ахову прызначым, адпаведную дысцыпліну ўвядзём. A то паступаюць да нас звесткі. я казаў неяк ужо табе, немцы спісы склалі сем’яў усіх былых партыйных, сельсавецкіх і калгасных актывістаў, начальства... Пакуль ніякіх крокаў не рабілі, але ж... Кожны дзень могуць зрабіць тое самае, што зрабілі з яўрэямі.
— He, такога дапусціць мы не павінны! Асабліва цяпер, калі лета, схавацца ёсць дзе. Бо, як я разумею, наша задача тут не толькі ваяваць, немцаў біць, але і не даваць немцам зрабіць тое, што яны намерваюцца, зрываць усе іхнія планы, апярэджваць іх ва ўсім...
— Правільна ты, Іван Мікалаевіч, думаеш! Паход у Маскву многа табе чаго даў, на ўсё ты пачаў глядзець і шырэй, і глыбей.— I Раман Платонавіч усміхнуўся.
— Чаго гэта вы раптам? — насцярожыўся Іван Дарошка.
— Успомніў, як не хацеў я цябе адпускаць. А цяпер не нарадуюся. што зрабіў гэта.
— I мне таксама ані не хацелася куды б там ні было ісці, пакідаць вас,— прызнаўся Іван Дарошка,— Нават быў ледзь не пачаў крыўдаваць, што з усіх людзей вы мяне выбралі.
— Выходзіць, іншы раз трэба насуперак сваім жаданням, волі нешта рабіць, — як бы падсумаваў, падвёў рысу пад гаворкай сакратар райкома.
— Гэта я скажу толькі тады, калі нам груз з Масквы скінуць, радыста і рацыю прышлюць. Ды яшчэ калі дома ў мяне, з жонкаю, дзецьмі, усё добра,— прызнаўся ціха Іван.
— I першае, і другое будзе магчымасць праверыць. Чэрвеньскія дні, пра якія ты казаў набліжаюцца. А да жонкі таксама ёсць магчымасць схадзіць. Калі ты думаеш ісці?
— Ды не адкладаў бы ні на адзін дзень. Адпўсціце, дык сёння і пайшоў бы.
— Затрымліваць не буду. Толькі скажы, калі чакаць цябе?
— Дзень туды трэба ісці,— пачаў лічыць Іван.— Дзень адтуль. Ноч там... Так што да наступнай ночы я вярнуся.
— He мала будзе?
— Яно пабыць з жонкаю, з дзецьмі ночы, вядома, мала,— заўсміхаўся Іван.— На тое ж мы і жаніліся, каб усё жыццё разам быць. Але цяпер, у ваенны час... Дай бог, каб у іх усё добра толькі было. Мне б толькі даведацца, пачуць...
— Даведаешся, пачуеш.
I Раман Платонавіч неяк сумна апусціў галаву.
— А ў вас што з сям’ёю? — здагадаўся, што клапоціць Рамана Платонавіча, Іван Дарошка.
— У мяне... He скора я даведаюся, што ў мяне...
— Вашы падаліся ў бежанцы, адступілі?
— He ведаю я, дзе яны і што з імі... Як паехалі з Ельнікаў на райкомаўскай паўтаратонцы, так ніадкуль нічога... Hi слова, ні паўслова... Ну, шчасліва табе, прывітанне Кацярыне Антонаўне перадай...
I Раман Платонавіч неяк паспешліва падаў Івану Дарошку руку і хутка-хутка падаўся, пайшоў у лес.
Выправіўся ў дарогу Іван Дарошка ў той жа дзень, адразу ж пасля размовы з Раманам Платонавічам Вагавіком. Толькі ў леснічоўку на хвілінку забег, рэчавы мяшок з сабою ўзяў — у ім, старанна загорнутыя ў паперу, ляжалі некалькі драбкоў цукру ды купленая ў Маскве хусцінка жонцы. «Хоць нейкі гасцінец будзе! — думаў Іван.— A то прыйдзеш з голымі рукамі, і не паверыць, што ў Маскве быў». I пакуль добра ўгрэла сонца, поўдзень наступіў — Дубровіцу мінуў. Ішоў толькі аднаму яму вядомымі сцежкамі, амаль не ііаказваючыся на дарогі, увесь час думаючы, якая ўсё ж складаная і шматгранная істота — чалавек. I каб быць яму шчаслівым, іншы раз не ханае самай маленькай дробязі. Дай яе — і ўсё, нічога, здаецца, больш не трэба. Ёсць у яго здароўе, ёсць хлеб, хата... Але гэтага ён не цэніць, бо яно ёсць. Цэніцца найбольш якраз тое, чаго няма, чаго хочацца. Быў мір, жылі ўсе спакойна — не цанілі таго. Ацанілі па-сапраўднаму, што такое мір, якраз тады, калі яго не стала, вайна пачалася. I з сям’ёю тое самае. Жыў разам з жонкаю, з дзецьмі — быццам так і трэба, як са.мо сабой гэта разумелася. А не стала побач жонкі, дзяцей... Нотым прывыклася неяк і да вайны, і да таго, што сям’і, жонкі, дзяцей, побач няма. I быццам ужо так і трэба. Іншыя клопаты, куды больш надзённыя, засланяюць тое, чым жыў дагэтуль, прымушаюць думаць, шукаць выйсця. Але тое, ранейшае, трывожыць душу, займае думкі.
Вось варта было ўспомніць жонку, папрасіцца да яе схад.зіць, і Раман Платонавіч успомніў сваю жонку, сына свайго... I аднаму захацелася пабыць. He, не аднаму, а з імі... He наяве, дык хоць у думках... «Гітлер. пракляты Гітлер адабраў ва ўсіх спакой, і мір, і сем’і, ускаламуціў свет, раскідаў, перавярнуў дагары нагамі тое, чым жылі. I пакуль фашысты тут, на нашай зямлі, міру, спакою не будзе. Мы, пакуль жывём, не скорымся, ніхто нас не паставіць на калені, а Гітлер таксама сам не адступіць. Барацьба ідзе жоргткая, крывавая. Учора мы ўдала пабілі немцаў, а заўтра могуць і яны нас пабіць. Таму мы павінны гатовы быць, падрыхтаваны і да ўдач, і да няўдач, ахвяр. Асабліва калі ўзмоцнім барацьбу з ворагам. He змірыцца ён з тым, што мы ў лесе, што не даем яму спакою. Пачне нас шукаць, выкурваць, дзе б ні атабарыліся. Навучыцца трэба будзе і наступаць, і адступаць. Што ж да ахвяр... Дык яны і так ужо ёсць. I не малыя... У Гудове, Вялікім Лесе, ды і ў іншых вёсках... I не толькі ў вёсках... Гм, дзе цяпер Аляксей Заспіцкі?.. А Піліп? Выжыў ён тады, калі яго пакідалі прыкрываць адступленне, ці не?.. Цікава, як цікава ўсё ў жыцці!.. I ніколі не ведаеш усяго наперад, здагадацца яе можаш, як і што далей будзе. Кожны дзень прыносіць нешта новае, непрадбачанае. I людзі таксама, нават тыя, каго ты ведаў, раптам адкрываюцца зусім нечаканым бокам. Васіль Кулага гэтак у першыя дні вайны адкрыўся... Поты.м Андрэй Макаравіч... А цяпер і Апанас Харчэня... Старастам яго паставілі. А ўсё ж сэрцам, душою з намі быў. I я... Па-рознаму нра яго думаў. Ды і пра Андрэя Макаравіча. А яны — малайцы, не скарыліся фашыстам, смерць дастойна прынялі... А ў свой жа час я... Праўда, у лёсе Апанаса Харчэні анані.мка сваю ролю ганебную адыграла. Няўжо і праўда яе напісаў Яўхім Бабай?.. Васіль расказваў, а тым часам... Праверыць трэба было б!»
«Як ты цяпер тое праверыш? — засумняваўся хтосьці ў ім.— Ды і ці варта? Што, хіба рабіць ня.ма чаго?..»
«Ды работы заўсёды хапае. Але ёсць нешта болыпае за работу — тая ж, да прыкладу, справядлівасць. I калі хто вінаваты...»
«Дык Яўхім Бабай ад мабілізацыі ж уцёк, сачыў, дзе мы жыта з Васілём Кулагам хаваем. 3 немцамі даўно злыгаўся. I перасцярогі нашы на яго не падзейнічалі... Таму... Знішчаць такіх трэба. Вось знішчылі начальніка раённай паліцыі, Нядзельку, а цяпер трэба і за некаторых паліцаяў узяцца. Калі не такія, дык іншыя, свае Бабаі, напэўна ж,
у кожнай вёсцы ёсць. I іх, асабліва тых, хто душою і целам ворага падтрымлівае, у каго на руках людская кроў — знішчаць бязлітасна трэба. Яны шкоды могуць нарабіць больш, чым нават немцы, бо ведаюць жа ўсё — і хто кім быў пры Саветах, і што хто рабіў. Ды і дарогі, лясы, палі нашы ведаюць. Трэба будзе Раману Платонавічу пра гэта сказаць... I масты зноў усюды паліць, разбураць. I сувязь тэлефонную між вёскамі, каб не ведалі тыя, што ў Ельніках, дзе піто робіцца,— ірваць. Словам, шкодзіць трэба. дзе толькі можна. А там, далей, калі з сіламі збярэмся, можа, і на Ельнікі напад учынім. Вось толькі каб зброі з Масквы падкінулі, толу. Ды і сувязь надзейную наладзіць. Тады б мы маглі і больш важныя заданні выконваць. He сядзець у лесе, як мы цяпер сядзім, а быць увесь час у руху. I ворагу не так лёгка будзе высачыць нас, ды і зможам у самых нечаканых месцах удары па ім наносіць. Зрабілі напад — і ходу, далей ад таго месца. Асаблівую ўвагу трэба будзе ўдзяліць дарогам, па якіх падвозяцца на фронт боепрыпасы, ваенная тэхніка, жывая сіла. Выводзіць усё гэта са строю трэба, паралізаваць тыл. Гэта будзе адчувальная падмога фронту. А калі адступаць гітлераўцы пачнуць, бегчы, уцякаць з нашай зямлі, то знішчаць іх усюды, не даваць, каб вывозілі што-небудзь нашае, палілі масты. вёскі, заводы... Вядома, усё гэта рабіць будзе нялёгка, трэба будзе мець моцны, мабільны атрад, атрад, які быў бы здольны выконваць самыя розныя заданні. Дзеля гэтага трэба, каб у яго ўліліся новыя, свежыя сілы. Ды і вучобу належную арганізаваць. Каб кожны партызан быў умелым байцом, умеў карыстацца любым відам зброі. 1 не толькі нашай, але і нямецкай. Бо ўжо цяпер транляе яна ў нашы рукі, а з часам будзе яе трапляць больш. Навошта ж каб яна прападала? Хай знішчае тых, хто яе зрабіў, прынёс на нашу зямлю. А прагонім ворага, ачысцім край — зноў возьмемся жыццё аднаўляць, будаваць усё новае. На радасць сабе, на злосць тым, хто не любіць Краіны Саветаў, тых парадкаў, што запанавалі ў нас. Толькі б дачакацца таго, не скласці б раней часу галавы. Ды і Каця каб жывая была, дзеці...»
Успомніў, як расставаўся з Кацяю, дзецьмі, цесцем і цешчаю летась увосень, калі выпраўляўся, ішоў у Маскву.
«3 дарогі ледзь назад тады не вярнуўся — так не хацелася мне пакідаць іх адных. Колькі часу мінула, а я так нікога з іх і не бачыў, не ведаю, што ў іх і як... ІДі хоць жывыя?..»
Паўстала ў вачах Каця — усмешлівая, вясёлая. маладая, у лёгкім паркалёвым, у бубачкі, плацці, чырвоных туфельках, з касічкамі на галаве... Такая, якую ўбачыў упершыню, калі яна прыехала ў Вялікі Лес настаўнічаць і ішла з вялізным самаробным куфэркам па вуліцы...
«Трэба ж было нам сысціся з ёю, пакахаць адно аднаго,— пакруціў галавою, радуючыся, Іван.— I каб не Гітлер, не вайна, здаецца, і не расставаліся б ніколі. Ужо колькі не бачыліся, не жылі мы разам! А колькі яшчэ давядзецца і не бачыцца, і не жыць? I хто, хто верне нам тое, не пражытае, не зведанае?.. Ды што верне... Можа так здарыцца, што нічога наперадзе няма ўжо...»
«Як гэта — няма?» — не паверыў, здзівіўся Іван.
«А так... I ты ж ды і Каця можаце і не жыць больш, загінуць. У любы дзень, у любі>і час... Ды, можа, ужо... Пакуль ішоў да Масквы, вучыўся там, партызанскі атрад збіраў, яна, Каця...»
Паддаў кроку, ледзь не пабег, спяшаючыся, каб як мага хутчэй быць там, у Будзілавічах...
XIV
Поля выходзіла з лесу, калі раптам яе аклікнулі, загадалі спыніцца. «Хто ета?» — ёкнула сэрца.
Убачыўшы ў наступную хвіліну, піто з-за камля дрэва выходзіць з вінтоўкай напагатове Змітро Шламак — Рыжы, разгубілася яшчэ больш.
«Чаму ён тут, ля Паташні? I ці пазнаў, ведае ён мяне?»
Стаяла ўся не свая, чакала, калі падыдзе Рыжы бліжэй, іпто скажа, загадае. «Тады... Можна меркаваць будзе, ведае ён мяне, пазнаў.. Ці?..»
— Хто ты такая, адкуль ідзеш? — перапыніў думкіразважанні Полі грубы. уладны голас Рыжага.
— Я з лесу іду,— сказала так, на ўсякі выпадак, першае, што ў галаву прыйшло Поля.
— Што ты там рабіла? — свідраваў, глядзеў, не спускаў з яе вачэй Рыжы.
— Я... Я...— не ведала, што адказаць, Поля.— Заспалася, то карову праганяла...— урэшце здагадалася. як — і сама не помніла — зманіць.
— А вядро нашто?
Толькі цяпер успомніла. што ў руцэ ў яе... вядро.
— Вядро? — як бы здзівілася Поля.— Я знайшла яго.
— Дзе?
— У лесе.
- М-м,— мармытнуў Рыжы. 1 не пазнаць было паверыў ён ці не.— Хто тут, у лесе, вядро мог згубіць? — задумаўся Рыжы.
— He ведаю.
— Дай яго мне...
1 Рыжы наблізіўся да Полі, аж дыханне, пах яго поту яна пачула, узяў, амаль што вырваў вядро.
Нейкі час, моршчачы лоб, уважліва разглядаў абкуродымленыя на агні, неаднойчы мытыя, паскрабаныя нажом, шараваныя ііяском бакі.
— Ты можаш паказаць месца, дзе етае вядро знайшла?
— Магу,— пасмялела Поля, падумаўшы: «Не пазнаў ён мяне, значыцца. не ведае, чыя жонка, што я — з Вялікага Лесу».
— Ета далёка? — спытаў Рыжы.
— Ну-у,— памялася. не ведаючы, што адказаць, Поля.— Ля балота.
— Кіламетр? Два? Тры?
— Ды, мусіць, кіламетраў колькі будзе, — цямніла, гаварыла не зусім пэўна Поля.
Рыжы задзёр галаву, паглядзеў на неба, на сонца, што, падняўшыся над лесам, пякло, аж смаліла, зноў зморшчыў лоб, задумаўся.
— М-м,— мармытнуў зноў, быццам працадзіў ён скрозь зубы. I перавёў вочы, паглядзеў уважліва на ГІолю,Са мною пойдзеш. У Ельнікі,— сказаў, як не загадаў ён.
— У Ельнікі? — сііалохалася Поля.— Але ў мяне дзеці. Як жа я іх пакіну?
— Пабудуць адны, нічога з імі не здарыцца,— быў рушучы, катэгарычны Рыжы.
— Чаму ета яны адны павінны аставацца? — заспрачалася Поля, канчаткова ўвайшоўшы ў сваю ролю.
— А таму! — вызверыўся Рыжы,Слухай, што табе кажуць. А інакш...— і падняў вінтоўку, зрабіў выгляд, што цэліцца.— У мяне рука лёгкая. He паспееш і кроку ступіць...
— He палохай,— як мага спакайней адказала Поля.— Бачыла я ўжо такіх.
— Такіх, як я, ты не бачыла,— пасуровеў, набычыўся Рыжы,I не ўздумай уцякаць, прыстрэлю!
«I прыстрэліць,— падумала Поля.— He пашкадуе. Калі старчыху, Варку, забіў, дык мяне і пагатоў...»
Адчула — аднекуль з нутра, з сярэдзіны пачынае калаціць, б’юць дрыжыкі.
«Васіль казаў, не хадзі нікуды. А я...— успомніла, згадала яна раптам.— I рабіць што?»
- У Ельнікі я не пайду! — сказала Поля цвёрда, упарта.
— Пойдзеш! — надаўшы голасу яшчэ болып сілы, гаркнуў на ўсё сваё луджанае горла Рыжы.
«Уцякаць трэба,— ужо не падумала, а нібыта падагнала сябе Поля.— Але як, як?»
— Яшчэ раз папярэджваю,— быццам адгадаў Поліны думкі Рыжы,— He ўздумай толькі ўцякаць, прыстрэлю. I не стой, ідзі па дарозе, куды загадваюць,— распараджаўся, камандаваў Рыжы.
«Нельга мне ісці ў Ельнікі»,— спрачалася, не згаджалася з Рыжым Поля.
Але калі ў наступную хвіліну ён балюча варсануў руляй вінтоўкі пад бок, не супраціўлялася больш, пайшла, куды загадваў Рыжы, хоць адчувала, ведала: нельга ёй туды ісці, ніяк нельга...
XV
Усяму лепшаму ў сабе Кацярына Антонаўна была абавязана бацькам. Гэта яны змалку прывучылі яе не баяцца ніякіх цяжкасцей. не губляцца ў самых складаных умовах, верыць у перамогу дабра над злом. I, што б ні здарылася, аставацца сабою, не падпадаць ні пад якія ўплывы і настроі. «Няхай лепей цябе хтосьці не зразумее, хтосьці нават накрыўдзіцца,— казалі, вучылі Кацю бацькі.— Але затое табе за сябе не будзе сорамна, ты не пакрывіла душою ні перад кім. Што думала, тое і сказала, зрабіла». Навука бацькоў вельмі ж прыдалася Каці і тады, калі яна вучылася на настаўніцу, і пасля, калі трапіла ў школу працаваць, і асабліва калі выйшла замуж. За самастойнасць ва ўсім Кацярыну Антонаўну любілі, паважалі, хоць, здаралася, і не заўсёды разумелі, крыўдавалі некаторыя, маўляў, магла іх падтрымаць, а бачыш жа — змоўчала ці, наадварот, сказала, папракнула, што не тым займаецеся, думаць трэба пра іншае, больш важнае. Нават калі муж, Іван, са сваім бацькам пасварыўся, Кацярына Антонаўна не стала на яго бок. Наадварот, рабіла ўсё магчымае, каб памірыць сына з бацькам. «Хапае і так розных звадак,— гаварыла неаднойчы япа мужу. — Трэба яшчэ, каб і свае,
кроўныя, сварыліся, не размаўлялі». Ды сын з бацькам зацяліся, не маглі дараваць адзін аднаму сваіх крыўдаў. I ўсё ж Кацярына Антонаўна нават у гэтых умовах асталася сама сабою — жывучы душа ў душу з мужам, захоўвала вельмі прыязныя, добрыя, сваяцкія адносіны са свёкрам. I хадзіла да яго ў хату, і на вуліцы, сустрэўшыся, не магла, не пагаварыўшы, не распытаўшы пра ўсё, расстацца. У школе таксама Кацярына Антонаўна трымалася самастойнасці, не падпадала пад якія б там ні было ўплывы. I ў самыя скрутныя сітуацыі слухала больш сваё сэрца, чым думкі, меркаванні іншых. Ведала: калі іпто-небудзь скажа ці зробіць не так, сама ж і мучыцца потым будзе, дакараць сябе, што паддалася настрою, зрабіла тое, што нельга было рабіць. А ў яе ўмовах, калі муж старшыня сельсавета... He, каму-небудзь можна і памыліцца, рабіць нешта не падумаўшы, а ёй... Нельга, ніяк нельга, проста не да твару.
He разгубілася, праявіла самастойнасць Кацярына Антонаўна і тады, калі вайна пачалася, не затрымалі нашы войскі гітлераўцаў на граніцы і стала вядома, што могуць прыйсці чужынцы нават сюды. дзе заўсёды жыла Кацярына Антонаўна,— на Палессе. Муж, Іван, угаворваў яе, каб падалася ў эвакуацыю. А яна, падумаўшы, разважыўшы, папрасіла мужа, каб ён адвёз яе з дзецьмі да бацькоў — У Будзілавічы. I, як неўзабаве выявілася, не памылілася. Бо ў вёсцы і самую Кацярыну, і бацькоў яе ўсе ведалі. Дружная гэта была сям’я, ела хлеб з працы рук сваіх, ні на што асабліва не прэтэндавала. Hi пры Саветах, ні потым, калі немцы прыйшлі. Жылі надта не ўнікаючы, не ўлазячы ў палітыку. «Улады мяняюцца, а мы астаемся»,— любіў паўтараць на людзях бацька Антон, хаця ведалі і дома, у сям’і, і некаторыя блізкія, як ненавідзіць ён чужынцаў — немцаў. I калі стараста пачаў хадзіць у хату, угаворваць, каб дачка, Каця, пайшла працаваць у школу, першы параіў Каці: «Прыдумай што-небудзь, але ў школу не згаджайся ісці». Ды Кацю вучыць не трэба было, сама ведала, што можна, а што нельга рабіць. I рашуча, наадрэз адмовілася ад супрацоўніцтва з акупантамі. «У мяне двое малых дзяцей,— сказала яна старасту,— Іх глядзець трэба»,— «Бацькі дагледзяць»,— спрабаваў угаворваць. пераконваць стараста. «Бацькі лепш за мяне не дагледзяць. Дзеці да мяне прывыклі. ІПто — конча на мне свет клінам сышоўся? Хапае настаўніц, хапае каму вучыць дзяцей і без мяне. Раней абыходзіліся і цяпер абыдуцца».
I не пайшла працаваць у школу. Цэлымі днямі з Петрыкам і Андрэйкам бавілася, з хаты, двара свайго не выходзіла. Каб не кінуцца на вока якому-небудзь паліцаю ці немцу, апраналася як найгорш, часцей за ўсё ў матчына. I ўсё чакала, чакала, калі Іван. муж, зноў да яе наведаецца, прыйдзе ў Будзілавічы. Пахваліцца. прызнацца рупіла Каці — усё ж тое. чаго яна так хацела, збылося — зацяжарала яна ў той апошні прыход мужа. Аж знебылася, ночы амаль не спала — здавалася, ну ў гэтую ноч ён не прыйшоў, то ў наступную ўжо абавязкова, абавязкова наведаецца...
Але муж, Іван. як яго ні чакала Каця, як ёй ні карцела яго пабачыць — не прыходзіў. Так, у чаканні, і восень мінула, снег лёг. Хоць і верыла Каця, іпто з мужам нічога не здарылася, жывы ён і здаровы, а ўсё ж... «Дзе ён? Чаму не ідзе? Можа, у рукі да немцаў трапіў? Ці мо паранены, крывёю сцякае?»
Калі чула, што недзе кагосьці забілі паліцаі ці немцы. пасылала бацьку ці маці. каб паглядзелі ці больш падрабязна распыталі, што за чалавек то быў, чаму яго жыць не пакінулі. «Раптам Іван гэта? Ішоў да мяне і яго...»
— He трэба, донька, так усё блізка браць да сэрца,— спрабавала супакойваць дачку маці.— Вернецца твой Іван, нідзе не дзенецца. Чалавек ён самастойны, не які-небудзь вертахвост. Ведае, што яму і як рабіць... Калі не ідзе — значыцца, няможна... Ды і як цяпер сюды ісці?.. Гурбы ж усюды, сляды...
«Можа, маці і праўду кажа,— думала, супакойвала сябе і Каця.— Паспрабуй дабярыся па снезе сюды, у Будзілавічы...»
Ды думаць пра Івана. чакаць яго, што прыйдзе, наведаецца ўночы — не пераставала. I на кожны нават нязначны стук у дзверы ці брэх сабакі — ускоквала з пасцелі, бегла адчыняць дзверы...
Але вось і зіма за.мятала за сабою дарогу апошнім развітальным снегам, вясна ўсё часцей і часцей усміхалася сонейкам ласкавым, капяжы са стрэх удзень плакалі, а потым, неўзабаве, і ручаіны з гаманлівым звонам навыперадкі адзін аднаму беглі. а мужа, Івана, не было, не прыходзіў ён да сваёй жонкі і дзяцей.
I Каця аж учарнела, глыбей і глыбей задумвалася пра Івана.
«Нешта з ім здарылася. Інакш не вытрымаў бы ён — прыйшоў бы...»
Сказала неяк гэта ўголас бацьку і маці.
— He гняві бога,— перахрысцілася маці,— I думаць пра ета не смей. Амаль штоноч загадваю я на сон. Жывы Іван, здаровы.
А бацька, Антон, памаўчаўшы, сказаў:
— Калі не прыходзіць — значыцца, нельга яму. Ваенная дысцыпліна. Быў выпадак, як я ў войску служыў. Парушыў адзін, Несцярэнка, хлопец зусім малады, збег з акопаў, дык яго да расстрэлу прысудзілі. I расстралялі... Навошта ж каб і Іван такое рабіў? Ды ён і не зробіць, ён ведае, што можна, а чаго нельга...
Растаў снег, пасеялі поле, зелена ўсюды навокал стала. Але прывыкнуць да таго, што Іван не прыйдзе ні ў гэтую, ні ў наступную ноч, Каця не магла — усё чакала, чакала яго. Неяк наехалі ў вёску немцы, па хатах пачалі гойсаць. I да іх, Пісарчукоў, у двор, адчыніўшы весніцы, убеглі. Сабака, раз’ятраны нечаканым з’яўленнем незнаёмых людзей, кінуўся з заядлы.м брэхам на іх.
