Адмысловыя гульні
Арцём Кавалеўскі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 184с.
Мінск 2003
Насіце Бярэмя маё, Няўмела, Няўдала Насіце.
Кардыялагічна-металічнае ўмяшанне
Паладзіемтвару, Меддзю вачэй, Цынкам погляду;
Алюмініем ступні, Латунню рук, Бронзай кудзераў;
Волавам слёз, Жалезам гневу, Чыгуном папроку;
Ртуццю боязі, Селенам думкі, Плацінай трымцення,
Мельхіёрам уцёкаў, Срэбрам жэста, Уранам слова —
Пракладай трубаправод Да майго Залатога сэрца!
Тры шкельцы
I Настае маё. Растае тваё Прыкрае.
II ЯЯшчарка Язмінавая.
Ill Глобусы. Сто мільярдаў. Кожнаму.
Талеркі, ці Нечаканае падабенства
Т вой твар нагадвае мне Талерку,
У якой адбіваецца (Адбываецца) Ўсё тое,
Аб чым я мару, Пра што думаю, Тое, Што бачуўснах, У высокіх палётах Маладой яшчэ фантазіі.
Твае вочы нагадваюць мне Дзве маленькія талеркі, У якіхтаксама
Адбіваецца ўсё тое, Што і ў вялізнай талерцы, Да якой так падобны Твой твар.
Ты сама нагадваеш мне Серабрыста-бліскучую Талерку, Тую,
На якой часам наведваюць нас Іншапланетныя істоты.
А мабыць, ты таксама Іншапланетная?
Апошняе слова
— Ты чуеш, Яктам Далёка Гамоняць Працавітыя Жоўта-чорныя Пчолы?
— He, не чую, Бо ятаксама Пчала, Толькі з чалавечым Тварам.
— А дзетваё Джала?
— V маім апошнім слове,— Сказала Яна -
I памерла.
Я таксама памёр, Бо пачуў слова “НЕСАПРАЎДНАСЦЬ”.
Уяўнасць
Азірніся і пабач мяне
V святле электрычнай лямпы. Прасачы за маім ценем, Які змяняе форму так хутка, Што не зразумела: ці цень гэта? Угледзься ў люстэрка
3 маім недарэчным адбіткам. Зрабі тры крокі наперад і жахніся 3 майго атручанага аблічча.
А вось і паратунак:
Ты знайшла на падлозе цукерку.
Хіба толькі салодкі смак яе Падорыць табе
Прыемнае пачуццё перамоп Над маёю хвораю ўяўнасцю.
Калі яго спыталі, Дзе пачынаецца Мара
Мараў, Ён адказаў: "Там, дзе Мора Ператвараецца ў Мрою”.
Сцерці Састарэлую Усмешку. Пачынаецца Шуканне Іншай.
EGO
Працэс Замалёўкі Уласнага EGO Здаецца Крыху Істэрычнаю Справай, Бо з правага боку Шматпрымхлівай Мімікі,
А з левага боку Шмат нуднай Эпікі.
ГІералёты АД ДА
Раптоўныя палосы Чыіхсьці пальцаўНе, не рух маіх Пералётаў Ад нечаканасці Да небязмежнасці, Ад наднябёснасці Да чорнай мяккай Раллі.
Але былі, былі, былі
Пералёты.
Рытм-спеў
Пясочная
Пяшчота Пякучых, Палюючых, Пануючых, Пачынаючых Рук.
АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
ЕЯ
Герда да Кая
Нічога не ча~ кай чакай. Кай, Кай, Кай He ад-
шукае Герду.
Ён шукае Pep-
flyДурнотны Момант Ашуканства. Дубэльты Адчыніць!
Iдубль другі зрабіць!
ШуКаць
не
Кая Будзе ге~ раічна Герда.
Хваробны палёт
Доля
далоняў
Падала долу.
Мне
не хапала
Ўжо валідолу.
Воля далёкіх валоў
Згвалтавана Волаты-зверы, Волаты-плямы.
Зноў
валідолу
ІЎІне
не хапае.
