• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору

    Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору


    Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2004
    135.53 МБ
        Што перад намі? Сацыяльнабытавы, палітычны ці які іншы аб’ект смеху? Такім чынам, напрыклад, і байка “Калі ў краме ёсць нястача”, і камедыя “Брама неўміручасці” маюць сацыяльнабытавы аб’ект смеху (у першым выпадку — недахопы ў гандлі, у другім  маральнаэтычныя хібы грамадства). I ў першым , і ў другім перад намі смех  выпраўленне. Ёсць у творчасці К. Крапівы і смех з іншымі якасцямі, напрыклад, смехзнішчэнне  гэта байкіпамфлеты з
    
    46
    
    палітычным аб’ектам смеху (“Фрыцавы трафеі”, “Сон Гітлера”, ‘Тебельс брэша  вецер носіць”, “Разлюлілюлі маліна”, “Сава, Асёл ды Сонца” і г.д.).
        Аб’ект смеху абраны, вызначана “норма”, патрэбнае “адхіленне” ад “нормы”. Што адбываецца далей? Ці дастаткова гэтага, каб нарадзіўся смех? Безумоўна, не. Калі пісьменнік спыніць сваю працу на гэтым этапе, смех застанецца ў стадыі “задумы” і пяройдзе ўрэшце рэшт у “няздзейсненыя планы”. Новы этап (і звязаны з ім працэс нараджэння смеху)  гэта так званая “матэрыялізацыя” смеху  нараджэнне твора.
        Перанясенне смеху са свядомасці мастака на паперу з’яўляецца зашыфроўкай смеху. Мастак практычна цалкам бачыць свой будучы твор. У залежнасці ад аб’екта смеху, задач, што ставіць перад сабою творца, маштабнасці задумы выбіраецца адпаведны жанр (свядома альбо падсвядома). Далей з літараў складаецца тое, што было ў малюнках фантазіі. Зразумела, што існуе шэраг прыёмаў стварэння смеху: агульнапрынятых і індывідуальна аўтарскіх (але гэта тэма асобнай размовы). Твор напісаны. Пастаўлена апошняя кропка. Але нельга сказаць, што праца над творам цалкам завершана. Пісьменнікі часта перапрацоўваюць тэкст. I нават перапісваюць і дапісваюць. Спецыфіка гумарыстычнага (сатырычнага) твора ў тым, што акрамя сэнсавакампазіцыйных змен (як гэта адбываецца з любым іншым творам), кожная новая рэдакцыя нясе і змяненні ў смехавым напаўненні твора. У 1934 годзе ўбачыла свет аповесць Я. Маўра “ТВТ...”. Праз 15 гадоў у 1949 аўтар дапісвае “Раздзел дадатковы...” і гэтым самым змяняе не толькі кампазіцыю ўсяго твора, надае твору новыя сэнсавыя якасці, але і цалкам змяняе смехавае напаўненне твора. Так, напрыклад, з’яўляюцца ў творы новыя якасці смеху: смехсцвярджэнне, смехперамога. Такім чынам, стадыя “матэрыялізацыі” смеху ў творы складаецца з некалькіх этапаў і можа працягвацца даволі доўга.
    
    47
    
        Твор завершаны. Ці можам і мы на гэтым паставіць кропку? He. Toe, што адным зашыфравана, павінна быць расшыфравана іншымі: іначай нецікава (губляепца сэнс гульні). Калі другі чалавек ведае “шыфр кода” (валодае мовай, на якой напісаны дадзены твор), ён пачынае расшыфроўваць (чытаць літары) і такім чынам пераводзіць зашыфраваны сэнс у вобразы, малюнкі. Адбываецца нібы адваротны працэс, толькі ўжо на больш высокай ступені. Такім жа чынам “расшыфроўваецца” і гумарыстычнае (сатырычнае) напаўненне твора, але тут паўстае пытанне аб адэкватнасці смеху ў часе і прасторы. Наколькі адпавядае смех, знойдзены ў творы чытачом, таму, што было закладзена аўтарам як смешнае? Асабліва калі перад намі твор, напісаны значна раней за наш час альбо ў іншай краіне. Кожны чытач расшыфроўвае смех пасвойму, ён таксама ведае “норму”, пэўныя “адхіленні” ад “нормы”, параўноўвае, робіць свае высновы. Адэкватнасць расшыфроўкі смеху залежыць ад светапогляду, адукацыі, псіхалагічнасацыяльных якасцей асобы, грамадскапалітычных абставін, ад узросту чытача і г.д.
        Такім чынам, мы схематычна прасачылі механізм стварэння і захавання смеху ў творы і падыйшлі да праблем расшыфроўкі смеху, успрыняцця яго чытачом. А гэта прымушае нас паглыбіцца ў гісторыю нараджэння літаратурнага смеху.
        Людзі парознаму і з рознага смяяліся, таму розны смех нараджалі розныя эпохі. “Кожная эпоха мае сваю меру смеху. Старажытныя рымляне смяяліся, калі хрысціяне ў жаху ўцякалі ад галоднага ільва. Зараз гэткае відовішча наўрад тті выклікала б смех...”  з гэтымі словамі Уільяма Джона Лока цяжка не пагадзіцца.
        За ўсю гісторыю існавання чалавецтва смех набыў шмат адценняў і столькі розных праяў, што сёння не так проста адказаць на пытанне: “А што ж гэта такое  смех?” Як мы ўжо адзначылі, ён бывае розны, і ўздзеянне смеху на чалавека не аднолькавае. Ёсць смех, што гаючы бальзам. Нават
    
