Адмысловыя гульні
Арцём Кавалеўскі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 184с.
Мінск 2003
Усё святло ўвайшло У твар малады Праз гады, Праз стагоддзі Ён будзе такі.
Тутадзін. Тутадзіны. Але там Памножыўся, Там Раздрабіўся На мільярды Мільярдных “Ю.Г.” Вертыкалі прасторы, Паветра
Праз сябе прапусціў, Як іголкі, Потым -
Пазбавіўся вонкі.
Вунь які
Дасканала-маторны Чалавек-фотаздымак!
Старт Яшчэ Ды яшчэ (Але гэта не зараз). Ён-
Першы цвік У нябесных дошках, Шыльда
На блакітных дзвярах
3 надпісам “Ю.Г." I паўсюды "Ю.Г.”
Дакрануўся.
Ю.Г.
Ю.Г.
Ю.Г.
Далучыўся.
Ю.Г.
Ю.Г.
Ю.Г.
Здолеў.
Ю.Г.
Ю.Г.
Ю.Г.
Вярнуўся.
Ю.Г.
Ю.Г.
Ю.Г.
Дзяўчынка гучна Пракрычала Маці на вуха: “Ю.Г.”
Рэха Ю.Г.
Там Ю.Г.
Безапеляцыйнае "Ю.Г.”
Ю.
Г.
Сонечныя апёкі
Уверсе было Сонца, Пад нагамі Сонца, 3 усіх бакоў Сонца, Усюды Сонца.
I я —
Таксама сонечны Ператварыўся
У празрыстую Пляму-пляміну, Якая рухалася Неяк дзіўна плыла Па абцякальнай паверхні Недапаленай зямлі.
Я перамяшчаўся, Пакідаючы ярка-белыя Апёкі там,
Дзе запавольваў сваё Сонна-сонечнае блуканне. Стары, які стаяў
У той час ля дарогі, Заўважыў, Як павольна падняўся Я ў паветра
I знікаў, знікаў Там ля гарызонту.
Ён яшчэ доўга сачыў
За маім белым-белым
Ледзь заўважным
Лунаннем
Па-наднеабсяжным полем, Па-над статкам кароваў, Па-надусім,
Што захоўвала гарачы подых Празрыстых, распаленых Сонечныхапёкаў.
Брудны гарадскі трыпціх
і Тут Брук.
II Тут Бруд.
Ill Тут Бррр!!!
Самнамбул
Хістайся, Адхіляйся IНеадчыняй Нікому Сёння. Хай Шоргат, Гукі I Яны Так прагнуць Сціснутых Далоняў. Ваду, Гарбату I Віно Пі Асцярожнымі Глыткамі, I хай Бянтэжыць Ноч таго, Хто He знайшоў Чаканай Здані...
A Ha Пахіснутай Сцяне Ўжо Пачынаюцца Спектаклі. Ты Стой Насупраць, Яку сне, ’ Самнамбул He сваіх Жаданняў.
★ * *
Аднойчы Вось тут, На падлозе, Вячэру Зрабілі I свята. А ў госці Прыходзіла Восень Iў вочы Глядзела Заўзята.
Апошняе сонечнае зацьменне тысячагоддзя (развітанне)
Апошняе.
Праз хмары.
Яблык Потым луста.
Праз гвалт Стагоддзяў, Прадказанняў. Апошні серп. Без прымхлівасці Чорнай.
Апошняе.
Праз шкло, Праз чорна-вэнджанае. Апошняе.
Усім -
Праз кантынентДа краю.
Апошняе.
Глядзім у неба Iкранаем. Апошняе.
Вачам He хопіць Смагі.
Апошняе, Атам Зноўсонца IЧаканне.
Паведамленне
"Валасы
Адраслі.
Mae адрасы
Пракіслі.
Вусы,
Быццам вусені
Ўвосень.
Босыя сны
Сталі студняй” -
Студыя сурдаперакладаў Паведамляе.
Эвалюцыя некахання
Хлопчык. Школка.