Аўтаматная чарга скасіла яго на дрывотніку...
Надта ж перажывалі ўсе ў хаце, што немцы забілі сабаку. Дзеці — Андрэйка і Петрык — ажно плакалі. Прывыклі да яго, ён стаў як бы сем’янінам. Але найбольш, здаецца, перажывала, бедавала Каця.
— Гэта ж і не пачуеш цяпер, калі хто ў двор зойдзе, — гаварыла яна.
I зноў ночы не спала, усё прыслухоўвалася, прыслухоўвалася, ці не ідзе. не стукаецца Іван. «Каб ён прыйшоў да таго, як я нараджу. Хоць непрыгожая я, тоўстая, а ўсё ж... Пагаварыла б, расказала б яму пра ўсё. Тады б і раджаць было лягчэй. Хай бы не адна я, а і ён чакаў таго, хто мае нарадзіцца. Во каб і сапраўды дочачка гэта была! Але калі і сын — таксама добра. Пакуль падгадую, на ногі пастаўлю — глядзіш, і вайна скончыцца,— думала яна.— Зноў у Вялікі Лес пераедзем. жыць будзем як і жылі. He, не, лепш! Цаніць жа мір, спакой, тое, што маем. болып будзем, бо пазналі ж, што такое вайна, ростань, пажылі без міру і спакою. Толькі каб жывым астацца, Іван каб хутчэй хоць на гадзінку, на хвілінку прыйшоў...»
Іван і не думаў, што так хутка дойдзе да Будзілавіч. Усё ж засумаваў ён па родных, таму, мусіць, і спяшаўся. Ды і трывога нейкая няўцямная ўсю дарогу не пакідала яго,
падганяла: не баўся, бо спазніцца можаш... Але ісці ў вёску повідну, не разведаўшы, што там і як, яе асмеліўся. Залёг у кустах, на ўзлеску, і аж пакуль не села сонца, не ацямнела зусім, цікаваў за хатамі. гародамі, вуліцай, праводзіў вачыма кожнага чалавека, што куды-небудзь кіраваўся, намагаючыся здагадацца, ёсць ў вёсцы немцы ці яяма. Тое, што ў вёсцы ёсць паліцаі, ён ведаў яшчэ з таго, апошняга свайго прыходу сюды. Ды паліцаяў Іван не баяўся. «Калі што — агонь адкрыю з аўтамата — разбягуцца. Ваякі яны палахлівыя, за жыццё сваё баяцца. Дый абараняць ім няма каго і чаго. Гэта яе немцы»,— думаў Іван.
А сонца, як на тое, не спяшалася заходзіць — вісела і вісела над лесам. Вось ужо і кароў з пашы прагналі, а яно не хавалася. А потым нават калі і зайшло — цемра ніяк не згушчалася, відната была на полі. Але ўсё ж дачакаўся Іван, што змерклася, спаць вёска пачала ўкладвацца. I гародамі, пазахлёўю пакраўся да Пісарчукоў, шкадуючы, піто іхняя хата не з краю, а ў самай сярэдзіне вёскі. Здзівіўся, што не загаўкаў, не кінуўся пад ногі з брэхам сабака, калі ён, Іван, пералез цераз паркан, апынуўся ў двары.
«Цікава, што ж тут адбылося? Дзе сабака?»
Захінуўся за вугал хлява, стаяў, яе зводзіў вачэй з дзвярэй хаты, чакаў — можа, выйдзе хто? Во ісці так, з бухты-барахты. рызыкоўна было. А раптам спыніліся на пастой у хаце немцы? Раптам яшчэ нешта там — чужыя людзі ці так што?
Чакаць давялося нядоўга. Неўзабаве адчыніліся дзверы, і з хаты выбегла жанчына. He, не Каця, а, мабыць, яе маці. Спяшаючыся, нават не кінуўшы пагляду на гарод, патрухала да весніц, адчыніла іх і знікла з двара.
«Куды яна?» — падумаў Іван.
Убачыўшы праз некаторы час зноў тую самую жанчыну — гэта і праўда была Каціна маці, Маланка, — не адну, а з нейкай іншаю жанчынаю, што беглі, аж спатыкаліся, у хату, насцярожыўся болып.
«Нешта ў іх дома здарылася,— забілася ў Івана трывожна сэрца.— Іііакш чужога чалавека на ноч не запрашалі б».
У вокнах успыхнула святло. I гэта таксама была не лепшая прыкмета — Еіідзе ж, ва ўсёй вёсцы, не міргала, нідзе нічога не гарэла.
«Што там такое? — ужо зусім захваляваўся Іван.— Захварэў хто? Цесць, Антон? Дзеці? А можа... Каця?»
Міжволі дрыготка нейкая пачынала біць. браў страх.
«Так спяшаўся хутчэй сюды трапіць. I вось... He зойдзеш, не спытаеш ні пра што, не паглядзіш... Можа, нават здарыцца так, што ноч усю прастоіш — і не даведаешся, што там, у хаце?»
«Не, не,— адагнаў ад сябе змрочныя думкі Іван.— He можа быць, каб так ніхто і не выйшаў на двор. Тая, старая, што прывяла цешча, раптам не затрымаецца ў хаце. Агледзіць хворага і пойдзе. Калі... Калі...»
Аж неяк запнуўся, здрыгануўся, успомніўшы — мінула ж дзевяць месяцаў, як не быў ён тут, не бачыў Каці.
«Няўжо дзевяць?» — не паверыў ён.
Ліхаманкава пачаў лічыць — так, усё праўда, дзевяць. Нават дзевяць з хвосцікам...
«Няўжо зацяжарала тады Каця?.. I цяпер... Роды ў яе?.. Таму так і рваўся хутчэй паспець, падганяла мяне нешта...»
Млосць пайшла па целе.
«Трэба ж так...»
Успомніў: гэта ж і тады, калі і першы, і другі раз раджала Каця, яго выганялі жанчыны з хаты, і ён стаяў на двары, чакаў, калі паклічуць, скажуць, хто ў яго нарадзіўся...
«I першы, і другі раз я хацеў сына... А Каця... Нершы раз хацела, каб нарадзіўся сын... А другі раз пра дачку марыла. Нават імя ёй выбрала. Надзейка... I ўвесь час думкі пра дачку былі. Гаварыла ж тады, як перад дарогай у Маскву заходзіў...»
Згадаў тую апошнюю сваю ноч, што правёў у хаце цесця і цешчы з Кацяю, ростань з імі ўсімі...
«Можа, дарэмна не прызнаўся я тады, куды іду,— пашкадаваў Іван.— Хай бы ведалі. A то... Чаго толькі ні перадумалі, чаго ні ўявілі, бо не ішоў, не ішоў я. А прыйшоў вось...»
Святло ў хаце гарэла, і па тым, як то зацямняліся вокны, то зноў успыхвалі, Іван здагадваўся: у хаце неспакойна, мітусяцца, ходзяць.
«Што там?.. Няўжо Каця і праўда раджае?.. А мо... Мо іншае што?.. Хіба... Зайсці, паглядзець?»
«Не, нельга! — як не загадаў ён сабе.— Зайсці ў хату — гэта выдаць не толькі сябе, а і іх... Раптам той, хто ў хаце, не стрымае язык, каму-небудзь раскажа пра начны прыход яго, Івана... 1 тады... He, лепш не рабіць таго, не рызыкаваць... Hi сабою, ні тым больш імі. Калі што якое... He ўдасца пабыць сёння ў хаце, даведацца пра ўсё...»
I адчуваў, адчуваў, як аднекуль з глыбіні, з-пад самага сэрца, лезе, запаланяе ўсяго яго, не дае ні пра што іншае думаць адно — хто там, у хаце? I Іван стаяў, стаяў ля хлява, чакаў і чакаў — можа, здарыцца цуд і ён зойдзе ў хату, даведаецца пра ўсё...
XVI
Думка — уцячы, не ісці разам з Рыжым у Ельнікі — не пакідала ні на хвіліну Полю ўвесь час, калі, абмінаючы гародамі Паташню, брылі па сцежцы, што вяла да новага маста, які быў збудаваны замест таго, што згарэў у першыя дні вайны, а потым і пераходзілі гэты мост, кіраваліся далей па дарозе.
«Не, што заўгодна, а ў Ельнікі... Нельга мне ў Ельнікі, думала Поля,— Яшчэ хто-небудзь пазнае... I тады...»
Аж потам халодным абдало.
«Ды калі... Даведаюцца, хто я, чыя жонка? Яны ж... Жывую мяне не выпусцяць... Ах, ах, так папасціся! Цяпер што хочаш, тое рабі...»
— Хутчэй! — камандаваў, падганяў Полю Рыжы, бразгаючы пачэпленым на руку вядром і несучы перад сабою напагатове вінтоўку.
— Трэба табе, дык і спяшы,— агрызнулася Поля.— Я цябе не трымаю.
— Пагавары! — прыкрыкнуў Рыжы.— Ета табе не з мужыком!
— Ды ўжо ж... На фронт бы цябе, бугая. А то з бабамі ваяваць...
— Ану язык прыкусі! — працадзіў скрозь зубы Рыжы.Загадана падазроных арыштоўваць — і арыштоўваем...
— Знайшоў падазроную!
— А вядро? Хто яго ў лесе кінуў ці забыў? Мікіціш, авечка! Можа, якраз тыя. каго мы шукаем.
— А каго вы шукаеце? — усё смялей і смялей устравала ў гаворку з Рыжым Поля.
— Ясна каго. Тых, хто паскудства творыць, хто ў лесе.
— Так бы адразу і сказаў! — прытворна засмяялася Поля.— Можа, і праўда вядро ета іхняе. Бо і вогнішчы там былі...
Няўжо? — усклікнуў Рыжы.
— Давай вернемся, пакажу.
— Ну-ну, ідзі,— падагнаў Полю, бачачы, што яна хоча спыніцца, Рыжы,Няма дурных аднаму ў лес хадзіць. Заўтра пакажаш, калі мы ўсёй паліцыяй сюды прыедзем.
— Заўтра я магу і не знайсці таго месца! — паспрабавала хітраваць Поля.
— Знойдзеш! А не знойдзеш — прымусім! Калі толькі ты не брэшаш, сама з бандытамі не звязана. У Ельніках правераць! Усё, усё правераць!
— Няхай правяраюць,— абыякава махнула рукою Поля. а сама сабе падумала: «Уцякаць, і толькі ўцякаць... Што будзе, тое будзе, але ў Ельнікі я не пайду... He пайду!» — паўтарыла сама сабе Поля і падняла галаву, паглядзела, ці блізка лес.
«Вось як увайду пад дрэвы, так і кінуся з усіх ног у кусты!» — цвёрда вырашыла яна.
XVII
Толькі на світанні, калі пабялела на ўсходзе неба і Іван ужо збіраўся рушыць з двара, так і не пабыўшы ў хаце, не даведаўшыся, што там, у сям’і, убачыў раптам, як адчыніліся дзверы і на ганак выйшла нейкая незнаёмая старая жанчына, а з ёю — і цесць, Антон.
«Значыцца, нешта з Кацяю... Ці дзецьмі,— цюкнула Івану.— Але што?»
Пачакаўшы, калі цесць правёў да весніц жанчыну і, падзякаваўшы, павярнуўся, каб ісці назад у хату, Іван аддзяліўся ад сцяны хлява, падаўся насустрач цесцю.
Цесць адразу ж пазнаў зяця.
— Іван? — аж спалохаўся, не паверыў ён.— Дзе ты быў, чаму так доўга не прыходзіў?
— Лепш скажыце, што ў вас? — у сваю чаргу спытаў Іван.— Я ноч усю пад хлявом прастояў, баяўся ў хату зайсці. ,
— Божа мой, а Каця так хацела цябе бачыць! — пакруціў галавою цесць,— Яна ж яшчэ аднаго хлопчыка толькі што нарадзіла...
— Праўда? — заўсміхаўся Іван,— I ўсё добра абышлося?
— Ды быццам. Заснула зараз, спіць. Ды не стой тут, у хату ідзі. Раскажы, дзе ты быў, чаму так доўга не паяўляўся?
— Ды заходзіць у хату няма ўжо калі. Развідняе ж...
Але пайшоў услед за цесцем, расказваючы на хаду, дзе ён быў, чаму раней ніяк не мог наведацца хоць на гадзіну ў Будзілавічы.
— Я заданне вельмі важнае выконваў. У Маскву хадзіў,— гаварыў ціха, амаль пошапкам Іван.
— У Маскву? — аж рот не мог закрыць, спыніўся цесць,— Ну і што там, у Маскве? He ўзялі яе немцы?
— He ўзялі і не возьмуць. He на тое ідзе — б’юць усюды, на ўсіх франтах нашы ворага. Недалёка той час, калі і адсюль, з нашай зямлі, пагонш. А ў вас, што ў вас?
— Хваліцца няма чым. Але пакуль што, як бачыш, жывём, мілаваў бог. I Каця, і дзеці — здаровыя, не хварэюць. Во толькі па табе ўсе занудзіліся, проста жыць ужо не маглі. Асабліва Каця...
Цешча, Маланка, як убачыла ў хаце зяця, Івана, рукамі ўспляснула, кінулася да яго цалавацца.
— Сыночак, а дзе ж ета быў, чаму так доўга не прыходзіў? — і, не чакаючы, што Іван адкажа, гаварыла: — Хвала богу, жывы, здаровы. А мы тут, пакуль цябе не было, таксама час дарэмна не марнавалі — сынка яшчэ аднаго табе прыдбалі. Ды такі крэпенькі, чорнагаловы, што грыбок. Увесь у бацьку. Змарылася Каця зусім, пакуль нарадзіла. I ён, бедненькі, змарыўся. Спяць абое — паглядзі...
Маланка адчыніла дзверы на другую палавіну хаты, і Іван, грукаючы ботаіМІ па падлозе, хоць, здаецца, і не хацеў таго, баяўся разбудзіць Кацю і дзяцей, пайшоў да ложка, дзе ляжала жонка, ляжаў толькі што народжаны сын.
3 акон ужо цадзілася мутнаватае, бы разведзенае вадою малако, святло, і ў ім Іван убачыў Кацю. Яна ляжала тварам на хату, раскінуўшы па падушцы валасы — зняможаная і, як падалося яму, бледная, худая. Побач жа, ля сцяны, ляжаў, спавіты, толькі носік ледзь-ледзь вытыркаўся — сын.
— Ты надоўга да нас? — спытала пошапкам цешча, Маланка, што таксама асцярожна, быццам котка, на адных пальчыках падкралася да ложка, каб, мабыць, яшчэ раз зблізку паглядзець на дачку і на ўнучка.
— Ды сёння ж, можна сказаць, зараз і пайду,— адказаў, як толькі мог ціха, Іван.
— Ой-ё-ёй! — ледзь не загаласіла Маланка.— Што ж рабіць нам? Можа, збудзім Кацю?
— He трэба! — рашуча хітнуў галавою Іван.— Хай спіць, адпачывае.
— Але ж яна не даруе, што не пабудзілі, што цябе не ўбачыла, не пагаварыла.
— Скажыце ёй, што я хутка зноў прыйду. Хай папраўляецца, — ніяк не мог адвесці ад жонкі вачэй, глядзеў і глядзеў на яе Іван, радуючыся і адначасова як бы шкадуючы, што ўсё так здарылася — і ў хаце як бы пабываў, і разам з тым з жонкай не пагаварыў...
— Толькі ж ты, сынок, болып так доўга не баўся, прыйдзі як найхутчэй да нас.
Святло ўсё настойлівей цадзілася праз вокны ў хату, і Іван як бы схамянуўся, адвёў вочы ад жонкі. Зрабіў крокдругі да таго ложка, дзе спалі сыны — Петрык і Андрэйка. I аж не паверыў — ці яго гэта сыны — так яны змяніліся, падарослелі.
— Клопату, мусіць, задаюць усім вам,— сказаў Іван ціха да цешчы.
— Сваволяць трохі,— прызналася цешча. — Але і слухаюцца.
Іван зняў з плячэй рэчавы мяшок, развязаў яго, дастаў загорнутыя ў паперку драбкі цукру, хусцінку, падаў цешчы.
— Аддасце ім заўтра. Скажыце, што бацька з фронту прыслаў.
I не вытрымаў — слёзы, здаецца, самі пырснулі з вачэй. Адвярнуўся, яшчэ раз зірнуў на жонку, на яшчэ аднаго, толькі што народжанага сынка — і пайшоў са святліцы.
Цешча, Маланка, кінулася ўслед за зяцем. Зачыніла за ім дзверы, сказала:
— Дык ты хоць бы прысеў. А я тым часам яды якой табе падрыхтую. I тут з’ясі і ў дарогу возьмеш.
— Няма калі,— развёў рукамі Іван.
— Яно і праўда, світае ўжо,— седзячы ля акна, мусіць, вартуючы, каб нечакана хто-небудзь не зайшоў у двор, абазваўся цесць.— Святло ў нашай хаце ўсю ноч гарэла, яшчэ паліцыю нячыстая прынясе пытацца, што здарылася.
— Кантралююць вас? — спытаў Іван.
— А як жа ж! Правяраюць, калі і ў лес едзеш, і з лесу. У нас жа тут таксама партызаны аб’явіліся. I, здараецца, ганяюць паліцаяў. A то неяк і на немцаў напалі, калі тыя па дарозе кудысьці кіраваліся. Мо ета вы? — пытаў цесць.
— Мы ў сваіх лясах ваюем,— не стаў прыпісваць чужыя заслугі сабе Іван.— А ў вас, мабыць, свае партызаны. Яны цяпер усюды ёсць. А будзе праз нейкі час яшчэ
больш. Трымайцеся толькі, не адчайвайцеся. Хутка немца.м каюк.
— Кеб жа твае слоўкі, сынок, ды богу ў вушка,— усміхнулася цешча.— Надта ж абрыдла етая вайна, калоцімся і ўдзень, і ўночы, ніколі не ведаеш, хто ў хату ўварвецца і што зробіць.
— Пацярпіце, а мы будзем старацца, каб хутчэй Bopa­ra з зямлі нашай прагнаць, перамога каб хутчэй прыйшла. I Каці скажыце, каб за мяне не хвалявалася.
— Перажывала яна надта ж, усё цябе, сынок, чакала. А як даведалася, што не дочачку, а сынка нарадзіла, зусім расстроілася...
— Народзіцца яшчэ ў нас дочачка. Хай пачакае.
— Да ўжо ж, і мы ёй тое самае кажам. Добра, што прыйшоў, сынок. Супакоіў нас, абнадзеіў. А як прачнецца, мы ёй усё пра цябе раскажам, хоць, ведаем, крыўдаваць будзе, не даруе яна, што не пабудзілі...
— Нічога, я як-небудзь наведаюся зноў. Бывайце!
I Іван рашуча накіраваўся да дзвярэй — зусім светла, як здалося яму, было ўжо на дварэ.
XVIII
Ужо не раз і не два заракалася Клаўдзя, давала сабе слова — не хадзіць болып у Ельнікі. «Калі я яму трэба,— думала яна пра Змітра Шламака,— то няхай сам да мяне прыязджае. Ці зробіць так, кеб я нікуды не хадзіла, жыла разам з ім. Дзе ён, там і я. А то — быццам і замужам, і не замужам. Людзі смяюцца, не разумеюць. Хіба я вінавата, што сяло ў нас такое, баяцца ўдзень і ўночы ўсіх трэба. I ён. З.мітро, тады ледзь богу душу не аддаў, і сама я... Дзіцятка, сынка, нарадзіла не ў час і пахавала, не нарадаваўшыся, не нацешыўшыся. Калі б не ноч тая — жылі б мы як і жылі. 1 дзіцятка, сынок рос бы. А так... He жыццё, а немаведама што. Ен. Змітро, у Ельніках, а я — у вёсцы, у Вялікім Лесе. Ідзі туды, ідзі назад. А ета ж амаль дваццаць кіламетраў ды ўвесь час лесам!.. He, не пайду больш. Няхай як хоча, так і жыве. Ен мяне не шануе, і я шанаваць яго не буду».
Так думала Клаўдзя, вяртаючыся з Ельнікаў. А пераначаваўшы, адпачыўшы, падаіўшы карову і выпаліўшы ў печы, зусім па-іншаму думаць пачынала.
«Адзін ён... Нават есці наварыць і то няма каму. Па турмах, лагерах колькі мучыўся. I цяпер бы непрыкаяны.
Жыве і баіцца, кеб на яго не напалі, не забілі. Хто яго і пашкадуе, прыгалубіць, як не я? Ды і накарміць, дагледзець трэба, у хаце прыбраць. Мужчына ж...»
I збіралася, ішла зноў у Ельнікі, думаючы па дарозе, што гэты раз па-належнаму, як мае быць пагаворыць са Змітром, раскажа яму, што яе мучыць, не дае спакою, папросіць, каб ён ці назад у Вялікі Лес жыць перабіраўся, ці дазволіў ёй разам з ім жыць, у Ельніках аставацца. «Я тады б карову прывяла, коней. Выбралася б з Дарошкавага селішча. Ды і з Вялікага Лесу. A то глядзяць на мяне ўсе воўкам, кеб прымелі, дык, здаецца б, з’елі, зубамі парвалі б. А чаму? Бо не такая я, як усе, Змітра Шламака ў вёску прывяла, а ён пакамандаваў трохі, прыструніў сяготаго. Ды ну іх усіх, хай як хочуць, так і жывуць, што хочуць, тое і робяць. Мне б са Змітром разам быць. Бо ў Вялікім Лесе аставацца... Яшчэ зноў з лесу прыйдуць тыя, што тады, напрадвесні, прыходзілі... Заб’юць ці знявечаць на ўсё жыццё. А не яны — Дарошкі не даруюць, што была з імі не надта прыветная. ласкавая. Ды Змітро ж і Мікалая, і Косціка біў, кажухі забіраў...»
Але, сустрэўшыся са Змітром, амаль ні пра што не гаварыла Клаўдзя. Толькі плакала, плакала. Чаму — і сама не ведала, даўмецца не магла. Шкада ёй было дзіцятка, сынка, якога так хацела, прагнула і якога, так і не нарадаваўшыся, не нацешыўшыся, у зямельку сырую закапала, шчасця свайго, што так нечакана мінулася. Ды і Змітро нейкі нелюдзімы зрабіўся, амаль ні пра што не гаварыў і ўсё быццам стараніўся яе, няйнакш баяўся, хацеў, каб не была яна з ім, хутчэй у Вялікі Лес ішла...
«А мне нельга там быць, гэтак жа, як і ямў. I сюдытуды то ў Ельнікі, то з Ельнікаў хадзіць нельга. Лес аж кішма кішыць невядома кім. У любым месцы перастрэць могуць, спытаць, хто я і куды кіруюся. А калі даведаюцца, што я жыла са Змітром Шламаком?.. Дый што даведвацца — ведаюць жа і той жа Васіль Кулага, і Іван Дарошка, ды і Косцік, які збег з паліцыі ў лес... He даруюць яны мне, што і Змітра Шламака ў вёску прывяла, і што памагала яму ва ўсім... Вунь на Гудоў напалі, паліцаяў, немцаў колькі перабілі! Значыцца, сіла ёсцека, калі не баяцца нападаць... Васіль Кулага за хату, якую спалілі, помсціць будзе, Іван і Косцік за бацьку, ды і за дырэктара школы і яго жонку, Апанаса Харчэню і яго маці... He, Змітро правільна робіць, што ў Вялікім Лесе не жыве, уцёк адсюль... Інакш... He даравалі б яму, забілі б... I мне
таксама нельга тут жыць. I так дзякаваць Богу, што яшчэ ніхто нічога са мною не зрабіў. Можа, таму, што ў Бога я паверыла, малюся яму і ўдзень, і ўночы, прашу абароны яго, спагады, даравання...»
I, перахрысціўшыся зусім гэтак жа, як свёкар, Мікалай, на абразы, бегла ў камору, апускалася ў пограб — брала яйкі, сала, пякла пірог ці яшчэ што — збіралася зноў ісці ў Ельнікі.
Тады, у той дзень, Клаўдзя не надта спяшалася са зборамі ў Ельнікі — намысліла дадому, у Вялікі Лес, не вяртацца сёння, а пераначаваць у Змітра. «Кеб час быў пагаварыць, ды і пагляджу, можа, да яго ходзіць якая па начах, бо не заўсёды рады ён мне, імкнецца, кеб хутчэй ад яго пайшла. «Ідзі ты ўжо,— напамінае раз-пораз,— бо змеркнецца хутка...» I масла свежага грудку збіла, і сыру падрумяніла ў печы, і пірог з варэннем слівовым, дранікаў напякла. Усё гэта склала ў карзіну лазовую. Пераадзелася ў лепшае, што было ў яе — у плацце вішнёвае, пашытае яшчэ пры Піліпу,— і пайшла.
Рудню, а потым і Паташню незаўважна мінула, бо Змітро ўсю дарогу з галавы не выходзіў. Думала і пра сваё жыццё з ім, ды і пра тое. што не забыць, пра што абавязкова трэба перагаварыць сёння ўночы. Нельга не толькі яму жыць у Вялікім Лесе. а і ёй. 1 няхай не пра аднаго сябе клапоціцца, але і пра яе, Клаўдзю. Яна ж, можа, не чужая. He дзеля каго ж, а яго, Змітра, на мужа свайго законнага забыла. I жыла ж не з кім-небудзь, а з ім, Змітром, на вачах ва ўсёй вёскі. А што дзіцятка памерла, то не яна ж вінавата... I калі ён пагодзіцца, дазволіць жыць разам з ім, народзіць яна яшчэ дзіцятка, выпрасіць, вымаліць у Bora. He можа быць, кеб не нарадзіла, кеб Бог не злітаваўся, не даў таго, "чаго хочуць, прагнуць...
