Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
7
3 першых пасляваенных гадоў свой лёс з БДУ звязаў прафесар, загадчык кафедры рускай літаратуры (у 1951 1960 гг.) І.В. Гутараў (1906 1967). Ён займаўся ў асноўным праблемамі тэарэтыкалітаратурнымі (“Поэтнческое мастерство В.В. Маяковского”, 1950; “Фнлософскоэстетнческне взгляды А.С. Пушкнна”, 1957), напісаў адны з першых у савецкім літаратуразнаўстве вучэбных дапаможнікаў па ўводзінах у літаратуразнаўства (“Введенне в лнтературоведенне”, 1954; “Вопросы лнтературоведення”, 1958; “Основы советского лнтературоведення”, 1967). Побач з І.В. Гутаравым і ўслед за ім да розных пытанняў тэорыі літаратуры звярнуліся і некаторыя іншыя вучоныя кафедры рускай літаратуры: прафесары Ф.І. Куляшоў (у прыватнасці, у “Лекцнях по нсторпн русской лнтературы конца XIX начала XX вв”, т. 12, 1976, 1980), С.А. Лысенка (доктарская дысертацыя “Стнлевые течення в драматургнн 20х 30х годов: Романтнка. Гротеск”, 1990), І.П. Кахно (яго цікавілі праблемы станаўлення савецкай літаратурнамастацкай крытыкі), С.Н. Чубакоў (асноўныя працы яго прысвечаны даследаванню праблемы вайны і міру ў творчасці Л. Талстога), дацэнты У.С. Карабан і Л.Л. Кароткая (яны склалі “Хрестоматню по введенню в лнтературоведенне”, Выд. 2, 1973), В.А. Захарава, Р.М. Кавалёва, В.Д. Літвінка і Р.І. Яраслаўцава (працы па фалькларыстыцы), Н.В. Галаўко (“Лнтературноэстетнческне взгляды поэтов “Нскры”, 1972), А.М. Андрэеў, І.І. Шпакоўскі, Т.В. Алешка і інш. Вядомасць набылі працы прафесара (а ў 1969 1998 гг. загадчыка) кафедры П.І. Ткачова, прысвечаныя разгляду гістарычных і тэарэтычных праблем памфлетнай творчасці (манаграфіі “Нду на “вы”: Заметкн о памфлете”, 1975; ‘Траннцы жанра”, 1977; “Сатнры злой звеняіцая строка: Прнрода смеха в памфлете”, 1980). Моцная тэарэтычная “падкладка” адчуваецца ў многіх працах кафедры рускай літаратуры і цяпер, ажно да апошніх доктарскіх дысертацый (“Дннамнка стнлевых теченнй в русской прозе второй половнны 1980 90х годов” Г.Л. Няфагінай, 1999; “Концепцня лнчностн в творчестве
8
Ф.М. Достоевского” A.А. Станюты, 1999; “Комедня в русской драматургнн 1980 90х годов (жанровая дннамнка н тнпологня)” С.Я. ГанчаровайГрабоўскай, 2000; “Русская постмодернпстская лнтература: тнпологня, поэтнка, концептосфера” І.С. Скарапанавай, 2003).
He маглі абысці пытанні тэорыі літаратуры і вучоныя кафедры замежнай літаратуры і пры стварэнні адпаведных вучэбных дапаможнікаў, і пры напісанні дысертацый (доктарская дысертацыя загадчыка кафедры замежнай літаратуры І.В. Шаблоўскай “Проза еўрапейскіх сацыялістычных краін 60х 70х гадоў пра другую сусветную вайну: Агульнае і своеасаблівае”, 1988; кандыдацкія дысертацыі С.Д. Малюковіч “Станаўленне рэалізму ў творчасці Ю. Крашэўскага”, 1984; Г.В. Сінілы “Традыцыі філасофскай лірыкі Гёльдэрліна ў паэзіі ГДР”, 1984; Е.А. Лявонавай “Проза ГДР 50х 60х гг. аб другой сусветнай вайне: Пытанні жанру і стылю”, 1985; А.С. Шаўчэнкі “Паэтыка балад I. Бэхера”, 1989 і інш.).
