Адмысловыя гульні
Арцём Кавалеўскі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 184с.
Мінск 2003
Арцём Кавалеўскі
АДМЫ
словы
ГУЛЬНІ
..прасачыце за трымценнем, колераззяннем і палётам
Арцём Кавалеўскі
Нач атрымала Прэмію Нобеля За мой Недарзчны Шчаслівы
Сон.
Менск
Арцём Кавалеўскі
АДМЫСЛОВЫЯ
ГУЛЬНІ
вершы
УДК 882.6-31
ББК 84 (4 Бен)
К56
Бібліятэка «Бум-Бам-Літа»
Кавалеўскі А.
к 56 Адмысловыя гульні: Вершы/А. Кавалеўскі. — Мн.: Н. П. Логвннов, 2003. — 184 с.
ISBN 985-6701-16-3.
У першую кнігу Арцёма Кавалеўскага ўвайшлі вершы, створаныя паэтам на працягу 1995-2003 гадоў.
За паўпразрыстым вэлюмамтонкіх алітэрацыяў, за шырмаю нечаканых сэнсавых спалучэнняў і шматколерных метафар, за шэрагам дзіўных расхрыстаных асацыяцыяў хаваецца выключная паэтычнасць радка.
Чытач трапляе ў прастору адмысловых слоўных гульняў, дзе сола ўласных спеваў паэта апавядае пра тое, што адбываецца кожную хвіліну па-за межамі нашай будзённай свядомасці...
УДК 882.6-31
ББК 84 (4 Бен)
© Арцём Кавалеўскі, 2003
ISBN 985-6701 -16-3 © Логвннов 14, афармленне, 2003
ВЕРШАПОГЛЯД АРЦЁМА КАВАЛЕЎСКАГА
Падалося, што сто семдзесят старонак Арцёмавых вершаў пранесліся на блізкай адлегласці ад мяне, як хуткі цягнік у XIX стагоддзі міма правінцыялкі, якая выйшла збіраць рамонкі ў поле. Сто семдзесят вагонаў, напоўненых паэзіяй, спяшаліся на час да пэўнай станцыі. А я ганарылася, страціўшы навык мовы, бо стаяла так блізенька, што ветрык шкамутаў маю бляклую сукенку, што класічныя рамонкі, сабраныя ў класічны букет, захоплена разляцеліся за цягніком і пакорліва клаліся яму пад колы. Арцём быў рулявым. Ён памахаў мне рукою. Цягнік смела ішоў па леце. Паэзія гэта тое ўражанне, што засталося.
Але Арцём прыйшоў да мяне і сказаў: “ІнаПланецянка, напішы, хто сядзеў у вагонах”.
Так, я бачыла, сказала я. Паспела разгледзець.
У вагоне-рэстарацыі падавалі салёна-шалёны цытрынавы суп. “Было,” скамячыўся Арцём ад сарамлівасці, бо рэцэпт быў ягоны.
Там быў дрывасек, што сек секвою. “Быў,” пацвердзіў Арцём, згадваючы.
Там араў раллю раялю Шапэн і крычаў Пётру Пэну: “Ша! Шакаладны школьнікі”. ‘‘I гэта ты заўважыла,” усмешліва пацвердзіў Арцём.
У дзесятым вагоне ехаў сляпы Гамер. “Я прапанаваў яму гэты тварог твораў у якасці дыетычнага прадукту эстэтыкі,” патлумачыў Арцём.
А яшчэ там была дзеўкаватая чына, якая пачынаючымі рукамі намагалася расчыніць акно,
бо яе скура, як сакура, відавочна марнела без краявідаў. "Я кахаў яе калісьці. Я кахаў гэтую зледзянелую маўклівую гадаўку”, вызнаў Арцём, і ўспамін пра скуру дзеўкаватай чыны разліў па ягоных шчоках колер сакуры.
Калі смак і смурод паветра, змешанага з дымам і думамі, ажыццявілі жыццё, яе пачынаючыя рукі знайшлі рухомасць, дадала я з елкасцю.
Паветраныя хвалі хвалявалі яе і хавалі. Але не з гэтага трэба пачынаць паэтычны зборнік! Спачатку хай Шапэн, яна праз момант, бараніўся Арцём і прабаваў парваць на кавалкі мае слоўныя малюнкі.
Паэзія гэта кулінарнае мастацтва галоднага, катэгарычна заштэмплявала я, пырскаючы слінай. Паслухай, што я табе скажу: ЯНА ДАЛА ДАЛОНІ ДОЛУ ДА ЛОНА... Чуеш?
ГЭТА ДОЛЯ ДАЛОНЯЎ! прыкра закрычаў Арцём, бо ў ягонай душы пачалася атамная рэакцыя выключнай паэтычнасці радка.
Так, ты паэт. Ты пракаціў яе бясплатна ў сваім паэтычным цягніку! Каханку сваіх думак. Шчодра, шчодра... Ты Сяргей, але ж яна не Дункан, каб думаць пра яе. У такіх выпадках ванна ванітуе цёплым дожджыкам! Разумейся цяпер з Васілём Каменскім, можа ён цябе зразумее, я адсунулася і адвярнулася прэч.