«Толькі б наладзілася жытка ў нас, былі б мы зноў разам,— думала Клаўдзя, кіруючыся не па дарозе, а па сцежцы, што бегла ўзбоч, па траве.— А ўсё астатняе прыкладзецца, было б толькі здароўе ды жаданне...»
У лес, у прахалоду, увайшла — і не паверыла ў першую хвіліну сабе, убачыўшы таго, да каго яна і кіравалася — Змітра Шламака, — ён стаяў трохі ўбаку ад дарогі, трымаючы ў руках нейкае абкуродымленае вядро і вінтоўку.
— Ты што ета тут робіш? — крыкнула, узрадаваўшыся, Клаўдзя.
Змітро — ці не ад нечаканасці — аж здрыгануўся, падскочыў.
— Ты? — глядзеў ён, быццам не пазнаваў, на Клаўдзю.
— Ну, вядома ж, хто ж яшчэ... А ты што тут робіш? — паўтарыла Клаўдзя сваё пытанне, радасна збочваючы са сцежкі і прастуючы да Змітра.
— Маўчы ты,— неяк быццам вінавата патупіў вочы Змітро.— Маладзіцу адну арыштаваў я, у Ельнікі вёў... Папярэджваў жа: «Не ўцякай, бо прыстрэлю». He, авечка, не паверыла. У лес увайшлі, яна драла ад мяне. Я, вядома, за ёй. Стрэліў. I скажы ты, папаў... Стаю вось зараз дый думаю, дакладваць начальству пра етую маладзіцу ці не...
— А чаму ты яе арыштаваў? — пацікавілася Клаўдзя.
— Разумееш, загад нам такі далі — усіх арыштоўваць, хто ў лес ці з лесу ідзе. Мяне ў Паташню паслалі. Стаяў я на ўзлеску, аж маладзіца ідзе. 3 вядром во етым,— паказаў ён на вядро.— Пытаю, хто ты, адкуль. А яна: карову праганяла, маўляў, вядро во знайшла. Вядро і зацікавіла мяне. Ісці ў лес, туды, дзе вядро маладзіца знайшла, не асмеліўся я. Думаю, у Ельнікі завяду, заўтра паліцыяй усёй паедзем на тое месца, дзе вядро етае валялася. Ды авечка етая ўцякаць кінулася...
— Дзе яна, тая маладзіца? — спытала Клаўдзя.-— Можа, яна жывая яшчэ?
— He, нежывая, глядзеў я...
I Змітро падняў галаву, паказаў вачыма на кусты.
Клаўдзя, паставіўшы ў траву карзіну, пайшла туды, куды паказваў вачыма Змітро. I, зрабіўшы крокаў колькі. раптам ускрыкнула:
— Божачкі, ды ета ж Ноля... Кулагава Поля!
— Як? — здзівіўся Змітро, пачуўшы знаёмае прозвішча.— Жонка Васіля Кулагі, таго, што хацеў мяне забіць?
— Are,— з жахам у голасе вымавіла Клаўдзя.
— Няўжо? — усё яшчэ не верыў таму, што чуў, Змітро Шламак.— Дык, выходзіць, яна чагось у Паташню ішла... I каб я не забіў яе, можна было б дазнацца, дзе зараз Васіль, уся яго хеўра. Ай-я-яй! Ета ж трэба, такога даў маху! Па нітачцы клубок увесь разматаўся б... Ай-яяй! — бедаваў Змітро.
А Клаўдзя быццам аслупянела, не свая была. Стаяла і ўсё глядзела на Полю, вачэй ад яе не магла адвесці. Поля, амаль равесніца.— і мёртвая... I забіў яе... Той, да каго яна,
Клаўдзя, ішла, з кім жыла, ела і спала... Ляжыць вунь у кустах, выпрастаўшыся, неяк бокам, быццам знянацку піхнуў яе хто, не бачыць нічога, не чуе. I ля вачэй, рота раяцца ўжо мухі... А яна... Hi рукой, ні нагой не паварушыць, бо нежывая, мёртвая...
«I мяне могуць етак жа...сцеханулася Клаўдзя.— Во, як даведаецца Васіль, што Змітро забіў Полю, мяне заб’е...»
Аж валасы на галаве заварушыліся ў Клаўдзі. Адвярнулася ад Полі, назад да Змітра пайшла, ледзі. не бягом пабегла. Узяла карзіну, сказала ціха:
— Пайшлі адсюль, пакуль ніхто не бачыў...
Змітро, пачакаўшы, падумаўшы нейкую хвіліну, згадзіўся:
— Так і быць, пайшлі.
I, закінуўшы на плячо вінтоўку, папраставаў да дарогі, у душы шкадуючы, што так недарэчна ўсё атрымалася,— узяў у палон жонку старшыні калгаса і ні за што ні пра што застрэліў.
«Выслужыцца б як мог! Асабліва цяпер, калі Нядзелька знік, няма ў раёне начальніка паліцыі. Дый Васіля Кулагу, які мяне застрэліць хацеў, за нос павадзіў бы, хай бы паскакаў. А так... Эх!..»
XIX
Камендант раёна обер-лейтэнант Курт Апфель ужо некалькі разоў парываўся звязацца з вышэйшым камандаваннем, далажыць, што ён зрабіў і ў Гудове, і ў Вялікім Лесе, выклікаць карныя часці. I кожны раз нешта стрымлівала яго — чакаў, нецярпліва чакаў, можа, нарэшце паступяць хоць якія новыя звесткі пра месцазнаходжанне базы партызан. «Тады б часці абавязкова прыслалі,— думаў, расхаджваючы па кабінеце — тры крокі ў адзін бок, тры назад,— каічендант,— I мы... Hi хвіліны б не марудзілі, адразу накіраваліся б туды, у лес». Ён, Курт Апфель, здаецца, усё, што мог, зрабіў — разаслаў па ўсіх дарогах і вёсках паліцыю, падняў на ногі старастаў, загадаў яшчэ і яшчэ раз дапытаць усіх, каго толькі можна, каб выявіць, дзе знаходзяцца партызаны і якія ў іх сілы. I вынікі — у гэта камендант верыў, не сумняваўся — павінны былі быць. «Няма Нядзелькі,— шкадаваў камендант,— Той ужо даўно нешта ведаў бы, далажыў бы. У таго вопыт быў, той умеў здабыць самыя розныя звесткі. Цікава, дзе ён
падзеўся? Няўжо збег? Але куды можна збегчы? Хіба ў лес, да партызан? He, такога не можа быць! Відаць, здарылася з ім нешта... Можа, тыя ж партызаны забілі. Да настаўніцы нейкай быццам заляцаўся Нядзелька. Але і яна знікла, нібыта ў ваду канула. У тую ж ноч, што і начальнік паліцыі... Цікава, няўжо нічога новага не паступіла ніадкуль у паліцыю?»
Выклікаў перакладчыка, а праз яго — намесніка начальніка паліцыі — зусім маладога хлопца, высокага, худога, які, у адрозненне ад Нядзелькі, амаль не ведаў нямецкай мовы.
— Вас? — спытаў той у каменданта, выцягнуўшыся ў струнку.
— Якія і адкуль паступілі сёння звесткі? — прашыў навылёт сваімі змяінымі вачыма намесніка начальніка паліцыі камендант.
— Знойдзены труп Кандрата Астапавіча,— сумна апусціў галаву намеснік начальніка паліцыі.— Нашага сябра, Нядзелькі.
— Труп? — здзівіўся камендант.— Дзе?
— У лесе, непадалёку ад Ельнікаў.
— Як ён там апынуўся?
— Ёсць падазрэнне, Кандрата Астапавіча забілі партызаны. Узялі жывога ў Ельніках, вывелі ў лес і... Так, ва ўсякім выпадку, гавораць тыя, хто ездзіў забіраць труп...
— Але ж трапіць у Ельнікі? Як маглі партызаны трапіць сюды? Тут жа мы... Дый паліцыя...
— Відаць, уночы. Кандрат Астапавіч пайшоў да настаўніцы, а тая, няйнакш была звязана з партызанамі.
— Ах, так? Дык што, і ў Ельніках ёсць партызаны? — бліснуў зноў вачыма на намесніка начальніка паліцыі камендант.
— Яны ўсюды, гер камендант. Нават там, дзе іх не чакаеш.
— Але ж база, лагер іхні дзе, гняздо тое, адкуль праводзяцца дыверсіі?
— Гер камендант, па ўсіх звестках, гняздо знаходзіцца паблізу вёскі Вялікі Лес. Мы маглі сёння ведаць дакладнае месца, каб не паліцай-недарэка...
— Які недарэка-паліцай? — перапыніў намесніка начальніка паліцыі камендант.
— Прозвішча яго Шламак. Ен выпадкова злавіў жанчыну, жонку былога старшыні калгаса... Старшыня калгаса ў лесе, пра гэта ведаюць усе. Ён паліў яшчэ ўвосень масты.
Зімою зрабіў напад на таго ж самага Змітра Шламака. I ледзь не забіў...
— I што — Шламак паквітаўся з жанчынаю, адпомсціў за напад мужа, так?
— Ён кажа, быццам жанчына кінулася ўцякаць...
— I вы паверылі? — прашыў зноў навылёт намесніка начальніка паліцыі сваімі змяінымі вачыма камендант.
— Усё магло быць, сведак няма.
— Вось іменна — сведак няма! I няхай свае казкі ён іншым расказвае, а не нам! Доннэрветтэр! — вылаяўся камендант.— Што робіцца ў паліцыі? Кожны сам сабе гаспадар, ніякай дысцыпліны. Начальнік паліцыі ідзе да нейкай настаўніцы, там яго забіраюць партызаны і забіваюць. Паліцай бярэ ў палон жонку былога старшыні калгаса, бандыта, і, не дапытаўшы, нічога не выведаўшы, страляе! Дакуль гэта будзе! — наліўся, як памідор, чырванню камендант.— Расстраляць гэтага недарэку-паліцая! I расстрэльваць усіх, хто парушае дысцыпліну, не выконвае загадаў. Паліцыя — гэта тая ж армія, і парадак у ёй павінен быць такі ж, як і ў арміі! Ясна?
— Ясна, гер камендант. шчоўкнуў абцасамі ботаў, выцягнуўся ў струнку намеснік начальніка паліцыі, рады, што ўдалося, і даволі лёгка, пазбыцца канкурэнта на пасаду начальніка паліцыі,— Мне можна ісці?
— Ідзі! — крыкнуў, быццам плюнуў услед, камендант» Намеснік начальніка паліцыі, а за ім і перакладчык, угнуўшы галовы, пайшлі адзін за адным, як змоўшчыкі, з кабінета.
А камендант, трохі счакаўшы і супакоіўшыся, паклікаў дзяжурнага па камендатуры і загадаў, каб той тэрмінова звязаў яго з вышэйшым камандаваннем. I калі дзяжурны гэта зрабіў, закрычаў у трубку:
— Патрэбны як мага хутчэй карныя часці! Выяўлена партызанская база.
— I многа там партызан? — спыталі ў каменданта.
— Дакладна невядома, але што многа — факт.
Каменданта на тым канцы сувязі зразумелі і, сказаўшы: «Чакайце, карныя часці будуць!» — паклалі трубку.
XX
3 дзённіка Тасі Несцяровіч.
Татачка!
Усё ж я свайго дамаглася — стала радысткаю. Учора
здала апошні экзамен, зноў, вядома ж, на выдатна. А сёння мне паведамілі, каб была гатова ўночы вылятаць у партызанскі атрад. I ведаеш куды — на Палессе, у Елыііцкі раён. Туды, дзе мы з маці перад самай вайной жылі, у тыя самыя мясціны... Уяўляеш!
Як сказала пра ўсё гэта я маці — яна ў слёзы. «А дочачка ж ты мая, як я без цябе адна буду?» — загаласіла яна. А я рада. Хоць чым, а дапамагу народу, табе, татачка, хутчэй з нашай зямлі ворагаў прагнаць. Ух, як я іх ненавіджу! Гэта ж колькі крыві, слёз, смярцей, разбурэнняў, гора прынеслі яны нам. Але не доўга ім асталося тварыць чорныя справы — прагонім, вызвалім нашы гарады і вёскі. I тады... Сустрэнемся з табою. Добра, татачка! Што гэта будзе — я веру! I хутка, вось пабачыш!
Пісаць больш няма калі, трэба збірацца ў дарогу. Я не такая, як некалі была, а ўжо вопытная падарожніца, і ведаю, што ў дарозе можа спатрэбіцца, а што не, таму хачу засяродзіцца, прадумаць да драбніц, захапіць з сабою ўсё, што толькі можна. Бывай, татачка! Да сустрэчы! Да перамогі!
XXI
Неспакойна, трывожна было на душы ў Васіля Кулагі. I тады, калі Поля збіралася ў Паташню, і асабліва пасля, калі яна пайшла. Аж уседзець на адным месцы не мог, сноўдаўся туды-сюды, то па паляне, то па лесе.
«Чаму б гэта? — думаў, біўся ў здагадках Васіль.— Здаецца ж, усё на лад ідзе. I Іван Дарошка знайшоўся, і з атрадам быццам у парадку. Людзі падабраліся загартаваныя, моцныя верай у перамогу, дый фашыстаў ненавідзяць як адзін, гатовы з імі з.магацца не на жыццё, а на смерць. Гэта лішні раз пераконвае ў нашай сіле, у тых вялізных магчы.масцях, што закладзены ў самім партызанскі руху. Рух гэты мае падтрымку ў насельніцтва, яно дапамагае партызанам, чым толькі можа. У шэрагі ляснога войска ўліваюцца новыя і новыя сілы. Ёсць каму іх і ўзначаліць. Іван Дарошка, Багавік ды і іншыя вопытныя партыйныя і савецкія кіраўнікі. Неяк і са зброяй абыходзімся. Калі праўда, што прыляціць самалёт, скіне боепрыпасы і ўзрыўчатку, дык ніякі вораг нам не страшны. Усё як належыць ідзе, пакуль што няма ніякіх прычын для хвалявання. I на Гудоў напалі, і начальніка раённай паліцыі Нядзельку знішчылі... Аднак жа... Хіба тыя ахвяры спакою
не даюць, што прынесены на алтар перамогі і ў Гудове, і ў Вялікім Лесе? Андрэй Макаравіч Сушчэня, Аліна Сяргееўна... Апанас Харчэня... Хадоска... Іншыя, ні ў чым не вінаватыя людзі?»
Шкада было Васілю Кулагу і Андрэя Макаравіча Сушчэні, і Аліны Сяргееўны, і Апанаса Харчэні, і яго маці Хадоскі, усіх-усіх людзей, што так недарэчна загінулі. Але разумеў Васіль — сядзець партызанам у лесе, не змагацца з ворагам таксама нельга.
«Застрашыць фашысты спрабуюць і нас, і тых, хто ў вёсках. Як толькі што — страляюць, вешаюць, паляць. Ды гэтым толькі большую нянавісць да сябе выклікаюць, гнеў. Прага помсты, адплаты расце ў людзях. I калі раней сёй-той прыглядваўся да немцаў, думаў з імі неяк суіснаваць, дык цяпер і такіх ужо няма. Вунь нават Адам Зайчык, Мацей Тхорык ды і іншыя ў лес просяцца. Баяцца, каб не расстралялі і іх гэтак, як тых. што ў Гудове, ці на самай справе пранікліся нянавісцю да гітлераўцаў, хочуць з імі змагацца? Ва ўсякім выпадку, добра тое, што не да немцаў людзі ідуць, а да нас, тых хто ў лесе. Значыцца, у людской свядомасці пералом адбыўся. А гэта важна, як і пералом на вайне, на фронце...»
I ўсё ж... He было, не было злагады, спакою на душы ў Васіля Кулагі. Быццам рупіла яму вельмі нешта, хацелася. кудысьці не то ісці, не то бегчы.
«Чаму гэта? Жонка, Поля, у Паташню пайшла?.. Але ж яна амаль штодзень ходзіць... To ў Рудню, то ў Паташню. I не хваляваўся ніколі я так. Пойдзе і прыйдзе... Праз гадзіну-другую вернецца. Мужчыну, можа б, хто і запыніў, а жанчыну... Ходзіць іх цяпер па дарогах і без дарог безліч. Усё ж на іхніх плячах. I гаспадарка, і дзеці... Мужчыны ваююць, а жанчыны робяць тую работу, што некалі мужчыны рабілі. I па дровы ездзяць, і аруць, і сеюць, і барануюць... Усё ўсюды цяпер на жаночых руках, плячах...»
Але як ні пераконваў, як ні супакойваў сябе Васіль — нічога з гэтага не выходзіла. Наадварот, хваляванне, трывога з кожнай хвілінай раслі. Ужо ні пра што іншае думаць не мог, а толькі пра жонку. «Што гэта са мною такое?» He вытрымаў урэшце, Максіма Варывончыка паклікаў.
— Можа, з табою ў Паташню схадзілі б? — сказаў яму.
— Удзень? — здзівіўся той.— Пазнаюць жа мяне. А там жонка, дзеці...
— I to праўда,— згадзіўся з ім Васіль.
— А што — нешта пільнае? — спытаў Максім Варывончык насцярожана.
— Жонка мая туды пайшла.
— Ну дык і што? — не зразумеў Максім Варывончык.
— Баюся, каб з ёй чаго не здарылася, — прызнаўся Васіль.
— Чаму раптам? Дзесяткі разоў хадзіла, і нічога ніякага не здаралася. He хвалюйся, вернецца твая жонка...
Аднак ішоў час, а жонка, Поля, не вярталася, не прыходзіла.
У поўдзень з Паташні прыбегла дачка Максіма Варывончыка, сказала, запыхаўшыся. што яе паслала маці, перадаць — бачыла тая, як нейкі рыжы здаравіла-паліцай вёў пад руляй вінтоўкі міма іхняй вёскі жонку Васіля Кулагі, мусіць, арыштаваў яе...
— Куды вёў? — спытаў Васіль Кулага.
— У Ельнікі,— адказала, ніяк не могучы аддыхацца ад шпаркага бегу, дзяўчынка.
Нікому і гаварыць не трэба было, што рабіць. Сабраліся хутка, у адзін міг. У леснічоўцы пакінулі толькі дзяцей ды настаўніцу Людмілу Рыгораўну Капуцкую. I бягом, адзін за адным, заспяшаліся напрасцяк наперарэз таму невядомаму паліцаю, што арыштаваў і павёў у Ельнікі Полю.
Лес, балота мінулі хутка. Хто ўплаў, а хто ўброд пераправіліся і цераз раку. 1 зноў па лесе, па кустах зашасталі наперарэз той дарозе, што вяла ў Ельнікі. Выскачылі на яе ля самага ельніцкага поля. Але ні Полі, ні наліцая нідзе не ўбачылі.
— Можа, яны яшчэ не дайшлі сюды?выказаў нехта здагадку.
Раздзяліліся на дзве групы — адна па адзін бок дарогі, другая па другі,— пайшлі, узбуджаныя, насцярожаныя, насустрач таму невядомаму здаравілу-паліцаю, што вёў арыштаваную Кулагаву Полю.
На ўзлеску, пры выхадзе на паташанскае поле, Васіль Кулага. які ішоў першы, раптам ускрыкнуў...
— Што там? — вырвалася амаль адначасова ва ўсіх з грудзей.
Але Васіль нічога не адказаў — пахіснуўся і, нібы ссечаны куляй, паваліўся на дол...
Толькі падбегшы бліжэй і ўбачыўшы ў кустах раснластаную, нежывую Полю, здагадаліся пра ўсё партызаны...
XXII
Косцік лёгка, хутка прывыкаў да новага, партызанскага жыцця. Можа, таму, што ніколі асабліва не ведаў ніякіх даброт і пяшчот, бо і вырас жа без маці. Еў са смакам тое, што яму давалі, спаў, дзе давядзецца. рабіў усё, што яму ні загадвалі. I радаваўся, радаваўся, штояму паверылі, прынялі ў атрад. «Вядома, кеб не Іван, усё б інакш было. А так ён хоць напачатку і не зусім ласкава мяне сустрэў, але ж... Зразумець і яго трэба. Нарабіў непрыемнасцей я і сабе, і ўсім етай службай у паліцыі. А найперш — Івану. Ён жа так за Савецкую ўладу стаіць, а я... Да нехмцаў, у паліцыю? Але... Скончылася тое. Я дакажу, на што здатны. A iuto ў паліцыю паступіў... Дык нічога я там такога не зрабіў, бацьку, селішча толькі хацеў абараніць. Іван праўду кажа — адсюль, з лесу, лягчэй ета зрабіць. Вось як-небудзь пайду ўночы ў Вялікі Лес — і прыкончу Рыжмана. Кеб не хадзіў па вёсцы, з людзей не знушчаўся...»
Не-не дый згадваў Косцік Шурку. Асабліва ўночы, калі ляжаў пад дрэвамі на хваёвых лапках ці ў дазоры стаяў.
«Трэба ж было мне з ёю сысціся! Кеб не яна, дзе б і хаваўся я! А так і карміла, і пільнавала, рызыкуючы сваім жыццём. I не ведае пра ета ніхто. Дый ці ўведае?.. Шурка не брахлівая, а я таксама нікому расказваць не буду. Нават Тасі, калі мы з ёй сустрэнемся...»
Успаміны пра Тасю заўсёды напаўнялі Косціка шчымлівым болем, горыччу. Бо жыла ж яна ў вёсцы, вучылася ў адным класе... «А я? — шкадаваў Косцік. — Нават пагаварыць з ёй як след не змог! Баяўся, саромеўся. Дагнаў аднойчы на грэблі, толькі напалохаў... А потым камень той... Запіска ў руцэ асталася, а камень акно пабіў, пярэпалаху нарабіў... Да Івана скардзіцца хадзіла Тасіна мгці, Вера Сымонаўна, падумала, што помшчу ёй... А за што мне ёй помсціць?.. Якія ўсё ж нездагадлівыя людзі! I тыя ж Вера Сымонаўна, і Іван, і Ахрэм Кулеш, ды і сама Тася... Ніхто з іх так і не здагадаўся, чаго мне хацелася, да чаго я імкнуўся... Няма даўно ўжо Тасі ў вёсцы, з’ехала... Дзе яна цяпер?.. I няўжо мы з ёю хоць калі яшчэ ўбачымся, спаткаемся?..»
Маляваўся, быццам выплываў з цемры, яе твар, губы, вочы... Так жыва, выпукла, нібыта сама Тася стаяла no634, дражнілася, гаварыла: «Ну вось, вось я... Што табе ад мяне трэба? Чаго ты хочаш?» I ўсміхалася, усміхалася, як бы паддражнівала, натхняла...
Ачынаўся Косцік і бачыў змрочны, суровы лес, дрэвы, што стаялі навокал, гайдаліся, шумелі. Ды яшчэ зоры — яны надта ж прыветна міргалі ў прасветлінах, карунках галін і лісця, быццам кудысьці звалі, клікалі...
«Нічога, — супакойваў сябе Косцік. — Скончыцца вайна, паеду ў Мінск. I знайду Тасю. He можа быць, кеб не знайшоў. I тады пагавару з ёй... Пра ўсё, усё пагавару... Раскажу, як запіскі пісаў, як стаяў кожны дзень ля акна, чакаў, кеб яе ўбачыць, калі яна ў школу будзе міма па вуліцы ісці, як думаў пра яе ўвесь час пасля ад’езду з вёскі... Хай смяецца з мяне, дзівака, хай кпіць, што хоча, тое няхай і робіць. А я раскажу, прызнаюся ва ўсім... Павінна ж яна ведаць — ніякі я не бандзюга, „роста вар’яцеў, бо яна, Тася, увагі на мяне не звяртала. I рабіў усё, кеб яна мяне заўважыла, выдзеліла. Рабіў так, як падказваў мне мой розум, мой узрост...»
Мінала ноч, і Косцік як бы пазбываўся ўспамінаў і ўявы. He было вельмі калі, ды і людзі ж, партызаны, не давалі надта задумвацца. To трэба было страляць вучыцца, поўзаць па-пластунску, адступаць і наступаць, а то ў апошнія дні рыхтавалі на балоце лаўжы галля. Ніхто не казаў, навошта тыя лаўжы, але загад ёсць загад — яго па-сялянску сумленна выконвалі.
Бегаў разам з усімі партызанамі Косцік і на ельніцкую дарогу, каб перастрэць, перахапіць Кулагаву Полю, калі тая трапіла ў рукі нейкага незнаёмага паліцая, памагаў несці Полю да леснічоўкі, майстраваць ёй труну, хаваць. Словам, рабіў усё, што і ўсе астатнія партызаны. Брат, Іван, прыйшоўшы неяк на паляну — ён, Іван, жыў у той леснічоўцы, што была ў Рачалаўскай пушчы,— і, убачыўшы Косціка, запыніў яго, спытаў:
— Ну як ты тут?
— Нічога, нармальна,— весела адказаў Косцік.
— А ў мяне сын яшчэ адзін нарадзіўся,— пахваліўся Іван.— Можаш мяне павіншаваць.
— Адкуль ты ведаеш? — спытаў Косцік.
— Да Каці, Кацярыны Антонаўны, днямі хадзіў,— прызнаўся Іван.
— А дзе яна?
— Яна?..— падумаў трохі: «Казаць ці не?» — Іван,— Яна ў бяспечным месцы...— I дадаў зусім ціха: — У Будзілавічах, у бацькоў сваіх. Кажу табе не дзеля таго, каб ты каму-небудзь выдаў гэта. А каб ведаў. I калі са мною што-небудзь здарыцца... Зразумеў?
Косцік шмаргануў носам, насупіўся.
— А што з табою можа здарыцца? — спытаў.
— Усё, што і з астатнімі. Мы ж салдаты. Лясныя салдаты. I не толькі мы ваюем, але із намі таксама ваююць. Сёння Поля загінула, а заўтра... Можам і мы. Гатовы на такое?
Косцік нічога не адказаў, толькі шмаргануў зноў носам.
— Здарыцца нявыкрутка — не падвядзі, не схіб. Піліпу я казаў тое, калі расставаліся ў Ельніках ля ваенкамата, і табе кажу. Бо горш, мабыць, няма нічога, як баязлівасць. Помні пра гэта, не забывай.
