Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
Маці завуць Кулінай.
Я ўспамінаю, калі нам
Падчас блакады // Прыйшлося сядзець у лесе.
Я адышоўся ад маці
і не застаўся ледзьве [4, III, 10].
97
Звернем увагу на цікавую рыфму: Кулінай калі нам. У Р. Барадуліна анжамбеманы часта параджаюць незвычайныя рыфмы.
Крыху іншая мастацкая сутнасць анжамбеманаў, якія маюць функцыю лагічнага вылучэння:
Маўчы, ўсыпальня каралёў... // Вякі
Прыціхлі // Пад геральдыкай нямою.
Спытае нехта:
Быў кароль які, Калі пісаў паэт, Ojczyzno moja?.. [2].
Тут можна абсалютна лагічна акрэсліць строгую рацыянальную матываванасць такога вылучэння: яна дыктуецца жаданнем паэта інтанацыйна падкрэсліць метафару, ідэйная сутнасць якой як нельга лепей ілюструе ідэйны змест верша “ars longa”, духоўныя здабыткі мастака перавышаюць веліч зямных уладароў. Сапраўды, “паэты нараджаюцца ў карчме, каб іх пасля аплаквалі саборы”, (пачатак гэтага верша).
Даследчыкі [гл. 8, 134; 10, 252] у асобны пункт вылучаюць анжамбеман, пабудаваны наступным чынам: “...першы радок заканчваецца злучнікам або прыназоўнікам, a словы, да якіх яны адносяцца, пачынаюць наступны радок” [8, 134]. Абсалютна верна, што “гэта адзін з найбольш рэзкіх рытмічных перабояў” [10, 252], а значыць найбольш эфектны ў мастацкім плане. Але мы не можам пагадзіцца, што сюды трэба адносіць толькі анжамбеманы на злучнікі і прыназоўнікі. Па логіцы рэчаў, гаворка павінна ісці пра ўсе тыя выпадкі, калі радок заканчваецца службовай часцінай мовы. Справа ў тым, што ўся моц такога пераносу заключаецца ў граматьгчнай і фанетычнай сутнасці такіх слоў. У граматычным плане службовыя часціны мовы ўжываюцца “толькі пры паўназначных словах, у спалучэнні з імі” [11], а гэта значыць, што пры сінтаксічным пераносе ў вершы “разрываецца” асабліва моцная сувязь, што і стварае асабліва моцны эфект. У фанетычным плане “яны звычайна не маюць уласнага націску і аб’ядноўваюцца ў адну
98
акцэнталагічную адзінку з суседнім словам, выступаючы або як праклітыка... ці як энклітыка” [11]. He патрабуецца ніякіх каментарыяў, каб зразумець, што азначае для рытмікі верша разрыў паміж рытмарадамі акцэнталагічнай адзінкі і наколькі моцны гэты мастацкі прыём.
У наступным прыкладзе мы маем “злучнікавы” анжамбеман:
Восень галутай. // Лісце як госці.
Толькі трымалася // Вера б і He абляталі з рабіны мілосці
Слоў маіх вераб’і [5, 297],
Зноў звяртае на сябе ўвагу рыфма, створаная анжамбеманам: вера б і вераб’і.
Падобная сітуацыя і ў наступным вершы: Чым Бог бліжэйшы да зямлі, Тым Ён нябеснейшы...
I тут, відаць,
Прывычна дзіва здзейсніўшы, Уборы, што з блакіту, Лёгка скіне і, Нябачны, ўбачыцца Сляпым і жабракам.
Як выдых, выйдзе 3 ветрасценнай скініі, За сынаў боль
Даруючы цвікам... [3, 288],
Перанос моцна вылучае парадаксальны вобраз: “[Бог], нябачны, убачыцца сляпым і жабракам”, а тым самым узмацняе асноўную думку верша. Адзначым рыфму: скіне і скініі.
У наступным прыкладзе анжамбеман не “на злучнік” і не “на прыназоўнік”, а “на часціцу”:
Да ісціны голай хоча дайсці
След нецярпення босы:
Зямля трымае нябёсы, а ці
Зямлю трымаюць нябёсы? [3, 23],
99
Відавочна, што і тут абсалютна рацыянальная матывацыя анжамбемана інтанацыйнае падкрэсліванне вобразу (гэта менавіта лагічны націск, а не эмфаза).
