Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
Пазнавальная прастора злому тысячагоддзяў відавочна адрозніваецца не толькі ад “класічнай” ці “структуралісцкай”, але і ад “постструктуралісцкай”. Так, колішняе імкненне структуралістаў надаць гуманітарным навукам статус дакладных не рэалізавала ў поўнай меры праграму пабудовы тэарэтычных ведаў з новай пазіцыі “аб’ектыўнага назірання”. Затое іх філасофскія ідэі актывізавалі метадалагічную рэфлексію ў сферы гуманітарнага пазнання.
Рэфлексія наогул уяўляецца квінтэсенцыяй гнасеалогіі найноўшага часу. На думку неатаміста Э. Жыльсона, рэфлексія, што сталася метадам, займае месца рэальнасці, выдаляючы са сферы ведаў усё тое, чаго не можа знайсці ў рэчах. Прыкладна з сярэдзіны 1950х гадоў рэфлексія набывае гнасеалагічны статус, а напачатку 1970х Ж.П. Сартр абвяшчае ў адным са сваіх апошніх літаратурных маніфестаў “крах рэалізму” у сувязі са “знікненнем рэальнасці”. На наш погляд, тое, што трыццаць год таму здавалася “стра
63
тай рэальнасці”, сёння можа быць асэнсаванае як яе пераструктурызацыя ў выніку чарговага злому культурнай парадыгмы. Бадай, найбольш выразна феномен “зломнасці” быў акрэслены якраз у межах структуралісцкай традыцыі, у прыватнасці, Ю.М. Лотманам: галоўнай тэарэтычнай праблемай, якою займаўся вучоны ў апошнія гады жыцця, быў выбух у культуры і гісторыі, а таксама звязаная з гэтым выбухам прынцыповая непрадказальнасць “перспектыўных” наступстваў.
У межах гэтага артыкула мы мусім сканцэнтраваць увагу на двух момантах. Папершае, сітуацыя “выбуху ў культуры” патэнцыяльна можа мець вынікам і змену тыпаў мастацкай свядомасці. Падругое, непрадказальны характар падзей, што адбываюцца ў “поствыбуховай” прасторы, адметным чынам уплывае на тэндэнцыі фарміравання і развіцця мастацкіх стыляў, чыя поліфанія нібыта закліканая мадэляваць шматгалоссе самой эпохі.
Аўтары калектыўнага зборніка “Нсторнческая поэтнка: Лнтературные эпохн н тнпы художественного сознання” (1994), сярод якіх С. Аверынцаў, Е. Меляцінскі, М. Гаспараў, Ю. Ман і інш. разглядаюць эвалюцыю трох важнейшых паэталагічных катэгорый ЖАНРА, СТЫЛЮ і АЎТАРА ў кантэксце трох найбольш агульных і ўстойлівых тыпаў мастацкай свядомасці: архаічнага (міфапаэтычнага), традыцыяналісцкага (нарматыўнага) і індывідуальнатворчага (гістарычнага)¹. Храналагічныя межы іх вызначаныя “двума важнейшымі пераваротамі ў сусветнай гісторыі: у VI V стст. да н.э. (т.зв. “восевы час” Старажытнасці, што характарызуецца ўзнікненнем новых формаў дзяржаўнасці ды ідэалагічнымі рухамі, якія перайначылі інтэлектуальны клімат у розных частках тагачаснага цывілізаванага свету) і напрыканцы XVIII стагоддзя (час разгортвання “індустрыяльнай эпохі” ў яе глабальным маштабе)” [1, 4].
¹ Варта зазначыць, што літаратурныя эпохі ўнутры названых тыпаў акрэсленыя ў кнізе, на жаль, дастаткова пункцірна, наогул не закранаецца пытанне аднясення да таго ці іншага тыпу свядомасці літаратур мадэрнізму і постмадэрнізму.
64
Нягледзячы на тое, што літаральна кожная эпоха асэнсоўвае ўласныя здабыткі як своеасаблівы “фінал” ці, прынамсі, пік чарговага росквіту культуры², 1980я гады, як нам здаецца, сапраўды сталіся прастораю фарміравання новага тыпу мастацкай свядомасці, сутнасць якога мы вызначаем праз паняцце неасабовасці. Натуральна, любая спроба тэрміналагічнага іменавання якойкольвечы з’явы асуджаная на дыскутаванне; тут мы імкнемся найперш акрэсліць характаралагічныя рысы таго, што нам уяўляеца феноменам, але не прэтэндуем на вычарпальнасць яго “вербальнай” атрыбуцыі.