Ў першы раз.
Хлопчык.
Хлорка.
Унітаз.
Хлопчык.
Двойка. Больна біць.
Хлопчык.
Дзеўка.
He любіць.
Бярыце сякеру: Пойдзем у лес, Пабудуем хату-леснічоўку. Будзем жыць ціха, Як сычыкі вераб’іныя, Як хохлікі дзіўныя, Як мышы беражлівыя, Як смаўжы павольныя, Як хвашчы зялёныя, Як вавёркі хуткія, Як ктыры гарбатыя, Як вужакі спрытныя... Ці проста
Як бясформенныя кладоніі.
Банальны крызіс усіх узростаў
Дзіцячым гульням He будзе канца: Лялькі, Хованкі, Калейдаскопы.
Дарослым вачам He будзе спакусы: Лялькі, Хованкі, Калейдаскопы.
Старым забабонам He будзе месца: Лялькі, Хованкі, Калейдаскопы.
Усім узростам
He хопіць глупства: Лялькі, Хованкі, Калейдаскопы.
Палітычнаактыўнай моладзі
Зося Запалітызаваны Зомбі.
Учынак
Зноў Сон, I "кар-кар-кар”Варона.
Ікар Да сонца, ЯДа столі. Скок-скок Перамагае Сціпласць; I я Да ложка: Спаць-спаць-спаць, Мікстуры Лыжку: Моцным Стаць.
А потым Зноў Перамагаць. Нагой У сценку, Ў сонечную Пляму: Прастору Проста Прасаваць.
Рабіць Нябачныя
Уцёкі
Ад стомленай Будзённай спёкі, Знайсці Няздзейснены Учынак Нямым быць, Але
He Маўчаць.
Куды засандаліла Сваесандалікі, Босая?
Восень
Дахі шэрыя. Салома. Радыятар. Вёска горбіцца. Бабулька. Авіятар.
Парашуты-птушкі, Птушкі-лісце.
Восень здзіўлена Шукае выйсце.
★ * *
Ваза Вазок Для фруктаў.
АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
Ш
Накцюрн
Ты дорыш мне Залатыя яблыкі Ў кошыку Пераплеценых пальцаў.
Ты гаворыш мне Залатыя словы, Што ўліваюцца Ў студню пачуццяў.
Ты глядзіш на мяне Залатымі вачыма, Што блішчаць Прадапошнім сумненнем.
Тытак любіш Залатую восень
I накцюрн наш з табою... Асенні.
Вокны 3 ватай Ў вушах He пачуюць Арганнай Зімы.
да ждж ом (вертыкальная мінімалізацыя)
ды ха ю з ды ха ю з да ху ды 3 До шкі да ждж ом сы хо дж У У не тры тры ва лых лус таў зя млі
Сон,
Як снег, Растае Iплыве Неабсяжнаю Летай.
АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
m
Бяскрылле
Бездапаможнае бяскрылле: Без мэтаў, межаў, між людзей. Бездапаможнае бяскрылле Хаваецца ў бяздонні дзей. А дзён стракатыя суквецці Хлуснёй прывабліваюць зноў, I зноў шукаць адказ у свеце Даводзіцца праз мройнасць сноў.
Купанне вясковых кабет
Рака,
Як вялізная рыбіна, Бы рэптылія-гадаўка, Срэбная,
V халоднае вадкае Чэрава
Зноў прымае кабецін Сукенкавых.
Пляскатхваляў Свінцова-разбэшчаных, Хмызнякоў шолах Ціхі суцешлівы Прыме зноў Целы белыя-кволыя У абдымкі свае Прахалодныя.
I тады -
Спіны белыя-белыя, Рукі доўгія, Ногі магутныя Захінуцца ў хвалі Дрыготкія, Iпачнецца Звычайна-маркотнае.
АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ
Ціі
Ліквіднасць
Абсалютна Ліквідная Вадкасць Пацячэ Асцярожна На рукі, На твае Безыменныя плечы, На мае
Ледзь прыкметныя Вусны, На твае паралельныя Ногі, На мае бінтаваныя Пальцы, На калені твае He пад пледам I на спіну маю He пад швэдрай, На падлогу Без чорнай коткі, На дарогу Без белых патыліц, На зямлю, Што без нас святкуе Надыход зімы Паўжабрачай.
ддмысловыя ГУЛЬНІ
ЕП
Выбачай.
Пацячэ Ліквідная Вадкасць, Змые Сталасць I старасць, I вартасць..
Імправізацыя # 1
(Імправізуй, чытач! Запаўняй прабелы, дзіркі ды іншую лраст ру твора сваімі ўласнымі малюнкамі-словамі-тэкстамі!)
калі сонца промнем чапляе вока
недзе далёка
робіцца цёмна
і страх [ не жах) там пануе
там
робіць скрыні для нашага жалю (не дамавіны)
бывайце, мае
сябры цукеркі
і бот
з нованароджаным мышанём
я паляцеў на мора
да выспаў
зялёных
да рыбаў
ніколі не вэнджаных
Імправізацыя # 2
(Вясна ідзе!)
рот поўніццца прадчуваннем
смачнае ВЯСНЫ гэта нібыта
СНЫ рассыпаныя на ложку
(не сабраць лыжкай) мне зоры на плечы фольгу паклалі самі - знікалі
а я — знерухомеў
меў галаву пад падушкаю пад коўдраю цэлае цела
цэнтр распрацоўкі фантазій У тазе які здавалася б толькі для сугрэву ног
я мог пайсці спаць на
дах да птушак але там стала скакаць ВЯСНА
пажэрла ўвесь
снег
званітавала
першым дажджом
Барані Mae Карані, Барані, Як каралі Свае, I рабінавы Сок Дапі, Барані, Небараку, Мяне. Захавай Свой засцюжаны Крык, У кішэню Руку Пакладзі, I знайдзі там Заржаўлены Цвік,
I маё нешта Там знайдзі.
У нябёсах Ізноў Маладзік Лустай Жоўтаю Бэсціць Падман. Сваю поўсць Ноч Разгортвае Нам, Нібы верным Сябрам-кажанам.
Шпіталь
Белы Твар Белы Твор, Яктварог На талерцы Бляшанай. Бінтаваныя Ступні Тапталі Яго:
Шпітальны экспромт. Дыягназ Паставілі: БАГІЬ.
Проста БОЛЬ Быў прыемны Камусьці.
ддмысловыя ГУЛЬНІ
ЕН
* * *
Дункан Дунька У думках Сяргея.
Уначы
Зноў Распрануты.
Да зор Рукамі. He шукаю Глебы на зямлі. Ты вазьмі Прытомнымі Рукамі Гэты гвалт Няцёплае раллі. Ад раллі Гракі, Бы плямы, Як кавалкі Вэнджаных спадніц Адлятаюць, Таюць Iадразу
Хутка ператворацца Ў начніц.
Зноў распрануты.
Да зор Рукамі, Зноў шукаю выйсця, Быццам котка мыш, I дзяўбу, Дзяўбу У камень He нагою Носам.
Ты не спіш.
ддмысловыя ГУЛЬНІ
m
Трыо
Струны 3 труны Тры жылы 3 жалеза 3 жару I жаху Заенчылі Тры.
I ад трымцення Трывалага Страху
He здрыгануліся Нетры Зямлі.
Вясна
Дыямантавае СудакрананнеГэта лужыны Пад нагамі, Электрычнасць, Якая між намі, Пад здзічэлымі Ліхтарамі.
ддмысловыя ГУЛЬНІ
rm
Красавік пачынаецца
Вулкі Мокрыя шыі. МашыныШэрыя Мышы.
Мы йшлі Шумліваю Выспай Па асфальце, Хворым На воспу.
* * *
Калісці моцна Кульнулі
Адну жырандолю Стала яна Вясновым каштанам У кветках.
АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
ПЕ
Земляробу
Зямля Лустай Да прагных Вуснаў, Нага Раллёю Усцішыць Боль.
* * *
Ноч атрымала Прэмію Нобеля За мой Недарэчны Шчаслівы Сон.
ддмысловыя ГУЛЬНІ
іее
Вадасцёкі нам
Арганы вадасцёкаўОрганы горада, Жылы Жыцця гмахаў.
Птахам атракцыя. Нам сродак забачыцца.
Верасень
He зразумееш Холад пальцаў I ў маім пакоі Холад, Вачэй Замёрзлы погляд, Танцы, Якімі вар’яцее Горад.
I я не зразумею Пальцаў Паўзледзянелых, Паўжывых, I не пачую Рытмаўтанца, Якімі вар’яцее Слых.
АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
ПРЙ
Кастрычніцкае нядбанне
Мне так халодна было...
На лузе стаяў скамянела баран Бараніў мае вочы ад сумнай нудоты.
Лістоты нагам не хапала (бо мала], Нахабна трапляліся бруд і брыдота.
Самота? He, не яна;
Адно толькі сумнасць, напэўна.
Дарэмна ісці да жывёлы бліжэй.
Ніжэй толькі човен на хвалях: Пайду пагляджу.
Падыйду,
Паплыву,
Палячу,
Плячыма не зварухнуўшы.
Цішэй!
Бо тут
Ціша.
Зімовы візіт
Дом мой
Пахне старым цынамонам, Скарынкай цытрыны зялёнай Iскразняком з падваконня Зімовым
Сёння.
Прынамсі, так сёння.
Я не сагрэтай далонню Кранаю прасторы Твае валасы, быццам Хвалі ў заснежаным Полі.
Адвольна
He адчуваю Прысутнасць Нашых зтабою Адсутных размоваў У сціплым пакоі.
Свавольнымі Нашы паводзіны Стануць, відаць, Праз стагоддзі.
Ідзі.
Керамічныя поўныя Кубкі
Ужо схаладнелі, Састылі.
Сталі такімі Празрыстымі Словы жагнанняўЖаданняў Шкельцы апошнія Ў жменю
Збіралі.
Горад. Шпацыр. Словы.
(цыкл)
Горад мае вочы.
Ён пільнуе нас, назірае і сочыць за намі. Заўсёды.
Штодня і штоночы.
Горад углядаецца ў нашыя твары. Нарэшце мы заўважаем гэта. Нашыя позіркі сустракаюцца. Мы сутыкаемся.
Вочы ў вочы.
Тварутвар.
Цяпер мы разам. Свядома, непарыўна.
Горад і мы.
Адвечнае існаванне.
Тут.
Вялікі шпацыр ужо распачаты. Мы ў вялікім Горадзе. Вялікі Гораду нас.
Усё адбываецца раптоўна.
Імгненне дасканалага суназірання ператвараецца ў вечнасць.
Стоп. ...stop... [стоп-кадр ]
МАЎЧАННЕ.
АДМЫСЛОВЫЯ ГУЛЬНІ
Ш
Але яно акрэслена слоўнымі межамі. Словы прыходзяць на дапамогу.
I вось гучыць доўгі працяглы спеў. Горад стварыў мелодыю, мы словы. Спеў гэты будзе заўсёды. Штодня і штоночы. Што ў ім?
Горад і мы. Мы і Горад.
Шпацыр адзначаны соннаю стомай.
Горад знаёмы, места старое. Вуліцаў сплеценых доўгія рукі, Пальцы завулкаўу цемры гулкай.
II
Крокі заўважныя ўсім і нікому.
Крокі праз брамы нямыя дадому.
Крокі па лужынах, бруку, асфальце...
Крокам заблытаным Горад аддайце.
Ill
Дамы-дамавіны дамову трымаюць, Драпежнасць двароў прыхаваўшы ў памяць, Дзе знікнуць на золку каты і бадзягі У пошуках сумнай жыцця раўнавагі.