• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР  Ян Станкевіч

    Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Адраджэнне
    Памер: 9с.
    Мінск 1991
    7.82 МБ
    .Новы правапіс ё аднэй із конкрэтных праяваў таго ходаньня, што вядзе партыя за будаваньне культуры нацыянальнае — з боку хвормы — і соцыялістычнае — з боку зьместу. Нажаль, гэтае праўды яшчэ не разумеюць некаторыя сябры. Наадварот, у вапошнім часе відаць тэндэнцы сярод асобных працоўнікаў, ськіраваныя да тушаваньня абмылаў і скрыўленьнеў, што былі й ё ў Беларускай Якадэміі Навук, асабліва ў Языкаведным Інстытуце, дзе астачы нацдэмаў прабавалі й прабуюць пад рознымі выглядамі шырыць далей свае ідэі*.
    .Партыя тры гады назад разьбіла й выгнала з Якадэміі Навук Лёсікаў, Ластоўскіх, Некрашэвічаў, Цьвікевічаў. Дык хтож даў права людзём, седзячым у Языкаведным Інстытуце, так сьцерагчы іхнюю спадчыну? Як магло стацца, каб прэзыдыюм Якадэміі Навук ані партыйная ячэя не зацемілі гэтага і ня ўжылі спосабаў дзеля ачышчэньня Языкаведнага Інстытуту ад клясава чужых элемэнтаў ды іх спадчыны?#
    „Комуністыя — працоўнікі БЯН — замест энэргічнага ходаньня з нацдэмамі, замест бязьлітаснай крытыкі абмылаў партыйных і беспартыйных працоўнікаў, сталі на дарогу тушаваньня абмылаў. Трэба зацеміць, што літаратурная грамадзкасьць, наўперад пісьменьнікі комуністыя, яшчэ слабое прыймаюць учасьце ў ходаньню з працягам кірунку нацдэмаў у языкаведзе*.
    Значыцца, даведуемся, што ё й такія комуністыя  Беларусы, няпрыязна настроеныя да .рэформы", каторых пакуль што з няведамых нам увагаў маскоўскія комуністыя ня хочуць аддаляць з паміж сваіх сяброў. 3 другога аднак боку артыкул пагражае суровымі рэпрэсямі варагом рэформы, наўперад Языкаведнаму Інстытуту БЯН за яго проект рэформы беларускае граматыкі й правапісу, праціўны зычэньнем маскоўскіх дзейнікаў.
    3 іншых выступленьнеў абароньнікаў рэформы давёдуемся, што .астачы контрэволюцыйных нацыянальных дэмократаў унутры Hawara краю (зн. БСРР—Я. Ст.) ўзьнялі дзікое галашэньне проці спрашчэньня правапісу (Гурскі .Літоратура й Мастацнва' № 34 з 33 г.).
    .Недабітая нацдэмаўшчына ў нас злосна наракае на рэформу правапісу" чытаем тамжа ў варт. К. Чорнага.
    .У вапошнім часе нацыянальныя фашыстыя ў нас (г. зн. ў БСРР) і заграніцаю ўзьнялі выцьцё з прычыны спрашчэньня беларускага правапісу* (з прамовы Бранштэйна на т. зв. зборцы літаратараў 11.XII.33 г.).
    .Нацыянальныя дэмократы ў нас і нацыянальныя фашыстыя заграніцаю паднялі крык быццам у Радавай Беларусі ністожаць нацыянальную культуру беларускую* (з прамовы Ялександровіча на тэйжа зборцы).
    Цікава паказаць прозьвішчы прынамся некаторых пісьменьнікаў беларускіх БСРР, перасьледаваных за ходаньне з рэформаю. Подле менскае прэсы будуць тут паміж іншымі Калуга, Таўбін (,гэты паўпрэд буржуазнае інтэлігенцы кулацка  нацыяналістычнае*), Хадыка, Віцьбіч. Таксама .Контрэволюцыйныя выбегі нацдэмаўскія ў галіне літаратуры робяць СідарэнкаПеначкін, Баранавых, Нікановіч, Лужанін“ (.Літаратура й Л1астацтва“ № 34 з 1933 г.).
    Цэлае вялікае таварыства літаратурнае ,Ўзвышша“ прызнана нацдэмаўскім: .Успомнема арганізатараў контрэволюцыйнае ячэі нацдэмаўскае, т. зв. груду літаратурнага „Ўзвышша": Дубоўку, Пушчу, Бабарыку, што ў краснай літаратуры рабілі пропагвнду тэорыі душы беларускае ды ходаліся разам із ЛёсікамЛастоўскім за .самабытнасьць беларускага языка* (тамжа).
    Маскоўскія комуністыя ўшчалі войстрае перасьледавбньне праціўнікаў рэформы ў БСРР. У часе ,чысткі* ў 1933 г. тысячам іх аднялі сяброўсгва ў партыі. Ня малв іх арыштавалі (Капаевіч, Бандар. Мацюкевіч і інш.) і заслалі. Арышт былых паслоў .Грамады* й .Зма
    ганьня пэўне таксама стаіць у сувязі з перасьлсдаваньням праціўнімаў рэформы.
