• Газеты, часопісы і г.д.
  • Айчынная гісторыя Прыкладная праграма курса для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў

    Айчынная гісторыя

    Прыкладная праграма курса для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў

    Памер: 13с.
    Мінск 1997
    10.64 МБ
     самаўладдзя. Курс на русіфікацыю Беларусі. Асобны камітэт па справах заходніх губерній" і яго дзейнасць па насаджэнню рускага землеўладання і чыноўніцтва. Ліквідацыя уніяцкай царквы. Адмена дзеяння на Беларусі Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Увядзенне расійскага заканадаўства і яго роля ў паскарэнні русіфікацыі Беларусі. Забарона назвы "Беларусь” у афіцыйнай дакументацыі. Грамадскапалітычны рух у 40—60я гады. Зараджэнне рэвалюцыйнадэмакратычнай плыні
    Сацыяльнаэканамічнае развіццё. Колькасны, саслоўны і нацыянальнаканфесійны склад насельніцтва Беларусі. Асаблівасці сацыяльнага развіцця беларускіх земляў. Стан памешчыцкай гаспадаркі. Асноўныя напрамкі спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі сялян.
    Разлажэнне цэхавой сістэмы. Вотчынная і гарадская прамысловасць. Рост мануфактур і з'яўленне першых фабрык. Роля гарадоў у развіцці прамысловасці. Органы гарадскога самакіравання.
    Крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы. Антыпрыгонніцкі сялянскі рух. Першыя парасткі буржуазнага ўкладу. Спробы ажыццяўлення рэформ гаспадаркі, прамысловасці.
    Культура на Беларусі. Стан народнай адукацыі і навукі. Тыпы школ і іх колькасць. Полацкая езуіцкая акадэмія. Роля Віленскага універсітэта як значанага цэнтра адукацыі і навукі. ГорыГорацкі зямляробчы інстьггут. Эвалюцыя сістэмы народнай адукацыі ў 30—50я гады. Пачатак этнаграфічных і гістарычных даследаванняў. Змест беларускага фальклора. Творы мастацкай літаратуры. П.Багрым. Ананімныя паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". Беларускія матывы ў творчасці А.Міцкевіча. Беларуская плынь у польскамоўнай мясцовай літаратуры. Я.Чачот, Я. Баршчэўскі, А.Рыпінскі. В.ДунінМарцынкевіч. Ул.Сыракомля, А.Кіркор. Тэатр і музыка. С.Манюшка і яго опера "Сялянка". Выяўленчае мастацтва. У.Аляшкевіч. Я.Данель., В.Ваньковіч, У.Хруцкі Архітэктура. Праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкіх творах, гістарычных і этнаграфічных даследваннях.
    13 ТЭМА VI.БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX CT. I ПАЧАТКУ XX СТ. БАРАЦЬБА ЗА ДЭМАКРАТЫЮ I НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭННЕ
    Буржуазныя рэформы 60—80х гг., іх роля ў сацыяльнаэканамічным і палітычным развіцці Беларусі. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права на Беларусі. Правы сялян пасля адмены прыгоннага права. Умовы надзялення іх зямлёй. Рэформы аграрных адносін дзяржаўных сялян і іншых катэгорый сельскага насельніцтва. Вынікі аграрнай рэформы на Беларусі.
    Рэформы кіравання і суда. Школьная і цэнзурная рэформы. Ваенная рэформа. Прычыны абмежаванасці рэформ і іх незавершанасці.
    Стан сельскай гаспадаркі пасля адмены прыгоннага права. Цяжкасці перабудовы гаспадаркі на капіталістычны лад. Феадальнапрыгонныя рэшткі ў сельскай гаспадарцы. Сістэма адработак. Дваранскае землеўладанне і рост безсаслоўнай зямельнай уласнасці. Два шляхі развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Змяненні ў сацыяльнай структуры сялян. Характарыстыка асноўных сацыяльных груп сялян. Аграрная перанаселенасць.
    Асаблівасці развіцця эканомікі. Стан прамысловасці і яе асноўныя гапіны. Замаруджаныя тэмлы пераходу да машыннай вытворчасці. Грашовая рэформа С.Ю.Вітгэ і яе вынікі на Беларусі. Узнікненне банкаў і развіццё гандлю. Эканамічная характарыстыка гарадоў. Фарміраванне рабочага класу і буржуазіі. Нацыянальны склад буржуазіі і пралетарыяту.
