• Газеты, часопісы і г.д.
  • Айчынная гісторыя Прыкладная праграма курса для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў

    Айчынная гісторыя

    Прыкладная праграма курса для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў

    Памер: 13с.
    Мінск 1997
    10.64 МБ
    ы перыяд у гісторыі заходніх земляў Русі. Даныя пісьмовых крыніц аб колькасці ўдзельных княстваў. Дынастычныя сувязі полацкіх князёў і іх удзел у агульнарускіх справах. Міжусобныя войны ў XII ст. Узмацненне баярства. Асноўныя тэндэнцыі ў дзяржаўным ладзе. Веча.
    Барацьба з нямецкімі рыцарамі. Аслабленне Полацкага княства ў XIII ст. Заходнія землі Русі і татарамангольскае нашэсце.
    Этнічныя працэсы ў старажытнарускі перыяд. Адзінства інтэграцыйных і раз’яднальных працэсаў. Пытанне аб старажытнарускай народнасці. Прыкметы народнасці. Мова і культура старажытнай Русі. Этнічная самасвядомасць. Саманазва. Прычыны паступовага раздзялення старажытнарускай народнасці. Уплыў этнічных субстратаў на ўсходнеславянскі (старажытнарускі) этнас.
    Культура заходніх земляў Русі. Яе адносіны да культуры іншых земляў Русі. Вусная народная творчасць. Гістарычныя сюжэты былін. Волх Усяслававіч. Апавяданне аб Уладзіміру і Рагнедзе.
    Пісьменнасць. Распаўсюджванне пісьменнасці. Знаходкі берасцяных грамат. Барысавы і Рагвалодаў камяні. Надпісы на іншых прадметах. Рукапісныя кнігі. Тураўскае евангелле. Еўфрасіння Полацкая. Кірыла Тураўскі. Пытанне аб летапісанні ў заходніх землях Русі. Мастацкія вырабы з металу, камяню, касці. Крыж Лазара Богшы. Скарб з Вічшынскага замка. Фрэскі.
    Архітэктура. Узнікненне мясцовых архітэктурных школ. Сафійскі сабор ў Полацку. Мінскі храм. Спаская царква ў Полацку. Благавешчанская царква ў Віцебску. Гродзенскія манументальныя пабудовы. Белая вежа ў Каменцы.
    Значэнне старажьггнарускага этапа ў гісторыі Беларусі. Заходнія землі Русі ў кантэксце гісторыі старажытнай Русі.
    ТЭМА III. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ I ЖАМОЙЦКАЕ (XIII—XYI ст.ст.)
    Сацыяльнаэканамічныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Цэнтраімклівыя тэндзнцыі, што дзейнічалі на землях Беларусі, Літвы, Украіны, некаторых рускіх княстваў, уплыў знешніх фактараў (пагроза манголататарскіх нашэсцяў, барацьба з галіцкавалынскімі князямі, ордэнскай і польскай феадальнай экспансіяй і інш. у працэсе ўтварэння Літоўскага княства). Актыўная, шмат у чым вызначальная роля беларускіх феадалаў і іншых слаёў насельніцтва Беларусі, якія нзпасрэдна ці ўскосна ўдзельнічалі ва ўтварэнні ВКЛ і яго абароне. Высокі грамадскапалітычны, культурны і сацыяльнаэканамічны ўзровень усходнеславянскіх зямель у складзе ВКЛ і яго уплыў на стымуляванне працэса феадалізацыі і дзяржаўнага будаўніцтва ў беларускалітоўскай дзяржаве Пытанне пра гістарычную назву "Літва". Эвапюцыя дзяржаўнай назвы ВКЛ. Барацьба за вялікае княжанне пасля смерці Міндоўга. Цэнтралізатарская палітыка вялікіх князей Віценя, Гедыміна, Альгерда. Дынастычная барацьба ў 70—90я rr.XIV ст. (Кейстут, Ягайла, Андрэй Полацкі, Вітаўт). Узмацненне вялікакняжацкай улады ў гады княжання Вітаўта. Ліквідацыя ўдзельных княжанняў. Стварэнне ваяводстваў. Гарадзельскі прывілей 1413 г. і яго вынікі. Унутрыпалітычная барацьба пасля грамадзянскай міжусобнай феадальнай вайны 30х гадоў XV ст. Падзел дзяржавы на Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае Вялікакняскія прывілеі 1432, 1434 гг. Аб'яднанне дзяржавы Жыгімонтам Кейстутавічам. Абмежаванне вялікакняжацкай улады ў другой палове XV ст. Унутрапалітычная барацьба ў ВКЛ з канца XV ст. да 1569 г. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Адмена Гарадзельскага прывілею. Усталяванне рэлігійнай талерантнасці. Заканадаўства ВКЛ. Судзебнік Казіміра 1468 — першы збор законаў беларускалітоўскай дзяржавы. Статуты 1529 і 1566 гг.