    Мэтаю гэтага нячуванага тэрору было прынучэньне (прымушэнь не) беларускае стараны да прызнаньня накіненай 28.VIII.33 г. зьмены практычнае граматыкі беларускае.
    Напасьледак, просьле грунтоўнага ачышчэньня ад беларускае .крамолы* поля барацьбы, маскоўская ўлада склікала ў палавіцы сьнежня 1933 г. ў Менску зборку літаратараў, жывучых у гэтым месьце. Зборка складалася ня толькі з літаратараў беларускіх, але таксама з пісьменьнікаў іншых нацыянальнасьцеў (Жыдоў і інш), жывучых або часова прабываючых у Менску. Апрача таго зборка была лапоўнена „навуковымі й іншымі працоўнікамі ідэёлёгічнага фронту” (.Літаратура й Мастацтва* № 33 з 1933 г.). Папоўненьне .зборкі пісьменьнікаў* няпісьменьнікамі ня было прыродным і мела наўвеце павялічэньне на зборцы ўрадовае стараны — прыхільнай рэформе.
    3 прозьвішчаў учасьнікаў гэтае зборкі, менаваных у менскай прэсе, відаць, што Беларусы ня былі на ёй у бальшыні. Апрача таго каля палавіцы беларускіх учасьнікаў (Зарэцкі, Маракоў, Хведаровіч і інш.) належылі да падсудных; дыкжэ іх на зборцы вінавацілі, а яны тым ці іншым спосабам выказавалі каяту й абяцаньне паправы. Да ладсудных належыў такжа седзячы даўжэйшы час у турме П. Бузук, што быццам .прызнаў справядлівую крытыку ў друку ды ў рэфэраце тав. Александровіча сваіх абмылаў з прычыны буржуазнае контрэволюцыйнае дзейнасьці ягонае на языкаведным фронце *).
    Беларуская часьць учасьнікаў зборкі дзяржалася даволі пасыўна. Затое лрадстаўнікі жыдоўскія .ідэёлёгічнага фронту" былі вельмі актыўнымі абароньнікамі рэформы. Выступалі яны як зусім компэтэнтныя ў справе беларускага языка ды рупныя аб .пролетарскай чысьціні* яго. Прыкл.: .Тав. Кучар задзержаваўся над не даволі вялі кім ходаньням крытыкі за пролетарскую чысьціню языка ў літаратуры. — Пэсымістычны стыль, апяваньне якоесь абстрактнае ,маці*, лад каторай нацдэмы разумелі даўнейшую Беларусь, архаізмы, нацыянальная замкнутасьць былі ў некаторых пісьменьнікаў. Прыкл.—творы Віцьбічавы, Сымона Баранавых: .Матчын сын*, .МежьГ, апошнія творы Я. Скрыгана... Адгэтуль зразумелыя ўсе тыя плёткі, што паўсталі каля рэформы правапісу*.
    Ведама. што .зборка пісьменьнікаў* выказалася за рэформаю і зганіла лраціўнікаў ейных.
    У вапошнім часе даходзяць ведамасьці з БСРР, што, каб прынучыць (лрымусіць) беларускіх пісьменьнікаў выказацца за рэформаю, ужываецца там .конвоер*.
    Плян дэікога маскаленьня беларускага языка паўстаў у сувязі з маскаленьням радавае Беларусі наагул ды ў сувязі з перасьледа
    •) У 19M г. ва змвьдэе евавявежіх фіаёаёгаў у Варшава ежбры зьазду Ўкраінмымже перадівааі, што П. Вуарв вж вытрываў турэввых мучзвьвеў Іўтурмв абліў цябе ммв ды падвааіў. Быў 4» адратававы, ые оросьаа гэтага вдввв етраціў здоаьеасьць дв жавужоваа арацы.
    ваньням сьвядомых Беларусаў. Відавочна гэта такжа із спосабаў перасьледаваньня праціўнікаў маскаленьня беларускае граматыкі. Гэтак. прыкладам, пішуць маскоўскія й абмаскалелыя комуністыя: .нацдэмы пераходзілі ўжо на нэйвышшую ступень контрэволюцыйнае дзеяльнасьці, пропануючы правядзеньне правапісу на лацініцу (Александровіч „Літаратура й Магтацтва' № 34 з 1933 г.). Мова тут аб пропозьшы групы ўчасьнікаў Навуковае Конфэрэнцы ў Менску1926г.
    Можна мець розны пагляд на тое, які альфабэт — кірыліца ці лацініца — мае быць у Беларусаў *), але ня можна перасьледаваць (ды гэнак нягодна!) прыхільнікаў лацініцы (лацінскага альфабэту). Калі ўводзіцца лацініца ў Чувашоў, Мардвіноў, Буратаў і інш., дык гэта нормальна. Але Беларусам ня можна ў сябе аб гэтым навет гаманіць, пакуль у маскоўскім (расейскім) языццэ ўжываецца кірыліца. Каліб аднак Маскалі ўвялі ў сябе лацініцу, тады былоб .найвышшай контрэволюцыйнай дзеяльнасьцяй* аставацца Беларусам пры кірыліцы.