    48
    
    медыцынскія даследаванні паказалі, што смех уздзейнічае на чалавека не горш, чым іншыя лекі. Таму ў некаторых даволі цяжкіх выпадках смех дапамагае чалавеку падоўжыць жыццё, зрабіць няхай і апошнія яго хвіліны прыемнымі. Гаючы смех стварае добры настрой, ён прыходзіць да нас са старонак гумарыстычных твораў, з камедыйных кінастужак, з камічных тэатральных пастановак... Але ёсць і зусім іншы смех. Смехздзек, смехагіда, які балюча раніць сэрца і душу. I смехзнішчэнне, смехразбурэнне, смехачышчэнне... Па сваёй прыродзе смех мае два пачаткі: першы разбуральны, другі  стваральны. Пры дапамозе смеху мы не проста нешта адмаўляем, але і сцвярджаем. Скажам, калі смяёмся з лайдака, міжволі параўноўваем яго з чалавекам працавітым і сябе бачым у ролі апошняга.
        Смех  гэта і гумар, і іронія, і сатыра, і сарказм. Але ёсць агульнае паміж усім гэтым. Смех, апрача ўсяго, яшчэ і фізіялагічная праява (патрэба) чалавека: характэрныя перарывістыя гукі, што ствараюцца кароткімі выдыхальнымі рухамі, як праяўленне весялосці і г.д. [2, 220].
        3 даўніх часоў чалавек спрабаваў даследаваць смех. Заснавальнікам тэорыі камічнага прынята лічыць Арыстоцеля. У яго “Паэтыцы” мы знаходзім развагі аб тым, што людзі бываюць “альбо добрымі, альбо дрэннымі”. Прычым падзяляе ён людзей выключна згодна з характарам, уплыў асяроддзя яго ў пэўнай ступені не цікавіць. Творца (“пераймальнік”), на думку Арыстоцеля, абавязаны паказваць (“імітаваць”) чалавека “такім, як мы”, “альбо лепшым”, “альбо горшым”. Пасля разгляду твораў старажытнагрэчаскіх аўтараў ён прыходзіць да высновы, што прадметам трагедыі павінны быць “лепшыя людзі”, а прадметам камедыі  “горшыя людзі”. Пры гэтым Арыстоцель ставіць умову, якая абмяжоўвае кола асобаў, з’яў у камедыі. Высмейваць можна толькі тое, што не нясе людзям няшчасця, пакутаў.
        “Смешнае  гэта некаторая памылка і агіднасць, якія нікому не чыняць пакутаў і ні для каго не пагубныя, так,
    
