Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
57
селяніна стала рэвалюцыя, яе ідэалы. Рэвалюцыя цікавіць селяніна толькі да таго моманту, калі ён атрымае адказ на пытанне: дасць яна яму зямлі ці не? Перад намі, такім чынам, зноў проза эмоцый сацыяльных, прычым эмоцыі гэтыя далёкія ад рэальнасці, бо ідэал, на які арыентуецца ранняя савецкая літаратура, намнога больш хімерны і абстрактны, чым у канцы XIX пачатку XX стагоддзяў.
Проза “сялянскага каларыту”, у аснове якой грунтоўная апора на вясковы побыт, норавы, таксама не прываблівала на пачатку маладую літаратуру, хоць гэта, як паказаў час, быў самы прыдатны і плённы для яе напрамак (недарэмна першыя крокі руская класічная проза рабіла якраз у сферы так званай нораваапісальнай прозы: успомнім каця б “Вечары на хутары ля Дзіканькі” М. Гогаля, дзе адзіная аснова народныя звычкі, паэзія, паданні, побыт). Побыт найлепшая характарыстыка не толькі для пэўнага класа, але і для асобнага чалавека. Варожасць афіцыёзнай крытыкі да побытавай плыні (як і да нацыянальнай) у прозе тлумачылася менавіта тым, што сапраўднае значэнне, канцэптуальнасць бытавой прозы яна адчувала. Недарэмна “Новая зямля” Я. Коласа, у якой і сялянства ў цэлым, і цэнтральныя вобразы ствараюцца пераважна праз побыт, ніколі, нават тады, калі часы вульгарнага сацыялагізму ўжо мінулі, не лічылася ідэйна перадавым творам. Таму замест багатай палітры твораў і характараў, якія магла б даць беларуская проза на глебе “бытавізму”, мы маем толькі асобныя фрагменты: проза Л. Калюгі, эпізоды з “Мядзведзічаў” К. Крапівы, “На чырвоных лядах” М. Лынькова, у пасляваеннай літаратуры з твораў I. Мележа, В. Адамчыка, I. Пташнікава (толькі Я. Брыль здолеў убачыць “самакаштоўнасць” бытавізму ў прозе, пра што сведчаць яго “Ніжнія Байдуны”).
3 другой паловы 20х гадоў, калі відавочнымі сталі няплённасць і бесперспектыўнасць развіцця героя“схемы”, “скураной курткі”, пралетарская проза абвясціла надыход эпохі псіхалагізму і паспрабавала вызначыць каноны ства
58
рэння “жывога чалавека”. Чым быў выкліканы паварот да псіхалагічнай прозы? Герой, створаны па ідэалагічных канонах, настолькі не ўпісваўся ў неабходную для прозы збалансаванасць планаў адлюстравання рэчаіснасці, акаляючага фону і галоўнага вобраза, атрымоўваўся настолькі далёкім ад рэальнага народнага жыцця і, вядома, ад вобразатыпа, што ніяк не падыходзіў для ілюстрацыі пранікнення новай свядомасці ў масы, свядомага ўдзелу “новага чалавека” ў тварэнні гісторыі. Таму наступны этап развіцця беларускай прозы і яе цэнтральнага вобраза абсалютна лагічны: калі не ўдаецца навязаць героюселяніну рэвалюцыйныя ідэалы, трэба паспрабаваць разабрацца ў тым, з чаго сапраўды складаецца яго ўнутраны свет, як ён успрымае жыццё і новыя зрухі ў гэтым жыцці. Беларуская проза гэтага часу здзіўляе нечаканым прарывам агульначалавечых пачуццяў, арыентацыяй на спрадвечныя “праклятыя” пытанні быцця (найперш творы Я. Коласа і маладзейшых К. Чорнага, М. Зарэцкага). У напрамку паглыблення канцэпцыі сялянскага героя найкарацейшым і, мабыць, самым плённым шляхам ішоў К. Чорны, які найбольш аналітычна падыходзіць да сялянскай праблематыкі і, у прыватнасці, да стварэння вобраза героя. Тагачасная ідэалагічная канцэпцыя селяніна не спрыяла ні развіццю вёскі, ні глыбокаму мастацкаму асэнсаванню вобраза “мужыка”, які па вызначэнню быў ворагам, уласнікам, аднаасобнікам. Чорнаўскім абвяржэннем міфу аб сялянскім прагматызме і сквапнасці стала апавяданне “Вераснёвыя ночы” (вобраз Агаты). Асноўнай праблемай аналізу псіхалагічных твораў руская даследчыца Л. Гінзбург лічыла даследаванне “суадносін паміж канцэпцыяй асобы, уласцівай дадзенай эпосе і сацыяльнаму асяроддзю, і мастацкай яе абмалёўкай” [2, 29]. К.Чорны дэманструе не толькі добрае разуменне гэтай праблемы, але і яшчэ адну важную заканамернасць: у некаторыя перыяды развіцця грамадства несупадзенне той канцэпцыі асобы, якая характэрна для дадзенай эпохі, і канцэпцыі чалавека ў асоб
59
ных літаратурных творах (як у “Вераснёвых начах”) фактар станоўчы. Дамінанта пошукаў К. Чорнага асэнсаванне селяніна як у яго ўнутранай своеасаблівасці, так і ў складанасці яго ўзаемаадносін са светам.
