• Газеты, часопісы і г.д.
  • Айчынная гісторыя Прыкладная праграма курса для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў

    Айчынная гісторыя

    Прыкладная праграма курса для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў

    Памер: 13с.
    Мінск 1997
    10.64 МБ
    МІНІСТЭРСТВААДУКАЦЫІ рэспублікі беларусь РЭСПУБЛІКАНСКІ ІНСТЫТУТ ВЫШЭЙШАЙ ШКОЛЫ БДУ кафедра гісторыі і беларусазнаўства
    АЙЧЫННАЯ ГІСТОРЫЯ
    Прыкпадная праграма курса для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
    (праект)
    Мінск 1997
    2
    Праграма складзена кафедрай гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ
    Аўтарскі калектыў:
    Сташкевіч М.С., д.г.н.,прафесар (кіраўнік)
    Загарульскі Э.М., д.г.н.,прафесар
    Галенчанка Г.Я., к.г.н.,дацзнт
    Емельянаў С.Г., к.г.н.,дацэнт
    Яфімава В Ф
    3 Уводзіны
    Асноўная асаблівасць вывучэння гісторыі Беларусі ў ВНУ вызначаецца тымі абставінамі, што фактычна да 1992—1993 навуч. года яна не з'яўлялася самастойным курсам ў сярэдняй школе, а існавала ў якасці неабязковага дадатка да Гісторыі СССР (Расіі)". У выніку шмат пакаленняў, ў тым ліку і сучаснае, добра не ведаюць гісторыі сваяго народа, яго культурнай спадчыны.
    Сёння выкладчык гісторыі Беларусі апынуўся ў даволі складаным становішчы. У святле сучасных рэалій узнікла неабходнасць у стварэнні і выкладанні прынцыпова новых курсаў айчыннай гісторыі як у сярэдняй школе так і ў ВНУ.
    Прадстаўленая праграма курса "Гісторыя Беларусі" разлічана на студэнтаў ВНУ, якія навучаюцца па спецыяльнасцях негістарычнага профілю і дапаможа, на наш погляд, хаця б часткова вырашыць гэтыя праблемы. Таму аўтары праграмы імкнуліся стварыць сваё асаблівае ядро гістарычнай адукацыі, якая таксама ўключае ў сябе адначасова даступны і дастатковы аб'ём ведаў па гісторыі Беларусі, неабходных кожнаму выпускніку ВНУ рэспублікі.
    У праграме пададзены погляды і адлюстраваны шматгадовы і даволі разнастайны вопыт вывучэння і выкладання гісторыі Беларусі ад старажытнасці да цяперашняга часу калектывам кафедры гісторыі і беларусазнаўства РІВШ БДУ.
    Галоўнай мэтай прапануемага курса з'яўляецца даволі шырокае, грунтоўнае і навукова аб'ектыўнае асвятленне шматвяковай гісторыі Беларусі і выхаванне на яе падставе адукаваных, культурных, свядомых грамадзян суверэннай дзяржавы. Менавіта таму ў аснову гэтай праграмы пакладзена ідэя паступовага і супярэчлівага развіцця чалавечага грамадства, што ў сваю чаргу дазваляе пабудаваць аптымальны варыянт курса гісторыі Беларусі ў спалучэнні цывілізацыйнага падыхода. Тым больш, паколькі цывілізацыя ўключае ў сябе супольнасць матэрыяльных і духоўных дасягненняў чалавека, якія характарызуюцца пэўнымі заканамернасцямі сацыяльнаэканамічнага, палітычнага і духоўнага развіцця, то, зыходзячы з гэтага, можна разгледзець гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. Гэты, безумоўна, дапаможа студэнтам лепш усвядоміць месца і ролю Беларусі ў гістарычным працэсе. Прапануемая праграма вызвалена ад ідэалагічных штампаў, якія працяглы час скоўвалі выкладанне гісторыі Беларусі і грунтуюцца на храналагічнапраблемным падыходзе, які дазваляе адлюстраваць ў змесце курса разуменне гісторыі як адзінага і непарыўнага працэсу.
    Праграма ўключае наступныя элементы гістарычных ведаў: сістэматычныя веды аб сацыяльных, эканамічных, палітычных і культурных працэсах на Беларусі ал старажытнасці да сучаснасці, якія вывучаюцца на багатым і разнастайным фактычным матэрыяле і падаюцца ў кантэксце сусветнай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык, гістарычныя паняцці і светапоглядныя ідэі, даволі падрабязныя сведкі аб гістарычных дзеячах культуры Беларусі. Асаблівая увага
    4
    5
    надаецца гісторыі культуры, паколькі аўтары лічаць, што менавіта ў ей у канцэнтраваным выглядзе адлюстроўваюцца ўсе формы жыцця і дзейнасці чалавека, сацыяльнаэканамічнага і палітычнага ладу краіны.