— He забуду! — шмаргануў носам Косцік.
I пабег даганяць партызан...
XXIII
Ужо трэцюю ноч гарэлі на балоце лаўжы, а самалёта з Масквы не было. I Багавік міжвольна пачынаў хвалявацца, перапытваў час ад часу ў Івана Дарошкі:
— Ці не пераблытаў ты чаго, ці правільна запомніў?
— Што вы, Раман Платонавіч?! — адказваў Іван Дарошка, хоць, відаць было, таксама хваляваўся, перажываў, што няма з Масквы самалёта.
Прычыны для хвалявашія былі. I Багавік, і Іван Дарошка, і Васіль Кулага, які пасля смерці жонкі неяк яшчэ больш заглыбіўся, засяродзіўся ў сабе, аж учарнеў,— ведалі: у Ельнікі прыбыў вялікі карны атрад і была небяспека, што немцы выявяць партызанскі атрад. I выявяць па гэтых самых агнях, што раскладвалі, палілі начамі на балоце. Ды і ў абком жа, які аб’явіўся, знаходзіўся ў суседнім раёне, пра самалёт паведамілі, і там таксама чакалі вестак з Масквы, штодзень прысылалі пасыльнага. Хоць вопыт партызанскай барацьбы быў ва ўсіх камандзіраў невялікі, усё ж на выпадак нападу немцаў прадугледзелі план адступлення — за раку Віць, на астровак, дабрацца да якога чужому чалавеку было амаль немагчыма, бо навокал яго гібела спрадвечная багна. Туды, на той астровак, праклалі кладкі, і па іх было вырашана перанесці і груз, які скінуць з самалёта. Усё было прадугледжана, прадумана, расстаўлена. He было толькі самога самалёта.
— Няўжо і ў гэтую неч не прыляціць? — глядзеў на неба, чуйна прыслухоўваючыся да кожнага, нават самага нязначнага, гуку Багавік.
— Усё можа быць, — гаварыў, супакойваў сакратара райкома Іван Дарошка. He блізка ж гэта. I лінію фронту трэба мінуць, ды і тут жа скрозь немцы... Я ляцеў, бачыў, як з зенітак па нашых самалётах страляюць... Ды і ад надвор’я многае залежыць...
— Дык надвор’е ж быццам спрыяльнае, лётнае.
— У нас. А ў Маскве?
— А не магло такога быць, што хто-небудзь адмяніў тую дЭіМоўленасць? — пытаў Багавік.
— Хто ведае,— паціскаў плячыма Іван Дарошка,— Але... Як мне здаецца, не павінна б такога быць. Самалёт усё ж прыляціць... He сёння, дык заўтра...
— Ды мы яго і месяц гатовы чакаць, абы толькі прыляцеў. Немцы, карнікі толькі гэтыя... Невыпадкова ж яны ў Ельнікі наехалі. Паліцыю на ногі паднялі, не выпускаюць нікога ніадкуль... Як толькі што — хапаюць, страляюць, у Ельнікі цягнуць. Ніякай сувязі які дзень...
— Ціха! — перапыніў раптам сакратара райкома Іван Дарошка.— Чуеце?
Усе, нават Васіль Кулага, які ўвесь час маўчаў, не абзываўся і словам, насцярожыліся, пападымалі галовы, прыслухаліся. Сапраўды, недзе далёка-далёка, за светам, нешта ледзь-ледзь гуло, як бы звінела — нібыта ляцела пчала.
— Гэта самалёт! — ускрыкнуў Іван Дарошка.
— Паглядзім, пачакаем,— не хацеў раней часу выказваць уголас сваю радасць Багавік. Але, на ўсякі выпадак, перадаў тым, хто быў на балоце, каб галля больш у лаўжы падлажылі, хай, маўляў, ярчэй агні гараць!..
He прайшло і некалькі мінут, як агні на балоце ўспыхнулі, быццам падлілі ў іх газы,— гэта тыя, каму было даручана глядзець за лаўжамі, падкінулі нарыхтаванага загадзя галля з прывялым, сухім лісцем.
Гуд чуўся ўсё выразней і выразней, цяпер ніхто не сумняваўся ўжо, што гэта ляціць самалёт. Праўда, невядома яшчэ было — свой ці чужы?
— А калі гэта не наш самалёт? — выказаў сумненне ўсіх нехта з супрацоўнікаў райкома, што стаялі купкаю разам з партызанскім кіраўніцтвам на грудку непадалёку ад агнёў. ’
— Усё можа быць,— згадзіўся Багавік,— Аднак жа, увага...
Самалёт, мусіць, убачыў агні. пачаў кружыць, апускаючыся ўсё ніжэй і ніжэй на лес. Праляцеў і раз, і два
над самым балотам, узвіўся зноў уверх, пакружыў, быццам памахаў крыламі,— і знік, пачаў хутка-хутка аддаляцца.
— Ці скінуў ён што? — спытаў Багавік.
— Трэба шукаць. Мусіць жа, нешта скінуў, калі прылятаў,— сказаў Іван Дарошка, рады, што спраўдзілася тое, пра што дамаўляліся там, у Маскве. Значыцца, Масква не забыла на іх, помніць!
На грудок прыбеглі тыя, хто быў ля агнёў і ў ахове. Радасныя, узбуджаныя.
— Таварыш сактарат райкома... Таварыш камандзір,— дакладвалі яны.— Самалёт нешта скінуў.
Дзе?
— Мы не ведаем, але чулі, як падала...
Ужо світала. Няпэўнае ранішняе святло цадзілася з неба, з усходу, як бач разганяла суцінкі. I Багавік аддаў загад:
— Усім шукаць груз! I знайшоўшы, выносіць на астровак...
I сам першы рушыў на балота...
...Груз — тры вялізныя драўляныя скрыні, напакаваныя патронамі, аўтаматамі і толам, былі знойдзены даволі хутка, бо і ўпалі яны непадалёку ад агнёў. Тут жа, адразу, распакавалі іх, пачалі разбіраць, каб несці на астровак. I калі, нагрузіўшыся, падаліся да лесу, пачулі раптам недзе збоку стрэлы. Усе насцярожыліся: што такое?
— Гэта ахова,— супакоіў Іван Дарошка,— Я паслаў яе на ўсякі выпадак на дарогу, што вядзе з Ельнікаў.
— Хто там? — спытаў Багавік.
— Пятрусь Хамёнак, Рыгор Бяда і Косцік.
— Яны ведаюць, куды адступаць?
— Я папярэдзіў іх.
— А страляюць чаму?
— Загад быў такі — калі ўбачаць немцаў, каб папярэдзілі нас, далі некалькі стрэлаў,— адказаў Іван Дарошка.
— Значыцца, немцы ўсё ж нас высачылі?..
— Выходзіць.
— Ну, то хутчэй да астроўка.
...Пятрусь Хамёнак і Рыгор Бяда сядзелі на ўзлеску, курылі, калі раптам з грушы-дзічкі, што расла непадалёку,
крыху ўбаку, бліжэй да поля, саскочыў на зямлю Косцік, крыкнуў спалохана:
— Немцы!
— Дзе немцы? — падхапіліся на ногі, быццам і не сядзелі, Пятрусь Хамёнак і Рыгор Бяда.
— Вуня, бачыце...
I паказаў рукою на дарогу, па якой у шарым перадсвітальным сутонні рухаліся, кіруючыся да лесу, немцы — на матацыклах, машынах.
— Што рабіць будзем? — захваляваўся, паглядзеў на Рыгора Бяду Пятрусь Хамёнак.
— Я так думаю,— сказаў паволі з развагаю Рыгор Бяда.— Стрымаць, вядома. мы іх не стрымаем, а даць сігнал, папярэдзіць сваіх трэба.
— Але ж страляць... Немцы пачуюць і кінуцца за намі...— зусім разгубіўся Пятрусь Хамёнак.
— Вось што, — адарваў пагляд ад калоны немцаў, далучыўся, падбег да Петруся Хамёнка і Рыгора Бяды Косцік. — Вы спяшайцеся да балота. А я тут астануся.
— Чаго?
— Як падыдуць немцы бліжэй, я стральну па іх. I тым часам папярэджу сваіх. А потым даганю вас, я малады, прытчэйшы...
Логіка ў словах Косціка была. I Пятрусь Хамёнак, і Рыгор Бяда паддаліся гэтай логіцы, не спрачаліся з Косцікам. Закінуўшы на плечы вінтоўкі, патрухалі, памчалі да балота...
...Косцік зрабіў так, як і надумаў. Падпусціўшы зусім блізка да сябе немцаў, стрэліў па першым, тым, што ехаў, быццаіМ адарваўшыся ад усіх астатніх, у матацыкле. Мусіць, пацэліў, бо пачуўся раптам крык. Перазарадзіўшы вінтоўку, Косцік стрэліў яшчэ раз, потым яшчэ і яшчэ. Калона спынілася, з машын і матацыклаў пачалі выкульвацца немцы. Прыпадаючы да зямлі, хто паўзком, а хто толькі прыгнуўшыся, страляючы, немцы пачалі набліжацца да лесу...
Косцік больш не страляў — бярог патроны. Уцягнуўшы ў плечы галаву, з усіх ног кінуўся даганяць Петруся Хамёнка і Рыгора Бяду.
Ён, бадай, дагнаў бы іх, каб, адбегчыся кіламетры на два, неспадзявана не ўбачыў нешта дзіўнае. На тоўстым суку дуба, што рос ля балацявіны, вісела... Косцік нават
не ведаў, што там такое вісела... Белае, з вяроўкамі, клямарамі...
«Няўжо ета парашут? Мабуць жа, бо самалёт прылятаў, відаць, скінуў...»
Падышоў да дуба. I аслупянеў — пад дубам сядзела, апранутая ва ўсё вайсковае, дзяўчына.
— Хто вы? — крыкнула яна і наставіла на Косціка аўтамат.
— Я...— разгубіўся Косцік,— Партызан... Косцік...
— Дарошка?
— Тася! — пазнаў Косцік дзяўчыну.
— Так, гэта я,— строга, зусім па-вайсковаму адказала дзяўчына. I скрывілася, заплакала раптам: — Так не пашанцавала... За сук дуба зачапілася, нагу павярэдзіла... Ісці не магу...
— Давай памагу табе,— падбег, усё яшчэ не могучы апамятацца ад нечаканасці, да Тасі Косцік.
— А ты ведаеш, дзе партызаны?
— Адступаць трэба на балота, а адтуль — на астровак, за Віць. Я ведаю дарогу. I трэба спяшацца — там...— паказаў ён, махнуў галавою ў той бок, адкуль бег,— немцы. I многа.
— Немцы? — спалохалася Тася.
— Так, немцы.
Падышоў, наблізіўся да Тасі, падаў ёй руку.
Тася ўзяла Косціка за плечы, амаль што абняла.
— Тут і рацыю таксама скінулі. Трэба было б яе пашукаць,— сказала, прызналася яна.
— Няма калі, потым пашукаем. Уцякаць трэба. Немцы зусім побач...— зашаптаў, прыспешыў Тасю Косцік.
...Немцы дагналі іх на балоце.
— Рус, здавайс! — крычалі, гарлапанілі яны з усіх бакоў, акружыўшы і залёгшы ў кустах, у траве, за купінамі.
Але ні Тася, ні Косцік не думалі здавацца, адстрэльваліся, пакуль былі патроны. Калі ж патронаў не стала, Тася прашаптала:
— У мяне граната ёсць. Хочаш, падарвёмся самі і іх падарвём. Як толькі падыдуць да нас, мы...
Ляжалі некаторы час зусім блізка адно ад аднаго, чуючы, як суладна і гучна б’юцца сэрцы. I глядзелі, не зводзілі вачэй з немцаў, што раптам, паўставаўшы на ўвесь рост, пайшлі, пабеглі на іх...
...Выбуху гранаты ні Тася, ні Косцік не пачулі...
Данясенне камандзіра асобай каманды штурмбанфюрэра СС Родэнбуша вышэйшаму начальніку СС і паліцыі фон Готлібу аб карнай экспедыцыі супраць жыхароў вёсак Паташня, Рудня і Вялікі Лес, размешчаных у Ельніцкім раёне.
9 чэрвеня 1942 г.
У панядзелак, 8 чэрвеня 1942 г., у 3.00 асобая каманда СС колькасцю ў 356 камандзіраў і салдат выступіла з г. п. Ельнікі для правядзення карнай аперацыі супраць партызан і жыхароў вёсак, якія падтрымлівалі з імі сувязь. На світанні мы падышлі да лесу, дзе, паводле нашых звестак, знаходзілася партызанская база. Пры ўваходзе ў лес нас абстралялі. Мы прачасалі лес аж да самага балота. На балоце заўважылі хлопца і дзяўчыну, па ўсёй верагоднасці з тых, хто нас абстрэльваў. 1 паколькі дзяўчына была паранена, мы выраійылі і дзяўчыну, і хлопца ўзяць у палон жывымі, каб, дапытаўшы іх, мець болый падрабязныя звесгкі аб месцазнаходжанні і сілах партызан. Але, як потым выявілася, у хлопца і дзяўчыны была граната. Яны падарвалі сябе. Нашы страты — 5 салдат, адзін цяжка паранены.
Мы працягвалі прачэсваць лес, але паколькі ніякіх прызнакаў прысутнасці ў ім людзей не знайшлі, я аддаў каманду адступіць і нанесці ўдар па вёсках Паташня, Рудня і Вялікі Лес — галоўных базах партызан. Вёскі гэтыя былі цалкам спалены разам з людзьмі ў той жа дзень. Тыя, хто спрабаваў уцякаць, былі расстраляны нашымі салдатамі, што акружалі вёскі.
На правядзенне аперацыі затрачана 216 літраў бензіну і 1637 патронаў.
3 наступленнем цемры быў зроблены зваротны марш пад узмоцненай аховай да месца раскватаравання — г. п. Ельнікі.
Камандзір асобай каманды штурмбанфюрэр СС
Родэнбуш.
Рэзалюцыя на данясенні камандзіра асобай каманды штурмбанфюрэра СС Родэнбуша:
«Вопыт каманды часцей прымяняць у барацьбе з тымі, хто чыніць нам перашкоды.
Фон Готліб. 10 чэрвеня 1942 г».
Э п і л o r
I была яшчэ адна восень, і была яшчэ адна зіма, і была яшчэ адна вясна, і было яшчэ адно лета... I на спопеленае, спакутаванае Палессе прыйшло нарэшце вызваленне, вярнуўся мір. I першыя, хто ў гэта паверыў, па-сапраўднаму адчуў, былі цыганы, якія, нягледзячы ні на што, усё ж неяк ацалелі, перахаваліся, выжылі. Зноў, як і бывала спрадвеку, ехалі, цягнуліся яны па дарогах, шукалі вёсак, людзей. Але не было, пе было таго, чаго яны шукалі. На месцы вёсак чарнелі пажарышчы, абпаленыя, абвугленыя платы і дрэвы, ды бялелі, чырванелі абваленыя, абкуродымленыя, напаўразбураныя печы. Людзі ж быццам падзічэлі, калі дзе і сустракаліся, дык трымаліся далей ад дарог, баяліся паказвацца на чые б там ні было вочы. Толькі ў адной вёсцы раней яна называлася Вялікі Лес — убачылі старога, які нікуды не ўцякаў, сядзеў на абгарэлай штандарыне, мусіць, былога свайго селішча і нібыта пра нешта пакутліва думаў, сіліўся нешта ўспомніць, а можа, кагось і чакаў, час ад часу падымаючы галаву і няпэўна паглядаючы ўдалячынь. Радыя жывому чалавеку, спыніліся цыганы.
— Бацю, а дзе ж людзі вашы? — спыталі яны ў старога.
Але той як бы не пачуў пытання, прапусціў яго міма вушэй, нічога не адказаў.
Пастаяўшы хвілін колькі і палічыўшы, што стары не ў сваім розуме, паехалі, пацягнуліся далей цыганы.
Адзінокую, згорбленую постаць старога, што сядзеў на абгарэлай штандарыне, убачыла і па-гарадскому апранутая жанчына — яна прыехала на Палессе, як толькі даведалася, што яно вызвалена, шукаць хоць якіх слядоў сваёй дачкі, радысткі-парашутысткі.
— Я калісьці настаўнічала ў вашай вёсцы,— сказала яна, падышоўшы да с.тарога,— не помніце мяне?
— У мяне дачка была, Тася, хадзіла ў іпколу з вашым Косцікам...
Пачуўшы імя меншага свайго сына, стары зноў падняў вочы, больш уважліва паглядзеў на жанчыну.
— Косцік загінуў,— раскрыў ён губы.— I усё пагінула...
I, неяк сонна, няўцямна павёўшы наўкруг сябе рукою, змоўк, апусціў галаву, нібыта зноў задумаўся, увесь засяродзіўся ў сабе...
1976—1982 гг.
Апавяданні
3 кнігі
«Горкая радасць вяртання»
ВЕРАНІКА
1
Нават ужо ў самалёце, які, імкліва набіраю.чы вышыню, падымаўся за аблокі, каб там, у неабсяжнай прасторы неба, легчы на свой курс, Глеб не быў яшчэ да канца ўпэўнены, ці правільна робіць, што ляціць туды, куды столькі гадоў не асмельваўся паказваць і носа. Вядома, нічога непапраўнага быццам не было, можна ж, не позна пакуль і назад вярнуцца, не рабіць, што надумаў. Скажам, ііахадзіць, паблукаць па вуліцах і завулках, дзе хадзіў, блукаў некалі... A то і не хадзіць, не блукаць — адразу ж з аэрадрома паехаць у касу аэрапорта, узяць білет на зваротны рэйс. I забыць, не ўспамінаць болып ні горада сваёй маладосці, ні таго, што... Эх, каб можна было тое забыць, не ўспамінаць! Дык не ж, не забываецца, успамінаецца. Ды яшчэ як, як! I з цягам дзён, з гадамі ўсё часцей, вастрэй — за жывое бярэ, сэрца сціскае, аж трываць нельга. Дый думкі... Круцяцца, верцяцца, не даюць ні на чым іншым засяродзіцца. I выкінуць з галавы тое... He, не ўдаецца, ніяк, ніяк не ўдаецца. Вось і цяпер, ледзь сцішыўся, вочы замгнуў, і...
...«Тое», што мучыла, пазбаўляла сну і спакою, пачалося даўно, вельмі даўно. Тады Глеб вучыўся ў інтытуце, жыў на прыватнай кватэры — наймаў пакойчык на ўскраіне горада ў бадай што самай зялёнай і ціхай яго частцы — Сапяжанцы. Сапяжанка — звычайная вёска, але, растучы і пашыраючыся, горад паступова набліжаўся да яе, ды яшчэ не захапіў, не праглынуў. Таму ўклад жыцця тут аставаўся амаль ранейшы, вясковы. Людзі, хоць многія і працавалі на заводах і фабрыках,— ураблялі поле, гароды, трымалі кароў, свіней, качак, курэй, гусей і самі нават знешне мала былі падобны на гараджан.
Да Сапяжанкі падыходзіла, як бы агінала, апаясвала яе, шырокая рака, зарослая па баках аерам, невысокім купчастым лазняком, рачкаватымі, пахілымі да вады вербамі. Хата, дзе наймаў пакойчык Глеб, стаяла пры самым
беразе, ля старога моста, які злучаў Сапяжанку з горадам. I ён засынаў і прачынаўся заўсёды пад тупат ног ці грукат колаў па гулкім драўляным насціле, у сухое надвор’е ядраным, у сырое — ціхім, глухім. Але не гэта, не гэта хвалявала яго, займала думкі. У хаце, за перагародкаю, зусім побач, у такім самым пакойчыку, што і ў яго, жыла Ліза. Хто яна была гаспадарам, Глеб не ведаў. I засынаючы і прачынаючыся, ён слухаў, лавіў кожны шолах з-за перагародкі: вось Ліза зайшла ў пакой, зняла з сябе плацце, патушыла агонь, хуценька лягла, упала на пасцель... Ці — вось яна прачнулася, апранаецца, кудысьці спяшаецца, ідзе, амаль што ляціць... Ліза таксама, як і ён, вучылася ў інстытуце, толькі не на настаўніка, a на медыка. 3 першых дзён, як пасяліўся Глеб у гэтай хаце, у яго завязаліся з Лізай нейкія незразумелыя, дзіўныя адносіны. Сустракаючыся, яны адно аднаму ўсміхаліся, пераміргваліся вачыма, але не гаварылі. Ледзь толькі ён спрабаваў нешта сказаць, Ліза прыкладвала да вуснаў палец і насцярожана, па-змоўніцку папярэджвала: «Ц-с!» I ўмомант знікала, уцякала. Глеб доўга не мог уцяміць, здагадацца, чаго Ліза баіцца, чаго асцерагаецца — загаварыць з ім і то не асмельваецца. Ды і хто яна гаспадарам? Быццам дачка, бо і гаспадыню, і гаспадара заве мамай і татам, і разам з тым... Высветлілася ўсё, як і многае іншае, потым, трохі спагадзя. Тады ж, у першыя дні, як пасяліўся Глеб у хаце на беразе ракі ў Сапяжанцы. яны з Лізаю, сустракаючыся, толькі па-змоўніцку пераміргваліся ды, астаўшыся — ён у сваім пакойчыку, яна — у сваім, уяўлялі, слухалі, хто што робіць за перагародкаю. I, вядома ж, думалі адно пра аднаго ён пра яе, Лізу, яна, як потым высветлілася,— таксама пра яго. Якая гэта была шчымліва-трапяткая і разам з тым светлая радасць — ляжаць і думаць, уяўляць усё, што толькі захочацца, пра тую, што зусім побач, за перагародкаю! He думаць пра Лізу, не ўяўляць усяго, што толькі прыходзіла ў галаву, Глеб проста не мог. Ды, мабыць, і кожны, як яму тады здавался, на яго месцы тое б рабіў. Бо Ліза была не проста дзяўчына, а прыгожая, такая, убачыўшы якую аднойчы, ніколі ўжо не забудзеш. Статная, з гордым, трошкі як бы смяшлівым паглядам вачэй, з якіх, здаецца, струменілася дабрыня і ласкавы спакой, з дзвюма доўгімі, тоўстымі пляцёнкамі светлых, амаль ільняных валасоў, якія Ліза любіла насіць спераду, на грудзях, што цнатліва выпіралі з-пад кофтачкі, яна, калі
праходзіла міма, міжвольна абдавала незразумелым цяплом, прымушала павярнуцца да яе, нібы электрызавала вакол сябе паветра. Глеб, калі бачыў Лізу, нямеў, язык, здаецца, прысыхаў да нёба. А убачыўшы, не мог вачэй сваіх ужо адвесці. Бывае ж, здараецца такое, каб усё, усё, да драбніц, падабалася ў чалавеку, ні ў чым ён не знаходзіў заганы. Глебу падабалася і як Ліза смяялася — ціхенька, быццам квола, але шчыра, весела, як яна хадзіла — не хадзіла, а лётала, як яна, за што б не ўзяла ся, рабіла -вязала, лупіла бульбу, мыла посуд, прыбірала ў хаце... Бо рабіла ўсё гэта яна як бы гуляючы, заўсёды ў добрым настроі, з песнямі. Бы ўсё адно званочак — дзе была яна, там чуўся і яе галасок. I не толькі ў хаце, але з гарода, поля.
Ці не з месяц мінула, перш чым Глеб па-сапраўднаму пагаварыў з Лізаю. По,мніцца, ён вяртаўся з заняткаў і дагнаў Лізу, яна таксама вярталася з заняткаў, і ім акурат выпала разам ісці дадому. Глеб адразу ж, радуючыся выпадку, спытаў, чаму Ліза трымаецца неяк дзіўна, нават у размову і то не ўступае. I пачуў тое, што прымусіла яго яшчэ мацней і па-асабліваму пакахаць Лізу. Выявілася: за знешняй весялосцю хавалася вялікая чалавечая трагедыя. I, можа, таму, што гэтая трагедыя насілася доўга ў душы, яна вылілася, быццам вада, калі здымаюць запруду,— бурна і ўся адразу. He, не такая, звычайная, як ва ўсіх, была Ліза дачка ў даволі багатых і маўклівых гаспадароў. Хоць Ліза і называла гаспадара і гаспадыню «татам» і «мамай»,— не была яна ім роднаю. Сапраўдныя тата і мама яна не ведала дзе. Помніла толькі — жыла яна з татам і мамаю ў нейкай вялікай драўлянай хаце, якая стаяла не то ў лесе, не то ў парку. Неяк увечары на іх хату напалі невядомыя — на конях, з шаблямі, вінтоўкамі. Паставіўшы бацьку і маці да сцяны, яны доўга нешта патрабавалі. Тыя ці то таго не ведалі, ці не мелі, не маглі даць... I тады коннікі пагналі паперадзе сябе бацьку і маці, хоць яны і плакалі, прасілі пусціць, маўляў, у іх малое дзіця...
Яна, Ліза, ахопленая жахам, дачакалася, калі зніклі за дрэвамі коннікі, і таксама пакінула дамоўку, бо аставацца адна баялася. Ноч, дзень блукала па лесе, потым па полі, пакуль не прыбілася ў вёску. Але хто хацеў апекавацца чужым дзіцем? У кожнай хаце іх і сваіх хапала — як адчыніш дзверы — і за сталом, і на падлозе, і на печы поўна. А есці, карміць, адзяваць... Няма каму. Ta-
ды ж, як Ліза цяпер ведае, некалькі гадоў запар ішла вайна, потым была рэвалюцыя, яшчэ адна вайна, ужо грамадзянская... Прыняла да сябе Лізу жабрачка, цётка Анэта. 3 цёткаю Анэтаю — амаль голая і галодная, у пошуках хлеба Ліза пратупала, перамерала сваімі босымі нагамі не адну сотню кіламетраў, пакуль не прыбілася ў горад. Цётка Анэта была скупая і с.квапная, ані не шкадавала павадырку — біла, цягала за косы, выпраўляла адну з працягнутаю рукою на базар. I калі Ліза не прыносіла таго, што цётка Анэта хацела, не карміла яе, выганяла на ўсю ноч куды вочы глядзяць. Тады ў горадзе шмат было беспрытульнікаў, і Ліза аднойчы не вярнулася да цёткі Анэты — сама стала беспрытульніцай. Да самай глыбокай восені яна начавала дзе трапіць, кармілася чым бог пашле. Урэшце, знясіленая, хворая, ледзь жывая апынулася ў дзіцячым прытулку, адкуль яе і ўзялі да сябе на выхаванне бяздзетныя гаспадары — сённяшнія «тата» і «мама».