Звон
каляровы
Змучаных з'яваў -
Зона
заезджаных
Трэснутых
дыскаў, Зона
наўмысных
Ртутных уціскаў.
Дрыжыкі
пальцаў,
Спробы палёту
I неаднолькавых рук Пераплёты.
АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
ЕП
Гама
ДОдопісы доўгіх допытаў.
РЭрэквіем рэакцыйнага рэзанансу.
МІмінімальнае мігценне мілагучнасці.
ФАфальшывая фантазія фатальнасці.
СОЛЬсалёнае сола Сальеры.
ЛЯ-
лямант лядовай ляноты.
СІсівер сімпатыі сіняй.
ДО.
Накрый мяне коўдрай
Накрый Мяне коўдрай, Зробленай 3 рыбінай Скуры, На краі Крывой Крыгі, На краі Крывянога Кранання. Крэйдай Крэслі Крыніцу Кратаў маіх Крыўдлівых I накрый мяне Коўдрай He з рыбінай Скуры, А з першых Кветак Сакуры.
Канфеці:
спосаб вытворчасці з дапамогай дзіркаколу
Перфарацыя Ліпкіх успамінаў, Перфарацыя Глянцавых спінаў, Перфарацыя Спужаныхтвараў, Перфарацыя Акуляраў, Перфарацыя Зрэбных кашуляў, Перфарацыя Хуткай куляй, Перфарацыя Першых абдымкаў, Перфарацыя Рэнтгеназдымкаў, Перфарацыя Руксуседа, Перфарацыя Стрэльбай дзеда, Перфарацыя Дзіцячай цацкі, Перфарацыя Знянацку, Перфарацыя Белых далоняў, Перфарацыя Броваў і скроняў,
Перфарацыя Думак і словаў, Перфарацыя Без умоваў, Перфарацыя Сціснутых пальцаў, Перфарацыя Перфарацый.
Бензінавыя вясёлкі
Вясёлкі ў небе?
He,
На зямлі -
На мокрым асфальце — Мноства, Безліч.
Пад нагамі Расплывуцца Спектральныя плямы. Пад нагамі Памножацца I распаўзуцца.
Мноства, Безліч Тэхнічных вясёлак Ліпнуць Да
Падэшваў прахожых, У вочы Пырскаюць, У люкі Сцякаюць, Неба не прагнуць I сонца не прагнуць. Толькі тут На зямлі Прытулак.
ТолькітутСярод нас Існаванне. Толькі тут V перакуленым небе На асфальце Бензіну плямы Радуюць вока I ўсміхаюцца, I распаўзаюцца, I расцякаюцца.
Сіні дах
Сіні Дах.
Папяровымі крыламі Змазаць паветра, Змяць надвячорак I ноч не мацаць.
Сіні Дах.
Рухі рабіць адмыслова, Слова да слова Чапляць ітрымаць Зорку ў роце.
Сіні Дах.
Галубоў-жабракоў Накрыць палітонам, Хай не пужаюцца Сціплыя птушкі.
Сіні Дах.
Там, у суседнім акне, Дзеці.
Жоўтыя дзеці Калядаў чакаюць.
Сіні
Дах.
Тут начніцы, сычы, Матылькі.
Тут пялёсткі, Цаглінкі і цэгла.
Сіні Дах.
Руку дай Паляцім Толькі хутка Хутчэй да мяне!
Сіні Дах.
Дах.
Ах.
АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
пі
Прадчуванне іржавай пары
Уздоўж Маіх ног, Раскіданых, Іржавыя кветкі Ярчэлі.
Здавалася, Дождж Пойдзе хутка, Таксама іржавы: Іржавыя кроплі Па твары Сцякалі б На
Іржавыя кветкі.
Іржавыя кветкі Хілілі б галовы, Пялёсткі Клаліся б На
Паверхню Іржавай зямлі.
I неба іржава У твар пазяхала б, Iсонца
Іржавыя промні
Даслала б На
Іржавае цела маё.
He,
Гэта не восень, Хутчэй — Прадчуванне Іржавай пары.