    Прыкладная агульная колькасць гадзін на выкладанне гэтага курса, па нашай думцы, 90 гадзін. Размеркаванне часу па асобных тэмах і выбар форм вучэбных заняткаў мэтазгодна ажыццяўляць непасрэдна ў ВНУ, зыходзячы з канкрэтных ўмоў.
    "Гісторыя Беларусі"
    тэматычны план
    1.	Тлумачальная запіска.
    2.	Уводзіны.
    З.	Тэма I. Першабытнаабшчынны лад. Рассяленне на Беларусі славянскіх плямёнаў.
    4.	Іэма II. Старыжытныя дзяржаўныя ўтварэнні натэрыторыі Беларусі.
    5.	Тэма III. Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (XIII—XVI ст.ст.).
    6.	Іэма IV. Беларусь у канцы XVI—XVIII ст.ст.: ад Люблінскай уніі да падзелу Рэчы паспалітай.
    7.	Тэма V. Беларусь у складзе Расшскай Імперыі ў канцы XVIII — сярэдзіне XIX ст.ст.
    8	Тэма VI. Беларусь у другой палове XIX ст. і пачатку XX ст. Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне.
    9.	Гэма VII. Рэвалюцыя 1917 года. Беларусь у перыяд фарміравання дзяржаўнасці і станаўлення новага укладу жыцця (сакавік 1917 — чэрвень 1941 гг.).
    10.	Тэма VIII. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы. Нацыянальнавызваленчая барацьба.
    11.	Тэма IX. Беларусь у гады другой сусветнай вайны.
    12.	Тэма X. Беларусь у гады пасляваеннага аднаўлення і першых спроб рэфарміравання савецкага грамадства.
    13.	Тэма XI. Беларусь у гады стабілізацыі і наспявання крызіса савецкай сістэмы (60—80 гт.).
    14.	Тэма XII. Беларусь на шляху дзяржаўнай незалежнасці. Утварэнне Рэспублікі Беларусь.
    15.	Крыніцы і літаратура.
    6
    7
    УВОДЗІНЫ
    Значнасць курса. Новыя магчымасці ў распрацоўцы навуковага курса гісторыі Беларусі. Адмаўленне ад схематызму і дагматызму. Насычэнне курса фактамі і асобамі. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. Праблема канцэпцый гісторыі Беларусі. Магчымасці складання альтэрнатыўных курсаў. Плюралізм меркаванняў ў гістарычных даследаваннях. Выхаваўчае значэнне курса айчыннай гісторыі.
    Перыядызацыя. Крыніцы і іх магчымасці (пісьмовыя, лінгвістычныя, археалагічныя, антрапалагічныя, этнаграфічныя). Важнейшыя публікацыі крыніц. Кароткая гісторыяграфія. Ацэнка навейшых даследаванняў па гісторыі Беларусі.
    ТЭМА I. ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД.
    РАССЯЛЕННЕ НА БЕЛАРУСІ СЛАВЯНСКІХ ПЛЯМЁН
    Пытанне аб пачатковым засяленні тэрыторыі Беларусі. Ледніковыя перыяды. Найстаражытныя стаянкі палеаліту. Культурнагістарычныя аналогіі.
    Засяленне ў мезаліце і фарміраванне першых вялікіх этнічных супольнасцяў. Вытокі і прычыны рассялення. Характар мезалітычных міграцый. Колькасць мезалітычных стаянак. Змяненне колькасці насельніцтва ў параўнанні з палеалітам. Археалагічныя культуры мезаліту. Этнічныя працэсы ў мезаліце.
    Неалітычныя культуры. Іх сувязь з мезалітычнымі. Міграцыі. Панаванне прысвойваючых формаў гаспадаркі. Змяненне ў гаспадарцы неалітычных плямён і рост насельніцтва. Узрастанне ролі рыбалоўства. Найстаражытныя шахты. Мастацтва каменнага веку. Вераванні.
    Пытанне аб этнасе ў неаліце. Даныя гідранімікі па гэтаму пытанню. Праблема фінаугорскага этнасу на Беларусі.
    З’яўленне індаеўрапейцаў ва Усходняй Еўропе. Археалагічныя адзнакі індаеўрапейскіх плямёнаў. Далейшая дыферэнцыяцыя індаеўрапейцаў. Міграцыя сярэднееўрапейскіх плямён. Іх узаемадзеянне з мясцовым насельніцтвам. Вынікі этнічных узаемадзеянняў. Прыкметы выціскання мясцовага насельніцтва. Прыкметы змяшэння. Расцягнутасць у часе працэсу.