Цікавы прыклад складовага (слоўнарадковага) анжамбемана бачым у наступным урыўку з паэмы “Лінія перамены дат”:
Здрыгануўся аднойчы.
Зрабілася цёмна
Лакцём на
ціснула Вясна ў вакно,
Шыбіна закрактала ажно [4, III, 31],
(Курсівам мы паказалі рыфму, тлустым шрыфтам анжамбеман.) Цікава, што графіка арганізуецца так, каб “прыхаваць” гэты анжамбеман унутры радка, хаця абсалютна відавочна, што другі радок, падзелены “лесвічкай”, на самой справе два рытмарады (паказчык рыфмоўка). Анжамбеман выконвае функцыю лагічнага вылучэння. Трэба сказаць, што гэты прыём тут выкарыстаны вельмі ўдала з пункту гледжання інтанацыйнай арганізацыі: націснула, менавіта так мы гаворым, калі хочам падкрэсліць моц гэтага націску.
Нарэшце, адзначым такі прыём, як “ланцужок” анжамбеманаў. У паэме “Самота паломніцтва” чытаем:
Год нараджэння?
Калі Русь адбялілася,
Белай
Стала.
Па ўсёй зямлі
Крыўская слава бегла.
Беляць палотны, каб Кужаль кунежыў цела, Каб аж да крохту скаб Дух не здаваўся.
Бела
Доле й на небясі
Снежна і Млечнашляха.
100
Большая Белай Русі
Наканавана плаха [4, III, 110].
Зноў мы бачым тут, што Р.Барадулін “прыхоўвае” анжамбеманы: мусіць, яму не хочацца, каб яны “вытыркаліся”. Слова “калі”, якое, па сутнасці, завяршае першы рытмарад (рыфмуецца з “зямлі”), паэт ставіць у пачатак другога радка. Гэтаксама і слова “белай”, якое завяршае другі рытмарад (рыфмуецца з “бегла”), ён ставіць на асобны радок. Графіка, такім чынам, арганізуецца тут згодна з сінтаксісам, а не з метрыкай. Згодна з метрыкай яна павінна была б выглядаць наступным чынам:
* Год нараджэння? [Калі Русь адбялілася,] [белай Стала.] Па ўсёй зямлі Крыўская слава бегла.
Заўважым, што тут адзін за адным ідуць два рэжэконтррэжэ (паказана квадратнымі дужкамі) прыём рэдкі.
У гэтым прыкладзе фунцыя лагічнага вылучэння прадстаўлена асабліва яскрава: два разы пераносы падкрэсліваюць асноўны тэматычны вобраз урыўка (Русь... белай стала; бела доле й на небясі). (У апошніх двух радках гэты вобраз падкрэсліваецца яшчэ і інверсіяй: “Большая Белай Русі // Наканавана плаха”.)
Але тут функцыя пераносаў не толькі ў лагічным вылучэнні. Нагадаем, што гаворка ідзе пра паэму вялікі вершаваны твор. У такіх творах рытмічная інерцыя каварная рэч: яна “ўсыпляе” чытача. Таму такая насычанасць анжамбеманамі тлумачыцца неабходнасцю разбурыць гэтую інерцыю. Пераносы, такім чынам, выконваюць тут непасрэдна рытмаўтваральную функцыю (або “метраразбуральную”).
Такім чынам, мы бачым, што анжамбеман сапраўды адзін з самых яскравых прыкладаў таго, як розныя кампаненты будовы верша працуюць разам на стварэнне мастацкага зместу.
101
Літаратура
1. Баевскйй В.С. Лннгвнстнческне, математнческне, семнотнческне н компьютерные моделн в нсторнн н теорнн лнтературы. М., 2001.
2. Барадулін Р. Адаму Міцкевічу // Свіцязянскі вянок: Зборнік паэзіі. Мінск, 1998. С. 66 67.
3. Барадулін Р. Евангелле ад Мамы: Кніга паэзіі. Мінск, 1995.
4. Барадулін Р. Збор твораў. Мінск, 19961999. Т. 2, 3.
