Адмысловыя гульні  Арцём Кавалеўскі

Адмысловыя гульні

Арцём Кавалеўскі

Выдавец: Логвінаў
Памер: 184с.
Мінск 2003
9.76 МБ
Буду лагодным Сябе аддаю Слотнаму, Соннаму Гораду.
Вясковае, летняе...
Лета Ляцела Ля цела Цяля.
Бэзавае
Бэзам...
Бэзам замучаны, А мо засмучаны?..
Цёплымі кветкамі Крыжападобнымі, Штучнымі.
Цёмнымі сведкамі Светлага стану Прыручаны.
Ведае хто, Можа, з імі Заручаны?
Ценем ахутаны Ціхага вечара, Вечнасці.
Цернямі млечнасці Раптам размазаны Ў шэрасці.
Бэзавы...
Бэзавы прысмак У прыкрасці.
Сціпласці сымбаль I ўжо непрыкметнае Літасці.
Па начной рацэ
Водар Водарасцей Лашчыць Успамін.
He самотны
Чорны човен Быў.
Разам
Пазяхалі
Ў неба
Там -
Аддавалі
Ўсю няпэўнасць Берагам.
I плылі...
I потым зноў Плылі.
А над намі Толькі матылі Белымі скрыдэлкамі Ярчэлі
I ляцелі некуды, Ляцелі...
I рабілася вакол Халодна.
Мне было Прыемна I... бяздомна.
* * *
Світанак Танчыў На сталічных Гмахах, Iсподак Поўні Падаў У натоўп.
Крычалі Птахі На высокіх
Дахах.
Дзень Штосьці Вымавіў і Змоўк.
Вандроўка
(вятранне першае)
На мяжы Варожай Варажбы Зноў Хістаюцца Нястрыманыя Страхі.
Свае спевы Гарадскія Птахі Гараджанам Ахвяроўваюць Чужым.
Iдажджы [да жалюўсэрцы] Джаляць, I агні
Халодным бляскам Мне Апякаюць Паўжывую Памяць, Прапаноўваюць Вандроўку Ў сне.
Вечар
(вяртанне другое)
I жаўтлявыя лісткі ляцелі, I знаходзілі прытулак галубы, I рыпелі паламаныя арэлі, I плылі туманныя клубы.
I пустымі падаліся брамы. Праслізнуў кашэчы чорны хвост. Непрыемны пах ля віннай крамы... I такі знаёмы чорны мост.
Ліпень
Дзень гэты Сурочыў Наступны I плюнуў У вочы:
Што хочаш рабі. ...быццам чэзлая доўгая рыба... Няма мне Прасторы Нейтральнай Для ззяння Зайздроснага Срэбнай Лускою.
Пустою Мінзуркай Паветра п’ю, Б’ю па далоні Сяброўскай: “Мы йшчэ нежывыя!” [Ўжо піжмы цвілі).
Кашулі ад поту Паснулі, Плячыма Пасунулі, Моцна Прыліплі.
У ліпені так, Як заўжды, Паміральна.
АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
rm
★ ★ ★
Халодны дом Як сто дамоў Халодных.
Адно імкненне Знерухомець, Ціхім быць, Віно піць, Слухаць,
Як стукаецца нехта Ўдзверы.
Дзе я?
Страху Страха Iстракатыя Промні: Дзень Без падзеі Такі непаголены. Мне He Адзенне Змрок Слотнае Ночы, Хочаш, Аддамся ёй? Ведаю, Хочаш.
Ботамі Босымі Лужыны Гвалціць, Ціха, нябачна Iсамааддана. Дна He шукала Адна, А са мною... Падалі разам У неба, На поўню.
Прабачэнне
Ноч
Тут-
Побач
Крочыць,
Снег
З’ядае
I выпівае
Сок
Марознага
Неба.
