Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
Натурфіласофскія погляды рамантыкаў выклікалі іх цікавасць і да ніжэйшай міфалогіі да духаў локусаў. Тут мы бачым свабодную, а часам нават іранічную гульню з вобразамі народнай дэманалогіі, асабліва сваёй, нацыянальнай: творы А. Міцкевіча, Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, М. Гогаля, А. Сомава, А. Пагарэльскага і інш.
Рамантыкі ў многім стварылі сваю ўласную міфалогію, шматлікія вобразы якой трывала ўвайшлі ў нашу свядомасць: Манфрэд, Карсар, Праметэй, Мцыры, Дэман, Мобі Дзік, Квазімода і інш.
35
3. Гістарызм літаратуры рамантызму. Гэта здаецца парадоксам: сімвалізм, міф, экзотыка і гістарызм. Тым не менш рамантыкі стварылі гістарычны раман (В. Скот, В. Гюго) і рамантычны сацыяльны раман (Ж. Санд, Э. Сю). Героем іх стаў звычайны чалавек. Рамантыкі, згодна свайму дыялектычнаму светапогляду, бачылі і адлюстравалі свет у пастаянным руху, у вострай дынаміцы, у барацьбе супярэчнасцей, але і ў вялікім крытычным запале, які развянчаў існуючы буржуазны лад, што робіць іх творчасць надзвычай актуальнай. Яны праяўлялі глыбокую цікавасць да асобных нацый, да іх генезісу, гісторыі, быту, фальклору, да жыцця экзатычных краін. Яны фактычна першыя ўвялі мясцовы каларыт, умелі цудоўна паказаць эпоху. Але ў асноўным рамантыкі гаварылі пра вечнае. У свой час пісьменнікі Адраджэння таксама цікавіліся агульным, універсальным, але іх хвалявала цялесная сфера, а рамантыкаў сфера духу. Дзіўныя формы прыняло такое ж імкненне ў сучаснай літаратуры літаратуры постмадэрнізму.
4. У цэнтры ўвагі рамантыкаў асоба, якая імкнецца зразумець законы прыроды, грамадства, гістарычнага прагрэсу. “Чалавек для іх малы сусвет, мікракосмас” [2, 334] Праблема асобы, супярэчнасць паміж асобай і грамадствам сапраўды цэнтральная. Вакол асобы групуюцца іншыя праблемы і тэмы: прырода, каханне, фантазія, мастацтва усё гэта толькі шляхі пазнання і раскрыцця феномену чалавека. Рамантыкі лічылі, што свабоднае праяўленне чалавечай асобы, яе ўдасканаленне ўрэшце прывядзе да сцвярджэння высокіх грамадскіх ідэалаў. У той жа час яны бачылі ілюзорнасць сваіх спадзяванняў у сутыкненні з рэальным жыццём. Адсюль своеасаблівае рамантычнае бунтарства, але і рамантычная іронія таксама. Герой рамантыкаў, як правіла, дзівак, летуценнік, трагічна адзінокі ў навакольным свеце. Часам своеасаблівы індывідуалізм рамантычнага героя набывае эгаістычнае адценне (Д. Байран, В. Шлегель, Л. Цік). Але пераважае ў рамантыкаў, асабліва ў славянскіх, геройсвабодалюбца, які паўстае супраць не
36
справядлівага грамадства, імкнецца служыць народу, грамадскім інтарэсам (Каін Байрана, Лаон і Цытна Шэлі, Конрад Валенрод Міцкевіча, Вайнароўскі Рылеева).
Самая характэрная рыса рамантычнай асобы фантазія, летуценнасць. Жыць марамі для героя часам больш звыкла, чым жыць рэальнасцю. Той, хто гэтага не можа — жыць у чароўным свеце фантазіі, той ніколі, на думку рамантыкаў, не вырвецца з царства пошласці. Між тым якраз панаванне пошласці ў найбольшай ступені характарызуе менавіта нашу эпоху эпоху панавання буржуазных адносін, хоць ёй і прысвойваюць розныя камуфляжныя назвы, тыпу інфармацыйнай. Але сутнасць застаецца адна: амаль ва ўсім свеце пабудавана выключна несправядлівая, антыхрысціянская цывілізацыя, якая ўрэшце знішчыць сама сябе.