Такім чынам, да сярэдзіны 90х гг. XX ст. на філфаку БДУ склаліся ўсе ўмовы, каб у сістэме навучальнага працэсу вылучыць асобную кафедру, асноўным клопатам якой былі б спецыяльнае вывучэнне і выкладанне тэарэтыкалітаратурных дысцыплін. (Дарэчы, годам раней на факультэце былі створаны кафедры беларусазнаўства і славянскіх літаратур, якія таксама надаюць пэўную ўвагу пытанням тэорыі літаратуры). Кафедра тэорыі літаратуры пачала функцыяніраваць з 1 верасня 1994 года ў складзе дзевяці чалавек: аднаго доктара навук, прафесара, загадчыка кафедры В.П. Рагойша, пяці дацэнтаў А.М. Андрэеў, Р.М. Кавалёва, А.В. Карасёва, М.П. Кенька, Т.І. Шамякіна, аднаго старшага выкладчыка П.П. Ткачова, двух выкладчыкаў І.У. Ківель, В.В. Прыёмка і аднаго лабаранта 2й катэгорыі з вышэйшай адукацыяй (з 1996 г. гэту пасаду займае С.І. Крылова). Стварылася яна на базе кафедраў беларускай, рускай літаратур і беларусістыкі. Адразу пачала забяспечваць выкладанне на ўсіх аддзяленнях філфака курсаў
9
“Уводзіны ў літаратуразнаўства”, “Тэорыя літаратуры”, “Фальклор”, “Міфалогія”, ‘Тісторыя і тэорыя сусветнай культуры”. Апрача гэтага, члены кафедры сталі кіраваць напісаннем курсавых і дыпломных прац, праводзіць семінарскія заняткі, чытаць спецкурсы. 3 1995 г. пры кафедры адкрыта аспірантура, з 1997 г. магістратура, у якія прымаюцца адзіндва выпускнікі філфака ў год.
Актыўны навуковы працэс на кафедры пачаўся з абароны ў канцы 1994г. кандыдацкай дысертацы В.В. Прыёмкі “Вясельныя песні Піншчыны” (навук. кір. Р.М. Кавалёва). У 1998 г. у Маскве доктарскую дысертацыю “Цэласны аналіз літаратурнага твора” па спецыяльнасці “тэорыя літаратуры” абараніў сённяшні прафесар кафедры А.М. Андрэеў. На кафедры падрыхтавана і рэкамендавана да абароны доктарская дысертацыя Т.І. Шамякінай “Беларуская класічная літаратурная традыцыя і міфалогія” (навук. кансультант В.П. Рагойша; з 2000/2001 навучальнага года Т.І. Шамякіна стала загадваць кафедрай беларускай лінгвістыкі і міфалогіі). Вучоныя кафедры сталі грунтоўна асэнсоўваць тэарэтычныя аспекты развіцця беларускага прыгожага пісьменства, вывучаць асобныя пытанні тэорыі літаратуры (цэласнасць мастацкага твора, вершаванне, літаратурная вобразатворчасць і г.д.), даследаваць усходнеславянскую міжлітаратурную супольнасць XX стагоддзя і інш. На кафедры пачала весціся навуковая праца як на ўзроўні выкладчыкаў, так і студэнтаў. Кожны год супрацоўнікі кафедры ўдзельнічаюць у розных міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, публікуюць па некалькі дзесяткаў артыкулаў. 3 пачатку арганізацыі кафедры кожны раз на традыцыйных міжнародных канферэнцыях “Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай” пачалі працаваць асобныя секцыі па праблемах тэорыі літаратуры. Што да штогодніх студэнцкіх канферэнцый, то на іх пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры ладзяцца абавязковыя секцыі фалькларыстыкі і тэорыі літаратуры. У 1997 г. кафедра з’яўлялася асноўным арганізатарам канферэнцыі “Славянскія літа
10
ратуры ў кантэксце сусветнай”. На кафедры ў 1996 г. сумесна з Інстытутам літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі быў праведзены “круглы стол” «Актуальныя праблемы літаратуразнаўства». Штогод даклады студэнтаў, якія пішуцца пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры, адзначаюцца рознымі рэспубліканскімі і універсітэцкімі ўзнагародамі. У 1998 годзе студэнтпяцікурснік (пазней аспірант кафедры) А.Дуброўскі за навуковую працу “Паэтыка Рыгора Барадуліна” атрымаў Дыплом імя У.І. Пічэты (навук. кір. В.П. Рагойша). Пры кафедры працуе (пад кіраўніцтвам Р.М. Кавалёвай) студэнтцкая навуковая фальклорная лабараторыя, якая штогод заваёўвае гранты ў агульнауніверсітэцкіх навуковых конкурсах. Яе члены падрыхтавалі і выдалі сем выпускаў фальклорных матэрыялаў, зарыентаваных на вучэбную фальклорную практыку. Кафедра распрацавала рабочыя і тыпавыя планы па асобных прадметах (тэорыя літаратуры, міфалогія, гісторыя і тэорыя сусветнай культуры). 3 2001 г. супрацоўнікі кафедры на спецыяльнасці “Беларуская філалогія” вядуць разлічаны на тры гады факультатыў “Прыкладное літаратуразнаўства”, забяспечыўшы яго спецыяльна распрацаванай і выдадзенай у 2003 г. праграмай.