    49
    
    каб далёка не хадзіць па прыклад, камічная маска ёсць нешта агіднае і скажонае, але без (адлюстравання) пакутаў” [1, 53],
        Такім чынам, яшчэ Арыстоцель заўважыў дзве асноўныя якасці смеху:
        1)     яго рознае ўздзеянне на чалавека;
        2)     смех залежыць ад таго, на што або на каго ён накіраваны, карацей кажучы, ад аб’екта смеху.
        У сённяшніх умовах смехавая палітра разнастайная друкуецца ўсё: ад сціплых жарцікаў да нізкапробных анекдотаў. Сёння можна смяяцца з усяго і ўсіх. (Колькасць аб’ектаў смеху  велізарная!). Але варта не забываць на тую адвечную якасць смеху, якую заўважыў яшчэ Арыстоцель: смех мусіць несці людзям добрае. Цяпер жа часам ідзе да нас з телеэкранаў ды шматлікіх выданняў пошлае смешнае паскудства, заснаванае на распусце, крыві, смерці. I бадай што самае жудаснае ва ўсім  успрыняцце таго смеху дзецьмі.
        Дзеці бачаць і ўспрымаюць гэты свет трошкі інакш, чым дарослыя: больш даверліва, больш адкрыта, наіўна. Яны цягнуцца да святла, да цеплыні, да прыгожага, бо гэта закладзена ў чалавеку першапачаткова. Сённяшні ж гумар часцяком не выклікае дабрыню, не выхоўвае яе, а, наадварот, арыентуе дзіця на процілеглае дабру. Гэта з аднаго боку.
        3     другога  смех прываблівае, дае магчымасць лепш засвойваць інфармацыю. Заўважым, смех з поспехам выкарыстоўваецца ў рэкламе (ды, на жаль, якасць гэтага смеху часам не вышэйшага гатунку). Механізм засваення інфармацыі непасрэдна праз смех даволі просты: смех прыцягвае ўвагу сваёй неардынарнасцю, незнарок прымушае ўяўляць і параўноўваць, што ўрэшце і развівае мысленне. Неардынарнасць смешнага доўга захоўваецца ў памяці таму, што адразу кідаецца ў вочы. Уявіце сабе: сярод шэрых плямаў раптам узнікае адна ярказялёная. Плямы былі рознай формы, але шэрыя нам здаюцца практычна аднолькавымі, што
    
    50
    
    нельга сказаць пра зялёную. Тое самае адбываецца і са смехам, які вылучае сатырычны (гумарыстычны) твор з шэрагу іншых твораў.
        Трэба сказаць і яшчэ пра адну адметнасць смеху: ён мае агульначалавечыя і нацыянальныя рысы. Незалежна ад таго, кітайскі гэта гумарыстычны (сатырычны) твор ці балгарскі, чытач адразу разумее, што гэта смешна, і ўключаецца ў смехавую гульню, створаную аўтарам. Гэта адбываецца таму, што смех у сваёй аснове ўтвараецца пры дапамозе агульначалавечых паняццяў: на процілегласці дабра і зла, кахання і нянавісці, прыгожага і пачварнага. Ёсць адпаведныя агульначалавечыя прыёмы стварэння смеху і, урэшце, агульныя для ўсіх сатырыкагумарыстычныя жанры.
        Але ў той жа час пры ўсім падабенстве смеху розных народаў кожны мае свае, толькі яму ўласцівыя адметнасці, таму пры чытанні гумарыстычнага (сатырычнага) твора балгарскага, французскага, амерыканскага і г.д. аўтара нашым чытачом сваю ролю адыгрывае закон неадэкватнасці адлегласнага ўспрыняцця смеху. Прычым гэтая неадэкватнасць адчуваецца мала, калі мы чытаем украінскіх, рускіх, польскіх аўтараў, і значна павялічваецца, калі аўтары належаць да больш далёкіх, не крэўных нам, японцаў, карэйцаў і г.д. Смехавая напаўняльнасць твора цалкам адэкватная для чытача толькі калі гэты твор належыць да яго нацыянальнай літаратуры.
        Сёння больш смяюцца “паамерыканску”, “пафранцузску”, “паітальянску”, чым пабеларуску, не заўважаючы, што той смех шмат у чым не адпавядае менавіта нашаму ўспрыняццю рэчаіснасці. 3 іншага боку, тэорыя і гісторыя смеху на Беларусі практычна не распрацавана.
        Смех на Беларусі развіваецца ў дзвюх сваіх праявах (якія між сабою звязаны): у вуснай народнай творчасці (анекдот, жарт, жартоўныя прыказкі, прымаўкі, казкі, песні, прыпеўкі) і ў пісьмовай форме (аўтарскай і ананімнай).
    
    51
    
        Адным са старадаўніх помнікаў менавіта пісьмовай аўтарскай сатырычнай творчасці з’яўляецца “Прытча пра душу і цела (пра сляпога і кульгавага)” Кірылы Тураўскага (XII ст.). Яна нагадвае своеасаблівы памфлет. У гэтым творы аўтар спрабуе выкрыць сепаратысцкія памкненні растоўскага епіскапа Хведара і князя А. Багалюбскага. 3 гэтага твора, бадай што, пачынаецца цэлая плыня твораў акурат сатырычнага накірунку як аўтарскіх (“Катэхізіс” і “Казанне святога Кірылы...” С. Зізанія, “Дыярыуш” А. Філіповіча, “Апокрысіс” Хрыстафора Філалета і інш.), так і ананімных (“Нязгода птаства і сонд на крука”, “Птушыны баль”, “Казане руске”, “Прамова русіна”).