    Палітычныя органы дзяржаўнай улады, іх эвалюцыя, функцыі (вярхоўная ўлада, Рада, сеймы, сеймікі, войска і інш.). Адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел ВКЛ. Пераемнасць у развіцці дзяржаўнапалітычных форм на Беларусі і уплыў іх на дзяржаўны лад ВКЛ. Сваеасаблівасць грамадскапалітычнага становішча Полацкага, Віцебскага і іншых беларускіх і украінскіх зямель (княстваў) у палітычнай сістэме ВКЛ, іх адміністрацыйначфедэратыўныя правы. Узрост палітычнай ролі беларускіх і украінскіх феадалаў у палітычным і сацыяльнаэканамічным жыцці з сярэдзіны XV ст. і асабліва з канца XV — першай паловы XVI ст.
    Тэндэнцыі кансалідацыі кіраючых колаў беларускалітоўскай дзяржавы. Павышэнне ролі Рады і Соймаў Вялікага княства Літоўскага. Нх склад у XV_XVI ст.ст. Змова супраць Казіміра (1481 г.) і яе вынікі. Вялікакняскі прывілей 1492 г. Палітычныя ўзаемаадносіны ВКЛ з суседнімі дзяржавамі (Польшчай, Тэўтонскім ордэнам, Маскоўскім вялікім княствам, Крымскім ханствам). Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ. Паходы Альгерда на Маскву. Бітва на Сініх Водах (1362). Далучэнне да ВКЛ
    10
    11
    украінскіх зямель. Унутраная вайна 30х гадоў XV ст. Дзяржаўныя уніі з Польшчай (Крэўская, Гарадзельская і інш.). Грунвальдская бітва (1410 г.) і яе значэнне. Войны канца XV — першай трэці XVI ст. Лівонская вайна.
    Развіццё царкоўнарэлігійных адносін. Становішча праваслаўнай царквы, узнікненне каталіцкай (з канца XIV ст.) I рэфармацыйнай цэркваў (з сяр. XVI ст.), іх узаемаадносіны, уплыў на беларускае насельніцтва. Царква і рэлігія ў палітычным, сацыяльнаэканамічным і культурным жыцці ВКЛ. Функцыі царквы як самакіруючайся спецыфічнай установы ў феадальным грамадстве. Роля царквы і духавенства ў захаваніі культурных традыцый, культурнай спадчыны, фарміраванні светапогляду і пабытовых звычаяў насельніцтва. Талерантнасць у законадаўстве і ў практыцы грамадскага жыцця.
    Сацыяльнаэканамічнае жыццё. Феадальнае землеўладанне і гаспадарка Катэгорыі сялянства, працэс запрыгоньвання. Аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст. — "Валочная памера". Выступленні і барацьба супраць узмацнення феадальнага прыгнёту. Гарады Беларусі — цэнтры рамяства і гандлю. Сацыяльнапалітычнае развіццё гарадоў. Фарміраванне саслоўя мяшчан, этнарэлігійная і колькасная характарыстыка насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак. Удзел гараджан Беларусі ў грамадскапалітычных рухах. Магдэбургскае права і сістэма гарадскога самакіравання. Уладальніцкія гарады. Пераўтварэнне беларускіх гарадоў у рамесленагандлёвыя цэнтры.
    Культура. Духоўная і матэрыяльная культура. Асноўныя канцэпцыі аб паходжанні беларускага этнасу і назвы "Белая Русь". Этнічная тэрыторыя беларусаў У другой палове XIIIXVI ст.ст. Утварэнне сацыяльнаэканамічнай супольнасці. Эканамічныя, палітычныя, прававыя і іншыя фактары, якія садзейнічалі кансалідацыі беларускага этнасу. Насельніцтва Беларусі. Этнічная і дэмаграфічная характарыстыка, міжэтнічныя адносіны.
