• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адмысловыя гульні  Арцём Кавалеўскі

    Адмысловыя гульні

    Арцём Кавалеўскі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 184с.
    Мінск 2003
    9.76 МБ
    IV
    Супакоены сталымі ўжо і астылымі Дрэвамі, лавамі, сцежкамі, схіламі Парк у абдымках затрыманай восені Неба самотна піў белае з просінню.
    V
    Жабрачкі-вуліцы ледзь не загінулі,
    Бо шыі доўгія нямогла выгнулі, Бо не хапала ім уздыху-подыху Ад спазмаў людскіх у вечным шолаху.
    VI
    Кволыя птахі на стомленых дахах, Страхі і жахі ў бетонных гмахах.
    Стой! Адшукай той жаданы прытулак Сноў сваіх твой адзіны завулак.
    VII
    Неяк падманліва свеціць ліхтар Гораду ў вочы начныя, у твар, Што прыхаваны пад грымам наўмысным, Грымам спакусы няўпэўнена-існай.
    VIII
    Горад свае раскрывае далоні, Ціха прымае ў чэрава-ўлонне;
    Ціха, бо рана яшчэ і бязлюдна,
    Толькі вунь там хтосьці крочыць няўклюдна.
    IX
    Горад... і зноў ён такі апантаны Новай ахвярай, у ім пахаванай, Новым, халодным такім прадчуваннем Будучым вечным, заўсёдным маўчаннем.
    X
    Шэрыя, з плямамі, сцёртыя сцены Цені лавілі вячэрняе цемры.
    Стройнасць абрысаў танула ў паўзмроку: Строгія рысы адкрыліся воку.
    Зіма
    Дзікі такі Маладзік I драпежны. Гэта не снежань 3 лязом у руках Люты свежы. Мёртвыя Сцёртыя Сцены Нябелае вежы. Межы цярплівасці Ціхія, простыя Межы.
    Сляды
    Зноў Знікне Знакаў Павалока, Рукі Знаёмы Дотык Неадчуты. А словы Пойдуць Вандраваць У нечы Чужы пакой, Такі аглухлы, Доўгі...
    Тут толькі Застанецца Безліч Бяскроўных Прывідных Слядоў Нібы Снягоў Апошніх Пасмы Мы іх Калісьці Называлі Сноў Вешчунамі.
    I зноў, Нібы Усё Сцякае Ў час...
    To час
    Так велічна Знікае.
    ★ ★ ★
    Апоўначы маўчы.
    Ўцячы -
    учынак просты.
    Ўдалечыніўначы мы сустракалі ростань.
    Куды ісці -
    скажы -
    I пакажы шлях просты. Апоўначы, ўначы...
    Я-
    побач, Я-
    наросхрыст.
    Лета
    Лета Цытрынавы суп Разагрэты Па свеце Разлілася Вадкасцю гэтай... Кабеты крычалі: “Ура!”
    I спаўзалі На рукі Сваіх кавалераў [Як на парукі]. Колер іх твараў Мяняўся.
    Радасна.жарсна Рабілася ўсім, Хто па леце Ішоў надта смела. У свеце такое Мо раз Адбываецца...
    (He лепш здараецца). Потым Схаваецца лета У Лету, I кожны Сляпым кажаном Будзе лётаць у сцюжы Салёна-шалёнай...
    ддмысловыя ГУЛЬНІ
    it ★ ★
    Злы Золак. Зоры Згаслі. Сны Распусціліся Каваю Прэснай. Думкі Пракіслі, I стала ясна: Ноч Развіталася 3 поўняй Балеснай.
    АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
    [Ri]
    Тым дымам...
    Дымам Дыхала Ты, Тыкала Пальцам У сподак (Бы папяросу гасіла].
    I галасіла. Навобмацак, Хістка і ціха Рухі рабіла, Рукі сплятала, Ішла, Адлятала... Мала журбы, Сэнсу мала... Мацала Такапантана Той фотаздымак, Дзе мы
    He ў абдымках, Аўдыме...