У сучасным філасофскатэарэтычным дыскурсе два апошнія дзесяцігоддзі стала суадносяцца з “постмадэрнам” / “постмадэрнізмам” (паняцці часта не размяжоўваюцца), што, у сваю чаргу, асэнсоўваецца як выражэнне “духу часу”. Самі тэарэтыкі спецыфічнага постмадэрнісцкага “пачуцця жыцця” (Б. Расэл) да прыкладу, В. Вельш, адрозніваюць постмадэрн як стан радыкальнай плюральнасці і постмадэрнізм як ягоную канцэпцыю. У выніку, як заўважае І.П. Ільін, “постмадэрнам імкнуцца растлумачыць увесь сучасны свет, замест таго, каб з размытасці гэтага свету вывесці постмадэрнізм як адну з ягоных тэндэнцый і магчымасцяў” [3, 202].
У заходняй філасофіі культуры эпоха постмадэрну разглядаецца ў якасці фіналу і пераадолення традыцый Новага часу. А. Дзімер характарызуе падобную сітуацыю як “герменеўтычную”, калі “адзіны свет” замяняецца “плюралізмам светапоглядаў”, месца адзінага сэнсу займае мноства,
² У гэтым сэнсе вызначэнне М. Эпштэйнам сучаснасці як “Новага Пачатку”, супрацьпастаўленне “канцу стагоддзя” (fin de siecle) “пачатка стагоддзя” (debut de siecle), паўстае, бадай, выключным “футуралагічным аптымізмам” зрэшты, выразна летарэалістычным: “У свет, дзе, здавалася, не магло быць ужо нічога новага, раптам уварвалася канструктыўная навізна, пафас засялення новых тэрыторый псіхарэальнасці, інфернальнасці, біярэальнасці” (гл. артыкул “Debut de siecle, нлн От постк прото“ // “Знамя”, 2001, № 5).
65
разгортваецца канкурэнцыя як сэнсавых перадумоў, так і тлумачэнняў” [2, 17].
У нашым выпадку пад літаратурным постмадэрнізмам будзе мецца на ўвазе спецыфічны “стыль пісьма”, важнейшымі адзнакамі якога становяцца інтэртэкстуальнасць (зразуметая як іранічнае супастаўленне розных літаратурных стыляў, жанравых форм), пастыш (аўтапародыя), тэхніка калажу, увага да формы, што скіроўваецца, з аднаго боку, пафасам крытыкі “медыя”, з другога “цытатным” характарам мыслення і г.д. [І.С. Скарапанава, інтэгрыруючы ўяўленні пра постмадэрнізм як літаратурны кірунак, мае на ўвазе тую “сукупнасць твораў, што з’явіліся ў розных краінах свету, светапогляднаметадалагічны падмурак іх складаюць ідэі і канцэпцыі постфіласофіі <...>, эстэтыка ўкаранёная ў прынцыпе тэкстуальнасці і абгрунтоўвае плюралізм светапоглядных мадэляў, культурных моў, стыляў і створаныя праз дэканструцыю культурны інтэртэкст і мадэляванне гіперрэальнасці, што вызначае важнейшыя аспекты паэтыкі” [4, 13]].
На наш погляд, працэс афармлення постмадэрнісцкай паэталогіі (пачатак яго адносяць то да канца 1950х пачатку 1960х, то да 1970х), што разгортваўся паралельна з ускладненнем мадэрнісцкай стылістыкі, абнаўленнем эстэтыкі рэалізму, можа разглядацца ў якасці адзнакі (адной з шэрагу іншых) эвалюцыйнай змены тыпаў мастацкай свядомасці, крышталізацыі і ўкаранення неасабовага мастацкаэстэтычнага спосабу асваення рэчаіснасці у процівагу індывідуальнатворчаму мысленчаму тыпу. [Зрэшты, у залежнасці ад “радыкальнасці” намераў і рэвізіянісцкіх настрояў сучаснікаў, дапушчальна гаварыць пра ўзмацненне неасабовага (ці “пазаасабовага”) элементу, што падрыхтоўвае адчуванне новай якасці мастацкай свядомасці ў выніку чарговага злому культурнай парадыгмы.] 3 найбольшай відавочнасцю тое выяўляецца ў тэкстах так званага “класічнага” постмадэрнізму (куды можна аднесці творы У. Эка, М. Павіча, А. Бітава і інш.), які прапануе алагічную з пункту гледжання новаеўрапейскага рацыяналізму мадэль
66
быцця. Аднак пры пільнай увазе ў ёй рэканструюецца іншая логіка логіка метафарызаваных пераўтварэнняў, якая “персаніфікуецца” ў разнастайных варыянтах міфалагемы лабірынту (у лыбірынцебібліятэцы, лабірынцешляху, лабірынцедоме і г.д.). У аснове постмадэрнісцкага тэксту, як правіла, заключаная ідэя бясконцых узаемалюстрункаў непазбежных пераўтварэнняў, кіруемых пэўнымі неасабовымі законамі (надзвычай ілюстратыўныя ў гэтым сэнсе “Хазарскі слоўнік” і “Апошняе каханне ў Канстанцінопалі” М. Павіча).