5. Барадулін Р. Трэба дома бываць часцей...: Выбр. старонкі лірыкі. Мінск, 1993.
6. Грйдйн В.Н. Эмфаза // Языкознанне. Большой энцнклопеднческнй словарь. М., 1998. С. 592.
7. Ковтунова Н.Н. Поэтнческнй сннтакснс. М., 1986.
8. Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. Мінск, 1987.
9. Тарановскйй К. Некоторые проблемы анжамбмана в славянском н западноевропейском стнхе // Тарановскнй К. 0 поэзнн н поэтнке. М., 2000. С.364371.
10. Федотов О.Н. Основы русского стнхосложення. Теорня н нсторня русского стнха: В 2х кн. Кн. 1: Метрнка н рнтмнка. М., 2002.
11. Шуба П.П. Службовыя словы // Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мінск, 1994. С. 526.
Канстанцін Фёдаравіч Піскуноў, аспірант
Пяцістопны харэй Уладзіміра Караткевіча
Пяцістопны харэй (Х5) адзін з найбольш ужывальных двухскладовых сілабатанічных вершаваных памераў у творчасці У. Караткевіча. Мы знаходзім у яго 28 вершаў, напісаных гэтым памерам, што складае 8,3% ад агульнай колькасці вершаваных твораў. Цікавасць уяўляе і той факт, што Х5 складае 77,8% ад агульнай колькасці вершаваных твораў, напісаных харэічнымі памерамі.
Па падліках В. Рагойшы і Т. Кабржыцкай [6, 340 343], у сучаснай беларускай паэзіі асноўнае месца займа
102
юць сілабатанічны верш 88,8% ад агульнай колькасці тэкстаў. Пры гэтым харэй займае другое месца па частотнасці выкарыстання ім напісаны 16,7% ад агульнай колькасці ўсіх сілабатанічных твораў.
Такая папулярнасць харэя тлумачыцца, перш за ўсё, тым, што ён больш адпавядае тэндэнцыям мовы. В. Баеўскі зрабіў спробу выявіць моўную абумоўленасць пэўных метраў і памераў, выкарыстоўваючы матэматычныя метады. Прадстаўніком кожнага метра быў абраны самы папулярны яго памер (Х4, Я4, ДЗ, АнЗ, АмЗ). У выніку даследчык прыходзіць да высновы, што “меру адпаведнасці розных метраў мове ... можна выразіць лічбамі: для харэя 4, для ямба 3, для дактыля і амфібрахія 2, для анапеста 1” [1, 138]. Такім чынам, у частым выкарыстанні ў вершаванні харэічнага метра мы бачым тэндэнцыю да збліжэння верша і натуральнага маўлення.
Пры аналізе рытмічнай своеасаблівасці Х5 Караткевіча мы вырашылі пабудаваць моўную мадэль Х5, паколькі “...рытмічны слоўнік вершаванага твора сам фарміруецца тымі рытмічнымі тэндэнцыямі верша, якія мы шукаем, і таму супастаўленне велічынь эмпірычных з велічынямі, выведзенымі з рытмічнага слоўніка таго ж твора, ненадзейнае: адны разыходжанні аказваюцца зменшанымі, іншыя, наадварот, перабольшанымі. Таму зыходным матэрыялам пры вылічэнні верагоднасных нормаў ... верша павінен быць рытмічны слоўнік не верша, а прозы” [4, 64]. Сутнасць моўнай мадэлі пэўнага памеру можа быць выкладзена наступным чынам: яна паказвае частотнасць рытмастваральных элементаў тэксту ў тым выпадку, калі б паэты складалі вершы такім жа чынам, як празаік прозу, адрозніваючыся толькі неабходнасцю захаваць памер.
У якасці матэрыялу для рытмічнага слоўніка прозы быў узяты ўрывак з аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” з 2000 слоў. Былі ўлічаны ўсе магчымыя формы памеру (усяго 16 рытмічных форм) і ўсе магчымыя мадуляцыі адпаведнай рытмічнай формы (усяго 303 мадуляцыі). Улічвалася
103
верагоднасць кожнай мадуляцыі, зыходзячы з частотнасці рытмічных тыпаў складоў у прозе, якія складаюць дадзеную мадуляцыю.