    Сялянкі рух пасля адмены прыгоннага права. Паўстанне 1863 г. на Беларусі. Польскі паўстанчаскі рух і імкненні сялян. Роля рэвалюцыйных дэмакратаў і шляхецкіх рэвалюцыянераў ў паўстанні. К.Каліноўскі — кіраўнік рэвалюцыйнадэмакратычнай плыні. "Мужыцкая праўда". Два напрамкі ў кіраўніцтве паўстаннем: "чырвоныя" і "белыя". Асаблівасці паўстання ва Усходняй і Заходняй Беларусі. Падаўленне паўстання. Яго вынікі і значэнне.
    Формы і дынаміка сялянскага руху і барацьба рабочых у 70—90х гадах. Народніцкі рух: фарміраванне, ідэалогія, сутнасць. І/Ідэйныя напрамкі народніцтва. Адлюстраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў ідэалогіі народнікаў. Прапаганда беларускімі народнікамі ідэі нацыянальнага адраджэння. Часопіс Томан". Пачатак прапаганды марксізму на Беларусі. Першыя сацыялдэмакратычныя гурткі. Стварэнне Бунда. Палітычныя выступленні рабочых. Народніцкія гурткі як перадумова фарміравання новых аб’яднанняў грамадскапалітычных плыняў беларускай арыентацыі.
    Асноўныя тэндэнцыі далейшага развіцця беларускага этнасу. Аб’ектыўныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі. Этнічная тэрыторыя беларусаў і тэрытарыяльнаадміністратыўныя падзелы другой паловы XIX — пачатку XX ст. Нацыянальны, сацыяльны і рэлігійны склад насельніцтва Беларусі. Паступовы
    14
    распад саслоўнай структуры. Роля і месца беларускай буржуазіі, пралетарыяту і сялянства у нацыянальным руху.
    Перадумовы і пачатак беларускага нацыянальнага адраджэння. Вытокі духоўнага абуджэння народа. Нацыянальнакультурны рух і яго асаблівасці. Студэнцкія культурнаасветніцкія арганізацыі ў Пецярбургу, Маскве. Асвета. Развіццё беларускай літаратурнай мовы, Мастацкая літаратура. Выяўленчае мастацтва, архітэктура, тэатр. Этнаграфічныя і гістарычныя даследаванні. Міжнацыянальныя культурныя сувязі.
    Грамадскапалітычнае развіццё Беларусі ў пачатку XX ст. Утварэнне палітычных партый і арганізацый. Беларуская сацыялістычная грамада: яе ідэалогія, праграма і дзейнасць.
    Рэвалюцыя 1905—1907 гг. на Беларусі. Палітычныя выступленні і эканамічная барацьба рабочых. Сялянскі рух. Салдацкія выступленні. Уздым нацыянальнага РУХУ' Тры палітычных лагеры: рэвалюцыйнадэмакратычныя, ліберальныя і ўрадавыя партыі на Беларусі. Пачатак расійскага парламентарызму і адносіны да яго палітычных сіл Беларусі. Маніфест 17 кастрычніка і пазіцыі розных класаў і партый. Кастрычніцкая палітычная стачка на Беларусі. Снежаньская палітычная стачка на Беларусі Ход выбараў на Беларусі ў I і II Дзяржаўныя думы і іх вынікі. Паражэнне рэвалюцыі і вяртанне да кансэрватызму. Змены ў тактыцы рэвалюцыйнадэмакратычных .буржуазналіберальных і ўрадавых партый. Левы блок. Дзейнасць БСГ. Пазіцыя "Нашай Нівы1'. Паражэнне рэвалюцыі. Вынікі трэццечэрвеньскага дзяржаўнага пераварота. Галоўныя напрамкі барацьбы за беларускае нацыянальнакультурнае адраджэнне. "Наша Ніва” — цэнтр адраджэнцкага руху. Яе роля ў развіцці нацыянальнай літаратуры, друку, фарміраванні і згуртаванні нацыянальнай інтэлігенцыі. Узмацненне шавінізму ў палітыцы царызму на Беларусі. Афіцыйныя культурнаасветніцкія арганізацыі ( Белорусское обшество" і інш.), Урадавыя арганізацыі ў барацьбе супраць нацыянальнага адраджэння. Ідэалогія і практыка "западнорусмзма".
    Сталыпінская палітыка "абнаўлення" дзяржавы і яе вынікі на Беларусі. Сацыяльнаэканамічныя працэсы. Сацыяльная структура насельніцтва Беларусі. Асаблівасці прамысловага развіцця Беларусі: высокая ўдзельная вага дробнакапіталістычнай і рамеснасаматужнай вытворчасці, пераважнае размяшчэнне прадпрыемстваў фабрычназаводскага і мануфактурнага тыпу ў сельскай мясцовасці, адсутнасць буйных прамысловых цэнтраў. Рост акцыянернага капіталу і канцэнтрацыя вытворчасці.