— Дзе ж падзеліся мае сапраўдныя тата і мама, хто яны — я не ведаю,— гаварыла з сумам у голасе Ліза.— I шукаць іх, калі не помню нават прозвішча, як? Ды і дзе мы жылі, што за хата была ў нас — свая ці чужая? I хто былі тыя конпікі, што забралі і кудысьці пагналі бацьку і маці? Немцы? Палякі? Белыя? Чырвоныя? Зялёныя?
Закацілася за Сапяжанку, села сонца, цемра і змрок паволі ахутвалі горад, а Глеб і Ліза, ахопленыя нейкім новым, незразумелым пачуццём, ніяк ці то не асмельваліся, ці то баяліся пераходзіць мост цераз раку, ступаць на яго. Набліжаліся, глядзелі адно на аднаго і зноў, зноў аддаляліся.
— А са мною чаму ты так дзіўна паводзіш? — пытаў — не мог утрымацца — у Лізы Глеб.
— Ой, што ты... I тата і мама забаранілі мне. «Каб нічога ніякага! — такі іх наказ.— Вось закончыш вучобу, тады і жаніха табе пакажам. Мы яго падабралі ўжо».
— I што за жаніх, хто ён?
— He ведаю,— ціснула плячыма, усміхалася Ліза.— Ды, шчыра кажучы, мяне гэта і не цікавіць. Мне б інстытут закончыць, паехаць адсюль.
— Куды?
— Куды заўгодна. Ох, як надакучыла, абрыдла быць дома і не дома, ва ўсім падпарадкоўвацца, слухацца, спяваць, смяяцца, калі плакаць, выць хочацца.
I на вачах у Лізы нагарнуліся слёзы, яна сапраўды раптам заплакала. Крыўдліва, наўзрыд...
Захоўваючы ў межах дамоўкі тыя ж, ранейшыя, адносіны, Глеб і Ліза пачалі ўсё часцей і часцей сустракацца — па дарозе на заняткі і дадому, у парку ці проста каля ракі, але так, каб не бачылі, нават не здагадваліся пра гэта гаспадары хаты, дзе яны жылі.
— Раней, да цябе, у нас дзяўчаты-студэнткі на кватэры былі,— расказвала Ліза.— Я з імі пасябравала. I бацькі мае... Папрасілі іх з хаты, маўляў, яны дрэнна ўплываюць. Узялі цяпер цябе, хлопца, але папярэдзілі — каб я з табою ні-ні, ніякіх адносін... Калі што заўважаць — адразу ж з кватэры цябе папросяць.
— Няўжо гэтым яны хочуць адгарадзіць цябе ад свету? Ды і хто яны, урэшце? — пытаў Глеб. — Колькі ні прыглядаюся, зразумець ніяк не магу.
— Звычайныя мяшчане. Каб ім добра было — і ўсё. А што дзе па-за межамі іхняга дома робіцца — іх не цікавіць. Ды яшчэ надта ж ярагныя да нажывы. Раней усё гародніну вырошчвалі, на базары прадавалі. Радыску, салату, моркву, агуркі, памідоры... Мама цэлае лета прастойвала за прылаўкам... А цяпер іншым заняліся — сві ней разводзяць, качак, гусей. I пакойчык вось здаюць, грошай мець больш хочуць.
— Мяшчане-то мяшчане, але ж цябе, бачыш, у інстытут аддалі, каб вучылася!
— А чаму аддалі — ты ведаепі? Каб свой хатні доктар быў, лячыў іх. Так яны і сказалі мне, калі ў інстытут пасылалі. «Вось вывучышся на доктара — і клопату ніякага мець не будзем. Калі што якое — дома свой доктар!» Але няхай, я людзей люблю і буду дапамагаць кожнаму. Можа, таму людзей люблю, што не хапала іх мне, расла ў адзіноце, яны, мае новыя бацькі, адгарадзілі мяне ад усіх і ўсяго. Як у турме якой... Ніхто ніколі ні да мяне не ходзіць, ні я да каго б там ні было не хаджу. Адна, увесь чае адна... У іншых святы ёсць, дні нараджэння... А ў мяне... Адзін бясконцы будзень. Ох, як абрыдла мне гэта! Каб, здаецца, можна было, кінула б усё і пабегла куды вочы глядзяць. I разам з тым... Падумаю іншы раз... Усё ж узялі мяне яны для нечага, кармілі, даглядалі, адзявалі, значыцца, на штосьці спадзяваліся. Хаця... I Ka-
та ж, сабаку іншы раз некаторыя бяруць, важдаюцца, даглядаюць, як дзіця...
Жывучы ў адной хаце, Глеб пачаў пільней прыглядацца да гаспадара і гаспадыні. Гаспадар — Пятро Трахімавіч — быў з выгляду няўклюдны, з немалым жыватом і таўсматым, адутлаватым, трохі як бы жаночым, тварам. Ён, калі не прыйдзеш, поркаўся то з нейкімі не вельмі чыстымі вёдра.мі, цабра.мі, ражкамі,— мыў, тоўк бульбу, нешта мясіў, насіў у хлеў, карміў свіней, гусей, качак. Гаспадыня — Марына Міканораўна — не па гадах вяртлявая, відаць было, што працаваць асабліва не любіла, брудную і цяжкую работу спіхвала на мужа, сама ж дома стыкалася рэдка, бегала ці то па магазінах, ці так дзе і пастрэльвала вачыма за мужчынамі, кожнага праводзіла паглядам, хто ёй чым-небудзь падабаўся, нават не нрапускала ніколі, каб не звярнуць увагі і на яго, Глеба. Вельмі можа быць, што яна разлічвала на нешта, калі яго, плячыстага і з выгляду не па гадах сталага, брала да сябе на кватэру.
— А што, мамка твая, відаць, падгульвае, рожкі татку стаўляе? — аднойчы не вытрымаў, спытаў Глеб у Лізы.
— Было,— заўсміхалася Ліза,— 3 квататарантам адным... Татка раней часу дадому вярнуўся... 3 таго часу дзяўчат толькі на кватэру бралі. А цяпер... Бачыш, мне сурова наказалі. каб я нічога ніякага з кватарантам не мела.
— Разумею,— заўсміхаўся ён, Глеб.
— 0, каб ведаў хто-небудзь з іх. што мы сустракаемся. што ў нас...— яна не асмелілася сказаці., а мо і сама яшчэ не ведала, іпто ў іх з Глебам. — Яны б... Hi дня не трымалі цябе на кватэры, папрасілі б адразу ж вызваліць пакой.
— Думаеш, вельмі б напалохалі? — смяяўся, рагатаў Глеб.— Кватэр у горадзе хапае, абы грошы. I з табою лягчэй было б сустракацца. Магла б і да мяне прыходзіць...
— А ты... Перайдзі на другую кватэру! — загарэлася, натхніла Ліза Глеба,— 0, як бы добра было, як бы я хацела таго! Уяўляеш, не дадому спяшацца, а да цябе! I не баяцца, што хтосьці нас убачыць, маці ці бацьку скажа! A то я... He ведаю, як ты, а я... Трываць больш не магу... Адзіны чалавек, з кім і пабыць і пагаварыць хочацца... Блізка, побач... А нельга!
Ліза прыхінулася да Глеба і змоўкла, задумалася...
I Глеб паслухаўся Лізы, перабраўся жыць з Сапяжанкі ў зусім іншы раён горада. Праўда, за пакойчык, таксама ў драўляным доме, давялося плаціць амаль удвая даражэй, але затое якое цікавае. нагюўненае дасюль нязведаным і шчаслівае было жыццё там! He жыццё, а казка. Зіма, вясна прамінулі як адзін дзень. Было, што Ліза прыбягала, ледзь світала, было — уцякала з лекцый, бы ло — спяшалася пасля заняткаў не дадому, а да яго ў пакойчык, дзе ён, як змовіліся, нецярпліва чакаў яе. Разам яны елі, што паспяваў прыгатаваць ці купіць ён, пілі чай і... Гаварылі, гаварылі. Гаварылі пра ўсё, што толькі іх хвалявала, цікавіла. Успаміналі маленства і дзяцінства, як хто і дзе жыў, школу, настаўнікаў, не забывалі і выкладчыкаў, студэнтаў, з якімі вучыліся і практыкаваліся, тое, чым жыла краіна і свет. Іх, як усіх тады, асабліва турбавала адно — будзе вайна з Гітлерам ці не будзе. Мяркуючы па тым, піто рабілася ў Еўропе, як фашысты захоплівалі, паглыналі краіну за краінай, можна было здагадацца — нічым не задаволяцца яны, нападуць на нас... I гэта прыдавала спатканням, сустрэчам нейкае асаблівае хваляванне, не толькі таемнасць. але як бы і трывогу. Можа, таму так хутка і здарылася тое, чаго і Глеб і Ліза хацелі. да чаго імкнуліся, што непазбежна павінна было адбыцца. I яны... Ну, не разгубіліся. а... Жылі як муж і жонка. Глеб першы адчуў, што ўсё зайшло далёка, і аднойчы прапанаваў Лізе пайсці ў загс і аформіць тое, што ў іх было.
— Ой, што ты! — замахала рукамі Ліза.— Дай інстытут закончыць. Бо і дома ў мяне... Ды і ў інстытуце... Hi хто ж са студэнтаў не жэніцца, замуж не выходзіць. Гэта ж будзе...
— Ды яно быццам...— няёмка пачуваў сябе, бянтэжыўся Глеб,— Нядобра гэта. Жывём як муж з жонкаю і не жанатыя...
— Ведаю, ведаю...— чырванела Ліза.— I ўсё ж давай пачакаем...
— Чаго чакаць? Мы кахаем адзін аднаго, нам удваіх добра. А тое, што ў цябе дома... Ці што мы студэнты... Неяк усё ўляжацца. прывыкнецца...
Яно так. I ўсё ж... Давай не будзем спяшацца. Пакуль можна, пакуль нічога ніякага, пажывём як ёсць. Тым больш што лепш, як цяпер, ці будзе хоць калі нам... Ліза тулілася да яго, Глеба, цалавала... I ён... Хоць і не згаджаўся, але змаўкаў, спыняў размову.
3 Лізаю яму было добра. Навошта ж, каб ёй з ім было горш.
He ду\маў Глеб, не ўяўляў нават, як не думала, не ўяўляла і Ліза, што іхняя казка, іхняе шчасце таК нечакана і хутка абарвуцца.
У той чэрвенькі дзень, калі на краіну і народ абрынулася страшнае — вайна,— Глеб не быў у горадзе — паехаў да бацькоў у сваю родную вёску, што была на Палессі. Захапіў з сабою падручнікі, канспекты, каб падрыхтавацца да здачы чарговага экзамена — і паехаў. I пра вайну, што яна пачалася, пачуў толькі на другі дзень. Адразу ж развітаўся з бацькам і маці, сабраўся ў дарогу. Але, як выявілася хутка, дабрацца да горада, дзе вучыўся, было амаль немагчыма. Дый вайсковаабавязаны ён і павінен быў не ў горад дабірацца, а ў бліжэйшы ваенкамат, што Глеб, вядома, і зрабіў. Разам з іншымі, такімі ж, як і сам, навабранцамі, ён адступаў, потым, стаўшы вопытным байцом, наступаў... Вайну закончыў у Берліне, афіцэрам. Быў тры разы паранены...
Хоць і думаў, успамінаў усюды, куды б ні закінуў лёс, Лізу, але дзе яна, што з ёю — нічога ані не ведаў. Лісты, што слаў ён у горад, дзе вучыўся, дзе жыла Ліза, вярталіся з прыпіскаю — «няма адрасата...».
Горад, дзе вучыўся, дзе сустрэўся і спазнаў радасць з Лізаю, наведаў адразу ж пасля Перамогі. Яго не пазнаць было, можна нават сказаць, таго горада, які ведаў ён, Глеб, не было зусім — гэтак ён быў разбураны, знішчаны. Усюды — груды цэглы, разваліны дамоў, арматура, галавешкі... Нават такія ўскраіны, як Сапяжанка, і то не ацалелі. Згарэла тая хата, дзе жыла Ліза і дзе пазнаёміўся з ёю, кватараваў ён, Глеб, згарэў мост праз раку, згарэла ўсё, нават вербы, лазняк паабапал ракі... Паблукаўшы па ўжо расчышчаных, месцамі нават трохі як бы абжытых вуліцах, папытаўшы ў самых розных людзей, ці жыве дзе-небудзь Ліза, ці жывуць, асталіся яе бацькі, і, не атрымаўшы таго адказу, які хацеў пачуць, паехаў з горада. Нялёгкія думкі апанавалі яго. Вайна ёсць вайна. He ва ўсіх усё добра. Адны загінулі самі, а ў другіх... Так, мабыць, як
у яго. Загінулі бацька, маці. Загінула, па ўсім відаць, і Ліза...
Арміі ён не пакінуў — прывык да яе за вайну. Як афіцэр служыў нейкі час на Далёкім Усходзе, потым у Прыбалтыцы, пад Масквою. Жаніўся, жонка нарадзіла чацвёра сыноў...
Ліза не загінула, не — была жывая. I ўвесь час, як потым даведаўся Глеб, шукала яго. Шукала ў тым гора дзе, дзе яна вырасла і дзе сустрэла сваё каханне, шукала ў вёсцы, дзе нарадзіўся сам Глеб і жылі некалі яго бацькі, шукала ўсюды, дзе толькі можна было. I знайшла, калі ён служыў пад Масквою... Ліст, які Глеб атрымаў, узрушыў яго. He толькі тым, што Ліза была жывая, але... У Лізы расла дзяўчынка, Вераніка, і гэтая дзяўчынка была яго дачка. Шмат нацярпелася Ліза, каб астацца жыць самой і выратаваць Вераніку. Цяжарная, уцякла з горада, некалькі гадоў была ў эвакуацыі. Вярнулася дадому толькі ў пяцідзесятых гадах, бо не адпускалі адтуль, дзе працавала яна ў шпіталі... Замуж не выходзіла, чакала Глеба. Верыла, што ён не загінуў, жыве. I, бачыш, не ашукалася, так яно і ёсць...
Доўга насіў у кішэні ліст ад Лізы ён, Глеб, не ведаючы, што адказаць. Прызнацца ва ўсім шчыра, што ён жаніўся, у яго ёсць дзеці, ці... Паехаць да Лізы, расказаць, растлумачыць, як і што... Акрамя кахання, былі і пэўныя абавязкі. I перад Лізаю, Веранікаю, і перад жонкаю, сынамі... Самыя супярэчлівыя думкі лезлі ў галаву. I што рабіць — ён не ведаў, разгубіўся...
Адказаў на ліст праз некалькі дзён і начэй, якія правёў у бессані і роздуме. Выказаў радасць, што Ліза жывая, паведаміў пра сябе — хто ён цяпер, якая ў яго сям’я, колькі дзяцей. Успомніў, як прыязджаў пасля вайны ў горад, шукаў яе, Лізу. I не знайшоўшы, падумаўшы, што яе няма на гэтым свеце, жаніўся. Ён не пытаў у Лізы парады, што яму далей рабіць, як быць, ён толькі ўсё гэта паведаміў...
Адказ не прымусіў доўга чакаць. Ліза нічога не патрабавала, нічога не прасіла — яна проста рада была, што Глеб жывы, што ён знайшоўся. «Я ўсякаму табе была б рада, які б ты і хто б ні быў. Бо ты — Глеб, той, каго я кахала, кахаю і буду кахаць да самай смерці. Ты ў мяне адзіны, каму я аддала сваю душу і сэрца. I калі б трэба было дзеля цябе аддала б, не задумваючыся ні на хвіліну, жыццё...» Там жа, у тым самым лісце, Ліза прапаноўвала сустрэцца. «Калі ты не можаш прыехаць, я да цябе сама прыеду,—пісала яна. — Паведахмі толькі, калі гэта лепш зрабіць...»
Ён зноў не меў ні сну, ні спакою некалькі дзён і начэй. Вядома, сустрэцца трэба было б — столькі ж гадоў не бачыліся! Ды і... Пры сустрэчы многае высветлілася б, ясней бы стала, як далей жыць і што рабіць. I разам з тым... Глеб баяўся гэтай сустрэчы. А што калі Ліза... I ён не ўстаіць, перацягне яна яго да сябе... Што тады рабіць з жонкаю, сынамі?.. Пакідаць, разводзіцца?.. А сустрэцца, каб парваць з Лізаю... Сказаць, што ён не збіраецца разводзіцца, не думае кідаць сям’ю... Таксама ж...
Так і не адбылося той сустрэчы. I быццам прычыны на тое былі — неўзабаве тую часць, дзе служыў Глеб, перакінулі ў Венгрыю, потым у Германію. Адтуль, ужо як спецыяліста. яго накіравалі ў адну з дружалюбных арабскіх краін...
Перапіска з Лізай амаль спынілася. Віншавалі адзін аднаго са святамі, коратка паведамлялі, што ў каго новага. Пра тое, каб сустрэцца, пабачыцца, неяк ужо і не заводзілі размовы. Ды быццам і не было як — увесь час ён за мяжою, калі і прыязджаў на радзіму, дык на некалькі дзён і то па заданню. Праўда, Ліза ніколі не забывала паведаміць яму ўсё пра Вераніку. I з гэтых, хоць і скупых, але рэгулярных паведамленняў, Глеб ведаў, што Вераніка скончыла на выдатна школу, паступіла ў медыцынскі інстытут і працуе ўжо ў той самай клініцы, што і яе маці. Выйшла Вераніка і замуж — за медыка, кандыдата навук Уладзіміра Ігнатавіча. I цяпер яна не Вярсоцкая, не яго, Глеба Іванавіча, носіць прозвішча, а мужава — Давы-
дзенка. Жывуць дружна, раза.м з ёю, Лізаю, у іх нарадзіўся сынок, так што Ліза віншавала з гэтай падзеяй і яго, дзеда.
Атрымаўшы пенсію, Глеб пасяліўся пад Масквою, на радзіме жонкі, дзе жылі яе бацькі, яшчэ нейкі час працаваў, спярша ў вучылішчы, поты.м у школе. Але думкі пра Лізу, Вераніку не пакідалі — увесь час і ўсюды праследавалі яго. Быццам цяжар нейкі ляжаў на душы, мучыў, гнёў. Усё ж не так, як, мусіць, трэба было, паступіў ён, Глеб. Нават не сустрэўся, не пабачыўся. Няхай тады нібы прычыны аб’ектыўныя былі — за мяжою быў, у арміі служыў... А цяпер. калі на радзіме, пад Масквою... Ды і вольны ж — на пенсіі, можна сказаць...
Напісаў Лізе пра сваё жаданне.
I Ліза адразу ж адклікнулася — прыязджай. У любы час прыязджай!..
I зноў Глеб не адзін дзень, не адну ноч не спаў — думаў. Што скажа жонка, калі даведаецца, куды ён едзе? Хоць і расказаў жонцы ўсё, ведала яна і пра Лізу, і пра Вераніку, а ўсё ж... Ды і сама Ліза што скажа, як прыме яго? Мінула ж, прайшло столькі гадоў! А дачка, Вераніка... Ды і зяць — невядомы Уладзімір Ігнатавіч Давыдзенка?.. Тады, як Вераніка малая была, клопату і ўвагі патрабавала,— не ехаў. А цяпер, калі ўсё ў яе на лад пайшло, вырасла яна, сям’ю сваю займела, бачыш... Вацька знайшоўся, у госці едзе... Сустракай, радуйся...
I ўсё ж Глеб асмеліўся на гэтую паездку — аднойчы, не сказаўшы жонцы, куды едзе,— правільней, сказаўшы, што едзе на некалькі сутак па справах у Маскву,— купіў білет на самалёт і паляцеў у той горад, дзе прайшла яго маладосць, дзе жылі Ліза і Вераніка...
«Што будзе, тое будзе. Але сустрэнуся, пабачуся. I з Лізаю, і з Веранікай. Немалады я ўжо чалавек, колькі мне жыць асталося... Ціск у апошні час падняўся, бяссонніца па начах мучыць. Ды і сэрца пабальваць пачало... Яшчэ чаго добрага памрэш, і так і не сустрэнешся, не пабачышся ні з Лізаю, ні з Веранікаю...» — падумаў ён.
2
Уладзімір Ігнатавіч закапчваў працу, калі яго паклікалі да тэлефона.
— Валодзя, гэта ты? — пачуў ён у трубцы знаёмы голас жонкі, Веранікі.— Прыязджай хутчэй дадому!
— Што здарылася? — ёкнула сэрца ў Уладзіміра Ігнатавіча, не так ад таго, што сказала жонка, як ад яе голасу — ціхага і нейкага быццам устрывожанага, спалоханага, таямнічага.
— Ды нічога асаблівага... Бацька прыехаў...
— Які бацька?
— Хі-хі,— хіхікнула Вераніка,— Ды мой... Помніш, я табе расказвала... У маці каханне было... Да вайны... 1 ад яго, гэтага кахання, я нарадзілася...
— I што ён робіць, гэты твой бацька?
— Сядзяць з мамаю за сталом, частуюцца... Успамінаюць сваё, даўняе... Пра сябе расказваюць адно аднаму...
— А ты?
— 3 пакоя ў пакой хаджу, ніяк супакоіцца не магу. Дый не ведаю, як называць яго... Незнаёмыя ж мы, першы раз бачу... Вось табе вырашыла пазваніць. Можа, прыедзеш раней, то ўдваіх... Бо я... Разгубілася, саўладаць з сабою не магу. 3 аднаго боку быццам і бацька, а з другога... Калі ты бацька, дык чаму раней не ехаў, як малая была, як мне трэба быў... А цяпер, калі сама замужам, сына амаль дарослага маю...
— М-м, падумаць трэба,— засоп у трубку Уладзімір Ігнатавіч.— Можа, мне і не варта дадому ехаць, бачыць таго твайго бацьку...
— Што ты, Валодзечка! Маці пра цябе так добра расказвае, які ты ў нас малайчына. I не з’явіцца, не паказацца на вочы, нават не пазнаёміцца?
— А чаму ён не з’явіўся, не паказаўся на вочы, нават не пазнаёміўся, як я замуж цябе браў, вяселле ў нас было?
— Дык ён жа за мяжою быў!
— Хоць бы тэлеграму прыслаў, павіншаваў... Ды і прыехаць мог. He тады, дык перад гэтым ці пасля... А з табою як ён паступіў? He, не бацька гэта... Чужы чалавек. I мне, і табе.
— Валодзечка, не злуйся. Я сама не свая... Падыду, пагляджу на маці, на яго... Маці быццам радая... А я... Сама не ведаю, плакаць хочацца...
— Паплач. А я... Пазваню табе яшчэ...
— А не прыедзеш?
— Пакуль я не магу — заняты.
I паклаў трубку.
Уладзімір Ігнатавіч вырас у вёсцы, у вялікай — аж адзінаццаць душ! — сям’і. Бацька і маці ў яго былі патомныя сяляне. I змалку ён сам быў прывучаны і да працы, і да ўсяго таго, на чым трымаецца сям’я: павагі да бацькі і маці, моцных, непарушных, амаль дамастроеўскіх правіл ва ўсім. I ён проста не разумеў, не мог звыкнуцца з тым, што потым убачыў — як некаторыя кідалі жонак, ды яшчэ з дзецьмі, ішлі жыць да другіх. He мог ён без спачування, спагады глядзець на дзяцей, якія раслі без бацькі ці маці. Ды калі б у яго, Уладзіміра Ігнатавіча, забраў хто бацьку ці маці, кім бы ён вырас? Гэта ж недаатрыгмар колькі чаго дзіця, калі яно расце без баціжі ці маці. Бо дзіця ад маці бярэ адно, а ад бацькі — інпіае. А так... Гармоніі ніякай ня.ма. Праўда, калі ён пазнаёміўся, а потым і ўзяў замуж Вераніку, якая вырасла без бацькі, ён крыху супакоіўся, змяніў свае адносіны да ранейшых перакананняў. Можна, аказваецца, і без бацькі чалавека.м вырасці, усё залежыць і ад самога сябе, і ад маці. Ды і ад абставін, у якіх чалавек выхоўваецца. Але ж... Дараваць тым бацькам, якія кідаюць дзяцей, думаюць перш за ўсё не пра іх, а пра сябе... He, не мог!
I таму да паведамлення Веранікі, што прыехаў яе бацька, аднёсся не так, як, мусіць, аднёсся б іншы. Можа б, той і ўзрадаваўся, кінуў бы працу, паспяшаўся б дадому. Як жа — падзея такая! Столькі год пражылі і не бачылі чалавека, якому абавязаны — Вераніка жыццём, ён — тым шчасцем, якое падараваў лёс, даўіпы ў жонкі Вераніку. Тым больш што калі прыязджалі з вёскі яго бацькі — маці, бацька ці хто-небудзь з братоў, сясцёр, Вераніка радая была, сустракала іх як родных, нічога дзеля іх не шкадавала.
Паклаўшы трубку на тэлефонны апарат, Уладзімір Ігнатавіч пастаяў, падумаў, правільна ён зрабіў ці не, піто не адклікнуўся на просьбу Веранікі, не паехаў дадому, потым паволі, у одуме, пайпюў па калідоры. Куды — і сам не ведаў. Урэшце апынуўшыся ля акна, адчыніў яго, закурыў.