Этапным на шляху паглыблення канцэпцыі сялянскага героя стаў вобраз Лявона Бушмара з аднайменнай аповесці К.Чорнага. Напэўна, упершыню на старонках празаічнага твора (у форме вершаванай папярэднікамі былі героі “Новай зямлі”) быў разгорнуты герой, у якім прапарцыянальна, з належным лаканізмам і адначасова максімальнай насычанасцю былі спалучаны рэзка індывідуальнае і шырокія грамадскасацыяльныя абагульненні (такі ж прынцып тыпізацыі выкарыстае пазней I. Мележ пры стварэнні адметнейшых вобразаў Васіля і старога Глушака ў “Палескай хроніцы”). У “Лявоне Бушмары” пісьменнік, напэўна, упершыню ў беларускай прозе пачне раскрываць маладаследаваную сферу сацыяльных інстынктаў. Гэта праграма паводзін, якая фарміравалася яшчэ з тых часоў, калі першы земляроб стаў жыць не паляваннем, а кавалкам зямлі. Яна дыктуе селяніну модус дзеянняў, галоўным элементам якога з’ўляецца валоданне ўласнай зямлёй. Свет пераменлівы, сцвярджае праграма, ненадзейны, і адзіны саюзнік, адзіная сіла, якая не падвядзе, “не здрадзіць”, зямля. Гэтая праграма апраўдвала сябе ва ўсе часы, за выключэннем навейшай айчыннай гісторыі. Яна настолькі замацаваная ў свядомасці, што нават тады, калі следаванне ёй стане згубным, селянін не можа адмовіцца ад яе інакш ён перастае быць асобай, чалавекам. Сялянства ў гэтым сэнсе ўвогуле ўнікальная фармацыя. Бушмар не проста вобраз індывідуальны, больш таго, у яго нават зашмат “звышіндывідуальнага”, тых момантаў, якія тычацца нават не паказу псіхалогіі героя, a нейкіх падсвядомых сфер яго ўнутранага жыцця, у тым ліку і сацыяльных інстынктаў. Аповесць Чорнага быццам масток і для самога пісьменніка, і для беларускай прозы да эпічнага вобраза селяніна. Сумарны вопыт усёй паслярэвалюцыйнай белетрыстыкі працаваў на гэта. Але тое, што было
60
прарывам, стала адначасова трагедыяй і самога Чорнага, і Зарэцкага, Коласа усёй беларускай літаратуры (як і рускай, дарэчы, таксама). Аб’ектывізаванасць апавядання, знешняя аўтарская “непрысутнасць”, “антыпубліцыстычнасць” твора сталі глебай для шматгадовых спекуляцый, абсалютна адвольнай трактоўкі як гэтай аповесці, так і шэрагу іншых твораў таго перыяду.