Крама. Чарга. Доўгая. За нечым.
Крама. Вітрына. Касірка. Чарга.
Крама. Вітрына. Касірка. Я.
Крама. Вітрына. Касірка. Нехта.
Крама. Вітрына. Касірка. Спрэчка.
Крама. Вітрына. Касірка. Сварка.
Крама. Вітрына. Касірка. Бутэлька.
Крама. Вітрына. Касірка. Трэба.
Крама. Вітрына. Касірка. Набыць.
Крама. Вітрына. Касірка. Штосьці.
Крама. Вітрына. Касірка. Паесці.
Крама. Вітрына. Касірка.
Чакаю.
Крама. Вітрына. Касірка. Хапіла.
Крама.
Вітрына. Касірка. Грошы.
Крама. Вітрына. Касірка. Чэк.
Крама. Вітрына. Касірка. Прэч.
★ ★ ★
Маленькія рукі Рукі-маланкі Шкрабуцца ў дзверы Да дзіраў
Дарма
Даруе пякучы мне Нецалунак
Яна Неяна Неён Немая
АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
Святочная мітусня ля Дома культуры на фоне рыбы, якая не прадавалася
Фары, Мары, Моры, Мроі, Фары, Фары, Фары, Фары, Моры, Мары, Ром
Фары, Мроі Рыма, Мроі, Фарбы, Фары, Фары, Эй~ фарыя, Фары, Фарсы, Афарызмы, Моры, Мары, Амаральна,
Моры, Мары I Марыся, Фары, Мары, Моры, Мроі, Фары, Фары, Фарш
I
Рыба.
Патрэбны крылы
Дзвярэй няма, Ёсць толькі дзіры, Ёсцьтолькі сцены, Столяў тут няма.
Старыя рукі сурдапераклады Незразумелых словаў Робяць тут здаўна.
Тут кожны
Апранае прасцірадла 3 паветра цёмнага, Як брудная вада, I кожны тут Натоліць смагу Глытком Зялёнага пітва.
Але дзвярэй няма, ёсць толькі дзіры, ёсцьтолькі сцены 3 ценяўтут I змрок.
Калі сюды Захочаштрапіць, Ведай: Патрэбны крылы I не трэба ног.
Арыенцір на цябе
Другой Дзеі He будзе. Зімовыя Памідоры. Вавёрка Чысціць Ліхтар.
Сёння Без Газы.
Вячэра: Істрава, Вечар:
1 страфа
4Ля ўнітаза Чытаць. Бярыце Цукеркі: Дзве па адной На руку.
ДэнатуратНатуральна, Піць не буду. За шафай ХвостТуды котка.
Лыжкай Луп-луп-луп Па ілбе Ад Млявасці, Кубак Бац.
Цыбулю браць, Каб Пралілося Пітво 3 вачэй. Хай бы Сабе I Так.
Прасаваць Трусы, Прасоўваць У трусы 2 нагі, Без рук. 23 гадзіны. 23 гадзіны. А першай Гадзіне Буду. Ябуду Першы. Ты Бяры Саксафон I пачынай. Далучуся. Пррррррр.
Бутэлька Гойдаецца Дурная Пачвара.
Твар. Твар
У талерцы, Як выспа. Бяры тут. Ляжыць. Збяжыць Усё роўна. Мне Ламаць Твой Стул.
He памыю. He памыю Яго.
Ветразь Тваёй Спадніцы ДрыжыцьЗначыць Жыць!
Горш За цябе Пацук, Мой унук. Тут Хораша!!!
Дэградацыя вясёлкі
Перакулілася вясёлка.
Рассыпаўся спектр.
Збіраю колеры-шклечкі I намазваю іх на сцены, Каб атрымаўся Святочны бутэрброд.
Прыйшлі людзі.
Прынеслі пітва.
Пачалі распранацца.
Усю ноч
Дэльфінападобныя істоты Скакалі і галасілі.
Вясёлкавы бутэрброд З'елі хутка, А сцены гэтага He вытрымалі: Пачалі горбіцца, Выцягваць спіны Хацелі стаць вясёлкамі, Але ў іх не атрымалася: Шпалеры былі Чорна-белыя.