    Дыхала Дымамтым Ты.
    Снежань
    ... чаканне Калядаў
    I скутыя-скутыя плечы, I вязкая цемра
    Ў сірочай такой халадэчы.
    Імя тваё побач,
    А словы твае там далёка... I зноў толькі ноч
    I нямыя радкі з~пад алоўка.
    Свята Заўзята У вочы Зірнула I слізганула Кудысьці У выйсце. Свята Памята Мой дом Пакідала I памірала Ўпрастрэленым Ліфце.
    АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
    Шлях млечны Неасвечаны. Малочны вечарМалодшы ночы брат Стрыечны.
    I свечкі ценькія, Iвернасць-вечнасць, I словы страчаныя: “Да сустрэчы...”
    ★ ★ ★
    O. Fl.
    Перакрыжоўваючы ніткі памяці, Тку прасцірадла суцэльнай самоты I адзінкавасці хвілін дзіцячай радасці. Прарасці неспакою зярняты Паспелі цяпер, А карэнне глыбока ў нетрах: Так моцна, упэўнена, жарсна нават, Трымае вось тут апантана (Мянеапантанага).
    Вось тут У абдымках брыдотнага пошуку Простай патрэбнасці. (Ну, а зараз куды йсці кудысьці...] А як было добра, калі Ноч не здавалася ноччу, Толькі ціхмяным прытулкам, Утульным ды цёплым (не цёмным).
    I дым папяросаў салодкім быў. Сніў я тады адмыслова... Слова апошняе Простым, будзённым было I салёным Сола апошняга слова.
    Бывай.
    Застаюся.
    Рыбы
    Бязмоўныя, халодныя і вытанчаныя, Такія прыгожыя, самотныя і самадастатковыя, Апранутыя ў бліскучыя срэбныя строі, Абраўшыя адзіноту паўпразрыстага воднага свету,
    Дзе блікі святла сонечных промняў Запаволеным маятнікам гойдаюцца Ў водарасцевых пушчах.
    Рыбы...
    Таямнічыя істоты патаемнага свету, Даўшыя зарок маўчання Знак згоды з усім Сусветам.
    Рыбы...
    Адвечныя суназіральнікі і носьбіты Заўсёднага спакою.
    Рыбы...
    Уладальнікі дасканалых, выкшталтных целаў, Якія рухаюцца толькі наперад,
    У бездань невядомай і змрочнай пустэльні. Ані жарсці, ані апантанасці, ані стомленасці Ў рахманых рухах, у абцякальных абрысах;
    У вачах ані чакання, ані жадання, ані жалобьі. Але яны рыбы не іншапланетныя стварэнні. Яны зямныя.
    Нарадзіўшыся, сталеюць, утвараюць пары, Нараджаюць дзяцей...
    Паміраюць,
    Бязмоўныя, халодныя і вытанчаныя, Такія прыгожыя, самотныя і самадастатковыя... [А ці людзі не рыбы?..)
    А раптам
    Твой Знік Апоўначы След. Свет Змяніў Свой Колер. Згас.
    Як сабака
    Праглядаючы старыя лісты, фотаздымкі,
    Журбу-варажбу адганяючы,
    Дбаючы пра будучае, Няздзейсненае, Наўмыснае, Хісткае,
    Застаюся сабакам бяздомным,
    Што глядзіць,
    Праглынаючы слёзы, На сузор’е Вялікага Пса.
    АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
    m
    У Вільні
    Якуспамін,
    Яксон,
    Як здань, Мой шпацыр быў Па родным Слынным месце. [Тут племя не-маё цяпер)
    Плыў дзень...
    Iбезнадзейнае святло Мінуўшчыны
    У цень ператваралася Паціху.
    Пляскат душы тваёй
    Душыць мяне
    I сціскае...
    Мабыць, Восьтак Нараджаецца Ласка
    Ці злая,
    Прыкра-сцюдзёная, Чэзлая нават Усмешка,
    Слова будзённае
    I да адсутнасці
    Сцежка.
    АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
    ЕЗ
    Люты люты
    Ціха
    Ліха
    Літасць
    Сваю
    Ліла
    Ды мяне
    Умыла
    Ліўневай
    Вадою -
    Тоўлютымбыла...
    Горад плыў, I сніў я, Як слязьмі I слотай, 3 адзінотай Поруч, Алантана, П’яна Дыхала Вясна.
    АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
    пяі
    Горшае -
    Быць распранутым
    I выкшталцонае цела мець, Спаць, а капэла спяваючы Басам (Часам, няхай сабе часам). Горшае Гора гартаць, Загартоўваць Нягожае цела.
    (Гвалт суцэльны, Поўны мадэрн, I пустэча).
    Прэч!
    Поўны прэч!
    Тут галеча.
    Уперад!
    Ноч-уцекачка Маўчыць.
    Чыніць справу Світальную Золак Мой сынок, Бо яго нарадзіў, Бо не спіцца. Ну...
    А мо час ужо?.. Мо спыніцца?..
    Мог яшчэ Нарадзіцца
    I сон -
    Толькі стогн Растаптанае Ночы.
    Вочы -
    вокны -
    вужы Па жыцці.
    Ці прачнуліся Дзеці-суседзі Суддзі?
    Ну, ідзі, Ну, ідзі, Ну, ідзі ж. Я прашу. Без слядоў, Слёзаў без, Без вясны Бэз вясны У пакінутым Часе мінулым. Пакрысе Тут настане Утульнасць Тульскага перніка Смак
    Iсмурод Растаптанае Ночы.
    ★ * *
    Вецерсалёны Слоў маіх Сола Злавіў
    I да мора пагнаў, Нібы хмару.
    Там
    Па складах Яго чайкі
    Чыталі, Крычалі, Сварыліся:
    Ім невядомы быў Сэнс.
    АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
    [EQ
    Рыбы Шагала
    Н. У.
    Прагне паветра Здзічэлая рыба, Шызая рыба, Сшызелая рыба. Рыба да зораў, У зорную зону Трапіла.
    ...а ля возера Козы.
    Зоры
    Зоры Зробяць Сваю справу I мяне прыдбаюць Ціха.
    ...ліха млечнага
    кавалак...
    ...неба марнага уздыхі...
    Зоры Ромам Пахнуць Сёння, Зоры Зерне паднябесся. Месяц Вабіць
    Жоўтым рогам, Ворагам Спявае песню.
    ★ ★ ★
    я
    ч у ў г о л а с д а л ё к а й стомленай разбэшчанай беспрытульнай звышнатуральнай ночначароўнай зледзянелай маўклівай г а д а ў к і г о л а с
    ч у ў я
    АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
    ПсЯ
    Трыляменні вардакулета ў кольнутым зыне
    Вардакулет Трылямеў Тры лямы He меў На бертушцы Ў клабэшчаным Стонку Цямрэў Мандажэнкі Нардзеў Укладзёжкі I рына Рымтачыў Рын зень Калёна зын Калі Калёна зын Тані Калёна зын Зынка Шазынка Базынка I волу Тарэмціў I волі Астачыў I нум Залужэння Мяконтай Артачыў
    АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
    IFF!
    * * *
    Апоўначы Шапэн, Аты -
    Праз момант.
    Моўчкі
    Раптам змяніліся Гукі і крокі, Дрэвы нябесныя. Потым аблокі.
    Словы патрэбныя Ўжо не гучалі: Мы сярод гмахаў Маўклівых маўчалі.
    
    Як заўсёды
    Блытаю
    Мяккія прыцемкі 3 ноччу.
    Хочаш Запалім святло У пакоі?
    Б’ецца начніца Аб шкло Тлустым целам.
    Ты захацела, Каб я ў куце Заставаўся.
    Шчыліны ў сценах Нас не пужалі.
    Мы прывыкалі Да іх паступова Прывыклі.
    Зніклі абрысы Празрыстых Прадметаў і рэчаў, Значыцца, Ноч надышла, Як заўсёды.