Быў
Атрамантавы,
Крыху атручаны, Вечар -
Прадцеча
Ночы -
Халоднае слодычы,
Што растае, Калі плюшчу Вочы
Тут,
А побач -
Шчодры такі чалавек.
Прабач...
Здань
Бездань У здань, А здань У дзень. Цень He празрысты Ужо, Але ценькі..
Холад далоняў, Вачэй акварэль... Ноччу Прамерзлі Дзіравыя сценкі. Здзекам здзічэлым Дазволены Баль -
Боль
Адчыняе
Забытыя дзверы, Зверам крадзецца... А я браканьер, Ноч не аглухла Адстрыманых Стрэлаў.
Хельсінкі
Дамы-шакаладзіны-льдзіны I дзіўна
Як хтосьці спявае
На пляцы
Адзіны
Так крыкнулі чайкі
Адчаю ўвочы
Так проста Бадзяемся Палім
I крочым	ь-
I вылі бутэлькі
На вецер
Разбіта
Iпоўня ўпала У хвалі Нібыта
Мы воўчую песню Хавалі ў моры А самі хаваліся Ў млявасці
Sorry
Дадому
Больш за адчай Гэты сёння Сонны, Такрастаптаны, Салёны Мой крык. Ім адчыняю Магутныя брамы Прапаленых Успамінаў. ЗноўБез нічога, Без стомы, Без сілаў Сніў я, Як дзіўна Знікае Мой колер, I клейкі язык Прыліпае Да паднябення. Да неба Білет He ільготны IЯпадаюдолуДадому... ... і падаю.
Блакада...
He ўмею Мець нічога. Блакада...
Твары, Яктавары, I дарога. Блакада...
ПачакацьЧакаць
I крыкнуць. Блакада...
Ціха Нераптоўна Знікнуць.
Толькі Дзеньтой He нашым Быў...
Плыў асфальт Пад нагамі Толькі...
Столькі Словаў
I столькі Сіл...
Разгубіліся... Раз I змоўклі.
Самнамбул # 2
Самнамбул Сам
На бумерангі Мрояў Паклаўся і Паклаў Далоні.
Ва ўлонні Штучных Успамінаў Мінаў сябе I горбіў спіну.
I крочыў ціха Йшоў амаль А пад нагамі Столь, Бы сталь.
АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
ШЗ
it it it
Маланкі, Лаянка
I млявасць...
I вернасць Верасню мая, Як недарэчная Кульгавасць, Як мокрая ўжо Ралля.
АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
EED
Свет
Кволае Кола Пад коўдраю Б'ецца.
Коціцца Камень Жыцця Зацята. Тая вар’яцкая Варыяцыя Так вось цынічна Плюнулаўтвар.
(А ў руках цэлы свет!!!)
Вецер Цераз мяне, Я-
Цераз Церні Да ценяў Ад ценькіх Слупоў He пражытых Гадоў маіх — Г валт аднастайнасці, Дзікай такой Адзіноты.
Ну а ты
Так прыгожа маўчыш, I, укленчыўшы, Неба цалуеш...
Сон
Бляклая, Бязлітасная
Бездань Бэзам белым Вабіла Хлусліва...
... і вясна была Тады.
...і плыла Сонца соннае, Бо восень сніў я.
АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
Е!
Чужыя
Заслона. He будзе Першых актаў. Актава Нашага сыходу Прагучала.
Па чорных Я, Аты, Ну, ведаю, Канешне, ТыПа белых... Таксмела, Смеючыся, Уцякаеш Iне чакаеш Бітваў Між уласных Стратаў. ЗноўстартРазбегліся...
Мы Па сваіх, Па норах Нервы берагчы...
Так лепей I лягчэй, I проста. Уголас Ані слова, Так, Без слёзаў To шэпт душы, Мізэрнасць цішы...
Разбегліся. Далёка мы. Нямыя, Паўпразрыстыя, Чужыя.