    „Нацдэмаў* вінавацяць, што „дамагаліся беларусізацы ладнае часьці Заходняе й Ленінградзкае краінаў* (тамжа) Трэба зацеміць, што краіна (.область*) т. зв Заходняя складаецца блізу вылучна з усходнебеларускіх земляў, ня прылучаных да БСРР, а да паўднёвай часьці краіны Ленінградзкае належаць так сама няпрылучаныя да БСРР беларускія часьці Пскоўшчыны ды паўночныя паветы Віцебшчыны.
    А вось абвінавачаньне проф. П. Бузука: .Бузук улажыў лінгвістычныя карты Беларусі. На карце 9ае асабліва выразна выступае прынцып нацдэмаў пашыраньня беларускіх асаблівасьцеў (языковых) вонках граніцы БСРР“ (тамжа).
    Навет найчыстшаму Маскалю, проф. Н. Дурнаво, закідаецца з гэтае прычыны беларускі шовінізм, бо .ён навет абвінаваціў Бузука ў тым, што той недаволі прыняў пад увагу пашырэньня дыялектаў беларускага языка йонках граніцаў Радавае Беларусі".
    У сваёй рэцэнзі .Спробаў лінгвістычнае географіі Беларусі' Бузука пісаў Дурнаво: „Гэткага агранічэньня прастору тым балей ня трэ было рабійь, што беларускі язык адно ў вапошнім часе дастаў правы грамадзянства ў літаратуры... Але прастор, пераз каторы праходзяць гэть.я граніцы, на карты Бузуковы ня ўведзены". Далей Дурнаво робіць вывад: .Атлас Бузукоў ня поўны: не абыймае ўсяго прастору беларускага ў граніцах СССР*.
    Наагул трэба сказаць, што ў БСРР вытварыўся такі шал перасьледаваньня ўсяго беларускага, што якаяколечы навуковая праца там на беларускія тэмы зусім немагчыма Тое, што ў Маскве або ў Пецярбурзе друкуецца на беларускую тэму бяэ жаднае ганы, у БСРР не дапушчаецца і срога за яго караюць. Прыкладам на парадку дня гэткага роду абвінавачаньні: .Імкнучыся давесьці .самабытны* характар сучаснага беларускага языка, нацдэмы пашыралі апытаньнік да зьбіраньня языковага матар’ялу (Александровіч „Літ. й Мшт» № 34 з 1933 г).
    •( Аўтар гэтаа ввіжачкі аічыць, што агуаьва  бмаруевім альфабатам мм быць вірывіца (.руевіа* літары).
    8
    Напасьледак, трэба зацеміць зб адкосінах да рэформы Беларусаў Заходняе Беларусі. Войстра га тут зганілі, што выказалася ў прэсе, рэфэратах і рэзалюцах (Беларускага Навуховага Тва, Беларускага Нацыянальнага Комітэту, Тва Прыяцелеў Ьеларусаведы пры Ўнівэрсытэце Сьцяпана Батуры ў Вільні і інш.). Ябароньнікаў самае рэформы ў Заходняй Беларусі нямашака, але ё такія, праўда іх надта мала, што з розных прычынаў, нямаючых нічагусенькі супольнага з дабром беларускага языха, ня выступаюць публічна проці яе або асьцярожна бароняць яе аўтараў.
    Языкаведны разбор рэформы.
    Пад офіцыяльным назовам .Раформа велорускага правапісу" запраўды праведзена зьмена ня толькі правапісу, але аднгчасна й граматыкі беларускага языка. У дэкрэце аб рэформе, як асобны адзьдзел, пастаўлены зьмены ў галіне морфолёгіі. Гэных зьменаў морфолёгічных дэкрэт падае 6 (пункты 18—23 ўлучна) *). Лле й тыя зьмены, што паданыя ў дэкрэце як зьмены .правапісу самагукаў*. .правзпісу сугукаў" і ,правапісу чужых словаў*, датычаць ня толькі правапісу, але адначасна правілаў граматычных, пайменна фонэтычных. Вылучна з рэформаю правапісу маем дзела тады, калі зьмяняюцца толькі нормы правільнагг пісаньня, але пакідаецца нязьмененым даўнейшы спосаб вымаўляньня. Дзе гэты варунак не дадзержаны, там маем дзела ня толькі із зьменаю правапісу, але таксама граматыкі практычнай, а навет наўперад грвматыкі, бо рэформа правапісу будзе тады адно простай консэквэнцай зробленых зьменаў граматычных нормаў. 3 усіх 17ёх зьменаў (запраўды 18, бо дзьве зьмены згорнены ў дэкрэце ў вадзін пункт) неморфолёгічных толькі адзін пункт 4ты датычыць аднаго правапісу.