    Стан сельскай гаспадаркі. Дваранскае і надзельнае сялянскае землеўладанне як аснова феадальнапрыгонніцкіх перажыткаў і галоўны тормаз прагрэсіўнага развіцця беларускага грамадства. Вянікі сталыпінскай рэформы ў Беларусі. Грамадскае жыццё. Увядзенне земстваў. Трэццечэрвеньская палітычная сістэма і яе асаблівасці на Беларусі. Аслабленне рэвалюцыйных партый. 1912—1914 гг:
    15 палітычны застой і сацыяльнае бражэнне. Стан эканамічнага жыцця. Пачатак вайны. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў гады першай сусветнай вайны. Раскол апазіцыйнага руху. Беларускі грамадскапалітычны рух. Тактыка ліберальных і сацыялістычных партый у гады вайны.
    Лютаўская рэвалюцыя. Звяржэнне царызму I асаблівасці "двоеўладдзя" ці "шматуладдзя" на Беларусі. Заходні фронт як важны фактар паскарэння развіцця рэвалюцыі на Беларусі. Расстаноўка палітычных сіл і класавых сіл. Беларускі палітычны рух і яго праграма.
    Культура Беларусі ў пачатку XX ст. Асвета і навука. Літаратура і мастацтва. Развіццё перыядычнага друку і кнігадрукавання. Якасныя зрухі ў беларускай мастацкай літаратуры. Роля Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, К.Каганца і іншых пісьменнікаў і паэтаў у нацыянальнакультурным адраджэнні. Выяўленчае мастацтва. Тэатр.
    ТЭМА VII. РЭВАЛЮЦІЯ 1917 ГОДА. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ФАРМІРАВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ СТАНАЎЛЕННЯ НОВАГА УКЛАДА ЖЫЦЦЯ (САКАВІК 1917—ЧЭРВЕНЬ 1941 ГГ.)
    Барацьба за выбар шляхоў грамадскага развіцця. Падыходы розных палітычных партый да вырашэння дэмакратычных, палітычных і сацыяльных, эканамічных задач на Беларусі, аграрнага I нацыянальнага пытанняў. Палітычныя вынікі правалу наступлення рускай арміі на фронце. Узмацненне процістаяння грамадскапалітычных сіл. Чэрвеньскі і ліпеньскі палітычныя крызісы. Ліпеньскі з'езд прадстаўнікоў беларускіх грамадскапалітычных арганізацый. Абранне цэнтральнай рады: праблемы адзінства дзеяння беларускіх палітычных сіл. Барацьба за нацыянальнатэрытарыяльную аўтаномію Беларусі ў межах Расійскай дзяржавы.
    Працэс бальшэвізацыі Саветаў. Нарастанне рэвалюцыйнага крызысу: узмацненне сацыяльнай напружанасці і нестабільнасці. Дэмакратычныя і нацыянальнадэмакратычныя партыі ў пошуку мер па выхаду з крызісу. Іх палітычная эвалюцыя. Заходні фронт у стратэгічных мэтах палітычных партый. Асаблівасці крызісу дэмакратыі на Беларусі. Узмацненне тэндэнцый рэвалюцыйнага экстрэмізму ў тактыцы бальшавікоў. Такгыка ліберальных і дэмакратычных партый. Беларускі нацыянальнавызваленчы рух. Заходні фронт — апора бальшавікоў у барацьбе за ўладу.
    Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Дзейнасць беларускіх нацыянальнадэмакратычных партый у ходзе ўстанаўлення Савецкай улады на Беларусі і на Заходнім фронце. Вынікі выбараў на Ўсерасійскі Ўстаноўчы сход на тэрыторыі Беларусі.
    16
    Фарміраванне савецкіх органаў улады на месцах на аснове двупартыйнасці — бальшавікоў і левых эсераў. Фарміраванне СНК Заходняй вобласці і фронта. Усебеларуск: з’езд у снежні 1917 г. Праблема улады і беларускай дзяржаўнасці. Губернскія, павятовыя і валасныя з'езды Саветаў і іх рашзнні. Курс бальшавікоў на падаўленне палітычнай апазіцыі. Мяцеж польскіх легіянераў.
    Сацыяльнаэканамічныя пераўтварэнні. Рабрчы