Але ж цела стала словам... прабаваў тлумачыцца Арцём. Згодна з маімі паэтычнымі законамі стрыечнасць адносінаў між людзьмі павінна перайсці ў сястрычнасць, сястрычнасць у сустрэчнасць, а вернасць павінна ператварыцца ў вечнасць!
Лёгкім крокам кучаравага мужчыны ўвайшоў Васіль Каменскі.
Яна была адна, ноччу. Яна была адзіночкай. ПОЭЗНЯ ПРАЗДННК БРАКОСОЧЕТАННЯ
СЛОВ, выдаў Васіль Каменскі сентэнцыю на замежнай мове, бо перакласці асноўны тэзіс ягонай паэзіі без браку было немагчыма. Ён, як аўтарытэт, грымнуўся ў фатэль для допыту маладога паэта.
Хто вы, Арцёме, маладзік ці маладзён?
Маладзікі мала дзікія, ім мала дзікасці. Маладзёны малеюць дзённа, ім мала дзён. Я маладзік.
Ведаеце, я Вас не чытаў, Вы пазнавата надрукаваліся, як на мой густ. Вызнаеце, Арцёме, што вы пісалі вершы літара за літарай, слова за словам, слупок за слупком, спалучаючы іх недахоп у захапляльны творчы досвед?
Вызнаю. Адначасова я пакідаў месца на аркушах для малюнкаў. Хай бы чытачы самі малявалі, імправізуючы...
Як на мой густ, Вы стварылі звычайны футурыстычны слупок. Вызнаеце, Арцёме?
Але ж гэта не тыя жалезабетонныя палі, шаноўны. Г эта не дротавы каркас, запоўнены бетонам. Mae вершы нагадваюць стужку ДНК. Трэба быць генетыкам мовы, каб расчытаць яе і прадубляваць. Mae вершы спадчынна непаўторныя, спадару.
Вы мінімалізавалі паэзію да адсутнасці каментароў. Вы ўбівалі словы ў трохкутнікі й ромбы, як паштавік пасылкі. А калі Вашыя пасылкі не дойдуць да мэты?
Я не магу адказваць за бездапаможнае бяскрылле адрасатаў. Я не паштавік. Я кансервую словы ў радковыя слоікі. Я малюю летні дастатак у зімовыя вечары. Прыгажосць маіх вершакарцін можа спазнавацца і без каментароў.
Чаму Вы не дазволілі чытачу спазнаваць Вашыя вершы ў розных напрамках знізу ўверх, справа налева, па дыяганалі?
Вертыкалычая мінімалізацыя маіх вершаў нагадвае пырскі вадаспаду, што льюцца не толькі на тых, хто непасрэдна стаіць пад імі, але трапляюць і на аддаленых ад яго ў розных напрамках.
Каму Вы прысвячаеце сваю паэзію? Ці, можа, Вы хочаце танчыць адзін?
Што значыць прысвячэнне, калега паэце? Усяго толькі трансфармацыя намінацыі ў дэдыкацыю, то бок Назоўнага склону ў Давальны, ці не? Адкрыйце маю кнігу на назвах вершаў. Пастаўце іх у Давальны склон гэта і будзе адказам на Вашае пытанне. Слухайце: Стоме, Прапанове, Палёту, Нечаканай усмешцы, Крыжыкам бэзу, Апошняму слову, Уяўнасці, Бярэмю, Бензінавым вясёлкам, Прадчуванню іржавай пары, Самнамбулу, Банальнаму крызісу ўсіх узростаў, Бяскрыллю, Вуснам, Прабачэнню, Трыляменням вардакулета ў кольнутым зыне... калі хочаце... я прысвячаю сваю паэзію.
Што мне Вам... Што Вам мне... Я сам калісьці грашыў малюнкамі-словамі-тэкстамі. А свой уласны паэтычны крык душы Вы стварылі?
Даўным-даўно стварыў!
Гаманіце!
He сушы сушы на сушы!
Станьце вершнікам верша, заключыў паэт Васіль Каменскі.
Я з павагаю зноў азірнулася да Арцёма. Каменскі абдорыў Арцёма ласкавым вершапоглядам. Адобрыў. Арцём абдорыў мяне сваім вершапоглядам. Я адобрыла. Цягнік смела ішоў па леце.
Спадзяюся, у Лету не кане.
Інэса Кур’ян
Ты сёння не ў гуморы?
Забыць не можаш котку чорную?
I я таксама не магу.
Дык што ж?
Гуляць мы будзем у нуду?
Ці шпацыр мы адновім, як учора?
I зноў пабачым котку чорную.
I будзем не ў гуморы разам.
Стома
Зусім стомлены, Я намаляваў сто Птушак, Скарыстаўшы стос Паперы.
Белая столь Стала небам Для сотні Нерэальных істот. Я забыўся на стому, Я спаў стоячы, Тоячы свае Сапраўдныя Адчуванні, Сатканыя зтонкіх Самотных сноў.