    Пытанне аб этнасу сярэднедняпроўскіх плямён. Даныя на карысць балтыйскай прыналежнасці прышлых плямён. Іншыя ўяўленні. Дыферэнцыяцыя балтаў і выніку рассялення.
    Змяненні ў занятках насельніцтва і ў грамадскім ладзе. Змена прысвойваючай эканомікі вырабляючай. Распаўсюджванне металу. Зацвярджэнне бацькоўскага ладу. Духоўная культура. Найстаражытныя курганы.
    Лакальныя групы гарадзішчаў. Мілаградскія плямёны, Пытанне аб фарміраванні мілаградсжай культуры і магчымых міграцыях. Мясцовыя вытокі культурных прыкмет. Праблема этнічнай прыналежнасці мілаградцаў.
    Асаблівасці фарміравання культуры штрыхаванай керамікі. Адзнакі мясцовага субстрата. Лакальныя групы плямён штрыхаванай керамікі. Гарадзішча Малышкі. Днепрадзвінскія плямёны. Асаблівасці фарміравання культуры. Фінаугорскія элементы.
    З’яўленне пазнелужыцкіх (падклошавых) плямён. Іх арэал на Беларусі. Адносіны з іншымі плямёнамі. Пытанне аб этнічнай прыналежнасці падклошавых плямён.
    Зарубінецкія плямёны. Пытанне аб іх паходжанні. Мясцовыя і нетутэйшыя элементы ў іх культуры. Праблема этнічнай атрыбуцыі зарубінецкіх плямён.
    Далейшае рассяленне зарубінецкіх плямён. Іх уплыў на этнакультурную карціну наступных часоў.
    Постзарубінецкія плямёны. Іх месца ў этнакультурнай гісторыі Усходняй Еўропы. Банцараўскатушэмлінскія плямёны. Доўгія курганы і праблема этнічнай атрыбуцыі носьбітаў культуры доўгіх курганоў. Мясцовыя вытокі культуры.
    Гаспадарчае жыццё. Культура. Вераванні.
    Лакалізацыя славянскай прарадзімы. Пачатак шырокага рассялення славян і іх з’яўленне на тэрыторыі Беларусі. Плямёны пражскай культуры ва Усходняй Еўропе. Корчакская і лукарайкавецкая культуры. Фарміраванне ўсходніх славян. Грамадскі лад у славян.
    Палітычная сітуацыя ва Усходняй Еўропе папярэдадні шырокага рассялення ўсходніх славян, Пачатак рассялення славян на поўнач ад Прыпяці. Летапіс аб славянскім рассяленні на Беларусі. Пытанне аб "летапісных плямёнах" усходніх славян. Спробы выдзялення этнічнавызначальных прыкмет. Аднастайнасць культуры ўсходніх славян на пачатковым этапе рассялення. Сферычныя курганы з трупаспаленнем. Узаемаадносіны славян з балтыйскім насельніцтвам. Адзнакі этнічных узаемадзеянняў. Вынік змяшэння з балтамі.
    Прагрэс у гаспадарцы. Распаўсюджванне больш дасканалых тыпаў сельскагаспадарчых прылад. Грамадскі лад. Тэрытарыяльная абшчына.Паганства. Неславянскія этнасы на тэрыторыі Беларусі.
    ТЭМА II. СТАРАЖЫТНЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ УТВАРЭННЯ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ.
    Пачатак Русі. Пашырэнне тэрыторыі Старажытнарускай дзяржавы. Найстаражытныя гарады і княствы на тэрыторыі Беларусі. Рагвалод. Тур. Заходнія землі Русі і Кіеў. Адміністрацыйны падзел і арганізацыя кіравання. Павіннасці.
    8
    9
    Зацвярджэнне ў Полацкім княстве дынастыі Ізяславічаў. Страта нашчадкамі Ізяслава права на кіеўскае вялікае княжанне.
    Увядзенне хрысціянства і яго значэнне.
    Сацыяльнаэканамічнае развіццё Заходніх земляў Русі. Поспехі ў сельскай гаспадарцы. Сяляне і іх побыт. Формы эксплуатацыі,
    Віды феадальнага землеўласніцтва.
    Развіццё гарадскага жыцця. Колькасць старажытных гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Знешні від горада. Гарадское рамяство. Гандаль.
    Пачатак феадальнай раздробленасці. Прычыны і вынікі. Умацаванне княстваў у заходніх землях Русі. Праблема мясцовай дзяржаўнасці. Узаемаадносіны з Кіевам і іншымі княствамі Русі. Войны 60—70х гг. XI ст. Бітва на Нямізе. Усяслаў Брачыслававіч. Поспехі полацкіх князёў у Прыбалтыцы.
    Удзель