* * *
Пратаранены, Траўмаваны Настрой Без бэзу! Травень Запханы Ўтрамвай Ратуйце!
Радзіма
I слоў бракуе, Калі ТУТ Іду.
Ступаю... Саступаю Месца
I падаю... Мяне вязуць ТУДЫ...
Няўтульна...
He сагрэцца...
Чытаць і слухаць
Шнуркі-раўчукі радкоў бліскучыя, ГУляюцца, ГУ-ляючыся, праліваюцца ў вершы. Як трэска ўвесну, бяжыць па іх погляд. Словы. знітаваныя ГУ-кавым і візуальным вязьмом, ствараюць ад-мысловыя загадкі, адгадкі на якія, вясёлыя і забаўныя ці журботныя, меланхалічныя, ведае толькі сам аўтар. Але спроба іх разгадаць, што ўзнікае з першых жа складоў верша, зацягвае, заваблівае...
Зрэдчас Арцём прапануе нам, чытачам, праверыць сваё вобразнае мысленне і стацца суаўтарамі запоўніць прабелы ў вершах сваім асацыятыўным шэрагам.
Арцём абгрунтаваў уласны шлях мастацтвавання логафармізм, дзе працэс успрымання і ўбірання ў сябе твора мастацтва сам ператвараецца ў мастацтва: перформанс, удзел у пантаміме ці гульні. У кнізе таксама гэты шлях можна заўважыць, але ён заўваляваны паўпразрыстым вэлюмам, сатканым з тонкіх паэтычных радкоў, і чытанне вершаў ператвараецца ў самаперформанс сэнсава-сэнсарных уласцівасцей чытача.
Прасачыце за трымценнем, колераззяннем і палётам МЫсЛЬэНЫХ булькаў, створаных вашай свядомасцю...
Творы Арцёма рытмізаваныя, музыкальныя, і падаецца, што гэткім дзіўным чынам на паперы запісаныя мелодыі. Таму справядліва назваць паэта кампазітарам вершаў...
Серж МІНСКЕВІЧ
Змест
Інэса Кур’ян. Вершапогляд Арцёма Кавалеўскага	5
"Ты сёння ек ў гуморы?..”	9
Стома	10
Дзесьці	11
Тіюты. Людзі...”	12
"Хавай у памяць...”	14
Трохвугольныя нерэальнасці	1 5
Дзесяты Гамер	л	17
Прапанова	18
Палёт	19
Нечаканая ўсмешка	20
"На сінім сподку неба...”	21
Эра Аэра	22
Крыжыкі бэзу	23
Бярэмя	24
Кардыялагічна-металічнае ўмяшанне	25
Тры шкельцы	26
Талеркі, ці Нечаканае падабенства	27
Апошняе слова	28
Уяўнасць	29
“Калі яго спыталі...”	30
"Сцерці састарэлую ўсмешку...”	31
EGO	32
Пералёты АД ДА	33
Рытм-спеў	34
Герда да Кая	35
Хваробны палёт	36
Гама	37
Накрый мяне коўдрай	38
Канфеці:
спосаб вытворчасці з дапамогай дзіркаколу	39
Бензінавыя вясёлкі	41
АРЦЕМ КАВАЛЕЎСКІ
see
Сіні дах	43
Прадчуванне іржавай пары	45
Крама. Чарга. Доўгая. За нечым	46
"Маленькія рукі...”	49
Святочная мітусня ля Дома культуры на фоне рыбы, якая не прадавалася	50
Патрэбны крылы	52
Арыенцір на цябе	53
Дэградацыя вясёлкі	56
Мая Крыся	58
Праз бессмяротнасць	63
Транскрыпцыя пакутаў арыштаванага ліхтара	64
“Рыбіны сны...”	65
Ратацыя для Юрыя Гагарына	66
Сонечныя апёкі	68
Брудны гарадскі трыпціх	70
Самнамбул	71
“Аднойчы вось тут..."	73