АРЦЕМ КАВАЛЕЎСКІ
ID
Дзесьці
— Колькі гадзін?
— He ведаю, можа, ніколькі.
— Як горад завецца?
— А ён безыменны.
— Ці зараз лета?
— Мабыць, бо цёпла.
— Ёсць што паліць?
— Тут не паляць ніколі.
— А выпіць?
— На смагу забыліся тут.
— Тут не плачуць ніколі?
— He плачуць.
— He смяюцца?
— He, не смяюцца.
— А імя, як імя тваё?
— Хтосьці.
— А знаходзімся дзесьці?
— Так, дзесьці.
Люты.
Людзі.
Люстры Лужын Зледзянелых. Лютым Позіркам Глядзіць У вочы Вечар.
Крочыць, Сочыць Ён за мною, Злою Зловіць Ён мяне Усмешкай, Сцежкай Невядомай Прывядзе Кудысьці. Прывід Прыйдзе, Прынясе Прылады Для змагання Зжахам;
Я яму не веру Зверу,
Веру ў Дзверы, Што адчыняцца Насустрач мне. Я засну I ўбачу ў сне, Яксёння: Люты, Людзі, Люстры Лужын Зледзянелых. Недарэчны Вечар.
Хавай У памяць, Хавай У сэрца, Хавай За розум, Хавай, Куды зможаш, Нашу апошнюю Сустрэчу, Нашу апошнюю Спрэчку, Наша апошняе Ўсё.
Хавай.
АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
ш
Трохвугольныя нерэальнасці
Аб чым гаворыць гэты дзень са мною? Напэўна, аб зжаўцелых тварах, Што мітусяцца бясконца Ў гарадскім натоўпе.
Я стаміўся.
Вечар.
Хай хтосьці не пажартуе 3 маіх шырокіх крокаў, 3 маёй лятаючай Лунаючай Постаці, Добра?
У доўгую дарогу збіраюцца людзі Ад складанасцей розных, Ад спрэчак дробных.
Мяне не бяруць
3 сабою.
Дарма.
IV
А сёння ў каляровым сне я бачыў, Як павольна падала Эйфелева вежа. Парыж гэтаму Чамусьці Здзівіўся.
Чаму?
V
Уся асіметрычная пабудова майго цела Пачынае ператварацца ў цень.
А потым ён знікае.
Я тады падумаў: “Поўдзень”. Але не: Ноч.
Дзесяты Гамер
Першы, Другі, Трэці, Чацвёрты, Пяты, Шосты, Сёмы, Восьмы, Дзевяты, Гамер.
Прапанова
Давайце возьмем Усе люстры свету Ды разаб'ем іх У адно імгненне. Хіба патрэбны нам Пачварныя адбіткі?
Палёт
Дах пад нагамі, Хутка палёт, Неба рукамі Кранаю, бы лёд.
Горача думкам, Нязвыкла вачам: Радасць палёту Зямлі не аддам.
Нечаканая ўсмешка
У вачах, як у сподку з вадою, Адбіваюцца розныя рэчы, Ды здзіўляюць яны не мяне, А таго, хто праходзіць насустрач.
I тады я смяюся нябачна, Пазіраючы ў вочы таму, Хто сустрэўся ў дарозе дадому, Хто здзівіўся з аблічча майго.
★ ir ★
Ha сінім сподку Неба
Мядовыя цукеркі Зоры.
Іх смакНябесна-прыкры
I крышку Фантастычны, Але на смак вачэй Салодкія яны. Каштуе кожны іх, Калі сумуе часам.
Эра Аэра
План Аэра: Эра Аэрапланаў. Пленэр Аэра: Па Аэрапланах. Арэна Аэра: Аэрапланаванне, А панаванне Аэра: Аэрааэраплаванне. Аэра Ў ванне: Аэраванне.
Аэра Рана: Аэраранне.
Аэра Раны: Раны Ў аэраплане.
Аэра-плыні...
Аэра...
Планы...
Крыжыкі бэзу
/. р.
Крыжыкі бэзу, Белыя пальцы Крыжыкі бэзу На белых пальцах. Крыжыкі бэзу, Нясціплы дотык Дотык спасцігне Нервовы подых. Крыжыкі бэзу, Сінія вусны На сініх вуснах Стае спакусы. Крыжыкі бэзу, Халодныя вочы Рукскрыжаванне: Рабі, што хочаш. Крыжыкі бэзу На мокрых далонях Крыжыкі бэзу Сабраць не здолеў. Крыжыкі бэзу, Хуткія словы Ты адыходзіш, Я адыходжу.
Бярэмя
Бярыце Бярэмя маё, Бярыце Сухімі рукамі. Бярыце Бярэмя майго Нязнанага гвалту.
Хавайце Бярэмя маё, Хавайце Ўрачыста й Узнёсла.
Хапайце Бярэмя маё, Хапайце (А мо пазайздросцяць?) Хадзіце
3 бярэмем маім, Хадзіце Па свеце, Як дзеці.