За перыяд свайго адносна нядоўгага існавання кафедра тэорыі літаратуры распрацавала дзве калектыўныя навуковадаследчыя тэмы, у якіх былі задзейнічаны ўсе супрацоўнікі кафедры і некаторыя аспіранты. Першая тэма “Тэарэтычныя праблемы развіцця беларускага пісьменства і культуры” (1995 2000 гг). Мэтай работы з’яўляўся аналіз працэсу ўваходжання беларускага прыгожага пісьменства ў еўрапейскі, найперш славянскі, духоўны кантэкст, выяўленне суадносін міфа і беларускай літаратуры, раскрыццё тыпалогіі ўсходнеславянскай абрадавай паэзіі, разгляд праблем рэалізму ў беларускай і суседніх славянскіх літаратурах, вывучэнне характару існавання беларускага верша ва ўсходнеславянскім і шырэй еўрапейскім кантэксце, даследаваннне галоўных праблем беларускаіншанацыянальнага
11
мастацкага ўзаемаперакладу. Фактычным матэрыялам для даследавання паслужылі беларуская міфалогія, вуснапаэтычная творчасць, творчасць вядучых беларускіх пісьменнікаў (Я. Купала, Я. Колас, К. Чорны, В. Быкаў, Р. Барадулін і інш.). У выніку распрацоўкі тэмы паказана месца і роля беларускай міфалогіі, абрадавай паэзіі, мастацкай паэзіі і прозы ў нацыянальным і славянскім мастацкім кантэксце, прааналізаваны праблемы беларускаіншанацыянальнага мастацкага ўзаемаперакладу. Вынікі работы апрабіраваны на 48мі міжнародных і 23х рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, знайшлі месца ў 76ці артыкулах, у трох абароненых дысертацыях (двух доктарскіх і адной кандыдацкай), у трох манаграфіях А.М. Андрэева (“Целостный аналнз лнтературного пронзведення” 1996, “Культурологня” 1998, “Пснхнка н сознанне” 2000), замацаваны ў зацверджанай Міністэрствам адукацыі РБ тыпавой праграме па “Тэорыі літаратуры” (для філфакаў ВНУ, склад. Т.І. Шамякіна і А.М. Андрэеў) і ў рэкамендаванай Мінадукацыі РБ праграме “Беларуская літаратура. УІІІ XI класы. Праграма для сярэдняй школы з паглыбленым і профільным вывучэннем беларускай літаратуры, ліцэяў і гімназій” (склад. В.П. Рагойша, Т.І. Шамякіна і інш., пад рэд. В.П. Рагойшы), у пяці выпусках “Метадычных указанняў і ілюстрацыйнага матэрыялу для правядзення фальклорнай практыкі студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта” (1995 2000, пад рэд. Р.М. Кавалёвай), выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе ў Белдзяржуніверсітэце, іншых ВНУ і сярэдніх школах.
Другая калектыўная тэма “Усходнеславянская міжлітаратурная супольнасць XX стагоддзя” (1998 2000). Яна прысвечана вызначэнню сутнасці, тыпалагічных рыс і асноўных функцый усходнеславянскай міжлітаратурнай супольнасці XX стагоддзя, даследаванню шляхоў, форм, асобных этапаў уваходжання ў гэту супольнасць беларускай мастацкай літаратуры, раскрыццю тыпалогіі ўсходнеславянскай міфалогіі і фальклору, вывучэнню ўмоў, функцый і
12
практыкі беларускарускага і беларускаўкраінскага мастацкага ўзаемаперакладу. Усходнеславянскія літаратуры ўпершыню разглядаюцца як асобая форма міжлітаратурных супольнасцей. У выніку распрацоўкі тэмы паказана месца беларускай міфалогіі, фальклору і мастацкай літаратуры ва ўсходнеславянскай міжлітаратурнай супольнасці XX стагоддзя, выяўлены агульнаўсходнеславянскія і некаторыя спецыфічныя рысы беларускага прыгожага пісьменства. Вынікі работы апрабіраваны на 18ці міжнародных і 10ці рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, знайшлі месца ў 24х публікацыях, у зборніку “Восточнославянскнй фольклор: Понскн новых подходов” (2000), у кнізе Т.І. Шамякінай “Міфалогія Беларусі: Нарысы” (2000), выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе ў Белдзяржуніверсітэце, некаторых іншых ВНУ рэспублікі і сярэдніх школах.