    Мы пачыналі.
    Дзеля Чаго Дзень Ценем Целы Ахінуў I пазяхнуў У твар Халодным Марным Часам?
    Ахвярнасць Мараў Сталася Няшчаснай.
    А мройнасць Сціплая Прытулак He знайшла.
    Самота
    Самоту Ўтоптвалі Ўзямлю-
    Самоту саматужную.
    Самоту
    Дралі
    На кавалкі Самоту-здрадніцу.
    Самоту
    Крэйдай
    Скрэмзалі -
    Самоту-крывадушніцу.
    Самоту
    Патапілі
    Ў студні Самоту судную.
    ...і зашклянелая самота-нота загучала раптам...
    ...і ўсе пачулі гук яе атрутны...
    Мы млыны
    Мы Млыны, Калі вецер У твар. Рукі Самі Знаходзяць Рухомасць. Мы тады На мяжы, Наўскрайку Драпежным Ляжым, Нібы птушкі, На хвалях Дрыжым, Нібы рыбы, Пад хвалямі Дыхаем ціха; Рэхам Рахманага спеву Сябе суцяшаем... Мы Млыны, Калі вецер У твар Пазяхае.
    АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
    ОЕ
    ★ ★ ★
    Снегпершы, Як першыя Накіды слоў На паперы; Толькі яны
    Безнадзейна-чорныя, А снег (чамусьці?) Белы заўсёды.
    Попел-рэквіем
    Шэрым Покрывам Попел
    Злятае На твар.
    Гэта быў Такі твор Паламаных Map.
    Гэта быў Такі твор Паламаных Рам -
    Попел-рэквіем: Там-тара-рам! Попел-снег, Попел-след Iпопел-папера. Попел з’ем I зап'ю Я небам.
    [Халера!] Попел
    Сыпле і сыпле Нядбайнае Неба
    На краіну-рыбу, Дзе ніколі He быў.
    Шэрым Покрывам Попел Мне ногі Накрые, Iзламаная Крыўда Шлюзы Адкрые.
    АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
    ns
    А.Б.
    У вершах Вехі, Веку агрэхі, Вечнасць I вера
    Ў шматкроп’ях-цернях.
    Цемра Бездапаможнае Рэха -
    Кліча, Але дарэмна... Даруйма!
    Шапэну
    Маўклівасць Спыніць час, А музыка Адродзіць.
    Крыху шкада, Што не было Тутспрзчак, Талерак бітых, Шклянак, Шкла.
    А што было?.. Адсутнасць свечак, Сустрэча ночы I чаканне дня.
    Дупло
    Мнетваё Няпрыкрае Жыццё Будзе Несалодкаю Цукеркаю. Ты вавёркаю Ў маё дупло He імкніся, Бо нясцерпна то. Сённяўвечары Маркотнае віно Пацячэ ўздоўж Пальцаў Стомленых. Сто разоў Маё крыло Лягло На тваё, Ўжо цалкам Мокрае.
    Неаднойчы Тутспаткае Ноч
    Сціпласць-сцісласць Вуснаў Крыўджаных: Ртоў, Абсмажаных Хлуснёюслоў, He разыдуцца Скупыя Шчыліны.
    АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
    FH1
    Віруе ў нашым пакоі Такоесляпое, Такое саспелае — Наша такое жыццё.
    Патанаем....
    Вусны
    Твае вусны Сны збіралі, Засыналі потым, Засыналі.
    За сцяною ноч сляпая He кульгала Так хадзіла He старая.
    Босыя крычалі Дзеці, Галасілі На ўвесь свет. У свеце He хапала Толькі калыханкі: Вусны не прачнуліся На ранку.
    Ахвяра
    Хаваюся
    Так непрыкметна Для ўсіх Хаваюся Наватхістаюся Ў прыцемках чэзлых Лячу.
    Мой капрыз Марным застаўся. Трохі баюся Зірнуць за сцяну Бела-збалелага Холаду.