Людзі лямантавалі.
Апраналіся.
Білі бутэлькі.
Сыходзілі.
У шклянцы
3 рэшткамі пітва Квола-чэзлая Вясёлка Ванітавала Страціўшымі колер Колерамі.
Мая Крыся
(сон)
Валасы. Кардамон. “Спі-засні”. Тэлефон. He хацеў Пакідаць Нецярплівую Памяць.
Па сцяне, Па сцяне Павукі Да мяне. Пакрысе, Пакрысе Стала цяжка I
He.
Гадаваць Неспакой
Ды прыгадваць Г ады, Калі быў Я нетой, Калі
Ты
I
He ты.
Разадраць
Да крыві
Рану Ад камара. Карамель, Карнавал, “Спі-засні", “Спі-трывай”. He кранай, He кранай Каралеўскую Здань, 3 далі Ў даль Паглядай Ды злятай, Ты злятай. Злютаваным Вачам Галізну Аддавай, Чараду Галубоў Кармі, Сагравай. “Спі-засні”, “Спі-пачуй”, “Спі-глядзі”, "Спі-адчуй”. Пі
Атручаны Жах, Спі-прачніся У снах.
Да мяне, Да мяне Ўсе смаўжы
Ды куклянкі, Пра мяне, Пра мяне Пяюць Птушкі Ў альтанках.
Мільгануў
I не знік
Заўчарашні Мой
Здзек. Буду, Буду Будзіць Неба 3 веку У век. Шклечкі, Лыжкі, Відэльцы [Нешта Хутка Сышло) Лыжкі, Кубкі I смецце, Кніжкі, Чаркі I шкло.
Пацалунак У бездань, Пацалунак У столь, Пацалунак Без межаў,
Пацалуй I пад стол. Дошкам Нас, Целы нашыя Дошкам. Дождж He зможа Прыціснуць Да зямлі Асцярожнай Нашых Целаў Празрыстае Склізкае Цела, Прасцірадла Халоднае Нас He займела. Нам Прасцей Захінуцца Ў блакітныя Хвалі, Што Гадоў сто Таму Нас Вось тут Пахавалі. Нам Прасцей Быць Няпростымі
Хмурнымі Дзецьмі.
Нам Прасцей He хацець, Чаго хочацца Дзецям.
Тут-
Збялелы Халодны Прыпынак, Знойдзем Тут Мы Збалелым Нагам Адпачынак.
Тут“Спі-засні", “He прасі”, "He прачніся”.
Тут-
Паголены Твар мой I твой, Мая Крыся.
Праз бессмяротнасць
Рабілі Шкляныя Пацеркі Хуткіх Уцёкаў.
Згубілі Празрыстыя Лесвіцы У Бессаромнасць.
Знайшлі Адмысловыя Гульні Праз Бессмяротнасць.
Транскрыпцыя пакутаў
арыштаванага ліхтара
Ліхтар-арыштант Арыштантліхтар
ТАР-ТАР-ТАР ліха ХАЛУЙ XIЛІЎ ХА-ХА-ХА Ліў танны ТАН Штаны ліхтароў РОЎ РОЎ
I
Рышта зрэшты хтарыў Хта Хта Хто
Ліхтар?
TAP арышт? TAP АРЫ? TAP Ы? ТАРАРЫ! ЛАР-АРЫШ-Т?! I. ХТАР-ары-штант I. Хто-рарыш-тан I. Хтыра-рышт-ан т-т-т-т-т-т-т-т Т-Т-Т-Т-Т-Т-Т-Т
Ліхтарарарарарарарарарарарарарарарарарарарара Л I X
TAP A Р Ы
Ш Т A
Н Т
Арыштантліхтар
Рыбіны сны
У кансервавым Слоіку 3 алеем Змяшаліся I з соллю.
Ратацыя для Юрыя Гагарына
Сонца плавілася На паверхні Сталёвай ракеты. Промні чапляліся Да яго Чалавека.