На карысць меркавання пра “нераўнавеснасць” сучаснай культурнай прасторы, між тым, сведчыць не толькі аналіз постструктуралісцкапостмадэрнісцкага комплексу агульных уяўленняў ды ўстановак, але і назіранні за мастацкай практыкай “рэалістычна скіраванай” эстэтыкі. Іншая справа, што ў тэарэтычных пабудовах прыхільнікаў радыкальнай дэканструкцыі колішняга новаеўрапейскага праекту эвалюцыйны працэс перацякання, нават пераўтварэння “індывідуальнай” мастацкай свядомасці ў “неасабовую”, які абумоўліваўся шматлікімі сацыякультурнымі фактарамі, набывае якасць рэвалюцыйнай дзеі. Напрыклад, Г. Хофман, А. Хорнунг, Р. Кунаў настойваюць на існаванні “радыкальнага разрыву” паміж мадэрнісцкай і постмадэрнісцкай літаратурамі, які адлюстраваўся ў апазіцыі дзвюх эстэтык суб’ектыўнасць у процівагу страце суб’ектыўнасці. Ва ўяўленні мысляроў “крызіснага тыпу”, чые ідэалагемы традыцыйна кваліфікуюцца як выявы “тэарэтычнага антыгуманізму”, страта су’бектыўнасці паўстае правазвесцем “смерці аўтара” (Р. Барт) і “смерці суб’екта” (М. Фуко), іначай тэарэтычнай “смерці чалавека”. Аўтар перастае быць свядомым і суверэнным творцам уласнага тэксту: паводле М. Фуко, ён не папярэднічае сваім тэкстам, а з’яўляецца ўсяго толькі “функцыянальным прынцыпам”, праз які ў культуры ажыццяўляецца працэс абмежавання, выключэння і выбару сэнсаў.
Унутры мастацкаэстэтычнай прасторы літаратурнага рэалізму да сярэдзіны XX стагоддзя таксама выспявае шэ
67
par перадумоў яе рэструктурызацыі, што асэнсоўваецца як “абнаўленне рэалістычнай эстэтыкі”. На наш погляд, такія зрухі ў паэталагічнай сістэме рэалізму, як адмова ад прамога аўтарскага ўмяшання, павелічэнне вагі элементаў фантастыкі, алегорыі, іроніі ды гратэску, скіраванасць да сінтэтычнай формы ў сукупнасці з непрыняццем гульні з “ілюзорнасцю” ды “ілюзіянісцкасцю” рэчаіснасці спрыяюць узмацненню пазаасабовай логікі апавядання, якая дазваляе заўважыць быццё ва ўсё ягонай складанасці, поліфаніі. Згаданыя тэнэнцыі, думаецца, вынікаюць з агульнакультурных працэсаў змены тыпаў мастацкай свядомасці, выступаюць адметнаю рэакцыяй рэалістычнай эстэтычнай мадэлі на змены пазнаваўчай парадыгмы.
У сваю чаргу, вяртанне пэўных архаічных формаў светаўспрыняцця, на якое ўсё часцей звяртаюць увагу філосафы і культуролагі, у сферы эстэтычнай творчасці таксама выяўляецца сімптомам альбо наступствам укаранення “неасабовага” спосабу мадэлявання рэчаіснасці. Спецыфіка сённяшняй культурнай сітуацыі, думаецца, абумоўленая актывізацыяй так званых феноменаў “постнавуковага мыслення”, сутнасць якіх тлумачыцца то крызісам веры ва ўсе папярэднія каштоўнасці, то зменай гнасеалагічнай арыентацыі ад неапазітывісцкай да фенаменалагічнай, то распадам цэласнасці светаўспрыняцця і г.д.