Акно выходзіла ў невялікі сквер, засаджаны ліпамі, таполямі, каштанамі. Якраз была вясна, цёплы, нават трохі парны надвячорак, і па алеях і дарожках прагульваліся, сядзелі на лаўках хворыя і тыя, хто прыйшоў іх праведаць. Надвор’е спрыяла — свяціла яшчэ даволі яркае майскае сонца, і дрэвы, здаецца, на вачах зелянелі, апраналіся ў свой густы летні ўбор. Пахла маладой клейкай
лістотай, крычалі аж глушылі ўсё наваколле, радуючыся цяплу і сонцу, птушкі — шпакі, вераб’і, гракі...
I чым болып стаяў Уладзімір Ігнатавіч ля акна, тым больш пераконваўся: ён зрабіў правільна, што не паехаў дадому. I будзе яшчэ больш правільна, калі ён і наогул не паедзе, не ўбачыць таго бацькі, не пазнаёміцца з ім. Няхай той невядомы чалавек, хоць на старасці, перад смерцю адчуе, што ён не такі, як усе, іпто некалі ён зрабіў тое, што яму не даравалі і не даруюць ніколі. Калі забыла свае крыўды, свае слёзы Лізавета Пятроўна, забыла Вераніка — бацька ўсё ж! — дык... Ен, зяць, па-мужчынску пакарае яго — не прыйдзе дадому, не з’явіцца, аж пакуль той не вызваліць кватэры, не паедзе з горада. Урэшце, ён, зяць, мае на гэта ярава. He хацеў пазнаёміцца раней — не трэба і цяпер! Вучыць трэба некаторых, каб ведалі, помнілі, хто яны.
Зачыніў акно. Рашуча, як ніколі, яакрочыў звыклаю, амаль салдацкаю паходкаю на вуліцу...
Вераніцы пазваніў апоўяачы, сказаў, каб яе чакала яго сёння, ён не прыйдзе дадому.
— Дзе ты? — са слязьмі ў голасе спытала Вераніка.
— Я ля ракі... у парку...— сказаў ён.— Помніш алею, дзе я ўпершыню цябе ўбачыў, пазнаёміўся...
— Што ты там робіш?
— Гуляю, думаю.
— А дадому калі вернешся?
— Тады, як паедзе, выберацца гэты твой... бацька. Так можаш яму і сказаць.
— Валодзечка, нікуды не ідзі, мяне пачакай. A то я... Як непрыкаяная...
Вераніка апранулася хутка і ціха, непрыкметна, нічога нікому не сказаўшы. вышмыгнула за дзверы, пайшла з кватэры...
Праз тыдзень атрымалі тэлеграму: «ПАМЕР ВАЦЬКА ГЛЕБ ІВАНАВІЧ ВЯРСОЦКІ ПАХАВАННЕ ЗАЎТРА А ТРЭЦЯЙ ГАДЗІНЕ ДНЯ».
Прычыну смерці не высвятлялі, і на пахаванне ніхто, нават Лізавета Пятроўна, не паехаў...
1984 г.
СЦЯПАН СЦЯПАНАВІЧ ЗАМОШКА
Чым далей жыву, тым усё больш і больш хочацца расказваць пра гэтага чалавека. Пазнаёміўся я з ім у адным з дамоў творчасці на беразе ціхага, ласкавага Чорнага мора. Помню, была раніца, нават не раніца, а прыцемны парны пасля імклівай бурнай начной навальніцы досвітак, які паступова, з узыходам гарачага, іскрыста-чырвонага сонца, пераходзіў у лагодную, яркую раніцу. Па звычцы я спусціўся на пляж, каб, размяўшыся, акунуцца ў гаючую, тугую прахалоду салёнай вады, якая падабаецца мне якраз у гэтую пару, 'калі яна не ўскаламучана яшчэ хвалямі і людскімі целамі, спакойная і светлая — плывеш і быццам адчуваеш, як дужэеш, наліваешся сілай, здароўем. На пляжы ўжо былі тыя, каго я прывык заўсёды бачыць,— тонкі, што былінка, хлапчук, які, закасаўшы вышэй каленяў абшматаныя, паношаныя джынсы, паволі, што бусел, цыбаў па залацістым пясчаным беразе, збіраючы ў празрысты цэлафанавы мяшэчак выкінутыя морам ракушкі і найбольш цікавыя па колеру і форме каменьчыкі; паўнаватая, у чырвоным купальніку, яшчэ не старая, загарэлая да чарнаты жанчына. што надта ж заўзята займалася штораніцы гімнастыкай, няйнакш хочучы пахудзець; два рослыя пажылыя вастраносыя браты-блізняты, што прыязджалі аднекуль на веласіпедах парыбаліць і пакупацца; парачка зусім маладых людзеіі — ён і яна — не то жанатых, не то проста закаханых,— яны любілі сустракаць усход сонца і ці не дзеля гэтага не клаліся спаць, мілаваліся з ночы у ноч аж да світання, дня. 1 хоць усе мы адзін аднаго ведалі, віталіся, ніхто нікому не замінаў рабіць тое, што яму рупіла, дзеля чаго, уласна, ён і падымаўся ні свет ні зара з пасцелі, не прыставалі з размовамі і роспытамі — кожны аставаўся ў гэтую цудадзейную пару самнасам, жыў тым, што падабалася яму і толькі яму. Такі ўсталяваўся між намі няпісаны закон, парушаць які ніхто не асмельваўся. Дый прычын на тое не было — аднойчы заведзены парадак задавальняў усіх, хто добраахвотна прыняў на сябе пэўныя абавязкі, ім і падпарадкоўваўся. Скінуўшы спартыўны касцюм і астаўшыся ў адных плаўках, я трушком накіраваўся да навеса, каб там на даўно аблюбаванае мною месца — на вялікі плоскі камень-валун — пакласці ручнічок і ўсё тое, без чаго можна абысціся ў вадзе, тапачкі. гадзіннік, розную іншую драбязу. Уга! Звыклае маё месца было занята — там, паслаўшы кава-
лак нейкай дзяружкі, сядзеў не вядомы мне, не бачаны раней чалавек. Прычым — інвалід, без адной нагі. Побач з ім на пяску ляжалі мыліцы. Што мне было рабіць? Спасцярожліва зіркнуўшы на чалавека, які ці то па няведанні, ці то так чаму заняў маё месца — чалавек, мяркуючы па твары, стары і не вельмі здаровы,— я пачаў шукаць вачыма, дзе б мне прыпыніцца, палажыць свае рэчы. Гэта аказалася не так проста, бо лепшыя месцы былі заняты маімі напарнікамі, а тыя, што асталіся, мелі свае нязручнасці — былі далекавата ад вады ці закіданы рознымі аб’едкамі і агрызкамі, да таго ж мокрыя пасля начной навальніцы. Я, апанураны,— дзень пачаўся не так, як заўсёды, як меркаваў,— пачаў хадзіць сюды-туды ніяк не рашаючыся, дзе б прыпыніцца.
— Малады чалавек! — пачуў я раптам, як мне падалося, пракураны бас інваліда.— Ці не я выпадкам заняў ваша месца?
— Нічога,— махнуў я рукою.— Былі б мы, а месца заўсёды знойдзецца.
— Вы беларус? — здзівіўся інвалід.— I пісьменнік?
— А што? — паглядзеў я, спыніўшыся, непаразуіпела на інваліда.
— Як гэта што? — перайшоў на беларускую мову інвалід,— Для мяне заўсёды, калі я сустракаю земляка, радасць. А тым больш пісьменніка. Выбачайце за назойлівасць, як ваша прозвішча?
Я, трохі збянтэжаны, усё ж назваўся.
— Хо, дык я вас ведаю. Праўда — завочна, чытаў амаль усе вашы творы. Ідзіце сюды... — і інвалід назваў мяне па імю і па бацьку.
Гм, выходзіла, што ён і праўда мяне ведаў, можа быць, калі і не «амаль усе мае творы», дык нешта з напісанага і выдадзенага мною чытаў. Я паволі падышоў да інваліда, прывітаўся, спытаў:
— А вы хто будзеце?
— Я? — паціснуў плячыма інвалід,— Маё прозвішча нічога вам не скажа, бо яно ні разу не друкавалася на во\ладках кніг, не з’яўлялася на старонках часопісаў. Але будзем знаёмы: За*мошка маё прозвішча. А завуць... Сцяпан Сцяпанавіч.
— Родам вы адкуль, дзе нарадзіліся?
— Ды, лічыце, мы землякі — і вы і я з Палесся. Толькі я не з паўднёвай часткі, а з паўночнай, бліжэй да Гомеля. Сербаў — вучоны такі быў, відаць, чулі, ведаеце,— адно-
сіў нас да сакуноў. Вёсачка сярод балот ды лясоў была. Ніўкі называлася. Я ў гэтых самых Ніўках і нарадзіўся, там жылі мае бацькі, маці, сёстры, браты.
— Чаму вы ўсё гаворыце ў мінулым часе — «была», «называлася», «жылі»?..
— Таму, што вёсачкі той цяпер няма. Няма і бацькоў маіх, сясцёр, братоў. У вайну фашысты спалілі. I вёсачку, і людзей... Словам, зрабілі тое самае, што і ў Хатыні. 3 усіх Нівак я бадай што ці не адзін і астаўся жывы. I то — дзякуючы, што не дома, а далёка ад Нівак тады быў. Ды я. здаецца, затрымаў вас, ідзіце плавайце.
— А вы? — паглядзеў я больш уважліва, прыхільна на інваліда.
— Я сваё адплаваў ужо.
I каб, мабыць, унікнуць далейшых пытанняў, дадаў: — Сэрца не дазваляе.
3 пляжа ў Дом творчасці мы вярталіс.я разам. Сцяпан Сцяпанавіч, апіраючыся на мыліцы. скакаў даволі борзда, бо і быў ён падцягнуты, лёгкі, як птушка. Дарогаю Сцяпан Сцяпанавіч, абрадаваны, што сустрэў мяне, земляка, да таго ж пісьменніка, якога чытаў. расказваў:
— Чаму я адразу з першых слоў пазнаў, хто вы? He здзіўляйцеся, у мяне немалая практыка пазнавання землякоў. I не толькі тых, хто размаўляе па-руску, але і тых, хто гаворыць на іншых мовах. Тых, хто размаўляе па-руску, я пазнаю... Словам, як бы беларус ні імкнуўся правільна гаварыць па-руску, яго заўсёды выдаюць цвёрдыя «ч» і «ш». I яшчэ — надта ж плаўны, мяккі лад размовы. Здаралася, толькі па гэтым я і пазнаваў беларусаў. А што вы пісьменнік? Дык дом жа называецца Домам творчасці, хто ж яшчэ сюды едзе, як не пісьменнікі? Дый, калі я кінуў на вас вока, твар мне здаўся знаёмы — я дзесьці бачыў ваш партрэт, ці то ў кнізе, ці то ў нейкім часопісе. Зноў жа, дапамагла. відаць, мая немалая практыка пазнавання, а можа, і прыродная здольнасць. своеасаблівы талент. Ен мяне неаднойчы выручаў у самых складаных сітуацыях. Хто я па прафесіі? 1 сказаць цяжка. Вучыўся я на настаўніка, але сапраўдная мая стыхія — гэта мовы. Для мяне няма ніякай праблемы навучыцца гаварыць і чытаць на любой мове. 1 часу на гэта не трэбабагата, якіх два-тры месяцы. Надта люблю я і мастацкую літаратуру. Колькі я і чаго прачытаў! Я не хвалюся, я кажу тое, што ёсць. Але, прызнаюся, з усіх моў і літаратур найбольш
блізкая і дарагая мне — наша беларуская. 1х, здаецца, я ведаю так, як трэба. Менавіта з-за сваёй любові да роднай мовы і літаратуры я... Ды што казаць... Пачну хоць бы з таго, што аднойчы, калі я вяртаўся позна ўвечары з інстытута, мяне ля самага дома, дзе я жыў, наймаў сабе пакойчык, запынілі два незнаёмыя чалавекі і... У няпоўных дваццаць гадоў я трапіў... Думаю. здагадваецеся куды — спярша ў турму, потым у лагер, у Сібір. Пачалася вайна, і я звярнуўся ў адпаведныя інстанцыі, прапанаваў свае паслугі, бо я даволі нядрэнна ведаў нямецкую мову. Мне паверылі, далі адно, потым другое, трэцяе заданне. Я іх выканаў. Што гэта былі за заданні? Звычайныя, ваенныя. Мяне закідвалі ў размяшчэнне нямецкіх войск, я апранаў форму гітлераўскага афіцэра і пачынаў дзейнічаць. Недзе ў канцы сорак другога года я апынуўся ў Мінску. Гэты раз не ў форме гітлераўскага афіцэра, а пад сапраўдным сваім прозвішчам. Мяне арыштоўвалі, я быў быццам яакрыўджаны Савецкай уладай. I гэта... было вырашана выкарыстаць, каб перада мною адчыніліся дзверы розных устаноў, што ўзніклі пры акупацыі. Маўляў, я ўцёк з-пад канвою, не дараваў крыўды і гатовы служыць немцам. He ўяўляў я тады, піто гэтая камандзіроўка ці то заданне так задоўжацца. Прыехаўшы ў варожы лагер на месяц-два, я прабыў у ім болып за трыццаць гадоў. I не толькі ў Мінску, але потым і ў Берліне, Мюнхене, Лондане, Канадзе, ЗПІА... Так што,— паглядзеў на мяне неяк паблажліва і сумна Сцяпан Сцяпанавіч, — калі б узяўся я апісваць сваё жыццё і тое, што мне давялося пабачыць і перажыць, з кім сустрэцца і мець справы, гэта была б, паверце, цікавая кніга.
— Дык вы і напішыце яе,— падахвоціў я іювага свайго знэёмага.
— Напішыце, кажаце? Хм, — ухмыльнуўся Сцяпан Сцяпанавіч.— Можа, і напішу, калі дазволіць здароўе. Я казаў вам пра сэрца. Нешта падводзіць пачало яно мяне. Першы раз гэта здарылася гады тры таму назад. Я спяшаўся ў Арроў-парк на сваёй машыне. Помню, выехаў з Нью-Йорка на патрэбную мне дарогу, памчаў міма невы сокіх асабнячкоў, абсаджаных цяністымі дрэвамі, выскачыў на мост, з якога адкрывалася шырокая, можна сказаць, нават велічная панара.ма на раку і горы, якая вельмі ж падабалася мне, калі б ні ехаў і... Болып нічога не помню. Ачуўся ўжо ў бальніцы, без нагі... Ну, ды няхай, усяго за адзін раз не раскажаіп...
I Сцяпан Сцяпанавіч, развітаўшыся, паскакаў па алеі далей, дзе быў корпус, у якім ён жыў.
Назаўтра, прыйшоўшы, як і заўсёды, на досвітку на пляж, я пачаў вачыма шукаць Сцяпана Сцяпанавіча Замошку — ці ёсць, ці сядзіць ён на тым аблюбаваным у першы ж дзень майго прыезду на мора камені? Так, Сцяпан Сцяпанавіч быў ужо на пляжы, сядзеў на камені, выцягнуўшы перад сабою здаровую нагу і паклаўшы no634 з ёю мыліцы.
А вы, малады чалавек, сёння спазніліся, — прывітаў ён мяне шырокай белазубай усмешкай і паглядзеў на свой наручны сэйкаўскі гадзіннік,— Аж на цэлых чатыры з паловай мінуты ў параўнанні з учарашнім днём.
— Вы запамінаеце нават такія дробязі, як калі хто прыходзіць на пляж? — зрабіў я выгляд, што здзівіўся вельмі.
— Малады чалавек, я пераканаўся, дробязяў наогул у жыцці не бывае. Усё мае свой сэнс і сваё значэнне. Толькі мы не заўсёды гэта бачым, ведаем. Што ж да часу, то... Японцы, напрыклад, могуць забыць дзень, месяц, год свайго нараджэння, але заўсёды помняць гадзіну і нават хвіліну свайго з’яўлення на свет. Жыццё навучыла і мяне заўважаць час з дакладнасцю да доляў секунды. Колькі разоў так бывала, іпто менавіта гэтыя долі секунды выратоўвалі мне, ды і не аднаму мне, жыццё. Асабліва калі маеш справу з мінай з гадзіннікавым механізмам ці, скажам, з сутыкненнем машын ці крушэннем цягнікоў. Разлік тут заўсёды ідзе да долі секунды...
— Вам даводзілася займацца і такімі справамі? — спытаў я з недаверам.
— Мне лягчэй назваць тое, чым я не займаўся,— усміхнуўся Сцяпан Сцяпанавіч.— Асабліва ў гады вайны, калі быў я ў Мінску, калі адступаў разам з немцамі, з усім прыслужніцкім ахвосцем. Заданні тады мяняліся, бывала, за адзін дзень па некалькі разоў. На хаду даводзілася многае асвойваць, пускаць у ход. Перад намі быў вораг, і не абыякі, а каварны. Hi перад чым фашысты не спыняліся, прымянялі супраць нас усё, што толькі можна прымяніць. Ну і нам... Даводзілася на ўсё адказваць па-свойму. 1 здаралася, адзін чалавек, адна секунда ратавалі цэлыя вёскі, a то і гарады, тысячы людзей. Ды і пасля многае залежала ад своечасовай інфармацыі, ад яе дакладнасці, правера-
насці. Але я вас зноў затрымліваю, ідзіце купайцеся, плавайце. А я пагляджу, успо,мню, як сам калісьці, здаецца, зусім яшчэ нядаўна, плаваў.
— У нас, на радзіме, ці там? — махнуў, паказаў я галавою далёка, на захад.
— He, у нас, на радзіме, я ўжо не плаваў. Апошні раз гэта было, помніцца, у Нью-йоркскім заліве паблізу Глен Кова. Мне трэба было сустрэцца з адным чалавекам, а ён, як на тое, затрымліваўся, спазняўся. Было горача, не ратаваў нават вецер, што дзьмуў з акіяна. Я быў ужо без нагі, але яшчэ не ведаў, правільней, не верыў, што мяне пачало падводзіць, здаваць сэрца. I калі той чалавек з’явіўся, я сказаў яму: «Давай пакупаемся, а потым пагаворым». Мы распрануліся, паплылі. Ен, той чалавек, плаваў, як рыба. Я таксама ўмеў плаваць. Заплылі мы далёка, потым вярнуліся. I вось, калі падплывалі да берага, мяне раптам схапіла, сціснула сэрца. Я паспеў крыкнуць: «Ой, таплюся!» Дзіўлюся дасюль, што, ведаючы дзесяткі моў, я крыкнуў гэта слова па-свойму, па-беларуску. Той чалавек, што плыў побач са мной, быў амерыканец нямецкага паходжання і спярша мяне не зразумеў. А потым, відаць, убачыўшы, што я знік, пайшоў на дно, кінуўся да мяне, выцягнуў з вады... Вось пасля таго выпадку я і забараніў сабе плаванне. Урачы кажуць — у любую хвіліну можа быць спазма сардэчных сасудаў. На беразе яшчэ можна выратаваць, а ў вадзе... Лепш не рызыкаваць, не выпрабоўваць лёс. Ды не стойце, ідзіце плавайце. а то я зноў вас загаварыў...
— Мне цікава вас слухаць, — прызнаўся я.
— To вы прыходзьце да мяне ў пакой. Я жыву адзін, так што ніхто нам замінаць не будзе. Можам пра што хочаце гаварыць. Вы хоць калі бывалі за мяжой?
— Калі не лічыць Польшчы, Балгарыі, дык, можна сказаць, нідзе і не быў больш.
— «Куряца не птяца. Польша не заграннца»,— засмяяўся Сцяпан Сцяпанавіч, нагадаўшы папулярную рускую прымаўку.— Вядома, лепш сваёй зямлі, сваёй краіны нідзе нічога няма. I ўсё ж варта хоць зрэдку бываць за мяжою, каб яшчэ больш цаніць тое, што мы маем, параўноўваць яго з тым, чаго ня.ма ў іншых краінах. Я сустракаўся з многімі, хто страціў, прычым беззваротна, радзіму. I што я скажу? Яны гатовы што заўгодна рабіць, каб вярнуцца зноў на сваю зямлю, жыць так, як жылі некалі. Рэдка, вельмі рэдка хто знаходзіць новую сабе радзіму, бо тое, з
чым сустракаешся за мяжою,— чужое, нязвыклае, хоць, можа, і мілае тым, хто там нарадзіўся, жыве. Словам, прыходзьце да *мяне, прадоўжым размову. He адкладвайце толькі на апасля, сёння ж пад вечар і прыходзьце. Добра?
У другой палове дня, калі пачала спадаць спякота, павеяла ад мора прахалодай, я, апрануўшы лёгкую палатняную тэніску і такія ж лёгкія палатняныя штаны, пайшоў да таго корпуса, дзе жыў Сцяпан Сцяпанавіч. Ён быў дома, у сваім пакоі. Нават не ў пакоі, а на невялікай тэрасе, што была перад пакоем і выходзіла ў парк — нязвыклыя кучаравыя акацыі, магноліі, кіпарысы. Па ўсім відаць, Сцяпан Сцяпанавіч чакаў мяне, бо на стале стаялі ў вялікай гранёнай вазе яблыкі, грушы, абрыкосы, вінаград і... адкаркаваная, адпітая на трэць пузатая бутэлечка каньяку. Убачыўшы, што я звярнуў увагу перш за ўсё на каньяк, Сцяпан Сцяпанавіч перапыніў усе мае пытанні:
— He здзіўляйцеся, што ў мяне на стале каньяк, прычым пачаты,— сказаў ён, запрашаючы мяне сядаць у плеценае крэсла, што стаяла тут жа пры стале.— Каньяк — гэта першы сродак, каб расшырыць сасуды, калі хапае сэрца. Ў ЗША, напрыклад, сардэчнікі, тыя, у каго ёсць за што купляць, гэтым карыстаюцца часцей, чым у нас валідолам. Невялікая чарачка каньяку — і небяспека мінула, можаш выклікаць доктара.
— Вы абяцалі расказаць пра жыццё за мяжою,— напомніў я Сцяпану Сцяпанавічу.
— Што вас цікавіць?
— Ды, прызнацца, усё. А калі быць да канца шчырым, дык тое, што вы, відаць, найлепш і ведаеце, — як уладкаваліся, жывуць выхадцы з нашых краёў — эмігранты.
— Так, жыццё не толькі выхадцаў з напіых краёў, a наогул усіх эмігрантаў я ведаю найлепш, бо пражыў разам з імі, можна сказаць, большую і самую свядомую частку свайго жыцця. Трапіў за мяжу я ў вайну, калі так званая белая эміграцыя дажывала апошнія дні, узнікала новая, тая, якую спарадзіла вайна. Сярод гэтай эміграцыі многа было тых, хто здыскрэдытаваў сябе супрацоўніцтвам з акупантамі — розныя служкі нямецкіх акупацыйных улад. паліцаі, старасты... Але былі там і сумленныя людзі. Як вам вядома, гітлераўцы ў час вайны толькі з адной Беларусі вывезлі ў Нямеччыну каля чатырохсот тысяч чалавек. I не ўсе яны вярнуліся дадому, назад на Радзіму.