    Умовы развіцця культуры ў беларускалітоўскай дзяржаве. Эвалюцыя культуры, рамяства, узнікненне новых галін духоўнай і матэрыяльнай дзейнасці насельніцтва. Уплыў сацыяльных, палітычных і эканамічных фактараў на яе развіццё. Народная творчасць. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ. Роля мовы ў фарміраванні і развіцці этнічнай свядомасці беларусаў. Асвета. Літаратура. Кнігадрукаванне. Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мікола Гусоўскі, Мялецій Сматрыцкі. Статуты ВКЛ (1529, 1566, 1589) — выдатныя помнікі грамадскай думкі. Характэрныя рысы беларускай архітэктуры XIV—XVI ст.ст. Выяўленчае мастацтва. Рэнесанс на Беларусі: сацыяльныя і духоўныя асновы. Рэфармацыйны рух. Контррэфармацыя. Працэс сацыяльнай кансалідацыі прывілеяванага саслоўя ВКЛ на аснове дзяржаўнага патрыятызму.
    ТЭМА IV. БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ XVI—XVIII СТ.СТ.: АД ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ ДА ПАДЗЕЛАЎ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
    Утварэнне Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне, палітычныя вынікі. Люблінская унія 1569 г. Прычыны рэалізацыі планаў стварэння новага дзяржаўнага фарміравання. Незадаволенасць часткі магнатаў I шляхты ВКЛ умовамі уніі. Распрацоўка і прыняцце Статута 1588 г. Органы ўлады і кіравання. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай і ВКЛ у канцы XVI—XVIII ст.ст. Паступовая паланізацыя сацыяльных вярхоў беларускага грамадства. Сялянскаказацкія выступленні на Беларусі супраць феадальнага ўціску і паланізацыі. Ваенныя дзеянні на Беларусі 1648—1667 гг. Андрусоўскі мір (1667 г.). Барацьба магнацкіх групочак у другой палове XVII — пачатку XVIII ст.ст. Беларусь у гады паўночнай вайны. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Спроба рэформы палітычнага ладу. "Дысідэнцкае" пытанне. Тры падзелы Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай (1791 г.). Паўстанне Касцюшкі.
    Стан сялянскай гаспадаркі. Феадальнае землеўладанне. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян. Павіннасці і дзяржаўныя паборы. Супраціўленне сялян узмацненню феадальнага прыгнёту. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам В.Вашчылы (1740—1744 гг). Гарады Беларусі. Рамесная вытворчасць і гарадскі гандаль. Гандлёвыя сувязі. Самакіраванне. Сацыяльная барацьба ў беларускіх гарадах.
    Этнічная тэрыторыя і этнічная структура беларускага народа. Яго этнічная самасвядомасць. Рэлігійныя адносіны у ВКЛ (XVII—XVIII ст.ст.). Ускладненне царкоўнарэлігійных адносін (Берасцейская унія 1596 г.). Негатыўныя тэндэнцыі ў духоўным жыцці беларусаў, рэлігійная канверсія. Узмацненне пазіцый каталіцкай царквы. Устварэнне уніяцкай царквы ў XVII — пачатку XVIII ст.ст. Пашырэнне уніяцтва сярод сельскага насельніцтва I мяшчанства. Сялянства як захавальнік патэнцыялу для развіцця беларускага этнасу.
    Этапы асветніцтва на Беларусі. Паланізацыйныя тэндэнцыі ў культурным развіцці Беларусі. Стан асветы. Кнігадрукаванне. Літаратура. Школьная справа. Грамадскапалітычная I філасофская думка. Калегіі, царкоўныя братствы на Беларусі. Фалькларызацыя беларускай культуры. Развіццё вуснай народнай творчасці. Музыка. Тэатр. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура.
    ТЭМА V. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ НМПЕРЫІ У КАНЦЫ XVIII—СЯРЭДЗІНЕ XIX СТ.СТ.
    Характар і галоўныя напрамкі палітыкі царызму ў Беларусі. Тэрытарыяльнаадміністратыўны падзел Беларусі і стварэнне новай адміністрацыі. Органы
    12 кіравання і суд. Падаткі і павіннасці. Адносіны да уніяцкай і каталіцкай канфесій. Праваслаўная царква. Усталяванне "мяжы яўрэйскай аседласці". Праэкт аднаўлення Вялікага княства Літоўскага.
    Вайна 1812 г. і Беларусь. Палітыка французскай акупацыйнай улады. Часовая ўрадавая камісія Вялікага княства Літоўскага і яе дзейнасць.
    Грамадскапалітычныя працэсы на Беларусі ў 20—30я гады. Тайныя таварыствы. Дзекабрысты на Беларусі. Паўстанне 1830—1831 гг. і яго ўдзеянне на развіццё грамадскапалітычнага руху.
    Новыя напрамкі ў палітыц