Апошняе сонечнае зацьменне тысячагоддзя (развітанне)	74
Паведамленне	75
Эвалюцыя некахання	76
“Бярыце сякеру..."	77
Банальны крызіс усіх узростаў	78
Палітычнаактыўнай моладзі	79
Учынак	80
“Кудьгзасандаліла...”	82
Восень	83
"Ваза...”	84
Накцюрн	85
“Вокны...”	86
ДА-ЖДЖ-ОМ [вертыкальная мінімалізацыя)	87
“Сон...”	88
Бяскрылле	89
Купанне вясковых кабет	90
Ліквіднасць	91
Імправізацыя #1 	93
Імправізацыя # 2	94
“Барані мае карані...”	96
АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
ЕЕП
Шпіталь	97
"Дункан..."	98
Уначы	99
Трыо	100
Вясна	101
Красавік пачынаецца	102
"Калісьці моцна..."	103
Земляробу	104
“Ноч атрымала прэмію..."	105
Вадасцёкі нам	106
Верасень	107
Кастрычніцкае нядбанне	108
Зімовы візіт	109
Горад. Шпацыр. Словы. (цыкл)			111
Зіма	115
Сляды	116
"Апоўначы маўчы...”	118
Лета	119
"Злы золак..."	120
Тым дымам	121
Снежань	;	122
Новы год	123
У Новы год	124
"Перакрыжоўваючы ніткі памяці...”	125
Рыбы	126
А раптам	127
Як сабака	128
У Вільні	129
"Пляскат душы тваёй...”	130
Люты люты	131
"Горшае быць распранутым..."	132
“Вецер салёны...”	134
Рыбы Шагала	135
Зоры	136
“Я чуў голас...”	137
Трыляменні вардакулета ў кольнутым зыне	138
"Апоўначы...”	139
Моўчкі	140
Як заўсёды	141
“Дзеля чаго...”	142
Самота	143
Мы млыны	144
“Снег першы...”	145
Попел-рэквіем	146
"У вершах...”	148
Шапэну	149
“Крыху шкада...”	150
Дупло	151
"Віруе ў нашым пакоі...”	152
Вусны	1 53
Ахвяра	1 54
Вясковае, летняе	155
Бэзавае	156
Па начной рацэ	157
“Світанак танчыў..."	158
Вандроўка (вяртанне першае)	1 59
Вечар (вяртанне другое)	1 60
Ліпень	161
“Халодны дом..."	162
''Страху страха...”	163
Прабачэнне	164
Здань	165
Хельсінкі	166
Дадому	167
"Блакада..."	168
* "Толькі дзень той..."	169
Самнамбул # 2	170
"Маланкі, лаянка і млявасць...”	171
Свет	172
‘‘Вецер цераз мяне..."	173
Сон	174
Чужыя	175
“Пратаранены, траўмаваны...”	177
Радзіма	178
Серж Мінскевіч. Чытаць і слухаць	179
АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
ПЕ
Літаратурна-мастацкае выданне
АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ вершы
Праект і дызайн вокладкі
Дар’я Чарняўская
Рэдактар
Серж Мінскевіч Карэктар
Надзея Шакун
Падпісана да друку 31.07.2003 г. Фармат 76x90 '/ 3„ Папера афсетная. Друк афсетны. Гарнітура “Europe". Ум.друк.арк. 7,3. Ул.-выд.арк. 8,2. Наклад 500 асобн. Замова № 516.
Выдавец І.П. Логвінаў
220050, г. Мінск, пр-т Ф.Скарыны, 19-5 Ліцэнзія ЛВ Na 522 ад 16.04.2002 г.
Iogvinovpress@mail.ru
Друкарня ТДА “НоваПрынт” 220047, г. Мінск, вул. Купрэвіча, 2 Ліцэнзія ЛП № 285, выдана Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па друку 28.07.1998 г.