Некаторыя, застрашаныя, баючыся трапіць у Сібір ці ў турму, а хто і па розных іншых прычынах, асталіся дажываць свой век на чужыне. Была і яшчз адна эміграцыя — гэта тыя людзі, хто ў іюшуках заробку і хлеба выехаў з Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны да прыходу туды Савецкай улады. Таму, сустрэўшы за мяжою земляка, ніколі не спяшайся прызнавацца, адкрывацца, хто ты сам, а пастарайся даведацца, што за чалавек перад табою, бо можаш патрапіць на такога, што потым не рады будзеш. Еўропа — цесная, яна перапоўнена эмігрантамі з ррзных краін. У любым горадзе на вуліцы можаш пачуць самую нечаканую мову. Усе шукаюць, дзе б асталявацца жыць. дзе б знайсці хоць якую работу. Самі карэнныя жыхары не любяць эмігрантаў. He любяць перш за ўсё за тое, што тыя наймаюцца на любую работу, за самую мізэрную плату гатовы што заўгодна рабіць. Між рабочымі карэннай нацыянальнасці і рабочымі-эмігрантамі існуе канкурэнцыя, ідзе барацьба. I паколькі. як я казаў ужо, Еўропа перапоўнена эмігрантамі, то яны імкнуцца выехаць з Еўропы. З’яўляюцца вярбоўшчыкамі, і судны, нагружаныя самай таннай рабочай сілай, імкнуцца да берагоў Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі. Лёс эмігранта незайздросны ўсюды. дзе б ён ні апынуўся. Вартае жалю існаванне забяспечана яму да самага скону. I ўсюды, куды б ён ні паехаў. Пошукі лягчэйшага, лепшага жыцця, як правіла, канчаюцца смерцю. Наогул, уся эміграцыя асуджана на выміранне. Гэта як лужа вады на асфальце Ці ў любым іншым месцы. Праходзіць час — і яна высыхае. Бацькі яшчэ помняць сваю радзіму, жывуць ёю. сумуюць, цікавяцца, што там, ловяць любыя звесткі. а дзеці... Дзеці прымаюць мову, звычаі, парадкі той краіны, дзе яны нарадзіліся, становяцца паступова карэнны.мі жыхарамі новай краіны. Калі і ўспамінаюць пра край сваіх баціжоў, дык проста так, без болю. Аб'ядноўвае выхадцаў з пэўнай краіны царква ці нейкі невялікі культурны цэнтр. Там час ад часу выхадцы з той ці іншай краіны сустракаюцца, святкуюць святы. Што ж да ўсяго астатняга... Культуры, літаратуры... Яны ствараюцца на сваёй радзіме, жывяцца сокамі роднай зямлі. Нават такія значныя пісьменнікі, якімі былі ў рускай літаратуры Бунін, Купрын, Шмялёў ды і іншыя, апынуўшыся далёка ад дому, паступова змізарнелі, зачахлі. Што ўжо казаць пра іншых... Уладзімір Набокаў, які выдаў калісьці ў Расіі першую кнігу сваіх вершаў і які стаў у эміграцыі вядомым, змушаны быў пад канец жыцця
пісаць па-англійску. 1 не толькі таму, што ў яго не было чытача, але і само жыццё ў тых краінах, у якіх ён жыў, не ўкладвалася ўжо ў рамкі мовы, на якой ён пісаў дагэтуль. Што ж да чытача... Яго амаль няма ў эміграцыі. Кожны імкнецца як бы пражыць. А ўжо купляць часопіс, газету, кнігу, чытаць... Занадта вялікая гэта раскоша, не кожны можа дазволіць сабе такое. Дый частыя пераезды з горада ў горад, з краіны ў краіну... Сувязі рвуцца, не паспеўшы завязацца. Таму не дзіўна, штб тыражы выданняў вымяраюцца не на тысячы, а на сотні экземпляраў. I колькасць гэтых выданняў з кожным годам усё меншае і меншае. Вас, вядома, цікавіць жыццё нашых землякоў — беларускай эміграцыі. Цікавіла гэта і мяне. Беларуская эміграцыя расселена па розных краінах — у Англіі, Германіі, Бельгіі, Канадзе, Амерыцы, Аўстраліі... У асноўным — гэта сумленныя людзі, працаўнікі, якія ў пошуках работы і хлеба ў свой час пакінулі Беларусь. Хто да рэвалюцыі, хто ў час польскай санацыі, а хто ўжо ў вайну, апынуўшыся па розных прычынах у гітлераўскай Германіі. Няшчасныя гэта людзі, мне іх заўсёды было шкада, калі я сустракаўся з імі. Большасць з іх хацела б вярнуцца дадому, на сваю радзіму. I вярнуліся б, калі б... Чалавек, аказваецца, як і дрэва, пускае карані, a то і парасткі, дзе б ні анынуўся, на якую б зямлю яго ні перасадзілі. У каго завялася ферма, у каго невялічкая фабрыка ці заводзік, а ў каго дзеці пажаніліся, павыходзілі замуж, нарадзілі сваіх дзяцей. Ды і сам чалавек, якое б цяжкае ні было ў яго жыццё, паступова прывыкае жыць так, як жыве. Ірваць па-жывому ўсё, зноў ехаць, зноў да нечага прывыкаць... Словам, хоць і нудзіцца, сохне па Радзімпе, плача, а жыве як склалася. Сустрэцца са сваім земляком, пагаварыць па-свойму, успомніць тое, як жыў ён некалі на Радзіме, — вялікае шчасце, каб такое мець, едзе, ідзе іншы раз за дзесяткі кіламетраў. Але і сярод беларусаў, як і сярод выхадцаў з іншых нацыянальнасцей, ёсць таксама розныя людзі. Ёсць, вядома, і такія, хто прадаўся ў вайну фашыстам, хто служыў ім верай і праўдай, хто і цяпер плявузгае абы-што на тое, што на радзіме. Прадаўшыся аднойчы Гітлеру, яны гатовы прадацца і любому, хто б толькі іх зноў купіў, забяспечыў той работай, якую яны пррявыклі рабіць. I іх купляюць. Нават не за долары, маркі, а за цэнты, пфенігі. Некаторыя гуляюць у выдуманую самімі ж гульню — ствараюць «урады» на «экзылі», стукаюцца ў дзверы да розных палітычных вараціл, арганізоўваюць дэ-
манстрацыі... Самае непрыемнае — намагаюцца ўцягнуць у свае «гульні» моладзь, якая мала што ведае пра Беларусь, яе сённяшні дзень і мінулае. Культура, літаратура? Я казаў ужо вам, што яны нараджаюцца на Радзіме, жывяцца сокамі роднай зямлі. Нельга назваць культураю тыя гурткі мастацкай самадзейнасці, дзе танцуюць беларускія танцы і пяюць беларускія песні, часта пад сцягам чужой краіны і тымі, хто нават гаварыць па-свойму ўжо не ўмее. Што ж да літаратуры?.. Яяа на роднай зямлі. Добрая літаратура, я вам скажу, яна выйшла не толькі на ярасторы Савецкага Саюза, але і ўсяго свету. А там, за мяжою... Выдаюцца зборнічкі вершаў, кнігі прозы і крытыкі... 3 болыпасцю іх аўтараў я сустракаўся яшчэ ў гады вайны ў Мінску. Але,— паморшчыўся Сцяпан Сцяпанавіч,— што казаць пра іх, невялікі гэта набытак, за выключэннем некаторых... Скажам, Наталлі Арсенневай. Масея Сяднёва, Алеся Салаўя... Але пісаць яны пачыналі дома, на Радзіме... Вы іх творчасць, спадзяюся, ведаеце. Што, вы хіба не згодны са мной? — паглядзеў як бы з журбою на мяне Сцяпан Сцяпанавіч.
— Чаму ж, згодзен. Ды...
— Гаварыце, пытайцеся, што вы хочаце.
— А самі вы... Няўжо нічога ніколі не пісалі?.. Ну, не спрабавалі нават?..
— Хто вам сказаў, што я нічога ніколі не пісаў, не спрабаваў нават? — быццам аж пакрыўдзіўся Сцяпан Сцяпанавіч.— Менавіта любоў да свае мовы і літаратуры і сталася прычынай многіх маіх радасцей і болю. Я марыў быць сам пісьменнікам, калі не пісаць, дык перакладаць. I тое, што ў гады вайны ды і пасля яе я ўвесь час пільна сачыў за творчасцю як тых, што жылі ў Савецкай Беларусі, так і тых, хто жыў у эміграцыі, думаю, выдае мяне з галавой. На жаль, жыццё маё так склалася, што я быў доўгія гады адарваны ад Беларусі, ад роднай зямлі. А гэта, як вы ведаеце, не спрыяе творчасці. I ўсё ж я пісаў... I пішу. I сюды, у пісьменніцкі Дом творчасці, я прыехаў з адным жаданнем — сустрэцца, пазнаёміцца з кім-небудзь з беларускіх пісьменнікаў, паказаць сёе-тое з таго, што ў мяне напісана... Выбачайце, мы забыліся, што ў нас на стале каньяк.
I Сцяпан Сцяпанавіч пацягнуўся да бутэлькі, наліў чаркі.
— Вып’ем за знаёмства,— сказаў ён.
Я, хоць і не ахвотнік да выпіўкі, таксама падняў
чарку. Чокнуўшыся, мы выпілі. Але і ён і я не да канца.
— Што ж гэта вы так? — пахітаў галавою, пажурыў мяне Сцяпан Сцяпанавіч.— Няхай я не п’ю, дык у мяне сэрца. А вы чаму?
— Я прыехаў працаваць,— прызнаўся я.— А выпіўка... Нішто так не выбівае творчага чалавека з каляіны, як яна.
— А-а, разумею... Хоць мог бы назваць выпадкі з жыцця людзей творчых, калі выпіўка служыла ім як бы допінгам, дапамагала сёе-тое рабіць.
— Прызнацца шчыра, я не вельмі веру ў гэта. Творчасць, якая б яна ні была, патрабуе яснай, свежай галавы. А калі вып’еш...
— Бачыце, я схільны лічыць, што тут ўсё вельмі індывідуальна. I што можна аднаму, тое не падыходзіць другому. Што ж да творчасці... Бяда некаторых, а крытыкаў асабліва, што яны многага не ўлічваюць ці не заўсёды разумеюць. Талент — з’ява рэдкая і вельмі індывідуальная, унікальная. Скажам, падыдзі да нашых Купалы ці Коласа з тымі мерка.мі, з якімі падыходзяць да іншых паэтаў. I Купала і Колас астануцца непазнаныя, неразгаданыя. Да Купалы, Коласа трэба падыходзіць з асаблівымі меркамі, нават не з тымі, з якімі падыходзяць да творчасці Пушкіна, Міцкевіча, Шаўчэнкі. Так, яны былі першыя, яны — стваральнікі літаратурнай мовы, многіх жанраў, іх вуснамі ўпершыню загаварыў на сваёй роднай мове народ. Але — і гэта не трэба ніколі забываць! — Купала і Колас былі непаўторныя таленты, яны жылі і развіваліся ў сваіх, спецыфічных умовах, ды і народ беларускі таксама жыў і жыве ў сваіх, спецыфічных умовах. Акрамя таго, кожны пісьменнік, а Купала і Колас тым больш, яшчэ і творчыя індывідуальнасці, жывыя людзі, у кожнага з іх свой характар, свае слабасці і свая сіла. У Купалы і Коласа, паколькі яны былі першыя, былі свае задачы. I нашы класікі з імі справіліся. Наступныя творцы паэты, пісьменнікі, крытыкі — не могуць паўтараць таго, што рабілі іхнія хай сабе і славутыя папярэднікі, яны павінны шукаць свайго. Бо і задачы ў іх іншыя, свае. Свая задача, скажам, была ў Гогаля, у Някрасава, у Тургенева, у Дастаеўскага, у Льва Талстога, у Блока, свае задачы былі і ў Славацкага, у Сянкевіча, у Рэйманта... Свая задача павінна быць і ў кожнага, хто ідзе ў літаратуру. Тое, што зрабілі бульдозеры, рабіць ужо не трэба. Трэба раўняць упадзіны, класці брук, асфальт, абсаджваць бальшакі, да-
рогі зелянінай, дрэвамі... Той, хто гэта разумее, астаецца ў літаратуры...
— Але ж, калі паслухаеш вас,— перапыніў я Сцяпана Сцяпанавіча,— дык быццам не павінна быць, як вы называеце, новых бульдозераў, не павінны пракладвацца новыя дарогі, новыя бальшакі.
— He, чаму ж! Без бульдозераў, новых дарог і новых бальшакоў літаратуры, ды і народы хірэюць. He, яны павінны быць. Але зусім у іншым. Хіба пасля Пушкіна ў рускай літаратуры не было вялікіх пісьменнікаў, хіба ж Леў Талстой ці Дастаеўскі — не бульдозеры, не бальшакі? Кожны з вялікіх вялікі па-свойму! I справа нават не ў тым, каб кожны, хто прыходзіць у літаратуру, быў абавязкова вялікі. Важна зусім ініпае — каб кожны аставаўся самім сабою, каб ён нешта сваё ўносіў у яе, пакідаў свой след, прычым такі, якога да яго не было, каб не паўтараў таго, што было зроблена да яго. I не толькі ў тэмах, вобразах, мастацкіх сродках, але нават і ў жанрах. Задача, вядома, не з лёгкіх, але трэба шукаць, працаваць. Калі нешта сваё многія ўносяць у такія развітыя ва ўсіх адносінах літаратуры, як руская, французская, нямецкая, іспанская, дык і мы, беларусы, можам яшчэ сёе-тое ўнесці новае ў сваю літаратуру. Трэба толькі не задавальняцца дасягнутым, вырывацца з правінцыялізму, які ў некаторых выпадках нас ратуе, але і не дае многім крылаў для лёту. Вялікая небяспека ёсць і ў іншым — не падпасці б пад гатовыя ўзоры, не стаць сляпымі эпігонамі. Быць самім сабою, нацыянальным і разам з тым агульначалавечым, не адрывацца ад сваёй глебы, але і не застываць, не касцянець, быць заўсёды на ўзроўні дасягненняў, якія маюць іншыя народы і літаратуры,— вось задача.
Сцяпан Сцяііанавіч узяў са стала зноў сваю чарку, прыгубіў яе, але не выпіў, а хутчэй змачыў рот.
— Частуйцеся чым-небудзь,— ска.заў ён да мяне,— Садавіна, вядома, не такая, як, скажам, у Італіі ці Іспаніі, але ўсё ж... Ага, дык што я хацеў вам давесці? У Беларусі цяпер ёсць усе ўмовы для росквіту літаратуры. Ды многае і зроблена ўжо. Асабліва перад рэвалюцыяй, у першыя гады Савецкай улады, у дваццатыя гады... Ды і пасля... Незвычайна таленавіта ўлілося ў літаратуру тое пакаленне, да якога маеце гонар належаць і вы. Кожны па-свойму, у меру сваіх сіл і здольнасцей, вы гаворыце нра вялікае і важнае, і гаворыце кожны сваім голасам і сваімі мастацкімі сродкамі. Вядома, між вамі будзе
канкурэнцыя, барацьба, кожны з вас захоча быць вышэй за свайго равесніка, свой пошук, свае дасягненні паставіць над дасягнення.мі таварыіпаў па пяру. Будзе творчае спаборніцтва, але і зайздрасць таксама будзе. Крытыкі, ды і некаторыя старэйшыя, тыя, хто любіць пагуляць у вялікіх, пачнуць аддаваць перавагу адным, адных будуць усяляк падымаць, другіх не прызнаваць, словам, сварыць. Прэміі, узнагароды... Яны заўсёды не дапамагалі дружбе, адзінству. Дый тыя, хто адстане, не зможа вырвацца наперад, таксама будуць імкнуцца падставіць сяму-таму ножку... Словам,— усміхнуўся Сцяпан Сцяпанавіч, вас «еіце судьбы безвестные ждут»... Многае, вядома, будзе залежаць ад вас саміх, ад ведання жыцця, ад вашых характараў, выхавання, культуры, ад часу, у які вы будзеце жыць. Веру ў адно — астанецца ў літаратуры, зробіць для яе нешта добрае толькі той, хто будзе думаць не пра сябе, а пра літаратуру, хто будзе да канца шчыры, верны свайму таленту, праўдзе жыцця, будзе самім сабою нават тады, калі ад яго ўсе адвернуцца, хто не задаволіцца дасягнутым, а будзе ўвесь час шукаць. Усюды і ва ўсім, пачынаючы ад тэм і канчаючы мастацкімі сродкамі, жанрамі...
Сонца ўжо села за горы, схавалася, ад мора дыхнула, павеяла свежым ветрыкам, ёдзістай, салёнай вільгаццю,— пара было ісці вячэраць. Сцяпан Сцяпанавіч зноў пацягнуўся рукою да свае чаркі.
Давайце не будзем пакідаць зла,— паківаў галавою ёя мне,— дап’ём.
I сам першы перакуліў да дна чарку.
Я выпіў таксама і падняўся, каб ісці ў сталоўку.
— Вось што, малады чалавек,— сказаў да мяне Сцяпан Сцяпанавіч, з трэскам кусаючы сакаўны, чырванабокі яблык.— Я думаю, вы не адмовіце мне ў просьбе — прачытаеце адзін сшытак маіх занісаў.
— Калі ласка, я да вашых паслуг,— сказаў я.— Толькі...
— Што? — перастаў жаваць яблык, павярнуў рэзка галаву Сцяпан Сцяпанавіч.
— Калі вы хочаце, каб я гэта зрабіў?
— У любы час. Паколькі вы ярацуеце...
— Гэта не перашкода. Я працую з раніцы. А ўвечары... Чытаю.
Вось і добра,— падняўся з крэсла, узяў мыліцы
Сцяпан Сцяпанавіч.— Зараз зойдзем у пакой, і я дам вам сшытак...
— Заўтра я еду ў Ялту,— памяўся я.
— Надоўга?
— Ды не, на экскурсію.
— Нічога, я пачакаю. А ў вас будзе час і пачытаць і падумаць над тым, што я напісаў. Вы пра мяне сёе-тое ведаеце, я сам расказваў, што можна было расказаць... Таму, думаю, вас не спалохае мой настрой, чаму іншы раз клалася на паперу, можа быць, не зусім зразумелае вам, ды і іншым, тым хто жыў і жыве дома, на сваёй зямлі, у родным краі, сярод блізкіх па думках і поглядах людзей...
I зайшоўшы ў пакой, Сцяпан Сцяпанавіч дастаў з-пад падушкі тоўсты сшытак, падаў мне.
— Буду з нецярплівасцю чакаць вашага прысуду,— сказаў ён і неяк жалліва — толькі куточкамі вуснаў — усміхнуўся.
Сшытак з запісамі Сцяпана Сцяпанавіча Замошкі я ўзяў з сабою ў Ялту. Седзячы на палубе цеплахода ва ўтульным драўляным крэсле, я чытаў старонку за старонкай, адкладваў сшытак і падоўгу думаў, глядзеў то на чыстае, без адзінай хмурынкі, неба, то на ваду, якая пенілася, кіпела, бегла за кармою, вабячы да сябе цэлую чараду белакрылых чаек, то погляд мой скіроўваўся на бераг, слізгаў па няроўных, абпушаных зелянінаю далінах, гарах. Уражанне ад запісаў было дваістае. Многае мне падабалася, імпанавала сваёй шчырасцю і непасрэднасцю, але было і такое, чаго я не мог прыняць. іпто выклікала нязгоду, жаданне спрачацца. Добрая недагаворанасць патрабавала ў некаторых выпадках расшыфроўкі. Банальнасць, рэмінісцэнцыі суседнічалі з цікавымі, свежымі адкрыццямі і назіраннямі. Пра ўсё гэта я і намерваўся сказаць Сцянану Сцяпанавічу, калі вярнуся з Ялты.
Але лёс распарадзіўся зусім не так, як я думаў, як меркаваў. Калі праз тры дні вярнуўся з Ялты і пайшоў, як заўсёды, на досвітку, на пляж, я не ўбачыў на камені знаёмую постаць. Пастаяўшы, пачакаўшы з паўгадзіны, я чамусьці не палез у мора плаваць. а падаўся да таго корпуса, дзе жыў Сцяпан Сцяпанавіч. Пастукаў у дзверы яго пакоя. Але мне ніхто не адчыніў.
«ІПто такое? » — пачаў ахапляць мяне нейкі незразумелы неспакой.
Да корпуса падышла ў белым халаце жанчына, відаць, хтосьці з абслугі Дома творчасці.
— Вы Сцяпана Сцяпанавіча хацелі? — спытала яна зацікаўлена і насцярожана.
— Ага, — кіўнуў я галавою.
— Няма яго,— ціха сказала жанчына і апусціла долу вочы,— Паічёр...
— Як? Калі? — усклікнуў я, не верачы таму, што чую.
— Пазаўчора, раніцай. Сабраўся ісці на пляж, выйшаў з пакоя і вось тут,— паказала жанчына на тое месца, дзе стаяла,— і ўпаў. Учора пахавалі... Там,— паказала яна рукою на горы,— на нашых могілках.
— Хіба ў яго няма нікога родных, ніхто не захацеў забраць?
— Відаць. Бо інакш забралі б, дома пахавалі б...
У той жа дзень я схадзіў на магілу Сцяпана Сцяпанавіча Замошкі — невялічкі гарбячок камяністага жвіру і чатырохвугольны, збіты з дошак і пафарбаваны ў чырвоны колер помнічак, на якім былі нанісаны прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дні і гады нараджэння і смерці нябожчыка. Доўга стаяў я ля гэтага гарбячка жвіру, ніяк не могучы паверыць у тое, што так нечакана здарылася. Потым я хадзіў да дырэктара Дома творчасці, гутарыў з тымі, хто займаўся пахаваннем, распытваў, высвятляў, хто яшчэ хоць што-небудзь ведае пра Сцяпана Сцяпанавіча Замошку, ці ёсць у яго родныя і блізкія. На жаль, нічога больш-менш выразнага ніхто мне не мог сказаць. Пакой яго апячаталі, далі тэлеграму той арганізацыі, якая выпісала яму пуцёўку ў наш пісьменніцкі дом.
Тэрмін майго адпачынку канчаўся, ііраз тыдзень я паехаў дадому, у горад, дзе жыў і жыву, пакінуўшы дырэкцыі свой адрас і папрасіўшы, каб, калі знойдзецца хто-небудзь з родных ці блізкіх Сцяпана Сцяпанавіча, паведамілі ім яго і сказалі пра сшытак запісаў, што выпадкам астаўся ў мяне.
Мінула амаль дзесяць гадоў, а ніхто нічога мне так і не адказаў, хоць я і напамінаў пра сябе, пісаў у Дом творчасці, некалькі разоў ездзіў туды зноў адпачываць.
Сшытак жа з запісамі і цяпер у мяне. I я, уваскрашаючы ў памяці вобраз гэтага чалавека, не магу ўжо ўявіць яго без гэтых запісаў, якія, як мне здаецца, у многім дапаўняюць і раскрываюць Сцяпана Сцяпанавіча Замошку глыбей, чым я ведаў яго дагэтуль. Таму і асмельваюся пазнаёміць з імі паважаных чытачоў.
ЗАПІСЫ
СЦЯПАНА СЦЯПАНАВІЧА ЗАМОШКІ
Я
He, я не адзін. Нас некалькі. У адны.м. Ва мне. I кожны чагось хоча. Кожны чагось патрабуе. А задаволіць жаданні ўсіх я не магу. Я дужаюся з імі, з самім сабою. Некаторых я перамагаю. Некаторыя пера.магаюць мяне... I вы, хто мяне ведае, даруйце, калі я раблю часам не тое, іпто павінен быў рабіць. Я ж не адзін. Нас некалькі. У адным. Ва мне...
П есня
Ластаўка весела шчабеча на саламянаіі страсе хаты... О, яна і не думае, што яе можа вось у гэтую хвіліну закіпцюрыць коршак, злавіць кошка ці хтосьці са свавольнікаўхлапчукоў запусціць палкаю. I тады тая ііесня, якую яна так галасіста, бесклапотна спявае, будзе апошняй яе песняй...
Я ж — чалавек. I я думаю. Думаю пра ўсё, іпто было і што можа быць. Таму, мусіць, і песня мая найчасцей сумная...
Нев ядомы геній
1 ўсё ж гэты чалавек жыў. Даўно ці зусім нядаўна, у нас ці ў якім-небудзь іншым краі — я не ведаю. Толькі веру, пічыра веру, што недзе некалі ён жыў. Ен павінен быў жыць хоць бы ўжо таму, што часцінка таго чалавека жыве ў кожным з нас. Хто ён — філосаф, канструктар, вучоны, мастак — я таксама не ведаю. Дый гэта, урэшце, не так важна. Важна тое. што ён жыў, што ён, гэты чалавек, быў геніяльны. Геній, якога не бачыў свет. Чалавек гэты рабіў найвялікіпыя адкрыцці, выношваў у сваёй галаве такія планы, што, калі б толькі яны, тыя нланы, сталі вядомыя, прынамсі, палавіна людзей адразу б пачала жыць інакш, як жыве. Ды вось бяда — чалавек гэты ўсяго баяўся. Баяўся ўлад і суседзяў, сяброў і жонкі, баяўся нават самога сябе. I свае планы, свае адкрыцці не давяраў нікому, нават паперы,— ён насіў іх у глыбокай таямніцы, у галаве, і нікому ніколі пра іх не гаварыў. Бо ён, той чалавек, перш чым сказаць ці зрабіць што-небудзь, думаў: «Рантам тое, што я намысліў, некаму не спадабаецца?.. Што мне тады
будзе?..» А падумаўшы так, не рабіў нічога, не гаварыў нікому пра свае адкрыцці і планы. «Лепей хай так, як ёсць. Пажыву, пачакаю, можа, зменіцца што, а ўжо тады і раскажу без усялякай рызыкі для сябе і сваёй сям’і тое, што я нашу ў галаве...» — думаў ён.
Ішлі тыдні, месяцы, гады, а нічога нідзе, здавалася. так і не мянялася. Змены, вядома, былі, але не такія, нра якія марыў той чалавек...
I ён, гэты чалавек з галавою генія і душою зайца, памёр. Памёр, як памірае ўсё на зямлі. I ніхто не ведае пра яго геніяльнасць. пра яго найвялікшыя адкрыцці і планы. Наватбольш таго — сумняваюцца, ці жыў наогул хоць калі такі чалавек...
*
Каменні, маўклівыя сведкі сумнай мінуўшчыны і сведкі невядомага нашага заўтра! Вякі мінулі, а вы так і не сказалі свету свайго слова. I ці скажаце яго хоць калі? Моўчкі праляжалі, дзе пакінулі вас час і людзі, моўчкі лежыцё і цяпер. Што тоіце вы ў сваёй апантанай маўклівасці, якія думкі свідруюць вайіы крутыя, лабастыя галовы?.. Мне страшна... Я баюся вас, каменні! Я бягу, уцякаю ад вас... Уцякаю...
*
Я — лісток, адарваны ветрам ад галінкі роднага др.эва. I нідзе мне няма ні супынку, ні радасці, ні шчасця. Вецер часу падхапіў мяне на свае крылы і гоніць, гоніць па свеце, кідае і кідае з краю ў край. I ўсюды бачу я чужое, няроднае, нямілае мне, і нідзе не магу я спыніцца, нідзе, ні ў чым не магу знайсці радасці, шчасця. Шчасце і радасць мае там, дзе радзіма мая, дзе мой до.м. А там, дзе радзі ма мая, дзе мой дом, быць мне няможна...
1 я нашуся па свеце, кідаюся з краю ў край і нідзе, нідзе не знаходжу ні супынку, ні радасці, ні шчасця...
Г ад зіннік
Цік-так, цік-так, цік-так... Секунда, мінута, гадзіна, суткі...
Цік-так, цік-так, цік-так... Тыдзень, месяц, год...
Цік-так, цік-так, цік-так... I ўсё менш і менш месяцаў,
дзён, гадзін астаецца быць на гэтым свеце, усё хутчэй і хутчэй трэба канчаць свае зямныя справы і выбірацца адсюль...
Цік-так, цік-так, цік-так...
Хто б напамінаў, што так імкліва бяжыць час, каб не было гэтага ціктакання, каб не было наогул гадзінніка і век чалавечы не дзяліўся на гадзіны, месяцы, гады?.. Жыў бы і жыў сабе, як жыве трава, дрэвы, птушкі, як жыве ўсё жывое. Стары ці малады — пра гэта гаварылі б не гады, a здароўе. А так — цік-так, цік-так, цік-так... Гадзіннік няўмольна лічыць і лічыць хвіліны, іх астаецца ўсё менш і менш. I ён, гадзіннік, ніколі не спыніцца, будзе лічыць і лічыць гадзіны, мінуты, секунды, калі нас не будзе. Будзе лічыць тым, хто прыйдзе на змену нам... Ці ж не на галаву самому сабе прыдумаў чалавек гадзіннік і цяпер сам у палоне свае выдумкі? У гэтулькі гадзін трэба ўстаць з пасцелі, у гэтулькі трэба паесці, у гэтулькі трэба ісці на работу, у гэтулькі трэба спаць... У гэтулькі год трэба ў школу, у гэтулькі ажаніцца, у гэтулькі нарадзіць дзяцей, у гэтулькі чакаць смерці...