Рамантычны герой не быў абагульненнем тыповых рыс сучасніка, а ствараўся як бы наадварот паводле кантрасту з сучаснікамі. Буржуа мізэрны, карыслівы, эгаістычны, не здольны на высокія пачуцці, а рамантычны герой маштабны, высакародны, ахоплены магутнымі пачуццямі каханнем, нянавісцю, прагай творчасці, свабодалюбствам.
Паэтрамантык, па словах В. Жукоўскага, глядзіць на жыццё “праз прызму сэрца”. Рамантыкі раскрылі багацце духоўнага свету асобы. Менавіта ў творчасці рамантыкаў бярэ пачатак вобраз “лішняга чалавека”, які прайшоў праз усю рускую літаратурату XIX ст. Але галоўнае дасягненне эпохі псіхалагічны аналіз, асноўныя формы і прыёмы якога распрацавалі менавіта рамантыкі.
Такім чынам, для рамантыкаў характэрны культ індывідуальнасці, ад якой прамая дарога да рэалістычнай тыпізацыі, але і да экзістэнцыялізму, да абсурдызму, да постмадэрнізму таксама.
5. Рамантызм абнавіў усю паэтыку літаратуры, зыходзячы з вольнай фантазіі як вышэйшай каштоўнасці. Таму, натуральна, рамантызм поўнасцю парывае з нарматыўнай эстэтыкай класіцызму, устанаўлівае сваю іерархію прыярытэтаў. Найбольш развілася лірыка як род літаратуры.
37
Нават эпас і драма знаходзіліся пад моцным уплывам лірыкі, былі прасякнуты лірычнасцю. 3 другога боку, для рамантызму характэрна і драматазыцыя канфлікту. Вобраз ствараецца заўсёды на супярэчнасцях часовае і вечнае, мінулае і сучаснае, бачнае і нябачнае, шум горада і шум мора, вышыні і бездані, ўзлёты і падзенні. Антытэза, аксюмаран любімыя фігуры рамантыкаў. Гэтак жа малюецца і герой: для яго характэрна загадкавасць душы, супярэчлівыя пачуцці, скажам, узвышаныя імкненні і нізкія жаданні. Некаторыя персанажы рамантызму прамыя папярэднікі герояў Ф. Дастаеўскага з іх духоўнымі падзеннямі і ўзлётамі. У цэлым рамантычны герой настолькі глыбокі, што яго цяжка аналізаваць і сёння не хапае тэарэтычных тэрмінаў.
Рамантыкі абнавілі ўсю сістэму жанраў: стварылі псіхалагічную аповесць (Э.Т.А. Гофман, М. Гогаль, Я. Баршчэўскі, А. БястужаўМарлінскі), філасофскую аповесць (У. Адоеўскі), ліраэпічную і лірадраматычную паэму (Дж. Байран, П. Шэлі, А. Міцкевіч, А. Пушкін). Яны правялі прынцыповую рэформу верша, зрабілі яго больш дэмакратычным, наблізілі яго магчымасці да паказу ўнутранага свету, духоўнага жыцця асобы. У гэтым плане асаблівая заслуга англійскіх паэтаў Дж. Байрана і П. Шэлі, французскіх А. Ламарціна, А. дэ Віньі, В. Гюго, рускіх А. Пушкіна і М. Лермантава, паляка А. Міцкевіча і інш. Па прычыне сваёй цікавасці да ўсяго нацыянальнага менавіта рамантыкі з’яўляюцца стваральнікамі сапраўднага мастацкага перакладу, здолелі паспяхова перадаваць нацыянальныя і гістарычныя асаблівасці арыгіналу (В. Жукоўскі, Я. Чачот).
Рамантызм узбагаціў паэтычную мову. У стылі асаблівую ролю пачынае адыгрываць эмацыянальная афарбоўка слова, аўтарская гаворка. Фармальныя пошукі рамантыкаў паднялі на новы ўзровень ўсю сусветную літаратуру.
Рамантызм з’ява неаднародная. Папершае, ён прайшоў вялікі шлях развіцця, падругое, у розных краінах развіваўся парознаму. У залежнасці ад умоў фарміравання можна ўсе краіны, што прайшлі праз культурную эпоху рамантызму, падзяліць на тры тыпы:
38
1) краіны высокаразвітыя, дзе ўжо ў поўнай меры ў пачатку XIX ст. выявіліся буржуазныя супярэчнасці (Англія, Францыя). Тут галоўным было новае разуменне асобы, новая структура ўнутранага свету асобы, узаемадзеянне асобы з грамадствам, космасам;
2) краіны з дастаткова замаруджаным буржуазным развіццём, але з бесперапыннай літаратурнай традыцыяй (Германія, Італія, Іспанія, тэрыторыя сучаснай Польшчы, Расія). У названых краінах галоўнымі сталі стасункі асобы з нацыянальнай агульнасцю, пошук нацыянальнага тыпу асобы.