Сапраўды, змены эстэтычнага ідэалу, зробленыя рэвалюцыяй і новай ідэалогіяй, былі надзвычай маштабныя, розніца паміж “новай” і “старой” эстэтыкай была нашмат большай, чым паміж эстэтыкай рамантызму і рэалізму. Таму на палеміку, на сцверджанне тых прынцыпаў, якія ўжо адкрыла літаратура рэалізму, траціліся творчыя сілы выдатных мастакоў, і колькі магутнага патэнцыялу было выдаткавана на тое, каб даказваць рэчы відавочныя! К.Чорны мусіць даказваць, што селянін такі ж чалавек, нават прыгожы чалавек; А. Мрый даводзіў, што нельга рамантызаваць героя “пралетара” па паходжанні, калі ў яго няма за плячыма культуры, адукацыі, розуму нарэшце (“Камандзір”); Л. Калюга раскрые смехавы менталітэт беларуса. Так, усё гэта адваёўвала ў ідэалагічнай літаратуры нейкія важныя плацдармы, але прарывы гэтыя лакальныя. Пры натуральным развіцці літаратуры нікому не патрэбна было б даказваць падобныя рэчы. Адваёўваючы ў пралетарскай літаратуры асобныя пазіцыі, адкрываючы нанова сапраўдныя рысы селяніна як асобы, ствараючы ў аповесцях, апавяданнях, раманах сітуацыі, якія ўзнаўляюць рэальны жыццёвы кантэкст, ні К. Чорны, ні М. Зарэцкі, ні Л. Калюга, ні К. Крапіва не паспелі давесці свайго героя селяніна да маштабу цэласнай, універсальнай, эпічнай фігуры. Дыстанцыя, што аддзяляла ад такога героя, была зусім невялікай герой раманнага маштабу ўжо з’явіўся (Лявон Бушмар, Леапольд Гушка ў К. Чорнага, Лясніцкі і Карызна ў М. Зарэцкага), напрацаваны і вопыт эпічнага апавядання, уменне ствараць эпічны фон дзеяння (“Мядзведзічы” К. Крапівы і “На чырвоных лядах” М. Лынькова раманы менаві
61
та “фонавыя”, у якіх няма цэнтральнага героя). Творы вышэйзгаданых пісьменнікаў нібы сведчаць: да завяршэння пошукаў, да цэласнага, эпічнага характару, да героя, што ўвасобіў бы ў сабе ўсю філасофію мужыцкага жыцця, застаўся літаральна адзін крок. Засталося толькі сабраць элементы канструкцыі ў адпаведным парадку. Але гэты апошні крок перадваенная проза зрабіць так і не паспее. Цікава і плённа разгортваючыся ў другой палове 20х гадоў, сялянская літаратура ў перадваенны час так і не набыла рысаў эпічнай завершанасці.
3 сярэдзіны 30х гадоў у беларускай прозе сялянская тэма і вобраз цэнтральнага героя становяцца не проста падпарадкаванымі нейкім канонам, а ў поўным сэнсе слова табуіраванымі: пішаш альбо гэтак, альбо ніяк. Відавочна, што ідэалагічная кананізацыя сялянскай тэмы зрабіла значны, і прытым негатыўны, уплыў на развіццё канцэпцыі сялянскага героя ў 30я сярэдзіне 50х гадоў. За гэты час, асабліва за пасляваенны яго адрэзак, беларуская проза пашырыла тэматычныя далягляды, у прыватнасці, за кошт ваеннай тэмы, але ў дачыненні да распрацоўкі свайго гістарычна галоўнага вобраза болей страціла, чым набыла. Першае, што заўважаецца адразу, проза пасляваеннай пары проста не мае сістэмы эстэтычных і сацыяльных крытэрыяў ацэнкі сялянскага вобраза. Зусім няшмат застаецца ад незавершанай, але значнай канцэпцыі селяніна 20х знешні каларыт герояў, мова, партрэт, але гэты каларыт не збіраецца ў агульную карціну (творы У. Краўчанкі, Т. Хадкевіча, М. Паслядовіча, А. Стаховіча). Галоўныя ж страты прозы першых пасляваенных дзесяцігоддзяў адбыліся ў сферы сялянскай псіхалогіі, яе тыповых, стрыжнявых рысаў.
Літаратура
1. Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1926.
2. Гйнзбург Л. 0 пснхологнческой прозе. Л., 1971.
3. Лойка А. Перыядызацыя гэта сур’ёзна // Полымя. 1991. №1.
62
Ірына Леанідаўна ШаўляковаБарзенка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры зкурналістыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (у 19951998 гг. аспірант кафедры тэорыі літаратуры)
Найноўшая літаратура: выявы і перспектывы »еасабовай мастацкай свядомасці
Агульнае адчуванне крызіснасці сацыяльнагуманітарнага пазнання напачатку XX стагоддзя было адным з важнейшых лейтматываў фарміравання сусветнай культурнай прасторы. 3 цягам часу інтуітывісцкія азарэнні саступілі месца лагізаванаму тэарэтызаванню, аднак канстытутыўны элемент і ранейшых, і сённяшніх мадэляў застаўся нязменным пераважная большасць з іх угрунтаваная ў “пафасе заняпаду”.