Цік-так, цік-так, цік-так... Нарадзіўся...
Цік-так, цік-так, цік-так... Памёр...
Жыў і няма. А гадзіннік усё лічыць і лічыць час — ужо не нам, а тым, хто нрыйдзе на змену...
Вось чаму іншы раз, калі я чую аднастайнае, надакучлівае цік-так, цік-так, цік-так, мне карціць схапіць штонебудзь цяжкае і шпурнуць у гадзіннік, у той гадзіннік, што вісіць у мяне ў кватэры, на сцяне, і, па-хлапчукоўску высалапіўшы язык, пазлараднічаць:
— Ну што? Хто каго? Га?..
1 ад таго, што я пакуль не зрабіў гэтага, стрымлівае мяне, бадай, толькі адно — я ведаю: такіх гадзіннікаў, як той, мільёны. I калі іх на адзін паменшае, ад гэтага нічога не зменіцца. Бо недзе ёсць адзін, галоўны гадзіннік, пад які настройваюцца ўсе астатнія. Вось каб знайсці ды разбіць яго! Наколькі б шчаслівейшы стаў чалавек!
А мо гэта мне толькі так здаецца?..
Ільвяняці, што нарадзілася у клетцы
I маці твая, і бацька ведалі, што такое воля. I ўспаміналі, снілі яе, седзячы доўгія дні і ночы ў клетках.
ІПто будзеш успамінаць, сніць ты, ільвяня. што нарадзілася ў клетцы і ніколі не бачыла волі?
I можа стацца так — ніколі, ніколі не ўбачыш...
Дзе ж справядлів асц ь?..
У рунлівай пчалы, што так шчыруе, лета-лецечка ні хвілінкі не адяачывае, ад кветачкі да кветачкі лётае, усё мёд шукае, мы адбіраем яе спажытак, самі ім ласуемся...
Гультаёў жа сабак, што нічога не робяць, толькі на прывязі, на ланцугу сядзяць ды гаўкаюць, брэшуць, мы кормім. Кормім сваім хлебам...
Камо ра
У камору з хаты звычайна выносяць розную непатрэбшчыну — каструлі і чыгуны, што працёрліся і цякуць, паламаныя дзіцячыя цацкі, старыя. паношаныя панчохі, штаны, сукні, пінжакі, польты... Падзяруцца чаравікі, галёпіы — і іх туды ж валакуць...
I ўсё гэта зачыняюць дзвярыма, замыкаюць на замок. Замыкаюць, бо ніхто, вядо.ма, не хоча, каб нехта чужы капаўся ў нашай непатрэбшчыне. Дый як жа не замкнуць, калі ў каморы ёсць дзверы, ёсць прабой, замок... I ляжыць гэтая непатрэбшчына ў каморы доўга, аж пакуль не паржавее, яе пагніе, пакуль мы аднойчы не раззлуемся і не павыкідаем яе... Павыкідаем, каб заўтра камору загрувасціць новай непатрэбшчынай...
Так і ў душу сваю мы часам збіраем гадамі розную непатрэбшчыну і трымаем яе там, нібы ў каморы, пад замком, доўга-доўга. баючыся нават самому сабе прызнацца, што ў нас ляжыць там і дзеля чаго яно ляжыць...
Вавёрка у коле
Неяк, калі я стаяў у звярынцы і глядзеў на вавёрку, што бегала, круцілася з усіх сіл у коле, нейкая спагадлівая душа не вытрымала, уздыхнула:
— Куды ты так бяжыш, бедненькая?..
I словы тыя, хоць мінае за днём дзень, ніяк, ніяк не выходзяць у мяне з галавы. Ча.му мы заўсёды спачуваем, шкадуем усіх і ані не думаем пра сябе? Няўжо ніхто не бачыць, што мы — тыя ж вавёркі ў коле? Мы ж таксама, як тая вавёрка, некуды імкнёмся, бяжым, круцімся кожны
ў сваім коле. Толькі вавёрчына кола кожнаму відаць. Свайго ж кола мы не бачым...
Н а паляванні
Я ляжаў са стрэльбаю за камлём дрэва і не зводзіў вачэй з лісы — прыпаўшы ўсім целам да зямлі, яна стаілася ў лагчынцы і чакала моманту, калі можна будзе знянацку накінуцца на каршуна, схапіць яго ў свае вострыя зубы. Каріпун сядзеў на пні і быў таксама нечым заняты... Ён сачыў... Ага, за кім жа ён так нільна сачыў?.. Прыгледзеўшыся, я заўважыў ля пня маленькую норку — з яе час ад часу паказвалася і ў тую ж хвіліну зноў хавалася востранькая мышыная пыска...
«Як толькі ліса накінецца на каршуна, я стрэлю ў яе»,— думаў я.
I тут раптам мяне як токам працяло — я азірнуўся. I аж не паверыў вачам сваім, бо ўбачыў яшчэ адны прагныя вочы — воўчыя: воўк стаяў за аброслым мохам вываратнем і таксама цікаваў... за кім? Няўжо за мной?..
Па спіне ў мяне прабеглі халодныя мурашкі...
К алісь ці...
Калісьці тут грымеў бой. Ірваліся бомбы, снарады, свісталі асколкі і міны. Скрыгатала жалеза, вялізны.мі чорнымі кустамі ўзлятала ў паветра то тут, то там зямля. Захліпаліся ў нейкім адчайным перастуку кулямёты, дзыўкалі кулі. Крычалі, прасілі помачы параненыя. I ўсюды пахла, смярдзела порахам. Порахам і смерцю...
А яшчэ раней, да таго бою, можа, і зусім не было тут поля. Рос лес. Густы, непралазны. I па ім. тым лесе, блукалі сытыя, вынеставаныя на выгадзе і волі дзікі, ласі, алені... I ніхто тады і чуць не чуў, і ведаць не ведаў, што такое выбухі, парахавы дым... А можа, тут і лесу не было, а гібела, гніла вякамі багна — вялізнае, як ахапіць вокам. дрыгвяністае балота, якое мінала, абыходзіла за некалькі гоней усё жывое...
Калісьці... Хто можа сказаць цяпер, што было калісьці тут, дзе сядзім мы поплеч і ціха мілуемся, марым пра наша недалёкае светлае заўтра?..
С нег
Выпаў снег, і ўсё навокал змянілася, пабялела — стала чыста і свежа-свежа. He відаць ні бітай цэглы, ні трэсак, ні шумавіння, іпто валяліся ўсё лета ля хаты, не відаць і раўчукоў, ямак, што нарылі лычамі ўвосень у гародзе свінні. Нічога наогул нідзе не відаць — усё прысыпаў, прыпушыў белы, чысты снег.
Хоць бы калі, хоць бы адзін раз за ўсё жыццё і чалавечую памяць, душу прыкрыла нешта такое ж белае, чыстае і свежае-свежае, як снег. I тады, можа б, на нейкі час забыўся на ўсё, што аддзяляе ад нараджэння на гэты свет, на тое, што перажыў, перадумаў, перахваляваўся, і быў бы такі ж чысты і свежы. як зямля пасля першага снегу.
О, калі б такое можна было!
Дакор
У чым віна мая, што ты гэтак бязлітасна ваюеш са мною: заводзіш катоў, ставіш мышалоўкі, сыплені у маю норку розную атруту? Няўжо за тыя крошкі, тыя зярняты. што іншы раз рассыплеш на падлогу, а я падбяру? Але ж і я жывая істота, і мне хочацца есці, жыць... I ты за гэта так ваюеш са мною, так мяне пільнуеш?..
...Вось што прачытаў я ў вачах маленькай мышкі, калі аднойчы ўбачыў, як выбегла яна з норкі і, стаіўшыся, глядзела на мяне...
Цягнік
Добра ехаць у вагоне цягніка. Можаш спаць, есці, чытаць, гуляць у шашкі ці ў шахматы, словам. можаш рабіць усё, што робіш і дома, у сваёй кватэры, і зусім не заўважаць, што ты ў дарозе. А галоўнае — не трэба думаць, трывожыцца, што з табою нешта здарыцца, што ты заедзеш не туды, куды трэба. Рэйкі ж пракладзены, паравоз спраўны, машыніст на месцы. Усё як мае быць.
Тах-тах, тах-тах, тах-тах!..
Імчыць цягнік. I пасажыры кожны заняты сваім. Ім няма ніякага клопату да рэек, да наравоза, да машыніста. Кожны ж пасажыр заняты сваі.м...
I толькі, можа, нехта адзін, хто таксама разам з усімі сядзіць у вагоне. гляне ў акно, на хвіліну ўявіць тую шалё-
ную хуткасць, з якою імчыць цягнік, і яму зробіцца раптам не па сабе: «А што, калі ў паравозе зламаецца штонебудзь? Ці машыністу зробіцца блага і ён на момант заплюшчыць вочы. не за тую, што трэба, схопіцца ручку? Што будзе тады і з паравозам. і з тымі, хто сядзіць у вагонах?..»
Але і гэты адзін. што так думае, ніколі пра гэта нікому не скажа: раптам не зразумеюць, абсмяюць ці наогул скажуць, маўляў, баішся — не ездзі... У вагоне цягніка ён павінен быць такім жа пасажырам, як і ўсе, і не думаць пра тое, пра што іншыя не думаюць...
К у рыцам
Крылы маеце. Але навошта яны вам. тыя крылы? Усё адно вы не падымецеся высока ў неба, не палеціцё далёка ад куратніка, ад таго падворка, дзе вас кормяць, о цяжкія, атлусцелыя ненажэры-курыцы!
Р а счар а в аны
Ён быў расчараваны каханнем, працай, жыццём. Hi ў іпто не верыў, збіраўся нават накласці на сябе рукі...
— Усё марнасць, нікому не патрэбная мітусня,— паўтараў раз-пораз ён.— I розніцы няма ў тым, колькі ты пабудзеш яшчэ на гэтым свеце. Год, два альбо адзін дзень...
Я сустрэўся з ім тады, калі ўрачы знайшлі ў яго невылечную, смяртэльную хваробу. Ведалі б вы, як раптам яму захацелася жыць!..
*
— Мёду! Мёду! Мёду!
А дзе ўзяць яго, таго мёду? Трэба быць не абы-якой пчалой. каб назбіраць яго на кветках слоў мовы. якая яшчэ нават не расцвіла...
Аў тобу с
Усё наша жыццё, казаў адзін мой знаёмы. нагадвае язду ў перапоўненым аўтобусе. Мы штурхаемся, крычым, абураемся, пакуль самі не пралезем наперад і не зойме.м зручнага месца. Тады мы адразу ж забываем на тых, хто за намі,
хто ззаду. мы сядзім ці стаім, не звяртаючы ўвагі на крыкі і абурэнне тых, каму не хапае месца, каму цесна, і намагаемся з усіх сіл утрымаць сваё, аднойчы ўжо заваяванае, бо ведаем, заняць яго — заўсёды дзесяткі ахотнікаў. Забываем нават, што хвіліну таму назад мы самі абураліся тымі, хто быў наперадзе, хто не пускаў нас...
I таму, казаў мой знаёмы, калі бачу, як імчыць міма мяне перапоўнены аўтобус, мне здаецца, што я не на вуліцы, а таксама імчу ў тым аўтобусе, і пакуль жыву, мне трэба змагацца за сваё месца і права ехаць далей...
Гэй, пасажыр! Глядзі, пільней глядзі, каб не саштурхнулі, не выпіхнулі цябе раней часу!
Яд
Гадзюка мае яд. I джаліць, кусае таго, хто на яе наступіць нагою. Таму гадзюк і баяцца, абыходзяць...
Няўжо і мне трэба мець яд, каб і мяне сёй-той баяўся, не ступаў, не таптаў нагамі?
Н а во лю!
Птушка рвецца з клеткі, куды завабіў яе хітры птушкалоў — яна хоча быць на волі.
Я таксама рвуся з клеткі клопатаў, якімі аблытала мяне жыццё,— хачу быць вольным...
Завельмі слабаЯ' ты, птушачка, каб вырвацца з клеткі на волю. Завельмі слабы і я, каб вырвацца з тае клеткі, у якую загнала мяне жыццё. Але пакуль мы жывыя, пакуль у нашых жылах б’ецца кроў, мы не змірымся з нядоляй — будзем рвацца і рвацца на волю, на волю...
*
Арол кружыць у паднябессі...
Але хто можа сказаць, што яго ўжо не ўзяў на мушку паляўнічы?
В еце р
Усю ночь дзьме моцны, парывісты вецер. Сыпле ў вокны снег, трымціць шыбамі, ляпае весніцамі, падкідвае ў коміне ўюшку...
Я ляжу, не могучы заснуць, у хаце і думаю, што трэба
яму, ветру, чаму так ён усхадзіўся і не аціхае ніяк, усё шалее, шалее. Няўжо ён хоча што-небудзь сказаць, папрасіць і злуецца, бо, як ні высільваецца, як ні намагаецца, усё адно ніхто яго не разумее?
Дзявочая п рось б а-м алітв a
— Прыйдзі, прыйдзі да мяне, мой каханы, мой любы, мой адзіны, мой самы дарагі. Калі не наяве, то хоць у cue прыйдзі. Нават лепш, калі прыйдзеш да мяне ў сне. Ах, не пытай чаму. Няўжо ты не здагадваешся — у сне мы можам рабіць што захочацца, і нам не будзе ні боязна, ні сорамна, ні няёмка... Нам проста будзе добра. Так добра, як ніколі яшчэ не было... Толькі ты прыйдзі! Абавязкова прыйдзі!
Н оч
Чорная ноч надышла...
He палохайся, дружа! Пачакай — за ноччу, як ты ведаеш, звычайна прыходзіць відната, дзень...
С у седк a
Калі да яе прыходзіў увечары і аставаўся начаваць даўгалыгі хударлявы артыст, назаўтра раніцою яе заўсёды можна было бачыць на балконе: з нейкім асаблівым гонарам яна вывешвала на вяровачку сушыць сваю толькі іпто памытую начную кашулю...
Споведзь д у шы
Дні, і вечары. і ночы бываюць такія. калі не маўчаць, а гаварыць хочацца. Расказваць, шчыра апавядаць, што на душы. Расказваць таму, хто зразумеў бы цябе як сябе. I паспачуваў бы, пашкадаваў бы...
I адчуеш тады раптам, што таго. каму можна было б паспавядацца, хто зразумеў бы цябе, як сябе, якраз у цябе і няма...
Я і т ы
Дзе ты. маё каханне?.. Ці ўбачу, ці знайду я цябе хоць калі? Свет такі вялікі, і так многа ўсюды хлопцаў, дзяў-
чат, а ты адна і я адзін. Мы можам нават прайсці міма адно аднаго і не пазнаць — ты мяне, а я цябе. I ці не згублюся я, ці не згубішся ты ў людскім натоўпе, ці не надакучыць нам шукаць: табе — мяне, а мне — цябе? I мы, так і не знайшоўшы адно аднаго, сыдземся жыць зусім з іншымі, чужымі нам людзьмі...
I толькі н.а сконе дзён сваіх мы зразумеем, што не знайшлі адно аднаго, а значыцца, жыццё сваё пражылі марна. I пашкадуем, і горка заплачам...
Ды будзе па часе...
С у cm р эча
...Можа б, я цябе і сёння гэтак жа кахаў, як кахаў зусімзусім нядаўна, яшчэ ўчора. Калі б... не было той сустрэчы. Сустрэчы з ёю... Яна ішла аднекуль насустрач мне і ўсміхалася. Усміхалася нейкім патаемным сваім думкам. I вочы яе гарэлі. А вусны, поўныя, сакаўныя вусны, так і рдзелі, так, здаецца, і прасілі, каб іх пацалавалі... Я зірнуў ёй у вочы... Яна не вытрымала майго позірку, глянула на мяне. Толькі глянула... I гэтага хапіла, каб я забыўся на цябе, на тваё каханне, на тое, што ў нас было з табою ў жыцці гэтулькі ўсяго харошага... Ты адступіла, знікла, як знікае туман, калі ўзыходзіць сонца. Ты згубілася, схавалася недзе ў цянётах маёй памяці, а тваё месца заняла яна... I я думаю і думаю пра яе. Толькі пра адну яе... Думаю і прашу: «Божа, пашлі мне і заўтра сустрэчу з ёю. Дазволь яшчэ ўбачыць яе вочы, губы... Калі нельга нічога болыпага, дазволь, дазволь хоць гэта...»
Вось пра што я думаю сёння, калі ты лашчышся, цалуеш мяне...
У цемені ночы
...0, як абдымаюць мяне сёння твае рукі. як горача, парывіста горнешся ты, такая маленькая і кволая, усяўся да мяне. А вочы твае такія жвавыя-жвавыя і прагныяпрагныя блішчаць нават у цемені ночы. Вусны ж цалуюць, цалуюць... I шэпчуць: «Я кахаю цябе... Ты чуеш, я кахаю цябе... Кахаю так, як нікога яшчэ ніколі не кахала...»
Можа быць. Вельмі нават можа быць, што ты кажаш праўду — «як нікога яшчэ ніколі не кахала...».
Толькі ж ці каханне гэта?.. Падумай... Добра паду-
май — ці каханне гэта? Можа, і не каханне гэта зусім, можа, проста нам добра сёння ўдваіх, бо мы даўно не бачыліся і, мусіць, адно па адным вельмі змаркоціліся, засумавалі... Ты па мне, а я — па табе... I толькі...
Таму лепей давай памаўчым. Давай памаўчым — там, дзе гаворыць душа, язык заўсёды маўчыць...
П раг a п ры г а жосці
На сняжынку замілавана гляджу я: «Хараство! Якое цнатлівае хараство! А праз хвіліну ж, адну толькі хвіліну яно можа знікнуць — сняжынка растане...»
Ад кветкі, што расцвіла, не магу адысці я — ці будзе кветка, калі вярнуся да яе зноў, такая ж бучная і свежая, ці не паблякне, не звяне яна?..
Вачэй сваіх з чараўніцы-дзяўчыны не зводжу — баюся, што калі зноў убачу яе, не пазнаю: яна стане не тою, што была...
Ці не таму такая неспатольная прага да ўсяго прыгожага ў жыцці, бо прыгажосць — імгненная, часовая?..
Седзячы на пяньку каля крынічкі. што выбівалася, бруілася з-пад карэнняў магутнага стогадовага дуба, раптам падумаў: «Куды, чаму ўвесь час бяжыць і бяжыць вада? Хто, што гоніць яе, змушае не быць на месцы, а імчаць, бегчы і бегчы?..»
Ад вады неяк незаўважна думкі пераскочылі на самога сябе. «А мяне хто, што гоніць, змушае не сядзець дома, а хадзіць, ездзіць, да нечага імкнуцца, чагось шукаць, дамагацца? Дый хіба толькі аднаго мяне,— усіх жа людзей, усё, усё жывое?!»
А мо ў руху, у бегатні, у імкненні да нязведанага, неспазнанага і ёсць жыццё?..
Зайздрасць
Зайздрошчу табе — ты можаш плакаць, а значыцца, разам са слязьмі выплакваць і сваё гора.
Я ж не магу плакаць — і гора маё астаецца ва мне. I яно сушыць і сушыць маё сэрца, чэрніць і чэрніць мае думы...
Боль
Як ад зерня, што прарасло і дало расток новаму жыццю, астаецца адна толькі шкарлупка, так і ад чалавека, які зрабіў усё, што наканавана было яму зрабіць, калі ён памірае, астаецца таксама адно толькі яго цела...
I мы не чалавека закопваем у зямлю, закопваеім яго цела...
Скажыце ж, скажыце ж, людцы добрыя, чаму так балюча ў грудзях майму сэрцу, чаму гэтак засцяць слёзы мне вочы?..
Шчасце
— Шчасця! Шчасця!
Як хочам, як прагнем усе мы шчасця!
А што такое шчасце?..
Ці не таму і не знаходзіць яго сёй-той. колькі ні жыве, бо не ведае сам, чаго шукае?..
Некалі жыў...
«Некалі жыў...»
Страшна, жудасна думаць, што пройдзе зусім мала часу і пра кожнага з нас таксама будуць гэтак жа гаварыць:
«Некалі жыў...»
А будзе ж, будзе тое!
Сухое дрэвa
Сумна, невыносна сумна стаяць сухому дрэву сярод дрэваў зялёных...
Зямля! Калі не можаш ажывіць сухое дрэва, не пакідай, не пакідай, каб стаяла яно сярод дрэваў зялёных...
Чарв які
Зерне, у якое запаўзае чарвяк, не прарастае, не дае ўсхода...
Зерне, бойся чарвякоў, нават калі гэта ўсяго толькі чарвякі недаверу...
Вечнасць
Стаю пасярод чыстага поля адзін у цішыні ночы і гляджу на неба, на далёкія-далёкія зоры... Стаю гадзіну, другую, трэцюю...
0, цяпер, здаецца, і я пачынаю разумець, чаму, калі чалавек памірае, яго хаваюць у зямлю так, каб вочы глядзелі на неба, на далёкія-далёкія зоры...
*
Усё ад мяне можна забраць. Хату. Волю. Хлеб. I нават жыццё. Адно не забярэ ніхто — мае думкі. I пакуль б’ецца ў грудзях сэрца і цячэ, пульсуе ў жылах кроў, я буду думаць. Думаць пра ўсё, што было і будзе, і так, як хачу. I мне за гэта ніхто нічога не зробіць. Бо думкі мае не падуладны нікому. Толькі мне. Аднаму мне!
He магу маўчаць...
Хто можа, хай маўчыць. Заўсёды, заўсёды маўчыць. Маўчыць, як маўчаць горы, маўчыць камень.
А я... Нарадзіўся, каб не маўчаць, а гаварыць. Гаварыць пра ўсё, што думаю і думаў, што бачу і бачыў, чым жыў і жыву...
А маўчаць... Яшчэ намаўчуся...
...на тым свеце...
*
У калыску кладуць нас, калі нараджаемся на свет гэты...
У калыску-труну кладуць нас і тады, калі гіаміраем, адыходзім на свет той...
I куды, куды плывём у гэтых калысках — нашых адвечных караблях?..
Н а развітанне
...Калі вочы мае закрые чорнае века дамавіны, ведай — нічога тады я не буду хацець. Hi плачу над маёй магілай. Hi песень. Hi смеху. Буду хацець толькі цішыні. Толькі адной цішыні... Ды хіба, можа, яшчэ спакою... Усяго гэтага мне так не ставала на гэтым свеце...
К аб можна был о...
Эх, каб можна было і каля мора людскога сядзець так, як сяджу я ля мора Чорнага, і слухаць, глядзець, як хвалюецца яно, шуміць, шуміць...
He магу я сядзець так каля мора людскога, як сяджу я ля мора Чорнага, бо і сам разам з людскім морам і шумлю, і хвалююся...
Г лыбіня
На вяршыні гары, якая крута абрывалася ў мяне пад нагамі і строма спадала ўніз, да мора, стаяў я гарачым летнім днём, і сэрца маё аж замірала ад нейкага дзіўнага, дасюль не спазнанага ўзрушэння...
0, я і не ведаў, якая страшная ты, глыбіня! Як цягнеш да сябе і разам з тым палохаеш, гоніш прэч — далей, далей...
Твой час
Пад музыку грому скача дождж...
Скачы, скачы, дожджу, бо калі адыдзе хмара — не паскачаш...
Т абе
...I прыйдзе такі дзень і час, што вочы мае заплюснуцца і больш ніколі, ніколі не ўбачаць ні сонца, ні неба, ні месяца, ні зор. Hi цябе. Нічога не хачу я. Хачу толькі, каб ты, калі будзеш глядзець на сонца, на неба, на месяц, на зоры, успомніў мяне. Хачу, каб ты ведаў, што і я некалі жыў, што і я вельмі любіў глядзець на ўсё тое, на што любіш глядзець і ты, што і ў мяне былі мары, жаданні. I бачыш — усяго таго ўжо няма. Hi мараў, ні жаданняў. Hi нават самога мяне. Як, між іншым, не будзе і тваіх мараў, і тваіх жаданняў. I самога цябе... Вось толькі пажыві, пажыві, пакрасуйся, як жыў, красаваўся ў свой час я...
1983 г.
НЕПАВАРОТЛІВЫ ПУХНАТЫ ЧМЕЛЬ — ЛЕГКІ, БЕЛАКРЫЛЫ МАТЫЛЕК
Час, як змяняе ўсё час! Здаецца, не так і багата мінула гадоў, як не быў Раман дома, а ішоў цяпер па вёсцы — і не пазнаваў ні людзей, што сустракаліся на вуліцы, ні хат, ні платоў. Гароды, сады, поле, лес — і то быццам не тыя. I адно, адно жаданне было — не памыліцца, хату сваю з якой-небудзь іншай не зблытаць, не зайсці, не збочыць у чужы двор. Засмяюць жа пасля...
Турбаваўся, аднак, Раман дарэмна. Бо ўсё-ўсё ў вёсцы змянілася, акрамя хіба іхняй хаты, іхняга двара. I Раман сваю хату, свой двор пазнаў, убачыў яшчэ здалёку. I засаромеўся, галаву апусціў, вочы ў зямлю схаваў — надта ж пахіла, бедна і непрытульна яны выглядалі: платы абваліліся, месцамі ледзь не на самай зямлі ляжалі, вароты скасабочыліся, весніц і зусім няма... А хата... Пачарнела, асела, стала яшчэ ніжэйшаю і нават быццам меншаю. Акенца ў шаляванні выбіта, дошкі адарваны, ды і дранка на даху дзе-нідзе згніла — латы, кроквы відаць. Вішні, яблыні, грушы састарэлі, даўно не абразаліся, і сухое голле венікамі-дзеркачамі тырчыць тут і там. Гарод таксама не апрацаваны так, як належыц