3) краіны з замаруджаным буржуазным развіццём і, акрамя таго, з доўгім панаваннем іншаземцаў, дзе належыла яшчэ адрадзіць нацыянальную мову і літаратуру (Балгарыя, Грэцыя, Сербія, тэрыторыя сучаснай Беларусі). Тут на першае месца выходзяць праблемы нацыянальныя.
Сярод рамантычных напрамкаў назавём асноўныя:
А) Філасофскі, або універсальны, або ранні, рамантызм. Гэта найперш Іенская школа рамантыкаў. Напрамак з’явіўся адразу пасля французскай рэвалюцыі, калі супярэчнасці капіталізму яшчэ не выявіліся ў поўнай меры, таму першыя рамантыкі дастаткова аптымістычна глядзяць на свет. Для іх характэрны універсалізм, імкненне ахапіць быццё ва ўсёй яго паўнаце, сінтэзаваць з’явы жыцця. Напрамак найбольш блізкі да філасофіі і найбольш характэрны для краін другога тыпу. Важнейшым сродкам выяўлення гармоніі свету з’яўляецца міф, сімвал. Менавіта ў міфалогіі іенцы бачылі выяўленне гармоніі прыроды, космасу. У сваім імкненні да шырыні ахопу рэчаіснасці творцы звярнуліся да буйных жанравых формаў эпапеі, рамана, драмы.
Дзейнасць першых рамантыкаў братоў Шлегеляў, Л. Ціка, Наваліса, У. Блейка, С. Кольрыджа мела важнае значэнне і ў аспекце тэарэтычнаэстэтычным, бо якраз яны распрацавалі тэорыю рамантызму.
Ужо ў першым дзесяцігоддзі XIX ст. ранні, або філасофскі, рамантызм паступова сыходзіць з арэны. У 1801 г. памірае Наваліс, у 1806 г. траціць розум I. Гёльдэрлін,
39
Ф. Шлегель поўнасцю апанаваны рэлігійнымі шуканнямі, у С. Кольрыджа творчы крызіс. Тым не менш універсальны рамантызм аказаў вялікі ўплыў на наступных рамантыкаў на амерыканцаў Г. Мелвіла і У. Уітмена, на рускіх “любамудраў” і Ф. Цютчава. Паэзія геніяльнага Цютчава з’яўляецца самым глыбокім і дасканалым выяўленнем “універсальнага”, “сінтэтычнага” светаадчування. Яна ўся прасякнута інтэнсіўным адчуваннем цякучасці і зменлівасці свету; у канкрэтным паэт бачыць водбліск усяго гарманічнага Сусвету. Усё гэта надзвычай актуальна ў пачатку XXI ст. Такім чынам, амерыканскі і рускі універсальны рамантызм развіўся не ў пачатку, а ў канцы рамантычнага руху.
Б) Фальклорны рамантызм спачатку ўзнік таксама ў Германіі і Англіі ў самым пачатку XIX ст., замяніўшы сабою філасофскі. Менавіта рамантыкі першыя пачалі збіраць і публікаваць багацці фальклору, а галоўнае адчулі яго, зрабілі асновай сваёй творчасці (I. Гердэр, браты Грым, В. Скот, А. Міцкевіч, Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, Г. Гейнэ, Т. Шаўчэнка, Ш. Пецефі і інш.). У эпоху рамантызму фальклор заняў такое важнае месца ў развіцці літаратуры і мастацтва, якое не займаў больш ніколі (акрамя эпохі Беларускага нацыянальнага адраджэння). Прычым у большасці краін другога і трэцяга тыпу фальклорны рамантызм з’явіўся асновай нацыянальнакультурных рухаў: у Венгрыі, Румыніі, Украіне, Полыпчы. У шмат якіх славянскіх літаратурах гэты напрамак увогуле стаў галоўны, іншых амаль не было: у чэшскай, славацкай, сербскай, харвацкай, украінскай, беларускай. У Беларусі з’явілася так званая “беларуская школа польскага рамантызму”, заснавальнікамі якой былі А. Міцкевіч, Я. Чачот, Я. Баршчэўскі. У рускіх уся творчасць М. Кальцова наскрозь прасякнута народнапесеннай стыхіяй.